Павел Латушка: «Як абраны дэлегат Каардынацыйнай Рады Беларусі, справаздачусь перад сваімі выбаршчыкамі аб удзеле ў дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі ў працы Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы»
Падчас сесіі Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы дэлегат ад дэмакратычных сіл Беларусі Павел Латушка
ініцыяваў папраўку ў рэзалюцыю ПАСЕ аб адказнасці за агрэсію супраць Украіны, якая тычыцца адказнасці так званых уладаў Беларусі ў межах стварэння Спецыяльнага трыбунала за акт агрэсіі — рэзалюцыя была прынята ПАСЕ з улікам унесенай папраўкі.
Павел
Латушка выступіў з прававым і факталагічным абгрунтаваннем важнасці прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі за агрэсію супраць Украіны падчас дэбатаў на пасяджэнні Камітэта па прававых пытаннях і правах чалавека ПАСЕ.
Таксама падчас слуханняў «Барацьба з транснацыянальнымі рэпрэсіямі» ў Камітэце па прававых пытаннях і правах чалавека ПАСЕ лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"»
прадставіў выступ аб маштабных трансгранічных злачынствах, што здзяйсняюцца Лукашэнкам і яго хаўруснікамі, а таксама заклікаў еўрапейскіх партнёраў падтрымаць працэс у Міжнародным крымінальным судзе па сітуацыі ў Беларусі, ініцыяваны Літвой.
Павел Латушка
выступіў на пасяджэнні Камітэта па прававых пытаннях і правах чалавека ПАСЕ, дзе падтрымаў Дакладчыка ПАСЕ па пытанных палітзняволенных і падкрэсліў важнасць прыцягненне увагі да пытанняў палітвязняў і масавых рэпрэсій у Беларусі.
У межах сэсіі ПАСЕ
Павел Латушка даў інтэрв'ю незалежным беларускім медыя, а таксама медыя Украіны, Польшчы, Паўночнай Македоніі, Грузіі і іншых краін, дзе расказаў пра сітуацыю ў Беларусі, аб знікненні спікеркі Каардынацыйнай Рады Анжалікі Мельнікавай, а таксама ацаніў дзеянні рэжыму Лукашэнкі па эскалацыі напружанасці ў Еўропе.
Павел Латушка прыняў удзел разам з іншымі членамі дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі ў ПАСЕ ў сустрэчах з дэлегацыямі краін Нарвегіі, Нідэрландаў, Люксембурга, Італіі, Ірландыі, Германіі, Польшчы, Украіны, а таксама сустрэўся з пастаяннымі прадстаўнікамі Швецыі, Аўстрыі і Польшчы пры Савеце Еўропы.
Асноўныя тэзісы, якія былі прадстаўлены падчас гэтых сустрэч:
– прыцягненне Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларускага народа і інфармацыя адносна працы, якая праводзіцца ў рамках прадстаўлення доказаў у МКС у межах папярэдняга расследавання сітуацыі ў Беларусі.
– пытанне адказнасці Лукашэнкі і вышэйшага ваенна-палітычнага кіраўніцтва Беларусі за агрэсію супраць Украіны ў межах ствараемага
Спецыяльнага трыбунала за агрэсію супраць Украіны;– адказнасць прадстаўнікоў рэжыму за незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей з часова акупаваных тэрыторый Украіны ў Беларусь па загаду Лукашэнкі і іх наступную індактрынацыю;
– праінфармаваў пра дзеянні Лукашэнкі як саюзніка Расіі па стварэнні пагроз як для Украіны, так і для суседзяў Беларусі — краін-членаў ЕС — у сувязі з запланаванымі на верасень 2025 года вучэннямі «Захад-2025».
Па дамоўленасцях з дэлегацыямі Павел Латушка накіраваў калегам-дэлегатам ад замежных парламентаў у ПАСЕ інфармацыю аб інструментах і абгрунтаванні неабходнасці міжнародна-прававой адказнасці Лукашэнкі за здзяйсняемыя злачынныя дзеянні, а таксама інфармацыю аб правадзімай працы па фіксаванні незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей.