Your trial period has ended!
For full access to functionality, please pay for a premium subscription
ZR
Зрабі КУСЬ, каб вызваліць Беларусь!
https://t.me/zrabikus
Channel age
Created
Language
Belarusian
-
ER (week)
3.7%
ERR (week)

Асабістыя думкі, меркаванні, погляды і назіранні Клачко "Кусь" Аляксандра, якія я мару надрукаваць у кнізе з цвёрдай вокладкай. Беларусь будзе вольнай!✊ Падтрымаць канал: PayPal: aliaksandrklachko@gmail.com 4402711119619862 (UA) LT393500010010769629

Messages Statistics
Reposts and citations
Publication networks
Satellites
Contacts
History
Top categories
Main categories of messages will appear here.
Top mentions
The most frequent mentions of people, organizations and places appear here.
Found 122 results
"Зачыні акно, каб не ўляцела нічога" альбо дыялог падчас паветранай трывогі ў Кіеве

Л: - Сашка разбудзіў мяне на паветраную трывогу. Вось, я чую. Да.
С: - Любушка дачакалася, нарэшце, паветраную трывогу ў Кіеве.
Л: - Мм... Дачакалася. У нас паветраная трывога.
С: - Сёння ж былі перамовы сорваны: Зяленскі не захацеў Крым аддаваць, малайчына, прызнаваць расейскім. Вось. Рускія будуць помсціць... Дарэчы, мо таму і перарыў быў (некалькі дзён расейцы не абстрэльвалі Кіеў).
Л: - Не знаю. Сашка прыдумае некую ерунду... Што трэба рабіць зараз?
С: - Звычайна ва ўкрыццё хаваюцца... А ты што будзеш рабіць?
Л: - Вось, ну мы спім...
С: - Якія ў цябе адчуванні?
Л: - Ніякія. Спаць Любушка хоча. Сашка разбудзіў. Не дае (спаць). А колькі па часе яна (паветраная трывога) доўжыцца?
С: - Не ведаю. Доўга можа быць. Залежыць ад масіраванасьці абстрэлаў.
Л: - Малыш, закрый акно, каб не ўляцела нічога.
С: - Акно не будзе замінаць табе (не зберажэ ад прылёта).

Праз некалькі хвілін паветраная трывога сціхла. Яшчэ некалькі хвілін цішыні абарваліся выхадамі ПВО.

Нашы суседзі грукнулі дзвярыма - ішлі хавацца ў сутарэнні дома.

Пачуўся гук набліжаючагася шахеда. Да выхадаў ПВО дадаліся кароткія чэргі крупнага калібра.

Шахед пралятаў над намі. Мы нічога не бачылі, бо адзінае акно выходзіла ў закрыты двор прама на раскідзістае, ужо пакрытае зялёнай лістотай, дрэва.

Гук шахеда пачаў аддаляцца. Праз некалькі хвілін усё сьціхла. Мы, стомленыя за дзень, заснулі, не прачынаючыся да раніцы.

У гэту ноч расейскімі акупантамі было забіта 12 мірных жыхароў Кіева. 87 чалавек атрымалі параненні.
https://t.me/uniannet/163117
04/27/2025, 10:26
t.me/zrabikus/1763
У час калі ў Варшаве з'явіліся дзьмухаўцы... Кусь вывучае літоўскую мову... пад піццу з безалкагольным напоем...
04/26/2025, 10:57
t.me/zrabikus/1762
Беларусские добровольцы из тактической группы "Eisenhyänen" нуждаются в транспортных средствах

"Eisenhyänen" рабтал и работает на самых горячих направлениях фронта: Бахмут, Херсон, Часов Яр, Купянск, Орехово, Клещеевка, Торецк.

Сейчас бойцы собирают на внедорожник с двигателем не менее 3500см3, квадроцикл с двигателем не менее 700см3 и набор аккумуляторного инструмента.

Поддержать сбор можно на bysol:

https://www.bysol.org/ru/private/beldobr_technika/?fbclid=IwZXh0bgNhZW0CMTEAAR6HXTC4ajla69sLgqPjRM1ESQdxn3y4uscwmDuNXVWnV0YVlb9c-4T6vnAecQ_aem_kgSu8ulu0ldk9zkbQy2I0Q
04/25/2025, 18:22
t.me/zrabikus/1758
А ці ведаеце вы назву "Навагрудак"?

Уступ.
У 2021-м я ўпершыню ўбачыў назву "Кернава". Яна была нанесена па-літоўску на шкляной перагародцы IT-шнага офіса ў цэнтры Вільні.

Я запытаў Аліну, нашую IH-менеджэра, грамадзянку Літвы:
- Што гэта за назва?
- Першая сталіца ВКЛ, - адказала мне Аліна.
- А вы чулі пра Навагрудак? - задаў другое пытанне я.
- Не, - адказала мне Аліна.

Размова.
Сёння зранку, нарэшце, атрымалася сустрэцца і паразмаўляць з Zilvinas Svitojus.

Да сустрэчы пажадалі далучыцца ў якасьці слухачоў два грамадзяніна Літвы: Ruslan Adaškevič і літоўскі добраахвотнік палка Каліноўскага Albertas Glazauskas.

Размова адбывалася дзве з паловай гадзіны. Я ўпершыню за апошнія 1,5 гады змог, нарэшце,  пачуць кропку гледжання той часткі літоўскага грамадства, якая лічыць мяне "літвіністам". Дзякуй за гэта, Zilvinas Svitojus.

Дагэтуль ніхто напрамую не змог задаць мне прамых пытанняў наконт маёй пазіцыі па тэме "літвінізма". Адныя намёкі аб тым, што гадавое чаканне ўцякацтва звязана з гэтай тэмай.

За мяне прыдумвалі маю пазіцыю. Абмяркоўвалі выключна між сабой. Дадумвалі яе без майго ўдзелу. Чаго толькі не чуў я ў свой бок і.... глядзеў на гэта ўсё, як на прамаскоўскае вар'ятства, некампетэнтнасьць, фобію, накручаную да краю.

2,5 гадзіны. Іх хапіла, каб пачуць і самому агучыць тое, што не хацелі чуць і не гатовы былі мне прама агучваць 1,5 гады.

Высновы:
1. Кропкі гледжання па пытанню Навагрудка і Кернавы ў нас з Zilvinas Svitojus сышліся цалкам.

2. Умоўныя продкі Zilvinas Svitojus і умоўныя мае продкі былі паўнавартаснымі грамадзянамі ВКЛ. Беларусы не былі рабамі літоўцаў і наадварот. Адзінае, што мы, пакуль, не сышліся як называць агулам жыхароў ВКЛ. І як называць паасобку народы, насяляўшыя ВКЛ.

3. Я быў здзіўлены, але не прагучала: "беларусы скралі Пагоню". Zilvinas Svitojus даведаўся, што я не планую захопліваць Вільню і з павагай стаўлюся да літоўскага герба "Віціса" і літоўскай мовы.

Шмат усяго было прагаворана. Не стаўлю мэтай перадаваць размову ў дэталях (бо перастраляем адзін аднога...жартую).

Галоўная мая выснова такая: НА МАРКЕРЫ ГЛЯДЗІ, АЛЕ ВЫСНОВЫ ПА ІМ БЯЗДУМНА НЕ РАБІ. Як не кожны расейскамоўны літовец ватнік - так не кожны беларус, які задае пытанне "Ці ведаеце вы назву "Навагрудак"?" літвініст.

Facebook - дрэнная пляцоўка, каб пачуць адзін аднога, маючы пазіцыі на грані супрацьстаяння.

Zilvinas Svitojus, падчас нашай размовы я не хаваў сваю пазіцыю, называў рэчы так, як іх бачу. (Спадзяюся, пачутае мною ад цябе таксама было агучана прама). Таму нажа ў спіну ад мяне чакаць не трэба. Калі мы і станем ворагамі, то я агучу гэта ў вочы.

Нож у спіну ўсадзіць той, хто лебезіць перад табой, бо пакуль слабы.

Спадзяюся, што ўзаемныя балявыя кропкі беларускай і літоўскай нацый будуць пераадолены і нашы народы будуць саюзнікамі ў сённяшнія часы расейскай навалы.

=17 красавіка 2025=
04/18/2025, 00:50
t.me/zrabikus/1756
Хачу пазнаёміць Вас з чалавекам, які дазваляе сабе абражаць мяне "ліцвіністам". Завуць яго Žilvinas Svitojus.

Чаму я знаёмлю грамадства з гэтым чалавекам публічна? Адказ просты: Žilvinas Svitojus смелы толькі ў фэйсбуку. Тры разы мы дамаўляліся з ім абмеркаваць непаразуменне між намі і тры разы ён знікаў.

Чаму ён лічыць мяне ліцвіністам - для мяне загадка. З задавальненнем пачую аргументацыю. Спадзяюся будзе нешта іншае, чым прыдуманая догма пра "захоп Вільні".

Žilvinas Svitojus, мая прапанова (чацвертая) аб дыялогу між намі застаецца ў сіле. Інакш фантазуйце і палохайце сябе жахамі літвінізма без майго ўдзелу.

=Беларус пад Пагоняй Аляксандр Клачко=
04/16/2025, 18:37
t.me/zrabikus/1752
Ці запатрабаваны паліграф у Каардынацыйнай радзе 3-га склікання?

На гэта пытанне дасьць адказ ініцыятыва Камісіі КР па Нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы і фракцыі "Воля".

У рамках рэалізацыі ініцыятывы створана Працоўная група КР па распрацоўцы праграмы ўкаранення паліграфных праверак для чальцоў Каардынацыйнай рады і яе адказных супрацоўнікаў.

Кіраўніком Працоўнай групы прызначаны дэлегат фракцыі "Воля" Генадзь Манько, як чалавек, які прайшоў профільнае навучанне і маe досвед працы з паліграфам.

Чальцамі ў першапачатковы склад Працоўнай групы ўвайшлі:
- дэлегат ад фракцыі "Воля" Аляксандр Кабанаў;
- дэлегат ад фракцыі "Воля" Аляксандр Клачко;
- памочнік дэлегата фракцыі "Воля".

Учора адбылося першае паседжанне ПГ.
Нажаль, ад іншых фракцый і камісій КР не паступіла заявак на далучэнне сваіх прадстаўнікоў у створаную ПГ.

Што гэта? Вялікі давер да фракцыі "Воля" ці нешта іншае пакажа час.

https://www.youtube.com/watch?v=BEOwHt6ykM8
04/16/2025, 13:59
t.me/zrabikus/1751
https://www.facebook.com/share/1AcYWQG5tK/

22–24 сакавіка 1944 года, каля італьянскай вёскі Макосінэ на ўскрайку лініі Густава, разгарэўся крывавы бой. Польскі Другі корпус генерала Андэрса штурмаваў нямецкія пазіцыі, пракладаючы дарогу да галоўнай мэты кампаніі манастыра Монтэ-Касіна.

У гэтым корпусе тры–пяць тысяч беларусаў. Большасць з Гродзеншчыны, Баранавіцкага, Навагрудскага, Пінскага паветаў, што былі часткай Заходняй Беларусі (да 1939 у складзе Польшчы).

Хто гэтыя людзі? Як яны туды трапілі?

У 1939 годзе, калі савецкія войскі занялі Заходнюю Беларусь, многія беларусы у тым ліку польскія салдаты, настаўнікі, свяшчэннікі, селяне былі дэпартаваныя ў Сібір, Казахстан, Архангельскую вобласць.

У 1941-м пасля падпісання дагавора Сікорскі /Майскі і абвяшчэння амністыі для палякаў, у СССР пачалося фармаванне Польскага войска ў выгнанні. Армія Андэрса фарміравалася на тэрыторыі Узбекістана і Казахстана і там жа запісваліся беларусы , якія на той момант знаходзіліся ў лагерах.

У 1942–1943 гг. корпус перакінулі ў Іран, потым у Палестыну, Ірак, Егіпет. І нарэшце у Італію.

Беларусы ў баях пад Макосінам і Монтэ-Касіна

Сярод фармаванняў, дзе ваявалі беларусы:
- 5-я Крэсаўская пяхотная дывізія
- 3-я Карпацкая стралковая дывізія
- 2-гі Брытанскі корпус (часова падпарадкоўваўся)
- асобныя сапёрныя, транспартныя, медыцынскія падраздзяленні

21–24 сакавіка 1944 года: бітва пад Макосінам жорсткая бітва ў гарах.
Сотні забітых, тысячы параненых. Сярод загінулых не менш за 30 беларусаў.

Імёны, якія варта ведаць:

- Аляксандр Рамановіч, нарадзіўся пад Навагрудкам. Падпаручнік, загінуў 23 сакавіка, пры абароне пераправы.
- Янка Савіч, медыцынскі інструктар. Вярнуўся з савецкага лагера, вывучаў беларускую гісторыю. Загінуў у красавіку 1944.
- Уладзіслаў Кандратовіч, капрал з Піншчыны, узнагароджаны Крыжам Храбрасці. Паранены пад Макосінам.
- Язэп Ліхадзедаў, вёў дзённік па-беларуску з 1942 па 1945, яго запісы цяпер захоўваюцца ў Лондане.

Яны змагаліся супраць нацысцкай імперыі, гэтак жа, як сённяшнія беларусы змагаюцца супраць расійскай.
- Яны былі часткай еўрапейскага супраціву, хоць савецкая прапаганда пра іх маўчала.
- Яны не былі «палякамі» яны пісалі дадому па-беларуску, марылі пра сваю краіну.

Сёння ў складзе палка імя Кастуся Каліноўскага змагаюцца беларусы, многія з якіх таксама былі вымушаныя бегчы з краіны, прайсці праз лагер, СІЗА, падполле, эміграцыю.

І зноў:
- не на сваёй зямлі,
- не пад уласным сцягам,
- але зноў на правым баку гісторыі.

1944 / 2024 адна лінія, адна Беларусь

Тады - Макосін. Цяпер - Бахмут.
Тады - гітлераўскі Рэйх. Цяпер - расійская імперыя.
Тады - чужы мундзір. Цяпер - украінскі камуфляж.
Але сэнс той самы: змагацца за свабоду - не толькі сваю, але і іншых.
04/16/2025, 08:13
t.me/zrabikus/1749
Наступным населеным пунктам падчас нашых пошукаў стала вёска Довга Балка ў пяці кілометрах на паўднёвы захад ад Канстанцінаўкі. Аб'ездзілі яе ўсю. Нам трапляліся дыхаючыя наладам хаткі непрыдатныя для жыцця. Іншыя былі заняты вайскоўцамі альбо мірнымі. Трапляліся пустыя дамы, але гаспадары пакінулі запіс, каб не займалі іхняе жытло і свае нумары тэлефонаў. Па некалькім з іх мы патэлефанавалі і прапанавалі за грошы зняць іхнюю хату. Але чулі адмову.

Урэшце рэшт мясцовыя падказалі нам дом жанчыны, якая магла здаваць хату. Не памятаю яе імя, але яна аказалася даволі гаваркой і пагадзілася паказаць нам жытло, загадзя папярэдзіўшы, што ўмовы там не вельмі.

Жанчына села з намі ў пікап. Мы паехалі куды яна паказвала.

Хата, якую нам прапанавалі знаходзілася недалёка ад Довгай балкі. Я б нават палічыў тое месца адным сялом, калі б не асобная назва: Роскішне. (Скажу шчыра шыкоўнага там не было нічога, уключаючы ўбогі краявід, які не ішоў ані ў якае параўнанне з Мінькаўкай).

Прыехалі. Зайшлі ў мазанку і прыфігелі. Мы прывыклі да самых нязручных умоваў, але тое што было ў гэтай хаце - гэта занадта. Раней тут гадавалі кур. Курачы памет пластом ляжаў на падлозе. Рудое ды белае пер'е ляжала на ім. Яшчэ толькі клеці на драўляных апорах нагадвалі пра папярэдніх пярнатых пасяленцаў гэтага дома.

Такое жытло нам не падыходзіла. На гэтым мы збіраліся спыніць пошукі на сёння. Але ў апошні момант высветлілася, што ў суседнім доме, які таксама належаў гэтай жанчыне (ці яна несла за яго адказнасьць перад з'ехаўшымі гаспадарамі), кватэруюць ЗСУ-шнікі і, магчыма, яны змогуць пацясніцца.
04/15/2025, 18:00
t.me/zrabikus/1748
5 красавіка 2023. Снарады скончыліся. Новых у бліжэйшы час не чакаецца. Мы атрымалі загад з'язджаць з Мінькіўкі, бо, з кропкі гледжання Курсанта і Мыша знаходзіцца ў трох кілометрах ад лініі фронта без задачы - дарэмная рызыка.

Мы ўсе з нежаданнем успрынялі гэты загад. Нам падабалася тут: далёка ад кіраўніцтва, маляўнічая прырода (што рэдкасьць для Данбаса) - адчувалі сябе амаль як у дзяцінстве летам на вёсцы ў бабулі.

Але нічога не зробіш. Перад намі стаяла задача знайсьці жытло ў раёне нашай франтавой базы - у Канстанцінаўцы альбо яе ваколіцах.

А 10 ранку мы выехалі на пошукі. Шлях наш палягаў з Мінькіўкі па трасе Бахмут-Славянск праз сам Славянск і Краматорск у Канстанцінаўку.

Паколькі ў Канстанцінаўцы пустое жыллё знайсьці мы не змаглі з-за вялікага скаплення жывой сілы ЗСУ, то пошукі працягнулі ў ваколіцах.
04/15/2025, 17:54
t.me/zrabikus/1745
Вільня. Стаім з Любай на скрыжаванні. Светлафор гарыць чырвоным. Машын няма.

- Пайшлі, - кажа мне Люба.
- Ах, ты! Нават у Бахмуце я не пераходзіў дарогу на чырвонае святло! - з эмоцыямі выказваюся я.
- А хіба ў Бахмуце працавалі светлафоры? - не разгубілася Люба.

красавік 2025, з серыі "Кусёвы жарты" (калі побач няма Ваяра😏)
04/14/2025, 15:23
t.me/zrabikus/1744
Дакументальны фільм LRT "Беларуская вайна ва Украіне. Жыве Беларусь" пра беларусаў у Літве і ва Украіне апублікаваны на BBC News Russian.

https://www.youtube.com/watch?v=GmwwSHHLfEg
04/12/2025, 23:45
t.me/zrabikus/1742
Прачытаўшы навіну пра мядзведзяў-уцекачоў з Беларусі, якія дапякаюць літоўскіх пчол: "Литва не такая уж большая, чтобы тут еще медведей разводить" мімаволі нараджаецца жартлівая думка:

- Чакаем калі мядзведзей прылічаць да ліцвіністаў, якія "хочуць захапіць Вільню" і прызнаюць пагрозай нацыянальнай бяспекі Літвы.

https://t.me/volna_lt/6188
04/12/2025, 07:12
t.me/zrabikus/1740
Парабіўшы ўсе справы, мы (Кусь, Д(жон), Бача, Ваяр, Воскар) сабраліся ў залі хаты.

Па цэнтры залі стаіць пачышчаны сапог. Ягонае дула скрозь завешана вайсковым адзеннем. Дальні ад увахода кут завалены рэчамі Воскара і Ваяра. (Ваяр яшчэ тая кашолка ў плане назапашвання асабістых рэчаў). Справа ад увахода стаіць шафа. Такія альбо падобныя шафы вы не аднойчы бачылі ў весках у хатах сваіх бабуль.

Я сяжу ў крэсле. Д(жон) побач са мной у іншым крэсле. Перахрэсьціў ногі і нешта праглядае ў сваім тэлефоне. Воскар залез у спальнік на сваім ложку ў супрацьлеглым куту залі. Сядзіць у тэлефоне. На самкнутых нагаг Ваяра ляжаць лісты, напісаныя ў 1970-х гадах. Сам жа Ваяр пачынае чытаць услых адзін з іх, седзячы разам з Бачой на сваім паходным складным ложку. Бача, здвінуўшы акуляры на лоб, уважліва слухае Ваяра.

Шкадую, што не сфатаграфаваў тыя лісты, каб мець зараз магчымасьць прывесьці іх дакладны тэкст. Таму пакладаюся на сваю памяць.

197? год. Брат (спачатку ў нас склалася ўраджанне, што кавалер) піша з Вільні сваёй роднай сястры на адрас бацькоўскай хаты. Той самай хаты ў залі якой мы зараз сядзім.

Запытвае пра адзенне. Успамінае моманты, звязаныя з сятрой. Бачна, што ён клапоціцца пра яе і перажывае больш разлуку з ёю, чым з бацькамі.

Сам ён служыць у савецкай арміі на тэрыторыі Літвы. Вайсковы лётчык. Яго разам з саслужбоўцамі час ад часу возяць на аэрадром. Там яны вучацца лятаць на самалётах. З ліста вынікае, што для хлопца служба з'яўляецца руцінай, бо ён з асалодай апісвае дзень, калі з-за дажджу палёты былі адменены і ён застаўся ў распалазе.

Слухаючы тэкст ліста, што чытае Ваяр, мы паглыбляемся на 50 гадоў у мінулае. Стары ліст пераносіць нас ў тую рэчаіснасьць, у той час, калі геапалітыка выглядала інакш. Адчуванне мінулага жыцця даволі глыбокае. Мне цікава было слухаць кожнае слова. (Не ўсе з іх Ваяр мог разабраць з-за неразборлівасьці почырка).

Ваяр скончыў чытаць.

І мы пачалі прадугадваць лёс таго брата і той сястры, якія былі галоўнымі дзеючымі асобамі ў лісце. Ці жывыя яны? На чыім баку яны (альбо іх дзеці) у расейска-украінскай вайне? Дзе яны, гаспадары гэтай хаты, зараз?
04/09/2025, 16:40
t.me/zrabikus/1739
Сення, 4 красавіка 2023, ў нас скончыліся апошнія снарады да сапага. На працу выязджаў разлік Д(жона) і адпрацаваў імі па рускім.

Курсант паведаміў, што новых снарадаў пакуль не будзе. Трэба шукаць.

Д(жон) напісаў Марпеху пра тое, што заўтра не зможам з ім працаваць. Марпех даслаў галасавое паведамленне.

Не хачу перабольшваць, але ва ўсіх нас было ўражанне, што Марпех запісваў сваё галасавое паведамленне са слязьмі ў голасе! Настолькі ён звыкся да нас і спрацаваўся з намі. Нават прапаноўваў пашукаць сярод сваіх снарады для нас. Толькі б мы працягнулі сумесную працу.

Нам таксама падабалася ў Мінькіўцы. Цудоўная прырода. Добрая спрацоўка з украінскімі дроншчыкамі з каманды Марпеха. Адзінае што могуць забіць. Але то звычайная з'ява для падзей, удзельнікамі якіх мы з'яўляліся.



Снарадаў па сваёй лініі Марпех не знайшоў. Праз 12 дзён ад яго прыйшло паведамленне са скрынам небяспечнай кропкі, прастрэльваемай расейскім ПТУРам (комплекс супрацьтанкавай кіруемай ракеты) побач з нашай пазіцыяй сапага:

- Привет, тут с Орехово-Васильевки в Миньковку дорога. Тут заптурили только что нашего водилу. Двухсотый. На хамере он ехал. То есть акуратно на этой дороге. Х@й знает сколько ещё они видят участок. С востока ориентировочно. То есть все эти лёски (лески (дрот) ад кіруемых ракет ПТУРа) с востока идут. Это водитель нашей групы был. Заберём то, что осталось от него, как остынет.
04/09/2025, 16:20
t.me/zrabikus/1737
Спаць мы паклаліся адносна рана - да палуначы. Я нават не прачнуўся ад прылёта ў 200 метрах ад нас, што пашкодзіў і падпаліў пустуючы дом ля жытла нашых медыкаў.

Толькі зранку пайшоў паглядзець наступсты: языкі полымя яшчэ абсмоктвалі драўляныя часткі хаты. Гэта быў мінамётны абстрэл і адна міна патрапіла ў гэту хату. Шкоды яна нарабіла няшмат. Але праз тое, што пажар ніхто не тушыў (а які сэнс?) асноўную шкоду зрабіў агонь за два дні свайго панавання ў хаце.
04/08/2025, 15:49
t.me/zrabikus/1735
Пабачыўшы лісу і сфатаграфаваўшы слова дня - "вярбу" у дубовым гаю, што рос ў яру па-за нашым падворкам, я вярнуўся ў хату.

Надыйшоў час чысткі сапага.

Кусь, Ваяр і Воскар сабраліся ў залі ля сапага. Гарэла тусклая лямпа ля столі. Настольная лампа на ложку давала дадатковае святло. Кос здымаў працэс на камеру. Бачы не было з намі, бо чыстка ляжала на разліку, які страляў з сапага ў гэты дзень.

- А ў нас Сярога (Ваяр) любіць салюты з сапага рабіць часам, - распавядаў я на камеру Косу, праціраючы спіртавой сурвэткай ствол сапага звонку. - Тут ёсьць такі каўпак тканёвы і тут - чахол. І калі дождж церушыў - Бача яго насадзіў. А Сярога хутчэй - камандуюць страляць, бяжым да сапага - і, не гледзячы сюды, падвёўся-зарадзіў-"пострэл!"… І толькі потым збіраемся ў канцы дня і разумеем, што Сярога дульны чахол разам са снарадам уверх запусьціў…

- А яшчэ памятаю Бача замаскіраваў белым цюлем сапог і завязаў яго! - успомніў я чарговую гісторыю з мінулай нашай лютаўскай кадэнцыі ў Бахмуце.

- Простынёй накрыл: тогда снег был, она белая. И прищепками пристегнул! - перахапіў аповед Ваяр, якога апанавалі эмацыянальныя ўспаміны, звязаныя з тым выпадкам.
- А нам трэба хутка страляць, - смеючыся працягнуў я.
- Я выбегаю! Начинаю быстро распутывать этот сапог. Где тут што эти прищепки.., - эмацыйна распавядаў Ваяр, актыўна жэстыкулюючы рукамі.
- Короче, (Бача) подготовил к стрельбе нормально, - смеючыся пракаментаваў Кос.

- Бача хацеў як лепш, - падсумаваў гісторыю я.
04/08/2025, 15:29
t.me/zrabikus/1729
Усходні фронт Украіны. Маляўнічыя мясціны! Было б гэта ў Беларусі - пабудаваў бы тут дом і жыў!

Шукаю вярбу. Яна не траплялася мне тут на вочы. Маю пэўны сумнеў, што знайду яе. Але чамусьці ведаю, што вярбу трэба шукаць ля вады.

Так і ёсьць - яе шмат ля ручайка. Ён журчыць сваёй празрыстай вадой і нясе яе недзе далей паміж дрэў дубовага гаю - рэдкай з'явы для гэтых мясцін.

Пляма снега, ў якой я стаю, бруднымі ад гразі слепкамі адпячатала мае бацінкі.

Дастаю тэлефон. Ен выпадкова націснуўся ў кармане і завіс. Трэба пачакаць. Стаю, не варушуся. І тут нешта рыжае бяжыць па-за дрэвамі па леташняй лістоце.

Сабака ці ліса?
Ліса!

Здымаю аўтамат. Стаўлю засцерагальнік на адзіночны стрэл. Цэлюся.

Ліса спынілася ў 30 метрах ад мяне. Мабыць не бачыць. Але нешта падазрае. Мо вецер з майго боку. Я не варушуся і думаю: націсну я курок і што далей?

Есьці яе не буду, а шкура мне на халеру не патрэбна.

Варухнуўся, вяртаючы аўтамат за плячо. Ліса пабачыла рух і хуценька пабегла ад мяне па сваім лісьім справам.

(аповед напісаны 09.04.2023 пра падзеі 03.04.2025 ў Мінькіўцы, сяло Раскошнае пад Канстанцінаўкай)
04/08/2025, 14:39
t.me/zrabikus/1725
Заехалі ў двор свайго дома, дзе нас чакаў Бача, застаўшыся за гаспадара.

Заняслі сапог у залю. Тут мы яго чысьцілі і захоўвалі. Снарады, у мэтых бяспекі, трымалі трошкі далей ад сябе - у сараі. Пікап накрылі маскіровачнай сеткай.

Чысьціць сапог мы пачалі, як звычайна, не адразу. Дамаўляліся аб часе ў які пачнем чысьціць. І вытрачалі перапынак на вячэру і асабістыя справы. Сярод якіх абавязкова адпісацца сваім, што вярнуліся з баявога жывымі.

Бача пачаставаў нас і Коса смачным супам на курыным мясе. Пры гэтым перайшоў на расейскую мову ў размове з расейскамоўным Косам:
- Он ещё горячий. Бери кусок (мяса), что там поймаешь. Наливай!
04/07/2025, 08:45
t.me/zrabikus/1724
Мы пачалі зварочвацца.

Дасталі снарад з сапага. Апранулі з Ваяром чахлы на дула і на казённую частку. Склалі ногі. Паднялі і паклалі сабе на плечы 60-цікілаграмовую зброю (Для маёй спіны гэта заўсёды было выпрабаваннем і самым складаным момантам падчас транспарціроўкі сапага: згібанне-разгібанне з грузам). І панеслі яго да пікапа, спрабуючы не паслізнуцца на размытай дажджом глебе Данбаса. Паклалі сапог па дыяганалі ў кузаў пікапа.

- Дрон не лятае, цэлі не карэгуюцца, - пракаментаваў я Косу.
- Надо пару ящиков забрать с собой, чтобы не валялись (на віду ў рускіх і не дэмаскіравалі пазіцыю), - прапанаваў Ваяр.

Мы пакідалі ў пустыя драўляныя скрыні ад снарадаў ўпакоўку ад парахоў. Перанеслі іх у кузаў пікапа, каб выкінуць па дарозе дадому.

Воскар у гэты час перакладаў застаўшыяся снарады ў трапічную сумку. Яе нам пашылі ўкраінскія швеі ў Вільнянску, што пад Запарожжам, спецыяльна па заказу Бачы для пераносу снарадаў адным чалавекам. Воскар цягнуў тры снарады ў гэтай сумцы за плячыма ў кузаў пікапа. Цягнуў асцярожна. Растаўляючы ногі і балансуючы, каб не паслізнуцца.

Я сеў за руль. Ён быў з правага боку. Пераключыў пікап на поўны прывад і машына з вялікай патугай зрушыла наперад па глыбокай гразявой каляі. Кос ехаў з намі. Ваяр смаліў цыгарэту, седзячы поруч са мной. Воскар выставіў руку ў акно: шкла не было - на днях хтосьці з нас забыўся ключы ў машыне і яна аўтаматычна зачынілася - прыйшлося, разбіць шкло, каб узяць ключы.

Да нашага дома ў Мінькіўцы было 1,5 кілометры вакольнай дарогай. Мы наўмысна карысталіся даўжэйшай дарогай праз лес, каб не выдаць варожым дронам сваё месца пражывання.
04/06/2025, 14:34
t.me/zrabikus/1722
Хвілін пяць мы пачакалі. Але рускія самі сябе не заб'юць.

- Дык пайшлі мо паглядзім. Чі як? - прапанаваў мне Воскар.
- Ну, трэба, так. Толькі я каску адзену, - пагадзіўся я, надзяваючы на галаву каску. Упершыню з таго моманта, як мы сёння выгрузіліся на пазіцыі.

Кос хацеў пайсьці з намі, але Воскар яго спыніў:
- Хлопцы, давайце вы тут пакуль пасядзіце, а мы пастраляем.

Марасіў мелкі дождж. Наш працоўны дзень працягваўся ў звычайным рэжыме: атрымоўвалі каардынаты ад Марпеха, стралялі, чакалі паправак альбо новых каардынат.

- У нас есть ещё два СПГ новых. У нас всё нормально. Этот сдадим (пасля фізічнага ізносу ствала) и будем еб@шить. Нам привезли ГУРовцы новые вообще нульцевые, ни разу не стреляные, - распавядаў Ваяр падчас аднаго з чаргаванняў у бліндажы нашым БПЛА-шнікам.

- Какого вообще года эти СПГшки? - запытаў хтосьці з БПЛА-шнікаў.
- Сама мадэль гэта 71-га ці 69-га года, - адказаў я (насамрэч, СПГ-9 выкарыстоўваецца з 1962-1963).
- Старая, - адзначыў Кос.
- Ну а если они стреляют как надо? - задаў рытарычнае пытанне хтосьці з БПЛА-шнікаў.
- Так да, я удивляюсь, что такая старая х@йня, а стреляет неплохо, - пагадзіўся Кос.
- Страляе як трэба, калі нармальныя снарады, - сказаў Воскар, маючы на ўвазе, што сёння адзін порах да снарада не здэтанаваў, даўшы асечку, а таксама снарады да сапага мінаметнага тыпу, якія заўсёды пераляталі на 250-300 метраў.

- Той новы сапог, мы паехалі ў Нью-Ёрк тады. Воскар сказаў, што ён больш дакладна працуе, чым гэты наш стары, - пачаў расказваць я гісторыю.
- Он ещё не разбитый. Люфтов нету, - удакладніў Ваяр.
- Да, люфтоў няма. І я наводжуся (па Крапіве) і чыста інтуітыўна думаю, што 30 метраў трэба наблізіць. Хаця першы раз мы з яго стралялі. Прыблізілі. Пострэл. Прама ў бліндаж. З першага стрэлу. Мы там прыхірэлі трошкі, таму што там дыстанцыя была 3,5 кілометры, - распавёў я гісторыю нашага траплення ў расейскі бліндаж пад Горлаўкаў.
- Это был первый и последний раз, когда с первого раза мы попали, - жартлівым тонам пракаментаваў Ваяр.

Кос засмяяўся.
- А почему "кабанчики"? - запытаў ён.
- Мы просто миномётчиков слушали (па рацыі). У них, короче, спи@дили, - прызнаўся Ваяр.

Па рацыі на нас выйшаў Марпех. У яго былі каардынаты новай цэлі для нас. А гэта азначала, што чаргаванне скончана і трэба бегчы працаваць па рускім.

Праз нейкі час дождж узмацніўся. Мы схаваліся ў бліндажы і проста сядзелі ў інтэрнэце з тэлефонаў праз старлінк. Чакалі калі зможам зноў пачаць працаваць. Але рацыя ажыла з усім іншай нагоды і голас Марпеха паведаміў:

- Друже, мы будем сниматься скоро, потому что дождь и ни х@я не видно.
04/05/2025, 16:59
t.me/zrabikus/1712
Першым адрэагаваў Ваяр. За ім і мы кінуліся ў бліндаж, чакаючы наступных больш дакладных прылётаў ад ворага.

- Бліндаж, - крыкнуў я нашым.
- По нам прилёт? - запытаў Кос на паўдарозе да бліндажу.
- Так, да, - на хаду адказаў я, - Сава, у бліндаж, - клікнуў я нашаму БПЛА-шніку.

- Марпех, у нас паўза, - перадаў я па рацыі Марпеху, рассажваючыся ў бліндажы.

Адказу не было. Тады я перадаў рацыю Ваяру, які быў бліжэй да ўваходу - там павінен быў быць лепшы сігнал.

- Марпех, я Ваяр. У нас паўза, - перадаў Ваяр Марпеху па рацыі.

Мы пачалі абмяркоўваць блізкі прылёт:
- Даже никакого звука не было, - пракаментаваў Кос.
- Выхода? - удакладніў хтосьці з БПЛА-шнікаў.
- Прилёта, свиста какого-то, - адказаў Кос.
- Это же прилёт был, то есть выхода мы не слышали.
- Гэта вельмі блізка было. Вельмі блізка, - уставіў 5 капеек я.
- Это, может, танк какой?
- Не. Гэта недалёка ад нас - метраў 15 ад нас. Я ж бачыў, - агучыў свае назіранні Воскар.
- Да, да, я тоже бачыў, - падцвердзіў Ваяр.
- Гэта падобна на 82-гі мінамёт, - выказаў думку я.
- Дык мы б пачулі свіст, - не пагадзіўся са мной Воскар.
- Гэта быў прылёт тут за пасадкай. Гэта была не прамая наводка, - сказаў я.
- Это возле посадки. Возле машины нашей, - працягнуў Ваяр.
- Может САУ какое… Мне показалось, что это выход, а не прилёт, - выказаў здагадку хтосьці з БПЛА-шнікаў.
- Мне тоже показалось, что это выход, - падхапіў думку Кос.
- Не-не, - запэўніў іх Воскар.
- Была дымка чёрная, - падтрымаў Воскара Ваяр.
- От вас тоже дымка (ад выхада сапага), - не здаваўся Кос.
- Да, это похоже на прилёт, - здаўся хтосьці з БПЛА-шнікаў.

Наступных прылётаў не паследавала.
04/04/2025, 17:02
t.me/zrabikus/1708
Ваяр і Воскар стрэлілі з сапага па цэлі, якую перадаў Марпех.

Я сядзеў за ствалом тоўстага дрэва на адлегласьці метраў 20 ад сапага. Чаму 20 метраў? Рабіў гэта з трох прычын: 1. Не кучкавацца (каб у выпадку прылёта пашкодзіла меншую колькасьць з нас). 2. Я не карыстаўся тактычнымі навушнікамі калі карэгаваў сапог (з-за нязручнасьці. Трымаў іх толькі на выпадак, калі б прыйшлося націскаць кнопку пуска самому). 3. Адлегласьць у 20 метраў дазваляла захоўваць галасавую сувязь з наводчыкам сапага і карэгаваць агонь "ужывую" без рацыі.

- Сярога! Узровень 30-0, - пачаў я перадаваць Ваяру наводку прыцэла, атрымаўшы па рацыі ад Марпеха карэгоўку нашага агню.
- Можешь дать координаты, куда вы стреляете? - запытаў у гэты час Кос у Воскара, які сёння выконваў ролю зараджаючага.
- У Куся падыйдзі спытайся, - адказаў яму Воскар.

Каардынаты ведаў толькі я.

- 30-0. Есть! - адказаў Ваяр, выставіўшы ўзровень.
- 59-70 кут! - працягнуў я даваць наводку.
- 59-70, - паўтарыў Ваяр, падводзячыся.
- Так, падводзься.

Недзе разарваўся снарад. Далека ад нас.

Воскар рыхтаваў чарговага "кабанчыка", прымацоўваючы да яго порах. Хтосьці з БПЛА-шнікаў (магчыма, Янка*) сядзеў побач з ім на драўлянай скрыні ад снарадаў і з цікавасьцю сачыў за працай нашага разліка.

Воскар дастаў з завадскога пакета зяленую пластмасавую колбу з порахам, каб патрыхтаваць наступнага кабанчыка, але недалёка ад нас - паміж пазіцыяй і пікапам разарваўся расейскі снарад.

Янка* - беларускамоўны хлопец, які загіне вечарам 24 ліпеня 2023 года падчас адпачынку на пляжы ў Канстанцінаўцы ад прылёта расейскага касетнага снарада РСЗО "Смерч". Разам з ім расейскімі акупантамі будуць забіты двое дзяцей і 6 чалавек паранена. https://t.me/uniannet/106074.
04/04/2025, 16:04
t.me/zrabikus/1706
Мінькіўка. 12 км ад Бахмута
Аповед 14: Апошняе баявое
Частка 1: Праца з нашымі БПЛА-шнікамі

Маё апошняе баявое адбылося трэцяга красавіка 2023 года пад Бахмутам. Сёння мы страляем з сапага апошні раз з маім удзелам падчас маёй другой кадэнцыі ва Украіне.

На пазіцыі упершыню з намі працуюць нашыя БПЛА-шнікі. Далучыўся таксама наш вайсковы карэспандэнт "Кос", які сёння здыме міні-фільм на 18 хвілін пад назвай "Адзін дзень на фронце з беларусамі".

На працу выехалі зранку. БПЛА-шнікі жылі разам з нашымі медыкамі ў 200 метрах ад нас. Мы (Кусь, Ваяр і Воскар) ехалі на пікапе з нашым сапагом і снарадамі наперадзі. БПЛА-шнікі з Косам ехалі за намі, бо не ведалі дарогі.

Праехалі па грунтовай дарозе праз заходнюю лясістую частку Мінькіўкі. Потым па адной з цэнтральных вуліц прамой дарогай на Бахмут. Пасля першага скрыжавання за вёскай, праз некалькі сот метраў, перад лесапаласой недаязжаючы да вёскі Арэхава-Васільеўка завярнулі налева на бездарожжа поля. Спыніліся за 100 метраў ад пазіцыі сапага.

Выгрузіліся, хлюпаючы па шчыкалатку ў вясновай гразі. Усталявалі сапог. Падрыхтавалі снарады.

БПЛА-шнікі былі заняты сваёй справай. Што мяне здзівіла, дык гэта тое, што я лічыў, што мы час ад часу трошкі забіваем на правілы маскіроўкі. Але паводзіны нашых БПЛА-шнікаў у гэтым плане былі куды больш неасцярожнымі: кучкуюцца ў поўны рост, старлінк на самым віду аніяк не замаскіраваны і г.д.

То яшчы былі часы, калі FPV-дроны былі рэдкасьцю. І мы сутыкаліся толькі з дронамі-выведвальнікамі розных масьцей: Mavic 3, які мы маглі чуць і бачыць альбо Арлан, які мы не чулі і не бачылі, а толькі атрымоўвалі папярэджанні аб ягонай працы ў нашым раёне.

Праз 6 месяцаў правілы вайны зменяцца і на фронце звычайнымі стануць FPV-дроны і КАБы (кантралюемая авіябомба, пасля траплення якой ад цябе нічога не застаецца).

https://www.youtube.com/watch?v=Vabgko1aAIw&t=1s
04/04/2025, 12:49
t.me/zrabikus/1704
Камісія КР па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы прэзентавала ідэю рэалізацыі праекта: "Фармаванне міжнародных міратворчых сіл на тэрыторыі Еўразвяза з удзелам беларускіх добраахвотнікаў" (далей - Прапанова).

Азнаёміцца з відэа-прэзентацыяй Прапановы на адкрытым паседжанні Каардынацыйнай рады вы можаце па спасылцы https://www.youtube.com/live/pkUztrhg9cQ?si=GCsQlNUqSfTqWf2c (з 04:10).

Сярод спікераў у прэзентацыі Прапановы ўдзельнічалі дэлегаты фракцыі "Воля": Аляксандр Клачко, Аляксандр Кабанаў, Генадзь Манько, а таксама прадстаўнікі арганізацый, падтрымліваючых ініцыятыву.
04/02/2025, 14:52
t.me/zrabikus/1701
Дабро з кулакамі: ці здольныя дэмсілы змагацца не толькі паміж сабой? Стрым з кіраўніком камісіі Каардынацыйнай рады па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы, былым байцом палка імя Кастуся Каліноўскага Аляксандрам “Кусем” Клачко.

Беларускія дэмакратычныя сілы ператвараюцца з пагрозы для ўладаў у разважліва-інфантыльных прадстаўнікоў класічнай НДА, для якіх вулічная барацьба, рэвалюцыйнае падполле, сілавы сцэнар — гэта нешта чужое. Адна за адной скампраментаваныя ці разбураныя некалькі ініцыятываў, якія рабілі больна рэжыму Лукашэнкі.

Але вайна ва Украіне і дзеянні лукашэнкаўскай і пуцінскай агентуры за мяжой даводзяць, што дабро мусіць быць з кулакамі і ўмець пастаяць за сябе. І за свае ідэалы. На нашыя пытанні пра гэта адказвае Аляксандр "Кусь" Клачко: https://www.youtube.com/watch?v=dEYQ2ct3ccA
03/31/2025, 16:24
t.me/zrabikus/1695
Люк з Баранавіч

Жыў я ў першай палове 2021 года ў Старым горадзе ў Вільні. Дзверы майго нумара ў "Рэал Хаусе" выходзілі прама ў арку старога дома.

Аднойчы раніцай выставілі мы з Любай стульчык у якасьці століка ля ўвахода ў наш нумар знутры аркі. Сядзім на парозе, п'ем каву.

І тут Люба заўважае надпіс на люку: "Барановичи з-д Торг Маш". Я вачам не паверыў. Але так, гэта быў люк выраблены дзесяцігоддзі таму ў маім родным горадзе Баранавічы.
03/29/2025, 15:16
t.me/zrabikus/1694
Дэпутатам Сейма
Літоўскай Рэспублікі

Адкрыты зварот аб рэалізацыі праекта
Нацыянальнага пашпарта Беларусі

Паважаныя дэпутаты Сейма Літоўскай Рэспублікі, я, грамадзянін Рэспублікі Беларусь, ў мэтах забеспячэння рэалізацыі нацыянальных інтарэсаў Літвы і Беларусі, звяртаюся да Вас з наступным адкрытым зваротам:

Рэалізацыя праекта Нацыянальнага пашпарта Беларусі мае важнае значэнне для кансалідацыі беларусаў, змагаючыхся за еўрапейскую дэмакратычную Беларусь супраць імперскіх амбіцый расеі. Выкарыстанне нацыянальнага герба "Пагоня" на вокладцы нацыянальнага пашпарта Беларусі з'яўляецца неад'емнай, а часам і галоўнай сімвалічнай часткай гэтай барацьбы. Забяры ў беларусаў "Пагоню" і яны перастануць быць беларусамі. Яны стануць напалову рускімі, гатовымі служыць на карысьць імперскіх планаў расеі (супраць нацыянальных інтарэсаў Літвы і Беларусі).

Праект Нацыянальнага пашпарта Беларусі на дадзены момант з'яўляецца на 100% тэхнічна рэалізаваным для запуску друка нацыянальных пашпартоў на тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі. Зруйнаванне, аслабленне, альбо зацягванне рэалізацыі праекта Нацыянальнага пашпарта Беларусі - гэта адна з галоўных мэт спецслужб нелегітымнага рэжыма лукашэнкі і масквы. Адняць у беларусаў "Пагоню" і такім чынам зрабіць іх ідэйна "сваімі" хаўруснікамі (а не ворагамі) - галоўная задача рэжымаў пуціна і лукашэнка.

Праект Нацыянальнага пашпарта Беларусі - гэта не проста праект праязднога дакумента для дэмакратычнай часткі беларускага грамадства. Гэта, у першую чаргу, ідэя. Ідэя самаідэнтыфікацыі беларусаў, альтэрнатыва нашай русіфікацыі. Ідэя, вакол якой гатовы яднацца беларусы, на шляху да вяртання вольнымі беларусамі ў вольную Беларусь. Адымі ў беларусаў ідэю і беларусы стануць разрозрозненай групай апазіцыйных сіл змагаючыхся не за вяртанне ў вольную Беларусь, а за заходнія рэсурсы між сабой, забыўшыся пра галоўную мэту - Беларусь.
Звяртаюся да Вас з просьбай дапамагчы нацыянальна арыентаванай частцы беларусаў у барацьбе за нашае вяртанне вольнымі беларусамі ў вольную Беларусь: правесьці двухбаковыя літоўска-беларускія слуханні ў Сейме Літоўскай Рэспублікі па пытанню рэалізацыі праекта Нацыянальнага пашпарта Беларусі на тэрыторыі Літвы.

Са свайго боку гатовы ўдзельнічаць асабіста і з прыцягненнем экспертаў як з літоўскага, так і з беларускага боку для дэтальнага абмеркавання неабходнасьці і архіважнасьці рэалізацыі праекта Нацыянальнага пашпарта Беларусі для нашых краін з мэтай супрацьдзеяння расейскай інтэрвенцыі.

Мэта беларусаў - не чарговыя трыдцаць гадоў паспяховага асваення рэсурсаў Еўразвяза. Мэта беларусаў - вярнуць Беларусь у еўрапейскую сям'ю народаў. З Вашай падтрымкай і разуменнем нашых сапраўдных арыентыраў мы зробім гэта хутчэй.


Былы беларускі добраахвотнік батальёна
"Волат" палка Каліноўскага, дэлегат
Каардынацыйнай рады 3-га склікання
(фракцыя "Воля") Аляксандр Клачко
03/26/2025, 15:48
t.me/zrabikus/1693
Не сумуй па мне старая,
Будзь здарова мацi.
Вораг край мой разбурае,
Цi ж сядзець мне ў хаце?

Цi ж на тое палiвала
Ты зямлiцу потам,
Каб цяпер яна стагнала
Пад маскоўскiм ботам.

Цi ж на тое мне аб долi
Пела над калыскай,
Каб цяпер яна марнела
Пад пятой расейскай?

Лепш свабодным легчы у полi
Ад варожай кулi,
Чым аддаць сябе у няволю
Ды цябе матуля.

Баранiць пайду свабоду,
Бiцца з гадам лютым,
Што нясе майму народу
Зьдзекi ды пакуты.

Будзем жывы, будзем рады
Лёсу маладому.
А пакуль не зьнiшчым гада,
Не чакай да дому.

(Верш Кандрата Крапівы 1941 года з двума замененымі назвамі акупантаў зямлі беларускай)
03/25/2025, 12:41
t.me/zrabikus/1692
Вітанкі, гэта Мелказёраў, і ў нас новая @malina_by. Госць – каліновец Аляксандр «Кусь» КЛАЧКО, які страціў на вайне ныркі, але не страціў прагі барацьбы за светлую будучыню Беларусі. Мы паразмаўлялі пра тое, чаму важна змагацца нават калі мала шанцаў на перамогу, пра самыя дзікія выпадкі на вайне, пра тое, як страціў ныркі, пра тое, чаму варта падтрымліваць не толькі палітвязняў, але і салдат, пра вызвольнае войска і чаму перамовы з Лукашэнкам могуць быць толькі пра капітуляцыю.

Асобна пра гісторыі з Беларусі: як трапіў у БРСМ і выбарчую камісію, што рабіць, калі ўбачыў фальсіфікацыю на выбарах (цяжкі выбар!) і чаму пашанцавала быць беларусам. Думку пра тое, што мірнае неба без свабоды і годнасці не з'яўляецца каштоўнасцю, асобна падкрэслім.

Гэта новы выпуск, які прымушае задумацца. Дзякуй за падабайку, камент і шэр. Мы пачынаем!

https://youtu.be/D3YenhYYprU?feature=shared
03/22/2025, 18:16
t.me/zrabikus/1691
Светлана Тихановская напомнила о беларусских добровольцах, который вот уже 1000 дней находятся в российском плену.

«Ни друзья, ни семьи не знают, в каких условиях их содержат».

https://news.zerkalo.io/economics/94822.html?tg=7

Не открывается ссылка? Попробуйте эту или скачайте наше приложение для Android или iOS.
03/22/2025, 16:04
t.me/zrabikus/1690
Сям’я добраахвотніка Верамейчыка спрабуе выратаваць яго ад смяротнага пакарання ў Беларусі. Жонка і маці беларускага добраахвотніка спрабуюць пераканаць Украіну ўключыць яго ў абменныя спісы.

@euroradio пагутарыла з жонкай Васіля Верамейчыка: https://euroradio.fm/yak-syamya-dobraakhvotnika-verameychyka-ratue-yago-ad-smyarotnaga-pakarannya-u-belarusi

Спасылка, якая працуе без VPN
03/21/2025, 20:11
t.me/zrabikus/1688
"Добры фільм. Паказвае рэаліі, ад беларусаў-эмігрантаў якія не маюць "страху згубіць фінансаванне",

- менавіта такое ўражанне ў мяне пакінуў фільм "Чужое небо", зняты прапагандай нелегітымнага лукашэнкі.

Аддаю належнае. Назвалі рэчы сваімі імёнамі праз вусны звычайных беларусаў. У некаторых асабістых гісторыях бачыў сябе, свой асабісты досвед падпрацовак і іншых абставін з немагчымасьцю атрымаць медыцынскую дапамогу без легалізацыі.

Не пагаджуся з прапагандыстамі ў галоўным іх пасыле: мы, палітычныя эмігранты, не шукалі іншай радзімы. Нас прымусова выціснуў нелегітымны антыбеларускі рэжым за межы нашай краіны. Радзіма ў нас адна - Беларусь. І мы вернем яе. Вырвем Беларусь з сіпатых лап і ачысьцім наша паветра ад маскоўскага смраду.

P.s. падкажыце кантакт беларускамоўнай дзяўчыны Яраславы 22 гады (адной з гераінь фільма) хачу аддзячыць за захаванне беларускасьці нават у складаных умовах эміграцыі.

#беларусьбудзевольнай
#зрабікуськабвызваліцьБеларусь
03/19/2025, 16:40
t.me/zrabikus/1687
Паважанае спадарства! Беларусы паказвалі шмат разоў, што могуць аб’ядноўваць свае намаганні дзеля важных спраў. Паказваем гэта і зараз.

Напярэдадні 2025 года арганізацыя @bysol прапанавала пералічыць прэміі сваіх супрацоўнікаў на падарункі для дзяцей беларускіх ветэранаў у Літве.

На той момант збор сродкаў на падарункі ўжо быў закрыты дзякуючы данатам беларусаў. У выніку 11 дзяцей з сем’яў дабраахвотнікаў атрымалі святочныя падарункі. Шчыра дзякуем кожнаму, хто далучыўся і дапамог стварыць свята для дзетак — гэта стала магчымым толькі дзякуючы вам!

Аднак застаецца актуальным пытанне псіхалагічнай падтрымкі не толькі саміх ветэранаў, але і іх жанчын — жонак, маці, партнёрак. Яны разам з ветэранам праходзілі праз цяжкія выпрабаванні, заставаліся побач, калі іх блізкі чалавек рызыкаваў жыццём.

У сувязі з гэтым “Байсол” вырашыў падтрымаць нашую просьбу аплаціць сеансы псіхатэрапеўта для жанчын беларускіх ветэранаў у Літве на бліжэйшыя 3 месяцы. Праект будзе рэалізоўвацца праз ветэранскую арганізацыю ў Польшчы “Fundacja Związku Białoruskich Weteranów” у супрацоўніцтве з ініцыятывай у Літве “Росквіт”🌱.
03/14/2025, 13:34
t.me/zrabikus/1686
Перамога ці існаванне?

Канфармісткая дыпламатыя і надалей, ці пераход да нацыянальна арыентаванай ассертыўнай дыпламатыі? Жаданні донараў ці нацыянальныя інтарэсы Беларусі ставім на першае месца?

Гэта пытанні, якія сёння гостра паўстаюць перад дэмсіламі.

Дэпутаты сейма Літвы на адной з сустрэч задалі пытанне групе беларускіх палітыкаў: чаму мы вас падтрымліваем амаль 30 год, а дыктатура лукашэнкі дагэтуль не пераможана?
Адказ просты: калі падтрымліваюцца важныя але СУГУБА траваядныя рэчы - пра якую перамогу можа ісьці гаворка?

Украіна сення паказвае беларускім палітыкам прыклад ассертыўнай дыпламатыі. Дыпламатыі, калі ты здольны адстойваць нацыянальныя інтарэсы сваёй краіны негледзячы на тое, хто перад табой: грантадаўца, амерыканскі лідар альбо саўковыя рудыменты з гопніцкімі правіламі жыцця.

Для Беларусі наступіў час выбару: існаваць далей, як існавалі апошнія 5 ці 30 год.

Альбо адстойваць і ствараць сваё, моцнае, тое, што наблізіць і дазволіць нам вярнуцца вольнымі беларусамі ў вольную Беларусь. Тое, што сумеснымі высілкамі дапаможа абараніць еўрапейскую цывілізацыю і Беларусь ад расейскага ўторгнення:
- праект Нацыянальнага пашпарта Беларусі;
- праект Беларускай вызвольнай арміі.
03/01/2025, 18:17
t.me/zrabikus/1684
🏳 Каардынацыйная рада атрымала лісты ад Геральдычнай рады «Пагоня», Палка Каліноўскага і аб’яднання BELPOL, якія падтрымалі прыняцце гістарычнай рэзалюцыі аб прызнанні расійскай інтэрвенцыі і гібрыднай акупацыі Беларусі.

� Полк Каліноўскага заклікае Каардынацыйную раду і Прадстаўніка па нацыянальнай абароне Пераходнага Кабінета Беларусі да актыўных дзеянняў у фарміраванні нацыянальнай стратэгіі супраціву супраць незаконнага маріянетачнага рэжыму Лукашэнкі і расійскай акупацыі.

🔹 BELPOL падкрэслівае неабходнасць міжнароднага прызнання факту гібрыднай акупацыі Беларусі, фарміравання Беларускай Вызвольнай Арміі і пашырэння супрацоўніцтва з партнёрамі ў сферы бяспекі.

🔹 Геральдычная рада «Пагоня» падтрымлівае гэтыя ініцыятывы і лічыць іх вызначальнымі ў змаганні за незалежнасць Беларусі.

📢 Агульная пазіцыя ўсіх гэтых арганізацый: Беларусь знаходзіцца пад гібрыднай акупацыяй, і неабходна кансалідацыя намаганняў для нацыянальнага супраціву і міжнароднай падтрымкі вызвалення краіны.
03/01/2025, 17:39
t.me/zrabikus/1682
Беларус з "Пагоняй".

Чаму вы не бачыце "Пагоню" на фота? "Пагоня" у сэрцы кожнага беларуса, каторы беларус не толькі па пашпарту ці месцу нараджэння.

Што будзе калі вырваць "Пагоню" з сэрца беларуса? То будзе "чарка-шкварка" без нацыянальнай самаідэнтыфікацыі, паўмаскаль альбо маскавіт (у горшым варыянце перспектывы).

Чыя Вільня? Вільня належыць Літоўскай Рэспубліцы. Я паважаю межы 1991 года.

Чыя спадчына Вялікага княства літоўскага? Народаў, якія жылі на ягонай тэрыторыі. Перацягваць коўдру на сябе ў гэтым пытанні - не ў нацыянальных інтарэсах ані Беларусі, ані Літвы, ані Украіны.

Чаму хочуць адабраць у мяне, беларуса, "Пагоню"? З маскавітамі ўсе зразумела: мэта каб мы забылі сваё мінулае і паступова перасталі сябе адрозніваць ад іх. Своеасаблівая форма паўзучай альбо гібрыднай акупацыі Беларусі.

А якая мэта ў літоўскіх літвіністаў? Я не пачуў зразумелы адказ на гэтае пытанне ад аднаго з падпісантаў ліста па забароне "Пагоні" - яму прыйшла "партыйная разнарадка" падпісацца. Два гады ад мяне бегае другі падпісант гэтага ліста, некалькі месяцаў, як мы апошні раз дамовіліся на сустрэчу, ігнаруе мае паведамленні.

Чаму літоўскія медыя даносяць інфармацыю пра беларусаў пад "Пагоняй" без удзела беларусаў пад "Пагоняй"? Што гэта? Баязнь пачуць сапраўдныя каштоўнасьці беларусаў пад "Пагоняй" (а не прыдуманыя літоўскімі літвіністамі)? Ці слабасьць уласнай шавіністскай пазіцыі ў бок беларусаў пад "Пагоняй".

Адкрыты да публічнага дыялога ў літоўскіх СМІ на тэму: "Хто я: беларус з "Пагоняй" у сэрцы".
02/27/2025, 13:12
t.me/zrabikus/1679
Гібрыдная форма акупацыі як палітычны тэрмін цалкам адлюстроўвае сітуацыю ў Беларусі

https://racyja.com/by/palityka/hibrydnaja-forma-akupacyja-jak-palitycny-termin-calkam-adljustrouvae-situacyju-u-belarusi/
02/27/2025, 12:21
t.me/zrabikus/1678
Рэзалюцыя "Аб інтэрвенцыі расейскай федэрацыі ў Рэспубліку Беларусь і ўсталяванні гібрыднай формы акупацыі" па прапанове ад групы дэлегатаў: Аляксандр Науковіч, Аляксандр Клачко, Кацярына Клімовіч, Надзея Сцепанцова, Карына Маліноўская, Павел Мар'еўскі - прынята.

За: 27
Супраць: 9
Устрымацца: 5.

Кворум ёсьць: 41 з 80.
02/27/2025, 11:07
t.me/zrabikus/1677
🇺🇦 Заява ў падтрымку Украіны ад Каардынацыйнай рады Беларусі 3-га склікання:

“Мы, беларусы, ведаем, што такое дыктатура. Мы на сваёй зямлі зведалі, як рэжым знішчае свабоду, душыць народ і разбурае будучыню. Мы ведаем, хто такі Пуцін і як ён выкарыстоўвае агрэсію, хлусьню і гвалт для захопу ўлады і падаўленьня незалежнасьці іншых народаў.  

Сёння Украіна змагаецца не толькі за сваю свабоду, але і за свабоду ўсяго дэмакратычнага свету. Беларускія добраахвотнікі змагаюцца плячом да пляча з украінцамі, праліваючы сваю кроў у гэтай барацьбе супраць крамлёўскага зла. Яны робяць гэта не за ўзнагароды, а таму, што разумеюць: калі Пуцін пераможа, дыктатура і тэрор распаўсюдзіцца далей, а Беларусь і Ўкраіна назаўжды застануцца пад яго жалезнай пятай.  

Любыя заявы і дзеянні, якія аслабляюць падтрымку Украіны, - гэта ўдар па дэмакратыі і па свабодным свеце. Гэта сігнал дыктатарам, што яны могуць працягваць свае злачынствы беспакарана. Мы заклікаем усіх, хто верыць у свабоду і справядлівасць, працягваць падтрымліваць Украіну і легітымную ўкраінскую ўладу. Гэта не проста вайна за тэрыторыю - гэта барацьба за каштоўнасці, за будучыню, у якой народ сам выбірае свой лёс, а не падпарадкоўваецца дыктату тырана.”
02/25/2025, 17:47
t.me/zrabikus/1676
Заява у падтрымку Украіны:

"Мы, беларусы, ведаем, што такое дыктатура. Мы на сваёй зямлі зведалі, як рэжым знішчае свабоду, душыць народ і разбурае будучыню. Мы ведаем, хто такі Пуцін і як ён выкарыстоўвае агрэсію, хлусьню і гвалт для захопу ўлады і падаўленьня незалежнасьці іншых народаў.

Сёння Украіна змагаецца не толькі за сваю свабоду, але і за свабоду ўсяго дэмакратычнага свету. Беларускія добраахвотнікі змагаюцца плячом да пляча з украінцамі, праліваючы сваю кроў у гэтай барацьбе супраць крамлёўскага зла. Яны робяць гэта не за ўзнагароды, а таму, што разумеюць: калі Пуцін пераможа, дыктатура і тэрор распаўсюдзіцца далей, а Беларусь і Ўкраіна назаўжды застануцца пад яго жалезнай пятай.

Любыя заявы і дзеянні, якія аслабляюць падтрымку Украіны, - гэта ўдар па дэмакратыі і па свабодным свеце. Гэта сігнал дыктатарам, што яны могуць працягваць свае злачынствы беспакарана. Мы заклікаем усіх, хто верыць у свабоду і справядлівасць, працягваць падтрымліваць Украіну і легітымную ўкраінскую ўладу. Гэта не проста вайна за тэрыторыю - гэта барацьба за каштоўнасці, за будучыню, у якой народ сам выбірае свой лёс, а не падпарадкоўваецца дыктату тырана."

Фракцыя "Воля" Каардынацыйнай рады 3-га склікання, 24.02.2025.
02/24/2025, 10:11
t.me/zrabikus/1675
Калі я ўпершыню зімой 2021 года ўбачыў круглыя крыгі на Нерысе (Віліі), то амаль як цуд іх успрыняў.

Хачу падзяліцца гэтай прыгажосьцю, у тым ліку з беларусамі ўнутры Беларусі.

https://youtu.be/zThdimhlu8I
02/22/2025, 22:56
t.me/zrabikus/1674
"Няма нічога больш каштоўнага за жыццё чалавека"?

Ёсьць. Імя ім "Воля" і "Годнасьць".

Той выпадак, калі жанчына больш моцная за мужчыну.
02/10/2025, 14:16
t.me/zrabikus/1673
На зваротным шляху мы заехалі на гарадскія могілкі: учора, 9 красавіка 2023 тут прыляцела расейская С-300. Заехалі дзеля цікавасьці.

Надмагільныя пліты з металічнымі агароджамі вакол іх і рэдкія дрэвы акаймлялі варонку да двух метраў глыбінёй і каля 20 у дыяметры.

- Прямо в могилу родителей попала. Только недавно памятник поставил. Ничего не осталось, - пачулі мы ад мужчыны, які стаяў тут жа ля месца прылёта.

Насамрэч. Нічога. Нават слядоў костак не было.
Вайна не дае спакою нават мёртвым.

10 лютага 2025, Вільня
02/10/2025, 04:09
t.me/zrabikus/1672
Прайшоў 1 тыдзень пасля штурма. Мы заехалі ў Краматорск на камандны пункт.

Там праходзіла нарада-навучанне, на якой мы упершыню пачулі, якую ролю нашаму разліку сапага адводзілася падчас штурма 2 красавіка: па задумцы ўкраінскага камандавання мы павінны былі "чаргаваць" ажно пакуль у мінамётчыкаў і АГС не скончыцца боезапас. Гэта павінна было адбыцца, па плану, пасля захопу пазіцыі Нью-Ёрк-4. І тады мы павінны былі накрыць рускіх агнём з сапага.

Усё добра, адзінае, што гэты план упершыню пачуў ні то што я, Ваяр і Бача, але і камандзір нашай змены Д(жон). Мы толькі мнагазначна пераглянуліся між сабой.

Што гэта было? Памылка кіравання, альбо наша самаўпраўства? Унутры сваёй каманды мы засталіся пры сваім меркаванні. Не хочацца думаць да чаго прывяла б такая незлажанасьць дзеянняў ва ўмовах паспяховага штурму.

На маю думку, добры жаўнер - той, які здольны выконваць пастаўленую задачу нават пры страце камандавання. А для гэтага жаўнеру неабходна ведаць мінімальна неабходныя дэталі для разумення сваёй ролі ў агульным плане аперацыі.

Не валодаючы планамі на нас камандавання. Ва ўмовах відавочнага (для нас) дэфіцыта карэгоўшчыкаў. Мы прынялі тактычна вернае рашэнне падтрымаць сваіх агнём з дапамогай дасяжнага нам карэгоўшчыка - Марпеха.

10 лютага 2025, Вільня
02/10/2025, 03:54
t.me/zrabikus/1670
- Так, 02-49 кут! - крыкнуў я наводку Ваяру, які стаяў побач з Бачой за кустом ад мяне.

Я стаў на калені. Паклаў рацыю на зямлю. Дастаў тонкі маркер і прамакутны кавалак тонкай фанеры. Пакуль Ваяр наводзіўся, я пачаў рабіць маркерам на фанерцы пазнакі па карэгоўкі папярэдняга стрэлу.

Парадзеўшыя выхады нашых снарадаў і іх разрывы на баку рускіх суправаджалі мае дзеянні.
- Готов! - праз хвіліну навёўся Ваяр.
- Марпех, я Ваяр. Гатовы працаваць, - перадаў па рацыі я.
- Подожди пока в готовности. Подожди, Ваяр, - адказала рацыя голасам Марпеха.
- Плюс. Чакаю, - адказаў я Марпеху. - Чакаем, чакаем, - крыкнуў я Ваяру, усаджваючыся на зламаную галіну дрэва.

Праз 10 секунд рацыя ажыла:
- Ваяр, давай туда кабанчика!
- Агонь! - крыкнуў я Ваяру. - Плюс, - і адказаў па рацыі Марпеху.
- Пострэл! - крыкнуў і стрэліў з сапага Ваяр.
Сапог выпусьціў клуб дыма з казённай сваё часткі. Кавалкі кары чарговы раз паляцелі ад дрэў разам з зямлёй, паднятыя рэактыўнай струёй. Я, на імгенне, заплюшчыў вочы.

- Марпех, кабанчык у небе. 9 секунд, - перадаў па рацыі я.
- Дівімся, - адказаў Марпех.

Бача перазаражаў сапог: дастаў астоў ад пораха і ўставіў новы снарад.
Праз 35 секунд рацыя ажыла:
- Давай еще один! Давай кабана!
- Яшчэ адзін! - крыкнуў я Ваяру. - Плюс, - і адказаў Марпеху.
Праз 7 секунд Ваяр крыкнуў:
- Готов!
- Давай!
- Пострэл! - крыкнуў і стрэліў з сапага Ваяр.
- Марпех, кабанчык у небе. 9 секунд, - перадаў я па рацыі.
- Дивимся, - адказала рацыя.

Марпех маўчаў.
- Там два рускіх, - паведаміў я Ваяру і Бачы.
- Готов! - паведаміў Ваяр пра гатоўнасьць да наступнага стрэлу.
Марпех маўчаў.
- Чакаем! Чакаем, - адказаў я Ваяру.
- Кусь, так што мы робім? - запытаў Ваяр праз некаторы час, адкідваючы ў бок дзве жалезкі ад стрэлянага пораха.
- Ты пра што кажаш? - запытаў я, устаючы.
- Этот ящик достреливаем, а тот?
- Той астаўляем, - выказаў меркаванне Бача.
- Хай будзе, - адказаў я.

- Я не знаю: по двум руским тратить БК (боекамплект).., - захавала видэа апошнія словы Ваяра перад тым, як я адключыў камеру на тэлефоне.
….
Па выніку той аперацыі: штурм захлынуўся. З 5 запланаваных пазіцый (Нью-Ёрк-1…Нью-Ёрк-5) атрымалася захапіць толькі дзве і тыя прыйшлося нашым хлопцам кінуць. Былі страты "200-мі". Колькасьць я не ўдакладняў.

Адзінае, што радавала душу, што мы не засталіся чакаць карэгоўкі, якой не было ад цэнтра кіравання аперацыяй. А прынялі самастойнае рашэнне ва ўмовах той тактычнай інфармацыі, якой валодалі і накрылі агнём пазіцыі рускіх па карэктыроўцы нашага Марпеха. У нас было спадзяванне, што нашы дзеянні дапамаглі нашым замежным хлопцам і зменшылі колькасьць забітых сярод іх.
Пасля працы ў нас засталося толькі 7 снарадаў.

9 лютага 2025, Вільня
02/09/2025, 18:50
t.me/zrabikus/1669
Штурм ішоў поўным ходам. Камандаванне аперацыяй знаходзілася ў Краматорску. Туды падавалася карцінка з дронаў і паступалі каманды.

Па рацыі карэгаваўся агонь нашых мінамётчыкаў і АГС. На нейкі момант склалася ўражанне, што пра нас забылі. Толькі пару разоў наш палкавы дроншчык даваў нам каардынаты, але кіраўніцтва аперацыяй адмяняла яго карэгоўку і засярожвала яго на працы мінамётаў і АГС.

Адзін раз мы паспелі стрэльнуць на максімальна дасяжную для сапага дыстанцыю - 4500 метраў па скрыжаванню дарог са скапленнем рускіх. Далейшая карэгоўка была спынена. Другі раз нам па рацыі далі каардынату цэлі, мы навяліся, але ў апошні момант паступіла каманда палкавому дроншчыку засяродзіцца на карэгаванні нашых мінамётчыкаў.

Час ішоў. На гадзінніку быў каляабедзенны час. У нашых замежнікаў пайшлі страты "200-мі". Мы бяздзейнічалі: былі сляпыя на такой адлегласьці без дронаў.

Раптам на сувязь выйшаў наш Марпех. У яго былі каардынаты цэляў: група рускіх цэпачкай рухалася на падмогу сваім.

Ваяр сумняваўся. Загаду адкрываць агонь па карэктыроўцы Марпеха ад кіраўніцтва аперацыяй не было. Мы губляліся ў прычынах: ці так і задумана, ці проста на нас не вытрачае рэсурсаў па карэгаванню агню.

- Трэба прымаць рашэнне, - сказаў я Ваяру. - Я за тое, каб падтрымаць агнём нашых па карэктыроўцы Марпеха.

У выніку вырашылі працаваць.

За працай час ішоў хутка. Марпех па рацыі быў задаволены вынікамі стральбы. У нейкі момант, калі інтэнсіўнасьць агню пачала зніжацца, я ўзяў тэлефон з трыногай і зняў маленькі кавалак працы напрыканцы штурма (сёння я разумею, што мой апухшы тады твар на відэа, вяласьць, якія я спісваў на стомленасьць, былі яркімі сімптомамі хваробы нырак).

9 лютага 2025, Вільня
02/09/2025, 18:25
t.me/zrabikus/1665
Пасля блізкага прылёту, ужо стоячы пад бервяным навесам ля самага ўвахода ў бліндаж я заўважыў, што на падзертай далоні сабралася кропля крыві.

- Руку разадраў аб нешта, - агучыў я Ваяру і Бачы.
- "Ц(ёмная)*, я "300""! - у наступную хвіліну пажартаваў я, паднесшы да вуснаў рацыю, што трымаў ў руцэ.
Лангетку для перадачы я наўмысна не націскаў.

Бачылі б вы выразы твараў Ваяра і Бачы! На нейкае імгненне яны не зразумелі, што гэта жарт.
"Нясмешныя ў цябе жарты, Кусь!" - літаральна чыталася на тварах маіх пабрацімаў.

(* Ц(ёмная) - пазыўны нашай дзяўчыны-парамедыка)

05 красавіка 2023, Мінькіўка
02/09/2025, 16:13
t.me/zrabikus/1663
Надвор'е добрае, сонечнае. Адкуль толькі ўзялося так раптоўна столькі баговак ды розных жучкоў! Усе яны пачулі сонечная цяпло і бегаюць па зямлі ў вялікай колькасьці.

Наш палкавы дроншчык карэгаваў мінамёты і АГС. Мы "чаргавалі". Украінскі дроншчык Марпех маўчаў.

Я прылёг на сонейка пад кусьцікам недалёка ад сапага так, каб не быць заўважаным варожым дронам.

Бача схаваўся пад дрэвам і назіраў у бок лініі фронту - адтуль ваўсю даносіліся гукі бою.

На дзіва, руская артылерыя амаль не працавала. Ці то снарадны голад у іх, ці то нешта іншае. Нашы снарады і міны крылі рускіх няшчадна.

У гэты час я канчаткова для сябе зразумеў, што калі ў пэўны момант не задзейнічаны актыўна ў баю, рана прачнуўся і прыходзіцца чакаць, то
ГУКІ БОЮ ЎЗДЗЕЙНІЧАЮЦЬ НА МЯНЕ ЯК КАЛЫБЕЛЬНАЯ. Пад іх мне становіцца спакойна і цягне ў сон. Так было і ў Лазавым, калі мы 4 гадзіны сядзелі нявыспаныя пад абстрэлам і чакалі. Так адбывалася і зараз.

Я пачаў драмаць, лежачы на зямлі і прыслухоўваючыся ці не выклічуць нас па рацыі.

Прайшоў нейкі час.

З дромы мяне вырвала раптоўна.
Блізкі разрыў! Я адчуў запах пораху. У вушах зазвінела. Паветра застлала дымам - вецер дзьмуў на нас з паўднёвага ўсходу.

Я хуценька ўскачыў, крыху пашкодзіўшы аб нешта да крыві далонь.

- У бліндаж! - крыкнуў я Бачы, упэўніўшыся, што яго не пашкодзіла...

Ужо седзячы ў бліндажы мы налічылі яшчэ пяць прылетаў. Кожны наступны разрыў грымеў недзе бліжэй да дарогі і далей ад нас.

05 красавіка 2023, Мінькіўка
02/09/2025, 15:49
t.me/zrabikus/1661
2 красавіка 2023. Усходні фронт Украіны.

Штурм расейскіх пазіцый пачаўся з самага ранку. З шасці мы выставілі сапог і гатовы працаваць.

Міма нас па полю ў некалькіх сот метрах з моцным ровам у бок фронта, вязнучы ў гразі, праехалі друг за дружкай два танкі і дзве БМП са штурмавікамі. За першым танкам слупом падымаўся дым - ён як таран пракладаў шлях іншым па бездарожжу.

- Двигатель так нагнетается - он еле едет. Зямля сырая, - пракаментаваў Ваяр. - Кусь, надо схавацца - они близко от нас едут. Если их дроны засекут, то будет сюда прилетать. Можем попасть под раздачу.

- Да схаваемся. Трэба паназіраць. Я ў акопчыку, калі што, - адказаў я, нежадаючы прапускаць важныя падзеі, хаваючыся ў бліндажы.

Наш дроншчык карэгаваў мінамёты і АГС. Мы "чаргавалі.

Бача схаваўся пад дрэвам і назіраў у бок лініі фронту - адтуль ваўсю даносіліся гукі бою. Побач з ім, злева, стаяў сапог, прыкрыты белым цюлем. Мяхі з пяском умацоўвалі кожную нагу сапага, каб менш збіваўся прыцэл падчас стрэлу. Дзве скрыні са снарадамі стаялі накрытыя брэзентам справа ад Бачы. Перад імі быў разасланы мех на якім Бача выкладаў гатовыя снарады (каб не запэцкаць іх у гразі). Яшчэ дзве скрыні са снарадамі чакалі свайго часу ў пікапе, замаскірованым ў 50 метраў ад нашай пазіцыі.

Праз кароткі час ад пачатку штурма поле перад намі зацягнула дымам, які слаўся па зямлі нібы туман.

9 лютага 2025, Вільня
02/09/2025, 15:17
t.me/zrabikus/1659
Поўнач з 1 на 2 красавіка 2023 года. Д(жон) атрымаў загад сёння а 6 гадзіне ранку быць на пазіцыі. Задача - падтрымаць агнём з сапага штурм рускіх пазіцый. У штурме прымае непасрэдны ўдзел замежны легіён пры падтрымцы бронетэхнікі ЗСУ.

- Яшчэ б пазней паведамілі, - заўважыў я. - Добра, што спаць яшчэ не паклаліся.

Больш інфармацыі не было аніякай. Толькі час у які быць на пазіцыі з максімальным боекамплектам.

Мы чакалі гэтага штурма. Спецыяльна для яго бераглі снарады. У нас іх засталося 4 скрыні (24 штукі).

09 лютага 2025, Вільня
02/09/2025, 13:54
t.me/zrabikus/1654
Спадарства, чаму ўсе як ману нябесную чакаюць сігналаў ад нелегітымнага прэзідэнта?

Мне нагадвае гэта плямёны нашых продкаў, залежных ад "духаў сонца, неба, зямлі, леса" (багоў, калі коратка) і шаманаў, якія гэтыя сігналы павінны былі тлумачыць.

Шаманы заўседы карысталіся павагай, аўтарытэтам і кавалкам мяса з кожнага палявання.

лукашэнка не дух і не бог. Ён мае рот. Ен мае рты нават у гэтым чаце. Ён сам можа сказаць, калі чаго захоча.

Навошта некаторыя з вас ловяць сігналы, як спажыўцы канабісу глыток паветра з дымам ад марыхуаны?

Што гэта, калі не "стакгольмскі сіндром"?
02/08/2025, 13:26
t.me/zrabikus/1652
30-га сакавіка 2023-га, 12:34.
Мы ў бліндажы на нашай пазіцыі СПГ-9.

Мяце снег. Чакаем карэктыроўкі па варожым цэлям. Яе няма. З-за снега мы нават не бачым у візір асноўны арыентыр. Трэба працаваць па запасному.

- Рукі мерзнуць, - сказаў Ваяр, смокчучы цыгарэту.
- Зараз -2, - адказаў на яго словы Воскар.
- Якія -2? +3 я выставіў у "Крапіве", - не пагадзіўся я.
- Было -2, калі я раніцай глядзеў надвор'е, - стаяў на сваім Воскар.
- Перад самым выхадам я закачаў у "Крапіву" метыядадзеныя з інтэрнэту - паказала +2,4°. Я "забіў" +3, бо бліжэй да абеду звычайна цяплее робіцца. - распавёў я.
Воскар дастаў свой тэлефон, які стаяў на палёце. Паглядзеў у яго і пагадзіўся са мной:
- Так, +2. (Перад выездам на пазіцыю дадзеныя па надвор'ю самі абнавіліся на ягоным тэлефоне).

- Ага! Адразу бачна, што Воскар працуе на рускіх: хоча каб мы выставілі ў Крапіве неправільную тэмпературу і тым самым не трапілі па ім, - радасна пашуткаваў я і перасекся вачыма з Ваяром.
- НЯСМЕШНЫЯ Ў ЦЯБЕ ЖАРТЫ, КУСЬ, - адначасова прамовілі я і Ваяр.
- Сярога, мог бы і не казаць, я па тваім вачам гэта прачытаў, - засмяяўся я.

04.07.2023, Кіеў, Інстытут нефралогіі ля ст.м. Лук'янаўская
02/07/2025, 14:33
t.me/zrabikus/1651
Паліна, дзякуй за моц!

Беларусачка, вольная і моцная, нават у турме.
02/06/2025, 18:59
t.me/zrabikus/1649
Search results are limited to 100 messages.
Some features are available to premium users only.
You need to buy subscription to use them.
Filter
Message type
Similar message chronology:
Newest first
Similar messages not found
Messages
Find similar avatars
Channels 0
High
Title
Subscribers
No results match your search criteria