Your trial period has ended!
For full access to functionality, please pay for a premium subscription
LA
Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду»
https://t.me/latushkaruch
Channel age
Created
Language
Belarusian
-
ER (week)
-
ERR (week)

Фракцыя «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» ў Каардынацыйнай Радзе

Messages Statistics
Reposts and citations
Publication networks
Satellites
Contacts
History
Top categories
Main categories of messages will appear here.
Top mentions
The most frequent mentions of people, organizations and places appear here.
Found 38 results
Са Святам Вялікадня!

Вялікдзень — гэта не толькі ўспамін пра старажытныя традыцыі, але і сімвал веры і надзеі. З пакалення ў пакаленне мы захоўвалі і перадавалі гэты сімвал — як частку нашай беларускай душы, як сувязь паміж мінулым, сучасным і будучыняй.

Сёння многія з нас сустракаюць гэтае свята далёка ад Радзімы. Але нас яднае тое, што па-за межамі, тое, што ў нашых сэрцах: любоў да сваіх блізкіх, вернасць сваёй культуры і традыцыям, а таксама жаданне вольнага жыцця.

Няхай гэты дзень прынясе спакой і надзею. Няхай ён нагадае, што лепшыя часы — наперадзе. І мы абавязкова зноў сядзем за адзін святочны стол з тымі, каго любім — у вольнай і незалежнай Беларусі.

Давайце разам захоўваць традыцыі, падтрымліваць адно аднаго, верыць — і ўсё здзейсніцца.

Хрыстос Уваскрос! З Вялікаднем!
04/20/2025, 09:29
t.me/latushkaruch/149
Павел Латушко об исчезновении Анжелики Мельниковой с представителями Европарламента в Польше

Важность принятых резолюций Европейского парламента по Беларуси, две из которых были одобрены в этом году, стала главной темой обсуждения на встрече лидера фракции «Команда Латушко и Рух “За Свободу”» в Координационном Совете Беларуси Павла Латушко с руководителем Представительства Европейского парламента в Польше Витольдом Натурским. Во встрече также принял участие член Координационного Совета Артем Брухан.

В ходе встречи Павел Латушко выразил признательность Европейскому парламенту за принятие резолюции о непризнании Лукашенко в качестве президента Беларуси, а также резолюции об ответственности режима за экстерриториальные преследования беларусов в странах ЕС.

В ходе встречи стороны подчеркнули, что резолюции Европейского парламента являются важным политическим инструментом, с помощью которого ЕС демонстрирует свою принципиальную позицию в отношении преступлений, совершаемых режимом Лукашенко, а также направляют четкий сигнал международному сообществу о недопустимости безнаказанности и необходимости привлечения к ответственности виновных в преступлениях против беларуского общества, а также о важности поддержки демократических сил Беларуси.

Павел Латушко также проинформировал руководителя Представительства Европейского парламента в Польше про ситуацию с исчезновением Спикерки Координационного Совета Анжелики Мельниковой и ее детей, а также о проводимых действиях по установлению места их нахождения.

Во время встречи Павел Латушко поднял вопросы касательно:

– действий режима Лукашенко, который продолжает проводить внутреннюю репрессивную и внешнюю агрессивную политику;

– миграционного кризиса, искусственно созданного режимом с целью давления на Европейский союз, что необходимо расценивать как форму гибридной агрессии;

– репрессий против членов Координационного Совета: факты возбуждения уголовных дел против 257 кандидатов на выборах в КС, незаконная конфискация имущества и другие формы давления. Важным аспектом повестки стали вопросы безопасности участников КС, включая необходимость международной поддержки деятельности Координационного Совета — представительного органа беларусов, а также возможные механизмы защиты его членов.

Отдельно Павел Латушко подчеркнул важность практической реализации меморандум о намерениях о сотрудничестве между Европарламентом и беларускими демократическими силами, (в котором закреплено признание Координационного Совета как представительного органа беларусов) подписанного президентом Европейского парламента Робертой Метсолой и главой Объединенного Переходного Кабинета Беларуси Светланой Тихановской. В частности, Павел Латушко обратился с предложением организовать стажировки для членов Координационного Совета в структурах Европейского парламента, что стало бы важным шагом в укреплении взаимодействия КС и Европарламента.

Руководитель Представительства Европейского парламента в Польше Витольд Натурски сообщил, что передаст полученную в ходе встречи информацию и предложения президенту Европарламента Роберте Метсоле.
04/15/2025, 19:44
t.me/latushkaruch/148
Павел Латушко направил заявление в суд, следственный комитет и прокуратуру Лукашенко

«…согласно статье 409 Уголовного Кодекса Республики Беларусь “Незаконные действия в отношении имущества, подвергнутого описи или аресту, порча, израсходование, сокрытие либо отчуждение (при отсутствии признаков хищения) имущества, признанного в установленном законном порядке вещественным доказательством… совершенные лицом, которому это имущество было вверено… — наказываются штрафом,  или арестом, или ограничением свободы на срок до трех лет, или лишением свободы на срок до двух лет”», — указал лидер фракции «Команда Латушко и Рух “За Свободу”» в Координационном Совете Беларуси, руководитель Народного антикризисного управления Павел Латушко в своем заявлении в Минский городской суд, Следственный комитет по городу Минску и Прокуратуру города Минска в связи с арестом принадлежащего ему на правах частной собственности дома в рамках «Дела Координационного Совета» — политически мотивированного уголовного преследования.

9 апреля 2025 года Павел Латушко направил заявление заказным письмом с требованием в течение пяти суток предоставить ему копию приговора, как это предусмотрено статьей 367 Уголовно-процессуального кодекса Республики Беларусь. В нарушении вышеуказанной статьи, данная норма была нарушена, поскольку копия приговора так и не была вручена, несмотря на то, что с момента вынесения политически мотивированного приговора, как это было представлено в пропагандистских СМИ, прошло более двух лет.

Одновременно Павел Латушко в своем заявлении подчеркнул, что «Заявление не может быть истолковано никоим образом как признание приговора, который я считаю незаконным и необоснованным политическим преследованием».

«На протяжении достаточно длительного времени, в связи с наложенным арестом, никто не имеет права доступа в жилой частный дом, который принадлежит мне на праве частной собственности. Иных сведений, опровергающих мое право собственности на этот жилой дом, у меня нет. Ненадлежащий уход за жилым частным домом в перспективе может создать угрозу причинения вреда здоровью третьих лиц, а также их имуществу, за что ответственность возлагается на лиц, совершивших незаконный арест и обязанных обеспечивать сохранность строения», — отметил Павел Латушко, комментируя свое заявление.
04/15/2025, 14:39
t.me/latushkaruch/147
Павел Латушка: «Як абраны дэлегат Каардынацыйнай Рады Беларусі, справаздачусь перад сваімі выбаршчыкамі аб удзеле ў дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі ў працы Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы»

Падчас сесіі Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы дэлегат ад дэмакратычных сіл Беларусі Павел Латушка ініцыяваў папраўку ў рэзалюцыю ПАСЕ аб адказнасці за агрэсію супраць Украіны, якая тычыцца адказнасці так званых уладаў Беларусі ў межах стварэння Спецыяльнага трыбунала за акт агрэсіі — рэзалюцыя была прынята ПАСЕ з улікам унесенай папраўкі.

Павел Латушка выступіў з прававым і факталагічным абгрунтаваннем важнасці прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі за агрэсію супраць Украіны падчас дэбатаў на пасяджэнні Камітэта па прававых пытаннях і правах чалавека ПАСЕ.

Таксама падчас слуханняў «Барацьба з транснацыянальнымі рэпрэсіямі» ў Камітэце па прававых пытаннях і правах чалавека ПАСЕ лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» прадставіў выступ аб маштабных трансгранічных злачынствах, што здзяйсняюцца Лукашэнкам і яго хаўруснікамі, а таксама заклікаў еўрапейскіх партнёраў падтрымаць працэс у Міжнародным крымінальным судзе па сітуацыі ў Беларусі, ініцыяваны Літвой.

Павел Латушка выступіў на пасяджэнні Камітэта па прававых пытаннях і правах чалавека ПАСЕ, дзе падтрымаў Дакладчыка ПАСЕ па пытанных палітзняволенных і падкрэсліў важнасць прыцягненне увагі да пытанняў палітвязняў і масавых рэпрэсій у Беларусі.

У межах сэсіі ПАСЕ Павел Латушка даў інтэрв'ю незалежным беларускім медыя, а таксама медыя Украіны, Польшчы, Паўночнай Македоніі, Грузіі і іншых краін, дзе расказаў пра сітуацыю ў Беларусі, аб знікненні спікеркі Каардынацыйнай Рады Анжалікі Мельнікавай, а таксама ацаніў дзеянні рэжыму Лукашэнкі па эскалацыі напружанасці ў Еўропе.

Павел Латушка прыняў удзел разам з іншымі членамі дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі ў ПАСЕ ў сустрэчах з дэлегацыямі краін Нарвегіі, Нідэрландаў, Люксембурга, Італіі, Ірландыі, Германіі, Польшчы, Украіны, а таксама сустрэўся з пастаяннымі прадстаўнікамі Швецыі, Аўстрыі і Польшчы пры Савеце Еўропы.

Асноўныя тэзісы, якія былі прадстаўлены падчас гэтых сустрэч:

– прыцягненне Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларускага народа і інфармацыя адносна працы, якая праводзіцца ў рамках прадстаўлення доказаў у МКС у межах папярэдняга расследавання сітуацыі ў Беларусі.

– пытанне адказнасці Лукашэнкі і вышэйшага ваенна-палітычнага кіраўніцтва Беларусі за агрэсію супраць Украіны ў межах ствараемага Спецыяльнага трыбунала за агрэсію супраць Украіны;

– адказнасць прадстаўнікоў рэжыму за незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей з часова акупаваных тэрыторый Украіны ў Беларусь па загаду Лукашэнкі і іх наступную індактрынацыю;

– праінфармаваў пра дзеянні Лукашэнкі як саюзніка Расіі па стварэнні пагроз як для Украіны, так і для суседзяў Беларусі — краін-членаў ЕС — у сувязі з запланаванымі на верасень 2025 года вучэннямі «Захад-2025».

Па дамоўленасцях з дэлегацыямі Павел Латушка накіраваў калегам-дэлегатам ад замежных парламентаў у ПАСЕ інфармацыю аб інструментах і абгрунтаванні неабходнасці міжнародна-прававой адказнасці Лукашэнкі за здзяйсняемыя злачынныя дзеянні, а таксама інфармацыю аб правадзімай працы па фіксаванні незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей.
04/11/2025, 18:19
t.me/latushkaruch/143
Па ініцыятыве Паўла Латушкі адказнасць Лукашэнкі за агрэсію супраць Украіны ўключана ў рэзалюцыю ПАСЕ

100 дэпутатаў Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы прагаласавалі за прыняцце рэзалюцыі ПАСЕ аб адказнасці за агрэсію супраць Украіны.

Па ініцыятыве Паўла Латушкі, як дэлегата ў ПАСЕ ад Каардынацыйнай Рады Беларусі, у рэзалюцыю была ўнесена папраўка аб адказнасці так званых уладаў Беларусі ў межах стварэння Спецыяльнага трыбунала за акт агрэсіі.

«Лукашэнка прадаставіў тэрыторыю Беларусі Узброеным Сілам Расіі для ажыццяўлення агрэсіі супраць Украіны. І ён павінен панесці адказнасць як за злачынствы супраць беларускага народа, так і за злачынствы супраць Украіны.

Гэта канкрэтны вынік працы нашай дэлегацыі і каманды юрыстаў у межах сесіі ПАСЕ», — адзначыў лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”» Павел Латушка.
04/10/2025, 20:04
t.me/latushkaruch/135
«Да 600 000 беларусаў былі вымушаныя пакінуць краіну», — Павел Латушка ў ПАСЕ пра транснацыянальныя злачынствы рэжыму

«Карыстаючыся поўнай беспакаранасцю, Лукашэнка і вышэйшае ваенна-палітычнае кіраўніцтва ягонага рэжыму з кожным днём толькі ўзмацняюць рэпрэсіі ў Беларусі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі нават адкрыта заяўляюць мэту гэтых рэпрэсій: "ачысціць" насельніцтва ад "нелаяльных" грамадзян», — заявіў лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”» у Каардынацыйнай Радзе, дэдегат КР у Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы Павел Латушка на паседжанні Камітэту па прававых пытаннях і правах чалавека ПАСЕ «Барацьба з транснацыянальнымі рэпрэсіямі».

«Згодна з апошнім дакладам Групы незалежных экспертаў ААН, з-за створанай атмасферы страху, тэрору і пераследаў да 600 000 беларусаў былі вымушаныя пакінуць краіну. Падумайце пра маштабы гэтай трагедыі. Гэта прыкладна 6,4% ад агульнага насельніцтва Беларусі на май 2020 года», — лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух “За Свободу”».

Павел Латушка ў сваім выступе падкрэсліў, што рэжым Лукашэнкі працягвае пераслед беларусаў, вымушаных з'ехаць з краіны і пражываючых за мяжой, праз сістэматычны судовы пераслед, уключаючы завочныя суды, а таксама праз пагрозы і запалохванне ў адрас тых, хто знаходзіцца ў выгнанні, і іх сваякоў, якія застаюцца ў Беларусі. Так, напрыклад, каля 400 чалавек, якія ўдзельнічалі ў акцыях за мяжой супраць так званых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 26 студзеня гэтага года, былі прызнаны падазраванымі па крымінальных справах. Акрамя таго, былі ўзбуджаны крымінальныя справы супраць 257 чалавек, якія балатаваліся ў Каардынацыйную раду ў мінулым годзе.

«Такім чынам, сёння мы апынуліся ў сітуацыі, калі рэжым Лукашэнкі разгарнуў кампанію пераследу беларусаў нават на тэрыторыі Еўрапейскага саюза. Падумайце аб гэтым: нас прыцягваюць да крымінальнай адказнасці за ўдзел у дэманстрацыях, якія легальна праводзяцца на тэрыторыі ЕС, дазволены ўладамі адпаведных краін-членаў ЕС.

Шматлікія эксперты сёння прама заяўляюць, што рэжым Лукашэнкі часткова здзяйсняе дэпартацыю і пераслед як злачынства супраць чалавечнасці на тэрыторыі краін Еўрапейскага саюза.

Пасля звароту Літвы ў Офіс Пракурора Міжнароднага крымінальнага суда па сітуацыі ў Беларусі 30 верасня 2024 года, Пракурор распачаў папярэдні разгляд гэтай справы. Мы таксама звяртаемся да вас з заклікам падтрымаць працэс, ініцыяваны ў Міжнародным крымінальным судзе, ўсімі даступнымі спосабамі», — падкрэсліў Павел Латушка.
04/10/2025, 14:07
t.me/latushkaruch/134
Дэлегацыя дэмакратычных сіл Беларусі ў ПАРЭ ў складзе чальцоў КР унесла праўку да праекта тэрміновай рэзалюцыі ПАРЭ

Дзякуючы ініцыятыве дэлегатаў Каардынацыйнай Рады ў Парламенцкай Асамблеі Рады Эўропы Паўла Латушкі і Аляксандры Мамаевай у праект тэрміновай рэзалюцыі «Расійская агрэсіўная вайна супраць Украіны: неабходнасць прыцягнення да адказнасці і недапушчэнне беспакаранасці» была ўнесена праўка, якая тычыцца важнасці прыцягнення да адказнасці так званых уладаў Беларусі за злачынства агрэсіі. Гэтая ініцыятыва дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сілаў была падтрыманая сёння падчас галасавання ў Камітэце па прававых пытаннях і правах чалавека ПАРЭ.

Галасаванне па канчатковым тэксце рэзалюцыі адбудзецца на пленарным пасяджэнні ПАРЭ заўтра, 10 красавіка.

«Прадставіўшы тэрыторыю Беларусі для расійскай агрэсіі супраць Украіны, Лукашэнка і яго хаўруснікі здзейснілі злачынства агрэсіі, што вынікае з Артыкула 3 Рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН 3314, а таксама Артыкула 8bis Рымскага статута», — адзначыў Павел Латушка.
04/09/2025, 19:25
t.me/latushkaruch/133
Дэлегацыяй КР у ПАСЕ прадстаўлена інфармацыя па факце знікнення Анжалікі Мельнікавай

Дэлегацыя Кардынацыйнай Рады Беларусі ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, у склад якой уваходзіць лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» ў КР Павел Латушка, у сувязі са знікненнем спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай накіравала інфармацыю ў адрас афіцыйных парламенцкіх дэлегацый у ПАСЕ.

Павел Латушка адзначыў, што ў студзені гэтага года многія бачылі, як спікерка КР Анжаліка Мельнікава выступала на пленарным пасяджэнні Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, падчас якога яна заклікала да непрызнання Лукашэнкі і выступала за справядлівасць і адказнасць за злачынствы, учыненыя рэжымам. Дзякуючы, у тым ліку, яе працы, гэтыя прапановы знайшлі адлюстраванне ў выніковай рэзалюцыі ПАСЕ, уключаючы спасылку на Каардынацыйную Раду як абраны прадстаўнічы орган беларускага дэмакратычнага грамадства.

«Аўтарытарны рэжым у Беларусі працягвае пераследваць сваіх апанентаў як унутры краіны, так і па-за яе межамі. Усе актывісты і апазіцыйныя палітыкі застаюцца пад ціскам і сутыкаюцца з сур'ёзнымі рызыкамі для сваёй бяспекі. Мы назіраем сістэматычныя транснацыянальныя рэпрэсіі, накіраваныя на прыгнечанне галасоў іншадумцаў, дзе б яны ні знаходзіліся».

У рамках Кардынацыйнай Рады створана працоўная група па маніторынгу і рэагаванню на знікненне спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай. Група збірае інфармацыю, вывучае розныя магчымыя сцэнары і рыхтуе публічныя паведамленні. На жаль, новых звестак ад праваахоўных органаў Польшчы, якія тычацца сітуацыі са знікненнем Анжалікі Мельнікава, у цяперашні момант няма.

Усе партнёры паінфармаваныя пра сітуацыю. Запланаваныя рэгулярныя абнаўленні з актуальнай інфармацыяй. Дэлегацыя дэмакратычных сіл Беларусі ў ПАСЕ працягвае сваю працу.
04/08/2025, 20:53
t.me/latushkaruch/131
Толькі недапушчальнасць беспакаранасці можа забяспечыць дэмакратыю ў Беларусі

Лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» ў Каардынацыйнай Радзе падчас сесіі ПАСЕ прыняў удзел у дэбатах на пасяджэнні Камітэту па прававых пытаннях і правах чалавека ПАСЕ па тэрміновай рэзалюцыі ПАСЕ: «Вайна ва Украіне: неабходнасць прыцягнення да адказнасці, недапушчальнасць беспакаранасці».

«24 лютага 2022 года — адна з самых сорамных старонак у гісторыі Беларусі. Адным з асноўных наратываў кіравання Лукашэнкам у Беларусі быў тэзіс пра мірную Беларусь. Аднак тры гады таму Лукашэнка ўцягнуў Беларусь у акт агрэсіі супраць суседняй дзяржавы», — адзначыў падчас свайго выступу член беларускай дэлегацыі ў ПАСЕ Павел Латушка.

Лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» падкрэсліў, што Лукашэнка прадаставіў тэрыторыю Беларусі для расійскага ўварвання ва Украіну, уключаючы выкарыстанне беларускіх аэрадромаў для запуску расійскіх ракет і авіяўдараў па Украіне. З тэрыторыі Беларусі было запушчана 721 ракета, якія забілі і паранілі тысячы мірных жыхароў, уключаючы дзяцей. Таксама Беларусь выкарыстоўвалася для стварэння лагераў у Гомельскай вобласці для інтэрніравання ўкраінскіх грамадзян.

«Паводле Артыкула 3 Рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН 3314, а таксама Артыкула 8bis Рымскага статута, такія дзеянні, як прадастаўленне тэрыторыі Беларусі для нападу Расіі на Украіну, відавочна з'яўляюцца актам агрэсіі», — акцэнтаваў увагу Павел Латушка.

Лукашэнка і яго паплечнікі зараз спрабуюць дыстанцыянавацца ад свайго ўдзелу ў акце агрэсіі.

У цяперашні час Лукашэнка і вышэйшае ваенна-палітычнае кіраўніцтва яго рэжыму прыкладаюць вялікія намаганні, каб пазбегнуць адказнасці за міжнародныя злачынствы, учыненыя за апошнія пяць гадоў.

Аднак толькі рэальная адказнасць можа прадухіліць паўтарэнне такіх злачынстваў Лукашэнкам у будучыні і забяспечыць дэмакратыю ў Беларусі», — адзначыў Павел Латушка.
04/08/2025, 13:14
t.me/latushkaruch/130
Мы не спыняемся!

Пасля блакіроўкі 14 лютага тэлеграм-канала фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» мы вырашылі стварыць яго зноў і сёння аднаўляем дзейнасць канала фракцыі.

Дзякуй усім, хто падтрымліваў нас і чакаў нашага вяртання. Мы не спыніліся ні на адзін дзень і поўныя рашучасці працягваць працу, асвятляць ініцыятывы нашай фракцыі ў Каардынацыйнай Радзе.

Падпісвайцесь на наш канал, каб заставацца ў курсе і падтрымліваць нашу дзейнасць.
04/08/2025, 10:00
t.me/latushkaruch/128
Павел Латушка ў ПАСЕ пра сітуацыю з беларускімі палітзняволенымі

Павел Латушка як чалец дэлегацыі Кардынацыйнай Рады ў ПАСЕ выступіў на пасяджэнні Камітэта па прававых пытаннях і правах чалавека Савета Еўропы падчас абмеркавання пытанняў пра сітуацыю з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі і Расіі.

У сваім выступе Павел Латушка падтрымаў генеральнага дакладчыка ПАСЕ па пытаннях палітычных зняволеных Азадэ Райхан са Швецыі, адзначыў важнасць прыцягненні ўвагі міжнароднай супольнасці да пытанняў палітзняволеных у Беларусі і масавага палітычна матываванага пераследу беларусаў з боку рэжыму Лукашэнкі.

Падчас выступу кіраўнік НАУ, лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» ў Каардынацыйнай Радзе адзначыў беспрэцэндэнтны за апошнія дзесяцігоддзі для Еўропы ўзровень рэпрэсій у Беларусі. Адмысловую ўвагу звярнуў на сітуацыю з палітычнымі зняволенымі, якія знаходзяцца ў статусе інкамунікада, прывёўшы ў прыклад Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча і шматлікіх іншых. Павел Латушка адзначыў, што дэлегацыя КР у ПАСЕ гатовая супрацоўнічаць з генеральным дакладчыкам ПАСЕ па пытаннях палітычных зняволеных для прадастаўлення максімальна поўнай інфармацыі пра жахлівую сітуацыю з палітычна матываваным пераследам у Беларусі.

Падчас пасяджэння Камітэта было прынята рашэнне пра арганізацыю на наступным пасяджэнні Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы публічных слуханняў па сітуацыях з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі і Расіі.
04/07/2025, 22:21
t.me/latushkaruch/127
Павел Латушка: пра знікненне спікеркі КР і адказнасць Лукашэнкі — на сесіі ПАСЕ

Лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» у Каардынацыйнай Радзе прыймае ўдзел у пасяджэнні Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы у складзе дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў ПАСЕ.

Павел Латушка абазначыў асноўныя мэты падчас свайго ўдзелу ў паседжэнні ПАСЕ:

1️⃣ Давесці да ўвагі дэлегатаў ПАСЕ інфармацыю пра знікненне спікеркі Каардынацыйнай Рады Анжэлікі Мельнікавай разам з яе двума малалетнімі дачкамі, адначасова звярнуўшы ўвагу на экстра­тэрытарыяльныя злачынствы, якія здзяйсняе рэжым Лукашэнкі ў адносінах да беларусаў, якія пражываюць у еўрапейскіх краінах (завочныя прысуды, канфіскацыя маёмасці, пераслед родных у Беларусі і інш.)

2️⃣ Прыняць удзел у дэбатах Камітэту па прававых пытаннях і правах чалавека ПАСЕ «Вайна ва Украіне: неабходнасць прыцягнення да адказнасці, недапушчальнасць беспакаранасці», каб падкрэсліць важнасць адказнасці Лукашэнкі за саўдзел у агрэсіі супраць Украіны. Плануецца, што Павел Латушка прадставіць адпаведную інфармацыю, якая пацвярджае здзяйсненне Лукашэнкам ваеннага злачынства — агрэсіі.

3️⃣ Прыняць удзел у абмеркаванні ў рамах Камітэту па прававых пытаннях і правах чалавека ПАСЕ «Барацьба з транснацыянальным пераследам», звяртаючы ўвагу на рэпрэсіі супраць беларусаў, што адбываюцца на тэрыторыі дзяржаў-членаў Савета Еўропы па загаду рэжыму Лукашэнкі.

«Нягледзячы на рэпрэсіі і жорсткасць рэжыму, мы не адступімся. Мы прадстаўляем праўду на ўсіх міжнародных пляцоўках пра рэальную сітуацыю ў краіне. Дэмакратычная Беларусь гучыць у Еўропе. Мы будзем выкарыстоўваць усе міжнародныя, як публічныя магчымасці, так і юрыдычныя працэдуры, для таго каб вярнуць беларускаму народу свабоду», — адзначыў Павел Латушка.
04/07/2025, 21:53
t.me/latushkaruch/126
«Лукашэнка — гэта злачынца!» — Анжаліка Мельнікава, студзень 2025
04/07/2025, 20:06
t.me/latushkaruch/125
«Я хачу знесці гэты рэжым!» — Анжаліка Мельнікава, май 2024
04/07/2025, 19:33
t.me/latushkaruch/124
«Яны баяцца нашай моцы!» — Анжаліка Мельнікава, май 2024
04/07/2025, 19:08
t.me/latushkaruch/123
28.03.25

Каардынацыйная Рада: Павел Латушка паведаміў у праваахоўныя органы аб знікненні Анжалікі Мельнікавай

25 сакавіка знікла спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава. З таго часу сувязі з ёй няма. Паводле наяўных звестак, яна не знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы.

Павел Латушка афіцыйна паведаміў у праваахоўныя органы Польшчы аб знікненні Анжалікі Мельнікавай. Па просьбе праваахоўных органаў гэтая інфармацыя раней не публікавалася.

Мы спадзяемся на лепшае, але разумеем, што прадстаўнікі дэмакратычных сіл Беларусі застаюцца прыярытэтнымі мэтамі спецслужбаў рэжымаў у Беларусі і Расіі.

Каардынацыйная рада будзе інфармаваць пра далейшае развіццё сітуацыі.
04/07/2025, 18:31
t.me/latushkaruch/122
26.03.25

Дэлегацыя КР працягвае ўдзел у Кангрэсе ў Страсбуры

Сустрэча з Прэзыдэнтам Маркам Кулсам і Генэральным сакратаром Кангрэсу Мацьё Моры

На пачатку сустрэчы Прэзыдэнт Кангрэсу мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Эўропы Марк Кулс і Генэральны сакратар Мацьё Моры выказалі падтрымку дэмакратычным памкненьням беларускага народу і пацьвердзілі намер працягваць супрацу.

Дэлегацыя КР:

🔹 Выказала падзяку за гістарычнае рашэньне Кангрэсу прызнаць Каардынацыйную раду як партнэра для супрацы, а таксама за запрашэньне дэлегацыі дэмакратычных сілаў, усе чальцы якой зьяўляюцца сябрамі КР, да ўдзелу ў працы сэсіяў Кангрэсу і ягоных камітэтаў.

🔹 Падкрэсьліла важнасьць супрацы дэмакратычных сілаў з Кангрэсам, асабліва ва ўмовах сучаснай сытуацыі з самакіраваньнем у Беларусі. У новай, дэмакратычнай Беларусі аднаўленьне і ўмацаваньне самакіраваньня мусіць стаць адным з прыярытэтаў.

🔹 Зьвярнула ўвагу на неабходнасьць падрыхтоўкі да рэформаў у сфэры мясцовага самакіраваньня ўжо цяпер, бо распрацоўка сучаснай сыстэмы кіраваньня на мясцовым узроўні – гэта складаная і працяглая праца. У гэтым кантэксьце супраца з Кангрэсам асабліва важная паводле двух галоўных кірункаў:

Распрацоўка рэформаў і прававой базы – стварэньне дарожнай мапы да падпісаньня Эўрапейскай хартыі мясцовага самакіраваньня, бо Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, якая ня толькі не падпісала гэтую Хартыю, але і ня ёсьць сябрам Рады Эўропы.

Узмацненьне чалавечага патэнцыялу – стварэньне адукацыйных магчымасьцяў, арганізацыя курсаў і стажыровак для беларусаў у краінах-чальцах Рады Эўропы.

🔹 Адзначыла важнасьць прызначэньня спэцдакладчыка Кангрэсу па дэмакратычнай Беларусі – Сэсіліі Дальман Ээк, што сьведчыць пра дадатковую ўвагу да сытуацыі ў краіне з боку міжнароднай супольнасьці.

🔹 Прадставіла актуальную інфармацыю пра сытуацыю ў Беларусі, падкрэсьліўшы неабходнасьць міжнароднай падтрымкі на шляху да дэмакратычных пераменаў.
04/07/2025, 18:01
t.me/latushkaruch/121
25.03.25

Упершыню ў гісторыі дэлегацыя дэмакратычных сіл Беларусі, якую прадстаўляюць шэсць чальцоў КР, прыняла ўдзел у сэсіі Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы.

Шэсць чальцоў Каардынацыйнай Рады: Ірына Халопіца, Юрась Губарэвіч, Алесь Міхалевіч з фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"», Паліна Бродзік з фракцыі «Беларусы», Яўгеній Караулаў і Аляксандра Дойніч з фракцыі «Моладзевы Наступ» - увайшлі ў дэлегацыю КР на сэсію Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад, які праходзіць сёння ў Страсбурзе. Падчас адкрыцця 48-й сэсіі Прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Марк Кулс прывітаў дэлегацыю Каардынацыйнай Рады, адзначыўшы важнасць для Кангрэса прыняцця рашэння аб запрашэнні прадстаўнікоў дэмакратычных сіл Беларусі як моцнага кроку падтрымкі лакальнай дэмакратыі ў Беларусі.

Таксама Марк Кулс выказаў словы падтрымкі ў барацьбе беларусаў за дэмакратыю, падкрэсліў неабходнасць вызвалення ўсіх палітзняволеных і адзначыў, што Кангрэс рады вітаць прадстаўнікоў дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сіл у гэты сімвалічны для ўсіх беларусаў дзень — Дзень Волі.

Падчас сэсіі Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў дэлегацыя Каардынацыйнай Рады плануе правесці шэраг сустрэч з прадстаўнікамі Рады Еўропы і Кангрэса рэгіянальных уладаў, у тым ліку:
– з палітычнымі групамі Еўрапейскай народнай партыі ў Кангрэсе (EPP/CCE);
– групай Сацыялістаў, Зялёных і Прагрэсіўных дэмакратаў (SOC/G/PD);
– Незалежнай і Ліберальна-дэмакратычнай групай (ILDG).

Дэлегацыя КР таксама запланавала сустрэчы з Прэзідэнтам Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Маркам Кулсам, з Генеральным секратаром Кангрэса Мэццю Мурам, а таксама абранай спецдакладчыцай Кангрэса па Беларусі Сесіліяй Дальман Ік.

Падчас 48-й сэсіі Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад прадстаўнікі Каардынацыйнай Рады выступілі падчас камітэтаў, таксама запланаваны выступ падчас пленарнай сэсіі на тэму «Мясцовая і рэгіянальная дэмакратыя ва ўсім свеце».
04/07/2025, 17:35
t.me/latushkaruch/120
19.03.25

У Сейме Польшчы адбылося абмеркаванне праекта рэзалюцыі аб непрызнанні Аляксандра Лукашэнкі законным прэзідэнтам Беларусі

Чальцы Каардынацыйнай рады фракцыі «Каманда Латушкі» і руху «За Свабоду» – лідар фракцыі Павел Латушка і Арцём Брухан – звярнуліся да польскіх парламентараў з заклікам падтрымаць гэтае рашэнне. Яны падкрэслілі, што міжнародная супольнасць павінна заставацца прынцыповай у пытанні прызнання сапраўднай волі беларускага народа.

Галасаванне па рэзалюцыі запланавана на заўтра ў другую палову дня.
04/07/2025, 17:01
t.me/latushkaruch/115
17.03.25

Дэлегацыя КР прыме ўдзел у 48-й сэсіі Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад

Па запрашэнні Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад афіцыйная дэлегацыя Каардынацыйнай Рады прыйме ўдзел у сэсіі Кангрэса.

Кангрэс мясцовых і рэгіянальных улад — гэта пастаянна дзеяючы інстытут Савета Еўропы, які адказвае за ўмацаванне мясцовай і рэгіянальнай дэмакратыі ў 46 краінах-удзельніцах і ацэнку выканання Еўрапейскай хартыі мясцовага самакіравання. Як голас муніцыпалітэтаў і рэгіёнаў Еўропы, ён спрыяе кансультацыям і палітычнаму дыялогу паміж нацыянальнымі ўрадамі і мясцовымі ды рэгіянальнымі ўладамі праз супрацоўніцтва з Камітэтам міністраў Савета Еўропы.

Каардынацыйная Рада абрала дэлегацыю, якая складаецца з 6 чалавек: 3 дэлегатаў і 3 намеснікаў дэлегатаў, для ўдзелу ў Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных улад.

Па выніках галасавання прадстаўнікі фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» атрымалі 3 месцы дэлегатаў. Аднак для забеспячэння большай рэпрэзентатыўнасці сярод фракцый на Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных улад фракцыя «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» прапанавала двум сваім абраным дэлегатам стаць намеснікамі дэлегатаў, а іх месца сярод дэлегатаў занялі прадстаўнікі фракцыі "Беларусы" (Блока Пракоп’ева-Ягорава) і «Моладзевы наступ».

Дэлегацыя Каардынацыйнай Рады прыме ўдзел у 48-й сесіі Кангрэса з 25 па 27 сакавіка ў Страсбургу.
04/07/2025, 16:32
t.me/latushkaruch/112
Search results are limited to 100 messages.
Some features are available to premium users only.
You need to buy subscription to use them.
Filter
Message type
Similar message chronology:
Newest first
Similar messages not found
Messages
Find similar avatars
Channels 0
High
Title
Subscribers
No results match your search criteria