Еўрасаюз пашырыў санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі за працяглую падтрымку Расіі ў агрэсіі супраць Украіны і парушэнні правоў чалавека ўнутры краіны
У спіс дададзены 25 чалавек і 7 юрыдычных асоб.
Прапановы аб увядзенні санкцый супраць асоб, адказных за перапрызначэнне Лукашэнкі на узурпаваную пасаду, і суддзяў рэжыму накіроўвала Народнае антыкрызіснае ўпраўленне.
«Усе, хто патрапіў пад новыя санкцыі Еўрасаюза, – гэта людзі і структуры, вінаватыя перад беларускім грамадствам. Іх імёны і кампаніі зараз адзначаны кляймом саўдзелу ў рэпрэсіях, фальсіфікацыях выбараў і падтрымцы агрэсіі Расіі супраць Украіны. Рашэнне ЕС стала чарговым крокам да ізаляцыі рэжыму Лукашэнкі, які працягвае душыць беларускі народ дзеля ўлады», –
адзначыў намеснік кіраўніцы, прадстаўнік па транзіце ўлады Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка.
Згодна з рашэннем ЕС №2025/631 ад 27 сакавіка 2025 года, пад санкцыі патрапілі сябры ЦВК і фігуранты
фільма НАУ:
- Аляксей Башан, намеснік старшыні ЦВК;
- Алена Балдоўская, сакратар ЦВК;
- Дзяніс Дук, член ЦВК;
- Алена Кунцэвіч, член ЦВК;
- Аляксандр Ткачоў, член ЦВК;
- Кацярына Федасенка, член ЦВК;
- Аляксандр Южык, член ЦВК.
Таксама ў санкцыйным спісе – суддзі рэжыму:
- Анастасія Папко, суддзя Мінскага гарадскога суда;
- Алег Каляда, суддзя Завадскога раённага суда горада Мінска;
- Алена Бужава, суддзя суда Фрунзенскага раёна горада Мінска;
- Андрэй Васілюк, суддзя суда Брэсцкай вобласці;
- Дзіна Кучук, суддзя Вярхоўнага суда Беларусі;
- Галіна Бондал, суддзя Віцебскага абласнога суда;
- Сяргей Будрэвіч, суддзя Кастрычніцкага раённага суда Мінска;
- Жанна Брысіна, суддзя Мінскага гарадскога суда;
- Ала Скуратовіч, суддзя суда Фрунзенскага раёна горада Мінска.
Пад санкцыі ЕС таксама трапілі:
- вядомы прыхільнік ідэй рускага свету ў Беларусі і кіраўнік праўладнай партыі «Белая Русь» Алег Раманаў;
- Упраўленне па справах Лукашэнкі, якое ўяўляе сабой асабістую бізнес-імперыю дыктатара;
- асобныя прадпрыемствы ВПК рэжыму і іх кіраўнікі, якія садзейнічаюць расійскай агрэсіі супраць Украіны.
«Кожны ў гэтым спісе – саўдзельнік злачынстваў супраць беларускага народа. Санкцыі ЕС – гэта не толькі абмежаванні, але і кляймо, якое яны будуць несці перад гісторыяй і грамадствам. Пакуль беларусы змагаюцца за свае правы, гэтыя людзі і структуры выбралі бок прыгнятальніка. Іх імёны – сімвал ганьбы, а санкцыі – толькі першы крок да справядлівасці, якой яны не пазбегнуць. Мы і надалей будзем ініцыяваць пашырэнне санкцый у дачыненні да асоб, вінаватых у рэпрэсіях супраць беларусаў», – падкрэсліў Павел Латушка.
@CabinetBelarus