⛓️ Штогод 21 сакавіка адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю расавай дыскрымінацыі.
🔫 Гэтая дата была абраная ў памяць пра трагічныя падзеі 1960 года, калі ў Шарпэвілі (ПАР) паліцыя адкрыла агонь па мірных дэманстрант_ках, якія пратэставалі супраць расісцкіх законаў Апартэіду. 69 чалавек загінулі.
✊🏾 Мы памятаем аб той трагедыі і працягваем змагацца за роўнасць і справядлівасць для ўсіх! Менавіта таму мы вырашылі нагадаць, што рабіць, калі вы сутыкнуліся з дыскрымінацыяй.
👨👩👧👦 Дыскрымінацыя – гэта несправядлівасць, з якой, на жаль, сутыкаюцца многія.
Яна можа праяўляцца ў розных сферах: на працы, у адукацыі, у грамадскіх месцах і нават у сям’і.
Што рабіць, калі вы пацярпелі ад дыскрымінацыі або сталіся сведк_ай несправядлівасці?
Чытайце ніжэй і даведайцеся на крокі, якія можна зрабіць. ⬇️
Што рабіць, калі вы сутыкнуліся з дыскрымінацыяй?
⬇️ Алгарытм дзеянняў, які дапаможа абараніць сябе і іншых
🤩Вызначце, што адбылося
Не кожнае непрыемнае стаўленне – гэта дыскрымінацыя. Але калі да вас ставяцца горш выключна з-за полу, узросту, нацыянальнасці, інваліднасці або іншай прыкметы – гэта мабыць дыскрымінацыя.
🤩Зафіксуйце сітуацыю
Як толькі стане магчыма, запішыце дату, час, месца і дэталі інцыдэнту. Захавайце перапіску, аўдыёзапісы або сведчанні відавочцаў.
🤩Ведайце свае правы
У кожнай краіне ёсць законы супраць дыскрымінацыі. Даведайцеся, якія правы абароненыя і куды можна звярнуцца па дапамогу.
🤩Не маўчыце!
Калі гэта бяспечна, дайце зразумець, што такія паводзіны недапушчальныя. Спакойна, але ўпэўнена акрэсліце свае межы.
🤩Звярніцеся па падтрымку
Вы не сам-насам з праблемай! Абмяркуйце сітуацыю з сябр_оўкамі, каля_жанкамі або актывіст_камі. Ёсць арганізацыі, якія дапамагаюць у барацьбе з дыскрымінацыяй.
🤩Скарга і прававая абарона
Вы можаце падаць скаргу ў аддзел кадраў, іншыя ўстановы або праваабарончыя арганізацыі. Важна выкарыстоўваць даступныя прававыя механізмы.
🦋Роўны сакавік – месяц роўнасці і абароны правоў!
📆 21 сакавіка – Дзень барацьбы супраць расавай дыскрымінацыі.
Памятаем. Дзейнічаем. Змагаемся
за роўнасць!@theothersby
Падтрымаць| Падпісацца
на рассылку| Стаць валанцёр_кай
#іншыя #РоўныСакавік2025 #EquityMarch2025 #EquityMonth202