Збор сродкаў да Міжнароднага дня абароны правоў людзей з інваліднасцю
Мы запускаем новы збор, што будзе дзейнічаць да канца траўня. Яго арганізуе служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі», куды ўваходзяць Дабрачынны фонд «Краіна для Жыцця», праваабарончая ініцыятыва Dissidentby, Фонд беларускай салідарнасці BYSOL, грамадзянская ініцыятыва ByHelp.
Мы хочам падтрымаць людзей з інваліднасцю, якія апынуліся ў складанай сітуацыі праз палітычныя рэпрэсіі.
Хто мае патрэбу ў падтрымцы? Мы збіраем сродкі для дзвюх груп:
🔺палітзняволеныя з інваліднасцю — сюды ўваходзяць тыя, хто знаходзіцца ў зняволенні, і тыя, хто ўжо на волі, але пакутуе праз інваліднасць;
🔺сем'і палітзняволеных (цяперашніх і былых), дзе ёсць дзеці з інваліднасцю;
Куды пойдуць сродкі?
🔸медыкаменты і медыцынскія сродкі (напрыклад, вазкі, бандажы, прылады для рэабілітацыя і інш.);
🔸аплата медыцынскіх маніпуляцый, умяшанняў і кансультацый медыкаў;
🔸аплата сацыяльных таксі і іншых транспартных паслуг, што неабходныя для атрымання медыцынскай дапамогі.
Мы плануем сабраць 10 000 еўра. Памер выплат для кожнай сям'і будзе залежаць ад іх патрэб. Максімальная сума выплат — 300 еўра.
Чаму трэба падтрымаць ініцыятыву?
Гэтая група людзей вельмі часта знаходзяцца ў такой цяжкай сітуацыі, калі доступ да медыцынскіх паслуг і рэабілітацыі вельмі абмежаваны. Мы можам змяніць гэта! Праз удзел у акцыі мы акажам рэальную дапамогу тым, хто ў ёй мае вострую патрэбу.
Як дапамагчы?
Вось
спасылка на збор. Разам з тым мы будзем удзячныя за любую падтрымку — ці то фінансавую, інфармацыйную, альбо арганізацыйную. Ваш удзел мае велізарнае значэнне.
Ніхто, а тым больш прадстаўнікі гэтай уразлівай групы, не маюць заставацца сам-насам са сваімі праблемамі. Давайце зробім гэты свет больш справядлівым праз наш клопат да людзей з інваліднасцю!