Your trial period has ended!
For full access to functionality, please pay for a premium subscription
VA
Vatican News па-беларуску
https://t.me/vaticannewsbe
Channel age
Created
Language
Belarusian
4.74%
ER (week)
40.42%
ERR (week)

Беларуская рэдакцыя Vatican News https://www.vaticannews.va/be.html

Messages Statistics
Reposts and citations
Publication networks
Satellites
Contacts
History
Top categories
Main categories of messages will appear here.
Top mentions
The most frequent mentions of people, organizations and places appear here.
🌍 На мінулым тыдні ўвесь каталіцкі свет з удзячнасцю ўзгадваў пантыфікат Папы Францішка, заўважае Марыя Валодзіна ў новым выпуску праграмы “Касцёл і свет”.

🗞 Каталіцкія выданні прысвяцілі амаль усе артыкулы яго духоўнай спадчыне, асноўным дасягненням і выклікам, з якімі ён сутыкаўся цягам 12 гадоў свайго служэння.

🕊 Асаблівую ўвагу журналісты ў розных кутках планеты надавалі заклікам Францішка да братэрства і міру ва ўсім свеце.
04/28/2025, 18:31
t.me/vaticannewsbe/6467 Link
Святы Пасад абвясціў дату пачатку канклава

Канклаў распачнецца 7 мая 2025 года. Раніцай гэтага дня кардыналы збяруцца на святой Імшы “pro eligendo Pontifice”, паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні.
04/28/2025, 17:50
t.me/vaticannewsbe/6466 Link
Кардынал Паралін будзе старшынстваваць на канклаве

Кардынал П’етра Паралін, які займаў пасаду Дзяржаўнага сакратара з 15 кастрычніка 2013 года да смерці Францішка, як найстарэйшы кардынал-біскуп будзе старшынстваваць на агульных кангрэгацыях, якія папярэднічаюць выбару Пантыфіка, а таксама на самім канклаве.
04/28/2025, 16:17
t.me/vaticannewsbe/6465 Link
“Слухаць важна для міру” – невядомы раней зварот Папы да моладзі

На сайце італьянскага выдання “Oggi” з’явіўся раней неапублікаваны відэаролік з кароткім зваротам Папы Францішка да моладзі. Ён быў зроблены 8 студзеня 2025 года ў Доме святой Марты ў Ватыкане.
04/28/2025, 16:03
t.me/vaticannewsbe/6464 Link
Канклаў: як кардыналы выбіраюць новага Пантыфіка?

Канклаў – старажытная працэдура выбару Пантыфіка, якая праводзіцца ў поўнай ізаляцыі ад знешняга свету, рэгулюецца дакладнымі правіламі, устаноўленымі ў апостальскай канстытуцыі "Universi Dominici Gregis".
04/28/2025, 15:45
t.me/vaticannewsbe/6463 Link
Зяленскі сустрэўся з кардыналамі Паралінам і Дзупі ў Ватыкане

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 26 красавіка 2025 года правёў дзве сустрэчы – з кардыналамі П'етра Паралінам і Матэа Дзупі, абмеркаваўшы шляхі да справядлівага міру і вяртанне дэпартаваных украінскіх дзяцей.
04/28/2025, 15:13
t.me/vaticannewsbe/6462 Link
Чэргі да магілы Францішка: тысячы пілігрымаў на працягу дня

27 красавіка 2025 года каля 30 тысяч вернікаў з усяго свету наведалі рымскую Базіліку Санта-Марыя-Маджорэ, каб ушанаваць памяць Папы Францішка ў першы дзень пасля пахавання.
04/28/2025, 14:50
t.me/vaticannewsbe/6461 Link
Пасля пахавання: кардыналы ўшанавалі памяць Папы Францішка

Дзень пасля пахавання Папы Францішка кардыналы сабраліся на малітву ў Базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ ў Рыме, дзе знаходзіцца магіла Пантыфіка. Яны прайшлі праз юбілейную Святую Браму і ўзялі ўдзел у Нешпарах.
04/28/2025, 14:50
t.me/vaticannewsbe/6460 Link
Падкаст Vatican News 27.04.2025
04/28/2025, 01:18
t.me/vaticannewsbe/6459 Link
🔹 У новым выпуску "Філасофскіх нататкаў" ксёндз Раман Суша разважае пра стаічную філасофію і яе сугучнасць з вучэннем Папы Францішка 🤔

🔹 Стоікі вучылі пра "касмічную сімпатыю" - усеагульную ўзаемасувязь усяго ў свеце. Сусвет - адзіны жывы арганізм, дзе змена адной часткі ўплывае на ўсё цэлае 🌐

🔹 Гэта падобна да вучэння Папы Францішка пра тры фундаментальныя сувязі: адносіны чалавека з Богам, з людзьмі і з прыродай ✝️

🔹 Важны ўрок: разуменне ўсеагульнай сувязі дапамагае ўсвядоміць, што нашы ўчынкі ўплываюць на іншых, а канфлікт можа стаць месцам росту, калі падыходзіць да яго з павагай ⚖️

#ВатыканскаеРадыё #VaticanNews #БеларускаяРэдакцыяVaticanNews #БеларускаяРэдакцыяВатыканскагаРадыё #Філасофія #Стоікі #духоўнасць #разважанні #КаталіцкіКасцёл #ПапаФранцішак
04/27/2025, 18:29
t.me/vaticannewsbe/6458 Link
Сустрэча ў Ватыкане: новы крок да мірных перамоў

Сярод шматлікіх важных момантаў пахавання Папы Францішка асаблівую ўвагу прыцягнула сустрэча паміж прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
04/27/2025, 17:25
t.me/vaticannewsbe/6457 Link
Сціплая магіла з надпісам FRANCISCUS адкрыта для наведвання

У Рыме адкрыты доступ да магілы Папы Францішка ў Базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ. Першыя вернікі з'явіліся 27 красавіка 2025 года на світанні, каб памаліцца ля месца спачыну "Папы Міласэрнасці", які пачаў сваю "вечную аўдыенцыю" менавіта ў Нядзелю Міласэрнасці.
04/27/2025, 17:00
t.me/vaticannewsbe/6456 Link
Кардынал Паралін: міласэрнасць – ключавое пасланне Францішка

Падчас Эўхарыстыі за памерлага Папу Францішка, якая адначасова была цэнтральным пунктам Юбілею падлеткаў, кардынал Паралін падкрэсліў, што міласэрнасць Айца характарызавала Настаўніцтва Папы і яго інтэнсіўнае апостальскае служэнне.
04/27/2025, 16:30
t.me/vaticannewsbe/6455 Link
Падкаст Vatican News 26.04.2025
04/26/2025, 23:48
t.me/vaticannewsbe/6454 Link
🙏 Бог, поўны ласкавасці і спачування, глядзіць у гэтую Нядзелю Міласэрнасці на кожнага з нас. Ён прагне дакрануцца да нашых ранаў і перамяніць іх у пярліны, бо “Ён палюбіў нас дарэшты” і хоча, “каб мы былі святымі і бездакорнымі перад Яго абліччам”, нагадвае ксёндз Аляксандр Амяльчэня ў “Разважанні на нядзельнае Евангелле”.
 
❤️‍🔥Гэтая любоў запрашае нас чэрпаць сілу для жыцця, для аздараўлення ранаў у нястомным паўтарэнні: “Езу, давяраю Табе”. Таму варта памятаць словы благаслаўлёнага кс. Міхала Сапоцькі, што “ў халодным і абыякавым свеце застануцца толькі гарачыя сэрцы, якія сярод навальніцаў і засухі чэрпаюць сілы з даверу Божай Міласэрнасці”, - заахвочвае святар.
04/26/2025, 18:31
t.me/vaticannewsbe/6453 Link
Папа Францішак пахаваны ў Базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ

Пасля пахавальнай Імшы, якая прайшла раніцай 26 красавіка 2025 года на Плошчы Святога Пятра, труна з целам Папы Францішка была перавезена для пахавання ў Базіліку Санта-Марыя-Маджорэ.
04/26/2025, 17:47
t.me/vaticannewsbe/6452 Link
Кардынал Рэ: дарагі Папа Францішак, благаславі з неба Касцёл і свет

Касцёл развітвацца з Папам Францішкам. Раніцай 26 красавіка 2025 года на Плошчы Святога Пятра кардынал Джавані Батыста Рэ, дэкан Калегіі кардыналаў, узначаліў пахавальную святую Імшу, падчас якой нагадаў пра жыццё, служэнне і спадчыну спачылага Пантыфіка.
04/26/2025, 16:55
t.me/vaticannewsbe/6451 Link
Кардынал Рэ: дарагі Папа Францішак, благаславі з неба Касцёл і свет

Касцёл развітвацца з Папам Францішкам. Раніцай 26 красавіка 2025 года на Плошчы Святога Пятра кардынал Джавані Батыста Рэ, дэкан Калегіі кардыналаў, узначаліў пахавальную святую Імшу, падчас якой нагадаў пра жыццё, служэнне і спадчыну спачылага Пантыфіка.
04/26/2025, 16:01
t.me/vaticannewsbe/6450 Link
Імша развітання з Папам: глабальная падзея, якая аб'яднала свет

Ватыканская плошча Святога Пятра, на якой 26 красавіка 2025 года адбываецца развітанне з Папам Францішкам, ператварылася ў сапраўдны эпіцэнтр планеты.
04/26/2025, 14:46
t.me/vaticannewsbe/6449 Link
Тыдзень у Беларусі – важнае

✅ У парафіях Беларусі моляцца аб спачылым Пантыфіку. У дзень пахавання Папы Францішка адначасова з пачаткам Літургіі ў Ватыкане, 26 красавіка 2025 года ў касцёлах Пінскай дыяцэзіі святары цэлебруюць святыя Імшы ў інтэнцыі жыцця вечнага для Францішка. Літургіі распачалі жалобным гучаннем касцёльных званоў. Усе тры біскупы дыяцэзіі моляцца ў буйнейшых яе гарадах. У гэты ж дзень у касцёлах Гродзенскай дыяцэзіі боем званоў паведамілі пра пачатак пахавання Святога Айца. Імшы ў інтэнцыі спачылага Папы ў парафіях дыяцэзіі цэлебруюць у найбольш зручны для вернікаў час.

✅ У галоўным касцёле Мінска ўшанавалі святога Юрыя і маліліся за біскупа Касабуцкага. 23 красавіка 2025 года, Генеральны вікарый архідыяцэзіі ўзначаліў цэлебрацыю святой Імшы ва ўспамін свайго заступніка, святога Юрыя Велікамучаніка. Разам з ім раздзялілі свята арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч, ксёндз Юрый Ясевіч, асабісты сакратар Мітрапаліта, які таксама ў гэты дзень святкаваў свае імяніны. Гамілію прамовіў ганаровы іерарх, які нагадаў, што ў гэты дзень адзначаў бы свае імяніны і Папа Францішак, які адышоў у вечнасць.

✅ Гродзенскія біскупы здзейснілі велікодны візіт да праваслаўнага архіепіскапа. 23 красавіка 2023 года біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй і біскуп эмерыт Аляксандр Кашкевіч наведалі архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Антонія. У межах сустрэчы біскуп Уладзімір Гуляй выказаў праваслаўнаму іерарху віншаванні з нагоды ўрачыстасці Уваскрасення Пана. Ардынарый выказаў думку, што агульнае перажыванне пасхальнай радасці паспрыяла таму, каб вернікі розных канфесій былі яшчэ больш здольнымі штодзённа адкрываць бясконцую любоў Хрыста.
04/26/2025, 14:28
t.me/vaticannewsbe/6448 Link
Глядзіце прамую трансляцыю пахавання Папы Францішка:

https://www.youtube.com/watch?v=J6MqpK91bEA
04/26/2025, 14:02
t.me/vaticannewsbe/6447 Link
“Rogito”: Францішак даў сведчанне чалавечнасці і святасці жыцця

“Францішак пакінуў усім цудоўнае сведчанне чалавечнасці, святасці жыцця і ўсеагульнага бацькоўства”, - адзначаецца ў тэксце “rogito” - афіцыйным дакуменце з біяграфіяй Папы і апісаннем яго пантыфіката. Дакумент быў запячатаны ў металічную капсулу і пакладзены ў труну Святога Айца.
04/26/2025, 12:24
t.me/vaticannewsbe/6446 Link
У Базіліцы Святога Пятра прайшла цырымонія закрыцця труны Папы

Абрад узначаліў кардынал Кэвін Джозэф Фарэл, камерленга Святога Рымскага Касцёла. Цырымонія мела прыватны характар. У ёй бралі ўдзел кардыналы, бліжэйшыя супрацоўнікі Пантыфіка і некаторыя яго сваякі.
04/26/2025, 11:36
t.me/vaticannewsbe/6445 Link
Увечары 25 красавіка 2025 года адбылася цырымонія закрыцця труны Папы Францішка. На працягу ўсёй ночы каля яе чувалі ў малітве члены капітула Базілікі Святога Пятра.
04/26/2025, 11:33
t.me/vaticannewsbe/6444 Link
Чацвёртая кангрэгацыя кардыналаў: Папа будзе пахаваны як пастыр

25 красавіка 2025 года ў Ватыкане прайшла Чацвёртая Генеральная кангрэгацыя кардыналаў, на якой прысутнічалі 149 іерархаў. Папа будзе пахаваны як пастыр, а не як манарх. Цела не будзе выстаўлена на катафалку.
04/26/2025, 00:41
t.me/vaticannewsbe/6443 Link
Падкаст Vatican News 25.04.2025
04/25/2025, 23:32
t.me/vaticannewsbe/6442 Link
🎧 У нашай сённяшняй рубрыцы "Хрысціянства і беларуская літаратура" айцец Андрэй Крот працягвае знаёміць нас з рэлігійнымі матывамі ў творчасці Адама Бабарэкі.

📖 Гэты савецкі літаратурны крытык і пісьменнік навучаўся ў свой час у духоўнай семінарыі, таму ведаў Святое Пісанне і праваслаўную традыцыю. У яго артыкулах і нататках мы сустракаем крылатыя выразы са Слова Божага ці алюзіі на біблейскія сюжэты. У асноўным яны гучаць у палемічных творах, у якіх Бабарэка вядзе дыскусіі з праціўнікамі літаратурнага аб’яднання “Узвышша” ды крытыкамі творчасці яго сябра паэта Язэпа Пушчы.

🙏 Аўтар заклікае нас да вывучэння беларускай культуры, якая нават у атэістычныя часы захоўвала сляды Божай прысутнасці.
04/25/2025, 20:34
t.me/vaticannewsbe/6441 Link
Сімфонія Міласэрнасці: канцэрт у памяць Папы Францішка

26 красавіка 2025 года ў Кракаве, Рыме і на пяці кантынентах адначасова пройдзе вялікае музычна-малітоўнае мерапрыемства "Сімфонія Міласэрнасці". Яго арганізатары атрымалі благаслаўленне Францішка яшчэ ў лютым. Цяпер падзея стане таксама і жэстам удзячнасці за служэнне Святога Айца.
04/25/2025, 19:40
t.me/vaticannewsbe/6440 Link
Міжнародная рада хрысціян і яўрэяў выказала католікам спачуванні

Да католікаў з усяго свету скіравала спачувальны зварот Міжнародная рада хрысціян і яўрэяў (ICCJ).
04/25/2025, 15:59
t.me/vaticannewsbe/6439 Link
Больш за 128 тысяч вернікаў аддалі даніну павагі Францішку

За апошнія двое сутак Базіліку Святога Пятра наведалі больш за 128 тысяч чалавек. Людзі ідуць бясконцым патокам, каб памаліцца і пакланіцца спачыламу Пантыфіку.
04/25/2025, 15:10
t.me/vaticannewsbe/6438 Link
Кардынал Кох: Папа Францішак ажывіў сінадальнасць

“Ідзіце разам, маліцеся разам, працуйце разам”, – такім дэвізам характарызаваліся сустрэчы спачылага Папы Францішка з іншымі хрысціянскімі Цэрквамі.
04/25/2025, 13:44
t.me/vaticannewsbe/6437 Link
Больш за 90 тысяч вернікаў развіталіся з Папам Францішкам

За апошнія суткі больш за 90 тысяч чалавек наведалі Базіліку Святога Пятра ў Ватыкане, каб развітацца з Папам Францішкам і аддаць яму апошнюю даніну павагі.
04/25/2025, 12:19
t.me/vaticannewsbe/6436 Link
Падкаст Vatican News 24.04.2025
04/24/2025, 23:38
t.me/vaticannewsbe/6435 Link
📻 У новым выпуску праграмы "У ЛЮСТЭРКУ ВЕЧНАСЦІ" Сяргей Харэўскі знаёміць нас з Эдвардам Баніфацыем Паўловічам – таленавітым мастаком, асветнікам і мемуарыстам XIX стагоддзя 🖌️

Нарадзіўшыся ў 1825 годзе ў шляхецкай сям'і, Паўловіч атрымаў адукацыю ў Жыровічах, Слоніме і славутай Слуцкай гімназіі. Яго творчы шлях праляжаў праз Вільню, Пецярбург, Еўропу і вярнуўся на родную Навагрудчыну, дзе ён заснаваў жаночы пансіён, нядзельную школу для сялянскіх дзяцей, аматарскі тэатр і першую публічную бібліятэку 📚

За ўдзел у паўстанні 1863 года быў сасланы, але пасля вызвалення працягваў творчую дзейнасць у Львове, дзе 35 гадоў працаваў кусташам Музэя Любамірскіх. Яго мастацкая спадчына ўключае цудоўныя абразы, партрэты і пейзажы, а літаратурная – каштоўныя мемуары пра культурнае жыццё Беларусі сярэдзіны XIX стагоддзя ✍️

#ВатыканскаеРадыё #VaticanNews #БеларускаяРэдакцыяVaticanNews #духоўнасць #культура #мастацтва #беларускаякультура #гісторыя #хрысціянскаемастацтва #асветніцтва #Навагрудак
04/24/2025, 21:41
t.me/vaticannewsbe/6434 Link
Папа Францішак: апошняе развітанне ў атачэнні бедных

Святы Пасад выпусціў паведамленне, у якім гаворыцца, што група бедных і патрабуючых будзе прысутнічаць на прыступках, якія вядуць да Базілікі Санта-Марыя Маджорэ, каб аддаць апошні гонар Францішку перад яго пахаваннем.
04/24/2025, 21:27
t.me/vaticannewsbe/6433 Link
130 дэлегацый пацвердзілі ўдзел у пахаванні Папы Францішка

На пахаванне Папы Францішка, якое адбудзецца ў суботу, 26 красавіка 2025 года, раніцай, прыбудуць 130 дэлегацый, сярод якіх каля 50 кіраўнікоў дзяржаў і 10 правячых манархаў.
04/24/2025, 21:26
t.me/vaticannewsbe/6432 Link
Апублікаваны праект магілы Папы Францішка

Святы Пасад прадставіў праект магілы Папы Францішка. Яна будзе размешчана ў Базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ, адной з чатырох галоўных папскіх базілік Рыма.
04/24/2025, 21:25
t.me/vaticannewsbe/6431 Link
Трэцяя Кангрэгацыя: вызначаны дэталі пахавання і канклава

На трэцяй Кангрэгацыі кардыналаў, якая адбылася 24 красавіка 2025 года, былі прынесены прысягі, вызначаны імёны прапаведнікаў перад канклавам і ўдакладнены дэталі пахавання Папы Францішка ў базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ.
04/24/2025, 21:23
t.me/vaticannewsbe/6430 Link
Пахаванне Папы Францішка: падрабязнасці абраду тумуляцыі

Пасля пахавальнай Імшы, якая адбудзецца 26 красавіка 2025 года, цела Францішка будзе перанесена ў Базіліку Санта-Марыя-Маджорэ для тумуляцыі. Там Папа знойдзе свой апошні спачын.
04/24/2025, 18:06
t.me/vaticannewsbe/6429 Link
Ужо больш за 50 тысяч чалавек развіталіся з Папам Францішкам

За суткі больш за 50 тысяч чалавек наведалі Базіліку Святога Пятра ў Ватыкане, каб развітацца з Папам Францішкам.
04/24/2025, 17:49
t.me/vaticannewsbe/6428 Link
Пахавальная Імша Папы Францішка ў Ватыкане: дэталі цырымоніі

У суботу, 26 красавіка 2025 года, у 10 гадзін раніцы на Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане адбудзецца пахавальная Імша Францішка, якую ўзначаліць кардынал Джавані Батыста Рэ, дэкан Калегіі кардыналаў. Гэта будзе ўрачыстае развітанне з Пантыфікам, які кіраваў Касцёлам з 2013 года.
04/24/2025, 16:54
t.me/vaticannewsbe/6427 Link
Імша за Францішка ў нядзелю Божай Міласэрнасці

У нядзелю, 27 красавіка 2025 года, на плошчы перад Базілікай Святога Пятра адбудзецца Імша за Папу Францішка, якую ўзначаліць кардынал П'етра Паралін.
04/24/2025, 16:07
t.me/vaticannewsbe/6426 Link
Апублікаваны дэталі цырымоніі закрыцця труны Папы Францішка

Святы Пасад абнародаваў тэксты абраду закрыцця труны Папы Францішка, які адбудзецца 25 красавіка 2025 года ў 20.00 пад старшынствам кардынала Кэвіна Джозэфа Фарэла, камерленга Святога Рымскага Касцёла.
04/24/2025, 15:32
t.me/vaticannewsbe/6425 Link
Пакістан аплаквае Папу як апостала міжрэлігійнага дыялогу

Мусульманскія лідары Пакістана ўшаноўваюць памяць Францішка як апостала міжрэлігійнага дыялогу і яго ролю ў будаванні мірных адносін паміж рэлігіямі.
04/24/2025, 15:32
t.me/vaticannewsbe/6424 Link
Паток вернікаў для развітання з Папам не спыняўся ўсю ноч

З прычыны вялікай колькасці вернікаў, якія жадаюць развітацца з Папам Францішкам, ватыканская базіліка заставалася адкрытай да 5.30 раніцы, нягледзячы на ранейшыя абвесткі.
04/24/2025, 14:07
t.me/vaticannewsbe/6423 Link
Кардыналы зацвердзілі расклад Імшаў за спачылага Пантыфіка

Падчас другой генеральнай кангрэгацыі, якая адбылася ўвечары 23 красавіка 2025 года ў Ватыкане, кардыналы зацвердзілі расклад “Novemdialis” – дзевяці штодзённых Імшаў, якія будуць цэлебравацца за спачылага Папу.
04/24/2025, 12:48
t.me/vaticannewsbe/6422 Link
Развітанне з Папам Францішкам: няспынны паток вернікаў

Зала Друку Святога Пасада паведаміла пра вынікі другой генеральнай кангрэгацыі кардыналаў і колькасць вернікаў, якія прыйшлі развітацца з Папам Францішкам.
04/24/2025, 01:38
t.me/vaticannewsbe/6421 Link
Падкаст Vatican News 23.04.2025
04/23/2025, 23:53
t.me/vaticannewsbe/6420 Link
Кардынал Паралін: Папа ахвяраваў свае пакуты за мір і братэрства

Кардынал П’етра Паралін узначаліў ружанцовую малітву аб вечным супакоі для Папы Францішка. Яна адбылася вечарам 22 красавіка 2025 года перад Базілікай Санта-Марыя-Маджорэ.
04/23/2025, 18:41
t.me/vaticannewsbe/6419 Link
Абрад закрыцця труны Папы пройдзе ўвечары 25 красавіка

Увечары 25 красавіка 2025 года ў Базіліцы Святога Пятра адбудзецца абрад закрыцця труны Папы Францішка. Яго ўзначаліць камерленга Святога Рымскага Касцёла, кардынал Кэвін Фарэл.
04/23/2025, 17:08
t.me/vaticannewsbe/6418 Link
Кардынал Рэ: падзякуем Богу за дар служэння Папы Францішка

Увечары 22 красавіка 2025 года на Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане кардынал Джавані Батыста Рэ ўзначаліў вечаровую малітву Ружанца аб вечным супакоі для Папы Францішка.
04/23/2025, 16:54
t.me/vaticannewsbe/6417 Link
Абрад перанясення цела Папы Францішка з Дома святой Марты ў Базіліку Святога Пятра прайшоў у Ватыкане.
04/23/2025, 15:01
t.me/vaticannewsbe/6416 Link
Цела Папы Францішка перанесена ў Базіліку Святога Пятра

Раніцай 23 красавіка 2025 года цела Папы было перанесена з Дома святой Марты ў Базіліку Святога Пятра. На працягу бліжэйшых дзён вернікі з усяго свету будуць змогуць асабіста развітацца са спачылым Святым Айцом.
04/23/2025, 14:54
t.me/vaticannewsbe/6415 Link
У Ватыкане распачынаецца перанясенне цела Папы Францішка з Дома святой Марты ў Базіліку святога Пятра. СМІ Святога Пасада вядуць прамую трансляцыю цырымоніі.

https://www.youtube.com/watch?v=J6MqpK91bEA
04/23/2025, 12:48
t.me/vaticannewsbe/6414 Link
Падкаст Vatican News 22.04.2025
04/22/2025, 23:58
t.me/vaticannewsbe/6413 Link
Развітанне з Папам: гадзіны адкрыцця Базілікі Святога Пятра

Пасля пераносу цела Францішка ў Базіліку Святога Пятра, які адбудзецца раніцай 23 красавіка 2025 года, вернікі атрымаюць магчымасць развітацца з памерлым Пантыфікам.
04/22/2025, 21:18
t.me/vaticannewsbe/6412 Link
💫 “Пасланне Езуса – гэта міласэрнасць. Для мяне, кажу з пакораю, гэта самае моцнае пасланне Пана”, - казаў Папа Францішак падчас сваёй першай Імшы з народам, 17 сакавіка 2013 года, каментуючы евангельскі ўрывак пра чужаложніцу, якую Езус уратаваў ад пакарання.
 
🎙Падчас свайго пантыфікату Святы Айцец шмат увагі прысвяціў тэмам беднасці, агульначалавечага братэрства, клопату пра наш супольны дом, праблемам вайны і міру. Але сэрцам яго паслання, бясспрэчна, застанецца евангельскае пасланне пра міласэрнасць. Пра гэта ідзе гаворка ў сённяшняй рубрыцы “Сацыяльнае пытанне”.
04/22/2025, 20:49
t.me/vaticannewsbe/6411 Link
У Ватыкане прайшла першая генеральная кангрэгацыя кардыналаў

22 красавіка 2025 года ў ватыканскай Зале Паўла VI адбылася першая генеральная кангрэгацыя кардыналаў пасля смерці Папы, на якой былі прыняты некаторыя важныя рашэнні.
04/22/2025, 18:29
t.me/vaticannewsbe/6410 Link
Папа Францішак: смерць – не канец усяго, а новы пачатак

24 красавіка 2025 года ў продаж паступіць кніга кардынала Анджэла Сколы, арцыбіскупа-эмерыта Міланскага, прысвечаная старасці. Прадмову да яе 7 лютага напісаў Папа Францішак.
04/22/2025, 17:35
t.me/vaticannewsbe/6409 Link
У Доме святой Марты пачалося развітанне з Папам

Ад раніцы 22 красавіка 2025 года развітацца са Святым Айцом у капліцы яго рэзідэнцыі могуць супрацоўнікі структур Ватыкана і Апостальскай Сталіцы, а таксама члены іх сем’яў. 23 красавіка цела Папы будзе перанесена ў Базіліку Святога Пятра.
04/22/2025, 15:01
t.me/vaticannewsbe/6408 Link
Абвешчана дата пахавання Папы Францішка

Пахаванне Папы Францішка адбудзецца 26 красавіка 2025 года. Літургія распачнецца а 10.00 па цэнтральнаеўрапейскім часе на плошчы перад Базілікай Святога Пятра.
04/22/2025, 14:48
t.me/vaticannewsbe/6407 Link
Увечары 21 красавіка 2025 года ў капліцы ватыканскага Дома святой Марты кардынал Кэвін Фарэл, камерленга Святога Рымскага Касцёла, узначаліў абрад канстатацыі смерці і пакладання ў труну цела Папы Францішка.
04/22/2025, 13:49
t.me/vaticannewsbe/6406 Link
У Ватыкане адбылася традыцыйная цырымонія апячатвання дзвюх галоўных прыватных прастораў, якія належалі Папу Францішку ў Апостальскім палацы.

Гэтая традыцыя мае глыбокае сімвалічнае значэнне, яна гарантуе, што асабістая прастора Святога Айца застанецца недатыкальнай да абрання новага Папы. Апячатванне папскіх пакояў выконваецца Камерленга Святога Рымскага Касцёла, які нясе адказнасць за кіраванне справамі Апостальскай Сталіцы ў перыяд sede vacante.

Варта адзначыць, што Францішак, у адрозненне ад сваіх папярэднікаў, не жыў пастаянна ў Апостальскім палацы, аддаючы перавагу больш сціпламу жыллю ў Доме Святой Марты. Аднак ён рэгулярна выкарыстоўваў памяшканні ў палацы для працы і афіцыйных сустрэч.
04/22/2025, 02:17
t.me/vaticannewsbe/6405 Link
Духоўны тэстамент Папы Францішка

Духоўны тэстамент Францішка змяшчае ўказанні адносна яго пахавання ў Базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ. Ён быў складзены 29 чэрвеня 2022 года ў Доме святой Марты.
04/22/2025, 02:08
t.me/vaticannewsbe/6404 Link
У Ватыкане паведамілі прычыны смерці Папы Францішка

Папа Францішак памёр ад інсульту і незваротнага сардэчна-сасудзістага калапсу, гаворыцца ў заключэнні аб смерці, якое ўвечары 21 красавіка 2025 года апублікавала Зала Друку Святога Пасада.
04/22/2025, 00:44
t.me/vaticannewsbe/6403 Link
Падкаст Vatican News 21.04.2025
04/21/2025, 23:42
t.me/vaticannewsbe/6402 Link
Святы Пасад: пераносіцца кананізацыя Карла Акуціса

Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што ў сувязі са смерцю Папы Францішка кананізацыя благаслаўлёнага Карла Акуціса ў бліжэйшыя дні праводзіцца не будзе.
04/21/2025, 23:41
t.me/vaticannewsbe/6401 Link
Відэааповед: жыццё Папы Францішка ад маленства да абрання Біскупам Рыма.
04/21/2025, 20:19
t.me/vaticannewsbe/6400 Link
Святы Пасад: першая інфармацыя пра развітанне з Папам Францішкам
 
Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла першую інфармацыю пра абрады развітання са спачылым Святым Айцом, якія адбудуцца ў найбліжэйшыя дні ў Ватыкане.
04/21/2025, 18:40
t.me/vaticannewsbe/6399 Link
Апошнія дні жыцця Папы: мужнасць у хваробе і вернасць місіі

Смерць Францішка 21 красавіка 2025 года стала завяршэннем некалькіх месяцаў барацьбы з сур'ёзнымі праблемамі здароўя. Аднак нават у апошнія тыдні жыцця Папа працягваў служыць Касцёлу з тым жа энтузіязмам і адданасцю, што і ў пачатку свайго пантыфікату.
04/21/2025, 17:41
t.me/vaticannewsbe/6398 Link
Францішак, які змяніў аблічча Каталіцкага Касцёла

21 красавіка 2025 года, на 89-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы памёр Папа Францішак – першы Пантыфік з Лацінскай Амерыкі, які кіраваў Каталіцкім Касцёлам з 2013 года і вызначыўся рэформамі і блізкасцю да простых людзей.
04/21/2025, 16:54
t.me/vaticannewsbe/6397 Link
Шлях міласэрнасці: якім запомніцца свету Папа Францішак

Сыход з жыцця Папы Францішка 21 красавіка 2025 года стаў завяршэннем аднаго з самых яркіх пантыфікатаў у сучаснай гісторыі Касцёла. За 12 гадоў кіравання ён кардынальна змяніў вобраз папства і падыход Касцёла да многіх сацыяльных праблем.
04/21/2025, 16:35
t.me/vaticannewsbe/6396 Link
"Дарагія браты і сёстры, з глыбокім болем мушу абвясціць пра смерць нашага Святога Айца Францішка. У 7.35 гэтай раніцы Біскуп Рыма, Францішак, вярнуўся ў дом Айца. Яго жыццё цалкам было прысвечана служэнню Пану і Яго Касцёлу", - адзначыў у афіцыйным звароце кардынал Кэвін Фарэл.
04/21/2025, 15:40
t.me/vaticannewsbe/6395 Link
Папа Францішак адышоў у вечнасць

21 красавіка 2025 года ў 7.35 раніцы Папа Францішак адышоў у вечнасць. Пра яго смерць паведаміў кардынал Кэвін Фарэл, які падкрэсліў, што ўсё жыццё Святога Айца было прысвечана служэнню Богу, Касцёлу і асабліва найбяднейшым.
04/21/2025, 14:37
t.me/vaticannewsbe/6394 Link
Падкаст Vatican News 20.04.2025
04/20/2025, 23:38
t.me/vaticannewsbe/6393 Link
🎧 Наша сённяшняя рубрыка прысвечана сучаснаму камерунскаму філосафу Ахілу Мбембэ, які даследуе, што адбываецца, калі чалавек не ўспрымаецца як асоба, а становіцца статыстыкай, функцыяй або пагрозай.

🤔 Што можа дапамагчы вярнуць чалавеку твар, імя і голас?

🔎 Ксёндз Раман Суша разважае пра яго ідэі: каланіяльнае мысленне, нябачныя зоны чалавечага болю, памяць як маральны абавязак і салідарнасць як шлях да ўваскрасення чалавечнасці. Як жыць з адкрытымі вачамі і не губляць унутранай свабоды? Пра гэта – новы выпуск “Філасофскіх нататкаў”.
04/20/2025, 20:41
t.me/vaticannewsbe/6392 Link
Urbi et orbi: паверым зноў у тое, што мір магчымы!

"Я хацеў бы, каб мы зноў паверылі ў тое, што мір магчымы!" Няхай з Іерусаліма, дзе сёлета католікі і праваслаўныя святкуюць Вялікдзень разам, святло міру распаўсюдзіцца на ўсю Святую Зямлю і ўвесь свет, - пажадаў Францішак ў сваім велікодным пасланні Urbi et Orbi.
04/20/2025, 17:43
t.me/vaticannewsbe/6391 Link
Дзяржаўны сакратар: спіраль вайны можа спыніць толькі дыялог

Кардынал П’етра Паралін даў 18 красавіка 2025 года інтэрв’ю газеце “La Repubblica”, у якім выказаў сур'ёзную занепакоенасць у сувязі з войнамі ва Украіне і ў Сектары Газы, падкрэсліў ролю шматбаковасці і дыялогу ў міжнародных адносінах, а таксама нагадаў, што мір немагчыма навязаць, яго трэба будаваць цярпліва і з узаемнай павагай.
04/20/2025, 16:57
t.me/vaticannewsbe/6390 Link
Велікодная Імша ў Ватыкане: спяшацца насустрач Уваскросламу

Хрыстус уваскрос і жывы, таму Яго трэба шукаць не ў мінулым, а ў сённяшнім жыцці, у штодзённасці, у тварах братоў, - напісаў у велікоднай гаміліі Святы Айцец.
04/20/2025, 15:51
t.me/vaticannewsbe/6389 Link
Пасхальная Вігілія: упусцім святло Уваскрослага ў наша жыццё

У Вялікую суботу, 19 красавіка 2025 года, у ватыканскай базіліцы адбылася Імша Пасхальнай Вігіліі, якую ўзначаліў кардынал Джавані Батыста Рэ, дэкан Калегіі кардыналаў. Ён прачытаў гамілію, падрыхтаваную для гэтага набажэнства Папам Францішкам.
04/20/2025, 14:46
t.me/vaticannewsbe/6388 Link
Падкаст Vatican News 19.04.2025
04/19/2025, 23:40
t.me/vaticannewsbe/6387 Link
🎙 У новым выпуску “Разважання да нядзельнага Евангелля” ксёндз Аляксандр Амяльчэня запрашае схіліцца над літургіяй Слова на Велікодную нядзелю.

👩‍🦰👩‍🦱 У евангельскім урыўку распавядаецца пра жанчын, якія прыходзяць да магілы Хрыста, каб намасціць цела, але не знаходзяць Яго. Тая пустата, адсутнасць цела Езуса палохае іх.

🙏 Здараюцца такія хвіліны, калі ўсё губляе значэнне. Бог як бы знікае з нашага жыцця. Але не будзем расчароўвацца, калі штосьці ідзе не так, як мы чакалі. Вытрываем сумненні і страх, бо такія хвіліны патрэбныя нам для дасканалення нашай веры.
04/19/2025, 21:14
t.me/vaticannewsbe/6386 Link
Віцэ-прэзідэнт ЗША здзейсніў візіт у Ватыкан

Раніцай у Вялікую суботу, 19 красавіка 2025 года, віцэ-прэзідэнт ЗША Джэймс Дэвід Вэнс здзейсніў візіт у Дзяржаўны сакратарыят, дзе сустрэўся з кардыналам П'етра Паралінам і арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам.
04/19/2025, 18:58
t.me/vaticannewsbe/6385 Link
Літургія Мукі Пана: Хрыстус – якар нашай надзеі

У Вялікую пятніцу, 18 красавіка 2025 года, у Базіліцы Святога Пятра прайшла ўрачыстая літургія Мукі Пана, якую па даручэнні Папы ўзначаліў кардынал Клаўдыё Гуджэроці, прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў. Казанне прамовіў прапаведнік Папскага дома айцец Раберта Пазаліні.
04/19/2025, 17:59
t.me/vaticannewsbe/6384 Link
Крыжовы шлях у Калізеі: Касцёл моліцца аб навяртанні свету

У Вялікую пятніцу, 18 красавіка 2025 года, у рымскім Калізеі прайшоў традыцыйны Крыжовы шлях, на якім сабраліся амаль 20 тысяч вернікаў. Ад імя Папы яго ўзначаліў генеральны вікарый Рымскай дыяцэзіі, кардынал Бальдасарэ Рэйна.
04/19/2025, 17:13
t.me/vaticannewsbe/6383 Link
Падкаст Vatican News 18.04.2025
04/19/2025, 00:17
t.me/vaticannewsbe/6382 Link
Тыдзень у Беларусі – важнае

✅ Мінска-Магілёўская архідыяцэзія прайшла перарэгістрацыю. 18 красавіка 2025 года Ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак ва ўрачыстай абстаноўцы перадаў арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму дакументы аб дзяржаўнай рэгістрацыі архідыяцэзіі як мясцовага рэлігійнага аб'яднання. Нагадаем, рэлігійныя арганізацыі ў Беларусі абавязалі прывесці свае статуты ў адпаведнасць са зменамі ў заканадаўстве і прадставіць іх для перарэгістрацыі.

✅ Перад Вялікаднем у Гродне з удзелам біскупа Уладзіміра Гуляя адбыўся абед для маламаёмных. 15 красавіка 2025 года абед для людзей без пэўнага месца жыхарства і маламаёмных прыгатавалі манахіні Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта разам з валанцёрамі пры падтрымцы дыцэзіяльнага Caritas. Біскуп Гродзенскі благаславіў пасілак, павіншаваў прысутных з блізкім святам Вялікадня, уручыў кожнаму ўдзельніку сустрэчы велікоднае яйка – як сімвал адраджэння жыцця і знак перамогі Хрыста над смерцю.

✅ У Мінску праходзіць Ноч канфесіяналаў. У парафіі Божага Цела, дзе служаць айцы кармэліты босыя, з вечара Вялікай пятніцы 18 красавіка, з пачаткам чування пры Грабніцы Пана, арганізавана споведзь для ўсіх жадаючых. На працягу ўсяго чування – увечары, уначы і ўдзень Вялікай суботы – ёсць магчымасць прыступіць да сакрамэнту паяднання.

✅ Часовы павераны ў справах Святога Пасаду ў Беларусі здзейсніў адкрыццё старажытнай крыпты ў Навагрудку. 12 красавіка 2025 года ксёндз Кшыштаф Сэрока ў касцёле святога Арханёла Міхала ўзначаліў цырымонію адкрыцця крыпты – капліцы адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту. Адкрыццю папярэднічала святая Імша, якую ўзначаліў прадстаўнік Апостальскай Сталіцы. Перад літургіяй адбылося ўрачыстае ўнясенне і благаслаўленне абразоў святых Пятра і Паўла, якія напісаў і падарыў навагрудскаму касцёлу мастак Сяргей Грыневіч.

✅ Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў неабходнасць навесці парадак у душы перад Пасхай. 17 красавіка 2025 года ў мінскай парафіі святога Францішка арцыбіскуп эмэрыт цэлебраваў святую Імшу Вячэры Пана.

Ён падкрэсліў, што "як Цела Езуса пераламляецца дзеля нас, так і мы пакліканы пераламляцца дзеля іншых".

Паводле іерарха, Вялікі пост і асабліва літургія Пасхальнага трыдуума заклікаюць "навесці парадак у душы, каб быць вернымі нашаму хрысціянскаму пакліканню".
04/18/2025, 21:05
t.me/vaticannewsbe/6381 Link
🖋️ Айцец Андрэй Крот працягвае знаёміць нас з рэлігійнымі матывамі ў творчасці Адама Бабарэкі. У новым выпуску праграмы "Хрысціянства і беларуская літаратура" раскрываецца, як літаратурны крытык умела выкарыстоўваў біблейскія вобразы і алюзіі ў палеміцы з апанентамі "Узвышша".

📖 Бабарэка звяртаўся да рэлігійных матываў, каб вобразна выкрыць сваіх крытыкаў: параўноўваў Жылуновіча з "адзіным у трох асобах", назваў Дудара "прарокам і выканаўцам волі паслаўшага яго", а схаваных за псеўданімамі крытыкаў - з выпушчаным з каўчэга "голубам для разведкі".

🕊️ Цікавыя алюзіі да біблейскіх сюжэтаў пра стварэнне свету і апавяданне пра апостала Паўла дазволілі Бабарэку стварыць яркія палемічныя вобразы, нягледзячы на яго адыход ад хрысціянскай веры.

#ВатыканскаеРадыё #VaticanNews #БеларускаяРэдакцыяVaticanNews #БеларускаяРэдакцыяВатыканскагаРадыё #Евангелле #духоўнасць #разважанні #КаталіцкіКасцёл #беларускаялітаратура #АдамБабарэка #Узвышша #літаратуразнаўства #беларускіяпісьменнікі
04/18/2025, 17:29
t.me/vaticannewsbe/6380 Link
Via Crucis: Францішак пра шлях крыжа ў свеце халодных разлікаў

У медытацыях, напісаных для традыцыйнага набажэнства Крыжовага шляху ў Калізеі, Францішак разважае над Божай эканомікай збаўлення, якая ў адрозненне ад сучасных халодных разлікаў і алгарытмаў, не адкідвае нікога, але з любоўю абараняе і клапоціцца аб кожным чалавеку.
04/18/2025, 17:07
t.me/vaticannewsbe/6379 Link
Адзіная Пасха: кардынал Кох выступае з новай ініцыятывай

Прэфект Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству лічыць неабходным знайсці агульную дату святкавання Пасхі без стварэння новых падзелаў паміж усходняй і заходняй традыцыямі.
04/18/2025, 15:13
t.me/vaticannewsbe/6378 Link
Вялікі чацвер у Ватыкане: кардынал Гамбэці пра любоў Хрыста

Падчас урачыстай літургіі Вячэры Пана ў Базіліцы Святога Пятра засведчыў, што сутнасць Хрыстовага святарства – не ў трыумфе ці багацці, а ў бескарыслівай любові, увасобленай у служэнні бліжнім.
04/18/2025, 14:45
t.me/vaticannewsbe/6377 Link
За кратамі “Regina Coeli”: Францішак прынёс надзею і Евангелле

У Вялікі чацвер Францішак, нягледзячы на нядаўнюю хваробу, наведаў рымскую турму “Regina Coeli”, дзе сустрэўся з 70 вязнямі розных узростаў і нацыянальнасцей, выказаўшы ім сваю блізкасць і малітоўную падтрымку.
04/18/2025, 14:17
t.me/vaticannewsbe/6376 Link
Падкаст Vatican News 17.04.2025
04/18/2025, 00:00
t.me/vaticannewsbe/6375 Link
Пантыфік сустрэўся з вязнямі ў рымскай турме

Францішак наведаў з візітам турму "Regina Coeli". Там адбылася яго сустрэча з прыблізна 70 вязнямі.
04/17/2025, 20:32
t.me/vaticannewsbe/6374 Link
Нікарагуа: забарона публічных велікодных цырымоній

Урад Нікарагуа забараніў любыя публічныя мерапрыемствы з нагоды Вялікадня. Вернікі могуць маліцца толькі ў сценах касцёлаў, а за парушэнне пагражае арышт.
04/17/2025, 18:07
t.me/vaticannewsbe/6373 Link
🍺 Сёння ў нашым эфіры кандыдат гістарычных навук, спадарыня Раіса Зянюк, працягвае распавядаць пра традыцыі вырабу і ўжывання піва ў каталіцкіх кляштарах на Беларусі.

🎧 Поўную версію падкаста “Традыцыі кляштарнага піваварэння” з цыклу “Старонкі гісторыі” можна паслухаць на нашым сайце www.vaticannews.va, а таксама на стрымінгавых платформах Spotify, Apple Podcasts і Castbox.
04/17/2025, 17:40
t.me/vaticannewsbe/6372 Link
Жэсты сяброўства: абмен віншаваннямі паміж Папам і рабінам

Пантыфік і галоўны рабін Рыма абмяняліся традыцыйнымі віншавальнымі пасланнямі з нагоды Пасхі, падкрэсліваючы сяброўства і ўзаемную павагу паміж дзвюма рэлігійнымі супольнасцямі.
04/17/2025, 17:35
t.me/vaticannewsbe/6371 Link
Пакістан святкуе Вялікдзень: надзея насуперак выклікам

Нягледзячы на дыскрымінацыю і маргіналізацыю, хрысціяне Пакістана з верай святкуюць Уваскрасенне Хрыстова ў Юбілейны год, суправаджаючы ўрачыстасць узмоцненымі мерамі бяспекі.
04/17/2025, 16:48
t.me/vaticannewsbe/6370 Link
Папа ў Вялікі чацвер: святарства – служэнне надзеі народу Божаму

У гаміліі, падрыхтаванай для Імшы Хрызма, Францішак нагадаў святарам пра іх місію служэння, падкрэсліваючы, што святарства з'яўляецца не ганаровай пасадай, а служэннем Божаму народу.
04/17/2025, 15:20
t.me/vaticannewsbe/6369 Link
Абвешчаны візіт віцэ-прэзідэнта ЗША ў Ватыкан

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэймс Вэнс з афіцыйным візітам наведае Ватыкан і сустрэнецца з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці.
04/17/2025, 15:06
t.me/vaticannewsbe/6368 Link
Search results are limited to 100 messages.
Some features are available to premium users only.
You need to buy subscription to use them.
Filter
Message type
Similar message chronology:
Newest first
Similar messages not found
Messages
Find similar avatars
Channels 0
High
Title
Subscribers
No results match your search criteria