💫 “Пасланне Езуса – гэта міласэрнасць. Для мяне, кажу з пакораю, гэта самае моцнае пасланне Пана”, - казаў Папа Францішак падчас сваёй першай Імшы з народам, 17 сакавіка 2013 года, каментуючы евангельскі ўрывак пра чужаложніцу, якую Езус уратаваў ад пакарання.
🎙Падчас свайго пантыфікату Святы Айцец шмат увагі прысвяціў тэмам беднасці, агульначалавечага братэрства, клопату пра наш супольны дом, праблемам вайны і міру. Але сэрцам яго паслання, бясспрэчна, застанецца евангельскае пасланне пра міласэрнасць. Пра гэта ідзе гаворка ў сённяшняй рубрыцы “Сацыяльнае пытанне”.