Your trial period has ended!
For full access to functionality, please pay for a premium subscription
RE
Słuchać hadko! (былы Rerum Novarum)
https://t.me/rerumnovarum
Channel age
Created
Language
Belarusian
-
ER (week)
29.67%
ERR (week)

Pra Biełaruś, Kascioł i ŭsiaho patrochu. @rerumnovbot

Messages Statistics
Reposts and citations
Publication networks
Satellites
Contacts
History
Top categories
Main categories of messages will appear here.
Top mentions
The most frequent mentions of people, organizations and places appear here.
Found 55 results
Апошняя міратворчая ініцыятыва папы Францішка
04/26/2025, 14:37
t.me/rerumnovarum/1398
Лукашэнка сёння заявіў, што завязе ў Беларусь ледзь не 900 тыс. мігрантаў. Выдатны план - выгнаць 500-600 тыс. беларусаў мяжу, пасадзіць тысячы ў вязніцы, дзясяткі тысяч пазбавіць магчымасці працаваць. А на іх месца закупіць мігрантаў з Афрыкі і Азіі. Не таму, што ўласныя грамадзяне не даюць рады з эканомікай, а таму, што сам жа іх выгнаў і ў рэшце застаўся без працоўных рук.

Так, у гісторыі і сучаснасці хапала і хапае больш крывавых дыктатараў. Але вось больш мярзотных знайсці цяжка.
04/25/2025, 17:53
t.me/rerumnovarum/1397
У суботу аб 11:00 беларускага часу ў Ватыкане адбудзецца цырымонія пахавання Папы Францішка (Хорхэ Мар'ё Бэргольё), які пайшоў з жыцця 21 красавіка пасля працяглай хваробы. "Белсат" пакажа трансляцыю з месца падзеяў.

Цырымонія развітання пачнецца на плошчы перад базілікаю Святога Пятра памінальнаю месай, прысвечанай Папу Францішку. Пахавальную літургію ўзначаліць дэкан Калегіі кардыналаў Джаванні Батыста Рэ. Пасля адбудуцца абрады апошняга развітання, і труну Папы Рымскага перанясуць у базіліку Санта-Марыя-Маджорэ, дзе яго і пахаваюць.
04/25/2025, 16:25
t.me/rerumnovarum/1396
Святлану Ціханоўскую запрасілі на пахаванне Папы Рымскага

Святлана Ціханоўская атрымала запрашэнне ад Святога прастола сфармаваць дэлегацыю ад дэмакратычных сілаў Беларусі на пахаванне Папы Рымскага Францішка ў Ватыкан, якая адбудзецца раніцай у суботу.

Ціханоўская даручыла Дзянісу Кучынскаму, дыпламатычнаму дарадцу, узначаліць дэлегацыю і ўзяць удзел у афіцыйных мерапрыемствах з нагоды пахавання Папы.

Дзяніс Кучынскі – практыкуючы рыма-каталік, на працягу апошніх гадоў адказваў у Офісе Святланы Ціханоўскай за сувязі з Ватыканам.
04/24/2025, 19:54
t.me/rerumnovarum/1395
Вы можаце сабе ўявіць, каб старшыня каталіцкага епіскапату, напрыклад, Нямеччыны казаў, што хоча падначаліць сабе Касцёл у Аўстрыі, і заяўляў, што без Шчэціна і чэшскай Сілезіі нямецкі народ не зможа існаваць? Нам, мякка кажучы, складана. Хіба ў часы Трэцяга Рэйху такое магло быць, але і тое наўрадці.

Але ў 2025 годзе праваслаўныя іерархі сабе такое дазваляюць. 22 красавіка патрыярх Сербскі на сустрэчы з Пуціным наўпрост казаў пра важнасць далучэння да Сербіі дэ-факта незалежнага Косава і часткі Босніі і Герцагавіны - Рэспублікі Сербскай, а таксама пра кантроль над Чарнагорыяй і мясцовай царквой:

“Мы благодарны Вам за то, что касается Вашей поддержки и позиции, связанной с Косово и Сербской Республикой и, конечно, Черногорией тоже – там наш народ, наша церковь. Вы знаете очень хорошо, что без Вашей поддержки и Китая я не знаю, что было бы с Косово. Я на Пасхе был там, служил патриаршую [службу] – это столица Сербского Патриарха.

Просим, чтобы Вы стояли на этой позиции и сделали всё, что возможно. Потому что – независимо от политики, независимо от людей, от новостей, которые у нас, – без Косово, могу сказать, и без Республики Сербской сербский народ без перспективы”.

Усё-такі каталіцкая эклезіялогія выглядае нашмат здаравейшай.
04/24/2025, 13:59
t.me/rerumnovarum/1394
У якасці адказу на нацыянальны лозунг “Жыве Беларусь!” найчасцей ужываецца выраз “Жыве вечна!”. Кампанію яму складаюць “Жыве з Богам!”, што выкарыстоўвалі беларускія хадэкі, або проста “Жыве!”, што прасцей крычаць на мітынгах. Але ў кнізе “Жаўнеры БНР” падляскі беларус, гісторык Алег Латышонак прыводзіць трэці варыянт. Ён ужывае яго ў апублікаваным сваім жа выступе з нагоды Дня Волі 1989 года. І гучыць лозунг наступным чынам:

“Жыве Беларусь!” - “Сапраўды жыве!”

Відавочная алюзія на велікоднае прывітанне “Хрыстос уваскрос!” - “Сапраўды ўваскрос!”. І чарговая адсылка да хрысціянскіх каранёў беларускага нацыянальнага руху разам са сцягам колераў штандару Хрыста, крыжом на гербе “Пагоня” і адным з варыянтаў нацыянальнага гімну - “Магутны Божа”.
04/23/2025, 12:29
t.me/rerumnovarum/1393
Прапаганда спрабуе ўпарыць беларусам, што «геніяльная» ідэя Лукашэнкі завезці ў Беларусь 150 000 пакістанцаў толькі дадасць імпульсу беларускаму росту і мы станем «более лучше одеваться». Але сама ў гэта не верыць, а таму папросту пераходзіць да пагрозаў.

Гэтак, Ігар Тур кажа, каб беларусы не выпендрываліся, а ўкалвалі, каб іх не замянілі мігрантамі. А Грыша Азаронак хоча паслаць напужаных 150 тысячамі самотных пакістанцаў беларусак на прадпрыемствы легпраму.

Пры гэтым аматары пасылаць іншых працаваць самі нідзе і не працавалі, а жылі ўвесь час на гатовенькім – на падачках, якія іхныя бАцькі - атрымлівалі за тое, што вучылі беларусаў лукашэнку любіць. Адзін - сын віцэ-міністра эканомікі, другі - сын прапагандыста. І калі б не іхныя бацькі, то і самі б нікуды не прабіліся.

Новая наменклатурная спадчынная «элітка», якая за ўсё сваё жыццё палец аб палец не ўдарыла, вучыць «халопаў» як працаваць. А не – дык пагражае купіць новых, з усходніх рынкаў. Вось такая яна сацыяльная Беларусь эпохі развітога лукашызму.
04/22/2025, 12:25
t.me/rerumnovarum/1392
Напрыканцы свайго апошняга паслання гораду і свету напярэдадні свайго спачыну Папа Францішак адзначыў, што ў гэты Юбілейны год Вялікдзень таксама можа быць добрай нагодай для вызвалення ваеннапалонных і палітычных вязняў.

«Якую вялікую прагу смерці, забойства мы назіраем кожны дзень», — сказаў Папа, перш чым памаліцца: «Няхай прынцып чалавечнасці заўсёды будзе адметнай рысай нашых штодзённых дзеянняў».

Нарэшце, Папа падкрэсліў, што ў гэты Вялікдзень Уваскрослы Хрыстус «напаўняе нас упэўненасцю, што і мы пакліканы да ўдзелу ў жыцці, якое не ведае канца, калі больш не будзе чуваць грукату зброі і грукату смерці».
04/21/2025, 19:36
t.me/rerumnovarum/1391
Каталіцкая царква і Ватыкан засталіся без свайго кіраўніка. Папа Францішак, які з 2013 года займаў пасаду намесніка апостала Пятра, адышоў у іншы свет, паведамілі ў Ватыкане. Мы ж згадваем, якім быў ягоны пантыфікат – даволі неадназначны ў шмат якіх пытаннях.

https://belsat.eu/85275015/pajshou-z-zhytstsya-papa-frantsishak-neadnaznachny-revalyutsyyaner-i-ramantyk-na-papskim-pasadze
04/21/2025, 18:00
t.me/rerumnovarum/1390
Папа Францішак памёр. Вечны адпачынак дай яму, Пане!
04/21/2025, 10:58
t.me/rerumnovarum/1389
⚡⚡⚡ Хрыстос уваскрос!
04/20/2025, 03:33
t.me/rerumnovarum/1388
Брусельскі Цэнтр Вілфрыда Мартэнса учора падзяліўся зборнікам матэрыялаў пад назвай “Хрысціянская дэмакратыя, кансерватызм і выклік крайнасцяў”.

У кнізе, як заяўляецца, разглядаюцца палітычныя праблемы, з якімі сутыкаюцца правацэнтрысты ў Еўропе, праз рост праварадыкальных партыяў і іх уплыве на дэмакратыю, еўрапейскую інтэграцыю і трансатлантычныя сувязі.

Зборнік можна спампаваць па спасылцы. Кнігу пакуль не чыталі. Але вітаем спробы прааналізаваць хрысціянска-дэмакратычны падыход да сучасных праблемаў і выклікаў.
04/18/2025, 10:28
t.me/rerumnovarum/1387
У Беларусі назіраецца масавае прызнанне хрысціянскіх ініцыятываў - спачатку “Хрысціянская візія”, а цяпер і “Ксёндз Барок” - “экстрэмісцкімі фармаваннямі”. Цікава, што адбываецца гэта напярэдадні Вялікадня - ўспаміну таго, як іншыя чыноўнікі і сілавікі забівалі самога Хрыста.

Сімвалізм такі, што лепш і не прыдумаеш - адразу зразумела, адкуль сыходзіць ініцыятыва па прызнанні хрысціянаў “экстрэмістамі”. Але “смерць, дзе твая перамога? Смерць, дзе тваё джала?" (1Кар 15:55).

Больш за тое, пра “экстрэмісцкае фармаванне” ксяндза Вячаслава Барка сталася вядома наўпрост у Вялікі Чацвер - у дзень святарства. Гэта нельга расцэньваць ніяк інакш, як прызнанне годнага служэння!
04/17/2025, 11:53
t.me/rerumnovarum/1386
У той час, як прапаганда верашчыць пра загніваюшчую Еўропу, якая аддалілася ад хрысціянскіх каранёў, сталічны метрапалітэн не баіцца рэзаць праўду-матку і пацвярджаць: апора традыцыйных каштоўнасцяў - не Масква і нават не Менск, а Варшава. Deus vult!
04/15/2025, 13:30
t.me/rerumnovarum/1385
Выпадкова патрапіліся на вочы словы Лукашэнкі ад 1 верасня 2020 года:

«Вы же посмотрите, мы костелы не закрыли, даже если они вели антилукашенковскую, антигосударственную пропаганду. Мы их не закрыли, наоборот, пытаемся поддержать, защитить. Вы это видели на площади (площади Независимости, где расположен Красный костел. – Прим. БЕЛТА). Правда, фейк устроили, что мы там в костел не пускали».

Праз два гады і 25 дзён, 26 верасня 2022 года, гэты ж самы Чырвоны касцёл і быў зачынены. Да сёння.

Калі Лукашэнка кажа, што чагосьці не зрабіў, гэта значыць толькі адно – да гэтага яшчэ не прыйшоў час.
04/14/2025, 19:35
t.me/rerumnovarum/1384
Сёння, падчас урачыстай святой Імшы, не вылазіла з галавы адно параўнанне. Параўнанне падзеяў біблійных з падзеямі з сучаснай беларускай гісторыі.

Уваход Хрыста ў Ерузалем - гэта дэ-факта палітычная маніфестацыя, калі месцічы віталі Таго, каго лічылі сваім новым каралём. Паказвалі, што не хочуць жыць так, як жылі раней. Што хочуць новага жыцця.

Паводле свайго зместу гэта вельмі моцна нагадвае марш 16 жніўня 2020 года, калі беларусы спачатку нясмела, але з кожным крокам, з кожным позіркам, з кожным незнаёмым, але такім блізкім тварам сотнямі тысяч выходзілі на вуліцы сваіх гарадоў і вёсак.

І як ерузалемцы дзве тысячы гадоў таму махалі галінкамі пальмаў, гэтак і мы з вамі нацыянальнымі сцягамі пафарбавалі вуліцы Менску, Горадні, Берасця і іншых у бел-чырвона-белыя колеры. Колеры Хрыста.

Але як і тады, гэтак і цяпер радасць і эйфарыя не былі доўгімі. Хрыста затрымалі, збілі і ўкрыжавалі. Ягоныя вучні мусілі ўцякаць, выракацца і хавацца, іх лавілі і забівалі. Шмат хто разгубіўся, зняверыўся, расчараваўся. На жаль, тое самае сталася і ў Беларусі.

Але, як і апосталы і іншыя вучні Хрыста, мы мусім і надалей знаходзіць у сабе сілы, веру і моц, каб зноў і зноў не спыняцца, не здавацца, не забывацца. Каб урэшце і ў нас было сваё ўваскрасенне.
04/13/2025, 18:52
t.me/rerumnovarum/1383
04/09/2025, 19:03
t.me/rerumnovarum/1382
Цікава, а калі ў іншых краінах сёлета Вялікдзень?
04/09/2025, 16:23
t.me/rerumnovarum/1381
Адкрыццё ўчорашняга дня. У расейскім пракаце фільм 2022 года пра айца Піё з арыгінальнай назвай “Padre Pio” выйшаў з загалоўкам “Молодой папа”.

Не, ну пра каталікоў жа - значыць, папа.
04/08/2025, 11:39
t.me/rerumnovarum/1380
Сёння дзень Святога Даната, аднаго з 13 паўночнаафрыканскіх мучанікаў.

З гэтай нагоды нагадваем, што свой данат можна накіраваць і нам 😘
04/07/2025, 12:08
t.me/rerumnovarum/1379
Калі верыць гэтай мапе (яе добрасымленнасць пакінем аўтарам, рэквізіты якіх пазначаная), былая ГДР - не толькі самая альтэрнатыўна нямецкая, а праз гэта і самая прарасейская, але яшчэ і сама атэістычная. Пакуль паваенную ФРГ аднаўлялі хадэкі на чале з Конрадам Адэнаўэрам, у ГДР кіравалі камуністы. Наступствы гэтага адчуваюцца і праз 35 гадоў ад падзення Берлінскага муру.
03/31/2025, 14:30
t.me/rerumnovarum/1378
Рыцарам Калумба - 143 гады! У 1882 годзе ў падвале касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі ў Нью-Гэйвэне кс. Майкл МакГіўні разам з групай каталіцкіх мужчын заснаваў братэрскую арганізацыю, якая мусіла стаць апорай для сем'яў, падтрымкай патрабуючым і жывым сведчаннем каталіцкай веры.

З тых часоў Рыцары Калумба выраслі ад маленькай супольнасці да магутнай міжнароднай арганізацыі, што нясе святло міласэрнасці, адзінства і братэрства ў кожны куток свету.
03/29/2025, 19:02
t.me/rerumnovarum/1377
Новы амбасадар Беларусі ў Ватыкане Амбразевіч выявіўся гумарыстам. Учора падчас прызначэння ён заявіў, што пытанне падпісання канкардату працягвае знаходзіцца ў полі зроку, “яго ніхто не адкладае пад "сукно", пытанне працягвае знаходзіцца ў полі нашага зроку”.…
03/28/2025, 18:44
t.me/rerumnovarum/1376
Новы амбасадар Беларусі ў Ватыкане Амбразевіч выявіўся гумарыстам. Учора падчас прызначэння ён заявіў, што пытанне падпісання канкардату працягвае знаходзіцца ў полі зроку, “яго ніхто не адкладае пад "сукно", пытанне працягвае знаходзіцца ў полі нашага зроку”.

Калі не памыляемся, моркаўку канкардату падвесілі яшчэ ў 2009 годзе і з тых часоў рэгулярна трасуць ёю перад Ватыканам.

У Беларусі за кратамі ксяндзы, рэгулярна затрымліваюць новых. Чырвоны касцёл, як забралі 2,5 гады, так і абяцаюць аддаць праз два. А зараз вось як беларускія чыноўнікі выскачуць, як кінуцца падпісваць канкардат, так і зажывем усе мы доўга і шчасліва.

Ага, абяцанкі-цацанкі, а некаторыя і радыя. Скажыце ўжо шчыра: “часам не да канкардатаў”.
03/28/2025, 18:21
t.me/rerumnovarum/1375
Кажуць, што Вольга Бондарава зараз актыўна вучыць фразу “Таварыш Сталін, здарылася жудасная памылка!” На гэта ў яе, як паведамляецца, ёсць прынамсі 13 содняў.
03/28/2025, 10:56
t.me/rerumnovarum/1374
@makarmysz у артыкуле для @belsat звяртае ўвагу на тое, што новы прадстаўнік Ватыкану ў Беларусі Інняцʼё Чэфалья належыць не да лацінскага абраду, а да ўсходніх каталіцкіх цэркваў, да Італа-албанскай каталіцкай царквы візантыйскага абраду.

«Я вельмі спадзяюся, што гэта адабʼецца, бо гэта таксама першы біскуп грэка-каталіцкі, які будзе служыць у Беларусі. І Беларуская грэка-каталіцкая царква заўсёды да кіраўніцтва Каталіцкай царквы звярталася з тым, каб беларусам займець свайго біскупа», – сказала @burbalka.
03/26/2025, 14:09
t.me/rerumnovarum/1373
Жыве Беларусь, сябры! І вы жывіце!
03/25/2025, 19:07
t.me/rerumnovarum/1372
03/23/2025, 12:25
t.me/rerumnovarum/1371
Дапамагчы разумець, чаму адміністрацыя Трампа не бачыць праблемы ў “рэферэндумах” на акупаваных Расеяй тэрыторыях Украіны, можа знаёмства з папярэднікамі, якімі захапляецца дзейны прэзідэнт ЗША.

Па-першае, гэта Уільям Мак-Кінлі, у гонар якога Трамп зноў назваў найвышэйшую кропку кантыненту. Менавіта пры ім ЗША ўступілі ў клуб імперыялістычных дзяржаваў, захапіўшы ў Іспаніі Кубу, Пуэрта-Рыка, Філіпіны і Гуам. А таксама былі анексаваныя Гаваі - краіна, дзе незадоўга да таго мясцовыя белыя пасяленцы прымусілі караля прыняць “канстытуцыю штыка”, а пасля з дапамогай амерыканскіх маракоў зрынулі манархію і абвясцілі марыянеткавую “Рэспубліку Гаваі”.

Па-другое, гэта Джэймз Полк, партрэт якога стары новы прэзідэнт вярнуў у Авальны кабінет. Пры ім за кароткі час 1845-1849 гадоў тэрыторыя ЗША шляхам куплі і вайсковай экспансіі павялічылася на дзве траціны. У тым ліку вялікія тэрыторыі былі захопленыя ў выніку вайны з Мексікай. Да таго там актыўна сяліліся белыя амерыканцы. У 1836 годзе яны абвясцілі сваю незалежную Рэспубліку Тэхас, за якую актыўна ехалі ваяваць добраахвотнікі ЗША. А затым у вайну ўступіў і сам Вашынгтон.

Так што, у светапоглядзе Трампа стварэнне “ЛДНР”, “рэферэндумы” і вайсковыя дзеянні ў іх “абарону” - гэта не нешта незвычайнае. Гэта ўхвалены ім прынцып дзеянняў, які ён лічыць прыкладам для самога сябе. А таму і да Пуціна прэтэнзіяў у гэтым плане быць не можа. Хутчэй да Украіны, якая ў яго, відаць, асацыюецца з Гаваямі і Мексікай.
03/22/2025, 12:24
t.me/rerumnovarum/1370
Учора сталася вядома, што ўсе медыя-рэсурсы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі - сайт, старонкі ў сацсетках, Youtube - былі прызнаныя “экстрэмісцкімі” матэрыяламі. Апошняя легальная хрысціянска-дэмакратычная партыя ў Беларусі была ліквідаваная ў 1999 годзе. З тых часоў усе спробы зарэгістраваць партыю БХД, яе адгалінаванні ў выглядзе ў грамадскіх арганізацыяў - а такіх спробаў былі дзясяткі - скончыліся з вядомым фіналам: нікога не зарэгістравалі. Пад самымі рознымі прычынамі. Цяпер вось яшчэ і “экстрэмістамі” абвясцілі. Лагічны фінал уладнага змагання за “традыцыйныя каштоўнасці”, якое да хрысціянства мае вельмі аддаленае дачыненне.
03/21/2025, 11:25
t.me/rerumnovarum/1369
Ведаеце, навошта інаўгурацыю прызначылі на Дзень Волі? Каб хоць у якіхсьці беларусаў у гэты дзень быў святочны настрой.
03/20/2025, 15:44
t.me/rerumnovarum/1368
“Нямецкі епіскапат рэкамендаваў пакутваць у цішыні, дамагаючыся адначасова захавання канкардату. ...Малады Ёзэф зрабіў з гэтага ўласныя высновы: «Мне ўжо тады стала зразумела, што, змагаючыся за інстытуцыі, біскупы не бачылі сутнасці справы. Бо самі інстытуцыйныя гарантыі не маюць значэння, калі няма людзей, якія іх падтрымліваюць з унутранага пераканання». Без іх «заклік да інстытуцыйна замацаванага хрысціянства трапляў у пустэчу»”.

Чытаючы біяграфію папы Бенедыкта XVI. Адзін з раздзелаў, прысвечаных нямецкаму Касцёлу пры нацыстах.
03/20/2025, 10:44
t.me/rerumnovarum/1367
Доўга думалі, навошта ім тут два сцягі Буркіна-Фасо
03/11/2025, 12:00
t.me/rerumnovarum/1366
Новым кіраўніком Нацбанку Беларусі стаўся былы прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка. Сваю кар’еру ён пачынаў у Савеце Бяспекі, працаваў у Генпракуратуры, Адміністрацыі Лукашэнкі, у дыпмісіях у Польшчы і Эміратах, быў кіраўніком Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту.

З эканомікай яго звязвае заканчэнне ў 2003 годзе Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь паводле спецыяльнасці «эканоміка і кіраванне вонкаваэканамічнай дзейнасцю».
03/10/2025, 12:35
t.me/rerumnovarum/1365
Рэакцыя самаабвешчаных абаронцаў традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцяў у тэлеграм-канале “Христиане против войны” на навіну пра тое, што ва Украіне расейскі дрон-камікадзэ падбіў цывільную машыну, у якой была сямейная пара пратэстанцкіх служыцеляў. Ні вайскоўцаў, ні капеланаў, проста муж з жонкай ехалі ў грамадзянскай машыне па-за лініяй фронту. У выніку мужчына загінуў, а жанчына - у рэанімацыі. То бок, гэта відавочна мірныя ахвяры.

Але 43 рэакцыяў мінімум 11 - гэта смех, лайкі, салюты, агонь, апладысменты і іншая радасць ад смерці людзей. З дна не перастаюць грукацца.
03/01/2025, 17:07
t.me/rerumnovarum/1364
Цяжка сказаць, як мусіў паводзіць сябе Зяленскі на перамовах з Трампам. Ці былі ягоныя паводзіны правільнымі, каб адстаяць гонар і праўду, ці наадварот трэба было ліслівіць амерыканскай адміністрацыі, каб тым самым схіліць яе на свой бок.

Каб разумець, якія паводзіны ў такой сітуацыі адназначна правільныя, трэба ведаць, што ў галовах у амерыканскага кіраўніцтва. Трэба ведаць, ці там увогуле разглядаецца варыянт нейкіх гарантыяў Украіне ва ўмовах, ці іх план - даверыцца Пуціну і заключыць крывы-касы мір, а там што будзе - тое будзе?

Да Трампа за апошні тыдзень прыязджалі розныя еўрапейскія палітыкі, якія спрабавалі гуляцца ў ліслівасць - але ўсё марна. Як і ўчорашні скандал сітуацыю не палепшыў, а толькі завастрыў.

У любым разе пакуль у Вашынгтоне “лечаць раны народа Майго легкадумна, кажучы: «Мір! мір!», а міру няма” (Ер 6:14). Наадварот: “калі будуць казаць: «мір і бясьпека», тады зьнянацку спасьцігне іх пагібель” (1Фес 5:3).
03/01/2025, 12:12
t.me/rerumnovarum/1363
Дарэчы, хто не ведае, герб Беластоку выглядае так. Ці будзе хто-небудзь патрабаваць і ад іх адмовіцца ад Пагоні?
02/26/2025, 10:12
t.me/rerumnovarum/1362
70 грамадскіх дзеячоў у Літве: Трэба забараніць беларусам выкарыстоўваць Пагоню, вы ніхто і вашая спадчына не тут, а рыцар з крыжам - гэта сімвал нашага паганскага князя.

Універсітэт у польскім Беластоку: Мы ў 2025 годзе адкрываем беларускую этнафілалогію, там сярод іншага будзе выкладацца аналіз тэкстаў перыяду Вялікага Княства Літоўскага - “былой польскай і беларускай дзяржавы”.
02/26/2025, 09:59
t.me/rerumnovarum/1361
Стан Папы Рымскага Францішка застаецца крытычным. Неафіцыйна паведамляецца, што ён можа не перажыць моцнага пагаршэння здароўя або адмовіцца ад выканання абавязкаў. У любым з гэтых выпадкаў Ватыкан і Каталіцкую царкву чакаюць выбары новага кіраўніка – падрабязнасці гэтага ў матэрыяле «Белсату».

https://belsat.eu/85258673/hto-mozha-stats-novym-papam-rymskim-i-yak-budze-prahodzits-galasavanne
02/25/2025, 11:02
t.me/rerumnovarum/1360
Moscovia delenda est! Ужо трэцяя гадавіна нічым не справакаванай агрэсіі.
02/24/2025, 13:22
t.me/rerumnovarum/1359
Падчас правага павароту галоўнае - не перастарацца і не ператварыць яго ў ультраправы. Віншуем народ ФРГ з перамогай хрысціянскіх дэмакратаў. Народ ГДР віншаваць няма з чым.

Мапа прагнозная. Чорныя - хадэкі, сінія - альтэрнатыўна адораныя.
02/23/2025, 22:39
t.me/rerumnovarum/1358
Нешта апошнімі днямі часта даводзілася сустракаць думку ў сацсетках, часам ад, здаецца, разумных людзей, адносна таго, што Трампу праз ягоную палітыку хутка абвесцяць імпічмент. Людзі, падобна, зусім не разумеюць, як абвяшчаюць той імпічмент у ЗША. Для гэтага трэба падтрымка большасці галасоў у Палаце прадстаўнікоў і дзвюх трацін у Сенаце. У першай суадносіны 218 рэспубліканцаў на 215 дэмакратаў, у другім – 53 рэспубліканцы супраць 47 іншых. Пры гэтым сярод рэспубліканцаў там у большасці трампісты, якія не могуць адхіліць нават відавочных клоўнаў і як мінімум карысных ідыётаў, кшталту Хегсэта і Габард. Што ўжо там казаць пра імпічмент. Магчыма, сітуацыя зменіцца пасля давыбараў 2026 года, але да гэтага яшчэ трэба дажыць.
02/22/2025, 16:31
t.me/rerumnovarum/1357
Мы, вядома, супраць эйджызму. Тым больш, што адзін палітык прыйшоў да ўлады ў Беларусі калі яму яшчэ не было і 40 (пры гэтым сам жа нядаўна падняў гэтую планку да 40 - то бок сам бы яе не прайшоў у 1994-м). Але калі глядзіш, як асобы 70+ катуюць свае і чужыя народы, расказваюць, як ім трэба мірыцца з агрэсарам, на якога яны нібыта самі напалі, або як яны раяць палітвязням, як паводзіць сябе за кратамі, нявольна задумваешся пра тое, што пенсійны век для палітыкаў - не такая ўжо і благая ідэя.
02/20/2025, 18:48
t.me/rerumnovarum/1356
02/19/2025, 23:40
t.me/rerumnovarum/1355
Што само сабой просіцца на расфармаванне ў Беларусі, дык гэта розныя ідэалагічныя аддзелы на прадпрыемствах і ва ўстановах. Гэтыя структуры ёсць нічым іншым, як сродкам кантролю працаўнікоў і ціску на іх. З ідэалагічнымі аддзеламі ў выканкамах трохі складаней, бо там яны адказваюць таксама за спорт, культуру і таму падобнае. Таму там неабходнае перафарматаванне працы са скасаваннем ідэалагічнага функцыяналу і вызваленнем сілаў для большай эфектыўнай працы на іншых кірунках.

Таксама яшчэ з дзясятак гадоў таму, калі не больш, беларускія хрысціянскія дэмакраты распрацавалі план адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы, які прадугледжвае пазбаўленне ад грувасткай савецкай спадчыны ў выглядзе шасці вобласцяў, 118 раёнаў і больш як 1100 сельсаветаў. У прыватнасці, 124 вобласці і раёны прапануецца перафарматаваць у плюс-мінус 20 паветаў з улікам эканамічных, дэмаграфічных і іншых фактараў. Як і ўзбуйніць сельсаветы, скараціўшы іх колькасць і зрабіўшы больш эфектыўнымі ва ўмовах дэпапуляцыі сельскай мясцовасці.

Патрэбная рэвізія таксама і вышэйшых органаў краіны, у тым ліку на ўзроўні міністэрстваў. Ці патрэбнае Беларусі Міністэрства інфармацыі, галоўная дзейнасць якога заключаецца ў кантролі і складанні спісу “экстрэмісцкіх” матэрыялаў? Ці патрэбнае асобна Міністэрства лясной гаспадаркі пры наяўнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ды яшчэ шэрагу эканамічных ведамстваў? І ці так неабходнае асобна Міністэрства спорту і турызму, або яго можна аб’яднаць з Міністэрствам культуры, напрыклад?

Ну і вядома патрэбны перагляд беларускіх аўгіевых стайняў - сілавой кампаненты, дзе ў горшых традыцыях дыктатуры кожны кантралюе кожнага і ўсіх навокал.
02/19/2025, 12:13
t.me/rerumnovarum/1354
Гэта было б смешна, калі б не было так сумна.

Милиция проведет рейды в Минске для поиска «тунеядцев». Отдельное внимание будет уделено беларусам, работающим за границей. Планируется усилить контроль за «тунеядцами» и работниками, получающими зарплату «в конвертах», расширить программы по трудоустройству, направить в ЛТП неработающих с алкогольной или наркотической зависимостью. «В Минске эта категория будет отработана на 100%. Трудиться должны все, кто пользуется социальными благами, которые предоставляет государство», — заявил Кубраков.

Паводле службовай біяграфіі, Кубракоў - гэта чалавек, які з 50-і сваіх гадоў 30 гадоў служыць у міліцыі. То бок, гэты чалавек пераважную большасць свайго жыцця сядзіць на шыі беларускіх падаткаплатнікаў, б’е іх, катуе і камандуе, каб яны на яго працавалі, яго кармілі ды апраналі.

Як ужо казалі не раз, самыя вялікія беларускія дармаеды - гэта непамерны штат чыноўнікаў і сілавікоў. Людзей, якія не ствараюць ніякага прадукту, а толькі праядаюць нажытае іншымі грамадзянамі. І пры гэтым лічаць сябе нейкай вышэйшай кастай, якая мала таго што жыве за кошт заробленага іншымі, дык яшчэ і не дае іншым самім абіраць сваю будучыню.
02/17/2025, 22:58
t.me/rerumnovarum/1353
Нагадваем, што пры жаданні падтрымаць канал зрабіць гэта можна тут.
02/16/2025, 10:54
t.me/rerumnovarum/1352
РПЦ гадамі ўлівала ў вушы расейцам, што толькі іх праваслаўе самае праваслаўнае і самае хрысціянскае, што ёсць нейкая “Святая Русь”, якая нібы заўжды ваявала з Астазіяй Захадам, што “русскій мір” трэба распаўсюджваць да краю зямлі, а ўсе хто супраць - нацысты, герэтыкі і ко.

А цяпер сама ж вуснамі патрыярха Кірыла і іншых святароў здзіўляецца лагічным наступствам сваіх жа словаў і чынаў: у Расеі і расейскім войскам актыўна пашыраецца неапаганства. У цэлым яно паўтарае за РПЦ усё тое самае пра аточаную ворагамі крэпасць і неабходнасць разабрацца з няправільнымі па ўсім свеце. Адзінае, што ўжо адкінула цалкам Хрыста, які перашкаджае давесці рашысцкую ідэалогію да свайго лагічнага абсалюту і якім Маскоўскі патрыярхат яшчэ працягвае прыкрывацца як фігавым лістком.
02/12/2025, 12:31
t.me/rerumnovarum/1351
Свята крывадушнасці

Лукашэнка сёння сабраў кіраўнікоў канфесіяў і расказваў ім зноў пра свае траўмы ад 2020 года. І як ён не змог тады да людзей “достучаться”, але ўзяў большую дубінку і змог “время расставило все на свои места”. Пра тое, як ён зрабіў працу над памылкамі і правёў “выборы так, как не проводят нигде”, акрамя КНДР, Туркменістану і іншых светачаў дэмакратыі.

“Я мечтал об этом, и это случилось [сбылась мечта … самага настаяшчага] - тихо, спокойно”.

Адзначаў, як у Беларусі - адзіным месцы на глобусе - мірна суіснуюць канфесіі, калі іх не спрабуюць “раскачаць”, як у 2020-м. І расказваў, як дысцыпліна дапамагае бараздзіць сельскую гаспадарку і машынабудаванне, а значыць, і канфесіям дапаможа. Русіфікуючы і знішчаючы нацыянальную культуру і суверэнітэт, прапаноўваў не ператварыцца “в иванов, не помнящих родства своего”.

Лукашэнка заявіў, што яму прапаноўвалі сустрэцца з рэлігійнымі лідарамі перад выбарамі, але ён “категорически отверг эту идею”. Хаця падобна, што проста перанос “выбараў” на месяц раней паблытаў усе планы.

Мітрапаліт Веніямін, які хоча забараніць грэка-каталікоў, дзяліўся досведам таго, як “совместная работа помогает укрепить межконфессиональное взаимодействие, лучше понимать друг друга”. Таксама рабіў паліталагічныя адкрыцці, заяўляючы, што ў падмурку ліберальнай ідэалогіі ляжаць не свабода, а “расчеловечивание семьи, представление о ней как об обузе”. Расказваў пра “все возможности, чтобы сохранить свою идентичность, духовную и нравственную высоту”, забываючы пры гэтым галоўныя хрысціянскія каштоўнасці - любіць бліжняга, а значыць, і апанента і нават апазіцыянера ды палітвязня, як самога сябе.

Сам жа праваслаўны атэіст Бога згадаць не змог. Сказаў толькі “Ён”. Як і рука ў яго не падымаецца перажагнацца ў храме. Але ўсе гэта не перашкаджае яму сунуцца ў сферу, у якой нічога не разумее. І якую не адрознівае ад сельскай гаспадаркі.

Адзінае важнае і праўдзівае, што сказаў Лукашэнка - “не надо все время опираться на одного человека”, “человек не вечен”. Спадзяемся, што гэта пачулі ўсе, нават тыя, хто чуць не хоча.
02/10/2025, 15:46
t.me/rerumnovarum/1350
Ці можа Расея пачаць рэальную, а не гібрыдную вайну з Захадам у 2025-2026 гадах? Хутчэй, не. Для гэта ў Крамля па-просту не хапае сродкаў. Пакуль нябачна таго, што ў яго былі сілы і сродкі на вайну яшчэ і з Захадам, а не толькі з Украінай.

Так, Расея наступае ва Украіне, але наколькі эфектыўна? За тры гады вайны яна нават не выйшла на адміністрацыйныя межы Данецкай і Луганскай вобласцяў. У боі ідуць старыя, хворыя і калекі, а тэхнікі для маштабнага наступу проста няма. Яна і ў тактычных наступах практычна не выкарыстоўваецца.

Пры гэтым Расея ўжо паўгода не можа выбіць украінскія войскі з Курскай вобласці. Нават папрасіла дапамогі ў КНДР, але і паўночныя карэйцы пакуль раскладу не змянілі і былі выведзеныя з фронту.

Адначасова Крэмль не рашаецца пайсці на новую мабілізацыю. У тым ліку таму, што ў расейскай эканоміцы проста не хапае кадраў. Хтосьці з’ехаў, а хтосьці сышоў на фронт. Каму працаваць - невядома, бо працоўныя імігранты - таджыкі і ўзбекі - на хвалі імперскай істэрыі не так ужо і хочуць ехаць, дый кваліфікацыя ў іх не надта высокая. Бюракратыя і эканоміка могуць проста не вытрымаць новай мабілізацыі. Таму Масква спрабуе павышаць выплаты новым кантрактнікам, але і на іх грошай не хапае - выплаты за раненні скарачаюцца.

Не ў лепшым стане і сама расейская эканоміка, хоць яна ўсё больш мілітарызуецца. Большасць снарадаў у расейскім войску - з КНДР і Ірану, узбраенні, якія былі на складах, у значнай ступені або ўжо выкарыстаныя, або згнілі. Імпартазамясціць новыя тэхналогіі ва ўмовах санкцыяў таксама не надта атрымліваецца. А прывід стагфляцыі ўсё лепш бачны на даляглядзе.

У гэтых умовах пачынаць вайну яшчэ з Польшчай, краінамі Балтыі ці Фінляндыяй - гэта як проста ўзяць і застрэліцца. Расея і так згубіла Чарнаморскі флот, кінула Асада і Прыднястроўе. Калі б у яе былі сілы на новую маштабную вайну з у разы мацнейшым праціўнікам у выглядзе краінаў НАТО, яна б сябе паводзіла інакш.

Але гэта не значыць, што можна выдахнуць. Расея адназначна будзе працягваць гібрыдную вайну і, магчыма, нарошчваць яе маштабы: падпалы, прарывы кабеляў, як варыянт забойствы і тэракты, каб пасеяць хаос. У гэтым ёй вельмі карысна будзе ручны шпіц з Менску, які так раскарачыўся, што стаць у позу не зможа. А значыць, колькасць правакацыяў на беларускай мяжы можа толькі ўзрасці, што будзе пагражаць і новымі праблемамі для Беларусі і беларусаў.

Таксама ва ўмовах дэфіцыту вайсковых кадраў і страхаў перад новай мабілізацыяй узрастае і верагоднасць прыцягнення беларускіх вайскоўцаў непасрэдна для вайны ва Украіне. Неабавязкова для паўночнага нападу. Але нельга выключаць удзелу беларускіх вайсковых кантынгентаў у баях па прыкладзе карэйцаў. Так, у Менску разумеюць рызыкі такога ўдзелу, бо нават сярод ябацек мала ахвочых ваяваць за Расею. Але для Пуціна ахвяраваць стабільнасцю Лукашэнкі, каб не ахвяраваць сваёю - чым не варыянт? Салідарнасць дыктатараў - яна такая.
02/06/2025, 16:27
t.me/rerumnovarum/1349
Дзве навіны. Адна за адной. Усе супадзенні невыпадковыя.
02/05/2025, 21:34
t.me/rerumnovarum/1348
Прэс-служба Лукашэнкі, здаецца, злоўжывае маланкамі. І справа нават не ў тым, што піхае іх праз адну навіну. А ў тым, што замест трох маланак цалкам можна ставіць і дзве, бо гэта «то, что соответствует нашему пониманию президентской республики и роли в ней президента».
02/03/2025, 17:56
t.me/rerumnovarum/1347
Цікавае адкрыццё. Як выяўляецца, на бездухоўным і загніваючым Захадзе, у сталіцы павестачкі Галівудзе, які ўжо даўно не такі, як тады, калі дрэвы былі вялікімі, уручаюць песні за найлепшыя хрысціянскія спевы, альбомы і г.д. І не дзе-небудзь у падваротні ці нікому невядомай царкве не папялішчы Лос-Анджэлесу, а падчас прэміі “Грэмі” побач з Беёнсамі і Шакірамі.

Вось вам, калі не верыце, найлешыя госпэл, госпэл-альбом, гістарычны госпэл, найлепшая сучасная кампазіцыя хрысціянскай музыкі і найлепшы яе альбом. Агулам пяць намінацыяў. Ці можаце што-небудзь такое ўявіць на “Песні года Беларусі”, дзе Ганна Сялук спявае пра Лукашэнку, або на якім-небудзь расейскім “Залатым грамафоне” з гойдай? Мы не можам.

Best Gospel Performance/Song
"Church Doors" — Yolanda Adams; Sir William James Baptist & Donald Lawrence, songwriters
"Yesterday" — Melvin Crispell III
"Hold On (Live)" — Ricky Dillard
"Holy Hands" — DOE; Jesse Paul Barrera, Jeffrey Castro Bernat, Dominique Jones, Timothy Ferguson, Kelby Shavon Johnson, Jr., Jonathan McReynolds, Rickey Slikk Muzik Offord & Juan Winans, songwriters
"One Hallelujah" - Tasha Cobbs Leonard, Erica Campbell & Israel Houghton Featuring Jonathan McReynolds & Jekalyn Carr; G. Morris Coleman, Israel Houghton, Kenneth Leonard, Jr., Tasha Cobbs Leonard & Naomi Raine, songwriters - WINNER

Best Contemporary Christian Music Performance/Song
"Holy Forever (Live)" — Bethel Music, Jenn Johnson Featuring CeCe Winans
"Praise" — Elevation Worship Featuring Brandon Lake, Chris Brown & Chandler Moore; Pat Barrett, Chris Brown, Cody Carnes, Steven Furtick, Brandon Lake & Chandler Moore, songwriters
"Firm Foundation (He Won't)" — Honor & Glory Featuring Disciple
"In The Name Of Jesus" — JWLKRS Worship & Maverick City Music Featuring Chandler Moore; Austin Armstrong, Ran Jackson, Chandler Moore, Sajan Nauriyal, Ella Schnacky, Noah Schnacky & Ilya Toshinskiy, songwriters
"In The Room" — Maverick City Music, Naomi Raine & Chandler Moore Featuring Tasha Cobbs Leonard; G. Morris Coleman, Tasha Cobbs Leonard & Naomi Raine, songwriters
"That's My King" — CeCe Winans; Taylor Agan, Kellie Gamble, Llyod Nicks & Jess Russ, songwriters - WINNER

Best Gospel Album
Covered Vol. 1 — Melvin Crispell III
Choirmaster II (Live) — Ricky Dillard
Father's Day — Kirk Franklin
Still Karen — Karen Clark Sheard
More Than This — CeCe Winans - WINNER

Best Contemporary Christian Music Album
Heart Of A Human — DOE - WINNER
When Wind Meets Fire — Elevation Worship
Child Of God — Forrest Frank
Coat Of Many Colors — Brandon Lake
The Maverick Way Complete — Maverick City Music, Naomi Raine & Chandler Moore

Best Roots Gospel Album
The Gospel Sessions, Vol 2 — Authentic Unlimited
The Gospel According To Mark — Mark D. Conklin
Rhapsody — The Harlem Gospel Travelers
Church — Cory Henry - WINNER
Loving You — The Nelons
02/03/2025, 11:17
t.me/rerumnovarum/1346
Ва ўсім гэтым словаблудстве не хапае хіба фразы “Служу Савецкаму Саюзу!”. Для абодвух персанажаў яна б гучыла даволі арганічна.
02/02/2025, 16:47
t.me/rerumnovarum/1345
Аб’яднаны пераходны кабінет прапануе адзначаць 2 лютага як Дзень Нязломнасці ў гонар пачатку на нашых землях паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Ідэя, вядома, добрая, але як у чалавека, узрошчанага масавай культурай амерыканскага паходжання, выклікае дваістыя адчуванні. Бо 2 лютага - гэта таксама Дзень сурка, які ў аднайменным фільме чалавек перажываў тысячы разоў. Як і беларускі/літвінскі/тутэйшы (патрэбнае падкрэсліць) незалежніцкі рух, уключаючы і Каліноўскага, і сённяшняе пакаленне, што праходзіць рэгулярна стадыі ад нацыянальнага ўздыму да разгрому. Праўда, Біл Мюрэй у фільме не зламаўся і вырваўся з гэтага замкнёнага кола нават нашмат лепшым. Чаго і вам з намі жадаем. Так што, хай будзе і Дзень Нязломнасці.
01/31/2025, 15:59
t.me/rerumnovarum/1344
Search results are limited to 100 messages.
Some features are available to premium users only.
You need to buy subscription to use them.
Filter
Message type
Similar message chronology:
Newest first
Similar messages not found
Messages
Find similar avatars
Channels 0
High
Title
Subscribers
No results match your search criteria