Найчасцей беларусы глядзяць расейскія фільмы і серыялы ды слухаюць расейскую музыку, бо лічаць іх культурна блізкімі і створанымі на зразумелай мове. Тыя ж, хто гэтага не робяць, найперш лічаць іх няякаснымі.
,,
«Таму адсюль выснова, што калі ёсць нейкая сітуацыя, што трэба нешта супрацьпаставіць, неяк змагацца з расейскай прапагандай праз расейскую культуру, то тут хутчэй будзе працаваць аргумент не пра тое, што гэта прапаганда і што гэта дрэнна, а пра тое, што гэта проста няякасна. Гэты кантэнт проста нецікавы», –
заявіў сацыёлаг.