Your trial period has ended!
For full access to functionality, please pay for a premium subscription
EU
Еўрарадыё | Еврорадио
https://t.me/euroradio
Channel age
Created
Language
Belarusian
2.24%
ER (week)
17.88%
ERR (week)

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Messages Statistics
Reposts and citations
Publication networks
Satellites
Contacts
History
Top categories
Main categories of messages will appear here.
Top mentions
The most frequent mentions of people, organizations and places appear here.
Found 2 617 results
У ЧынЧынЧэнала з'явіліся канкурэнты. Розніца толькі ў тым, што гэта сапраўныя чыноўнікі, а не пародыя на іх.
04/23/2025, 19:30
t.me/euroradio/63613
Сілавікі затрымалі каталіцкага святара з Мінска Сяргея Трысценя. Пра гэта паведамляе @christianvision

Што стала нагодай для затрымання — невядома.
04/23/2025, 18:33
t.me/euroradio/63612
Падсанкцыйную беларускую драўніну кантрабандай пастаўляюць у Вялікабрытанію. Эксперты выявілі, што 46% узораў бярозавай прадукцыі, маркіраванай па паходжанні з Украіны, Польшчы, Эстоніі ды Латвіі, насамрэч такімі не былі.
04/23/2025, 18:05
t.me/euroradio/63611
Журналіста Дзмітрыя Семчанку за кратамі намаўлялі зняцца ў прапагандысцкім кіно. Пра гэта паведаміў былы палітвязень, які сядзеў з ім у калоніі.

Семчанка да жніўня 2020-га быў кіраўніком лукашэнкаўскага пула — кіраваў групай журналістаў, якія асвятлялі афіцыйныя падзеі. Пасля жорсткіх разгонаў пратэстаў і непраўдзівай інфармацыі ў дзяржСМІ ён звольніўся з працы.

У верасні 2022-га яго арыштавалі: спярша прысудзілі суткі, а потым пачалі крымінальную справу, абвінаваціўшы ў "распальванні сацыяльнай варожасці".
04/23/2025, 17:27
t.me/euroradio/63610
Ці пусцяць беларускіх біятланістаў на Гульні-2026?

Вось што @euroradio адказалі ў МАК:

https://euroradio.fm/ci-puscyac-belaruskikh-biyatlanistau-na-gulni-2026-vos-shto-nam-adkazali-u-mak

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
04/23/2025, 16:36
t.me/euroradio/63609
Для будаўніцтва пункта пахавання радыеактыўных адходаў у Беларусі разглядаюцца тры патэнцыйныя пляцоўкі. Пра гэта рпаведамілі ў Дзяржатамнаглядзе.

Адна з іх — рэгіён размяшчэння самой Беларускай АЭС. Другая — у Палескім дзяржаўным радыяцыйна-экалагічным запаведніку, то бок на ўжо заражаных тэрыторыях. Таксама разглядаецца магчымасць збудавання пункта пахавання ў Магілёўскай вобласці.
04/23/2025, 16:19
t.me/euroradio/63608
Сілавікі пачалі затрымліваць беларусаў за каментары ў сацсетках пра пакістанскіх мігрантаў. Іх здымаюць на відэа, дзе людзі пад прымусам "каюцца".

Аўтары канала расказваюць, што 18-гадовы хлопец, "не праверыўшы дакладнасць інфармацыі, напісаў пра нібыта згвалтаванне 12-гадовай дзяўчынкі пакістанцам і заклікаў абараняцца пярцовымі балонамі", а 20-гадовая дзяўчына "вываліла кучу абраз усім запар".
04/23/2025, 16:03
t.me/euroradio/63607
ІТ-вырай: ці стаў ім Кіпр для беларусаў, з якімі праблемамі там сутыкаюцца?

На гэтае ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказваюць прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі на Кіпры Алеся Пархоменка і стваральнік праекта XRAYTOURS Belarus Мацвей Пархоменка.

https://www.youtube.com/watch?v=08OYckmgfi4
04/23/2025, 15:02
t.me/euroradio/63606
У чаканні вайны: як змяняецца палітыка Германіі ў дачыненні да беларусаў?

На гэтае ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае сяброўка Пашыранай рады беларускага аб’яднання ў Германіі Razam Хрысціна Дарапей.

https://www.youtube.com/watch?v=bEvrRQXAilw
04/23/2025, 14:00
t.me/euroradio/63605
Што Каардынацыйная Рада можа зрабіць для пошукаў Мельнікавай і хто будзе спікерам?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае выканаўца абавязкаў спікеркі КР Стася Гліннік.

https://www.youtube.com/watch?v=jveybtHTEK4
04/23/2025, 13:02
t.me/euroradio/63604
У Ватыкане пачалася цырымонія развітання з папам Рымскім Францішкам. Cамо пахаванне запланавана на 26 красавіка і пройдзе ў рымскай базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ.

Папа Рымскі Францыск памёр 21 красавіка ва ўзросце 88 гадоў.
04/23/2025, 12:41
t.me/euroradio/63603
Ва ўзросце 44 гадоў памёр палітвязень з Быхава Віталь Бычкоў. Два гады таму мужчыну асудзілі па палітычных матывах.

Памёр Віталь Бычкоў 28 кастрычніка 2024 года. Паводле інфармацыі Digital Intelligence Team, прычынай яго смерці стаў інсульт.

Застаецца невядомым, ці адбыў ён пакаранне цалкам.
04/23/2025, 12:25
t.me/euroradio/63602
Гродзенца прысудзілі да 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за "здраду дзяржаве". Пра гэта паведамляе @viasna96.

Сяргея Цераховіча затрымалі ў 2024 годзе. Суд праходзіў у закрытым рэжыме. Падрабязнасці справы невядомыя.

Цераховічу 42 гады. Па даных BELPOL, да канца 2016 года ён служыў старшым тэхнікам у памежнай часці 2141, якая абслугоўвала пункт "Брузгі" на беларуска-польскай мяжы.
04/23/2025, 12:10
t.me/euroradio/63601
“Адабраць Аўгустаў”: прапаганда рыхтуе беларусаў да нападу на Літву?

Гэтую ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры @euroradio з палітолагам Паўлам Усавым.

https://www.youtube.com/watch?v=lyMjBZTcw0U
04/23/2025, 12:00
t.me/euroradio/63600
Рэпетытарам ўсё ж дазволяць выкарыстоўваць Zoom для працы з вучнямі. А таксама весці заняткі ў групе да чатырох чалавек.

Завяршылася грамадскае абмеркаванне праекта пастановы аб рэгуляванні працы рэпетытараў і дэфектолагаў. Праект выклікаў шмат крытыкі з боку настаўнікаў і рэпетытараў.
04/23/2025, 11:35
t.me/euroradio/63599
Расіяне атакавалі дронам пасажырскі аўтобус на Днепрапятроўскай вобласці Украіны — 9 загінулых. Аўтобус вёз работнікаў на прадпрыемства.

Раненні атрымалі 30 чалавек.
04/23/2025, 11:16
t.me/euroradio/63598
Усе лясы Гомельшчыны забаронена наведваць. Заходзіць таксама нельга і ў лясы двух раёнаў Брэсцкай вобласці — Баранавіцкі і Ляхавіцкі.

Такую мапу апублікавала Міністэрства лясной гаспадаркі. Жоўты колер азначае, што наведваць лясы можна, але без мангалу.
04/23/2025, 10:37
t.me/euroradio/63597
Беларускія чыноўнікі не змаглі вылецець у Казань, бо тамтэйшы аэрапорт перастаў прымаць самалёты. Таксама закрытыя аэрапорты Ульянаўска і Ніжнекамска — у маштабах Расіі гэта ўсё побач.

Такія меры ўвялі "дзеля бяспекі палётаў паветраных суднаў". Верагодна, гутарка пра пагрозу праз украінскія беспілотнікі.

У беларускай дэлегацыі мусіў удзельнічаць прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын.
04/23/2025, 10:22
t.me/euroradio/63596
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на сераду (час пазначаны беларускі):

12:00 — палітолаг Павел Усаў

13:00 — выканаўца абавязкаў спікеркі Каардынацыйнай Рады Стася Гліннік

14:00 — адказвае сяброўка Пашыранай рады беларускага аб’яднання ў Германіі Razam Хрысціна Дарапей

15:00 — прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі на Кіпры Алеся Пархоменка і стваральнік праекта XRAYTOURS Belarus Мацвей Пархоменка

Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
04/23/2025, 10:02
t.me/euroradio/63595
Перамовы па Украіне ў Лондане сарваліся. Пасля таго, як туды адмовіліся ляцець прадстаўнікі ЗША Марка Рубіа і Сціў Уіткаф, аналагічныя рашэнні прынялі міністры замежных спраў Францыі і Германіі.

Замест перамоваў адбудуцца двухбаковыя кансультацыі паміж дыпламатамі Украіны і Вялікабрытаніі.

Паводле даных СМІ, дзяржсакратар ЗША і спецпрадстаўнік Трампа адмовіліся ляцець у Лондан пасля таго, як Уладзімір Зяленскі публічна адхіліў адзін з галоўных пунктаў амерыканскага плана адносна завяршэння вайны — прызнаць Крым расійскім. Прэзідэнт Украіны прапанаваў спярша правесці перамовы пра 30-дзённае спыненне вагню — і толькі потым размаўляць пра трывалы мір.
04/23/2025, 09:40
t.me/euroradio/63594
На выпускных у дзіцячых садках забаранілі праводзіць салодкія сталы. Прычыны такой забароны не патлумачылі.

Раней такую забарону чыноўнікі тлумачылі барацьбой з карупцыяй.
04/23/2025, 09:14
t.me/euroradio/63593
Марка Рубіа не возьме ўдзел у сустрэчы прадстаўнікоў Украіны, ЗША і ЕС у Лондане. Там будуць абмяркоўвацца ўмовы для спынення вагню ва Украіне.

Дзяржсакратар ЗША прыняў гэта рашэнне ў аўторак пасля таго, як прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі публічна адхіліў адно з ключавых умоў мірнага ўрэгулявання, прапанаванага адміністрацыяй Дональда Трампа, — прызнаць Крым расійскім.
04/23/2025, 08:45
t.me/euroradio/63592
Важныя падзеі і сэнсы аўторка, 22 красавіка, у праграме ЕЎРАЗУМ:

00:55 Пакістанцы ў Беларусі: што з намі не так?

06:57 Навіны спорту

08:53 Жодзінцы супраць сажалкі з адкідамі — улады маўчаць, міліцыя адабрала подпісы

15:24 Навіны шоў-бізу

18:21 Папа Францішак. Якім ён быў і што будзе пасля яго?
04/22/2025, 22:01
t.me/euroradio/63591
У беларускіх кінатэатрах ужо другі тыдзень паказваюць фільм “Наш космас”, зняты на "Беларусьфільме" на замову Мінкульта. Кінакрытык Тарас Тарналіцкі праз не магу паглядзеў стужку і напісаў рэцэнзію.

Чарговая агітка пра тое, што ўсё самае лепшае ў краіне здарылася дзякуючы Лукашэнку: https://euroradio.fm/ne-nash-kosmas-yak-belaruski-rezhym-praz-kino-prysvoyvae-rasiyskuyu-kasmanautyku

З Беларусі — без VPN
04/22/2025, 21:11
t.me/euroradio/63590
04/22/2025, 20:48
t.me/euroradio/63589
Пасля выбуху на арсенале ва Уладзімірскай вобласці Расіі працягваюць дэтанаваць снарады. Яны разлятаюцца па суседніх вёсках і мястэчках.

Мінабароны Расіі не хоча прызнаваць, што да знішчэння арсенала ў 80 км ад Масквы маюць дачыненне ўкраінцы. Там сцвярджаюць, што выбух адбыўся праз парушэнне патрабаванняў бяспекі.
04/22/2025, 20:48
t.me/euroradio/63587
04/22/2025, 20:48
t.me/euroradio/63588
Фінал Кубка Беларусі па футболе перанеслі з Мінска ў Гродна. Справа ў тым, што да 24 траўня, калі мусіць адбыцца матч, яшчэ не будзе дабудаваны Нацыянальны стадыён, на якім яго планавалі згуляць.

Як даведалася @tribuna_by, будаўнікі не паспелі зусім крышачку. Адкрыццё новага стадыёна запланаванае на 7 чэрвеня. Падрабязней: https://euroradio.fm/trybune-stala-vyadoma-data-adkryccya-nacyyanalnaga-stadyyona-u-minsku

З Беларусі — без VPN
04/22/2025, 20:26
t.me/euroradio/63586
04/22/2025, 20:06
t.me/euroradio/63585
04/22/2025, 20:06
t.me/euroradio/63584
Ля гіганцкай фігуры зубра на трасе М1 пабудуюць прыдарожную кавярню. Неўзабаве гэтае месца на мяжы Брэсцкай і Мінскай абласцей увогуле дужа зменіцца.

Як вам праект?
04/22/2025, 20:06
t.me/euroradio/63583
Украіна не прызнае акупаваны Крым расійскай тэрыторыяй — нават калі ЗША заўтра папросяць. Гэтага не дазваляе ўкраінская Канстытуцыя, сцвярджае Уладзімір Зяленскі:

"Тут няма пра што казаць. Гэта па-за нашай Канстытуцыяй. Гэта нашая тэрыторыя, тэрыторыя народа Украіны".

"Мы не можам проста "А чаму б не", — дадаў прэзідэнт Украіны. Паводле яго словаў, Кіеў гатовы да перамоваў — але пасля таго, як з Крамля аддадуць каманду спыніць агонь.
04/22/2025, 19:44
t.me/euroradio/63582
ЗША заўтра прапануюць Украіне і яе еўрапейскім саюзнікам афіцыйна прызнаць Крым часткай Расіі і аслабіць санкцыі, уведзеныя супраць пуцінскага рэжыму. У абмен Масква пагодзіцца замарозіць цяперашнюю лінію фронту — "спыніць вайсковыя дзеянні ва Украіне ў той час, калі расійскія ўзброеныя сілы маюць баявы імпульс і значную перавагу ў колькасці войскаў і ўзбраенні".

Так цяпер выглядае праект мірнага пагаднення па Украіне, піша са спасылкай на свае крыніцы The Washington Post.

Ну што тут сказаць? План надзейны, як швейцарскі гадзіннік.
04/22/2025, 19:27
t.me/euroradio/63581
Еўрапейскае касмічнае агенцтва пачало эксперымент па вырошчванні ежы для астранаўтаў у космасе. Пакуль што — на арбіце Зямлі, а ў будучыні — на Месяцы або Марсе.

Праект прадугледжвае вырошчванне бялкоў, тлушчаў, пратэінаў і валокнаў. Мяркуецца, што з атрыманых складнікаў можна будзе гатаваць смачную і звыклую ежу. Калі эксперымент пройдзе ўдала, гэта дазволіць зрабіць харчаванне астранаўтаў значна таннейшым. Зараз яно каштуе да 26 тысяч долараў на чалавека за дзень.

Агенцтва сумесна з NASA і SpaceX запусціла на арбіту спадарожнік з генетычна мадыфікаванымі клеткамі дрожджаў. Пасля яго вяртання на Зямлю навукоўцы даследуюць іх і сканструююць біярэактар ​​для вырошчвання кампанентаў ежы. Яго адправяць у космас у 2026 годзе.
04/22/2025, 19:02
t.me/euroradio/63580
Хто выбірае новага Папу Рымскага? Трамп ці Пуцін могуць на гэта паўплываць? Навошта ў кардыналаў адбіраюць смартфоны?

Распавядае экспертка ў справах рэлігій Наталля Васілевіч. Цалкам стрым з ёю глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=_WRNCyuuAWI
04/22/2025, 18:38
t.me/euroradio/63579
Экс-палітвязень Гнёт анансаваў кінапаказ у Сербіі. Да таго ён правёў там год у зняволенні — і ледзь не быў выдадзены беларускім уладам.

Што ён вытварае? https://euroradio.fm/eks-palitvyazen-gnyot-anansavau-kinapakaz-u-belgradze-dze-pravyou-god-u-znyavolenn

З Беларусі — без VPN
04/22/2025, 18:13
t.me/euroradio/63578
Мараканскіх студэнтаў, якія на выходных пабіліся на плошчы ў Гомелі, хочуць выслаць з Беларусі. Пра гэта расказаў Вадзім Забаронак, намначальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС.

Паводле яго інфармацыі, прычынай бойкі стаў "бытавы канфлікт". Раней у міліцыі казалі, што хлопцы пабіліся праз дзяўчыну. Міліцыянты затрымалі маладых людзей адразу пасля таго, як яны скончылі разбірацца паміж сабой.

Падставай для таго, каб пазбавіць замежніка права знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі можа быць любое адміністрацыйнае правапарушэнне — нават перавышэнне хуткасці. А тут сітуацыя яшчэ і атрымала "шырокі грамадскі рэзананс", бо ўся краіна абмяркоўвае 150 тысяч пакістанцаў, якіх запрасіў у Беларусь Лукашэнка
04/22/2025, 17:47
t.me/euroradio/63577
Падобна да таго, што чыноўнікі нарэшце прыдумалі, куды падзець энергію з БелАЭС. А заадно — як асвоіць пару кітайскіх крэдытаў і вярнуць у абарот пару закінутых памяшканняў.

Ёсць у гэтым плане і яшчэ тое-сёе, што прыносіць прыбытак: https://euroradio.fm/navoshta-belarusi-mayningavyya-fermy-i-pry-chym-tut-lukashenka

З Беларусі — без VPN
04/22/2025, 17:22
t.me/euroradio/63576
На выходных у Беларусь вернуцца халады. А можа нават і снег — уночы ў нядзелю, 27 красавіка, тэмпература месцамі апусціцца да -5 градусаў. А ўдзень будзе не больш за +14°C.

Пахаладанне закране і суседнія краіны. Так што пачакайце хаваць цёплыя курткі і штаны ў шафы — яны вам яшчэ спатрэбяцца!
04/22/2025, 16:59
t.me/euroradio/63575
"Пеленг" спрабуе адсудзіць $1 млн у расійскага вытворцы радыёэлектроннай апаратуры. Мінская кампанія падала ў Арбітражны суд Растоўскай вобласці тры пазовы, якія датычацца дамоваў, заключаных з навукова-прамысловым комплексам "Бартавыя інтэлектуальныя сістэмы" ў 2019 і ў 2022 гадах.

Абодва прадпрыемствы супрацоўнічаюць з расійскімі вайскоўцамі.

Дэталі разгляду справаў невядомыя — суд зрабіў працэс закрытым. На гэта звярнула ўвагу @zerkalo_io.
04/22/2025, 16:38
t.me/euroradio/63574
На выезд з Беларусі ў Польшчу сабралася больш за 950 легкавікоў. Пры гэтым на мяжы з Літвой адносна пуста.

Падрабязней: https://euroradio.fm/na-vyezd-z-belarusi-u-polshchu-sabralasya-bolsh-za-950-auto

З Беларусі — без VPN
04/22/2025, 16:11
t.me/euroradio/63573
Чаму Лукашэнка запрасіў у Беларусь менавіта 150 тысяч пакістанцаў? Чаму не 50 тысяч ці не 500 тысяч? Адказ на гэта ёсць у карыстальнікаў беларускага твітара.

Яны разам з вядоўцамі бла-бла-шоў "Чык-чырык" заўважаюць, што Лукашэнка вырашыў напаследак сам разабрацца з ксенафобіяй у беларускім грамадстве. Навучыць беларусаў прымаць іншых, непадобных да сябе людзей і жыць з імі побач. Іначай бы гэтая няпростая задача пералягла на плечы ўладаў Новай Беларусі... Які малайчына!

Глядзіце свежы выпуск тут: https://www.youtube.com/watch?v=TYf9fwFgs4k
04/22/2025, 15:32
t.me/euroradio/63572
Вялікдзень скончыўся — а разам з ім і перамір'е. Расіяне аднавілі ўдары па Украіне, і іх ракеты па-ранейшаму трапляюць у жылыя дамы.

22 красавіка атакаванае Запарожжа — тут кіраваная авіябомба трапіла ў шматпавярховік. Таксама бомбы ўпалі на Купянск на Харкаўшчыне — там разбураныя прыватныя падворкі.
04/22/2025, 14:46
t.me/euroradio/63569
04/22/2025, 14:46
t.me/euroradio/63570
04/22/2025, 14:46
t.me/euroradio/63571
Хвілінка рэтра. Лявон Вольскі і Сяржук Канановіч прыйшлі на БТ і вучаць, як граць на гітары песню "Абсэнт".

"Для пачынальнікаў, у пад'ездах і ў альтанках".
04/22/2025, 14:05
t.me/euroradio/63568
Беларускі рубель працягвае умацоўвацца да долара, еўра і расійскага рубля на біржавых таргах у аўторак. Прычым заўважна так! Хутка чакаем долар па тры рублі?

Вось курсы валют, якія дзейнічаюць у бліжэйшыя суткі.

1 USD 🇺🇸 = 3,0253 рубля | -2 капейкі
1 EUR 🇪🇺 = 3,4621 рубля | -2,74 капейкі
100 RUB = 3,6691 рубля | -1,08 капейкі

Тры месяцы таму, у дзень інаўгурацыі Дональда Трампа, 1 долар каштаваў 3,4591 рубля. З 20 студзеня валюта ЗША патаннела на 43 капейкі, ці на 12.5%.
04/22/2025, 13:33
t.me/euroradio/63567
Памерлага Папу Рымскага Францішка крытыкуюць за тое, што ён быў занадта мягкім і нерашучым. Ён не даваў рэзкіх ацэнак, рэдка рабіў гучныя заявы. А вайну ва Украіне часта называў канфліктам (добра, што хаця б не СВА).

Хаця ў 2020-м Францішак упісаўся за беларускіх пратэстоўцаў і заклікаў спыніць гвалт.

Якім ён быў, які ўплыў зрабіў, якім застанецца ў памяці і хто будзе пасля яго? Абмяркоўваем гэтыя пытанні ў стрыме з тэалагіняй і праваабаронцай Наталляй Васілевіч: https://youtu.be/_WRNCyuuAWI
04/22/2025, 12:59
t.me/euroradio/63566
Папу Рымскага Францішка пахаваюць ў суботу, 26 красавіка. А заўтра труну з яго целам выставяць у саборы Святога Пятра, каб вернікі маглі аддаць яму даніну павагі.

Францішак папрасіў, каб з ім развіталіся сціпла: https://euroradio.fm/pakhavanne-papy-rymskaga-adbudzecca-u-subotu

З Беларусі — без VPN
04/22/2025, 12:27
t.me/euroradio/63565
Блізкі да сілавічкоў тг-канал паведаміў, што ў Гомелі пабіліся не пакістанцы, а мараканцы. Гэта былі студэнты, якія пасварыліся праз дзяўчыну.

Людзям, якія ў каментарах пісалі, што ўдзельнікі бойкі могуць быць пакістанцамі, ужо пагражаюць затрыманнем.
04/22/2025, 12:04
t.me/euroradio/63564
Прапаганда з уласцівай ёй мядзвежай дрымучасцю і нянавісцю да ўласнага народа пачала апраўдваць Лукашэнку за ідэю запрасіць у Беларусь 150 тысяч работнікаў з Пакістана. Тут у нас клінічны выпадак.

Усе гэтыя азаронкі гадамі раздзімалі ксенафобію, распавядаючы беларусам пра зверствы мусульманаў у краінах Еўрапейскага саюза. А цяпер здзіўляюцца.
04/22/2025, 11:54
t.me/euroradio/63563
Па сацсетках разлятаецца відэа бойкі замежнікаў у цэнтры Гомеля. Сцэна разгортваецца на плошчы Леніна каля ўваходу ў парк, гэта адно з тусовачных месцаў горада.

На відэа маладыя людзі ўсходняй знешнасці б'юцца, а трэці хлопец ляжыць на асфальце. У каментарах пішуць, што бойка адбылася ўночы з 21 на 22 красавіка. Пішуць таксама, што гэта пакістанцы, але ніякіх пацвярджэнняў гэтаму няма.
04/22/2025, 11:28
t.me/euroradio/63562
Гэты працоўны тыдзень у Беларусі будзе доўгім — на ім толькі адзін выходны, у нядзелю. Затое на наступным тыдні — толькі два працоўныя дні.

Расказваем, калі працаваць, а калі адпачываць: https://euroradio.fm/na-nastupnym-tydni-u-belarusau-buduc-tolki-dva-pracounyya-dni

З Беларусі — без VPN
04/22/2025, 11:03
t.me/euroradio/63561
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на аўторак (час пазначаны беларускі):

13:00 — экспертка ў справах рэлігіі Наталля Васілевіч. Паразмаўляем пра ролю Папы Рымскага Францішака і пра тое, хто можа яго замяніць.

Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
04/22/2025, 10:29
t.me/euroradio/63560
Дар'я Домрачава прыйшла паглядзець хакей разам з Віктарам Лукашэнкам. Ну а што? Не асабіста ж ён скінуў з ровара і дзве хвіліны збіваў дручкамі і нагамі яе брата Мікіту ў кастрычніку 2020 года...

Больш важных тэмаў тыдня ў свежым выпуску бла-бла-шоў "Чык-чырык": https://www.youtube.com/watch?v=TYf9fwFgs4k
04/22/2025, 10:08
t.me/euroradio/63559
"Беллегпрам" хваліцца аднаўленнем паставак у краіны Еўрасаюза. Што праўда, тут жа і "лагістычныя складанасці", і "падаражэнне транспартных выдаткаў".

Падрабязней: https://euroradio.fm/bellegpram-khvalicca-adnaulennem-pastavak-u-krainy-eurasayuza

З Беларусі — без VPN
04/22/2025, 09:49
t.me/euroradio/63558
Дональд Трамп упершыню за свой другі прэзідэнцкі тэрмін збіраецца ў Еўропу. Ён хоча патрапіць на пахаванне Папы Рымскага Францішка.

47-ы прэзідэнт ЗША выбраў даволі дзіўныя словы, каб паведаміць пра гэта. "Мы з Меланіяй будзем прысутнічаць на пахаванні Папы Францішка ў Рыме. Мы з нецярплівасцю чакаем магчымасці быць там!", — напісаў ён у сваёй сацсетцы Truth.

Не кожны дзень чытаеш, як нехта нецярпліва чакае пахавання. Але шмат каму з беларусаў гэтая эмоцыя знаёмая.
04/22/2025, 09:19
t.me/euroradio/63557
Памёр савецкі і расійскі скульптар Зураб Цэрытэлі. Яму быў 91 год.

Цэрытэлі заўжды быў блізкім да ўладаў, якія, у сваю чаргу, не шкадавалі для яго пасадаў, прэмій і медалёў. Але ў свой час яго дзіўныя, манументальныя працы сталі для савецкіх грамадзянаў адным са знакаў пераменаў.
04/22/2025, 09:02
t.me/euroradio/63556
“Беларуская чыгунка” прапанавала Літве, Латвіі і Польшчы ўзнавіць рух пасажырскіх цягнікоў. Гэта адбылося на канферэнцыі Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак (так, ёсць і такая!).

Прадстаўнік Літвы на пасяджэнні адсутнічаў, а што адказалі іншыя — невядома. Затое ўжо некалькі гадоў вядома, што транспартныя абмежаванні, як і іншыя санкцыі, будуць знятыя, калі Лукашэнка спыніць палітычныя рэпрэсіі і перастане дапамагаць Пуціну ў вайне супраць Украіны.
04/22/2025, 08:36
t.me/euroradio/63555
Важныя падзеі і сэнсы панядзелка, 21 красавіка, у праграме ЕЎРАЗУМ:

00:58 Ці прызнае Украіна Крым расійскім?

15:14 Навіны спорту

17:43 Навошта Лукашэнка акружыў сябе лібераламі

30:21 Навіны шоў-бізу

33:18 Пакістанцы замест “здаднікаў” — твітарскія пра адкрытыя вакансіі
04/21/2025, 22:03
t.me/euroradio/63554
Навошта беларусам пашпарт Новай Беларусі? Тры сэнсы ад Паўла Лібера.

Прачытаць можна тут: https://euroradio.fm/navoshta-belarusam-pashpart-novay-belarusi-try-sensy-ad-paula-libera

З Беларусі — без VPN
04/21/2025, 21:32
t.me/euroradio/63553
Тэма пераезду 150 тысяч пакістанцаў у Беларусь не адпускае цікток. Беларускі запісваюць відэа з газавымі балончыкамі — маўляў, будзе чым бараніцца ад гасцёў з Паўднёвай Азіі. Іншыя звяртаюць увагу на сацыяльны бок пытання.

"А сваім вы не хочаце адпаведную падтрымку адказаць?"
04/21/2025, 21:06
t.me/euroradio/63552
Марына Кіявец ганяе з Польшчы машыны для Узброеных сілаў Украіны. Гэтай зімой яна трапіла ў аварыю. Жанчына адкрыла збор на рамонт, вось тут: https://zrzutka.pl/rv5j4v

Да канца збору застаецца некалькі гадзінаў, але патрэбная сума яшчэ не закрытая. Смелай беларусцы патрэбная вашая дапамога!

А вось нашае відэа пра Марыну Кіявец з праекту "Як ты?"
04/21/2025, 20:41
t.me/euroradio/63551
Выратавальнікі спрабуюць патушыць лясны пажар на поўдзень ад Мінска. Полымя падабралася да вёскі Кайкава.

Тушыць агонь перашкаджаюць вецер і адсутнасць дарог. На месцы ўжо амаль 20 адзінак тэхнікі і больш за 70 чалавек.
04/21/2025, 20:16
t.me/euroradio/63549
04/21/2025, 20:16
t.me/euroradio/63550
Расія і Турцыя губляюць ураджай садавіны. Гэта можа больна ўдарыць па гаманцах беларусаў улетку. Калі садавіна з поўдня ўвогуле з'явіцца на прылаўках.

Справа ў хвалі замаразкаў, якая прайшла ў красавіку. На поўдні і ў цэнтры Расіі страты ўраджаю могуць дасягнуць 40%. А ў Турцыі пацярпела да 80% вінаграда і каля 50% яблыкаў, абрыкосаў і чарэшні.

Таксама замаразкі пракаціліся па Грузіі.

Як мы ведаем па сітуацыі з бульбай, калі ў Расіі чагосьці не хапае — там прапануюць больш высокія цэны, каб перакупіць пастаўкі. Таму можна чакаць у Беларусі ці дэфіцыту садавіны, ці цэнаў на ўзроўні расійскіх.
04/21/2025, 19:50
t.me/euroradio/63548
"Мы абавязкова з вамі пагаворым, так". Але пакуль "проста трэба пачакаць". Чыноўнікі ў замяшальніцтве праз пратэсты ў Жодзіне.

А мясцовыя не разумеюць: а што, у Беларусі нельга збіраць подпісы на вуліцах? Падрабязней: https://euroradio.fm/zhodzincy-suprac-sazhalki-z-adkidami-ulady-mauchac-milicyya-adabrala-podpisy

З Беларусі — без VPN
04/21/2025, 19:17
t.me/euroradio/63547
Як жыхары Беларусі ставяцца да заходніх санкцый супраць Лукашэнкі? Вы, напэўна, здзівіцеся, але:

— 56% згодныя з тым, што эканамічныя санкцыі Захаду прывядуць за фінансавага аслаблення цяперашняга рэжыму;
— 61% лічаць, што беларуская апазіцыя мусіць настойваць на пашырэнні санкцый.

Такімі вынікамі сацыялагічных апытанняў падзялілася дырэктарка Беларускай аналітычнай майстэрні Марына Новікава. Цалкам свехы стрым з ёю глядзіце тут: https://youtu.be/qFSkxyOJFX0
04/21/2025, 18:54
t.me/euroradio/63546
Стала вядома, колькі на "мерчы Лукашэнкі" зарабіла кампанія Баскава. Гаворка пра сотні тысяч рублёў, заўважыла @zerkalo_io.

Той самы "Лепшы" з памылкай у назве: https://euroradio.fm/stala-vyadoma-kolki-na-merchy-lukashenki-zarabila-kampaniya-baskava

З Беларусі — без VPN
04/21/2025, 18:23
t.me/euroradio/63545
Ці ведае новы кіраўнік Нацбанка Беларусі, якой валютай карыстаюцца ў Еўрасаюзе? Мяркуючы па некаторых выказваннях Рамана Галоўчанкі — не вельмі:

"Председатель правления Национального банка Роман Головченко дал своё объяснение, почему некоторые белорусы продолжают переводить в уме цены в доллары. По его словам, люди делают это "скорее по привычке", а саму эту привычку объяснил "географической близостью к Европе".

Між тым, Галоўчанка не трапіў у еўрапейскія санкцыйныя спісы. Ён можа спакойна прыехаць у Еўрасаюз і пабачыць, што долары там не ходзяць. Таму і тлумачыць даларызацыю "геаграфічнай блізкасцю да Еўропы" не выпадае.

Але не.
04/21/2025, 17:58
t.me/euroradio/63544
Пуцін не адмовіўся ад прапановы Зяленскага пра 30-дзённае спыненне вагню пасля Вялікадня, але і не пагадзіўся на яе. Такая стратэгія дазваляе прэзідэнту Расіі ўжо тры месяцы пудрыць мазгі Трампу і яго перамоўшчыкам.

"З гэтым трэба разабрацца", — сказаў ён пра 30-дзённае перамір'е. Ну а разбірацца можна доўга, мы разумеем.

Мімаходзь Пуцін пацвердзіў, што 13 красавіка расійскія вайскоўцы нанеслі ўдар па грамадзянскім аб'екце ў Сумах. Ракеты былі запушчаныя менавіта па кангрэс-цэнтры Сумскага ўніверсітэта, дзе праходзіла цырымонія ўзнагароджвання ўкраінскіх вайскоўцаў. У выніку загінулі 35 мірных жыхароў.
04/21/2025, 17:41
t.me/euroradio/63543
Быў за 30 км ад Беларусі, але не заехаў. Заклікаў спыніць гвалт у 2020-м і вызваліць палітвязняў.

Паглядзелі, што Папа Рымскі Францішак казаў пра нашу краіну і якім мы яго запомнім: https://euroradio.fm/byu-za-30-km-ad-rb-ale-ne-zaekhau-shto-papa-francishak-kazau-pra-nashu-krainu

З Беларусі — без VPN
04/21/2025, 16:57
t.me/euroradio/63542
Павел Лібер паказаў у стрыме @euroradio Пашпарт Новай Беларусі са сваім фота. Гэта адзін з тэставых экземпляраў — але ў той жа час дакумент, зроблены па ўсіх стандартах.

А вы думалі — гэта немагчыма?

Цалкам стрым з дырэктарам лічбавай платформы "Новая Беларусь" Паўлам Ліберам глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=9x0zP8JimeA
04/21/2025, 16:24
t.me/euroradio/63541
Мінус 26 кілаграмаў! Гісторыя доктара, які схуднеў з “Аземпікам”.

Калі дыеты не дапамагаюць: https://euroradio.fm/26-kilagramau-gistoryya-doktara-yaki-skhudneu-z-azempikam

З Беларусі — без VPN
04/21/2025, 16:05
t.me/euroradio/63540
Трэнер зборнай Беларусі па футзале хоча, каб палітыка адышла на другі план. А Літва і Латвія не хочуць бачыць зборную Беларусі на чэмпіянаце Еўропы 2026 года.

Вырашаць будзе УЕФА: https://euroradio.fm/trener-zbornay-belarusi-pa-futzale-khocha-kab-palityka-adyshla-na-drugi-plan

З Беларусі — без VPN
04/21/2025, 15:33
t.me/euroradio/63539
Ці стане Косава прыкладам для “Новай Беларусі” і ў якіх сферах — стрым з ІТ-прадпрымальнікам Паўлам Ліберам.

Прадстаўнікі беларускіх дэмсіл наведалі Рэспубліку Косава. У невялікай, але прадстаўнічай дэлегацыі быў і дырэктар лічбавай платформы “Новая Беларусь” Павел Лібер.

Якое ён мае дачыненне да тэмаў, што абмяркоўваліся з прадстаўнікамі Косава, і прычым тут "пашпарт Новай Беларусі"? Што адбываецца на платформе "Новая Беларусь" і ці апраўдала яна спадзяванні распрацоўшчыкаў? На пытанні рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука адказвае Павел Лібер: https://youtu.be/9x0zP8JimeA
04/21/2025, 15:02
t.me/euroradio/63538
На фота — сям'я Канавалавых: па баках Насця і Ваня, а ў цэнтры іх бацькі — Антаніна і Сяргей, беларускія палітвязні. Так іх гісторыю ўбачылі фатографы Яўген Канаплёў і Юлія Лейдзік.

Дзеці не бачылі матулю 1555 дзён, а бацька дагэтуль за кратамі. Некалькі гадоў пасля затрымання бацькоў іх гадавала бабуля.

Сёння Антаніна Канавалава на волі. Месяц таму яна сустрэлася са сваімі блізкімі у Вільні, перайшоўшы мяжу з Літвой.
04/21/2025, 14:32
t.me/euroradio/63537
Як санкцыі ўплываюць на жыццё беларусаў і іх стаўленне да дэмсілаў? Стрым з дырэктаркай Беларускай аналітычнай майстэрні Марынай Новікавай.

Тэма санкцый падзяліла апанентаў рэжыму Лукашэнкі на два лагеры. Адныя працягваюць настойваць на ўзмацненні і пашырэнні санкцыйнага ціску, а іншыя сцвярджаюць, што санкцыі наносяць шкоду не рэжыму і не Лукашэнку ды яго “гаманцам” асабіста, а незалежнасці Беларусі і шараговым грамадзянам.

Але ці магчыма ў сённяшніх умовах правесці незалежнае даследаванне на такую тэму, як стаўленне беларусаў да санкцый? Ці можна давяраць атрыманым адказам, і якія пытанні людзям лепш задаваць? Як шараговыя беларусы ставяцца да заходніх санкцый і каго лічаць вінаватым у іх увядзенні?

Задаем гэтыя пытанні сацыёлагу Марыне Новікавай: https://youtu.be/qFSkxyOJFX0
04/21/2025, 14:02
t.me/euroradio/63536
Перад смерцю Папа Францыск сустракаўся з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джэй Дзі Вэнсам. Падобна да таго, што ён — апошні з афіцыйных асобаў, хто атрымаў аўдыенцыю ў Пантфыіка і бачыў яго жывым.

"Я быў рады бачыць яго ўчора, хаця ён, відавочна, быў вельмі хворы. Але я заўсёды буду памятаць яго за пропаведзь, якую ён прачытаў у першыя дні COVID-19. Яна была сапраўды вельмі прыгожай", — напісаў Вэнс, калі даведаўся, што Папа Рымскі памёр.

Джэй Дзі Вэнс — каталік. Ён ахрысціўся ў жніўні 2019 года, у 35 гадоў.
04/21/2025, 13:41
t.me/euroradio/63535
Долар і еўра істотна патаннелі на першых на гэтым тыдні біржавых таргах у Беларусі. Расійскі рубель таксама патаннеў, але настолькі нязначна, што хутчэй можна сказаць, што яго курс застаўся на месцы.

Вось курсы валют, якія будуць дзейнічаць у бліжэйшыя суткі.

1 USD 🇺🇸 = 3,0453 рубля | -1,37 капейкі
1 EUR 🇪🇺 = 3,4895 рубля | -1,51 капейкі
100 RUB = 3,6799 рубля | -0,01 капейкі

Тры месяцы таму, у дзень інаўгурацыі Дональда Трампа, 1 долар каштаваў 3,4591 рубля. З 20 студзеня валюта ЗША патаннела на 41 капейку, ці амаль на 12%.
04/21/2025, 13:23
t.me/euroradio/63534
Чаму Пуцін абвясціў "Велікоднае перамір'е", чаму не захацеў працягваць яго на наступныя 30 дзён і дзе пралічыўся Трамп. Стрым з Розай Турарбекавай.

Белы дом працягвае "верыць Пуціну і яго імкненню да міру" і патрабуе ад Украіны прызнаць Крым расійскім. Пры гэтым Крэмль ужо больш за месяц не адказвае ні так, ні не на спробы ЗША дамагчыся спынення вагню. Трампа тупіковая сітуацыя пачынае стамляць і раздражняць: міратворца з яго пакуль не атрымалася.

Ці можна купіць мір, аддаючы захопніку тэрыторыі, і як сітуацыя няпэўнасці ўплывае на Беларусь? Як у галавах прапагандыстаў адначасова існуюць "еўрапейскі фашызм" і заклікі захапіць польскія гарады? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем з эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай: https://www.youtube.com/watch?v=t52LkBapM-E
04/21/2025, 13:00
t.me/euroradio/63533
Трамп хоча, каб Украіна прызнала Крым расійскім і адмовілася ад спробаў далучыцца да NATO. А тэрыторыю вакол Запарожскай АЭС ён прапануе прызнаць нейтральнай і пакінуць пад кантролем ЗША. Вашынгтон чакае, што Кіеў пагодзіцца на гэтыя ўмовы ўжо ў бліжэйшыя дні.

Падрабязней: https://euroradio.fm/plan-trampa-krym-rasiyski-i-admova-ukrainy-ad-nato-wsj

З Беларусі — без VPN
04/21/2025, 12:36
t.me/euroradio/63532
Святлана Ціханоўская выказала спачуванні ў звязку са смерцю Папы Рымскага Францішка. Яны накіраваныя каталіцкай супольнасці і ўсім, каго закранула гэтая страта.

"Папа Францішак падзяляў каштоўнасці, важныя для беларусаў: павагу да жыцця, свабоды і чалавечай годнасці. Ён выступаў супраць смяротнага пакарання, называў чалавечае жыццё найвышэйшай каштоўнасцю і святасцю.

Ён не раз праяўляў салідарнасць з палітвязнямі і заклікаў да іх вызвалення, а таксама падтрымліваў імкненне да свабоднай Беларусі. Ён называў вайну трагедыяй, што прыносіць смерць і слёзы", — піша лідарка дэмакратычных сілаў.

Рэакцыі Аляксандра Лукашэнкі пакуль няма — ён наведвае малаказавод у аграгарадку Копысь. Але медыі згадваюць, што зусім нядаўна ён збіраўся сустрэцца з Францішакам: "Думаю, што прыйдзе час, і мы абавязкова сустрэнемся з Папам Рымскім".
04/21/2025, 12:11
t.me/euroradio/63531
04/21/2025, 11:40
t.me/euroradio/63529
Міліцыя перашкаджала жыхарам Жодзіна збіраць подпісы супраць назапашвальніка для камунальных адкідаў з Мінска, які пачалі будаваць у ваколіцах горада. У актывістаў адбіралі падпісныя аркушы, а асобным зборшчыкам пагражалі арыштам.

"Гэта не спрыяе знікненню напружанасці, не стымулюе канструктыўнага дыялогу", — канстатуюць аўтары зварота, які сёння быў адпраўлены ў Адміністрацыю прэзідэнта і ў Савет Рэспублікі. Да яго прыкладзена 169 аркушаў з некалькімі тысячамі подпісаў супраць будаўніцтва "сажалкі-назапашвальніка №19".

"Нашаму рэгіёну хапае мясцовых адкідаў. Не трэба вазіць нам сталічныя!" — дадаюць аўтары звароту.
04/21/2025, 11:40
t.me/euroradio/63528
04/21/2025, 11:40
t.me/euroradio/63530
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на панядзелак (час пазначаны беларускі):

13:00 — экспертка па міжнароднай палітыцы Роза Турарбекава

14:00 — сацыёлаг, дырэктарка Беларускай аналітычнай майстэрні Марына Новікава

15:00 — стваральнік платформы “Новая Беларусь”, ІТ-прадпрымальнік Павел Лібер

Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
04/21/2025, 11:17
t.me/euroradio/63527
У апошняй сваёй прамове — учора на Вялікдзень — 88-гадовы Пантыфік заклікаў да вызвалення вайсковапалонных і палітвязняў. Але не згадаў Беларусь у пераліку краінаў, дзе ёсць падобныя праблемы.

Папа Рымскі Францішак памёр у Ватыкане ў 7:35 у панядзелак, 21 красавіка. Апошнія два месяцы ён змагаўся з двухбаковым запаленнем лёгкіх.
04/21/2025, 11:05
t.me/euroradio/63526
Памёр Папа Рымскі Францішак. Пра гэта паведамляюць у Ватыкане.
04/21/2025, 10:57
t.me/euroradio/63525
Майнінгавая ферма пачне сёлета працаваць у Крычаўскім раёне. Кітайскія інвестары абяцаюць укласці ў яе больш за $60 млн. На навіну звярнулі ўвагу @reformby.

Ферму будуюць у былых цэхах "Крычаўцэментнашыфера" на плошчы 1,5 га. Там размесцяцца 15 тысяч кампутараў. "Мы чакаем, што да канца лета гэты інвестыцыйны праект будзе рэалізаваны", — кажа намстаршыні Магілёўскага райвыканкама Руслан Страхар.

Яшчэ адна майнінгавая ферма ўжо два гады працуе на Бярозаўскай ДРЭС. ДзяржТБ сцвярджае, што на яе ў 2024 годзе прыйшлося каля 20% ад усяго электраспажывання Брэсцкай вобласці.
04/21/2025, 10:35
t.me/euroradio/63524
Колькасць адкрытых у Беларусі вакансій упершыню пераваліла за 200 тысяч. Па стане на раніцу 21 красавіка на сайце Дзяржаўнай службы занятасці зарэгістравана 200047 вакантных працоўных месцаў.

І ўсяго 17 тысяч 411 рэзюмэ.

Беларусы (і асабліва беларускі) незадаволеныя жаданнем Лукашэнкі запрасіць у краіну 150 тысяч работнікаў з Паўднёвай Азіі
04/21/2025, 10:13
t.me/euroradio/63523
У ЗША працягваецца Signal-гейт. Міністр абароны ЗША Піт Хэгсет адпраўляў сакрэтныя даныя пра ўдары па еменскіх хусітах у чат, дзе былі яго жонка, брат і адвакат.

Як піша The New York Times, кіраўнік Пентагона ў прыватнасці адпраўляў туды расклады палётаў F/A-18 Hornets, накіраваных супраць хусітаў. Навошта гэтыя даныя былі яго жонцы — колішняй прадзюсарцы Fox News Джэніфер Хегсет, якая не працуе ў міністэрстве абароны, — пакуль незразумела.

У адрозненне ад чата высокапастаўленых асобаў з адміністрацыі Трампа ў Signal, у які памылкова дадалі галоўнага рэдактара The Atlantic, гэты чат быў створаны самім Хегсетам. Ён зрабіў гэта яшчэ да таго, як узначаліў Пентагон, каб абмяркоўваць "звычайную адміністрацыйную інфармацыю".
04/21/2025, 09:54
t.me/euroradio/63522
22 красавіка пачнецца адпраўка беларускіх прызыўнікоў у войска. Праз месяц, 24 траўня, яны прымуць прысягу.

У першы дзень па вайсковых часцях будзе размеркавана каля 1 тысячы прызыўнікоў. Яны папоўняць шэрагі сіл спецыяльных аперацый, Мінскай вайсковай камендатуры і навучальнага цэнтра ў Печах.

Усяго ўвесну 2025 года на тэрміновую службу ў войска ідуць каля 10 тысяч прызыўнікоў. Паралельна будуць звальняцца ў запас маладыя людзі, якія адслужылі свой тэрмін.
04/21/2025, 09:35
t.me/euroradio/63521
Танны долар ставіць у няёмкае становішча беларускі рынак нерухомасці. Цэны на квадратныя метры выстаўляюцца ў рублях, таму нават у панэльках у Мінску аднапакаёўкі цяпер каштуюць больш за $70 тысяч. І гэта калі плаціць усю суму адразу, без крэдыта.

Наўрад ці па такія кватэры выстраяцца чэргі, мяркуюць аналітыкі.

А ў выйгрышы сёння тыя пакупнікі нерухомасці, хто прыязджае ў Беларусь з усходу, з расійскімі рублямі.
04/21/2025, 09:15
t.me/euroradio/63520
Міліцыя не зафіксавала правапарушэнняў і надзвычайных здарэнняў у месцах, дзе хрысціяне святкавалі Вялікдзень. У выходныя да храмаў падцягнулі патрулі, інспектараў ДАІ і нават вайскоўцаў з унутраных войскаў.

"Забяспечвалі правапарадак у месцах масавага знаходжання вернікаў".
04/21/2025, 08:50
t.me/euroradio/63519
Раніцай 21 красавіка расіяне ўдарылі ракетамі па Мікалаеве. Так Масква адказала Кіеву на прапанову працягнуць 30-гадзіннае "Велікоднае перамір'е" на 30 дзён.

Уласна, па статыстыцы ўкраінскіх вайскоўцаў, Расія каля 3 тысяч разоў парушыла "перамір'е", абвешчанае Пуціным напярэдадні Вялікадня.
04/21/2025, 08:29
t.me/euroradio/63518
У траўні ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду. Шукайце свой адрас.
04/20/2025, 18:00
t.me/euroradio/63517
Чаму Вялікдзень, а не Раство, – галоўнае свята хрысціян? Навошта на гэтае свята прынята фарбаваць яйкі?

На гэтыя ды іншыя цікавыя пытанні коратка ды ясна адказаў святар Аляксандр Кухта на сваім канале "Бацюшка адкажа": https://youtu.be/BHO7IQ2sB5c
04/20/2025, 17:37
t.me/euroradio/63516
Ці можа ЕС зняць санкцыі супраць Расіі і Беларусі? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае экспертка ў сферы міжнародных адносін Роза Турарбекава.

Цалкам стрым тут: youtube.com/watch?v=gns9vbMdQn0
04/20/2025, 16:55
t.me/euroradio/63515
У Расіі апублікавалі ўнікальныя фота будаўніцтва Дома ўрада ў Мінску. Здымкі захоўваюцца ў фондах Дзяржаўнага музея гісторыі Санкт-Пецярбурга.
04/20/2025, 15:39
t.me/euroradio/63514
Search results are limited to 100 messages.
Some features are available to premium users only.
You need to buy subscription to use them.
Filter
Message type
Similar message chronology:
Newest first
Similar messages not found
Messages
Find similar avatars
Channels 0
High
Title
Subscribers
No results match your search criteria