O seu período de teste terminou!
Para acesso total à funcionalidade, pague uma subscrição premium
WA
Шытпост і воля
https://t.me/warpunx
Idade do canal
Criado
Linguagem
Bielorrusso
-
ER (semana)
-
ERRAR (semana)

Дурны гумар, палявыя нататкі з вайны, зусім трошкі пра палітыку і шмат дзедаўскага бурчання.

Mensagens Estatísticas
Repostagens e citações
Redes de publicação
Satélites
Contatos
História
Principais categorias
As principais categorias de mensagens aparecerão aqui.
Principais menções
Não foram detectadas menções significativas.
Encontrado 51 resultados
Ну як жа гэта прыгожа!
22.04.2025, 19:12
t.me/warpunx/230
На занятках па інжынернай справе інструктар распавядае:

Ёсць відэа, дзе два п...ра падымаюць такую міну. Аднаму пашанцавала, памёр адразу...
21.04.2025, 20:17
t.me/warpunx/229
Що ж, друзі, я таки дожив до своїх 33! Привітання з цієї нагоди з радістю прийму у вигляді ваших $$$, які підуть на:

🥕 Веганську їжу, яку нам уже третій рік обіцяють постачати, але, схоже, так вона до нас і не доїде.

🪖 Кілька тактичних приколів для комфортної війни, які не можу придбати, бо нам урізали зарплату, а бойові я досі чекаю ще за вересень 2024 року.

⛽🚍 І, звісно, на поповнення общака групи, з якого ми обслуговуємо та заправляємо наші машини. Частина їх не хоче брати на облік, та й ми не особливо горимо бажанням щось передавати — раптом там вирішать, що комусь іншому вони потрібніші.

Доступно все як завжди:
Monob
ank.
IBAN: за запитом
PayPal: nelsongarbo.vm@gmail.com

Заздалегідь усіх обійняв 🫂🫂🫂
21.04.2025, 07:58
t.me/warpunx/228
19.04.2025, 22:15
t.me/warpunx/227
Памятаю "жест доброй воли" ў выглядзе перамір’я на Раство 2023 года. У той дзень мы былі на пазіцыі ў Бахмуце. Рускія дужа актыўна ебашылі падчас таго "перамір’я".

З сённяшнім "перамір’ем" тая ж самая гісторыя. Працуе ППА, выбухі ў Кіеве.

Іншага перамір’я сучасная расейская ўлада не дасць. Любыя дамовы будуць парушаныя. Таму застаецца змагацца далей.
19.04.2025, 20:39
t.me/warpunx/226
19.04.2025, 16:52
t.me/warpunx/224
Сёння правачкі зноў сутыкнуліся ў няроўным баі на вуліцах Кіева з галоўным ворагам Украіны — рускім мірам фестывалем ЛГБТК+ кіно. Іншых ж праблем у краіне няма.

Каментары тут былі б лішнімі, але гэты такі класны, што не магу не паказаць.
19.04.2025, 16:52
t.me/warpunx/225
Repostar
133
Посему пользуясь проплешинами системы и своим положением генерал-генерала присваиваю добровольцу Полка Калиновского анархисту Евгению (по версии белТВ - Андрею😁) Журавскому звание майора, и приказываю переименовать в его честь улицы в городах Свердловской области!!! Жэстачайшэ!😎

Это был спойлер, я не удержался🫢
15.04.2025, 12:45
t.me/warpunx/221
😱
15.04.2025, 12:45
t.me/warpunx/220
Знаёмлюся з гэтымі вашымі новымі тэхналогіямі. І нават нічога так выйшла!
15.04.2025, 10:52
t.me/warpunx/219
Беларускі анарха-тэлеграм:

Прамень — организация анархистов из Беларуси в изгании. Аналитические статьи, акции и дебаты по актуальным политическим вопросам в Беларуси и за ее пределами.

Анархический черный крест Беларусь — коллектив, занимающийся комплексной поддержкой заключенных анархисто:к и антифашисто:к и их семей в Беларуси с 2009 года.

Беларусские анархисты Варшавы — сообщество беларусских анархистов в Варшаве. Локальные новости, анонсы мероприятий, отчёты с акций.

ПразКіно — кинопоказы и дискуссии в Варшаве на актуальные и остросоцальные темы. Совместный просмотр и обсуждение фильмов, которые не морализуют, а создают комфортную почву для дискуссии.

Сабатаж Дыстра — проект онлайн дистро, изначально организован для беларуской политической среды. После 2021 находится в иммиграции в разных частях Европы. Весь профит с проекта идет на поддержку других анархических групп.

низкая теория — это прикладная социология для революционеров: авторские исследования, анализ и практические выводы основанные на данных.

плодотворные дебютные идеи — социологический шитпостинг о национализме, медиа, гражданском обществе, критической теории и опросах общественного мнения. Для всех, кто интересуется социально-политической ситуацией в Беларуси или Польше.

нінавошта — радыкальнае і вызваленчае аматарства ва ўсіх сферах чалавечай дзейнасці - ад антрапалогіі да перакладаў па анархічнай тэорыі.

Шытпост і воля — дурны гумар, палявыя нататкі з вайны, зусім трошкі пра палітыку і шмат дзедаўскага бурчання.

Право на восстание — канал, посвящённый делу беларуских анархо-партизан из группы "Чёрное знамя".

Уладзік Бохан — личный канал анархиста, политического художника и акциониста с рассказами о его приключениях, наблюдениях, размышлениях, с творчеством и социальными экспериментами.

Нататкі летуценьніка - Туга па Радзіме, самотныя думкі ды вайсковае жыцьцё чарговага беларускага дабраахвотніка ва Ўкраіне.
14.04.2025, 17:31
t.me/warpunx/218
Чвэрць немцаў гатовыя галасаваць за АдГ, а нацыстамі ўсё роўна застаюцца ўкраінцы.
9.04.2025, 13:17
t.me/warpunx/217
Цытата дня: "і ў ГУРы, і ў радасці".
4.04.2025, 21:51
t.me/warpunx/216
У Пугачовай перакананні аказаліся больш стойкімі, чым у "радыкальнай" часткі расійскай панк-хардкор сцэны. А колькі ж піздзяжу было пра "вооружайся, сопротивляйся"...
2.04.2025, 17:11
t.me/warpunx/215
Repostar
71
Стала вядома, што Міколу перавялі ў СІЗА №1 у Калядзічах з-за новай крымінальнай справы. На жаль, іншых падрабязнасцей няма. Няма таксама навінаў наконт ужо адкрытай на яго справы па 411 артыкуле. Мікола мусіў выйсці на волю 4 красавіка 2025 года.

Адрас для лістоў:

223016, Мінскі раён, Новадворскі с/с, 143/4, р-н в. Пашковічы, СІЗА №1.
31.03.2025, 22:46
t.me/warpunx/214
Сукі
31.03.2025, 22:46
t.me/warpunx/213
28.03.2025, 00:06
t.me/warpunx/212
Якраз да Дня Волі дачытаў "Кароткую гісторыю Беларусі" Вацлава Ластоўскага.

Чытво цікавае, асабліва калі ўлічыць, што за апошнія 10 гадоў па гісторыі роднага краю я чытаў толькі "Революция умерла, да здравствует революция" Глушакова і ЖЗЛ пра студзеньскае паўстанне 1863 года.

Канечне, узгадкі пра нейкую беларускую нацыю ў часы ВКЛ у мяне спачатку выклікалі нервовае дрыгаценне вока. Але хутка я звыкся: кніга ж напісаная ў духу свайго часу, на світанку беларускага нацыянальнага руха. Прычым тады яшчэ не забывалі, што без сацыяльнага вызвалення не можа быць і нацыянальнага. Не тое што зараз.

Увогуле, Ластоўскаму выдатна ўдалося перадаць цяжкі лёс нашага народа, які стагоддзямі знаходзіўся паміж маскоўскім молатам і польскім кавадлам. Ды і цяпер знаходзіцца.

Прыкметна, што студзеньскае паўстанне 1863 года ён называе другім польскім і не акцэнтуе на ім увагу. Выходзіць, што міф пра "паўстанне Каліноўскага" ў пачатку XX стагоддзя не быў папулярны ў беларускім нацыянальным руху. Тады яго ўспрымалі менавіта як польскае, хоць яно і спрабавала заручыцца падтрымкай беларусаў.

За сам гэты міф мы павінны сказаць дзякуй у першую чаргу савецкай гістарыяграфіі, якая, і на мой погляд даволі справядліва, падкрэслівала ў паўстанні не толькі нацыянальна-вызваленчы, але і сацыяльны аспект.

А ў наш час яго ўжо шчыльна ўбудавалі ў сучаснае нацыянальнае міфатворчасць згубіўшы пры гэтым сацыяльную частку.

Увогуле, не дарма чытаў: бо узніклі новыя пытанні і жаданне знайсці на іх адказы.
26.03.2025, 11:37
t.me/warpunx/211
Як жа ў мяне цяпер бомбіць.

Прачытай артыкул пра тое, што ва Украіне мужыка пасадзілі на 7,5 года за забойства сабакі. Ён зрабіў гэта на людзях, трапіў на відэа і ўсё, тэрмін. Пад допісамі на гэтую тэму поўна радасных каментарыяў: маўляў, так яму і трэба, жывадзёр.

Але вось у чым праблема: сапраўдныя жывадзёры, якія тысячамі забіваюць жывёл на бойнях, не атрымаюць ні тэрміну, ні хейту. Бо яны забіваюць за зачыненымі дзвярыма, ды і ўсе гэтыя каментатары любяць смачна паесці.

Не разумею, як можна быць такімі крывадушнымі😡
26.03.2025, 01:03
t.me/warpunx/210
Было гэта 25-га сакавіка 2017-га года. Па краіне нясуцца «нетунеядскія» пратэсты.

Мы з таварышамі сядзім у Жодзінскім СІЗА. Туды нас напярэдадні Дня Волі этапіравалі з Акрэсцінскага ІЧУ. Праз гэта ў нас у камеры хадзіў жарт, што 25-га пачнецца рэвалюцыя, і Статкевіч на бранявіку прыедзе нас вызваляць.

Калі затрымлівалі, я быў апрануты лёгка, на цёплую вясну. А 25-га надвор’е якраз-такі сапсавалася вельмі моцна. Відаць, сама прырода ахуела ад таго, што ў Менску адбывалася. І паваліў снег, на вуліцы мінус.

І вось, ходзім мы па коле ў прагулачным дворыку метры тры на тры, напэўна. Я вельмі мерзну ў сваёй лёгенькай куртачцы і світшоце.

І ў гэты момант зверху паказваецца прадольны. Я крычу яму:

- Начальнік, што там адбываецца ў Менску сёння?

А ён глядзіць на нас і сумным голасам кажа:

- Усё хуёва.

Я пытаюся:

- Для вас ці для нас?

Ён маўчыць хвіліну, уздыхае і кажа яшчэ больш сумным голасам:

- Для ўсіх.

Пасля гэтага ён знікае з поля зроку, а мы працягваем мерзнуць на вуліцы, яшчэ не ведаючы, што адбывалася ў Менску.

Вось такія ўспаміны пра Дзень Волі.
25.03.2025, 19:18
t.me/warpunx/209
Судзячы па гуках за акном, або 30-дзённае спыненне агню па ўкраінскай энергетыцы яшчэ не пачалося, або Расія, як звычайна, парушае ўсе дамоўленасці.
18.03.2025, 21:41
t.me/warpunx/208
Вось гэта я разумею сапраўдная свабода слова, а не ўся гэтая лева-ліберальная лухта!
8.03.2025, 20:27
t.me/warpunx/207
Схадзіў сёння на акцыю ў Кіеве. Усё прайшло мірна і спакойна, без натоўпаў зыгуючых даўбаёбаў абаронцаў традыцыйных каштоўнасцяў.

Ужо сыходзілі, калі да мяне падышоў тып у футболцы "white boy" і спытаў: "Братка, а що тут відбувається?"

Я, канешне, спачатку прыфігел з такога звароту, але потым падумаў, што для гэтага ціпа любы чалавек у мілітары гэта свой, бо левакі ж, маўляў, не ваююць.

Думаю, што забіваць яму галаву страшнымі словамі пра фемінізм няма сэнсу, і кажу: "Тут праходзіла акцыя ў падтрымку жанчын у войску". Гэта сапраўды была адна з тэм акцыі.

Вочы суразмоўцы акругляюцца, і ён кажа: "Як, жінки в армію пішли?"

Тут ужо здзіўляюся я такой дрымучасці і адказваю: "Канешне. З пачатку вайны дзесяткі тысяч, а можа і сотні, жанчын дабраахвотна ўзялі зброю ў рукі і пайшлі ваяваць".

У гэты момант у хлопца быў такі твар, нібыта ягоны свет перавярнуўся. З гэтым выразам твару я яго і пакінуў.
8.03.2025, 18:38
t.me/warpunx/206
Што ж, сёння трэцяя гадавіна, як мяне занесла ва Украіну. 3 гады таму ехаў у адзін канец. Без надзеі на будучыню і з думкамі пра хуткую смерць. Пагарачыўся, усё яшчэ жывы і амаль здаровы.

Усе гэтыя тры гады на вайне сустракаў нямала адважных дзяўчат і жанчын, якія штурмуюць, страляюць, лётаюць, лечаць, забяспечваюць, вязуць і робяць яшчэ процьму ўсяго, без чаго вайна не ваюецца.

І, на мой сціплы мужчынскі погляд, гэта і ёсць найлепшая фемінісцкая прапаганда ў сённяшняй Украіне. Бо хто, як не феміністка-штурмавічка, можа заткнуць роты сексістам?
8.03.2025, 17:57
t.me/warpunx/205
7.03.2025, 16:16
t.me/warpunx/204
Ведаеце, я нават рад гэтай трампаўскай кансерватыўнай рэвалюцыі.

Бо чым больш буйныя карпарацыі і палітыкі казалі пра разнастайнасць і роўнасць, тым больш мяне ад гэтых словаў ванітавала. А цяпер усё нармальна: людажоры перасталі хавацца за фасадам гуманізму і зноў сталі тымі, кім былі заўсёды.

Асабліва спадабаліся мне вынікі галасавання па пытанні ўкраінскай рэвалюцыі на Генасамблеі ААН. ЗША і Ізраіль галасуюць гэтак жа, як Расія, Беларусь і Паўночная Карэя, па пытанні, звязаным з Украінай. Кампанія склалася выдатная. Думаю, час казаць, што маскі канчаткова скінутыя. Тыя, хто раней хаваўся за рытарыкай аб правах чалавека, цяпер без сораму падтрымліваюць аўтарытарныя рэжымы.

Вось толькі цікава: калі ЗША ворагі Украіны і саюзнікі Расіі, то якія два імперыялізмы, на думку заходніх левых, ваююць ва Украіне? Магчыма, яны ўжо самі не разумеюць, што такое імперыялізм, калі заварочваюць яго то ў сцяг ЗША, то ў лозунгі аб падтрымцы Украіны, ці нават у маскоўскія гімны пра вялікі шматпалярны свет.

Але надзея ёсць: за кожнай кансерватыўнай зімой прыходзіць прагрэсіўная рэвалюцыйная вясна.

Засталося толькі знайсці рэвалюцыйны суб'ект. Бо з 60-х гадоў мінулага стагоддзя ўсе пошукі зайшлі ў нікуды. І ў выніку замест вызвольнай рэвалюцыі атрымалі новую кансерватыўную, якая цяпер ажыццяўляецца наўпрост, без сімпатычных ліберальных фільтраў.
6.03.2025, 16:36
t.me/warpunx/203
Выйшла-такі відэа з маёй крайняй працы ў якасці камандзіра мінамётнага разліку. Гэта было ў сярэдзіне лета 2024. Населены пункт Ліпцы, Харкаўская вобласць. У відэа шмат жартаў, у тым ліку чорных, шмат коцікаў і я без барады :) Прыемнага прагляду! https…
5.03.2025, 14:44
t.me/warpunx/202
Выйшла-такі відэа з маёй крайняй працы ў якасці камандзіра мінамётнага разліку. Гэта было ў сярэдзіне лета 2024. Населены пункт Ліпцы, Харкаўская вобласць.

У відэа шмат жартаў, у тым ліку чорных, шмат коцікаў і я без барады :)

Прыемнага прагляду!

https://youtu.be/qH6cSFV9Bk8?si=WcigRWE_1xDAVqY3
26.02.2025, 20:11
t.me/warpunx/201
Repostar
42
🇺🇦 У кожного українця й українки є історія про 24 лютого – перший день повномасштабного вторгнення. Цього дня починається й наша волонтерська історія, яка триває вже три роки. Тож сьогодні ми хотіли б показати вам нашу роботу в 2024 році та поділитися планами на майбутнє.

Так, ситуація на третій рік війни видається дуже складною. До російської армії, що тисне на фронті, додалися трампісти, які вирішили скористатися моментом і нав’язати Україні грабіжницькі колоніальні угоди. І ми продовжуємо боротьбу проти ультраправих рухів, колоніалізму та імперіалізму в усіх його проявах.

Разом з тим ми радіємо тій кількості ініціатив, організацій, активістів та активісток, з якими працюємо протягом цих трьох років. Дякуємо кожному й кожній, хто долучається до боротьби проти диктатури й робить нашу роботу можливою.

Разом переможемо!

І приємного перегляд
у!
24.02.2025, 20:10
t.me/warpunx/200
Мы так на пазіцыю «Трос» хадзілі 😁

https://youtu.be/aHQuIE5pj1o?si=Vlx_p2Kf4B9KOKj
j
23.02.2025, 15:43
t.me/warpunx/199
Ужо цяжка разабрацца, якая з фатаграфій сапраўдная, а якая з фільма "Ідыякратыя".
22.02.2025, 18:05
t.me/warpunx/198
Кожны раз, калі я чытаю або чую навіны пра перамовы і канец вайны, у галаве пачынае гучаць гэтая песня.

Люблю Скрябіна, такі сабе ўкраінскі Вольскі. Толькі загінуў своечасова і не паспеў пачаць грантавую нудоту выконваць.
15.02.2025, 18:15
t.me/warpunx/197
Фота з Часавога Яру. Сакавік 23-га. Сёння гэта тэрыторыя знаходзіцца пад акупацыяй. Хутчэй за ўсё, няма ўжо ні гэтых пабудоў, ні ката.
15.02.2025, 15:01
t.me/warpunx/196
Вясна 2023 года. Вёска М у Бахмуцкім раёне. Да лініі фронту 4-5 кіламетраў.

Суседзі асабліва не хаваліся: любілі пакідаць машыны проста пад домам, пілі каву на вуліцы і ўвогуле паводзілі сябе так, быццам гэта не баявая пазіцыя, а база глыбока ў тыле.

Тады яшчэ не было ні FPV-дронаў, ні актыўнага выкарыстання мавікаў у тым месцы. Затое «Орланы» пастаянна віселі над галавой. Відаць, так праціўнік і засёк бестурботных суседзяў.

Што дакладна прыляцела тады я ўжо не ўзгадаю, хутчэй за ўсё, адпрацавалі «Грады». Дом гарэў 2-3 дні. Пасля суседзі перабраліся ў іншы дом у вёсцы, але так і не навучыліся хаваць машыны.

Цікава, нешта ў іх змянілася з пачаткам эры FPV-дронаў?
14.02.2025, 14:30
t.me/warpunx/194
Вось гэта прыкол, канешне. Памятаю Дудкіна па Варшаве. Ён здаваўся максімальна бяскрыўдным актывістам, амбіцыйным, але бяскрыўдным. А тут такое. Можа, і мае рацыю Зянон, што ва ўсіх агентаў бачыць?
14.02.2025, 14:12
t.me/warpunx/193
Думаю, усім вядома, што такое "Мюнхенская змова". Перамовы Трампа з Пуціным без удзелу Украіны гэта спроба новай "Мюнхенскай змовы". Вынік першай добра вядомы, таму раю тым, хто яшчэ гэтага не зрабіў, пачаць вывучаць тактычную медыцыну і знаёміцца з зброяй. Хутка гэта можа спатрэбіцца ўсім і ўсюды.
13.02.2025, 08:47
t.me/warpunx/192
Шмат разоў абмяркоўвалі з пабрацімамі, што неанацысты, а дакладней тупыя боны, у будучыні замест свастык будуць насіць Z-кі, а пакланенне Гітлеру зменіцца на пакланенне Пуціну. Як бачыце, гэта будучыня ўжо наступіла.

На фота боны на маршы нацыстаў у Будапешце.
10.02.2025, 16:06
t.me/warpunx/191
Пасля такіх навін сапраўды становіцца страшна.

Дзякуючы сэрвісам накшталт GeoSpy, татальны кантроль у стылі 1984 ператвараецца з кніжнага кашмару ў жорсткую рэчаіснасці.

О дзівосны новы свет, як ты мне не мілы. І як жа добра, што я не люблю фатаграфавацца каля вокнаў.
8.02.2025, 00:28
t.me/warpunx/190
7.02.2025, 13:50
t.me/warpunx/189
Гісторыя з уцечкай дадзеных з бота «Беларускі Гаюн» нагадала мне нядаўні выпадак са ўзломам Telegram-акаўнта Вадзіма Кабанчука. У гэтых сітуацыях ёсць адна агульная рыса, грэбаванне правіламі інфармацыйнай бяспекі.

Здавалася б, пра гэта гавораць ужо пяты год запар, але людзі па-ранейшаму не ўключаюць двухфактарную аўтэнтыфікацыю, не думаюць пра неабходнасць перыядычна абнаўляць спасылкі-запрашэнні ў закрытыя чаты і працягваюць карыстацца адным і тым жа акаўнтам, нават знаходзячыся ў зоне рызыкі.

Але паміж гэтымі гісторыямі ёсць і прынцыповае адрозненне, рэакцыя ўладальнікаў акаўнта і бота. Кабанчук спачатку адмаўляў узлом, потым усё ж такі прызнаў яго, але заявіў, што гэта было даўно і нічога тамняма. Карацей, паводзіў сябе ў лепшых традыцыях беларускай вялікай палітыкі, куды ён, уласна, і імкнецца.

Матолька ж адразу прызнаў віну і публічна паведаміў пра гэта. Гэта не здымае з яго і ягонай каманды адказнасці за ўцечку вялізнага аб’ёму даных і магчымыя рэпрэсіі, але ягоны ўчынак разюча кантрастуе са звыклымі для «дэмсілаў» спробамі замаўчаць праблему або перакласці віну на іншых.

Які вынік з гэтай гісторыі? Не ігнаруйце правілы інфармацыйнай бяспекі і будзьце асцярожны з ўсіма гэтымі «дэмсіламі».
5.02.2025, 19:51
t.me/warpunx/188
А размоў было...
4.02.2025, 23:12
t.me/warpunx/187
Пачытаў тут таварыша і ўзгадаў гісторыю:

Ціпы ставяць на пазіцыю гранатамёт (H&K GMG), тут прылёт і побач пачынае гарэць лес.

Полымя набліжаецца да пазіцыі. Хлопцы бягуць яго тушыць. Зразумела, што развёртванне зброі запаволілася.

Камандзір групы выходзіць на сувязь па рацыі, і адбываецца такі дыялог:
— Вы гатовыя страляць?
— Не, у нас тут пажар.
— Калі зможаце страляць?
— Не ведаем, пажар.
— Я зразумеў, што ў вас пажар, а страляць калі будзеце гатовыя?

Фота з месца падзей.
4.02.2025, 00:57
t.me/warpunx/186
Ведаеце, што такое сапраўднае вычварэнне? Гэта спроба пабраціма заснуць на пазіцыі пад гаўняны стэндап Шабуцкага.
3.02.2025, 23:42
t.me/warpunx/184
Баявая вячэра вегана.
3.02.2025, 22:25
t.me/warpunx/183
Рады бачыць, што незнаёмыя мне людзі перакладаюць тэксты на тэму анархізму на беларускую мову!

Прыемнага чытання!

https://syg.ma/@tmshpiatlia/ty-anarhist-adkaz-mozha-cyabe-zdzivic
2.02.2025, 18:47
t.me/warpunx/182
Нешта з мінулага.

База, яна ж падвал каледжа, у Часавым Яру. Канец 2022
29.01.2025, 22:16
t.me/warpunx/181
Repostar
63
Dear comrades and friends,

As we enter the fourth year of Russia’s full-scale invasion of Ukraine, the urgency to act has never been greater. The situation grows increasingly dire, with the toll of the war deepening both on the battlefield and within the fabric of Ukrainian society. So today we need your voices, your solidarity, and your actions to amplify our actions for justice and resistance.

From 24 February we call on all our friends, partners and all anti-authoritarian groups in all parts of the world for a week of action! We encourage you to organise rallies, fundraisers, and public events that draw attention to the Ukrainian resistance struggle against Russian imperialism. Whether it’s a public demonstration, a direct action (the case of squatting in a Russian oligarch’s mansion inspires us), a music concert, a movie screening or an art exhibition, a fundraising campaign or a panel discussion, your efforts are vital to keep Ukrainians’ struggle visible and supported. The topic of the Russian shadow fleet and its environmental impact or international security challenges could be topics of such discussions. You could paint graffiti in the street of your city and send us a picture of it or even make a series of photos. We would be grateful for any kind of participation.

The alarming rise of far-right movements around the world demands that we stand together to counter these forces to fight imperialism and oppression. Supporting Ukrainians fighting Russian imperialism should be one of the priorities of the anti-authoritarian movement, and this goes hand in hand with supporting all refugees and immigrants in the West.

We believe that we should exchange practices and ideas internationally in order to develop our common struggles. And our team is ready to participate in your events, exchange knowledge, discuss difficult issues and assist in any way we can to make your initiatives impactful. Together, we can build a global network of solidarity that echoes beyond borders and languages.

Solidarity Collectives

Week of action: February 24 — March 3
Please send us links, photos and videos from all your events
29.01.2025, 01:11
t.me/warpunx/180
FPV пры анпрыме.
27.01.2025, 20:35
t.me/warpunx/179
Усім раю пачытаць "Ten Days that Shook the World" ці хацяб паглядзець экранізацыю "Красные колокола. Фильм 2. Я видел рождение нового мира".
25.01.2025, 01:13
t.me/warpunx/178
24.01.2025, 22:25
t.me/warpunx/176
Os resultados da pesquisa são limitados a 100 mensagens.
Esses recursos estão disponíveis apenas para usuários premium.
Você precisa recarregar o saldo da sua conta para usá-los.
Filtro
Tipo de mensagem
Cronologia de mensagens semelhante:
Data, mais novo primeiro
Mensagens semelhantes não encontradas
Mensagens
Encontre avatares semelhantes
Canais 0
Alta
Título
Assinantes
Nenhum resultado corresponde aos seus critérios de pesquisa