У красавіку пачнецца суд над Андрэем Стрыжаком, у сувязі з гэтым ён прапануе флэшмоб у сацсетках
На сваёй старонцы кіраўнік BYSOL звяртаецца да беларусаў замежжа.
"Сябры, 18 красавіка, маленькі чалавечак у сынтэтычнай мантыі, ў задушлівай зале Гомельскага "суда", пачне вялізарны працэс на якім паспрабуе ацаніць увесь маштаб таго, што мы нарабілі нашай з вамі салідарнасцю. Абвінавачванне якое выстаўленае складаецца з 18 артыкулаў і іх частак.
Гэта справа ягонага сумлення, мы адно аднаму ня суддзі, негледзячы на тое, што ён, па недарэчнасці, носіць гэтае званне.
У мяне да вас прапанова - давайце згуляем у гульню і паспрабуем угадаць які тэрмін лукашысцкае крывасуддзе ўлупіць маёй скромнай асобе.
Умовы такія:
- з вас
данат на каманду BYSOL і стаўка ў
каментах.
- з мяне цікавы артэфакт у падарунак таму, ці той, хто будзе бліжэй да правільнага выніка (прыз атрымае стаўка, што была зробленая першай і была максімальна блізкая да выніковага рэзультата)."
📍👉 Далучайцеся!