BYSOL пачынае аказваць дапамогу палітычным "хатнім хімікам”.
Пры ўсёй знешняй мяккасці (чалавек дома, мае доступ да інтэрнэта, можа ездзіць на працу), “хатняя хімія” часта пераўтвараецца ў сапраўднае пекла. Асабліва для жанчын у адпачынку па даглядзе дзіцяці, пенсіянераў і людзей з інваліднасцю. Такія людзі ня могуць працаваць, зачыненыя ў чатырох сценах, маюць праблемы са здароўем і грашыма.
Мы разумеем што ў дапамозе маюць патрэбу ўсе “хатнія хімікі”, але ж пакуль маем рэсурс на падтрымку толькі чутлівых груп асуджаных па палітычных артыкулах;
- жанчыны цяжарныя і ў адпачынку па даглядзе дзіцяці;
- людзі з інваліднасцю;
- пенсіянеры.
Кожная заяўка будзе падтрыманая аднаразова ў памеры €1000.
Выплаты магчымыя дзякуючы падтрымцы Міжнароднага гуманітарнага фонда і абмежаваныя па часе і суме, пакуль ёсць даступны рэсурс.
Звяртайцеся па дапамогу @bysol_pzk (TG)