O seu período de teste terminou!
Para acesso total à funcionalidade, pague uma subscrição premium
Mensagem
Дарадца Святланы Ціханоўскай піша пра «завочны суд» Андрэя Стрыжака і Аляксея Лявончыка

Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў – пра прызначэнне даты «завочнага суда» па абвінавачваннях Андрэя Стрыжака:

«Прадстаўнікі рэжыму заявілі пра тое, што Андрэя Стрыжака, Аляксея Лявончыка, Ярослава Ліхачэўскага, Аляксея Кузьмянкова, Аляксандра Лапко, Аляксандру Жук і Аляксандра Падгорнага, якія маюць дачыненне да дзейнасці фондаў салідарнасці, пачнуць судзіць 18 красавіка ў Гомельскім абласным судзе.

Аднак тыя артыкулы, па якіх збіраюцца судзіць Андрэя і астатніх, а таксама іх колькасць, скажа нам многае пра сам рэжым: 18 артыкулаў у абвінавачванні – гэта, бадай, рэкорд. Пасля ўсіх выхадак заганнай сістэмы, якую язык не паварочваецца назваць праваахоўнай, мы ўсе паказалі, як мы ўмеем супраціўляцца самавольству і падтрымліваць тых, хто трапіў пад махавік рэпрэсіяў. Салідарнасць, уменне спачуваць, заступацца за несправядліва асуджаных, дапамагаць ім у складаных сітуацыях – вось ад чаго проста карэжыць рэжым Лукашэнкі.

У нашых жа сілах – падтрымаць Андрэя, ягоную каманду і астатнія фонды, каб яны і далей маглі дапамагаць палітычным зняволеным. Працуем далей!»
1.04.2025, 22:18
t.me/bysol/6416
Cronologia de mensagens semelhante:
Data, mais novo primeiro
Mensagens semelhantes não encontradas