O seu período de teste terminou!
Para acesso total à funcionalidade, pague uma subscrição premium
BA
БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў
https://t.me/bajmedia
Idade do canal
Criado
Linguagem
Bielorrusso
1.81%
ER (semana)
13.53%
ERRAR (semana)

Найбуйнейшае беларускае незалежнае аб'яднанне медыяпрафесіяналаў. Супольнасць, магчымасці, падтрымка.

Сайт https://baj.media

Patreon patreon.com/baj_media

Mensagens Estatísticas
Repostagens e citações
Redes de publicação
Satélites
Contatos
História
Principais categorias
As principais categorias de mensagens aparecerão aqui.
Principais menções
Não foram detectadas menções significativas.
Encontrado 672 resultados
Сёння завяршаецца вылучэнне кандыдатаў і кандыдатак у сябры Рады па медыяэтыцы

Любая асоба можа вылучыць сваю кандыдатуру для ўдзелу ў выбарах сябраў Рады. Таксама вылучаць кандыдатуры могуць арганізацыі-удзельніцы Медыяасамблеі.

✔️ Вылучэнне удзельнікамі Медыяасамблеі
Кожны ўдзельнік Медыяасамблеі мае права намінаваць аднаго ці некалькіх кандыдатаў.

✔️ Самавылучэнне
Кожная асоба, якая адпавядае патрабаванням, вызначаным Пагадненнем для сябраў Рады па медыяэтыцы, можа самастойна вылучыць сваю кандыдатуру.

Асоба лічыцца зарэгістраванай у Рэестры кандыдатаў з моманту атрымання ад яе Сакратарыятам наступных дакументаў:
● кароткія біяграфічныя звесткі самавылучанай асобы,
● рэкамендацыйны ліст, які пацвярджае кваліфікацыю і рэпутацыю асобы.

Падрабязнасці і форма

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
27.04.2025, 14:56
t.me/bajmedia/17780
Вышел Brest HERstory — аудиогид-спектакль про женщин Бреста во время Второй мировой войны

Инициатива Brest Stories Guide выпустила второй аудиогид-спектакль — Brest HERstory. После воссоздания виртуальной карты Брестского гетто в поле зрения команды проекта попали истории женщин Бреста во время Второй мировой войны, пишет Reform.news.

Для создания нового гида были подняты материалы из более чем пятнадцати источников — это личные архивы и архивы институций, дневники свидетелей, книги исследователей и исследовательниц.

Подробности

#беларускіТэатр
27.04.2025, 11:26
t.me/bajmedia/17779
#магчымасці

Адкрыты набор ва Усходнееўрапейскую акадэмію сацыяльнай дэмакратыі (дэдлайн — 29 красавіка)

Регіянальнае прадстаўніцтва Фонду імя Фрыдрыха Эберта «Дыялог Усходняя Еўропа» запрашае маладых прафесіяналаў з краін Усходняга партнёрства і Германіі прыняць удзел у 14‑й Усходнееўрапейскай акадэміі сацыяльнай дэмакратыі пад назвай «Усе погляды — на Савет Еўропы!» Мерапрыемства адбудзецца ва французскім Страсбургу 22–27 чэрвеня 2025 года.

Што вас чакае
📎Сустрэчы высокага ўзроўню з прадстаўнікамі Рады Еўропы,
📎Абмеркаванні актуальных праблем у сферы правоў чалавека, будучыні дэмакратыі і ролі грамадзянскай супольнасці ў еўрапейскіх інстытутах,
📎Нетворкінг з іншымі маладымі лідэрамі рэгіёну.

Працоўная мова семінара — англійская.

Падаць заяўку

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
27.04.2025, 09:10
t.me/bajmedia/17778
#чытаемБАЖнае

Сёння — чарговыя ўгодкі аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. А пра што яшчэ гаворыць на гэтым тыдні журналісцкая талака? Пералістваем тэксты аўтараў БАЖ

▫️Як выявы, створаныя штучным інтэлектам, змяняюць фотажурналістыку і ўсё нашае жыццё

▫️«Раптам вяртаюць табе слых, хай сабе і механічны». Журналісту Андрэю Ліскаму сабралі на слыхавы апарат

▫️Журналіст AFP Мішэль Віята: На вайне намнога лягчэй, чым у дыктатуры ці паліцэйскай дзяржаве

▫️Тэхналагічных гігантаў па ўсім свеце заклікаюць прыняць Ініцыятыву журналісцкага даверу

▫️Дзмітрыя Семчанку за кратамі схілялі зняцца ў прапагандысцкім кіно

▫️«Запужаць, забіць ці выкрасці?» Удава забітага журналіста абвіначвае спецслужбы Казахстана ў сачэнні

Фота: Графіці ва ўкраінскай Прыпяці. Wendelin Jacober для pexels.com

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
26.04.2025, 12:36
t.me/bajmedia/17777
Развітальная паніхіда з папам Рымскім. Якім быў пантыфік Францыск?

26 красавіка ў Ватыкане адбудецца развітальная паніхіда па Папе Рымскім Францыску. Ён стане першым пантыфікам за стагоддзе, пахаваным за межамі Ватыкана.

Трансляцыю цырымоніі пахавання Папы пакажа «Белсат». Пачатак — сёння аб 11-й па беларускім часе.

Руская служба BBC на гэтым тыдні сабрала вокладкі сусветнай прэсы, дзе выйшлі некралогі.

А мы прапануем разам з «Еўрарадыё» узгадаць, што Папа Францыск гаварыў пра Беларусь, пра войны і пра мір.
26.04.2025, 09:01
t.me/bajmedia/17771
Аляксандр Чарнуха: «Нам не хапае публічнай дыскусіі, якую я спрабую запускаць»

Аляксандр Чарнуха нядаўна вярнуўся з амерыканскага тура з кнігай «Гвалт», выдадзенай у 2024 годзе, і зараз рыхтуецца да еўрапейскага. Аднак найперш ён адбыўся як музычны журналіст.

Яшчэ ў траўні мінулага года я звярнуўся да сваіх гледачоў з просьбай падтрымаць мяне праз сэрвіс Buy Me a Coffee. Тады «Сепультуры» дапамаглі 300 чалавек, 95 з іх падтрымлівае канал штомесячна — гэтага хапае, каб выходзіць у свет раз на два тыдні. Да таго ж мы атрымалі пэўную фінансавую падтрымку да канца лета, таму «Сепультура» на гэты час вярнулася ў штотыднёвы фармат.

Падрабязнасці

без впн

❗️Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
25.04.2025, 18:47
t.me/bajmedia/17769
#Магчымасці

Што новая пятніца нам гатуе? Глядзім штотыднёвую падборку магчымасцяў ад БАЖ

🔎 Ідзе вылучэнне кандыдатаў і кандыдатак у сябры Рады па медыяэтыцы (да 27 красавіка)
Любая асоба можа вылучыць сваю кандыдатуру

🔎 Рэгістрацыя на журналісцкі форум «Бяспека ва ўмовах небяспекі: як дзейнічаць журналістам і СМІ» (дэдлайн — 30 красавіка)
Форум пройдзе 2 траўня ў Літве

🕊 Працягваецца прыём матэрыялаў на конкурс «Вольнае слова» (дэдлайн — 31 траўня)
Конкурс праводзіцца праводзіцца пад эгідай EFJ

🔎 Прэмія IJ4EU Impact Award для журналісцкіх расследаванняў (дэдлайн — 27 красавіка)
Прымаюцца матэрыялы, апублікаваныя ў перыяд з 1 студзеня 2024 па 31 снежня 2024 года

🔎 Канферэнцыя UNESCO, прысвечаная Сусветнаму дню свабоды друку (5–7 траўня)
Мерапрыемствы пройдуць у Брусэлі, Бельгія

🔎 Рэзідэнцыя для навуковых журналістаў (дэдлайн — 6 траўня)
4000 / 5000 / 6000 EUR у месяц (у залежнасці ад досведу)

🔎 Зялёная прэмія для медыйшчыкаў (дэдлайн — 15 траўня)
Прымаюцца працы, апублікаваныя ў перыяд з 1 студзеня 2024 года па 22 красавіка 2025 года

🔎 Хакатон ад Рады Еўропы ў Страсбургу (дэдлайн — 28 траўня)
Можна выйграйць 3000 еўра на праект супраць дэзінфармацыі

🔎 Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 30 верасня)
Памер падтрымкі: да 10 000 еўра

Фота: Pixabay для pexels.com

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
25.04.2025, 17:03
t.me/bajmedia/17768
«Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: YouTube-канал «Беларусь Новости», старонкі ў TikTok «Республика Беларусь Новости» і «Беларуская крыніца»

Міністэрства інфармацыі Беларусі 25 красавіка папоўніла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». На падставе рашэнняў судоў у пералік сярод іншых унеслі шэраг інтэрнэт-рэсурсаў, што транслююць навіны Беларусі і свету.

Падрабязнасці

без впн

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
25.04.2025, 15:31
t.me/bajmedia/17767
Тэхналагічных гігантаў па ўсім свеце заклікаюць прыняць Ініцыятыву журналісцкага даверу

Да Ініцыятывы журналісцкага даверу (JTI) «Рэпарцёраў без межаў» далучылася больш за 190 СМІ. Сярод падпісантаў з боку нашай краіны — Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Дэзінфармацыя квітнее, ніхто не ведае, якім крыніцам давяраць, а журналістыка, заснаваная на строгіх рэпартажах, задыхаецца ад надзвычайнага недахопу фінансавання.

Гэты крызіс не новы, але ён вырашальны.

Мы далучыліся да інавацыйнай, канструктыўнай ініцыятывы, прызначанай вырашыць гэтую праблему і забяспечыць доступ да якаснай інфармацыі сусветнай супольнасці: да міжнароднага стандарту пад назвай Ініцыятыва журналісцкага даверу (JTI).

Падрабязнасці

без впн
25.04.2025, 14:03
t.me/bajmedia/17766
#замежжа
З Аўстрыі дэпартавалі сербскую журналістку, якая публічна падтрымлівала рэжым Лукашэнкі

Генеральнай дырэктарцы Цэнтра геастратэгічных даследаванняў у Бялградзе (Сербія) і журналістцы Драгане Трыфкавіч таксама забаранілі уезд у Шэнгенскую зону.

Як піша The Insider, журналістка вядомая публічнай падтрымкай рэжыму Лукашэнкі. У 2024 годзе яна выступала ў Мінску, дзе стала лаўрэатам прэміі «За мір і правы чалавека».

«Для міжнародных экспертаў Беларусь цікавая як пляцоўка для развіцця супрацоўніцтва, бо ў Еўропе немагчыма выступіць, вельмі моцны ціск. Вельмі шмат рэпрэсіяў супраць журналістаў. У Беларусі зусім іншая атмасфера», заяўляла Трыфкавіч.

Падрабязнасці

без впн
25.04.2025, 12:01
t.me/bajmedia/17765
Люди в Беларуси всем довольны? Что увидела пропагандистка в статье The Washington Post

Автор YouTube-канала «Минская правда» Марина Суббота выпустила новое видео. По её словам, The Washington Post написало, что с 2020 года общественные настроения в Беларуси «значительно стабилизировались», «авторитаризм умело демократизируется», а люди в Беларуси «всем довольны».

Действительно ли крупное американское издание публиковало подобные утверждения?

Azbuka media объясняет, для чего пропагандисты распространяют манипуляционные тезисы.

Подробности

без впн
25.04.2025, 10:01
t.me/bajmedia/17764
Дубровенская «раёнка» перапісала крытычны артыкул, калі на яго звярнулі ўвагу незалежныя СМІ

Артыкул выйшаў у газеце «Дняпроўская праўда» 23 красавіка і тычыўся абмеркавання праблем школьнай адукацыі і моладзевай палітыкі падчас апошняй сесіі райсавета, распавядае «Віцебская Вясна».

Падчас гэтага абмеркавання прагучала шмат негатыўных фактаў. Спачатку ўся гэтая фактура трапіла ў артыкул на сайце раёнкі, а потым яго перапісалі нанова.

Падрабязнасці
25.04.2025, 08:01
t.me/bajmedia/17763
Якія звесткі збірае ChatGPT і што з імі робіць?

Асноўны аб’ём звестак мы даем яму ўласнымі рукамі, бо ChatGPT збірае ўсю інфармацыю з нашых запытаў. У тым ліку ён бярэ інфармацыю з файлаў, якія мы запампоўваем. Таму ёсць сэнс перачытаць сваё рэзюмэ перад тым, як прасіць нейрасетку яго дапрацаваць.

Тое ж тычыцца запытаў на аналіз і падсумаванне дыялогу з нейкага чату. Варта звярнуць увагу, у якім фармаце мы аддаем чату гэтыя дыялогі, ці ёсць там нашыя кантактныя звесткі ці звесткі іншых людзей.

Падрабязнасці

без впн

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
24.04.2025, 18:41
t.me/bajmedia/17762
#магчымасці

Хакатон ад Рады Еўропы ў Страсбургу (дэдлайн — 28 траўня)

Гатовыя пераасэнсаваць будучыню дэмакратыі? Далучайцеся да Democracy’s Firewall Hackathon і ператварыце смелыя ідэі ў магутныя рашэнні супраць дэзінфармацыі. Падайце заяўку, каб паехаць у Страсбург, выйграйце 3000 еўра і дапамажыце сфармаваць рэакцыю Еўропы на дэзінфармацыю!

Удзельнікі павінны падаваць заяўкі камандамі. Любы чалавек, які пражывае ў краіне-члене Савета Еўропы, мае права далучыцца. Каманды павінны быць міждысцыплінарнымі.

Адабраныя каманды будуць запрошаныя ў Страсбург на фінальнае мерапрыемства, прычым усе выдаткі на транспарт і пражыванне цалкам пакрывае Рада Еўропы.

Рэгістрацыя

без впн

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
24.04.2025, 17:23
t.me/bajmedia/17761
#замежжа

Цела журналісткі Вікторыі Рошчынай, закатаванай у расійскім палоне, вярнулі ва Украіну

Незадоўга да смерці журналістка аб’явіла галадоўку з‑за «нечалавечага стаўлення», яна важыла каля 30 кілаграмаў.

Адбылося гэта яшчэ ў лютым, з дапамогай ДНК-экспертызы пацверджаная яе асоба.

Падрабязнасці

без впн

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
24.04.2025, 16:01
t.me/bajmedia/17760
«Голас Амерыкі» павінен аднавіць працу — так рашыў амерыканскі суд

Федэральны суддзя ў Вашынгтоне пастанавіў аднавіць на працы супрацоўнікаў радыёстанцыі, звольненых ці адпраўленых у адпачынак.

Іск «Голаса Амерыкі» разгледжаны не па сутнасці, рашэнне прынята ў якасці забяспечвальнай меры (preliminary injunction). Адміністрацыя Трампа можа яго абскардзіць.

Падрабязнасці

без впн

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
24.04.2025, 14:01
t.me/bajmedia/17759
#магчымасці

Летняя школа па расследавальніцкай журналістыцы ў Рызе

Школа прапануе заняткі па шырокім спектры тэм — ад выкарыстання штучнага інтэлекту да асвятлення тэмы змены клімату.

Навучанне платнае, але ёсць магчымасць атрымаць стыпендыю.

Падрабязнасці тут

без впн

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
24.04.2025, 12:01
t.me/bajmedia/17758
Дарья Чульцова рассказала, как депрессия «догнала» ее через год после освобождения

Журналистка Дарья Чульцова рассказала в проекте «ЧестнОК-Live» о жизни после тюрьмы и о том, как справляться, когда «догоняет» депрессия.

Экс-политзаключенная провела в неволе два года за стрим с «Площади Перемен».

— Напрягало, что очень долго меня воспринимали как: вот, это Даша Чульцова, она сидела. А все остальное как будто неважно. Хорошо, что это кончилось. Ты из-за этого чувствуешь себя неполноценным, и пытаешься делать все больше и больше, — цитирует беларуску «Салідарнасць».

Подробности

без впн
24.04.2025, 10:01
t.me/bajmedia/17757
Набліжаецца да завяршэння вылучэнне кандыдатаў і кандыдатак у сябры Рады па медыяэтыцы

Любая асоба можа вылучыць сваю кандыдатуру для ўдзелу ў выбарах сябраў Рады. Таксама вылучаць кандыдатуры могуць арганізацыі-удзельніцы Медыяасамблеі.

27 красавіка 2025 года сканчаецца этап рэгістрацыі кандыдатаў у сябры Рады па медыя этыцы.

✔️ Вылучэнне удзельнікамі Медыяасамблеі
Кожны ўдзельнік Медыяасамблеі мае права намінаваць аднаго ці некалькіх кандыдатаў.

✔️ Самавылучэнне
Кожная асоба, якая адпавядае патрабаванням, вызначаным Пагадненнем для сябраў Рады па медыяэтыцы, можа самастойна вылучыць сваю кандыдатуру.

Асоба лічыцца зарэгістраванай у Рэестры кандыдатаў з моманту атрымання ад яе Сакратарыятам наступных дакументаў:
● кароткія біяграфічныя звесткі самавылучанай асобы,
● рэкамендацыйны ліст, які пацвярджае кваліфікацыю і рэпутацыю асобы.

Падрабязнасці і форма

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
24.04.2025, 08:01
t.me/bajmedia/17756
Святлана Ніла: «Найчасцей у журналістаў магчымасці нармалёва адпачыць няма»

Журналістка падзялілася з чытачамі БАЖ асабістым досведам выхаду з псіхалагічнага крызісу.

«Трэба адключыцца ад працы, некуды выехаць, не чытаць навіны, не адкрываць тэлефон. Але ў беларускіх медыях сітуацыя такая, што найчасцей магчымасці нармалёва адпачыць і няма. Шмат людзей сышлі з прафесіі, замены ім няма ці проста не хапае бюджэту.

Таму атрымліваецца, што людзі працуюць да выгарання, а пасля сыходзяць і не вяртаюцца больш у журналістыку. Яны ўсе перайшлі ў іншыя сферы, ужо не звязаныя ні з навінамі, ні з палітыкай. Яны проста ратавалі сябе».

Падрабязнасці

без впн

❗️
Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
23.04.2025, 18:37
t.me/bajmedia/17755
#замежжа
«Запужаць, забіць ці выкрасці?» Удава забітага журналіста абвіначвае спецслужбы Казахстана ў сачэнні

Наталля Садыкава, якая з дзецьмі жыве ў Кіеве, упершыню заўважыла непрыхаванае сачэнне ў сакавіку падчас паездкі ў Чэхію.

Пра гэта яна распавяла на сваёй старонцы ў Facebook.

«Зразумела, што я вельмі «нязручная»: на маіх вачах забіваюць мужа, апазіцыянера Айдаса Садыкава, а я, замест таго, каб замаўчаць, працягваю выдаваць наш YouTube-канал».

Падрабязнасці

без впн

❗️
Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
23.04.2025, 17:07
t.me/bajmedia/17754
Дзмітрыя Семчанку за кратамі схілялі зняцца ў прапагандысцкім кіно

Пра ціск і правакацыі ў івацэвіцкай калоніі № 22 у дачыненні журналіста і былога тэлевядоўцы з «прэзідэнцкага пулу» Дзмітрыя Семчанкі распавёў «Вясне» былы палітвязень, які пакінуў Беларусь пасля вызвалення.

Падрабязнасці

без впн

❗️
Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
23.04.2025, 15:02
t.me/bajmedia/17753
Пропагандист из Мозыря под видом опроса местных жителей опубликовал «мнения» фейковых персонажей с портретами из интернета

Газета Мозырского райисполкома выдала 21 апреля публикацию с заголовком «В какие приметы вы верите? Спросили у мозырян». В материале обратили на себя внимание данные «собеседников» и насторожили их нереалистичные фото.

С помощью нескольких запросов в Google «Флагшток» выяснил, что все персонажи опроса — фейковые.

Подробности

без впн
23.04.2025, 13:06
t.me/bajmedia/17752
«Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: сайты «Медиа-Полесье», Petitions. by, «Вольныя», Instagram-акаўнт Мікалая Халезіна

Міністэрства інфармацыі Беларусі 22 красавіка абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

8 красавіка 2025 года суд Ленінскага раёна Гродна вырашыў, што «экстрэмісцкі» складнік маюць прыватныя старонкі відэааператара-фрылансера Аляксандра Дзянісава ў сацсетках Facebook і «ВКонтакте».

Падрабязнасці

без впн

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
23.04.2025, 11:05
t.me/bajmedia/17751
#магчымасці

Зялёная прэмія для медыйшчыкаў (дэдлайн — 15 траўня)

Зялёная прэмія — гэта ініцыятыва, накіраваная на заахвочванне беларускіх журналістаў і аўтараў кантэнту сацсетак, якія ствараюць матэрыялы на экалагічныя тэмы. Прэмія ініцыюецца «Зялёнай Сеткай».

Хто можа ўдзельнічаць?
Зялёная прэмія адкрыта для ўсіх беларускіх журналістаў і аўтараў, якія працуюць у сацыяльных сетках у розных медыяфарматах. Работы могуць датычыцца шырокага спектра тэм: ад лакальных звалак да кліматычнай адаптацыі краіны і ўсяго еўрапейскага рэгіёну.

Прымаюцца працы, апублікаваныя ў перыяд з 1 студзеня 2024 года па 22 красавіка 2025 года ўключна. Кожны аўтар можа ўявіць да трох праектаў у кожнай з чатырох катэгорый.

Падаць заяўку

без впн

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
23.04.2025, 09:31
t.me/bajmedia/17750
Вайскова-палітычнага аглядальніка Ягора Лебядка паўгода трымалі ў ПКТ і замянілі калонію на турму

Былы палітвязень, які адбываў тэрмін у івацэвіцкай калоніі № 22, распавёў «Вясне» пра акалічнасці зняволення вайскова-палітычнага аглядальніка, блогера Ягора Лебядка.

Ягора Лебядка адправілі на шэсць месяцаў у памяшканне камернага тыпу (ПКТ) і круцілі на 411 артыкул («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы»).

Падрабязнасці

без впн

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
23.04.2025, 08:04
t.me/bajmedia/17749
«Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста

В интервью «Зеркалу» Путило рассказал, как попал в список Forbes и можно ли назвать его состоятельным человеком. А еще — как относится к бывшему коллеге Роману Протасевичу, почему не считает, что революция в нашей стране проиграла, и планирует ли вернуться в свободную Беларусь.

Степан говорит, что для рейтинга «молодых и перспективных» никакой заявки не подавал. Пару месяцев назад к нему по электронной почте обратился фрилансер Forbes с просьбой заполнить анкету о нем самом и его проектах. Молодой человек ответил на вопросы, но особого значения этому не придал — думал, журналисты просто изучают рынок.

Целиком читайте тут

без впн
22.04.2025, 18:46
t.me/bajmedia/17748
Агенцтва Associated Press нагадала пра рэпрэсіі супраць журналістаў у Беларусі

Паводле «Рэпарцёраў без межаў», Беларусь з’яўляецца лідэрам па колькасці зняволеных журналістаў у Еўропе. Прынамсі 40 прадстаўнікоў медыя цяпер адбываюць працяглыя тэрміны турэмнага зняволення, паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Агенцтва Associated Press апублікавала артыкул, прысвечаны рэпрэсіям супраць журналістаў у Беларусі, піша «Радыё Свабода».

Падрабязнасці

без впн
22.04.2025, 17:11
t.me/bajmedia/17747
Як сплаціць падаткі і адначасова дапамагчы незалежным медыям?

Заканадаўства Літвы і Польшчы дазваляе адлічыць 1,2–1,5% падаткаў на падтрымку якой-небудзь структуры.

Такім чынам вы не траціце грошы са свайго сямейнага бюджэту, але пры гэтым можаце зрабіць добрую і важную справу — падтрымаць незалежныя медыя ці грамадскія арганізацыі, напрыклад, БАЖ.

Знайсці інструкцыі, як перавесці частку сваіх падаткаў на дапамогу незалежным СМІ, можна тут

без впн

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
22.04.2025, 15:11
t.me/bajmedia/17746
2 траўня ў Вільні: Журналісцкі форум «Бяспека ва ўмовах небяспекі: як дзейнічаць журналістам і СМІ». Запрашаем!

Беларуская асацыяцыя журналістаў, Саюз журналістаў Літвы і Рада Еўропы з нагоды Сусветнага дня свабоды прэсы запрашаюць калег на медыйны форум і акцыю салідарнасці са зняволенымі калегамі.

Спікерамі і спікеркамі форуму акрамя іншых стануць эксперт Рады Еўропы Андрэй Рыхтэр, віцэ-міністр культуры Літвы Віктар Дзенісенка, дырэктар Літоўскай асацыяцыі СМІ на нацыянальных мовах Эрнэст Алесін.

Працоўныя мовы — беларуская і літоўская. Рэгістрацыя — да 30 красавіка.

Праграма форуму і рэгістрацыя

без впн

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
22.04.2025, 13:12
t.me/bajmedia/17745
Мішэль Віята: На вайне намнога лягчэй, чым у дыктатуры ці паліцэйскай дзяржаве

Ураджэнец Польшчы Мішэль Віята больш за 50 гадоў адпрацаваў у Agence France Presse. Значную частку свайго прафесійнага жыцця журналіст правёў у «гарачых кропках».

«Самае страшнае ўражанне ад вайны — гатоўнасць былых сяброў і суседзяў без вагання забіваць адзін аднаго», — распавёў БАЖ журналіст.

У Сараева, аблогу якога сербы вялі на працягу многіх месяцаў, я меў вельмі непрыемную задачу: кожны дзень хадзіў у морг і пералічваў трупы.

Я змушаны быў гэта рабіць, таму што баснійскія ўлады не жадалі даваць статыстыку забітых.

Цалкам інтэрв'ю чытайце тут

без впн

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
22.04.2025, 11:13
t.me/bajmedia/17744
За пяць гадоў наклад газет у Беларусі зменшыўся амаль на 40%

Колькасць найменняў газет у Беларусі за апошнія пяць гадоў скарацілася на 23,1% (з 471 па выніках 2019 году да 362 па выніках 2024-га), піша «Радыё Свабода» са спасылкай на праведзены агенцтвам «Позiрк» аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

Падрабязнасці

без впн
22.04.2025, 09:31
t.me/bajmedia/17743
#магчымасці
Адкрыта рэзідэнцыя для журналістаў у выгнанні (дэдлайн — 30 красавіка)

Журналістаў, якія зараз пражываюць у Еўропе, запрашаюць падаць заяўку на рэзідэнцыю ў рамках Ініцыятывы перамешчаных мастакоў у Reid Hall, якую сумесна падтрымліваюць Глабальны цэнтр Калумбіі ў Парыжы і Інстытут ідэй і ўяўлення.

Рэзідэнцыя 2025–2026 адкрыта для тых, хто вымушаны пакінуць родныя краіны з‑за вайны, стыхійнага бедства, палітычнага ўціску або падобных экстрэмальных абставінаў.

Прапанова ўключае гадавую стыпендыю ў памеры 40 000 еўра чыстымі (выплачваецца штомесячнымі часткамі), адміністрацыйную падтрымку і невялікую офісную плошчу ў Reid Hall у Парыжы з верасня 2025 года па чэрвень 2026 года.

Падрабязнасці
❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
22.04.2025, 08:01
t.me/bajmedia/17742
Як склаўся лёс выпускнікоў журфака? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

У 2014 годзе факультэт журналістыкі БДУ святкаваў 70-годдзе. Да юбілею быў падрыхтаваны стэнд з фотаздымкамі выпускнікоў розных гадоў, якімі журфак асаблівага ганарыўся.

«Наша Ніва»
паглядзела, як па-рознаму склаўся лёс найбольш вядомых з іх.

Падрабязнасці

без впн
21.04.2025, 18:31
t.me/bajmedia/17732
Россия обходит запрет на распространение пропаганды в Европе

Россия использует уязвимости искусственного интеллекта некоторых чат-ботов, чтобы распространять пропаганду и фейки, сообщает «Холод» со ссылкой на The Washington Post и выводы других исследователей и экспертов.

Из-за этого распространяемые Кремлем фейки можно прочитать даже в тех странах, где запрещено вещание некоторых российских СМИ.

Подробности

без впн
21.04.2025, 16:07
t.me/bajmedia/17731
«Раптам вяртаюць табе слых, хай сабе і механічны». Журналісту Андрэю Ліскаму сабралі на слыхавы апарат

Аперацыя на барабаннай перапонцы не дазволіла цалкам аднавіць слых, таму давялося набываць слыхавы апарат.

«Мне падабралі слыхавы апарат. Паспрабаваў — гучнасць моцная, спецыялістка працягвае гаварыць і адначасова дастае слыхавы апарат, — і тут мяне нібыта коўдрай накрылі. Чытанне па губах, да якога я ў Беларусі больш-менш налаўчыўся, не спрацоўвае ў Польшчы».

Падрабязнасці

без впн

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
21.04.2025, 14:06
t.me/bajmedia/17730
Як выявы, створаныя штучным інтэлектам, змяняюць фотажурналістыку і ўсё нашае жыццё

Медыі выкарыстоўваюць штучны інтэлект не толькі для працы з тэкстамі, але і для стварэння ілюстрацый. Ці пагражае гэта класічнай фотажурналістыцы, наколькі этычна выкарыстоўваць гэтыя выявы ў журналісцкай працы і каму належаць правы на выявы, створаныя з дапамогай штучнага інтэлекта? Давайце разбірацца.

«Падобна, узрастае рызыка таго, што выявы, напрыклад, прыродных катаклізмаў, створаныя пры дапамозе штучнага інтэлекту, будуць замінаць асвятленню ў СМІ і правядзенню ратавальных аперацый і будуць уплываць на жыцці людзей».

Чытайце артыкул Насты Захарэвіч...

без впн

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
21.04.2025, 12:01
t.me/bajmedia/17729
#магчымасці
Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 30 верасня)

Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training) абвяшчае запуск праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.

Чым можа дапамагчы праграма:
📎 прайсці курсы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў;
📎 прайсці моўныя курсы і экзамены для атрымання сертыфіката;
📎 зрабіць настрыфікацыю дыплома, вучонай ступені ці пасведчання аб адукацыі;
📎 прайсці курсы на атрыманне вадзіцельскіх правоў ( катэгорыі C, D, T);
📎 здаць кваліфікацыйныя экзамены;
📎 атрымаць прафесійную адукацыю (падтрымка навучання да 12 месяцаў).

Памер падтрымкі: да 10 000 еўра

Падаць заяўку

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
21.04.2025, 10:02
t.me/bajmedia/17728
🔔 Тым часам на конкурс «Вольнае слова» калегі падалі ўжо 38 матэрыялаў

Найбольш актыўна працы падаюцца ў намінацыі «Журналісцкае расследаванне» і «Найлепшы аналітычны матэрыял». Прыём матэрыялаў працягваецца.

Як і летась, ва ўсіх намінацыях, акрамя намінацыі «Журналісцкае расследаванне», журы будзе асобна ацэньваць тэкставыя і відэаматэрыялы. Для апошніх прадугледжана і асобная ўзнагарода.

Падрабязнасці і форма падачы

❗️Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
21.04.2025, 08:03
t.me/bajmedia/17727
Як называць па-беларуску велікодную выпечку? Вось варыянты

Мовазнаўцы, гісторыкі і іншыя адмыслоўцы ў народнай культуры кажуць адназначна – слова «куліч» у беларускай мове няма, гэта русізм.

У нашай краіне велікодную выпечку ніколі так не называлі. «Белсат» разбіраўся, як да нас прыйшлі кулічы і як казаць правільна.

«А пірагі, як сонца, ззялі,
І ў роце бабкі раставалі.
Са смакам елі і багата –
На тое ж даў Бог людзям свята».

Падрабязнасці
20.04.2025, 09:26
t.me/bajmedia/17726
#чытаемБАЖнае

У перадсвяточную суботу знайдзіце час паглядзець, што для вас на гэтым тыдні падрыхтавалі аўтары БАЖ

🪺Аляксандр Чарнуха: Няма ніякіх «там» і «тут», беларусаў штучна дзеляць

🪺 Святлана Ніла: «Шмат людзей сышло з прафесіі. Яны проста ратавалі сябе»

🪺Чаму ўрады баняць нейрасетку DeepSeek і што пра нас ведае ChatGPT?

🪺«Настоящее Время. Беларусь» спыніла вяшчанне

🪺 БАЖ фіксуе новую хвалю рэпрэсій супраць журналістаў і іх родных у Беларусі

Фота: pexels.com

❗️Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
19.04.2025, 12:21
t.me/bajmedia/17725
«Тэмы часта знаходзяць мяне самі»: Размова з фатографкай Ксеніяй Галубовіч

Ксенія Галубовіч — фатографка, журналістка і кінарэжысёрка, якая працуе з самымі складанымі тэмамі. Яна здымала ў кавіднай рэанімацыі, псіханеўралагічным інтэрнаце, лагеры для бежанцаў, ва Украіне пасля расейскага ўварвання.

«Іншыя» пагутарылі з Ксеніяй пра эмпатыю, павагу да досведу іншага і неабходнасць берагчы ўласную псіхіку.

«Мне заўсёды цікавыя людзі, якія адчуваюць сябе ў пэўнай ступені выключанымі з агульнага кантэксту грамадства і не заўсёды адчуваюць сябе з усімі на роўных. Хочацца сціраць гэтыя межы.

Мне здаецца, чым больш у грамадстве эмпатыі, павагі да іншых людзей, тым больш здаровае гэта грамадства і тым менш верагоднасці, што яно пойдзе кагосьці забіваць».

Цалкам чытайце тут

без впн
19.04.2025, 09:06
t.me/bajmedia/17724
Номерные радиостанции: зачем они нужны и что известно об их владельцах и слушателях

Таинственные вещатели неизвестной принадлежности годами заполняют эфир шифрованными сообщениями, которые при желании (и наличии КВ-радиоприемника) может услышать каждый — а вот разгадать не сможет почти никто.

«Зеркало» рассказывает, откуда взялись номерные радиостанции, зачем они нужны и что известно об их владельцах и слушателях.

«Чаще всего они транслируют последовательности чисел, хотя иногда используют и буквы, и отдельные слова. Случайным слушателям тут ничего не понять, но для определенных людей где-то в мире эти послания имеют конкретный и секретный смысл».

Подробности

без впн
18.04.2025, 18:41
t.me/bajmedia/17723
Праект Аляксандра Івуліна «ЧестнОК» — «экстрэмісцкае фармаванне»

МУС Беларусі прызнаў праект «ЧестнОК» — аднайменны YouTube-канал стварыў блогер Аляксандр Івулін, а вядзе сябра і напарнік блогера журналіст Яраслаў Пісарэнка — «экстрэмісцкім фармаваннем».

Пра гэта паведаміў Telegram-канал «ГУ «База»», які блізкі да сілавікоў.

Падрабязнасці

без впн

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
18.04.2025, 17:26
t.me/bajmedia/17722
TikTok разрешил загружать часовые видео

TikTok увеличил лимит длины видео с 10 до 60 минут, пишет Kosa.media.

Пока функция доступна ограниченному числу пользователей, но уже активно тестируется.

Подробности

без впн

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
18.04.2025, 16:37
t.me/bajmedia/17721
#магчымасці

Што ў пятніцу нязменнае, дык гэта наша штотыднёвая падборка магчымасцяў. Паглядзіце, што ў нашым кошыку сёння

🌸 Ідзе вылучэнне кандыдатаў і кандыдатак у сябры Рады па медыяэтыцы (да 27 красавіка)
Любая асоба можа вылучыць сваю кандыдатуру

🌸 Працягваецца прыём матэрыялаў на конкурс «Вольнае слова» (дэдлайн — 31 траўня)
Конкурс праводзіцца праводзіцца пад эгідай EFJ

🌸 Акадэмія новай беларускай дыпламатыі (дэдлайн — 20 красавіка)
Узрост удзельнікаў — ад 18 да 35 гадоў

🌸 Падтрымка СМІ ў выгнанні для пошуку бізнэс-ідэй (дэдлайн — 20 красавіка)
Незалежныя медыі могуць падаць заяўкі на гранты і кансультацыі

🌸 Трэнінг для трэнераў па медыяадукацыі ад IFAE (дэдлайн — 30 красавіка)
Шукаюць 6 удзельнікаў на афлайн-трэнінг у Варшаве

🌸 Прэмія Press Freedom Awards ад Міжнароднага інстытута прэсы (дэдлайн — 30 красавіка)
Прымаюць намінацыі на ўзнагароды World Press Freedom Heroes і Free Media Pioneer

🌸 Лабараторыя экалагічнай журналістыкі ад IDEM (дэдлайн — 30 красавіка)
Мова — англійская

🌸 Конкурс на званне журналіста года ад One Young World
Для медыйшчыкаў ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў

Фота: Susanne Jutzeler для pexels.com

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
18.04.2025, 15:01
t.me/bajmedia/17720
Медыйны вобраз Беларусі: што пра нас думаюць у свеце?

Цэнтр новых ідэй прадставіў даклад «Медыйны вобраз Беларусі за мяжой: маніторынг замежных СМІ за 2024 год», у якім распавядаецца пра тое, якой бачыцца нашая краіна ў публікацыях замежных медыяў.

«Белсат» расказвае самае галоўнае з вынікаў даследавання.

Аўтарка даследавання прааналізавала 3759 артыкулаў пра Беларусь, апублікаваных цягам 2024 года ў 20 міжнародных выданнях з 10 краін.

Падрабязнасці

без впн
18.04.2025, 13:11
t.me/bajmedia/17719
Беларускі фатограф два гады ляжыць пасля кавіду і цяпер зусім страціў сон

У кастрычніку 2023 года Павел захварэў на кавід і стаў ляжачым, піша «Наша Ніва».

У маі мінулага года ён упершыню падзяліўся сваёй сітуацыяй. Зараз стан не надта палепшаў.

«Я сплю недзе па 2,5—3,5 гадзіны на суткі. Гэта працягваецца ўжо 3 тыдні. Прэпаратаў, якія б сапраўды дапамаглі і далі мне паўнавартасны сон, няма. Увогуле. Зусім. Ніводнага».

Падрабязнасці

без впн
18.04.2025, 11:06
t.me/bajmedia/17718
«Фактычна не бачыць на адлегласці рукі». Што вядома пра Вячаслава Арэшку

Былы палітвязень, які адбываў тэрмін у івацэвіцкай калоніі № 22, распавёў «Вясне» пра стан здароўя журналіста, публіцыста, літаратара 70-гадовага Вячаслава Арэшку.

Ён адзін з самых узроставых палітычных вязняў у Беларусі. Спачатку адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі № 17 у Шклове, у снежні 2023 года яго перавялі ў ПК № 22 — калонію «Воўчыя норы» пад Івацэвічамі. Праз стан здароўя ён вызвалены ад працы.

Падрабязнасці

без впн

❗️
Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
18.04.2025, 09:31
t.me/bajmedia/17717
BYSOL адкрыў збор на летнія вакацыі для дзяцей палітвязняў

Калі адзін з бацькоў апынаецца за кратамі, а другі вымушаны ратавацца за мяжой, пакутуюць у першую чаргу дзеці. Сёння сотні сем’яў палітвязняў жывуць у эміграцыі, сутыкаючыся з фінансавымі і побытавымі праблемамі. Іх дзеці пазбаўленыя свайго дому, сувязяў і часцяком самага неабходнага.

Гэта збор перад летнімі вакацыямі, ён скіраваны на тое, каб беларусы не адчувалі сябе пакінутымі.

Нават невялікі ўнёсак можа змяніць чыёсці жыццё да лепшага. Будзем побач з імі, пакуль яны не дома!

Дапамагчы

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
18.04.2025, 08:01
t.me/bajmedia/17716
Беларуская асацыяцыя журналістаў — цяпер і ў лялечнай версіі 🙂

Не адстаём ад трэндаў 😉

Хто з БАЖаўцаў быў бы вашай улюбёнай лялькай?

❗️Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
17.04.2025, 18:38
t.me/bajmedia/17714
#магчымасці

Прэмія Kurt Schork Awards 2025 (дэдлайн — 15 чэрвеня)

Kurt Schork Memorial Fund запрашае журналістаў-фрылансераў, мясцовых рэпарцёраў і фіксераў з усяго свету падаць заяўкі на штогадовую прэмію імя Курта Шорка ў галіне міжнароднай журналістыкі.

◽️ Узнагарода адзначае смеласць у асвятленні канфліктаў, карупцыі, несправядлівасці і праблем з правамі чалавека.

◽️ Падаваць заяўкі на прэмію могуць прафесіяналы СМІ, рэпарцёры друкаваных і анлайн-выданняў.

◽️ Пераможцы атрымаюць грашовы прыз — 5000 долараў ЗША.

Падрабязнасці тут

без впн

❗️Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
17.04.2025, 17:22
t.me/bajmedia/17713
Працягваецца вылучэнне кандыдатаў і кандыдатак у сябры Рады па медыяэтыцы

Любая асоба можа вылучыць сваю кандыдатуру для ўдзелу ў выбарах сябраў Рады. Таксама вылучаць кандыдатуры могуць арганізацыі-удзельніцы Медыяасамблеі.

✔️ Вылучэнне удзельнікамі Медыяасамблеі
Кожны ўдзельнік Медыяасамблеі мае права намінаваць аднаго ці некалькіх кандыдатаў.

✔️ Самавылучэнне
Кожная асоба, якая адпавядае патрабаванням, вызначаным Пагадненнем для сябраў Рады па медыяэтыцы, можа самастойна вылучыць сваю кандыдатуру.

Асоба лічыцца зарэгістраванай у Рэестры кандыдатаў з моманту атрымання ад яе Сакратарыятам наступных дакументаў:
● кароткія біяграфічныя звесткі самавылучанай асобы,
● рэкамендацыйны ліст, які пацвярджае кваліфікацыю і рэпутацыю асобы.

Падрабязнасці і форма

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
17.04.2025, 15:41
t.me/bajmedia/17712
«Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: YouTube-канал «ЧестнОК-Live», Instagram журналіста Яраслава Пісарэнкі і TikTok-акаўнт «Радыё Ўнэт»

Увечары 16 красавіка Міністэрства інфармацыі абнавіла ў чарговы раз «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Падрабязнасці

без впн

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
17.04.2025, 14:16
t.me/bajmedia/17711
#замежжа

Цукерберга могут заставить продать Instagram

В США стартует судебный процесс, по итогам которого компания Meta может быть вынуждена продать принадлежащую ей социальную сеть Instagram. Об этом пишет «Холод» со ссылкой на Би-би-си.

«Аргумент заключается в том, что приобретение Instagram было способом нейтрализовать растущую конкурентную угрозу для Facebook».

Подробности тут

без впн
17.04.2025, 12:41
t.me/bajmedia/17710
Святлана Ніла: «Шмат людзей сышло з прафесіі. Яны проста ратавалі сябе»

Беларускія медыйшчыкі знаходзяцца ў асаблівай групе рызыкі: з 2020 года іхняя псіхіка аказалася пад моцным ударам. Выгнанне з краіны, легалізацыя, пошук жытла, працы, сямейныя праблемы — спіс можна працягваць бясконца.

Вось і журналістка Святлана Ніла больш за паўгода змагалася са сваімі псіхалагічнымі праблемамі. Асабістым досведам выхаду з псіхалагічнага крызісу яна падзялілася з чытачамі БАЖ.

«Аказалася, што трэба ўключаць клопат пра самога сябе. Але я гляджу, што мала ў каго гэта атрымліваецца: калі і пашанцуе, то толькі пасля таго, як цябе пераехала катком, калі ты збіраеш сябе кавалачках. Толькі тады прыходзіць усведамленне, што трэба было пра ўсё, што мне вядома цяпер, падумаць раней».

Падрабязнасці

без впн

❗️
Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
17.04.2025, 11:13
t.me/bajmedia/17709
У Польшчы забараняюць фатаграфаваць 25 тысяч аб’ектаў у публічных месцах

17 красавіка 2025 года ў Польшчы набываюць моц папраўкі ў «Закон аб абароне айчыны», якія абмяжоўваюць фота- і відэаздымку ў публічных месцах, піша «Белсат».

Забаронена фатаграфаваць і здымаць на відэа дзясяткі тысячаў збудаванняў, сярод якіх найперш вайсковыя аб’екты, але не толькі яны. Парушэнне закону будзе карацца.

Падрабязнасці

без впн
17.04.2025, 09:32
t.me/bajmedia/17708
#магчымасці

Конкурс на званне маладога журналіста года ад One Young World

Удзельнічаць могуць прадстаўнікі медыяў ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў.

Пераможца атрымае поўнасцю аплачаную паездку на саміт арганізацыі, які пройдзе з 3 па 6 лістапада 2025 года ў Мюнхене, Германія.

Падрабязнасці і рэгістрацыя

без впн

❗️Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
17.04.2025, 08:01
t.me/bajmedia/17707
#магчымасці
Акадэмія новай беларускай дыпламатыі (дэдлайн — 20 красавіка)

Акадэмія новай беларускай дыпламатыі — адукацыйны курс Кампуса палітычнай навукі сумесна з Фондам Фрыдрыха Эберта, прысвечаны знешняй палітыцы Беларусі. Арганізатары запрашаюць да ўдзелу маладых лідараў_к ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў.

Што можна атрымаць ад навучальнай праграмы:
🔹 навучыцца свабодна і глабальна думаць пра знешнюю палітыку і культурную дыпламатыю,
🔹 навучыцца вызначаць тэндэнцыі і ацэньваць іх уплыў на знешні вобраз Беларусі,
🔹 навыкі для прасоўвання беларускай культуры на міжнародным узроўні.

У праграме: 15 анлайн-сесій + напісанне эсэ, а таксама практычная частка ў афлайне (уік-энд у Варшаве).

Калі:
🔹Анлайн-частка: 23 красавіка — 11 чэрвеня.
🔹Афлайн-частка ў Варшаве: 12–14 чэрвеня.

Падаць заяўку

без впн

❗️
Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
16.04.2025, 17:41
t.me/bajmedia/17698
Анджэю Пачобуту за кратамі споўнілася 52 гады

Сёння 52 гады спаўняецца палітвязню Анджэю Пачобуту. Пяты дзень народзінаў ён сустракае за кратамі. І, падобна, зноў у ізаляцыі — у памяшканні камэрнага тыпу (ПКТ), піша «Радыё Свабода».

«Яго ўжо два гады трымаюць ў рэжыме абсалютнага інкамунікада, пастаянна ўтрымліваюць у ПКТ. Няма перапіскі, няма магчымасьці перадачаў. Невядома нават, ці ёсьць у яго, прабачце, ніжняя бялізна, ці не».

Падрабязнасці

без впн
16.04.2025, 16:01
t.me/bajmedia/17697
⚡️ «Настоящее Время. Беларусь» спыніла вяшчанне, усе супрацоўнікі праекта адпраўлены ў адміністрацыйны адпачынак

Такую меру радыкальнага зніжэння выдаткаў прыйшлося прымяніць з-за спрэчкі карпарацыі RFE / RL аб фінансаванні з Агенцтвам ЗША па глабальным медыя, USAGM.

Падрабязнасці

без впн

❗️
Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
16.04.2025, 14:34
t.me/bajmedia/17696
США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР

Госдепартамент отменил 139 грантов на иностранные проекты в сфере СМИ, разнообразия, равенства и инклюзивности в ряде стран, среди которых Молдова, Беларусь, Армения и Узбекистан, пишет Deutsche Welle.

«Эти программы сосредоточены на расточительных инициативах, деятельность которых не соответствует приоритетам администрации, и впустую тратят деньги налогоплательщиков».

Подробности

без впн
16.04.2025, 12:41
t.me/bajmedia/17695
Чаму ўрады баняць нейрасетку DeepSeek і што пра нас ведае ChatGPT?

Некалькі краін забаранілі выкарыстоўваць нейрасетку DeepSeek на дзяржаўных прыладах, а ў Паўночнай Карэі яе прыбралі з усіх крамаў прылажэнняў. І ўсё праз клопат праз бяспеку як саміх карыстальніц і карыстальнікаў, так і ўсіх навакольных.

А наколькі (не)бяспечны ChatGPT, якім так часта карыстаюцца беларускія журналісты і журналісткі?

Няясна, якімі менавіта этычнымі правіламі карыстаецца сістэма, каб вызначыць, што ёсць этычным, а што — не.

Дзеля эксперымента спыталася ў ChatGPT, дзе амерыканка са штату, у якім забаронены аборты, можа атрымаць гэтую форму медычнай дапамогі. Адказ быў інфарматыўным.

Падрабязнасці

без впн

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
16.04.2025, 11:10
t.me/bajmedia/17694
#магчымасці

Лабараторыя экалагічнай журналістыкі ад IDEM (дэдлайн — 30 красавіка)

Праграма:

✅ Экспертныя веды: удзельнікі даведаюцца пра энергетычны пераход, цыркулярную эканоміку, жыллёвы крызіс і ўстойлівае лясное гаспадаранне.

✅ Практычная падрыхтоўка: удасканаленне метадаў расследавання, ведаў у галіне лічбавай бяспекі і навыкаў працы з інструментамі штучнага інтэлекту.

✅ Трансгранічнае супрацоўніцтва: праца з журналістамі з шасці краін над сумеснымі праектамі.

✅ Практычны досвед: удзел у трох афлайн-лабараторыях у Малдове, Германіі і Польшчы, у тым ліку экскурсіі ў адпаведныя арганізацыі і навукова-даследчыя інстытуты.

Усе выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне пакрываюцца арганізатарамі.

Падрабязнасці і рэгістрацыя

без впн

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
16.04.2025, 09:32
t.me/bajmedia/17693
Андрэй Бастунец: Галоўная мэта – дапамога калегам, якія знаходзяцца за кратамі

Сёлета спаўняецца 30 год Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Чаго было больш за гэтыя 30 гадоў — станоўчага ці адмоўнага? Распавядае «Радыё Рацыя» шматгадовы старшыня арганізацыі Андрэй Бастунец.

«Сам тэрмін існавання, трыццаць гадоў існавання беларускай арганізацыі грамадскага сектару — гэта вельмі паказальна і вялікая падзея насамрэч».

Падрабязнасці

без впн
16.04.2025, 08:02
t.me/bajmedia/17692
Інго Пэтц: «Тры фактары, якія ўплываюць на беларускае грамадства»

БАЖ пагутарыў з кіраўніком беларускай рэдакцыі нямецкага інтэрнэт-партала dekoder.org пра яго новую кнігу RASENDER STILLSTAND.

«Я вельмі сумняюся, ці ўвогуле сёння можна казаць пра нейкі раскол у беларускім грамадстве ў цяперашніх варунках. Але чым даўжэй грамадства існуе ў аўтарытарных умовах, тым большая пагроза, што аўтарытарны вобраз мыслення замацуецца – у тым ліку і пад уплывам прапаганды, які нарастае».

Цалкам інтэрв'ю чытайце тут

без впн

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
15.04.2025, 18:37
t.me/bajmedia/17690
«Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: TikTok-акаўнт «@nexta_by» і YouTube-канал «Бумажные города»

«Бумажные города» — гэта відэапраект грамадскай ініцыятывы «Чэсныя людзі».

За мэту аўтары канала паставілі тлумачыць гледачам, як працуе і якія мэты пераследуе дзяржаўная прапаганда ў Беларусі. Рэсурс мае 7,12 тыс. падпісчыкаў.

Падрабязнасці

без впн

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
15.04.2025, 16:07
t.me/bajmedia/17689
«Кантэнт унікальны». Беларуская рэжысёрка стварае серыю відэа пра сядзібы ў зоне адчужэння

На YouTube-канале «1142Х» з’явіўся тызэр серыі дакументальных відэа пра шляхецкія сядзібы ў зоне радыеактыўнага забруджвання. Рэжысёрка фільмаў – гамяльчанка Марыя Булавінская, яна шукае падтрымку для поўнай рэалізацыі праекту, піша «Белсат».

«Тры гады дыскі з архівам захоўваліся ў сырым памяшканні ў невядомых мне людзей».

Падрабязнасці тут

без впн
15.04.2025, 13:51
t.me/bajmedia/17688
Барыс Гарэцкі: БАЖ фіксуе выпадкі, калі пад выглядам журналістаў да людзей звяртаюцца трэція асобы

Не выключана, што гэта могуць быць супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў, заявіў «Позірку» намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі.

Ён рэкамендуе простую рэч: не давайце інфармацыю асобам, у сапраўднасці якіх вы не ўпэўнены. А праверыць сапраўднасць журналіста заўсёды вельмі проста, звярнуўшыся ў рэдакцыю.

Падрабязнасці

без впн
15.04.2025, 11:50
t.me/bajmedia/17687
Міністэрства інфармацыі хоча перадусталёўваць нацыянальны радыёплэер у аўтамабілях

У 2023 годзе ў Беларусі стварылі нацыянальны анлайн-радыёплэер, у які ўлучаныя «ўсе асноўныя беларускія радыёстанцыі». Цяпер стаіць задача яго прасоўваць, піша Радыё Свабода са спасылкай на БелТА.

«За апошнія два гады зарэгістравалі тры радыёпраграмы, анулявалі 33 радыётрансляцыйныя СМІ. Агульная колькасць радыёпраграмаў скарацілася больш як на 30%».

Падрабязнасці тут

без впн
15.04.2025, 10:03
t.me/bajmedia/17686
#магчымасці

Семінар «Этычныя стандарты журналісцкай працы ў экстрэмальных сітуацыях ад AFP» (Вільня, 16 і 17 красавіка)

Семінар ладзіць Agence France-Presse (AFP) — адно з трох галоўных інфармацыйных агенцтваў у свеце. Спікеры падзеляцца з удзельнікамі распрацаванымі стандартамі для абароны сваёй незалежнасці, журналістаў, іх крыніц і іх камунікацый.

Спікеры:

📍Мішэль Віята, былы карэспандэнт AFP у Іране, Італіі, Босніі, Расіі, Канадзе і Польшчы.
📍Таццяна Каліноўская, карэспандэнтка, якая асвятляе Беларусь.

Час:
16 красавіка: 9.00 — 17.00
17 красавіка: 9.00 — 14.00

Падаць заяўку на ўдзел

без впн

❗️Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
15.04.2025, 08:01
t.me/bajmedia/17685
За першыя дні прыёму на конкурс «Вольнае слова» калегі падалі 28 матэрыялаў

Найбольш актыўна калегі падавалі працы ў намінацыі «Журналісцкае расследаванне» і «Найлепшы аналітычны матэрыял». Прыём матэрыялаў працягваецца.

❗️Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
14.04.2025, 20:03
t.me/bajmedia/17684
Калега па журналісцкім цэху вырашыў падзяліцца з паплечнікамі сваімі сумнымі прагнозамі пра лёс медыя.

Чытаць цалкам

без впн

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
14.04.2025, 18:51
t.me/bajmedia/17683
Інго Пэтц: «Тры фактары, якія ўплываюць на беларускае грамадства»

БАЖ пагутарыў з кіраўніком беларускай рэдакцыі нямецкага інтэрнэт-партала dekoder.org пра яго новую кнігу RASENDER STILLSTAND.

Я вельмі сумняюся, ці ўвогуле сёння можна казаць пра нейкі раскол у беларускім грамадстве ў цяперашніх варунках. Але чым даўжэй грамадства існуе ў аўтарытарных умовах, тым большая пагроза, што аўтарытарны вобраз мыслення замацуецца – у тым ліку і пад уплывам прапаганды, які нарастае.

Цалкам інтэрв'ю чытайце тут

без впн

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
14.04.2025, 17:36
t.me/bajmedia/17682
Пракуратура Брэсцкай вобласці распавяла, колькі інфармацыйных рэсурсаў было прызнана «экстрэмісцкімі» ў 2025 годзе

Органы пракуратуры Брэсцкай вобласці за першы квартал 2025 года накіравалі ў рэгіянальныя суды 128 заяваў аб прызнанні інтэрнэт-рэсурсаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй».

Падрабязнасці

без впн

❗️Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
14.04.2025, 17:12
t.me/bajmedia/17681
#замежжа

World Press Photo адмяніў запрашэнне фатографу ТАСС на цырымонію ў Амстэрдаме

«У сувязі з узрослай напружанасцю на еўрапейскім кантыненце, на гэтым этапе мы больш не можам садзейнічаць госцю з расійскай арганізацыі, якая кантралюецца дзяржавай», — гаворыцца ў заяве арганізатараў.

Пры гэтым узнагароду ў Цярэшчанкі, які стаў адным з трох пераможцаў у намінацыі «Серыя здымкаў» у еўрапейскім рэгіёне, не адклікаюць.

Падрабязнасці тут

без впн

❗️Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
14.04.2025, 16:03
t.me/bajmedia/17680
Медыяпартал «Будзьма беларусамі!» далучыўся да Кодэкса журналісцкай этыкі

Рэдакцыя культурна-асветнага медыяпартала «Будзьма беларусамі!» далучылася да Пагаднення аб самарэгуляванні і Кодэкса этыкі і стала 22‑м удзельнікам сістэмы самарэгулявання незалежных медыяў.

Падрабязнасці

без впн

❗️Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
14.04.2025, 15:14
t.me/bajmedia/17679
Os resultados da pesquisa são limitados a 100 mensagens.
Esses recursos estão disponíveis apenas para usuários premium.
Você precisa recarregar o saldo da sua conta para usá-los.
Filtro
Tipo de mensagem
Cronologia de mensagens semelhante:
Data, mais novo primeiro
Mensagens semelhantes não encontradas
Mensagens
Encontre avatares semelhantes
Canais 0
Alta
Título
Assinantes
Nenhum resultado corresponde aos seus critérios de pesquisa