Украіна прапануе перамір'е не на 30 гадзін, а на 30 дзён
https://smarturl.click/L3vlM
Спасылаючыся на даклад Вярхоўнага галоўнакамандуючага УСУ Аляксандра Сырскага, прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што, нягледзячы на заяву Пуціна аб велікодным перамірʼі да 21 красавіка, на асобных участках фронту працягваюцца расейскія штурмавыя баявыя дзеяньні і абстрэлы расейскай артылерыі.
«Таму да словаў з Масквы няма даверу. Мы добра ведаем, як маніпулюе Масква, і заўсёды гатовыя на ўсё. Украінскія сілы абароны будуць дзейнічаць рацыянальна, адказваючы люстэркава. На кожны расейскі ўдар будзе дастатковы адказ».
Зяленскі заявіў, што калі сапраўды запануе поўная цішыня, то Ўкраіна прапануе падоўжыць яе і пасьля Вялікадня 20 красавіка:
«Гэта раскрые сапраўдныя намеры Расеі, бо 30 гадзін дастаткова для загалоўкаў, але не для рэальных захадаў умацаваньня даверу. 30 дзён могуць даць міру шанец».