O seu período de teste terminou!
Para acesso total à funcionalidade, pague uma subscrição premium
EU
Еўрарадыё | Еврорадио
https://t.me/euroradio
Idade do canal
Criado
Linguagem
Bielorrusso
2.18%
ER (semana)
18.73%
ERRAR (semana)

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Mensagens Estatísticas
Repostagens e citações
Redes de publicação
Satélites
Contatos
História
Principais categorias
As principais categorias de mensagens aparecerão aqui.
Principais menções
Não foram detectadas menções significativas.
Encontrado 2 595 resultados
Важныя падзеі і сэнсы панядзелка, 22 красавіка, у праграме ЕЎРАЗУМ:

00:55 Пакістанцы ў Беларусі: што з намі не так?

06:57 Навіны спорту

08:53 Жодзінцы супраць сажалкі з адкідамі — улады маўчаць, міліцыя адабрала подпісы

15:24 Навіны шоў-бізу

18:21 Папа Францішак. Якім ён быў і што будзе пасля яго?
22.04.2025, 22:01
t.me/euroradio/63591
У беларускіх кінатэатрах ужо другі тыдзень паказваюць фільм “Наш космас”, зняты на "Беларусьфільме" на замову Мінкульта. Кінакрытык Тарас Тарналіцкі праз не магу паглядзеў стужку і напісаў рэцэнзію.

Чарговая агітка пра тое, што ўсё самае лепшае ў краіне здарылася дзякуючы Лукашэнку: https://euroradio.fm/ne-nash-kosmas-yak-belaruski-rezhym-praz-kino-prysvoyvae-rasiyskuyu-kasmanautyku

З Беларусі — без VPN
22.04.2025, 21:11
t.me/euroradio/63590
22.04.2025, 20:48
t.me/euroradio/63589
Пасля выбуху на арсенале ва Уладзімірскай вобласці Расіі працягваюць дэтанаваць снарады. Яны разлятаюцца па суседніх вёсках і мястэчках.

Мінабароны Расіі не хоча прызнаваць, што да знішчэння арсенала ў 80 км ад Масквы маюць дачыненне ўкраінцы. Там сцвярджаюць, што выбух адбыўся праз парушэнне патрабаванняў бяспекі.
22.04.2025, 20:48
t.me/euroradio/63587
22.04.2025, 20:48
t.me/euroradio/63588
Фінал Кубка Беларусі па футболе перанеслі з Мінска ў Гродна. Справа ў тым, што да 24 траўня, калі мусіць адбыцца матч, яшчэ не будзе дабудаваны Нацыянальны стадыён, на якім яго планавалі згуляць.

Як даведалася @tribuna_by, будаўнікі не паспелі зусім крышачку. Адкрыццё новага стадыёна запланаванае на 7 чэрвеня. Падрабязней: https://euroradio.fm/trybune-stala-vyadoma-data-adkryccya-nacyyanalnaga-stadyyona-u-minsku

З Беларусі — без VPN
22.04.2025, 20:26
t.me/euroradio/63586
22.04.2025, 20:06
t.me/euroradio/63585
22.04.2025, 20:06
t.me/euroradio/63584
Ля гіганцкай фігуры зубра на трасе М1 пабудуюць прыдарожную кавярню. Неўзабаве гэтае месца на мяжы Брэсцкай і Мінскай абласцей увогуле дужа зменіцца.

Як вам праект?
22.04.2025, 20:06
t.me/euroradio/63583
Украіна не прызнае акупаваны Крым расійскай тэрыторыяй — нават калі ЗША заўтра папросяць. Гэтага не дазваляе ўкраінская Канстытуцыя, сцвярджае Уладзімір Зяленскі:

"Тут няма пра што казаць. Гэта па-за нашай Канстытуцыяй. Гэта нашая тэрыторыя, тэрыторыя народа Украіны".

"Мы не можам проста "А чаму б не", — дадаў прэзідэнт Украіны. Паводле яго словаў, Кіеў гатовы да перамоваў — але пасля таго, як з Крамля аддадуць каманду спыніць агонь.
22.04.2025, 19:44
t.me/euroradio/63582
ЗША заўтра прапануюць Украіне і яе еўрапейскім саюзнікам афіцыйна прызнаць Крым часткай Расіі і аслабіць санкцыі, уведзеныя супраць пуцінскага рэжыму. У абмен Масква пагодзіцца замарозіць цяперашнюю лінію фронту — "спыніць вайсковыя дзеянні ва Украіне ў той час, калі расійскія ўзброеныя сілы маюць баявы імпульс і значную перавагу ў колькасці войскаў і ўзбраенні".

Так цяпер выглядае праект мірнага пагаднення па Украіне, піша са спасылкай на свае крыніцы The Washington Post.

Ну што тут сказаць? План надзейны, як швейцарскі гадзіннік.
22.04.2025, 19:27
t.me/euroradio/63581
Еўрапейскае касмічнае агенцтва пачало эксперымент па вырошчванні ежы для астранаўтаў у космасе. Пакуль што — на арбіце Зямлі, а ў будучыні — на Месяцы або Марсе.

Праект прадугледжвае вырошчванне бялкоў, тлушчаў, пратэінаў і валокнаў. Мяркуецца, што з атрыманых складнікаў можна будзе гатаваць смачную і звыклую ежу. Калі эксперымент пройдзе ўдала, гэта дазволіць зрабіць харчаванне астранаўтаў значна таннейшым. Зараз яно каштуе да 26 тысяч долараў на чалавека за дзень.

Агенцтва сумесна з NASA і SpaceX запусціла на арбіту спадарожнік з генетычна мадыфікаванымі клеткамі дрожджаў. Пасля яго вяртання на Зямлю навукоўцы даследуюць іх і сканструююць біярэактар ​​для вырошчвання кампанентаў ежы. Яго адправяць у космас у 2026 годзе.
22.04.2025, 19:02
t.me/euroradio/63580
Хто выбірае новага Папу Рымскага? Трамп ці Пуцін могуць на гэта паўплываць? Навошта ў кардыналаў адбіраюць смартфоны?

Распавядае экспертка ў справах рэлігій Наталля Васілевіч. Цалкам стрым з ёю глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=_WRNCyuuAWI
22.04.2025, 18:38
t.me/euroradio/63579
Экс-палітвязень Гнёт анансаваў кінапаказ у Сербіі. Да таго ён правёў там год у зняволенні — і ледзь не быў выдадзены беларускім уладам.

Што ён вытварае? https://euroradio.fm/eks-palitvyazen-gnyot-anansavau-kinapakaz-u-belgradze-dze-pravyou-god-u-znyavolenn

З Беларусі — без VPN
22.04.2025, 18:13
t.me/euroradio/63578
Мараканскіх студэнтаў, якія на выходных пабіліся на плошчы ў Гомелі, хочуць выслаць з Беларусі. Пра гэта расказаў Вадзім Забаронак, намначальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС.

Паводле яго інфармацыі, прычынай бойкі стаў "бытавы канфлікт". Раней у міліцыі казалі, што хлопцы пабіліся праз дзяўчыну. Міліцыянты затрымалі маладых людзей адразу пасля таго, як яны скончылі разбірацца паміж сабой.

Падставай для таго, каб пазбавіць замежніка права знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі можа быць любое адміністрацыйнае правапарушэнне — нават перавышэнне хуткасці. А тут сітуацыя яшчэ і атрымала "шырокі грамадскі рэзананс", бо ўся краіна абмяркоўвае 150 тысяч пакістанцаў, якіх запрасіў у Беларусь Лукашэнка
22.04.2025, 17:47
t.me/euroradio/63577
Падобна да таго, што чыноўнікі нарэшце прыдумалі, куды падзець энергію з БелАЭС. А заадно — як асвоіць пару кітайскіх крэдытаў і вярнуць у абарот пару закінутых памяшканняў.

Ёсць у гэтым плане і яшчэ тое-сёе, што прыносіць прыбытак: https://euroradio.fm/navoshta-belarusi-mayningavyya-fermy-i-pry-chym-tut-lukashenka

З Беларусі — без VPN
22.04.2025, 17:22
t.me/euroradio/63576
На выходных у Беларусь вернуцца халады. А можа нават і снег — уночы ў нядзелю, 27 красавіка, тэмпература месцамі апусціцца да -5 градусаў. А ўдзень будзе не больш за +14°C.

Пахаладанне закране і суседнія краіны. Так што пачакайце хаваць цёплыя курткі і штаны ў шафы — яны вам яшчэ спатрэбяцца!
22.04.2025, 16:59
t.me/euroradio/63575
"Пеленг" спрабуе адсудзіць $1 млн у расійскага вытворцы радыёэлектроннай апаратуры. Мінская кампанія падала ў Арбітражны суд Растоўскай вобласці тры пазовы, якія датычацца дамоваў, заключаных з навукова-прамысловым комплексам "Бартавыя інтэлектуальныя сістэмы" ў 2019 і ў 2022 гадах.

Абодва прадпрыемствы супрацоўнічаюць з расійскімі вайскоўцамі.

Дэталі разгляду справаў невядомыя — суд зрабіў працэс закрытым. На гэта звярнула ўвагу @zerkalo_io.
22.04.2025, 16:38
t.me/euroradio/63574
На выезд з Беларусі ў Польшчу сабралася больш за 950 легкавікоў. Пры гэтым на мяжы з Літвой адносна пуста.

Падрабязней: https://euroradio.fm/na-vyezd-z-belarusi-u-polshchu-sabralasya-bolsh-za-950-auto

З Беларусі — без VPN
22.04.2025, 16:11
t.me/euroradio/63573
Чаму Лукашэнка запрасіў у Беларусь менавіта 150 тысяч пакістанцаў? Чаму не 50 тысяч ці не 500 тысяч? Адказ на гэта ёсць у карыстальнікаў беларускага твітара.

Яны разам з вядоўцамі бла-бла-шоў "Чык-чырык" заўважаюць, што Лукашэнка вырашыў напаследак сам разабрацца з ксенафобіяй у беларускім грамадстве. Навучыць беларусаў прымаць іншых, непадобных да сябе людзей і жыць з імі побач. Іначай бы гэтая няпростая задача пералягла на плечы ўладаў Новай Беларусі... Які малайчына!

Глядзіце свежы выпуск тут: https://www.youtube.com/watch?v=TYf9fwFgs4k
22.04.2025, 15:32
t.me/euroradio/63572
Вялікдзень скончыўся — а разам з ім і перамір'е. Расіяне аднавілі ўдары па Украіне, і іх ракеты па-ранейшаму трапляюць у жылыя дамы.

22 красавіка атакаванае Запарожжа — тут кіраваная авіябомба трапіла ў шматпавярховік. Таксама бомбы ўпалі на Купянск на Харкаўшчыне — там разбураныя прыватныя падворкі.
22.04.2025, 14:46
t.me/euroradio/63569
22.04.2025, 14:46
t.me/euroradio/63570
22.04.2025, 14:46
t.me/euroradio/63571
Хвілінка рэтра. Лявон Вольскі і Сяржук Канановіч прыйшлі на БТ і вучаць, як граць на гітары песню "Абсэнт".

"Для пачынальнікаў, у пад'ездах і ў альтанках".
22.04.2025, 14:05
t.me/euroradio/63568
Беларускі рубель працягвае умацоўвацца да долара, еўра і расійскага рубля на біржавых таргах у аўторак. Прычым заўважна так! Хутка чакаем долар па тры рублі?

Вось курсы валют, якія дзейнічаюць у бліжэйшыя суткі.

1 USD 🇺🇸 = 3,0253 рубля | -2 капейкі
1 EUR 🇪🇺 = 3,4621 рубля | -2,74 капейкі
100 RUB = 3,6691 рубля | -1,08 капейкі

Тры месяцы таму, у дзень інаўгурацыі Дональда Трампа, 1 долар каштаваў 3,4591 рубля. З 20 студзеня валюта ЗША патаннела на 43 капейкі, ці на 12.5%.
22.04.2025, 13:33
t.me/euroradio/63567
Памерлага Папу Рымскага Францішка крытыкуюць за тое, што ён быў занадта мягкім і нерашучым. Ён не даваў рэзкіх ацэнак, рэдка рабіў гучныя заявы. А вайну ва Украіне часта называў канфліктам (добра, што хаця б не СВА).

Хаця ў 2020-м Францішак упісаўся за беларускіх пратэстоўцаў і заклікаў спыніць гвалт.

Якім ён быў, які ўплыў зрабіў, якім застанецца ў памяці і хто будзе пасля яго? Абмяркоўваем гэтыя пытанні ў стрыме з тэалагіняй і праваабаронцай Наталляй Васілевіч: https://youtu.be/_WRNCyuuAWI
22.04.2025, 12:59
t.me/euroradio/63566
Папу Рымскага Францішка пахаваюць ў суботу, 26 красавіка. А заўтра труну з яго целам выставяць у саборы Святога Пятра, каб вернікі маглі аддаць яму даніну павагі.

Францішак папрасіў, каб з ім развіталіся сціпла: https://euroradio.fm/pakhavanne-papy-rymskaga-adbudzecca-u-subotu

З Беларусі — без VPN
22.04.2025, 12:27
t.me/euroradio/63565
Блізкі да сілавічкоў тг-канал паведаміў, што ў Гомелі пабіліся не пакістанцы, а мараканцы. Гэта былі студэнты, якія пасварыліся праз дзяўчыну.

Людзям, якія ў каментарах пісалі, што ўдзельнікі бойкі могуць быць пакістанцамі, ужо пагражаюць затрыманнем.
22.04.2025, 12:04
t.me/euroradio/63564
Прапаганда з уласцівай ёй мядзвежай дрымучасцю і нянавісцю да ўласнага народа пачала апраўдваць Лукашэнку за ідэю запрасіць у Беларусь 150 тысяч работнікаў з Пакістана. Тут у нас клінічны выпадак.

Усе гэтыя азаронкі гадамі раздзімалі ксенафобію, распавядаючы беларусам пра зверствы мусульманаў у краінах Еўрапейскага саюза. А цяпер здзіўляюцца.
22.04.2025, 11:54
t.me/euroradio/63563
Па сацсетках разлятаецца відэа бойкі замежнікаў у цэнтры Гомеля. Сцэна разгортваецца на плошчы Леніна каля ўваходу ў парк, гэта адно з тусовачных месцаў горада.

На відэа маладыя людзі ўсходняй знешнасці б'юцца, а трэці хлопец ляжыць на асфальце. У каментарах пішуць, што бойка адбылася ўночы з 21 на 22 красавіка. Пішуць таксама, што гэта пакістанцы, але ніякіх пацвярджэнняў гэтаму няма.
22.04.2025, 11:28
t.me/euroradio/63562
Гэты працоўны тыдзень у Беларусі будзе доўгім — на ім толькі адзін выходны, у нядзелю. Затое на наступным тыдні — толькі два працоўныя дні.

Расказваем, калі працаваць, а калі адпачываць: https://euroradio.fm/na-nastupnym-tydni-u-belarusau-buduc-tolki-dva-pracounyya-dni

З Беларусі — без VPN
22.04.2025, 11:03
t.me/euroradio/63561
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на аўторак (час пазначаны беларускі):

13:00 — экспертка ў справах рэлігіі Наталля Васілевіч. Паразмаўляем пра ролю Папы Рымскага Францішака і пра тое, хто можа яго замяніць.

Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
22.04.2025, 10:29
t.me/euroradio/63560
Дар'я Домрачава прыйшла паглядзець хакей разам з Віктарам Лукашэнкам. Ну а што? Не асабіста ж ён скінуў з ровара і дзве хвіліны збіваў дручкамі і нагамі яе брата Мікіту ў кастрычніку 2020 года...

Больш важных тэмаў тыдня ў свежым выпуску бла-бла-шоў "Чык-чырык": https://www.youtube.com/watch?v=TYf9fwFgs4k
22.04.2025, 10:08
t.me/euroradio/63559
"Беллегпрам" хваліцца аднаўленнем паставак у краіны Еўрасаюза. Што праўда, тут жа і "лагістычныя складанасці", і "падаражэнне транспартных выдаткаў".

Падрабязней: https://euroradio.fm/bellegpram-khvalicca-adnaulennem-pastavak-u-krainy-eurasayuza

З Беларусі — без VPN
22.04.2025, 09:49
t.me/euroradio/63558
Дональд Трамп упершыню за свой другі прэзідэнцкі тэрмін збіраецца ў Еўропу. Ён хоча патрапіць на пахаванне Папы Рымскага Францішка.

47-ы прэзідэнт ЗША выбраў даволі дзіўныя словы, каб паведаміць пра гэта. "Мы з Меланіяй будзем прысутнічаць на пахаванні Папы Францішка ў Рыме. Мы з нецярплівасцю чакаем магчымасці быць там!", — напісаў ён у сваёй сацсетцы Truth.

Не кожны дзень чытаеш, як нехта нецярпліва чакае пахавання. Але шмат каму з беларусаў гэтая эмоцыя знаёмая.
22.04.2025, 09:19
t.me/euroradio/63557
Памёр савецкі і расійскі скульптар Зураб Цэрытэлі. Яму быў 91 год.

Цэрытэлі заўжды быў блізкім да ўладаў, якія, у сваю чаргу, не шкадавалі для яго пасадаў, прэмій і медалёў. Але ў свой час яго дзіўныя, манументальныя працы сталі для савецкіх грамадзянаў адным са знакаў пераменаў.
22.04.2025, 09:02
t.me/euroradio/63556
“Беларуская чыгунка” прапанавала Літве, Латвіі і Польшчы ўзнавіць рух пасажырскіх цягнікоў. Гэта адбылося на канферэнцыі Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак (так, ёсць і такая!).

Прадстаўнік Літвы на пасяджэнні адсутнічаў, а што адказалі іншыя — невядома. Затое ўжо некалькі гадоў вядома, што транспартныя абмежаванні, як і іншыя санкцыі, будуць знятыя, калі Лукашэнка спыніць палітычныя рэпрэсіі і перастане дапамагаць Пуціну ў вайне супраць Украіны.
22.04.2025, 08:36
t.me/euroradio/63555
Важныя падзеі і сэнсы панядзелка, 21 красавіка, у праграме ЕЎРАЗУМ:

00:58 Ці прызнае Украіна Крым расійскім?

15:14 Навіны спорту

17:43 Навошта Лукашэнка акружыў сябе лібераламі

30:21 Навіны шоў-бізу

33:18 Пакістанцы замест “здаднікаў” — твітарскія пра адкрытыя вакансіі
21.04.2025, 22:03
t.me/euroradio/63554
Навошта беларусам пашпарт Новай Беларусі? Тры сэнсы ад Паўла Лібера.

Прачытаць можна тут: https://euroradio.fm/navoshta-belarusam-pashpart-novay-belarusi-try-sensy-ad-paula-libera

З Беларусі — без VPN
21.04.2025, 21:32
t.me/euroradio/63553
Тэма пераезду 150 тысяч пакістанцаў у Беларусь не адпускае цікток. Беларускі запісваюць відэа з газавымі балончыкамі — маўляў, будзе чым бараніцца ад гасцёў з Паўднёвай Азіі. Іншыя звяртаюць увагу на сацыяльны бок пытання.

"А сваім вы не хочаце адпаведную падтрымку адказаць?"
21.04.2025, 21:06
t.me/euroradio/63552
Марына Кіявец ганяе з Польшчы машыны для Узброеных сілаў Украіны. Гэтай зімой яна трапіла ў аварыю. Жанчына адкрыла збор на рамонт, вось тут: https://zrzutka.pl/rv5j4v

Да канца збору застаецца некалькі гадзінаў, але патрэбная сума яшчэ не закрытая. Смелай беларусцы патрэбная вашая дапамога!

А вось нашае відэа пра Марыну Кіявец з праекту "Як ты?"
21.04.2025, 20:41
t.me/euroradio/63551
Выратавальнікі спрабуюць патушыць лясны пажар на поўдзень ад Мінска. Полымя падабралася да вёскі Кайкава.

Тушыць агонь перашкаджаюць вецер і адсутнасць дарог. На месцы ўжо амаль 20 адзінак тэхнікі і больш за 70 чалавек.
21.04.2025, 20:16
t.me/euroradio/63549
21.04.2025, 20:16
t.me/euroradio/63550
Расія і Турцыя губляюць ураджай садавіны. Гэта можа больна ўдарыць па гаманцах беларусаў улетку. Калі садавіна з поўдня ўвогуле з'явіцца на прылаўках.

Справа ў хвалі замаразкаў, якая прайшла ў красавіку. На поўдні і ў цэнтры Расіі страты ўраджаю могуць дасягнуць 40%. А ў Турцыі пацярпела да 80% вінаграда і каля 50% яблыкаў, абрыкосаў і чарэшні.

Таксама замаразкі пракаціліся па Грузіі.

Як мы ведаем па сітуацыі з бульбай, калі ў Расіі чагосьці не хапае — там прапануюць больш высокія цэны, каб перакупіць пастаўкі. Таму можна чакаць у Беларусі ці дэфіцыту садавіны, ці цэнаў на ўзроўні расійскіх.
21.04.2025, 19:50
t.me/euroradio/63548
"Мы абавязкова з вамі пагаворым, так". Але пакуль "проста трэба пачакаць". Чыноўнікі ў замяшальніцтве праз пратэсты ў Жодзіне.

А мясцовыя не разумеюць: а што, у Беларусі нельга збіраць подпісы на вуліцах? Падрабязней: https://euroradio.fm/zhodzincy-suprac-sazhalki-z-adkidami-ulady-mauchac-milicyya-adabrala-podpisy

З Беларусі — без VPN
21.04.2025, 19:17
t.me/euroradio/63547
Як жыхары Беларусі ставяцца да заходніх санкцый супраць Лукашэнкі? Вы, напэўна, здзівіцеся, але:

— 56% згодныя з тым, што эканамічныя санкцыі Захаду прывядуць за фінансавага аслаблення цяперашняга рэжыму;
— 61% лічаць, што беларуская апазіцыя мусіць настойваць на пашырэнні санкцый.

Такімі вынікамі сацыялагічных апытанняў падзялілася дырэктарка Беларускай аналітычнай майстэрні Марына Новікава. Цалкам свехы стрым з ёю глядзіце тут: https://youtu.be/qFSkxyOJFX0
21.04.2025, 18:54
t.me/euroradio/63546
Стала вядома, колькі на "мерчы Лукашэнкі" зарабіла кампанія Баскава. Гаворка пра сотні тысяч рублёў, заўважыла @zerkalo_io.

Той самы "Лепшы" з памылкай у назве: https://euroradio.fm/stala-vyadoma-kolki-na-merchy-lukashenki-zarabila-kampaniya-baskava

З Беларусі — без VPN
21.04.2025, 18:23
t.me/euroradio/63545
Ці ведае новы кіраўнік Нацбанка Беларусі, якой валютай карыстаюцца ў Еўрасаюзе? Мяркуючы па некаторых выказваннях Рамана Галоўчанкі — не вельмі:

"Председатель правления Национального банка Роман Головченко дал своё объяснение, почему некоторые белорусы продолжают переводить в уме цены в доллары. По его словам, люди делают это "скорее по привычке", а саму эту привычку объяснил "географической близостью к Европе".

Між тым, Галоўчанка не трапіў у еўрапейскія санкцыйныя спісы. Ён можа спакойна прыехаць у Еўрасаюз і пабачыць, што долары там не ходзяць. Таму і тлумачыць даларызацыю "геаграфічнай блізкасцю да Еўропы" не выпадае.

Але не.
21.04.2025, 17:58
t.me/euroradio/63544
Пуцін не адмовіўся ад прапановы Зяленскага пра 30-дзённае спыненне вагню пасля Вялікадня, але і не пагадзіўся на яе. Такая стратэгія дазваляе прэзідэнту Расіі ўжо тры месяцы пудрыць мазгі Трампу і яго перамоўшчыкам.

"З гэтым трэба разабрацца", — сказаў ён пра 30-дзённае перамір'е. Ну а разбірацца можна доўга, мы разумеем.

Мімаходзь Пуцін пацвердзіў, што 13 красавіка расійскія вайскоўцы нанеслі ўдар па грамадзянскім аб'екце ў Сумах. Ракеты былі запушчаныя менавіта па кангрэс-цэнтры Сумскага ўніверсітэта, дзе праходзіла цырымонія ўзнагароджвання ўкраінскіх вайскоўцаў. У выніку загінулі 35 мірных жыхароў.
21.04.2025, 17:41
t.me/euroradio/63543
Быў за 30 км ад Беларусі, але не заехаў. Заклікаў спыніць гвалт у 2020-м і вызваліць палітвязняў.

Паглядзелі, што Папа Рымскі Францішак казаў пра нашу краіну і якім мы яго запомнім: https://euroradio.fm/byu-za-30-km-ad-rb-ale-ne-zaekhau-shto-papa-francishak-kazau-pra-nashu-krainu

З Беларусі — без VPN
21.04.2025, 16:57
t.me/euroradio/63542
Павел Лібер паказаў у стрыме @euroradio Пашпарт Новай Беларусі са сваім фота. Гэта адзін з тэставых экземпляраў — але ў той жа час дакумент, зроблены па ўсіх стандартах.

А вы думалі — гэта немагчыма?

Цалкам стрым з дырэктарам лічбавай платформы "Новая Беларусь" Паўлам Ліберам глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=9x0zP8JimeA
21.04.2025, 16:24
t.me/euroradio/63541
Мінус 26 кілаграмаў! Гісторыя доктара, які схуднеў з “Аземпікам”.

Калі дыеты не дапамагаюць: https://euroradio.fm/26-kilagramau-gistoryya-doktara-yaki-skhudneu-z-azempikam

З Беларусі — без VPN
21.04.2025, 16:05
t.me/euroradio/63540
Трэнер зборнай Беларусі па футзале хоча, каб палітыка адышла на другі план. А Літва і Латвія не хочуць бачыць зборную Беларусі на чэмпіянаце Еўропы 2026 года.

Вырашаць будзе УЕФА: https://euroradio.fm/trener-zbornay-belarusi-pa-futzale-khocha-kab-palityka-adyshla-na-drugi-plan

З Беларусі — без VPN
21.04.2025, 15:33
t.me/euroradio/63539
Ці стане Косава прыкладам для “Новай Беларусі” і ў якіх сферах — стрым з ІТ-прадпрымальнікам Паўлам Ліберам.

Прадстаўнікі беларускіх дэмсіл наведалі Рэспубліку Косава. У невялікай, але прадстаўнічай дэлегацыі быў і дырэктар лічбавай платформы “Новая Беларусь” Павел Лібер.

Якое ён мае дачыненне да тэмаў, што абмяркоўваліся з прадстаўнікамі Косава, і прычым тут "пашпарт Новай Беларусі"? Што адбываецца на платформе "Новая Беларусь" і ці апраўдала яна спадзяванні распрацоўшчыкаў? На пытанні рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука адказвае Павел Лібер: https://youtu.be/9x0zP8JimeA
21.04.2025, 15:02
t.me/euroradio/63538
На фота — сям'я Канавалавых: па баках Насця і Ваня, а ў цэнтры іх бацькі — Антаніна і Сяргей, беларускія палітвязні. Так іх гісторыю ўбачылі фатографы Яўген Канаплёў і Юлія Лейдзік.

Дзеці не бачылі матулю 1555 дзён, а бацька дагэтуль за кратамі. Некалькі гадоў пасля затрымання бацькоў іх гадавала бабуля.

Сёння Антаніна Канавалава на волі. Месяц таму яна сустрэлася са сваімі блізкімі у Вільні, перайшоўшы мяжу з Літвой.
21.04.2025, 14:32
t.me/euroradio/63537
Як санкцыі ўплываюць на жыццё беларусаў і іх стаўленне да дэмсілаў? Стрым з дырэктаркай Беларускай аналітычнай майстэрні Марынай Новікавай.

Тэма санкцый падзяліла апанентаў рэжыму Лукашэнкі на два лагеры. Адныя працягваюць настойваць на ўзмацненні і пашырэнні санкцыйнага ціску, а іншыя сцвярджаюць, што санкцыі наносяць шкоду не рэжыму і не Лукашэнку ды яго “гаманцам” асабіста, а незалежнасці Беларусі і шараговым грамадзянам.

Але ці магчыма ў сённяшніх умовах правесці незалежнае даследаванне на такую тэму, як стаўленне беларусаў да санкцый? Ці можна давяраць атрыманым адказам, і якія пытанні людзям лепш задаваць? Як шараговыя беларусы ставяцца да заходніх санкцый і каго лічаць вінаватым у іх увядзенні?

Задаем гэтыя пытанні сацыёлагу Марыне Новікавай: https://youtu.be/qFSkxyOJFX0
21.04.2025, 14:02
t.me/euroradio/63536
Перад смерцю Папа Францыск сустракаўся з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джэй Дзі Вэнсам. Падобна да таго, што ён — апошні з афіцыйных асобаў, хто атрымаў аўдыенцыю ў Пантфыіка і бачыў яго жывым.

"Я быў рады бачыць яго ўчора, хаця ён, відавочна, быў вельмі хворы. Але я заўсёды буду памятаць яго за пропаведзь, якую ён прачытаў у першыя дні COVID-19. Яна была сапраўды вельмі прыгожай", — напісаў Вэнс, калі даведаўся, што Папа Рымскі памёр.

Джэй Дзі Вэнс — каталік. Ён ахрысціўся ў жніўні 2019 года, у 35 гадоў.
21.04.2025, 13:41
t.me/euroradio/63535
Долар і еўра істотна патаннелі на першых на гэтым тыдні біржавых таргах у Беларусі. Расійскі рубель таксама патаннеў, але настолькі нязначна, што хутчэй можна сказаць, што яго курс застаўся на месцы.

Вось курсы валют, якія будуць дзейнічаць у бліжэйшыя суткі.

1 USD 🇺🇸 = 3,0453 рубля | -1,37 капейкі
1 EUR 🇪🇺 = 3,4895 рубля | -1,51 капейкі
100 RUB = 3,6799 рубля | -0,01 капейкі

Тры месяцы таму, у дзень інаўгурацыі Дональда Трампа, 1 долар каштаваў 3,4591 рубля. З 20 студзеня валюта ЗША патаннела на 41 капейку, ці амаль на 12%.
21.04.2025, 13:23
t.me/euroradio/63534
Чаму Пуцін абвясціў "Велікоднае перамір'е", чаму не захацеў працягваць яго на наступныя 30 дзён і дзе пралічыўся Трамп. Стрым з Розай Турарбекавай.

Белы дом працягвае "верыць Пуціну і яго імкненню да міру" і патрабуе ад Украіны прызнаць Крым расійскім. Пры гэтым Крэмль ужо больш за месяц не адказвае ні так, ні не на спробы ЗША дамагчыся спынення вагню. Трампа тупіковая сітуацыя пачынае стамляць і раздражняць: міратворца з яго пакуль не атрымалася.

Ці можна купіць мір, аддаючы захопніку тэрыторыі, і як сітуацыя няпэўнасці ўплывае на Беларусь? Як у галавах прапагандыстаў адначасова існуюць "еўрапейскі фашызм" і заклікі захапіць польскія гарады? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем з эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай: https://www.youtube.com/watch?v=t52LkBapM-E
21.04.2025, 13:00
t.me/euroradio/63533
Трамп хоча, каб Украіна прызнала Крым расійскім і адмовілася ад спробаў далучыцца да NATO. А тэрыторыю вакол Запарожскай АЭС ён прапануе прызнаць нейтральнай і пакінуць пад кантролем ЗША. Вашынгтон чакае, што Кіеў пагодзіцца на гэтыя ўмовы ўжо ў бліжэйшыя дні.

Падрабязней: https://euroradio.fm/plan-trampa-krym-rasiyski-i-admova-ukrainy-ad-nato-wsj

З Беларусі — без VPN
21.04.2025, 12:36
t.me/euroradio/63532
Святлана Ціханоўская выказала спачуванні ў звязку са смерцю Папы Рымскага Францішка. Яны накіраваныя каталіцкай супольнасці і ўсім, каго закранула гэтая страта.

"Папа Францішак падзяляў каштоўнасці, важныя для беларусаў: павагу да жыцця, свабоды і чалавечай годнасці. Ён выступаў супраць смяротнага пакарання, называў чалавечае жыццё найвышэйшай каштоўнасцю і святасцю.

Ён не раз праяўляў салідарнасць з палітвязнямі і заклікаў да іх вызвалення, а таксама падтрымліваў імкненне да свабоднай Беларусі. Ён называў вайну трагедыяй, што прыносіць смерць і слёзы", — піша лідарка дэмакратычных сілаў.

Рэакцыі Аляксандра Лукашэнкі пакуль няма — ён наведвае малаказавод у аграгарадку Копысь. Але медыі згадваюць, што зусім нядаўна ён збіраўся сустрэцца з Францішакам: "Думаю, што прыйдзе час, і мы абавязкова сустрэнемся з Папам Рымскім".
21.04.2025, 12:11
t.me/euroradio/63531
21.04.2025, 11:40
t.me/euroradio/63529
Міліцыя перашкаджала жыхарам Жодзіна збіраць подпісы супраць назапашвальніка для камунальных адкідаў з Мінска, які пачалі будаваць у ваколіцах горада. У актывістаў адбіралі падпісныя аркушы, а асобным зборшчыкам пагражалі арыштам.

"Гэта не спрыяе знікненню напружанасці, не стымулюе канструктыўнага дыялогу", — канстатуюць аўтары зварота, які сёння быў адпраўлены ў Адміністрацыю прэзідэнта і ў Савет Рэспублікі. Да яго прыкладзена 169 аркушаў з некалькімі тысячамі подпісаў супраць будаўніцтва "сажалкі-назапашвальніка №19".

"Нашаму рэгіёну хапае мясцовых адкідаў. Не трэба вазіць нам сталічныя!" — дадаюць аўтары звароту.
21.04.2025, 11:40
t.me/euroradio/63528
21.04.2025, 11:40
t.me/euroradio/63530
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на панядзелак (час пазначаны беларускі):

13:00 — экспертка па міжнароднай палітыцы Роза Турарбекава

14:00 — сацыёлаг, дырэктарка Беларускай аналітычнай майстэрні Марына Новікава

15:00 — стваральнік платформы “Новая Беларусь”, ІТ-прадпрымальнік Павел Лібер

Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
21.04.2025, 11:17
t.me/euroradio/63527
У апошняй сваёй прамове — учора на Вялікдзень — 88-гадовы Пантыфік заклікаў да вызвалення вайсковапалонных і палітвязняў. Але не згадаў Беларусь у пераліку краінаў, дзе ёсць падобныя праблемы.

Папа Рымскі Францішак памёр у Ватыкане ў 7:35 у панядзелак, 21 красавіка. Апошнія два месяцы ён змагаўся з двухбаковым запаленнем лёгкіх.
21.04.2025, 11:05
t.me/euroradio/63526
Памёр Папа Рымскі Францішак. Пра гэта паведамляюць у Ватыкане.
21.04.2025, 10:57
t.me/euroradio/63525
Майнінгавая ферма пачне сёлета працаваць у Крычаўскім раёне. Кітайскія інвестары абяцаюць укласці ў яе больш за $60 млн. На навіну звярнулі ўвагу @reformby.

Ферму будуюць у былых цэхах "Крычаўцэментнашыфера" на плошчы 1,5 га. Там размесцяцца 15 тысяч кампутараў. "Мы чакаем, што да канца лета гэты інвестыцыйны праект будзе рэалізаваны", — кажа намстаршыні Магілёўскага райвыканкама Руслан Страхар.

Яшчэ адна майнінгавая ферма ўжо два гады працуе на Бярозаўскай ДРЭС. ДзяржТБ сцвярджае, што на яе ў 2024 годзе прыйшлося каля 20% ад усяго электраспажывання Брэсцкай вобласці.
21.04.2025, 10:35
t.me/euroradio/63524
Колькасць адкрытых у Беларусі вакансій упершыню пераваліла за 200 тысяч. Па стане на раніцу 21 красавіка на сайце Дзяржаўнай службы занятасці зарэгістравана 200047 вакантных працоўных месцаў.

І ўсяго 17 тысяч 411 рэзюмэ.

Беларусы (і асабліва беларускі) незадаволеныя жаданнем Лукашэнкі запрасіць у краіну 150 тысяч работнікаў з Паўднёвай Азіі
21.04.2025, 10:13
t.me/euroradio/63523
У ЗША працягваецца Signal-гейт. Міністр абароны ЗША Піт Хэгсет адпраўляў сакрэтныя даныя пра ўдары па еменскіх хусітах у чат, дзе былі яго жонка, брат і адвакат.

Як піша The New York Times, кіраўнік Пентагона ў прыватнасці адпраўляў туды расклады палётаў F/A-18 Hornets, накіраваных супраць хусітаў. Навошта гэтыя даныя былі яго жонцы — колішняй прадзюсарцы Fox News Джэніфер Хегсет, якая не працуе ў міністэрстве абароны, — пакуль незразумела.

У адрозненне ад чата высокапастаўленых асобаў з адміністрацыі Трампа ў Signal, у які памылкова дадалі галоўнага рэдактара The Atlantic, гэты чат быў створаны самім Хегсетам. Ён зрабіў гэта яшчэ да таго, як узначаліў Пентагон, каб абмяркоўваць "звычайную адміністрацыйную інфармацыю".
21.04.2025, 09:54
t.me/euroradio/63522
22 красавіка пачнецца адпраўка беларускіх прызыўнікоў у войска. Праз месяц, 24 траўня, яны прымуць прысягу.

У першы дзень па вайсковых часцях будзе размеркавана каля 1 тысячы прызыўнікоў. Яны папоўняць шэрагі сіл спецыяльных аперацый, Мінскай вайсковай камендатуры і навучальнага цэнтра ў Печах.

Усяго ўвесну 2025 года на тэрміновую службу ў войска ідуць каля 10 тысяч прызыўнікоў. Паралельна будуць звальняцца ў запас маладыя людзі, якія адслужылі свой тэрмін.
21.04.2025, 09:35
t.me/euroradio/63521
Танны долар ставіць у няёмкае становішча беларускі рынак нерухомасці. Цэны на квадратныя метры выстаўляюцца ў рублях, таму нават у панэльках у Мінску аднапакаёўкі цяпер каштуюць больш за $70 тысяч. І гэта калі плаціць усю суму адразу, без крэдыта.

Наўрад ці па такія кватэры выстраяцца чэргі, мяркуюць аналітыкі.

А ў выйгрышы сёння тыя пакупнікі нерухомасці, хто прыязджае ў Беларусь з усходу, з расійскімі рублямі.
21.04.2025, 09:15
t.me/euroradio/63520
Міліцыя не зафіксавала правапарушэнняў і надзвычайных здарэнняў у месцах, дзе хрысціяне святкавалі Вялікдзень. У выходныя да храмаў падцягнулі патрулі, інспектараў ДАІ і нават вайскоўцаў з унутраных войскаў.

"Забяспечвалі правапарадак у месцах масавага знаходжання вернікаў".
21.04.2025, 08:50
t.me/euroradio/63519
Раніцай 21 красавіка расіяне ўдарылі ракетамі па Мікалаеве. Так Масква адказала Кіеву на прапанову працягнуць 30-гадзіннае "Велікоднае перамір'е" на 30 дзён.

Уласна, па статыстыцы ўкраінскіх вайскоўцаў, Расія каля 3 тысяч разоў парушыла "перамір'е", абвешчанае Пуціным напярэдадні Вялікадня.
21.04.2025, 08:29
t.me/euroradio/63518
У траўні ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду. Шукайце свой адрас.
20.04.2025, 18:00
t.me/euroradio/63517
Чаму Вялікдзень, а не Раство, – галоўнае свята хрысціян? Навошта на гэтае свята прынята фарбаваць яйкі?

На гэтыя ды іншыя цікавыя пытанні коратка ды ясна адказаў святар Аляксандр Кухта на сваім канале "Бацюшка адкажа": https://youtu.be/BHO7IQ2sB5c
20.04.2025, 17:37
t.me/euroradio/63516
Ці можа ЕС зняць санкцыі супраць Расіі і Беларусі? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае экспертка ў сферы міжнародных адносін Роза Турарбекава.

Цалкам стрым тут: youtube.com/watch?v=gns9vbMdQn0
20.04.2025, 16:55
t.me/euroradio/63515
У Расіі апублікавалі ўнікальныя фота будаўніцтва Дома ўрада ў Мінску. Здымкі захоўваюцца ў фондах Дзяржаўнага музея гісторыі Санкт-Пецярбурга.
20.04.2025, 15:39
t.me/euroradio/63514
Менш працаўнікоў — таму вышэйшы заробак. Сітуацыя на рынку працы ўсё больш трывожная.

@euroradio пры дапамозе @belpol атрымала даныя чыноўнікаў пра дэфіцыт кадраў і заробкі, у тым ліку на асноўных прадпрыемствах:

euroradio.fm/mensh-rabotnikau-tamu-vysheyshy-zarobak-situacyya-na-rynku-pracy

Спасылка, якая працуе без VPN
20.04.2025, 15:11
t.me/euroradio/63513
У ЗША зноў адбыліся маштабныя пратэсты супраць палітыкі адміністрацыі прэзідэнта Дональда Трампа. Шэсці і мітынгі прайшлі 19 красавіка як у буйных гарадах, так і ў невялікіх населеных пунктах краіны.

CNN адзначае, што частка пратэстоўцаў аб’ядналася ў рух “50501” (50 пратэстаў, 50 штатаў, адна ідэя), які вырас з форуму на Reddit, створанага пасля інаўгурацыі Трампа.
20.04.2025, 14:46
t.me/euroradio/63512
20.04.2025, 14:18
t.me/euroradio/63511
Беларускія распрацоўшчыкі з Weappy Studio выпусцілі ў ранні доступ гульню Hollywood Animal. У ёй можна выбраць беларускую мову і беларускамоўны інтэрфейс.

Гульцам прапануецца ўзначаліць галівудскую кінастудыю напачатку гукавога кіно (канец 20-х гадоў) і прайсці з ёй шлях праз “дзесяцігоддзі творчых дасягненняў, глянцу, распусты, паламаных лёсаў і здзелак з сумленнем”.
20.04.2025, 13:28
t.me/euroradio/63510
"Беларусьфільм" зняў дакументальны фільм пра Белавежскую пушчу. Праект, прысвечаны старажытнаму лесу, стварыў Ігар Бышнёў.

Ён здымаў прыроду пушчы, яе флору і фаўну на працягу некалькіх сезонаў — вясной і летам.
20.04.2025, 13:05
t.me/euroradio/63509
Медыцынскі турызм у Беларусі ў 2024 годзе вырас на 20%. Асноўныя напрамкі — гэта гінекалогія і хірургія.
20.04.2025, 12:33
t.me/euroradio/63508
Міжнародная каманда навукоўцаў адкрыла новую скелетную тканку — ліпахрасток. Узначальвае групу беларускі вучоны Максім Плікус.

Вынікі даследавання апублікаваны ў часопісе Science на пачатку 2025 года. На гэта звярнуў увагу канал “De facto. Беларуская навука”.

Што такое ліпахрасток?
20.04.2025, 12:02
t.me/euroradio/63507
"Велікоднае перамір’е" па-руску:

– 387 разоў абстралялі ўкраінскія пазіцыі
– правялі 19 штурмаў
– 290 разоў запускалі дроны

Пра гэта распавёў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Напярэдадні Уладзімір Пуцін заявіў, што аб'яўляе велікоднае перамір'е. Паводле яго слоў, Расія спыняе ўсе баявыя дзеянні з 18:00 19 красавіка да 00:00 21 красавіка.
20.04.2025, 11:24
t.me/euroradio/63506
“Вялікдзень — гэта свята перамогі дабрыні над злом”. Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Уваскрасенным Хрыстовым:

На трэба быць веруючым, каб пагадзіцца: супольнасць і адзінства асабліва важныя для беларусаў.
20.04.2025, 10:35
t.me/euroradio/63505
Хрысціяне ўсіх канфесіяў святкуюць Вялікдзень. Такое супадзенне бывае нячаста: звычайна католікі і праваслаўныя святкуюць яго ў розныя дні — па грыгарыянскім і юліянскім календарах адпаведна.

Сёлета ж даты супалі. Вернікі ў Беларусі і ва ўсім свеце віншуюць адзін аднаго з Уваскрэсеннем Хрыстовым, ходзяць на набажэнствы, свяцяць велікодныя кошыкі.
20.04.2025, 10:11
t.me/euroradio/63504
Зяленскі пагадзіўся на прапанаванае Пуціным велікоднае спыненне вагню, “калі цішыня сапраўды запануе” — на справе, а не на словах. Таксама прэзідэнт Украіны прапануе не ўзнаўляць баявыя дзеянні ў 0.01 панядзелка, 21 красавіка.

Ён нагадаў, што ЗША выступілі з ініцыятывай 30-дзённага перамір’я ўжо 39 дзён таму, і Украіна яе падтрымала. Але адказу Расіі на гэтую прапанову дагэтуль няма.
19.04.2025, 21:51
t.me/euroradio/63503
Да +26°С і навальніцы. Прагноз надвор'я на Вялікдзень, 20 красавіка.

Дзень будзе цёплы, але мокры: https://euroradio.fm/da-26degs-i-navalnicy-yakim-budze-nadvore-na-vyalikdzen-20-krasavika

З Беларусі — без VPN
19.04.2025, 18:31
t.me/euroradio/63502
Зяленскі пракаментаваў заяву Пуціна пра "велікоднае перамір'е". І Крамлю гэты каментар не спадабаецца:

"Што тычыцца чарговай спробы Пуціна пагуляць з жыццямі людзей — проста цяпер па тэрыторыі Украіны распаўсюджваецца паветраная трывога. У 17:15 у нашым небе былі зафіксаваныя расійскія ўдарныя дроны. Украінская СПА і авіяцыя ўжо пачалі працаваць, каб абараніць краіну.

"Шахеды" ў нашым небе — вось сапраўднае стаўленне Пуціна да Вялікадня і да чалавечага жыцця".

Прамой адмовы ад прапановы Масквы спыніць агонь на 30 гадзінаў у паведамленні прэзідэнта Украіны няма. Але, з відавочных прычынаў, няма і згоды.

Пуцін абвясціў пра "велікоднае перамір'е" каля 17:00 па маскоўскім часе, які супадае з украінскім. На той момант у Кіеве была абвешчаная пааветраная трывога. У небе над сталіцай Украіны вісеў расійскі разведвальны дрон, што з'яўляецца прыкметай хуткай паветранай атакі.
19.04.2025, 17:58
t.me/euroradio/63501
І адразу ж яшчэ адна добрая навіна: Украіна і Расія правялі "велікодны" абмен палоннымі — 246 на 246.

Гэта стала магчымым пры пасярэдніцтве Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Агульная колькасць вайскоўцаў, якіх такім чынам атрымалася выратаваць з палону, ужо перавышае тры тысячы чалавек.

Таксама ў Расію 19 красавіка 2025 года было вернута 15 цяжкапараненых палонных, а ва Украіну вярнулі 31 цяжкапараненага.
19.04.2025, 17:43
t.me/euroradio/63500
Пуцін абвясціў "велікоднае перамір'е" на 30 гадзінаў. І адразу ж пачаў казаць пра правакацыі з боку Украіны.

Хаця ўкраінцы яшчэ нават не паспелі пагадзіцца на гэтае часовае спыненне вагню (і не факт, што ўвогуле паспеюць да 18:00): https://euroradio.fm/pucin-abvyasciu-velikodnae-peramire-na-30-gadzinau

З Беларусі — без VPN
19.04.2025, 17:36
t.me/euroradio/63499
Побач з Жодзіна ўпотай ад жыхароў будуюць назапашвальнік для адкідаў з Мінска. Людзі абураныя, патрабуюць спыніць працы і правесці грамадскае абмеркаванне.

Працы тым часам ідуць поўным ходам, аб'ект хочуць здаць ужо ў 2025 годзе: https://euroradio.fm/pobach-z-zhodzina-upotay-ad-zhykharou-buduyuc-nazapashvalnik-dlya-adkidau-z-minska

З Беларусі — без VPN
19.04.2025, 17:13
t.me/euroradio/63498
"Доктар у цяперашняй парадыгме абавязаны быць у палітыцы". Чаму медыкі співаюцца?

Чатыры галоўныя прычыны: https://euroradio.fm/lekar-u-cyaperashnyay-paradygme-abavyazany-byc-u-palitycy-chamu-medyki-spivayucca

З Беларусі — без VPN
19.04.2025, 16:28
t.me/euroradio/63497
Нанясе страты іміджу ЗША, а ў сітуацыю не дадасць нічога новага. Палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман ацэньвае намер адміністрацыі Трампа прызнаць Крым расійскім.

Чытайце тут: https://euroradio.fm/shto-budze-kali-zsha-pryznayuc-krym-rasiyskim-merkavanne-frydmana

З Беларусі — без VPN
19.04.2025, 15:56
t.me/euroradio/63496
"Калі прачытала пра стаўленне да жанчын у Пакістане...". Беларусы (і асабліва беларускі) незадаволеныя жаданнем Лукашэнкі запрасіць у краіну 150 тысяч работнікаў з Паўднёвай Азіі.

Жанчыны сумняюцца ў сваёй бяспецы.
19.04.2025, 15:31
t.me/euroradio/63495
Недастаткова горкі: у Беларусі забаранілі расійскі шакалад з марской соллю. У ім удвая менш какава-алею, чым мусіла быць.

Раней Boucheron Bucheron The Original раней рабілі "па швейцарскіх стандартах" у расійскім горадзе Яраслаўлі. Цяпер, на думку беларускага Дзяржстандарту, там толькі імітуюць уласцівасці горкага шакаладу.

І ўводзяць пакупнікоў у зман: https://euroradio.fm/nedastatkova-gorki-u-belarusi-zabaranili-rasiyski-shakalad-z-marskoy-sollyu

З Беларусі — без VPN
19.04.2025, 15:07
t.me/euroradio/63494
Сёння мы хочам распавесці вам пра два важныя зборы. Абодва яны звязаныя з палітвязнямі і іх сем'ямі.

Першы — збор на вакацыі для дзяцей палітзняволеных. Гэта традыцыйная веснавая акцыя на платформе BYSOL. Грошы плануецца патраціць на эксурсіі, летнія лагеры, адукацыйныя гурткі і спартовыя секцыі.

Калі адзін з бацькоў апынаецца за кратамі, а другі вымушаны ратавацца за мяжой, пакутуюць у першую чаргу дзеці.

Другі — збор у падтрымку людзей з інваліднасцю, якія сталі ахвярамі палітычных рэпрэсій. Яго арганізуе служба Хуткай гуманітарнай дапамогі. Сродкі пойдуць на медыкаменты і медычныя сродкі, аплату медычных маніпуляцый, умяшанняў і кансультацый медыкаў, а таксма на аплату сацыяльных таксі і іншых транспартных паслуг, неабходных для атрымання медычнай дапамогі.

Ніхто, а тым больш прадстаўнікі гэтай уразлівай групы, не маюць заставацца сам-насам са сваімі праблемамі.
19.04.2025, 14:41
t.me/euroradio/63493
У Гродне МАЗ скаціўся ў ваду на закінутым кар’еры. Перад тым ён прывёз туды чарговую порцыю пяску.

Навесці парадак на кар’ерах на ўскрайку горада нядаўна патрабаваў нова кіраўнік Гродзенскай вобласці Юрый Караеў. Але пакуль што тэхніка прайграе ў гэтай няроўнай барацьбе.
19.04.2025, 14:13
t.me/euroradio/63492
Os resultados da pesquisa são limitados a 100 mensagens.
Esses recursos estão disponíveis apenas para usuários premium.
Você precisa recarregar o saldo da sua conta para usá-los.
Filtro
Tipo de mensagem
Cronologia de mensagens semelhante:
Data, mais novo primeiro
Mensagens semelhantes não encontradas
Mensagens
Encontre avatares semelhantes
Canais 0
Alta
Título
Assinantes
Nenhum resultado corresponde aos seus critérios de pesquisa