Цікава, што калі ў беларусаў ёсць балцкі субстрат, а ў паўночных велікарусаў -- фіна-ўгорскі, то ва ўкраінцаў і палякаў усё не так адназначна.
У паўночна-ўсходняй Польшчы -- балты (прусы і яцвягі), у заходняй, можа, германцы, але пад пытаннем.
На поўдні Польшчы і захадзе Украіны можна разгледзець ускраіну славянскай калі не прарадзімы, то нейкай тэрыторыі са славянскім насельніцтвам (уперамешку з аварамі) з другой паловы І тыс., якая прадаўжаецца далей -- у Славакію, Венгрыю і Румынію. Але хто быў да славян? Паводле гідраніміі, быццам бы ілірыйцы ці фракійцы. Кельты?
Магчыма, паўночны ўсход Украіны ў раёне Кіева быў балцкі: гідронімы быццам бы даюць пэўныя падставы так меркаваць. Аднак рэшта Украіны -- стэп, гуляй-поле, як і поўдзень Расіі: то іранцы -- скіфы, то цюркі -- печанегі, полаўцы, хазары, татары, што з Крыма і г.д.
І вось тут вымалёўваецца цікавая карціна: калі ў беларусах бачыць нашчадкаў балтаў, а ў паўночных велікарусах -- фінаў, то, улічваючы суседства гэтых арэалаў, яны ўтвараюць суцэльную паласу лясных аўтахтонных цывілізацый Усходняй Еўропы, якая цягнецца да Волгі, а далей ідзе Урал і г.д.
Інакш кажучы, беларусы і паўночныя велікарусы на сваіх тэрыторыях -- тутэйшыя.
Нетутэйшыя для іх славянская і руская ідэнтычнасці: прычым у роўнай ступені як для бела-, так і велікарусаў. Бо ўсе яны ні разу не рускія, калі за выходны пункт рускасці браць варагаў.