Your trial period has ended!
For full access to functionality, please pay for a premium subscription
LT
LT vilkas 🐺 voŭk
https://t.me/ltvilkas
Channel age
Created
Language
Belarusian
-
ER (week)
8.33%
ERR (week)

Messages Statistics
Reposts and citations
Publication networks
Satellites
Contacts
History
Top categories
Main categories of messages will appear here.
Top mentions
The most frequent mentions of people, organizations and places appear here.
Цікава, што калі ў беларусаў ёсць балцкі субстрат, а ў паўночных велікарусаў -- фіна-ўгорскі, то ва ўкраінцаў і палякаў усё не так адназначна.
У паўночна-ўсходняй Польшчы -- балты (прусы і яцвягі), у заходняй, можа, германцы, але пад пытаннем.
На поўдні Польшчы і захадзе Украіны можна разгледзець ускраіну славянскай калі не прарадзімы, то нейкай тэрыторыі са славянскім насельніцтвам (уперамешку з аварамі) з другой паловы І тыс., якая прадаўжаецца далей -- у Славакію, Венгрыю і Румынію. Але хто быў да славян? Паводле гідраніміі, быццам бы ілірыйцы ці фракійцы. Кельты?
Магчыма, паўночны ўсход Украіны ў раёне Кіева быў балцкі: гідронімы быццам бы даюць пэўныя падставы так меркаваць. Аднак рэшта Украіны -- стэп, гуляй-поле, як і поўдзень Расіі: то іранцы -- скіфы, то цюркі -- печанегі, полаўцы, хазары, татары, што з Крыма і г.д.
І вось тут вымалёўваецца цікавая карціна: калі ў беларусах бачыць нашчадкаў балтаў, а ў паўночных велікарусах -- фінаў, то, улічваючы суседства гэтых арэалаў, яны ўтвараюць суцэльную паласу лясных аўтахтонных цывілізацый Усходняй Еўропы, якая цягнецца да Волгі, а далей ідзе Урал і г.д.
Інакш кажучы, беларусы і паўночныя велікарусы на сваіх тэрыторыях -- тутэйшыя.
Нетутэйшыя для іх славянская і руская ідэнтычнасці: прычым у роўнай ступені як для бела-, так і велікарусаў. Бо ўсе яны ні разу не рускія, калі за выходны пункт рускасці браць варагаў.
05/02/2025, 20:46
t.me/ltvilkas/2712 Permalink
Гэты канал прысвечаны пытанням гісторыі балтаў, Літвы і балцкай, літоўскай ідэнтычнасці насельніцтва Беларусі і сумежных зямель.

💡 Усіх, каго цікавяць пытанні беларускай мовы і ідэнтычнасці, запрашаю на канал:
▶️ https://t.me/drkorbut

✅ Калі ласка, рабіце рэпосты з каналаў і дзяліцеся інфармацыяй аб іх.

❗️ Ваша актыўнасць стымулюе рабіць больш цікавых постаў. Усім дзякуй за падтрымку!
05/02/2025, 18:34
t.me/ltvilkas/2711 Permalink
Трапіла на вочы назва беларускай ракі -- Мажа. Любому носьбіту і знаўцу літоўскай мовы адразу ясна: гэта Малая рака.
Але дзе! Не ля граніцы з Літвой. А пад Капылём!
Мо не кожны адразу знойдзе той Капыль на карце, хаця родам адтуль вядомы з часоў "Нашай Нівы" пісьменнік і першы старшыня савецкага ўрада Беларусі Зміцер Жылуновіч.
Хацеў ужо напісаць трохі больш пра назву ракі, якая так ярка сведчыць пра нашу спрадвечную балцкасць, літоўскасць, але з прыемным здзіўленнем даведаўся, што гэта ўжо зрабіў нехта ў Вікіпедыі. Свет не без разумных людзей!
Учытаймася ж:

Ма́жа — рака ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Морач (басейн Прыпяці).
Назва Мажа балцкага паходжання.
Ад літоўскага mažas «малы». Таго ж паходжання назвы рэк Можа (прыток дняпроўскага Бабра), Мажайка і Мажанка (прытокі Бярэзіны), таксама назва ракі Мажая, ад якой назва падмаскоўнага Мажайска.
Літоўскія гідранімічныя аналагі — рачныя назвы тыпу Maž-upis, Mažiklis.
Назва ракі значыць «Малая (рака)».
05/02/2025, 15:56
t.me/ltvilkas/2710 Permalink
05/02/2025, 12:31
t.me/ltvilkas/2708 Permalink
Размаўляючы з калегай пра памылкі ў навуковай літаратуры, дайшлі да пастаноўкі пытання аб тым, што ж тады такое -- навука. Гэта пра тое, што першаснае -- яйка ці курыца? Прыйшлі да вываду, што гэта працэс прыгатавання яечні.
04/30/2025, 10:56
t.me/ltvilkas/2700 Permalink
Рускія вучоныя выдалі альбом вышыўкі Смаленшчыны. І пры тым, што яна абсалютна прадказальна аналагічная, а то і ідэнтычная суседнім Віцебшчыне, Магілёўшчыне, а далей -- Латвіі і Літве, у кнізе амаль ні слова пра гэта. Яна ў аўтараў -- руская.
Беларускія вучоныя выдалі альбом вышыўкі Беларусі, дзе палова матэрыялу -- з Кобрынскага, Маларыцкага, Пінскага і іншых раёнаў Заходняга Палесся. І ні слова пра іх украінскі характар. Хаця відаць па адзенні: украінскія. Але аўтары ўпарта пішуць: беларускія.
Дарагія аўтары, не ўводзьце ў зман сябе і грамадскасць! Не бярыце чужога і не аддавайце свайго.
Наша Смаленшчына і нянаша Брэстчына: так павінна быць згодна з фактамі.
Мы -- не рускія і не ўкраінцы, мы беларускамоўныя тутэйшыя са сваёй адметнай этнакультурнай балцкай традыцыяй, якая відаць голым вокам.
Але калі паўтараць няпраўду, яна з часам прымецца людзьмі як "факт".
Зямля круглая, але хапае і тых, хто лічыць інакш.
04/29/2025, 11:25
t.me/ltvilkas/2699 Permalink
Repost
19
Радоница на Смоленщине

Этнографический очерк смоленского историка Василия Ивановича Грачева, написанный в 1890 году:

"Вторник Фоминой недели посвящается поминовению усопших, и называется «радоницей». По словам наших историков у язычников радоница была праздником солнца, свята для умерших; они верили, что души покойников встают во время поминовения из гробов и разделяют с ними пищу.

Простой народ до полудня в этот день моется в бане, а после полудня, забрав с собой пироги, драчены, вино, пиво и проч. отправляется на кладбище поминать умерших родственников. Придя на кладбище, выбирают одну из могил, в которой погребен старший из родственников, накрывают ее белою скатертью и уставляют кушаньями и вином. Затем приглашают священника отслужить панихиду, по окончании которой один из родственников, налив немного вина на могилу, говорит:

Святые радзицели,
Што од нас поляцели,
Хадзице к нам,
Будзимъ ясци, што Бог дау...

Потом начинается угощение, часть кушаний отдается бедным, причем просят их помянуть усопших родственников. Пасхальные яйца крошат для птиц или отдают нищим.

После прощенья близкие родственники, (большею частью женщины) начинают «галашенья», в которых оплакивают умерших; другие же (мужчины) беседуют между собой о жизни и делах умерших, некоторые делают в могиле небольшое углубление вливают туда рюмку вина, говоря: «Пусть выпьет покойничек, ведь при жизни пивал». Снова принимаются за питье и пищу и так до поздней ночи.

Иногда, этот обряд оканчивается ссорой, которая влечет за собой драку. Уходя с кладбища не съеденную пищу оставляют на могиле, берут только корки хлеба или пирога и принесши домой отдают скоту, а оставленное кушанье, по их мнению, съедят умершие их родственники.

В некоторых деревнях в этот день стреляют из ружей, знаменуя этим первый весенний гром, а также выкликивают весну: «Весна красна, на чем пришла» и т.д."

фото: Радоница в селе Надва, Катынская волость, Смоленский уезд. 1929 год.

источник

#радоница #обряды #смоленщина
04/29/2025, 08:04
t.me/ltvilkas/2698 Permalink
04/27/2025, 21:03
t.me/ltvilkas/2697 Permalink
04/27/2025, 12:37
t.me/ltvilkas/2694 Permalink
"...Если в рушниках Понеманья превалируют естественные цвета - серо-льняной, белый, чем они сближаются с литовскими аналогами, то на востоке доминирует красно-белая гамма, продолжение которой мы находим далее - на севере и востоке: в Латвии и на Смоленщине. И, конечно же, главная особенность белорусского рушника - его орнаментика: разнообразные ромбовые, геометрические и особенно популярные на востоке свастические мотивы. Своеобразно Западное Полесье, которое тесно связано своей традицией с украинской Волынью: здесь рушники полосатые - тоже очень древний вид орнаментации".

З інтэрв’ю мастацтвазнаўца Вольгі Лабачэўскай. 2003 г.
04/26/2025, 14:30
t.me/ltvilkas/2692 Permalink
Repost
13
БЕЛАРУСКІ СТОЎНХЭНДЖ?

Каля вёскі Бікульнічы Полацкага раёна на беразе возера Янова знаходзіцца група валуноў, якія ў сродках інфармацыі паспелі ахрысціць як "полацкая прыгарызонтная абсерваторыя". Што насамрэч уяўляюць з сябе гэтыя валуны? Навукоўцамі, у тым ліку Э. Зайкоўскім, на працягу доўгага часу праводзіліся даследаванні, паводле якіх мы прыйшлі да наступных высноў:
1) Помнік ніяк не фіксуецца ў фальклорнай традыцыі, абсалютна не вядомы мясцоваму насельніцтву, тым часам як у мясцовасці вядомыя шмат аб'ектаў сакральнай геаграфіі (Валатоўка, Гарадзец, Французскія Магілы);
2) Каля помніка не знойдзена слядоў культурнага слоя;
3) Размяшчэнне валуноў не мае ніякага астранамічнага сэнсу.

Такім чынам мы бачым прыклад тыповых выдумак. Няма ніякіх падстаў меркаваць, што гэтыя валуны ўтвараюць нейкае святое месца. Вялікай праблемай для сучасных паганцаў з'яўляецца аддзяленне сапраўдных святых месцаў ад фальсіфікацый, накшталт гэтага помніка або шырокавядомага "Мінскага капішча".
04/26/2025, 10:25
t.me/ltvilkas/2691 Permalink
Ва ўмовах, калі беларускі нацыянальны праект, якому ўсяго 120 год, не змог ажыццявіцца ў поўнай меры, чаго чакаць і спадзявацца? Якія яшчэ ёсць тутэйшыя альтэрнатывы? Толькі літоўская, якой ужо больш за тысячу гадоў.
Праўда, гэта патрабуе не меншай работы з насельніцтвам, чым у выпадку беларускага праекта.
На жаль, праблема ў тым, што насельніцтва знаходзіцца ў арбіце рускай цывілізацыі з часоў Рагвалода і Рагнеды. І нават літоўскія князі (Войшалк, Даўмонт, Алелькавічы, Гальшанскія і інш., нават Альгерд і Ягайла) трапілі пад яе ўплыў.
Можа быць, такая наша гісторыя, лёс і няма чаго варушыцца, супраціўляцца?
Аднак прыклад часткі Літвы, якая адарвалася ад Русі-Расіі, паказвае, што такая магчымасць ёсць.
Пытанне ў тым, што Літва адарвалася не ўся, а толькі тая яе частка, дзе захавалася літоўская мова. І гэта сведчыць пра важнасць моўнага фактару для захавання этнасу і фарміравання нацыі.
Тая ж частка, дзе літоўская (балцкая) мова была паглынута рускай цывілізацыяй -- ад Мінска да Масквы, Літвою па сутнасці не з’яўляецца, а калі і з’яўлялася, то страціла на гэта права. Аднак тут застаецца літоўска-балцкая спадчына. І яна абуджае ў нас дух змагання.
Наша змаганне вядзецца за наступныя каштоўнасці:
беларускую мову, як мову нашых непасрэдных продкаў,
за балцка-літоўскую моўна-культурную спадчыну нашых далёкіх продкаў: для пачатку -- дыялекты, тапонімы, антрапонімы, гарадзішчы і іншыя помнікі археалогіі, замкі і касцёлы, пабудаваныя нашымі арыстакратамі, народны арнамент і інш.,
за Літву як форму нашай дзяржаўнасці і цывілізацыі, за адзінства Літвы ў яе этнічных і гістарычных межах -- балцкага свету і былога Вялікага Княства Літоўскага.
04/26/2025, 04:40
t.me/ltvilkas/2690 Permalink
30 год таму, у маі 1995 г., беларуская нацыя са стадыі фарміравання перайшла да стадыі дэфармацыі. Усё гэта адбылося па волі тых, каго называюць беларусамі. Сваё слова яны сказалі, галасуючы на выбарах і рэферэндуме.
Дэфармацыю не спынілі, а толькі ўзмацнілі падзеі 2020 года.
Што далей?
Ці верыцца вам, што рускамоўная маса насельніцтва заўтра стане беларускай нацыяй? І загаворыць па-беларуску? І дэфармаваная маса набудзе нацыянальную форму?
Што і хто перашкаджаў гэта зрабіць дагэтуль? Самі сабе і перашкаджаюць: нежаданнем пазнаваць свае вытокі і шанаваць сваю мову, традыцыі.
04/25/2025, 16:55
t.me/ltvilkas/2689 Permalink
105
04/24/2025, 23:22
t.me/ltvilkas/2688 Permalink
Repost
26
Балты, на працягу стагодзьдзяў працягвалі выкарыстоўваць адны і тыя ж мейсцы пахаваньня, у якіх утвараліся вялізныя пахаваньні. Больш за ўсё іх выяўлена на самых урадлівых тэрыторыях, такіх, як Мазурыя, Земланд, Натангія, гліністыя басейны рэк Прэгеле і Ісрутыс, у нізоўях Нёмана, ў ніжнім цячэнні Ліелупе і Даўгавы. Усё гэта паказваець на сталае выкарыстаньне адных і тых жа ворных земляў на працягу доўгага перыяду.
04/24/2025, 10:51
t.me/ltvilkas/2687 Permalink
04/24/2025, 08:51
t.me/ltvilkas/2686 Permalink
126
Рэкамендую паглядзець рэпартаж Літоўскага радыё і тэлебачання (LRT) Wileńszczyzna – kraj o płynnej tożsamości narodowej i językowej з удзелам вядомага даследчыка беларускіх дыялектаў гэтага рэгіёна Мірослава Янковяка.
04/17/2025, 08:36
t.me/ltvilkas/2685 Permalink
108
🤷‍♂ Камплексаваць з-за таго, што ў мінулым у нашым краі гарады былі не нашы, балцкія, літоўскія (параўн. рускія Полацеск ці Менеск, нямецка-руска-польска-яўрэйскую Вільню, нямецкае, а пазней польска-яўрэйскае Коўна і інш.) не варта.
Рыга і Талін былі нямецкія. Кіеў быў руска-славянска-яўрэйска-хазарскі і нават паўпольскі.
📚 Кракаў быў пераважна нямецкі да сярэдзіны XVI ст.: і па колькасці насельніцтва і па архітэктуры. І сведчанне гэтага -- яго цяперашні сілуэт, разбаўлены пазней італьянскімі ўплывамі рэнесансу і барока.
Тут немец Швайпольт Фіёль выдаў у канцы XV ст. першую (царкоўна)славянскую друкаваную кнігу ў польска-літоўскай дзяржаве літоўцаў Ягелонаў (Скарына не быў першадрукаром, бо быў другі, пасля Фіёля!). А вядомы польскі нацыянальны сімвал -- звон Zygmunt (заказаны нашым Жыгімонтам Старым) на званіцы вавельскага кафедральнага касцёла адліў таксама немец -- з Нюрнберга.
Зрэшты, бакавыя, найстарэйшыя, фасадныя капліцы храма аздоблены візантыйскімі фрэскамі рускімі майстрамі, пра што сведчаць надпісы кірыліцай па-славянску. І пад гэтымі фрэскамі ляжыць Казімір Ягелон, сын паўлітоўца-паўрусіна Ягайлы і паўлітоўкі-паўрусінкі Соф’і з роду літоўскіх князёў Гальшанскіх (праваслаўных = рускіх). Ну і пад галоўным нефам -- сам наш славуты зямляк Ягайла.
А ў падзямеллях: нашы Міцкевіч, Пілсудскі, Касцюшка -- ці то літоўцы, ці то палякі, ці то, як камусьці хочацца, беларусы (што няпраўда).
⏳ Гэткія гістарычныя факты.
І шукаць у даўніх людзях сучасных палякаў, беларусаў і нават немцаў і літоўцаў я не стаў бы.
Сучасныя нацыі ўзніклі на шматлюдным, шматслойным субстраце.
04/16/2025, 21:01
t.me/ltvilkas/2684 Permalink
Галоўная праблема любога соцыуму ва ўсе часы (у тым ліку ў ВКЛ) у тым, што эліта-нацыя (анг. nation, пол. naród) і масы-народ (анг. people, пол. lud) толькі ў канстытуцыях (статутах) утвараюць быццам бы адно цэлае -- дзяржаву-нацыю-народ, а на самай справе жывуць як быццам бы на розных планетах.
Гэтым і тлумачыцца пэўны дысананс у нашым разуменні этнічных, сацыяльных і палітычных працэсаў, якія адбываліся і адбываюцца. Яны не такія роўныя і правільныя, як нам хацелася б (думаць).
04/16/2025, 08:39
t.me/ltvilkas/2683 Permalink
Repost
36
Па Нарачанскаму краю. Турысцкая карта. З калекцыі @viktarkorbut
Яна ўбачыла свет у 1992 г.: адна з нямногіх па-беларуску за апошнія дзесяцігоддзі. Карта ахоплівае тэрыторыю паміж Кушлянамі Багушэвіча, ваколіцамі Рымдзюн Мальдзіса, Лынтупамі, Камаямі, Мядзелам і Вілейкай ды Смаргонню. Усё гэта басейн Віліі. У цэнтры — Свір і Жодзішкі. Гэта і Беларусь, і тая яе частка, якая была Літвой. Тут жывуць тыя сапраўдныя літоўцы, якія прайшоўшы праз стадыю палякаў, пераходзяць у новую якасць — белорусов-русских со знаком качества. А можа, некалі яны яшчэ ўспомняць пра свае літоўскія карані і беларускую мову? Пра карэннае насельніцтва, аднак, будуць яшчэ доўга сведчыць тутэйшыя назвы — апрача вышэйназваных: Гервяты, Рымдзюны, Солы, Войстам, Скары, Лотва, Свіраны, Ёдаўцы, Вайшкуны, Лылойці, вядома ж, Нарач і многія іншыя.
04/15/2025, 15:59
t.me/ltvilkas/2682 Permalink
Repost
36
04/15/2025, 15:59
t.me/ltvilkas/2681 Permalink
Гэты канал прысвечаны пытанням гісторыі балтаў, Літвы і балцкай, літоўскай ідэнтычнасці насельніцтва Беларусі і сумежных зямель.

💡 Усіх, каго цікавяць пытанні беларускай мовы і ідэнтычнасці, запрашаю на канал:
▶️ https://t.me/drkorbut

✅ Калі ласка, рабіце рэпосты з каналаў і дзяліцеся інфармацыяй аб іх.

❗️ Ваша актыўнасць стымулюе рабіць больш цікавых постаў. Усім дзякуй за падтрымку!
04/15/2025, 10:54
t.me/ltvilkas/2680 Permalink
📚 Факты, гіпотэзы і інтэрпрэтацыі

📜 На тэрыторыі Беларусі ў другой палове І тысячагоддзя н. э. сярод балцкага насельніцтва рассяліліся славяне. [...]
Якія плямёны рассяліліся ў міжрэччы Нёмана і Буга ды ў заходняй частцы Верхняга Панямоння (цяпер Брэсцкая і Гродзенская вобласці), у пісьмовых крыніцах не паведамляецца. [...]

Чытаем у: Г. Штыхаў, Насельніцтва зямель Беларусі ў IX -- XIII ст. (вытокі беларускай народнасці), [у:] З глыбі вякоў. Наш край: гісторыка-культуралагічны зборнік, Мінск: "Крок уперад" 1992, с. 15, 25.

Даверымся паважанаму археолагу? Ці зададзімся, аднак, пытаннямі:
як можна сцвярджаць пра рассяленне славян па ўсёй Беларусі, калі няма даных пра гэта па заходняй Беларусі❓
Значыць, застаецца толькі ўсходняя Беларусь❓
Тады колькі балтаў пражывала ва ўсходняй Беларусі да прыходу славян і колькі прыйшло славян❓
✅ Балты і славяне -- гэта моўныя групы.
✅ Балты перайшлі на славянскую мову.
Значыць, балты сталі славянамі ❓
✅ На тэрыторыі Беларусі ў другой палове ХХ ст. сярод беларускага насельніцтва рассяліліся рускія.
✅ Беларусы і рускія -- гэта моўныя групы.
Значыць, беларусы сталі рускімі (со знаком качества)❓
Такім чынам, кіруючыся логікай, разглядаючы прыведзеныя паважаным археолагам сцвярджэнні, трэба канстатаваць, што на тэрыторыі ўсходняй Беларусі адбылася наступная трансфармацыя насельніцтва:
балты ▶️ славяне ▶️ беларусы ▶️ рускія.
Па заходняй Беларусі была б трохі іншая карціна.
Але ці гэтак было і ёсць❓
📚 Варта пачаць з галоўнага і першапачатковага пытання: а ці было рассяленне славян у (усходняй) Беларусі❓
04/15/2025, 10:44
t.me/ltvilkas/2679 Permalink
143
Звярніце ўвагу на артыкул беларускага літуаніста Юрыя Внуковіча пра этнаграфічную экспедыцыю беларускіх этнографаў на чале з Міхаілам Грынблатам, што адбылася ў 1954 г. на моўнае беларуска-літоўскае пагранічча. Аўтар рэзюмуе, што «этнограф на падставе сукупнасці разнастайных (у тым ліку выяўленых у часе экспедыцыі 1954 г.) фактаў давёў, што «скрайнія паўночна -заходнія раёны Беларусі ўздоўж мяжы з Літвой насяляюць беларусы-каталікі, якія не ведалі ў мінулым уніі і з’яўляюцца нашчадкамі абеларушаных літоўцаў».
04/13/2025, 18:37
t.me/ltvilkas/2678 Permalink
Repost
17
04/13/2025, 18:29
t.me/ltvilkas/2676 Permalink
Repost
17
04/13/2025, 18:29
t.me/ltvilkas/2675 Permalink
Repost
17
04/13/2025, 18:29
t.me/ltvilkas/2674 Permalink
Repost
17
Верш Кастуся Цвіркі "Яцвягі" з паэтычнай анталогіі "Беларусы", выдадзенай у Мінску ў 1988 г. к 70-годдзю Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
04/13/2025, 18:29
t.me/ltvilkas/2677 Permalink
У пачатку года, наведваючы архікафедральны святых Станіслава і Вацлава на Вавелі ў Кракаве, кінулася ў вочы, што гэты прыгожы гатычны ракурс галоўнага фасада, што на фота, не самы папулярны ў турыстычных праспектах дый у навуковых публікацыях. Але здаецца, ключавы. Бо так, бадай, выглядаў храм у час пераходу яго і горада, Польшчы ад вялікамараўскай (магчыма) па паходжанні дынастыі Пястаў да літоўскай — Ягелонаў, г. зн. у канцы XIV — пачатку XV ст. Злева і справа ад галоўнага нефа — дзве капліцы. Яны паходзяць з часоў Ягелонаў. Унутры аздоблены фрэскамі, якія часам называюць рускімі, хаця, мабыць, усё ж гэта тутэйшае правінцыяльнае візантыйскае мастацтва. Мяркуючы па надпісе на царкоўнаславянскай мове ў левай (калі глядзець на фота) капліцы, выканаўцамі маглі быць майстры з розных куткоў усходнехрысціянска-славянскага свету. Фрэскі звязаны з жонкай Ягайлы — Соф'яй, якая, як і ён, паходзіла з літоўскага роду, але з рускімі (праваслаўнымі) традыцыямі.
04/13/2025, 18:14
t.me/ltvilkas/2673 Permalink
04/13/2025, 18:14
t.me/ltvilkas/2672 Permalink
Юстынавічам па-бацьку звалі Вацлава Ластоўскага і Петруся Броўку. Першы з сучаснага Глыбоцкага раёна, другі — з суседняга Ушацкага. З Ластоўскім усё ясна. Ён католік. А Броўка? Як партыйны і савецкі, ён ніколі не раскрываў сваіх адносін з рэлігіяй, але яго канфесіянальная прыналежнасць важная для разумення яго вытокаў, паходжання. Афіцыйна ж ён Усцінавіч! Аднак... Ёсць яго сведчанне, запісанае земляком Рыгорам Барадуліным не пазней за 1980 г., які ўдакладніў у старэйшага калегі, "чаму пішацца Усцінавіч, па-ўшацку ж павінен быў быць Юстынавіч". Па-ўшацку! А Броўка адказаў: "Сапраўды, бацька быў Юстын, але як запісалі ў пашпарце, дык і не было калі перарабляць. Звалі малога не Пётр, а Пятрок Юстынёнак" (Р. Барадулін, "З-пад Ушачы крыніцы...", [у:] Успаміны пра Петруся Броўку, скл. Р. В. Шкраба, Мінск: "Мастацкая літаратура" 1986, с. 258). Тут цікавы яшчэ адзін нюанс: форма імені Пятрусь ушацкая ці ўсё ж створаная паводле моды па тыпу Алесь, Міхась, Костусь (гэтыя формы на -сь, дарэчы, як і Юстын, генетычна звязаны з каталіцкай традыцыяй і польскай моўнай стыхіяй)? Ва Ушачах быў і ёсць касцёл (я там бываў, дарэчы, у таварыстве Р. Барадуліна). Там якраз праходзіць усходняя мяжа тых балцкіх зямель, якія ў старажытнасці гранічылі з Руссю, яшчэ г. зв. кіеўскай (ці полацкай, каму як падабаецца). Там жылі і палякі. Ну якія палякі... Вядома ж, тыпова тутэйшыя: католікі. Бо ў нас паляк гэта католік, а генетычна — літовец, балт, ахрышчаны ў часы Ягайлы, а то і пазней. Р. Барадулін сведчыў, што ў роднай вёсцы Броўкі — Пуцілкавічах перад Вялікаднем "адным спявалі па-беларуску валачобныя песні, а так званым палякам — католікам стараліся па-польску" (там жа, с. 250). А дзед пісьменніка быў Адам, а стрыечная сястра — Анастасся Юльянаўна. Значыць, праўдападобна, з палякаў-католікаў, беларускамоўных, вядома, нашчадкаў старажытных тутэйшых балтаў. І так з любым тутэйшым беларусам ці палякам: як з тым рускім — патры, будзе татарын, а ў нас — балт, літовец, яцвяг і да т. п.
04/13/2025, 13:42
t.me/ltvilkas/2671 Permalink
450
04/12/2025, 16:31
t.me/ltvilkas/2670 Permalink
Гэты канал прысвечаны пытанням гісторыі балтаў, Літвы і балцкай, літоўскай ідэнтычнасці.

💡 Усіх, каго цікавяць пытанні беларускай мовы і ідэнтычнасці, запрашаю на канал:
▶️ https://t.me/drkorbut

✅ Калі ласка, рабіце рэпосты з каналаў і дзяліцеся інфармацыяй аб іх.

❗️ Ваша актыўнасць стымулюе рабіць больш цікавых постаў. Усім дзякуй за падтрымку!
04/12/2025, 14:41
t.me/ltvilkas/2669 Permalink
Калега наведвае ў гэтыя хвіліны Vytauto Didžiojo karo muziejus (Ваенны музей імя Вітаўта Вялікага) у Каўнасе.
Перад вачыма карта. Што не так? Пройдземся толькі па адным пытанні: па lietuviai -- літоўцах.
Ці пражывалі яны ў VI-IX стст. на абазначанай тэрыторыі?
Упершыню Літва згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1009 г. Гэта XI ст. Паміж IX і ХІ стст. -- дзвесце гадоў. А калі лічыць ад V ст., то шэсцьсот.
Карта яўна храналагічна недакладная.
Ёсць пытанне і да меж плямён. Ні ў акрэслены на карце перыяд, ні калі-небудзь яшчэ літоўцы не былі суседзямі дрыгавічоў, якія ўвогуле не маглі жыць на "аддадзенай" ім тэрыторыі, бо жылі там балты.
Ну і самае галоўнае. Літва, а значыць, і яе жыхары літоўцы, першапачаткова ахоплівала тэрыторыю, якая на карце аддадзена aukštaičiai (аўкштайтам).
Далейшы аналіз карты не мае сэнсу. Гэта чыясьці фантазія, мала звязаная з гістарычнай рэальнасцю.
04/12/2025, 12:14
t.me/ltvilkas/2667 Permalink
04/12/2025, 11:38
t.me/ltvilkas/2666 Permalink
04/12/2025, 08:59
t.me/ltvilkas/2665 Permalink
Repost
37
Адной з папулярных фальсіфікацый адэптаў гіпотэзы славянскіх міграцый з'яўляецца сцверджанне аб "адсталасці" і "неразвітасці" балцкага насельніцтва ў параўнанні з носьбітамі славянскай культуры. Ці так гэта? Падманлівасць гэтай ідэі можна даказаць праз той факт, што адзіным тыпам жытла балцкіх днепра-дзвінскай культуры і культуры штрыхаванай керамікі (1 тысячагоддзя да н.э. — сярэдзіна 1 тысячагоддзя н.э.) былі слупавыя пабудовы. Акрамя іх, для насельніцтва банцараўска-тушамлінскай культуры, якая існавала адначасова са "славянскай" пражскай, была характэрна наяўнасць зрубнага жытла. Там часам для пражскай культуры былі характэрныя паўзямлянкі. Акрамя таго, адэпты славянства бачаць з'яўленне паўзямлянак па краях балцкіх паселішчаў, што складаліся з зрубнага і слупавога жытла, яскравым прызнакам славянскіх міграцый.
04/12/2025, 08:08
t.me/ltvilkas/2664 Permalink
04/11/2025, 13:48
t.me/ltvilkas/2663 Permalink
489
04/11/2025, 13:40
t.me/ltvilkas/2662 Permalink
Search results are limited to 100 messages.
Some features are available to premium users only.
You need to buy subscription to use them.
Filter
Message type
Similar message chronology:
Newest first
Similar messages not found
Messages
Find similar avatars
Channels 0
High
Title
Subscribers
No results match your search criteria