Your trial period has ended!
For full access to functionality, please pay for a premium subscription
Message
Repost
13
БЕЛАРУСКІ СТОЎНХЭНДЖ?

Каля вёскі Бікульнічы Полацкага раёна на беразе возера Янова знаходзіцца група валуноў, якія ў сродках інфармацыі паспелі ахрысціць як "полацкая прыгарызонтная абсерваторыя". Што насамрэч уяўляюць з сябе гэтыя валуны? Навукоўцамі, у тым ліку Э. Зайкоўскім, на працягу доўгага часу праводзіліся даследаванні, паводле якіх мы прыйшлі да наступных высноў:
1) Помнік ніяк не фіксуецца ў фальклорнай традыцыі, абсалютна не вядомы мясцоваму насельніцтву, тым часам як у мясцовасці вядомыя шмат аб'ектаў сакральнай геаграфіі (Валатоўка, Гарадзец, Французскія Магілы);
2) Каля помніка не знойдзена слядоў культурнага слоя;
3) Размяшчэнне валуноў не мае ніякага астранамічнага сэнсу.

Такім чынам мы бачым прыклад тыповых выдумак. Няма ніякіх падстаў меркаваць, што гэтыя валуны ўтвараюць нейкае святое месца. Вялікай праблемай для сучасных паганцаў з'яўляецца аддзяленне сапраўдных святых месцаў ад фальсіфікацый, накшталт гэтага помніка або шырокавядомага "Мінскага капішча".
04/26/2025, 13:25
t.me/ltvilkas/2691