Your trial period has ended!
For full access to functionality, please pay for a premium subscription
Message
108
🤷‍♂ Камплексаваць з-за таго, што ў мінулым у нашым краі гарады былі не нашы, балцкія, літоўскія (параўн. рускія Полацеск ці Менеск, нямецка-руска-польска-яўрэйскую Вільню, нямецкае, а пазней польска-яўрэйскае Коўна і інш.) не варта.
Рыга і Талін былі нямецкія. Кіеў быў руска-славянска-яўрэйска-хазарскі і нават паўпольскі.
📚 Кракаў быў пераважна нямецкі да сярэдзіны XVI ст.: і па колькасці насельніцтва і па архітэктуры. І сведчанне гэтага -- яго цяперашні сілуэт, разбаўлены пазней італьянскімі ўплывамі рэнесансу і барока.
Тут немец Швайпольт Фіёль выдаў у канцы XV ст. першую (царкоўна)славянскую друкаваную кнігу ў польска-літоўскай дзяржаве літоўцаў Ягелонаў (Скарына не быў першадрукаром, бо быў другі, пасля Фіёля!). А вядомы польскі нацыянальны сімвал -- звон Zygmunt (заказаны нашым Жыгімонтам Старым) на званіцы вавельскага кафедральнага касцёла адліў таксама немец -- з Нюрнберга.
Зрэшты, бакавыя, найстарэйшыя, фасадныя капліцы храма аздоблены візантыйскімі фрэскамі рускімі майстрамі, пра што сведчаць надпісы кірыліцай па-славянску. І пад гэтымі фрэскамі ляжыць Казімір Ягелон, сын паўлітоўца-паўрусіна Ягайлы і паўлітоўкі-паўрусінкі Соф’і з роду літоўскіх князёў Гальшанскіх (праваслаўных = рускіх). Ну і пад галоўным нефам -- сам наш славуты зямляк Ягайла.
А ў падзямеллях: нашы Міцкевіч, Пілсудскі, Касцюшка -- ці то літоўцы, ці то палякі, ці то, як камусьці хочацца, беларусы (што няпраўда).
⏳ Гэткія гістарычныя факты.
І шукаць у даўніх людзях сучасных палякаў, беларусаў і нават немцаў і літоўцаў я не стаў бы.
Сучасныя нацыі ўзніклі на шматлюдным, шматслойным субстраце.
04/17/2025, 00:01
t.me/ltvilkas/2684