📚 Факты, гіпотэзы і інтэрпрэтацыі
📜 На тэрыторыі Беларусі ў другой палове І тысячагоддзя н. э. сярод балцкага насельніцтва рассяліліся славяне. [...]
Якія плямёны рассяліліся ў міжрэччы Нёмана і Буга ды ў заходняй частцы Верхняга Панямоння (цяпер Брэсцкая і Гродзенская вобласці), у пісьмовых крыніцах не паведамляецца. [...]
Чытаем у: Г. Штыхаў, Насельніцтва зямель Беларусі ў IX -- XIII ст. (вытокі беларускай народнасці), [у:] З глыбі вякоў. Наш край: гісторыка-культуралагічны зборнік, Мінск: "Крок уперад" 1992, с. 15, 25.
Даверымся паважанаму археолагу? Ці зададзімся, аднак, пытаннямі:
як можна сцвярджаць пра рассяленне славян па ўсёй Беларусі, калі няма даных пра гэта па заходняй Беларусі❓
Значыць, застаецца толькі ўсходняя Беларусь❓
Тады колькі балтаў пражывала ва ўсходняй Беларусі да прыходу славян і колькі прыйшло славян❓
✅ Балты і славяне -- гэта моўныя групы.
✅ Балты перайшлі на славянскую мову.
Значыць, балты сталі славянамі ❓
✅ На тэрыторыі Беларусі ў другой палове ХХ ст. сярод беларускага насельніцтва рассяліліся рускія.
✅ Беларусы і рускія -- гэта моўныя групы.
Значыць, беларусы сталі рускімі (со знаком качества)❓
Такім чынам, кіруючыся логікай, разглядаючы прыведзеныя паважаным археолагам сцвярджэнні, трэба канстатаваць, што на тэрыторыі ўсходняй Беларусі адбылася наступная трансфармацыя насельніцтва:
балты ▶️ славяне ▶️ беларусы ▶️ рускія.
Па заходняй Беларусі была б трохі іншая карціна.
Але ці гэтак было і ёсць❓
📚 Варта пачаць з галоўнага і першапачатковага пытання: а ці было рассяленне славян у (усходняй) Беларусі❓