Звярніце ўвагу на артыкул беларускага літуаніста Юрыя Внуковіча пра этнаграфічную экспедыцыю беларускіх этнографаў на чале з Міхаілам Грынблатам, што адбылася ў 1954 г. на моўнае беларуска-літоўскае пагранічча. Аўтар рэзюмуе, што «этнограф на падставе сукупнасці разнастайных (у тым ліку выяўленых у часе экспедыцыі 1954 г.) фактаў давёў, што «скрайнія паўночна -заходнія раёны Беларусі ўздоўж мяжы з Літвой насяляюць беларусы-каталікі, якія не ведалі ў мінулым уніі і з’яўляюцца нашчадкамі абеларушаных літоўцаў».