Your trial period has ended!
For full access to functionality, please pay for a premium subscription
Message
У пачатку года, наведваючы архікафедральны святых Станіслава і Вацлава на Вавелі ў Кракаве, кінулася ў вочы, што гэты прыгожы гатычны ракурс галоўнага фасада, што на фота, не самы папулярны ў турыстычных праспектах дый у навуковых публікацыях. Але здаецца, ключавы. Бо так, бадай, выглядаў храм у час пераходу яго і горада, Польшчы ад вялікамараўскай (магчыма) па паходжанні дынастыі Пястаў да літоўскай — Ягелонаў, г. зн. у канцы XIV — пачатку XV ст. Злева і справа ад галоўнага нефа — дзве капліцы. Яны паходзяць з часоў Ягелонаў. Унутры аздоблены фрэскамі, якія часам называюць рускімі, хаця, мабыць, усё ж гэта тутэйшае правінцыяльнае візантыйскае мастацтва. Мяркуючы па надпісе на царкоўнаславянскай мове ў левай (калі глядзець на фота) капліцы, выканаўцамі маглі быць майстры з розных куткоў усходнехрысціянска-славянскага свету. Фрэскі звязаны з жонкай Ягайлы — Соф'яй, якая, як і ён, паходзіла з літоўскага роду, але з рускімі (праваслаўнымі) традыцыямі.
04/13/2025, 21:14
t.me/ltvilkas/2673