Your trial period has ended!
For full access to functionality, please pay for a premium subscription
Message
Калега наведвае ў гэтыя хвіліны Vytauto Didžiojo karo muziejus (Ваенны музей імя Вітаўта Вялікага) у Каўнасе.
Перад вачыма карта. Што не так? Пройдземся толькі па адным пытанні: па lietuviai -- літоўцах.
Ці пражывалі яны ў VI-IX стст. на абазначанай тэрыторыі?
Упершыню Літва згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1009 г. Гэта XI ст. Паміж IX і ХІ стст. -- дзвесце гадоў. А калі лічыць ад V ст., то шэсцьсот.
Карта яўна храналагічна недакладная.
Ёсць пытанне і да меж плямён. Ні ў акрэслены на карце перыяд, ні калі-небудзь яшчэ літоўцы не былі суседзямі дрыгавічоў, якія ўвогуле не маглі жыць на "аддадзенай" ім тэрыторыі, бо жылі там балты.
Ну і самае галоўнае. Літва, а значыць, і яе жыхары літоўцы, першапачаткова ахоплівала тэрыторыю, якая на карце аддадзена aukštaičiai (аўкштайтам).
Далейшы аналіз карты не мае сэнсу. Гэта чыясьці фантазія, мала звязаная з гістарычнай рэальнасцю.
04/12/2025, 15:14
t.me/ltvilkas/2667