Сумарны xG каманд за 3 туры ЧБ і рэальная колькасць галоў
* – "Дынама" і "Нёман" згулялі па 2 матчы.
1. ДБ – 6,3 xG (3 – забілі).
2. * "Нёман" – 5,85 (3).
3. "Тарпеда" – 4,99 (1).
4. "Арсенал" – 4,52 (4).
5. "Мінск" – 4,39 (4).
6. "Славія" – 4,26 (7).
7. "Нафтан" – 3,98 (4).
8. МЛ – 3,62 (5).
9. "Іслач" – 3,32 (4).
10. "Віцебск" – 2,86 (3).
11. "Слуцк" – 2,85 (2).
12. "Гомель" – 2,14 (2).
13. БАТЭ – 1,77 (2).
14. * ДМ – 1,59 (1).
15. "Смаргонь" – 1,6 (1).
16. "Маладзечна" – 1,51 (1).
У ДБ, "Тарпеда" і "Нёмана" – праблемы з рэалізацыяй, што бачна ў турнірнай табліцы.
"Славія" і "МЛ" выціскаюць максімум, таму і ідуць лідарамі.
"Арсенал" дазваляе супернікам шмат каля сваёй брамы, але за атакай, дзе ёсць Кірыленка і Лавец, цікава сачыць.
Цяжка ўявіць, што можа дапамагчы "Маладзечна" і "Смаргоні" не стаць яўнымі аўтсайдарамі сёлета.