😇 Сястра Фаўстына расказала пра свой шлях да Бога, місію міласэрнасці і асаблівасці святкавання Вялікадня ў католікаў
🙏Вялікае свята Хрыстова Уваскрэсення, пераходу ад няволі смерці да свабоды вечнага жыцця сястра Фаўстына Цыдзік сустрэне разам са сваімі падапечнымі.
Маці-настаяцельніца Рымска-каталіцкай абшчыны "Сёстраў Маці Міласэрнасці" ў аграгарадку Каменка Шчучынскага раёна прысвяціла сябе служэнню Богу і людзям і ўжо амаль трыццаць гадоў годна нясе свой духоўны крыж.
☝️Дом міласэрнасці, які яна ўзначальвае, стаў родным домам для адзінокіх, састарэлых і хворых людзей з розных куткоў Гродзеншчыны.
– Амаль за трыццаць гадоў праз дом прайшлі сотні старэнькіх нямоглых людзей. За гэты час мы пабудавалі капліцу, рэканструявалі і дабудавалі хату, – расказвае сястра Фаўстына. – Сёння пад апекай – шэсцьдзясят чалавек розных канфесій, узростаў, з рознымі жыццёвымі абставінамі. Гэтыя людзі – мая сям’я, я жыву з імі агульнымі радасцямі і смуткамі, ведаю іх гісторыі. З Божай дапамогай разам з аднадумцамі валанцёрамі і міласэрнымі людзьмі робім усё, каб восень жыцця нашых падапечных была цёплай і неадзінокай, каб яны пераходзілі парог у вечнасць з Езусам у сэрцы.
Падрабязней ⬅️
❤️
Поддержать канал бустами🔼
Inst📹|
TikTok📹|
ВК💬|
OK💬|
FB 💬