Your trial period has ended!
For full access to functionality, please pay for a premium subscription
KA
Katolik.life. Неафіцыйнае
https://t.me/katolik_life
Channel age
Created
Language
Belarusian
2.6%
ER (week)
23.44%
ERR (week)

Навіны католікаў Беларусі і свету, грамадска важныя тэмы ў святле хрысціянства.

Праект не мае фінансавання і штата, існуе на энтузіязме яго стваральнікаў, якія абнаўляюць яго ў вольны час і з уласных сродкаў аплочваюць усе выдаткі на ўтрыманне сайта.

Messages Statistics
Reposts and citations
Publication networks
Satellites
Contacts
History
Top categories
Main categories of messages will appear here.
Top mentions
The most frequent mentions of people, organizations and places appear here.
Found 137 results
Упершыню Пасха без «усяночнай» была ў гомельскім касцёле. Ці ёсць у гэтым праблема?

Парафія ў Гомелі – асаблівая для ўсёй Беларусі. Расказваем, чаму традыцыя сталася тут навінкай і выклікала дыскусію.

[на русском с VPN – здесь, если не открывается – пробуйте здесь]

Упершыню сёлета ў каталіцкім храме Гомеля Велікодная вігілія была традыцыйнай, а не ў фармаце начной службы, да якога прывыклі мясцовыя католікі. Як распавялі вернікі, гэта было звязана з удзелам у Велікодным трыдууме Генеральнага вікарыя Пінскай дыяцэзіі біскупа Андрэя Зноскі (на фота – ён побач з «нэакатэхуменальным» крыжам у Гомелі).

Традыцыя, якая сталася навінкай для многіх гомельскіх католікаў, выклікала дыскусію. Усе гады ў гомельскім касцёле Вялікдзень сустракалі службай у выглядзе літургіі Нэакатэхуменату, якая заканчвалася на досвітку.

Гомельскі касцёл – асаблівы для ўсёй Беларусі. Чытайце далей на сайце з VPN, калі не карыстаецеся – спрабуйце тут >
04/23/2025, 12:37
t.me/katolik_life/1816
04/22/2025, 10:40
t.me/katolik_life/1815
Новым Папам Рымскім можа стаць кардынал, які быў у Беларусі, Украіне і РФ, цытаваў Барадуліна

На нядаўняй сустрэчы ён дэманстраваў вялікую дасведчанасць аб жыцці ў Беларусі.

[на русском с VPN – здесь, если не открывается – пробуйте здесь]

Аўтарытэтная італьянская газета La Stampa лічыць, што новым Папам Рымскім можа быць абраны 70-гадовы Дзяржсакратар Ватыкана кардынал П'етра Паралін. Выданне назвала яго адным з асноўных прэтэндэнтаў. Абранне Пантыфіка адбудзецца на канклаве, які павінен сабрацца ў траўні.

Кардынала Параліна добра ведаюць на постсавецкай прасторы і ён таксама добра арыентуецца ў сітуацыі ва Усходняй Еўропе. Ён наведваў з афіцыйнымі візітамі Беларусь, Украіну, Расію.

Апошнія стасункі беларускіх іерархаў з кардыналам адбыліся літаральна два месяцы таму. Як распавядаў тады Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, кардынал Паралін цікавіўся «канкрэтным жыццём нашых вернікаў і адначасова нашага грамадства».

Чытайце далей на сайце з VPN, калі не карыстаецеся – спрабуйце тут >
04/22/2025, 10:40
t.me/katolik_life/1813
04/22/2025, 10:40
t.me/katolik_life/1814
04/21/2025, 13:38
t.me/katolik_life/1811
Последние слова, жесты и встречи Папы Франциска, который умер на Пасху

Среди последних пожеланий Франциска — освобождение военнопленных и политзаключенных: «Мир невозможен там, где нет свободы мысли и слова».

Когда человек покидает этот мир, особое внимание уделяется его последним словам. 21 апреля стало известно о смерти 88-летнего Папы Римского Франциска — он отошел в вечность на второй день Пасхи, утром в Пасхальный понедельник.

Накануне он уделил благословение верующим, встретился с вице-президентом США. Эта была последняя официальная встреча Понтифика.

Во время объезда площади Папа коснулся ребенка, вероятно, больного раком, а потом поприветствовал простую женщину, 79-летнюю сеньору Кармелу Манкузо, которая приносила ему цветы и молилась о его оздоровлении, когда Понтифик был в больнице.

Наиболее важными стали слова Франциска, направленные ко всем людям в пасхальном послании «Граду и миру». Сконцентрируемся на ключевых цитатах.

Читайте на сайте с VPN, если не пользуетесь – пробуйте здесь >
04/21/2025, 13:38
t.me/katolik_life/1810
04/21/2025, 13:38
t.me/katolik_life/1812
Топ-7 відэа: як сустрэлі Вялікдзень у касцёлах Беларусі

«Хрыстос уваскрос!» – вітаюць адзін аднаго вернікі. Католікі Беларусі (а ў сёлета адначасова і праваслаўныя) у ноч з 19 на 20 красавіка пачалі святкаванне Вялікадня. На пасхальных вігіліях у касцёлах вернікі перажывалі літургію святла, абнаўлялі свой хрост, у некаторых парафіях адбыўся сакрамэнт хросту.

Пасля вячэрніх службаў, а таксама раніцай у Велікодную нядзелю ў касцёлах правялі рэзурэкцыйныя працэсіі.

Сабралі яркія моманты святкавання са сторыс у Instagram парафій святога Андрэя ў Нарачы, святога Францішка ў Мінску (там літургію ўзначаліў арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч), Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў мінскім мікрараёне Сухарава (хрост), святога Юзафа Рамесніка і Благаслаўленых Сясцёр Назарэтанак Мучаніц у Лідзе (спеў ва ўсходнім стылі), Езуса Міласэрнага ў Віцебску, Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыi ў Пінску, санктуарыя Маці Божай у Будславе.
04/20/2025, 13:53
t.me/katolik_life/1803
04/20/2025, 13:53
t.me/katolik_life/1804
04/20/2025, 13:53
t.me/katolik_life/1809
04/20/2025, 13:53
t.me/katolik_life/1805
04/20/2025, 13:53
t.me/katolik_life/1807
04/20/2025, 13:53
t.me/katolik_life/1808
04/20/2025, 13:53
t.me/katolik_life/1806
Без Эўхарыстыі і ў цямніцы: два беларускія святары сустракаюць Вялікдзень у зняволенні

Ксёндз Генрых Акалатовіч не мае магчымасці адпраўляць святую Імшу амаль паўтара года, айцец Анджэй Юхневіч – амаль год.

[на русском с VPN – здесь, если не открывается – пробуйте здесь]

У Вялікі чацвер католікі ўспамінаюць устанаўленне сакрамэнтаў Эўхарыстыі і святарства. У парафіях вернікі віншуюць святароў з «прафесійным святам».

Але двое беларускіх каталіцкіх святароў не могуць удзельнічаць у гэтых падзеях, знаходзячыся ў зняволенні. Цяпер, калі ў храмах Найсвяцейшы Сакрамэнт змясцілі ў імправізаваныя цямніцы ў знак арышту і зняволення Езуса, двое святароў таксама знаходзяцца за кратамі.

Ксёндз Генрых Акалатовіч, пробашч парафіі ў Валожыне, якога асудзілі на 11 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў «здрадзе дзяржаве», чакае ў мінскім СІЗА адпраўкі ў калонію ўзмоцненага рэжыму.

Айцец Анджэй Юхневіч, пробашч парафіі ў Шуміліне, дагэтуль перажывае суд, які доўжыцца ўжо амаль 4 месяцы з вялікімі перапынкамі.
04/17/2025, 21:43
t.me/katolik_life/1802
04/16/2025, 12:47
t.me/katolik_life/1797
04/16/2025, 12:47
t.me/katolik_life/1798
04/16/2025, 12:47
t.me/katolik_life/1799
04/16/2025, 12:47
t.me/katolik_life/1800
Самы медыйны і ўсмешлівы. Яшчэ адзін беларускі біскуп з'явіўся ў сацсетках

[на русском с VPN – здесь, если не открывается – пробуйте здесь]

Профіль у Instagram адкрыў 15 красавіка Генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі РКЦ біскуп Андрэй Зноска. У першы ж дзень ён зрабіў дзясяткі пастоў пра апошнія падзеі сваёй дзейнасці, апублікаваў сторыс.

Такім чынам, наймалодшы іерарх Беларусі адразу стаў актыўна весці сваю старонку ў адрозненні ад іншага нядаўна прызначанага біскупа — Гродзенскага ардынарыя Уладзіміра Гуляя. Той пакуль па-ранейшаму не зрабіў ніводнага паста, але рэагуе на іншыя публікацыі і робіць рэпосты ў сторыс.

Даўжэй за ўсё ў сацсетках евангелізуе Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі. Ён, у асноўным, выкладвае відэа-казанні па нядзелях.

З'яўленне асобнай старонкі біскупа Андрэя Зноскі многія ўспрынялі пазітыўна, бо раней некаторую крытыку выклікала тое... Чытайце далей на сайце з VPN, калі не карыстаецеся – спрабуйце тут >
04/16/2025, 12:47
t.me/katolik_life/1796
04/16/2025, 12:47
t.me/katolik_life/1801
«Просьбу праігнаравалі». Толькі ў адным рэгіёне Беларусі дазволілі правесці Крыжовы шлях па вуліцах

Зноў не будзе гарадскога Крыжовага шляху ў Баранавічах, дзе жывуць шмат католікаў і знаходзяцца 5 касцёлаў.

[на русском с VPN – здесь, если не открывается – пробуйте здесь]

Сёлета традыцыйныя ў Вялікім посце набажэнствы Крыжовага шляху католікам дазволілі правесці па вуліцах гарадоў толькі ў Гродзенскай вобласці. Там працэнт каталіцкіх вернікаў найбольшы.

У мінулыя пятніцу і суботу католікі праводзілі Крыжовы шлях у цэнтры Смаргоні, Дзятлава, Гродна, у нядзелю — па вуліцах Вялікай Бераставіцы. У Вялікую сераду, 16 красавіка гарадскія набажэнствы пройдуць у цэнтры Іўя і Навагрудка.

Таксама 16 красавіка агульнагарадскі Крыжовы шлях запланаваны ў Мінску, але ён адбудзецца ў двары храма — касцёла на Залатой Горцы.

Больш нідзе ў Беларусі не анансавалася правядзення набажэнства па вуліцах. Зноў не будзе сёлета Крыжовага шляху ў Баранавічах. Чытайце далей на сайце з VPN, калі не карыстаецеся – спрабуйце тут >
04/15/2025, 15:07
t.me/katolik_life/1795
04/14/2025, 12:03
t.me/katolik_life/1794
Ля Чырвонага касцёла ў Мінску быў здзейснены акт вандалізму

Быў пашкоджаны абраз-банэр каля ўваходу ў храм – хтосьці спрабаваў адрэзаць выяву Хрыста.

[на русском с VPN – здесь, если не открывается – пробуйте здесь]

Каля закрытага больш за два з паловай гады Чырвонага касцёла ў Мінску невядомы парэзаў нажом абраз Езуса Міласэрнага, які размешчаны ў выглядзе банэра каля ганка храма. Калі пашкоджанне абраза заўважылі ў парафіі, яго змацавалі, але сляды блюзнерства засталіся.

Відаць, што хтосьці зрабіў надрэз у ніжнім правым куце банэра, а самыя вялікія пашкоджанні добра заўважныя проста каля аблічча Езуса — верагодна, зламыснікі спрабавалі адрэзаць малюнак.

Калі гэта адбылося, дакладна невядома. Па здымках турыстаў відаць, што як мінімум у сярэдзіне лютага пашкоджанні ўжо былі. Але стала вядома пра акт вандалізму толькі цяпер. Праваахоўныя органы нічога не паведамлялі ні пра інцыдэнт, ні пра тое, ці праводзіцца яго расследаванне.

Чытайце далей на сайце з VPN, калі не карыстаецеся – спрабуйце тут >
04/14/2025, 12:03
t.me/katolik_life/1793
04/13/2025, 14:43
t.me/katolik_life/1792
04/13/2025, 14:43
t.me/katolik_life/1789
У новым фармаце прайшоў Крыжовы шлях у цэнтры Гродна: топ-5 фота

[на русском с VPN – здесь, если не открывается – пробуйте здесь]

Напярэдадні Вербнай (Пальмавай) нядзелі, 12 красавіка, у цэнтры Гродна католікі правялі набажэнства Крыжовага шляху, у якім прынялі ўдзел вернікі ўсіх парафій горада. Працэсія ішла па вуліцах ад Фарнага да Бернардынскага касцёла з традыцыйнымі для набажэнства прыпынкамі, падчас якіх гучалі разважанні, падрыхтаваныя мясцовымі сем'ямі. Крыж з распяццем несла моладзь.

Набажэнства ўзначаліў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй пры ўдзеле біскупа эмэрыта Аляксандра Кашкевіча. Анансуючы агульнагарадское набажэнства, ардынарый запрашаў прыняць у ім удзел «каб даць асаблівае сведчанне веры ў Езуса Хрыста, які ўзяў на Сябе нашы грахі».

Сёлета гарадскі Крыжовы шлях правялі ў новым фармаце. Ён не быў тэатралізаваным, як у мінулы раз, і праходзіў увечары, калі ўжо сцямнела. Многія ўдзельнікі ўзялі з сабой свечкі і лампадкі.

Фота: Леанід Шчаглоў і «Вячэрні Гродна»
04/13/2025, 14:43
t.me/katolik_life/1788
04/13/2025, 14:43
t.me/katolik_life/1790
04/13/2025, 14:43
t.me/katolik_life/1791
В Вербное воскресенье более 30 человек погибли после ракетного удара по центру Сум

13 апреля, когда православные и католики отмечают Вербное воскресенье, больше 100 мирных жителей погибли и были ранены после ракетного удара армии РФ по центру города Сумы на северо-востоке Украины.

Один из ударов пришелся по улице, по которой следовал троллейбус и шли люди — многие, вероятно, в храмы. По данным на полдень воскресенья, погибли 32 человека, в том числе двое детей (почти все — в троллейбусе), еще по меньшей мере 84 человека, включая 10 детей, получили ранения, сообщили местные власти.

Похожая трагедия произошла на Яблочный спас, 19 августа 2023 года, когда РФ запустила ракету по центру Чернигова — тогда жертвами атаки стали люди, которые возвращались из церкви с корзинками освященных яблок. Напомним, 5 апреля при обстреле Кривого Рога погибли 9 детей и 19 взрослых.
04/13/2025, 14:41
t.me/katolik_life/1787
Як пачуваецца арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і чаму важна працягваць малітву?

Адпраўляе Імшу, ходзіць на шпацыр. Праведзеную хіміятэрапію перанёс без ускладненняў, але наперадзе новы курс.

[на русском с VPN – здесь, если не открывается – пробуйте здесь]

Пасля таго, як месяц таму ў Мінску маліліся аб дары аздараўлення для Папы Францішка і арцыбіскупа эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча, стан Пантыфіка палепшыўся — пра яго здароўе рэгулярна інфармуюць ватыканскія медыя.

Звесткі пра стан 79-гадовага беларускага ганаровага іерарха з таго часу не абнаўлялі — апошнія весткі былі ад самога арцыбіскупа 17 сакавіка, калі ён распавёў пра метастазы ў лёгкіх праз анкалогію.

Каб нагадаць пра неабходнасць далейшай малітвы за іерарха, даведаліся, як яго стан цяпер – па звестках вернікаў. Чытайце на сайце з VPN, калі не карыстаецеся – спрабуйце тут >
04/11/2025, 12:05
t.me/katolik_life/1786
04/10/2025, 11:35
t.me/katolik_life/1785
Вынік – пазітыўны. Будаўніцтва новага санктуарыя ў Беларусі адобрана

«Рэзідэнцыю» Каралевы Беларусі пабудуюць на Магілёўшчыне.

[на русском с VPN – здесь, если не открывается – пробуйте здесь]

Бялыніцкі райвыканкам завяршыў грамадскае абмеркаванне канцэпцыі будаўніцтва касцёла Маці Божай Бялыніцкай, пра якое мы распавядалі. Як стала вядома, абмеркаванне завяршылася са станоўчым вынікам – будаўніцтва адобрана.

Таму цяпер змогуць завяршыць праектаванне і перайсці да наступнага кроку – гэта экспертыза праекта.

Тым часам парафія збірае ахвяраванні на будаўніцтва святыні (рэквізіты – на фота). Нагадаем, узвядзенне касцёлаў у Беларусі адбываецца не на дзяржаўныя сродкі, а выключна на ахвяраванні.

Храм у Бялынічах будзе не проста касцёлам, а санктуарыем, якіх у Беларусі не шмат. Санктуарый – гэта аб'ект паломніцтваў, святое месца, дзе знаходзіцца цудатворная ікона або фігура.

Бялынічы вядомыя цудатворнай іконай Божай Маці – менавіта Бялыніцкі вобраз Багародзіцы абвешчаны Каралевай Беларусі.
04/10/2025, 11:35
t.me/katolik_life/1784
«Судзяць не мяне, а ўвесь Касцёл у Беларусі». Ксёндз Акалатовіч адзначыў 65-годдзе і перадаў вестку з-за кратаў

[на русском с VPN – здесь, если не открывается – пробуйте здесь]

Важнае паведамленне перадаў вернікам з-за кратаў ксёндз Генрых Акалатовіч, асуджаны на 11 гадоў зняволення па абвінавачванні ў «здрадзе дзяржаве». Гэта адбылося напярэдадні яго 65-годдзя, якое святар адзначыў 8 красавіка ў СІЗА Мінска.

З таго, што святару ўдалося перадаць, у агульных рысах становіцца зразумела, у чым менавіта яго абвінавацілі. Нагадаем, суд праходзіў у закрытым рэжыме, і ніякіх звестак пра справу пробашча з Валожына няма.

Ксёндз Генрых сказаў, што яго абвінавацілі ў «шпіянажы на карысць Польшчы і Ватыкана», што з'яўляецца «грубай правакацыяй». Святар падкрэсліў, што ніколі не быў нічыім шпіёнам, што ён слуга Бога.

Чытайце далей на сайце з VPN, калі не карыстаецеся – спрабуйце тут >
04/08/2025, 12:37
t.me/katolik_life/1783
Фотафакт: на трэцяе высяленне парафіі з Чырвонага касцёла «глядзіць» яго фундатар

[на русском с VPN – здесь, если не открывается – пробуйте здесь]

Вываз маёмасці парафіі з закрытага Чырвонага касцёла ў Мінску цалкам завяршылі, пасля гэтага пытанне верагоднага адкрыцця храма зноў заціхла. Падчас святых Імшаў 6 красавіка пробашч у парафіяльных аб'явах ніяк не ўзгадваў пра сітуацыю, хаця раней аб'яўляў пра хуткі пачатак рамонту.

У папярэднюю нядзелю пробашч распавядаў пра чарговы парыў труб, з-за чаго ўзнікла пагроза падтаплення бібліятэкі, якую якраз вывозілі.

У колах мінскіх вернікаў гавораць, што «няма адчування, каб штосьці змянілася». Не з'явілася і тэндараў на выбар падрадчыка, таму бліжэйшым часам маштабныя працы ў храме праводзіцца не будуць.

Публікуем сімвалічны фотафакт: фундатар касцёла Эдвард Вайніловіч з партрэта на фасадзе храма «назірае» за вывазам маёмасці парафіі і ўзгадваем, калі вернікаў высялялі з касцёла ў мінулыя разы. Чытайце на сайце з VPN, калі не карыстаецеся – спрабуйце тут >
04/07/2025, 15:30
t.me/katolik_life/1782
9 детей и вдвое больше взрослых погибли при обстреле Кривого Рога – реакция епископа

В украинском городе Кривой Рог, по данным на утро 5 апреля, уже 19 погибших, 9 их них дети, сообщили городские власти. В результате ракетной и дроновой атаки РФ по городу 4 апреля пострадали 68 человек в возрасте от 3 месяцев до 68 лет, 40 травмированных находятся в больницах, а двое детей 5 и 8 лет перевезли в больницу соседнего Днепра в крайне тяжелом состоянии.

В криворожских больницах 17 раненых, включая двух детей с серьезными травмами. В результате удара, который пришелся на жилую застройку с детской площадкой, повреждены 34 многоквартирных дома, 6 учебных заведений.

Епархии РКЦ в Украине разместили сообщения о молитве за погибших, утешении для их близких, оздоровлении для раненых. А викарный епископ Львовской архиепархии Эдуард Кава опубликовал на своей странице отдельный пост.

Читайте далее на сайте с VPN, если не пользуетесь – пробуйте здесь >
04/05/2025, 09:38
t.me/katolik_life/1781
04/04/2025, 14:15
t.me/katolik_life/1779
04/04/2025, 14:15
t.me/katolik_life/1778
04/04/2025, 14:15
t.me/katolik_life/1780
04/04/2025, 14:15
t.me/katolik_life/1777
Як будуюцца касцёлы ў Мінску і Гродне: топ-5 фота

[на русском с VPN – здесь, если не открывается – пробуйте здесь]

Паглядзелі, як ідуць працы па ўзвядзенні новых каталіцкіх святыняў, пра якія мы распавядалі месяц таму.

У мікрараёне Грандзічы ў Гродне на пляцоўцы пад узвядзенне касцёла святога айца Піо акрамя зямельных прац займаюцца будоўляй часовай капліцы.

А ў мінскім мікрараёне Сухарава капаюць катлаван пад касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі – там капліца функцыянуе ужо каля 10 гадоў.

Таксама ёсць некалькі каталіцкіх храмаў, будоўля якіх ужо вядзецца ці набліжаецца да завяршэння. Напрыклад, гэта касцёл Божай Міласэрнасці ў Баранавічах, благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай у Гродне.

Нагадаем, усе касцёлы ў Беларусі будуюцца выключна на ахвяраванні, без удзелу дзяржавы, таму парафіі збіраюць фінансавую дапамогу на пабудову святыняў.
04/04/2025, 14:15
t.me/katolik_life/1776
Адначасова ў некалькіх парафіях Беларусі прызначаны «суботнікі»

А агульная талака пройдзе па добраўпарадкаванні тэрыторыі старадаўняга касцёла ў Дубраве.

[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]

Адразу некалькі каталіцкіх парафій Беларусі ладзяць у адзін дзень, 5 красавіка, «суботнікі» па добраўпарадкаванні храмаў і прылеглых тэрыторый. Напрыклад, талаку арганізуюць у парафіі святога Францішка ў Мінску, у касцёле ў Варнянах.

А агульная і найбольш масавая талака 5 красавіка чакаецца на добраўпарадкаванні тэрыторыі касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дубраве Маладзечанскага раёну. Праца па расчыстцы ад хмызняку руінаў святыні, гісторыка-культурнай каштоўнасці, стане чарговай валанцёрскай акцыяй па ініцыятыве каманды «Радыё Марыя».

Надвор'е ў гэты дзень, на жаль, прагназуюць не вельмі спрыяльнае.

Тым часам у некаторых парафіях ужо правялі талаку ў мінулую суботу – у прыватнасці, у Фаніпалі і Тракелях (на фота).
04/02/2025, 14:45
t.me/katolik_life/1775
Справу ксяндза Акалатовіча зноў разгледзелі ў судзе. Ці змянілі прысуд?

64-гадовага хворага святара адправяць у калонію ўзмоцненага рэжыму. Акрамя таго, канфіскаваны іконы, патрабуюць выплату завоблачнай сумы.

[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]

У Вярхоўным судзе Беларусі 1 красавіка разгледзелі скаргу на рашэнне Мінскага абласнога суда па справе каталіцкага святара Генрыха Акалатовіча. Пробашч парафіі ў Валожыне быў быў асуджаны па абвінавачванні ў «здрадзе дзяржаве» на 11 гадоў зняволення, але не прызнаў сябе ў чымсьці вінаватым і абскардзіў прысуд.

Вернікі даведаліся пра вынік разгляду справы – Вярхоўны суд адмовіў у задавальненні скаргі ксяндза Акалатовіча і пакінуў без зменаў рашэнне абласнога суда.

Акрамя вялікага тэрміну святару быў прысуджаны буйны штраф, таксама патрабуюць выплаты яшчэ некалькіх сум, у цэлым гэта эквівалентна прыкладна 1 млн еўра.

Чытайце далей на сайце з VPN, калі не карыстаецеся – спрабуйце тут >
04/01/2025, 21:27
t.me/katolik_life/1774
03/31/2025, 11:10
t.me/katolik_life/1772
03/31/2025, 11:10
t.me/katolik_life/1773
10 млн даляраў накіруюць на рэстаўрацыю інтэр'ераў унікальнага касцёла ў Нясвіжы

Што зробяць, колькі працягнуцца працы, ці закрыюць храм для парафіі і турыстаў.

[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]

Пра пачатак рэстаўрацыі інтэр'ераў касцёла Божага Цела ў Нясвіжы даведаўся Katolik. life – цяпер заканчваецца працэдура выбару падрадчыка для 4-й чаргі рэканструкцыі гэтага каталіцкага храма.

Касцёл у Нясвіжы 1593 г. пабудовы, гісторыка-культурная каштоўнасць, – адзіны рэлігійны аб'ект Беларусі ў спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Храм вядомы як другі ў свеце і першы ва Усходняй Еўропе касцёл у стылі ранняга барока.

На працягу 13 гадоў праводзілася рэстаўрацыя фасадаў храма, якая завяршылася ў 2023 годзе. У красавіку 2025 года пачнуцца работы па рэстаўрацыі інтэр'ераў.

Што менавіта зробяць, у колькі абыдуцца працы і як доўга яны працягнуцца, ці закрыюць касцёл для парафіі і турыстаў – прыводзім галоўнае з дакументацыі. Чытайце на сайце з VPN, калі не карыстаецеся – спрабуйце тут >
03/31/2025, 11:10
t.me/katolik_life/1771
«Здарылася найгоршае». Парафіяне Чырвонага касцёла трывожацца, што не хутка вернуцца ў святыню

Завершаны вываз маёмасці з касцёла і названы меркаваны тэрмін яго «рэстаўрацыі».

[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]

Навіна, радаснае агучванне якой пробашчам парафіі святога Сымона і святой Алены сустракалі апладысментамі, цяпер выклікае ў вернікаў смутак і трывогу.

Асабліва балюча парафіянам стала, калі пробашч назваў меркаваны тэрмін «рэстаўрацыі» храма – паўтара-два гады. Дакладныя планы ўладаў па працах у касцёле невядомыя, але калі яны маштабныя, то сапраўды на гэта патрэбны час – сродкі могуць закласці ў інвестыцыйную праграму Мінска на наступны год, і толькі тады будзе магчымы пачатак асноўных прац.

Маёмасць, вывезеную з касцёла, складзіравалі ў старым храме ў адной з вёсак у Мінскім раёне.

Як праходзіў вываз маёмасці і чаму гэта падзея стала балючай і трывожнай для вернікаў – прыводзім некаторыя сведчанні. Чытайце на сайце з VPN, калі не карыстаецеся – спрабуйце тут >
03/28/2025, 12:40
t.me/katolik_life/1770
«Двойчы плакаў разам з ім». Арцыбіскуп Кандрусевіч даў шчырае інтэрв'ю блогеру

[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]

Паўтарагадзінную размову з арцыбіскупам эмэрытам Тадэвушам Кандрусевічам апублікаваў беларускі каталіцкі блогер Віталь Грышкевіч. Відэа, у якім 79-гадовы заслужаны іерарх распавядае пра гісторыю свайго жыцця, хутка набірае прагляды.

Інтэрв'ю было запісана напярэдадні весткі аб тым, што ў арцыбіскупа выявілі метастазы, пасля чаго ён пачаў праходзіць хіміятэрапію.

Як пісаў Віталь у сацсетцы, у момант запісу размовы ён «двойчы плакаў» разам з арцыбіскупам. Адзін з такіх момантаў – пры словах іерарха:

«Калісьці дамы будавалі з гліны, але сэрцы людзей былі залатымі. Сёння дамы блішчаць золатам, а сэрцы – каменныя».

На канале «Ласіны рог» блогер пастаянна публікуе новыя відэа са святарамі і свецкімі вернікамі. Апошнім часам з духоўных асоб суразмоўцамі Віталя былі святары Юрый Жэгарын, Віктар Жук, Андрэй Шут, а раней — біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
03/27/2025, 16:20
t.me/katolik_life/1769
«Асабліва – за Радзіму». За што і чаму моляцца беларускія вернікі ў Дабравешчанне

[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]

Звеставанне Пана адзначаюць 25 сакавіка католікі і праваслаўныя, якія жывуць па сучасным Грыгарыянскім календары. Урачыстасць святкуецца ў гонар падзеі, калі Найсвяцейшай Панне Марыі паведаміў Добрую вестку Арханёл Гаўрыіл пра тое, што яна народзіць Збавіцеля, і Марыя адказала згодай.

Таму ў гэты дзень вернікі просяць дапамогі Багародзіцы ў тым, каб чуць запрашэнне Пана, скіраванае асабіста да кожнага, да прыняцця Божай волі, да саўдзелу ў яе выкананні з даверам да Айца.

Таксама ў Дабравешчанне католікі пачынаюць 9-месячную малітву аб ненароджаных дзецях, якім пагражае аборт. Кожны ўдзельнік акцыі змагаецца за жыццё аднаго зачатага дзіцяці.

А для беларускіх вернікаў 25 сакавіка – яшчэ і асаблівы дзень малітвы за Радзіму, пра што гаворыцца ў аб'явах некаторых парафій. Чытайце далей на сайце з VPN, калі не карыстаецеся – спрабуйце тут >
03/25/2025, 12:01
t.me/katolik_life/1768
Доўгачаканы касцёл пабудуюць у Бялынічах – якім ён будзе

Старадаўні храм, дзе знаходзілася Каралева Беларусі, забралі расійскія ўлады, а савецкія затым – узарвалі.

[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]

Нарэшце ў Бялынічах Магілёўскай вобласці, дзе з XVI ст. быў каталіцкі храм, вядомы цудатворнай іконай, будзе пабудаваны касцёл. Праект вынесены на грамадскае абмеркаванне.

Пад санктуарый Маці Божай Бялыніцкай выдзелены ўчастак 0,72 га – на месцы знішчаных каталіцкіх могілак.

Пакуль у горадзе ёсць толькі капліца, якая з'явілася пасля адраджэння парафіі ў 1993 годзе. Храм у католікаў забралі расійскія ўлады ў 1876 г. і перадалі яго праваслаўным. У 1960-я савецкія органы ўзарвалі касцёл і кляштар у Бялынічах.

А менавіта адсюль «родам» Каралева Беларусі – абраз, які шануюць і католікі, і праваслаўныя. У горадзе ўжо ёсць праваслаўны храм у гонар Маці Божай Бялыніцкай, цяпер побач з'явіцца каталіцкі.

Якім ён будзе – чытайце на сайце з VPN, калі не карыстаецеся – спрабуйце тут >
03/24/2025, 11:53
t.me/katolik_life/1767
Топ-5 фота з Крыжовага шляху ў касцёлах Беларусі

Кожную пятніцу падчас Вялікага посту католікі праводзяць набажэнства Крыжовага шляху. Традыцыя перажывання Мукі Пана з'явілася ў XII-XIII стст. Набажэнства складаецца з 14 стаянняў, якія ўяўляюць сабой успамін эпізодаў Мукі Сына Божага. Унутры каталіцкіх храмаў змяшчаюцца па перыметры чатырнаццаць абразоў або скульптурных кампазіцый. Удзельнікі набажэнства ідуць ад стацыі да стацыі, разважаючы пра пакуты Збавіцеля.

Падчас Крыжовага шляху чытаюцца разважанні. Таму ў вялікіх парафіях прынята праводзіць асобныя набажэнствы для моладзі і дзяцей – каб праз скіраваныя менавіта да іх разважанні дапамагаць спасцігнуць сэнс Мукі Пана і суаднесці Крыжовы шлях Езуса з уласнай рэчаіснасцю.

Фота з Instagram падчас сёлетняга набажэнства ў парафіях благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай у Гродне, святога Антонія Падуанскага ў Віцебску, кляштара сясцёр кармэлітак ад Дзіцяткі Езуса ў Брэсце, святога Юрыя ў Варнянах, Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах.
03/21/2025, 11:57
t.me/katolik_life/1762
03/21/2025, 11:57
t.me/katolik_life/1766
03/21/2025, 11:57
t.me/katolik_life/1765
03/21/2025, 11:57
t.me/katolik_life/1764
03/21/2025, 11:57
t.me/katolik_life/1763
З Чырвонага касцёла ужо некалькі дзён вывозяць рэчы: што пра гэта вядома

Патрабуецца вызваліць памяшканні цалкам ад усяго, забраць трэба нават абразы і арганы.

[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]

Увесь тыдзень, ад панядзелка 17 сакавіка, працягваецца вываз з закрытага Чырвонага касцёла ў Мінску маёмасці парафіі святога Сымона і святой Алены. Нагадаем, вызваленне будынку ад усіх рэчаў было умовай уладаў для пачатку рамонту святыні.

Ад парафіі запатрабавалі вывезці цалкам усе рэчы, нават самыя грувасткія – гэта і лавы, і арганы, і некалькі фартэпіяна, і вялікія абразы, і бібліятэка, і копія Турынскай плашчаніцы.

Як стала вядома вернікам, транспарціроўкай займаецца сама парафія, маёмасць размяркоўваюць па іншых касцёлах, у тым ліку ў Мінскім раёне, бібліятэка адвезена ў Хрысціянскі сацыяльны цэнтр.

Таксама вернікі даведаліся, што некаторыя памяшканні насамрэч сталі патрабаваць рамонту – чытайце далей на сайце з VPN, калі не карыстаецеся – спрабуйце тут >
03/20/2025, 14:20
t.me/katolik_life/1761
Метастазы ў лёгкіх: арцыбіскуп Кандрусевіч сам паведаміў пра свой стан

[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]

Арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч звярнуўся да вернікаў праз канал Catolic.by на YouTube, каб паведаміць пра стан свайго здароўя і падзякаваць за малітву. Напярэдадні паведамлялася, што заслужаны іерарх праходзіць хіміятэрапію.

Арцыбіскуп паведаміў, што два гады таму ў яго знайшлі рак, меланому, пасля гэтага была зроблена аперацыя.

«Усё было добра, але два тыдні таму падчас кантрольнай праверкі выявілася, што ў мяне ёсць метастазы, якія пайшлі на лёгкія. Я не адчуваю гэтага, але факт ёсць фактам»,

– сказаў арцыбіскуп.

Ён падзякаваў усім за малітвы і нагадаў, што вернікі перажываюць цяпер Вялікі пост, падчас якога суперажываюць Езусу, які цярпеў за нас і нашыя грахі:

«Мы павінны ахвяроўваць нашы цярпенні за наша навяртанне, за поспех людзей у іх духоўным адраджэнні, а таксама за нашу краіну».

Заслужаны іерарх пажадаў усім здароўя душы і цела.
03/17/2025, 18:30
t.me/katolik_life/1760
03/17/2025, 15:50
t.me/katolik_life/1758
03/17/2025, 15:50
t.me/katolik_life/1759
«Чалавек з добрай душой». У Тракелях паказалі, як сустракалі новага кусташа

А ў Войстаме віталі былога кусташа санктуарыя як свайго новага пробашча.

[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]

Прывітанне новага пробашча і кусташа дыяцэзіяльнага санктуарыя Маці Божай Каралевы нашых сем'яў у Тракелях адбылося 16 сакавіка. У парафіяльным Instagram паказалі, як сустракалі ксяндза Вадзіма Сурвілу, які замяніў на гэтым месцы ксяндза Юрыя Бяганскага. Раней мы распавядалі пра гэту гучную замену і пра тое, з чым яна можа быць звязана.

Увядзенне на пасаду новага душпастыра здзейсніў дэкан Радунскага дэканату ксендз Генрык Яблонскі. На парозе святыні ксяндза Вадзіма прывіталі вернікі хлебам і соллю, а затым запрасілі ў касцёл, дзе адбылася святая Імша.

Чытайце далей на сайце з VPN, калі не карыстаецеся – спрабуйце тут >
03/17/2025, 15:50
t.me/katolik_life/1757
Нечакана абвешчана аб пачатку рамонту Чырвонага касцёла – і вось што здзіўляе

[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]

Аб тым, што «распачынаюцца працы па рэканструкцыі» закрытага 2,5 гады таму Чырвонага касцёла ў Мінску, паведаміў 16 сакавіка падчас святой Імшы пробашч парафіі святога Сымона і святой Алены ксендз Франц Рудзь. Цікава, што пасля гэтых слоў ён зрабіў паўзу – у гэты час на Імшы на 15.00 раздаліся воплескі, а на вячэрняй Імшы на паўзу ніяк не адрэагавалі.

Навіна выглядае нечаканай, бо літаральна месяц таму афіцыйна было заяўлена, што яшчэ адбываецца «дапрацоўка дакументацыі». А цяпер працы распачынаюцца настолькі раптоўна, што ўжо ў панядзелак парафія павінна вывезці з храма рэчы.

Акрамя таго, тэндар па пошуку падрадчыка не праводзіўся, працы, запланаваныя ў касцёле, тры крыніцы называюць цалкам рознымі фармулёўкамі.

Што яшчэ здзіўляе і аб чым хвалююцца парафіяне – чытайце на сайце з VPN, калі не карыстаецеся – спрабуйце тут >
03/17/2025, 12:20
t.me/katolik_life/1756
«Чувствую себя в безопасности благодаря общине». Россиянка рассказала, что помогло адаптироваться в эмиграции

Католическая верующая Юлия Ницевич, которая ранее жила в российском Санкт-Петербурге, рассказала о своем переезде в Черногорию. Она отметила, что местный католический приход стал для нее опорой при адаптации на новом месте.

Юлия поселилась в Подгорице — столице страны. Во всем городе только один католический храм — Пресвятого Сердца Иисуса. Почти все в приходе — албанцы. Часть — хорваты, а несколько прихожан — из России.

«То, что я чувствую себя в безопасности, — во многом благодаря общине. Здесь ко мне отнеслись с теплом».

Читайте далее на сайте с VPN, если не пользуетесь – пробуйте здесь >
03/14/2025, 14:20
t.me/katolik_life/1755
Арцыбіскуп Кандрусевіч праходзіць хіміятэрапію: «Настрой аптымістычны»

[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]

Арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч знаходзіцца ў шпіталі і праходзіць хіміятэрапію, паведаміў падчас святой Імшы ў архікатэдральным касцёле ў Мінску 13 сакавіка арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.

Пра значнае пагаршэнне стану здароўя заслужанага іерарха, які мае анкалагічнае захворванне – меланому, раней паведамляла Курыя архідыяцэзіі.

Мітрапаліт дадаў, што арцыбіскуп эмэрыт па дарозе ў шпіталь тэлефанаваў і прасіў падзякаваць усім за малітву ў яго інтэнцыях.

У той жа час вернікі, знаёмыя з сітуацыяй, патлумачылі, што арцыбіскуп Кандрусевіч да гэтага часу не быў шпіталізаваны і наведваў паліклініку, раніцай 13 сакавіка адпраўляў святую Імшу, настрой у яго аптымістычны.

Нагадаем, у лютым 2023 года арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч перанёс аперацыю па выдаленні пухліны. У траўні 2024 года яму рабілі аперацыю на сэрцы пасля перанесенага інфаркту.
03/13/2025, 18:45
t.me/katolik_life/1754
«Мы знаходзімся ў матрыцы абставінаў». У адным з самых вядомых санктуарыяў Беларусі адрэагавалі на змену кусташа

«Такі зыход прадбачылі, бо былі пэўныя праблемы».

[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]

Біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй пасля ўступлення на пасаду здзейсніў ужо шэраг прызначэнняў і памяняў месцы служэння некалькіх святароў. А найбольш «гучнай» стала замена пробашча ў Тракелях, кусташа дыяцэзіяльнага санктуарыя Маці Божай Каралевы нашых сем’яў.

Ксёндз Юрый Бяганскі пакінуў парафію ў Тракелях і стаў пробашчам у вёсцы Войстам. Адпаведна, былы пробашч гэтай парафіі накіраваны служыць у Тракелі.

Гэтая замена, прычыну якой у Курыі не тлумачылі, выклікала некаторае здзіўленне ў вернікаў. Чаму пасля амаль 7 гадоў служэння ў адным з асноўных санктуарыяў Беларусі, у які ксёндз Бяганскі зрабіў вялікі ўнёсак, атрымліваў падзякі ад дзяржаўных уладах, цяпер ён накіраваны ў невялікую парафію?

Чытайце далей на сайце з VPN, калі не карыстаецеся – спрабуйце тут >
03/13/2025, 14:15
t.me/katolik_life/1753
Небяспека для арцыбіскупа Кандрусевіча: за яго і за Папу памоляцца ў Мінску

[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]

Пра значнае пагаршэнне стану здароўя арцыбіскупа эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча паведаміла 11 сакавіка Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. 79-гадовы іерарх праходзіць лячэнне, але падрабязнасці не ўдакладняюцца.

«10 сакавіка стала вядома пра значнае пагаршэнне стану здароўя арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, які хварэе анкалагічным захворваннем (меланома)»,

– коратка праінфармавала Курыя.

З гэтай нагоды ў архікатэдральным касцёле ў Мінску 13 сакавіка а 15-й гадзіне адбудзецца Імша аб ласцы аздараўлення для Папы Францішка і беларускага іерарха.

У лютым 2023 года арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч перанёс аперацыю па выдаленні пухліны. У траўні 2024 года яму рабілі аперацыю на сэрцы пасля інфаркту.

Папа Рымскі Францішак амаль месяц знаходзіцца ў шпіталі, куды ён трапіў з двухбаковай пнеўманіяй. Яго стан застаецца складаным, але ёсць нязначныя паляпшэнні.
03/12/2025, 13:10
t.me/katolik_life/1752
Православным священникам разрешили работать. Что изменится?

Узнали, пойдут ли православные священники массово на «обычную» работу и актуален ли этот вопрос для католических священников.

В епархиях Беларусской православной церкви рассматривают недавно утвержденный в РПЦ новый документ «О светской трудовой деятельности священнослужителей». В частности, на заседании Епархиального совета в Гомеле этому документу «было уделено особое внимание», сообщила епархия, но не рассказала об итогах обсуждения.

В то же время некоторые другие епархии РПЦ публикуют распоряжения епархиальных иереев о том, что те благословляют своих священников, «желающих совмещать церковные обязанности с дополнительной светской трудовой деятельностью».

Известны случаи, когда и до принятия документа священники подрабатывали в такси, доставке, на стройке.

Оказалось, и сейчас не всё так просто. Читайте на сайте с VPN, если не пользуетесь – пробуйте здесь >
03/11/2025, 13:08
t.me/katolik_life/1751
«Дабрадзей» Касцёла Аляксандр Турчын стаў прэм'ер-міністрам Беларусі

Ён курыраваў аднаўленне касцёла і наведваў фэст у Будславе, сустракаўся з духавенствам, атрымаў падзяку ад архідыяцэзіі. Верагодна, мае каталіцкія карані.

[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]

Прэм'ер-міністрам Беларусі 10 сакавіка прызначаны Аляксандр Турчын, былы старшыня Мінскага аблвыканкама. Католікам ён вядомы як адзін з чыноўнікаў вышэйшага рангу, які кантактуе з прадстаўнікамі Касцёла, наведвае каталіцкія мерапрыемствы.

У пачатку 2025 года Турчын быў сярод тых, каго ў архідыяцэзіі назвалі «дабрадзеямі» і ўзнагародзілі «за асабісты вялікі ўклад у аднаўленне і будаўніцтва каталіцкіх храмаў» архідыяцэзіі.

Турчын курыраваў аднаўленне пасля пажару Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе, таксама наведваў Будслаўскі фэст у 2023 годзе.

Перад гэтым сустракаўся з прадстаўнікамі каталіцкага духавенства Беларусі і Апостальскім нунцыем.

Чытайце далей на сайце з VPN, калі не карыстаецеся – спрабуйце тут >
03/10/2025, 13:18
t.me/katolik_life/1750
Между язычеством и христианством. Почему мир пугает упавший крест, умирающий Папа и что с этим делать

Некоторые события становятся поводом для возникновения очередных разговоров о якобы наступающем Апокалипсисе, катастрофах. Как и сейчас, когда с купола храма Киево-Печерской лавры в столице Украины 8 марта «упал» крест.

Вообще-то, не упал, а накренился, и его аккуратно сняли спасатели. Но многие медиа для пущего эффекта написали, что именно «рухнул». И, конечно, увидели в этом «плохой знак».

А раньше из-за ухудшения состояния Папы Римского появились теории о приближающемся Апокалипсисе — якобы в средневековом предсказании были описаны события именно сегодняшних дней. И вновь пошло нагнетание страха.

Страх вместо любви — это отличает древние верования, которые глубоко укоренились в обществе. Разберем, как христиане реагируют на «плохие знаки».

Читайте на сайте с VPN, если не пользуетесь – пробуйте здесь >

На фото: языческий обряд сожжения чучела на Масленицу-2025 напротив храма в Речице.
03/09/2025, 19:30
t.me/katolik_life/1749
03/08/2025, 20:57
t.me/katolik_life/1747
За Беларусь, «братнюю Літву, Польшчу і Украіну» маліліся ў Вільні беларускія католікі

У катэдральным саборы літоўскай сталіцы адбылася Імша на беларускай мове з нагоды адпусту святога Казіміра.

[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]

Святая Імша для беларусаў і вернікаў беларускага паходжання адбылася ўвечары 7 сакавіка ў катэдральным касцёле Вільні. З нагоды адпусту святога Казіміра супольнасць беларускіх католікаў у Вільні малілася пры рэліквіях гэтага святога.

Падчас урачыстай Імшы на беларускай мове ў віленскай катэдры маліліся «за Беларусь і нашу братнюю Літву, Польшчу ды Украіну – гэтымі народамі апякуецца святы Каралевіч», адзначылі ў супольнасці.

Сапраўды, святы Казімір з'яўляецца заступнікам Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага, у складзе якога былі сучасныя землі Літвы, Беларусі і Украіны – пазней гэтыя дзяржавы аб'ядналіся ў федэрацыю Рэч Паспалітая.

На ілюстрацыі паказана, якую тэрыторыю на сучаснай мапе займала Рэч Паспалітая ў сваім максімальным памеры.
03/08/2025, 20:57
t.me/katolik_life/1746
03/08/2025, 20:57
t.me/katolik_life/1748
«Мы ничего не понимаем». Бум обращений во Франции – что происходит?

Никогда в Пепельную среду не было так много верующих, особенно молодых. Взрослые массово просят о крещении.

Что-то чрезвычайное, что никто не может объяснить, происходит в Католической церкви во Франции. В последнее время там наблюдается невероятный наплыв людей в храмы, причем, по всей стране. Сначала сообщалось о потоке взрослых, желающих принять крещение, а сейчас зафиксирована беспрецедентная посещаемость святых Месс в Пепельную среду, день начала Великого поста.

Ситуацию описывает польская редакция Vatican News со ссылкой на французские медиа. Приводим главное из материала.

«Многие говорят, что это поколение в поисках смысла. За этим стоит глубокое желание узнать, откуда они пришли, и найти себя»,

— говорит отец Гаэль Ракулес из прихода в Гаяке.

Читайте далее на сайте с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь >
03/08/2025, 15:00
t.me/katolik_life/1745
03/08/2025, 11:57
t.me/katolik_life/1742
«Кветкавыя акцыі» зладзілі ў касцёлах Беларусі да Дня жанчын

[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]

У многіх каталіцкіх парафіях Беларусі 8 сакавіка адпраўлялі святыя Імшы ў інтэнцыі жанчын з нагоды Міжнароднага жаночага дня. У некаторых касцёлах зладзілі віншавальныя акцыі: напрыклад, у Нарачы пасля службы жанчынам дарылі сувенірныя кветкі, шакаладкі і паштоўкі.

А ў Дзятлаве не толькі 8 сакавіка, але і напярэдадні ўвечары, калі вернікі сабраліся на набажэнства Крыжовага шляху і святую Імшу, прысутным жанчынам і дзяўчатам раздавалі жывыя цюльпаны – на выхадзе з касцёла кветкі ўручалі міністранты.

Таксама жанчын павіншавалі многія каталіцкія святары праз сацыяльныя сеткі, пажадаўшы верніцам браць прыклад з Божай Маці і ўсіх святых жанчын, шукаць у іх заступніцтва.

У той жа час у некаторых касцёлах не ладзілі віншаванняў з нагоды гэтага свецкага свята і працягвалі засяроджвацца на Вялікім посце. Як і ў праваслаўных прыходах, дзе падобных віншавальных акцый мы пакуль не заўважылі.
03/08/2025, 11:57
t.me/katolik_life/1744
03/08/2025, 11:57
t.me/katolik_life/1741
03/08/2025, 11:57
t.me/katolik_life/1743
03/08/2025, 11:57
t.me/katolik_life/1740
Што паглядзець у TikTok католіку? Варыянтаў не так шмат

[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]

На самай папулярнай платформе каталіцкі кантэнт, на жаль, прадстаўлены вельмі слаба. Некаторыя каналы ўжо перасталі абнаўляцца. Але ёсць некалькі праектаў беларускіх святароў і манахінь, якія рэгулярна выкладваюць новыя відэа, і яны становяцца папулярнымі.

Прадстаўляем жывыя каналы, відэа якіх набіраюць шмат праглядаў і рэакцый. Беларускія дамініканкі эфектыўна асвойваюць не толькі Instagram, але і TikTok. На гэтай відэа-платформе ролікі манахінь набіраюць да 60 тысяч праглядаў. У сваіх відэа на беларускай і рускай мовах сёстры адказваюць на простыя і актуальныя пытанні, даюць духоўныя парады, распавядаюць пра жыццё ў кляштары.

Пра іншыя праекты чытайце далей на сайце з VPN, калі не карыстаецеся – спрабуйце тут >
03/07/2025, 15:35
t.me/katolik_life/1739
03/06/2025, 11:03
t.me/katolik_life/1735
03/06/2025, 11:03
t.me/katolik_life/1737
03/06/2025, 11:03
t.me/katolik_life/1734
03/06/2025, 11:03
t.me/katolik_life/1736
Як католікі Беларусі пачалі Вялікі пост – у 10 фота

Масавыя святыя Імшы прайшлі ўвечары 5 сакавіка ў касцёлах Беларусі на распачацце 40-дзённага Вялікага посту. Падчас службаў у гэты дзень, Папяльцовую сераду, у храмах праводзіцца старадаўні абрад пасыпання галавы попелам, які сімвалізуе жаданне перамяніць сваё жыццё, навярнуцца да Бога.

Абрад суправаджаюць словы святара: «Ты прах і ў прах вернешся» або «Кайцеся і верце ў Евангелле».

Як прайшоў абрад у розных кутках Беларусі – сабралі лепшыя фота з Instagram Гродзенскай семінарыі, Пінскай дыяцэзіі, парафій у Дзятлаве, Смаргоні, Лепелі, Наваельні, Пінску і Фаніпалі.

Абрады праходзілі ў тым ліку з удзелам біскупаў: Уладзіміра Гуляя, Аляксандра Кашкевіча, Антонія Дзям'янкі, Андрэя Зноскі.

Як і звычайныя вернікі, біскупы і святары станавіліся на калені пры пасыпанні галавы попелам, каб вызнаць пакаянне і пакору перад Богам.

Яшчэ 5 фота глядзіце на сайце з VPN, калі не карыстаецеся – спрабуйце тут >
03/06/2025, 11:03
t.me/katolik_life/1738
Вядомая верніца, вучоная раптоўна памерла ў Віцебску

Кацярына Лаўрыненка, як і Папа Рымскі, трапіла ў лякарню з двухбаковай пнеўманіяй — яе не змаглі ўратаваць.

[на русском с VPN – здесь, если не открывается – пробуйте здесь]

Кандыдат гістарычных навук, дацэнт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава, тэолаг, вядомая каталіцкая верніца Кацярына Лаўрыненка адышла ў вечнасць 3 сакавіка. Яна памерла ў лякарні, куды трапіла з двухбаковым запаленнем лёгкіх 25 лютага. А літаральна 23 лютага Кацярына адзначала сваё 48-годдзе.

На сваёй старонцы ў сацсетцы верніца прасіла аб малітве ў сувязі з хваробай — гэта яе апошні допіс. Праз тыдзень яна памерла, а апошнія дні была без прытомнасці, знаходзілася на штучнай вентыляцыі лёгкіх.

На сайце ВДУ ўжо няма дадзеных аб Кацярыне Лаўрыненка. Яна звольнілася пасля падзей 2020 года. У той час яна адкрыта каментавала грамадска-палітычны крызіс у Беларусі ў прывязцы да Каталіцкай Царквы.

Чытайце далей на сайце з VPN, калі не адкрываецца – спрабуйце тут >
03/04/2025, 22:57
t.me/katolik_life/1733
03/02/2025, 16:00
t.me/katolik_life/1729
У Мінску і Гродна пачынаецца будаўніцтва новых касцёлаў – якімі яны будуць

А ў Пінску старадаўнюю катэдру рамантуюць альпіністы.

[на русском с VPN – здесь, если не открывается – пробуйте здесь]

У мікрараёне Сухарава ў Мінску 1 сакавіка пачаліся зямельныя працы па падрыхтоўцы тэрыторыі пад узвядзенне касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, паведаміла парафія. На працягу 10 гадоў яна збіраецца ў часовай капліцы, і цяпер, нарэшце, пачынаюцца працы па будаўніцтву храма.

А напярэдадні ў новым мікрараёне Грандзічы ў Гродне пачалі выраўніваць участак пад узвядзенне касцёла святога айца Піо.

Абедзве парафіі працягваюць збор ахвяраванняў, на якія вядзецца будаўніцтва.

У той жа час у Пінску рамантуюць фасад катэдральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыi, пабудаванага ў пачатку XVIII стагоддзя, помнік архітэктуры. Прамысловыя альпіністы ачышчаюць сцены і рыхтуюць іх да афарбоўкі, умацоўваюць пашкоджаныя ўчасткі.
03/02/2025, 16:00
t.me/katolik_life/1732
03/02/2025, 16:00
t.me/katolik_life/1731
03/02/2025, 16:00
t.me/katolik_life/1730
03/02/2025, 16:00
t.me/katolik_life/1728
Беларусы ў Ватыкане ўдзельнічалі ў малітве аб аздараўленні Папы Францішка

«Канешне, мы далучылі да нашай малітвы просьбу аб Божай міласэрнасці для Беларусі і ўсяго свету».

[на русском с VPN – здесь, если не открывается – пробуйте здесь]

Беларускія вернікі 28 лютага прынялі ўдзел у набажэнстве аб здароўі Святога Айца Францішка на ватыканскай плошчы. У той вечар малітву ўзначаліў кардынал Віктар Мануэль Фернандэс.

Андрэй і Вераніка Лугіны, якія адносяцца да Варшаўскага душпастырства беларусаў-католікаў замежжа, а цяпер падарожнічаюць у Рым, перад паездкай даведаліся, што кожны вечар на плошчы святога Пятра моляцца Ружанец у інтэнцыі Папы Францішка, і вырашылі абавязкова далучыцца ў першы ж дзень падарожжа.

«Лічу вялікай Божай ласкай прыняць удзел у такой малітве. Хоць нагода нярадасная, я адчуваю, што гэта благаслаўлёны час для Касцёла, бо мы выходзім па-за межы традыцыі і збіраемся па закліку сэрца»,

– гаворыць Вераніка.

Чытайце далей на сайце з VPN, калі не адкрываецца – спрабуйце тут >
03/01/2025, 13:55
t.me/katolik_life/1727
02/28/2025, 13:35
t.me/katolik_life/1725
02/28/2025, 13:35
t.me/katolik_life/1724
02/28/2025, 13:35
t.me/katolik_life/1723
02/28/2025, 13:35
t.me/katolik_life/1726
Найбольш шырока адзначылі 90-годдзе Барадуліна ў каталіцкай установе

Касцёл у Беларусі працягвае заставацца адным з цэнтраў папулярызацыі беларускай культуры і мовы.

90-годдзе з дня нараджэння Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна адзначылі ў дзяржаўных установах сціпла (у асноўным – кніжнымі выставамі), а найбольш шырока дату адсвяткавалі ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску – установе Каталіцкай царквы.

Літаратурна-музычная вечарына з удзелам арцыбіскупа эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча і грэка-каталіцкага архімандрыта Сяргея Гаека прайшла з аншлагам 26 лютага.

Паведамлялася
, што на імпрэзу запрасілі людзей, якія складалі і спявалі песні на ягоныя вершы, выдавалі ягоныя кнігі. Гэта Алесь Камоцкі, Аляксандр Віслаўскі, Алеся Сівохіна, Алесь Квіткевіч.

Кожны, хто прачытаў на вечарыне радкі з твору класіка, атрымаў у падарунак кнігу Рыгора Барадуліна – каталіцкага верніка. Завяршыўся вечар агульнай малітвай «Ойча наш».

Вялікі фотарэпартаж з імпрэзы апублікаваў на сваёй старонцы Віктар Ведзень.
02/28/2025, 13:35
t.me/katolik_life/1722
02/26/2025, 19:17
t.me/katolik_life/1721
02/26/2025, 19:17
t.me/katolik_life/1720
«Адмаўляюцца з пагрозай сысці са святарства». Ксёндз – пра тое, чаму неабходна служыць на Магілёўшчыне

[на русском с VPN – здесь, если не открывается – пробуйте здесь]

Ёсць меркаванне, што святары тут «псуюцца», становяцца «дзікімі», гаворыць ксёндз і тлумачыць сітуацыю на ўласным прыкладзе.

Новы арыгінальны праект ад каталіцкага святара з'явіўся ў сацсетцы. Ксёндз Андрэй Кеўліч, які – з-за недахопу святароў – служыць адразу ў трох парафіях у Магілёўскай вобласці, пачаў выкладаць відэа з разважаннямі аб душпастырскай працы на ўсходзе Беларусі, дзе вельмі мала католікаў.

Ксёндз гаворыць душэўна і шчыра, адказваючы на пытанне, якое часта чуе – ці патрэбна ўвогуле душпастырская дзейнасць у глыбінцы на Магілёўшчыне, дзе на Імшу прыходзяць 15-20 чалавек.

«Калі шлюбаў і хростаў – амаль па нулях, можна падумаць, што тут нічога не адбываецца і святары на Магілёўшчыне нічым не займаюцца?»

– задаецца пытаннем ксёндз і дае адказ у відэа.

Чытайце далей на сайце з VPN, калі не адкрываецца – спрабуйце тут >
02/26/2025, 19:17
t.me/katolik_life/1719
В Беларуси ликвидировано за год почти 70 общин БПЦ

Свежая статистика, касающаяся Беларусской православной церкви, опубликована 25 февраля в связи со встречей предстоятеля БПЦ Митрополита Вениамина с Александром Лукашенко. При сравнении со статистикой, размещенной на сайте Аппарата уполномоченного по делам религий и национальностей, выяснили, что за год Церковь лишилась 68 общин и двух братств.

Как сообщается, сегодня БПЦ насчитывает 1 669 религиозных общин, а на 1 января 2024 года их было 1737. Год назад было 15 братств, а сейчас — 13.

Вероятно, это последствия объявленной властями кампании по перерегистрации религиозных организаций в Беларуси. Причем, процесс перерегистрации еще не завершился.

Статистика по Католической церкви пока не публиковалась, но ранее мы выяснили, что количество общин тоже сократилось. Также объясняли, почему многие приходы не могут пройти перерегистрацию и вынуждены подавать заявления о ликвидации.

Читайте далее на сайте с VPN, если не открывается — пробуйте здесь >
02/25/2025, 17:53
t.me/katolik_life/1718
Праблему Чырвонага касцёла і зняволеных святароў абмеркавалі ў Ватыкане

[на русском с VPN – здесь, если не открывается – пробуйте здесь]

Кіраўнік каталіцкага епіскапату Беларусі даў вялікае інтэрв'ю Vatican News падчас паездкі ў Рым. Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі распавёў, што падчас размовы з Дзяржаўным сакратаром Ватыкана кардыналам П'етра Паралінам той «цікавіўся справай Чырвонага касцёла ў Мінску і персанальнымі справамі святароў».

Якіх менавіта святароў – не ўдакладняецца, але, відавочна, гаворка ідзе пра зняволеных ксяндза Генрыха Акалатовіча і айца Анджэя Юхневіча.

Што тычыцца закрытага Чырвонага касцёла, то арцыбіскуп Станеўскі адзначыў:

«Молімся і чакаем, калі будынак будзе перададзены каталіцкім вернікам, як і было ў задуме фундатара Чырвонага касцёла Слугі Божага Эдварда Вайніловіча».

Планавалася сустрэча беларускіх біскупаў з Папам Рымскім, аднак яна не адбылася па прычыне цяжкай хваробы і шпіталізацыі Францішка.
02/24/2025, 16:31
t.me/katolik_life/1717
Search results are limited to 100 messages.
Some features are available to premium users only.
You need to buy subscription to use them.
Filter
Message type
Similar message chronology:
Newest first
Similar messages not found
Messages
Find similar avatars
Channels 0
High
Title
Subscribers
No results match your search criteria