Your trial period has ended!
For full access to functionality, please pay for a premium subscription
BE
ВІЛЬНА БІЛОРУСЬ
https://t.me/belaruscentrlviv
Channel age
Created
Language
Belarusian
4.33%
ER (week)
22.94%
ERR (week)

Мэты дабрачыннага фонду:

🔹дапамога беларусам у дасягненьні перамогі над расеяй;

🔹стварэньне ўмоў для дэакупацыі Беларусі і аднаўленьня сувэрэнітэту народу Беларусі;

Messages Statistics
Reposts and citations
Publication networks
Satellites
Contacts
History
Top categories
Main categories of messages will appear here.
Top mentions
The most frequent mentions of people, organizations and places appear here.
Found 599 results
Repost
1
18
Воїни Полку Калиновського, де на боці України служать переважно бійці вільної Білорусі, продовжують давати відсіч російським окупантам. Пілоти FPV-розрахунку «РБМК» на півдні України знищили 3 ворожі БМП, автотранспорт і квадроцикл противника. Ще 5 БМП пошкоджено. Щонайменше 12 окупантів поранено або ліквідовано.

Відео - https://t.me/KalinouskiPolk
04/24/2025, 19:16
t.me/belaruscentrlviv/5754
1
1
52
Сёння адбылася сустрэча з мэрам Тэрнопаля Надал Сяргеем Вітальевічам.
Пазнаёміліся, расказалі пра сябе, пра сваю дзейнасць.
Прапанавалі Сяргею Вітальевічу ў Тэрнопалі запусціць акцыю, гарады Украіны выказваюць падзяку краінам, якія сёння дапамагаюць Украіне ў барацьбе супраць расійскай агрэсіі. Падставай для акцыі стала Вільня, якая размясціла на сваім гарадскім транспарце надпіс у падтрымку Украіны.
Спадзяемся, што ў бліжэйшы час акцыя будзе запушчана і да яе далучацца мэры іншых гарадоў Украіны і такім чынам падзяку атрымаюць усе краіны, якія сёння разам з Украінай у барацьбе супраць краіны агрэсара - рф.

Падзякавалі мэру горада Тэрнопаль за праяўленую салідарнасць з беларускім народам у яго імкненні да свабоды і незалежнасці, нагадаю што ў 2020 годзе мэрыя Тэрнопаля ў знак салідарнасці вывесіла каля будынка мэрыі бчб сцяг.

Таксама мы прадставілі свайго прадстаўніка беларускай дыяспары ў Тэрнопалі, пазнаёміліся з кіраўніком дэпартамента культуры гарадской рады і дамовіліся аб супрацоўніцтве.
04/24/2025, 17:57
t.me/belaruscentrlviv/5752
04/24/2025, 17:57
t.me/belaruscentrlviv/5753
Лепш Пазьняк, чым ніколі!
Віншуем з днём нараджэньня, Зянон Станіслававіч!
04/24/2025, 15:19
t.me/belaruscentrlviv/5751
04/24/2025, 10:24
t.me/belaruscentrlviv/5750
Сёння ноччу пуцін бамбіць мірныя гарады забіваючы дзяцей і жанчын, а ўжо заўтра яму будзе ціснуць руку спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША, які спецыяльна ляціць каб выслухаць пажаданні злачынца, якія пасля прагучаць з белага дома на ўвесь ужо не цывілізаваны, але ўсё яшчэ свет…
04/24/2025, 03:18
t.me/belaruscentrlviv/5749
3
2
107
У Кіеве шпіталізаваны 21 чалавек, - Клічко

Вядома, што сярод іх трое дзяцей і цяжарная жанчына
04/24/2025, 02:57
t.me/belaruscentrlviv/5748
Repost
4
1
94
Киев. Под завалами люди

Видео: libkos
04/24/2025, 02:55
t.me/belaruscentrlviv/5747
3
1
147
Датычна канферэнцыі якая праводзіцца Нацыянальнай акадэміяй навук Украіны Інстытута ўкраінскай мовы і забароны працоўнай мовы, беларуская.
Сёння ў мяне адбылася сустрэча з легендарнай асобай - Павел Яфімавіч Грыцэнка. Акадэмікам дырэктарам Інстытута украінскай мовы Нацыянальнай акадэміі навук Украіны.
Ёсць добрая навіна, дэталі ў бліжэйшы час!
Працуем далей!
04/23/2025, 19:17
t.me/belaruscentrlviv/5746
04/23/2025, 18:35
t.me/belaruscentrlviv/5737
04/23/2025, 18:35
t.me/belaruscentrlviv/5745
04/23/2025, 18:35
t.me/belaruscentrlviv/5744
04/23/2025, 18:35
t.me/belaruscentrlviv/5741
04/23/2025, 18:35
t.me/belaruscentrlviv/5736
04/23/2025, 18:35
t.me/belaruscentrlviv/5739
04/23/2025, 18:35
t.me/belaruscentrlviv/5743
04/23/2025, 18:35
t.me/belaruscentrlviv/5740
04/23/2025, 18:35
t.me/belaruscentrlviv/5738
04/23/2025, 18:35
t.me/belaruscentrlviv/5742
3
2
147
Прынялі ўдзел у абмеркаванні стану выканання рэкамендацый Спецыяльнага даклада Упаўнаважанага Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека аб выкананні правоў нацыянальных меншасцяў (супольнасцей) і карэнных народаў ва ўмовах узброенай агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны і ў пасяджэнні Экспертнай рады па пытаннях нацыянальных меншасцяў і карэнных народаў.

Працуем далей!
04/23/2025, 18:35
t.me/belaruscentrlviv/5735
8
6
3.1 k
Свой дзень нараджэння сёння мог святкаваць беларускі Герой Мікола Іллін.

Мікола Іллін нарадзіўся 23 красавіка 1984 года ў Магілёве, Беларусь. Займаўся рэканструкцыяй часоў Вялікага Княства Літоўскага. Удзельнічаў у арганізацыях «Малады фронт» і «Зубр». Праз пераслед беларускім рэжымам, быў вымушаны эміграваць ва Украіну, пазней зехаў у Эстонію, дзе паступіў на стыпэндыяльную праграму для навучання на медыка.

У 2016 годзе Мікола вярнуўся ва Украіну і падпісаў кантракт з Узброенымі сіламі. Служыў у 137-м асобным батальёне марской пяхоты, праходзіў навучанне ў тактычным медычным цэнтры.

13 ліпеня 2020 года ў раёне пасёлка Зайцава пад часова акупаванай Горлаўкай прарасійскія баевікі абстралялі эвакуацыйную групу, якая павінна была вывезці цела загінулага ў выніку падрыву вайскоўца. Вораг адкрыў агонь на паразу са стралковай зброі. У выніку Іллін загінуў, атрымаўшы раненні ад невядомага выбуховага прыстасавання, несумяшчальныя з жыццём.

Героі жывыя пакуль аб іх жыве памяць!
Слава Герою!
04/23/2025, 07:10
t.me/belaruscentrlviv/5734
6
4
193
Вечная слава Герою!

Тры гады таму ва Ўкраіне загінуў беларускі Герой Канстанцін Дзюбайла.

Канстанцін Дзюбайла нарадзіўся ў Беларусі ў горадзе Магілёве.

У 2014 годзе паехаў ваяваць за Украіну ў шэрагах «Правага сектара». Пазней трапіў у 54-ю асобную механізаваную брыгаду. Удзельнічаў у жорсткіх баях на Светладарскай дузе ў 2016 годзе. Затым пераведзены ў 46-ы асобны дэсантна-штурмавы батальён «Данбас».

Меў падзяку ад Прэзідэнта Украіны. Канстанцін Дзюбайла меў некалькі пазыўных: «Беларус», «Дранік», «Фенікс».

Загінуў 23 красавіка 2022 года ў баі з расійцамі паміж Мар'інкай і Дакучаеўскам Данецкай вобласці. Яму было 34 гады. Пахаваны ў Крывым Рогу.

Героі жывыя пакуль аб іх жыве памяць!
Слава Героям!
04/23/2025, 07:00
t.me/belaruscentrlviv/5733
5
5
165
Пра дзейнасць Дома Вольнай Беларусі у Львове, пра адкрыццё выставы “Гісторыя беларускага супраціву”, прысвечанай амаль 30-гадоваму супраціву беларусаў дыктатуры ў сваёй краіне і спробам далучыць Беларусь да Расіі, а таксама таму, як беларусы ўнутры краіны спынялі прасоўванне расійскіх войскаў ва Украіну пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання і не толькі, выйшаў рэпартаж на польскім канале.

Працуем далей.

https://www.youtube.com/watch?v=4jRi2tv92dA
04/22/2025, 16:59
t.me/belaruscentrlviv/5732
14
2
136
Добрай раніцы Беларусь!
04/22/2025, 07:59
t.me/belaruscentrlviv/5731
9
2
176
Сёння у Доме Вольнай Беларусі ў Львове адбылася сустрэча з палітычным аналітыкам Ігарам Тышкевічам.

Не гледзячы на ​​другі дзень Вялікадня, сустрэча адбылася і ва ўсіх хто сёння прыйшоў была магчымасць пагаварыць пра беларуска-ўкраінскія адносіны, пра іншыя важныя тэмы, задаць пытанні і пачуць экспертную думку.
Атрымалася вельмі цікавая сустрэча. Мы вялі запіс і ў бліжэйшы час яе абавязкова выкладзем. Упэўнены, што для многіх яна будзе вельмі цікавай і карыснай.

Паказалі гасцю музей "Вольная Беларусь з Украінай у сэрцы", паказалі выставу «Гісторыя беларускага супраціву», падзяліліся планамі Дома Вільной Білорусі.
Падарылі каляндар з партрэтамі беларускіх герояў тых, хто аддаў свае жыцці ва Украіне за нашу і вашу свабоду.

Працуем далей!
04/21/2025, 22:24
t.me/belaruscentrlviv/5730
6
1
158
Іран і РФ сталі афіцыйна саюзнікамі: Пуцін падпісаў закон, які ратыфікуе дамову аб стратэгічным партнёрстве з Іранам.
04/21/2025, 14:57
t.me/belaruscentrlviv/5729
4
1
176
❗️Перамір'е больш не дзейнічае, расейскае войска працягвае наступаць, - Мінабароны рф.

Раней Зяленскі прапаноўваў рф працягнуць перамір'е на месяц, але падзеі даказалі, што на Вялікдзень яны проста зладзілі спектакль для Трампа 🤡
04/21/2025, 11:25
t.me/belaruscentrlviv/5728
7
3
183
Ва ўзросьце 88 гадоў, 21 красавіка, у сваёй рэзыдэнцыі ў Ватыкане памёр Папа Рымскі Францішак.
04/21/2025, 11:16
t.me/belaruscentrlviv/5727
Repost
4
83
Сябры!

21 красавіка а 18:00 у Доме Вольнай Беларусі ў Львове адбудзецца сустрэча з палітычным аналітыкам Ігарам Тышкевічам.

У нас з’явіцца выдатная магчымасць пагаварыць пра беларуска-ўкраінскія адносіны, задаць пытанні і пачуць экспертную думку з першых вуст.

Запрашаем — будзе цікава!
04/21/2025, 09:15
t.me/belaruscentrlviv/5726
6
2
197
Роўна год таму мы
ва Ўкраіне зрабілі тое, што трэба было зрабіць яшчэ ў 2020 годзе. Правялі онлайн сустрэчу з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ва Украіне.
У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі беларускай дыяспары з Чарнігава, Жытоміра, Харкава, Нікалаева, Адэсы, Луцка, Роўна, Львова, Кіева, Тэрнопаля.

Толькі на Чарнігаўшчыне беларуская дыяспара складае парадку 25 тысяч чалавек.

Мэта сустрэчы:
Наладзіць устойлівыя гарызантальныя сувязі з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ва Украіне.
​Арганізаваць сумесныя дзеянні беларускай дыяспары, накіраваныя на дапамогу ЗСУ ў барацьбе з расійскімі акупантамі.
Захаванне беларускай нацыянальнай культуры, традыцый і звычаяў беларускага народа.
Абарона правоў беларусаў ва Украіне.
Паказаць усяму свету што беларусаў ва Украіне шмат і мы Нацыя.

Працуем далей!
Жыве Беларусь!
04/20/2025, 20:11
t.me/belaruscentrlviv/5725
4
1
131
20 красавіка ў свеце штогод адзначаецца Дзень падзякі валанцёрам. У гэты дзень чалавецтва выказвае падзяку ўсім, хто знайшоў у сабе сілу, адвагу і дабрыню здзяйсняць добрыя справы, не патрабуючы нічога ўзамен.
04/20/2025, 20:02
t.me/belaruscentrlviv/5724
6
2
164
Хрыстос уваскрос!
Віншую з Вялікаднем усіх вас і вашыя сем'і!

Нават самая цёмная ноч не спыніць святла світання. Найцяжэйшыя выпрабаванні не зламаюць адзінства і сілы духу народа, які змагаецца за жыццё і будучыню сваіх дзяцей, сваёй Радзімы. Ніякі сумнеў і страх не адолеюць тых, хто верыць у сапраўдную Нядзелю і перамогу Дабра.

Мы, беларусы і ўкраінцы, ведаем цану свабоды і жыцця. Мы змагаемся, таму што шчыра верым у сапраўдную Вялікую Перамогу святла - над цемрай, праўды - над хлуснёй, жыццё - над смерцю. Верым, што "ўваскрэсне Гасподзь і развеюцца ворагі Яго!"

Няхай непераможная сіла і надзея Божага Уваскрэсення сыдзе да кожнага сэрца! Мірам, любоўю і згодай няхай поўніцца вашыя сем'і! Адзінствы і перамогі нашым народам!
04/20/2025, 08:28
t.me/belaruscentrlviv/5723
7
4
154
Светлы Вялікдзень!
Няхай Уваскрэсенне Гасподняе пераадолее ўсякае зло і прынясе мір і надзею ўсім
народам!
Няхай перамога Дабра развее цемру сумневаў і страху! Няхай мудрасць і мілата Божая запануюць у кожным доме і ў кожным краі!
Будзьце адзіныя і моцныя! Будзем непераможныя ў нашай веры і каханні!
Жадаю міру, шчасця, дабра і шчодрых
Божых ласак усім Вашым сем'ям!
Сілы і перамогі ва Украіне і Беларусі!
04/19/2025, 21:33
t.me/belaruscentrlviv/5722
3
1
119
Атрымалі віншаванне ад Старшыні Дзяржаўнай службы Украіны па этнапалітыцы і свабодзе сумлення, Віктара Яленскага.

Сердечно вітаю Вас з Великоднем – Празником Празників і Торжеством Торжеств! Пасхальна радість, яка огортає цілий світ, підносить його над щоденною марнотою, промовляє до всіх і до кожного слова любові і надії. Ми віримо і знаємо, що Христове Воскресіння – це про життя і справедливість, про тих, хто віддав своє життя за рідних, близьких, за свою Батьківщину. Хай цей день зміцнить наших захисників, тих, хто вчить і лікує, пече хліб і тримає небо. У цей світлий день зичу Вам подальших високих звершень, нових досягнень на шляху Вашого служіння, рясних Божих благословень.
 
Христос Воскрес! Воістину Воскрес!
 
Голова Державної служби України з етнополітики та свободи совісті, Віктор Єленський
04/19/2025, 16:34
t.me/belaruscentrlviv/5721
13
12
2.9 k
Загінуўшыя беларускія героі - гэта імёны, а не лічбы.
Успомні важнае пра кожнага.

Вечная слава Героям!
04/19/2025, 11:41
t.me/belaruscentrlviv/5720
13
6
182
Расія і Украіна заўтра
абмяняюцца больш за 500 палоннымі, - СМІ.
У суботу, 19 красавіка, Расія і Украіна могуць абмяняцца палоннымі. Аб гэтым пішуць у СМІ са спасылкай на Sky News.
Спадзяемся што і нашыя беларускія героі вярнуцца дадому, да сваіх блізкіх і родных.
Ян «Трамблі» Дзюрбейка. разам з Сяргеем «Клешч» Дзегцевым у палоне з чэрвеня 2022 г., што з імі не вядома…
04/18/2025, 20:54
t.me/belaruscentrlviv/5719
4
5
182
Сябры!

21 красавіка а 18:00 у Доме Вольнай Беларусі ў Львове адбудзецца сустрэча з палітычным аналітыкам Ігарам Тышкевічам.

У нас з’явіцца выдатная магчымасць пагаварыць пра беларуска-ўкраінскія адносіны, задаць пытанні і пачуць экспертную думку з першых вуст.

Запрашаем — будзе цікава!
04/18/2025, 16:38
t.me/belaruscentrlviv/5718
5
2
189
У музей "Вольная Беларусь з Украінай у сэрцы" был перададзены яшчэ адзін экспанат які дапоўніць расказ пра сучаснага нацыянальнага беларускага героя «Народнага Героя Украіны» Зьміцера Рубашэўскага пазыўны Ганс.

Родныя перадалі нам у музей яго студэнцкі білет на курсы МОВА
НАНОВА.

Зьміцер Рубашэўскі нарадзіўся ў беларускім горадзе Берасце, а, пабраўшыся шлюбам, жыў з сям’ёй у вёсцы Шкло Яварыўскага раёна Львоўскай вобласці.

Яшчэ ў 2016 годзе ён далучыўся да барацьбы з акупантамі — ваяваў у складзе Добраахвотніцкага ўкраінскага корпусу «Правы сектар».

Пасля поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну Зьміцер абараняў незалежнасць Украіны ў складзе 24-й асобнай механізаванай брыгады імя Данілы Галіцкага.

12 красавіка 2022 года падчас выканання баявой задачы ў Луганскай вобласці расійскія акупанты абарвалі жыццё Зьмітра. У яго засталіся жонка Галіна і дачушка Дарынка.

Слава Герою!
04/18/2025, 09:05
t.me/belaruscentrlviv/5715
04/18/2025, 09:05
t.me/belaruscentrlviv/5717
04/18/2025, 09:05
t.me/belaruscentrlviv/5716
2
5
579
Калі вам патрэбна дапамога псіхолага, звяртайцеся!

Наш валанцёр працягвае сваю працу.
Гэта беларуска, яна псіхолаг, гештальт-тэрапеўт. Зваць яе Ганна.
Яна працуе з наступнымі праблемамі:
◦ Трывога, трывожныя засмучэнні
◦ Дэпрэсіўныя засмучэнні
◦ Панічныя атакі
◦ Фобіі
◦ Абсесіўна-кампульсіўныя засмучэнні
◦ Дакучлівыя думкі/станы
◦ Сузалежныя адносіны, выхад з сузалежных адносін
◦ Дзіцяча-бацькоўскія адносіны
◦ Сепарацыя
◦ Праблемы камунікацыі
◦ Перажыванне страты, гора
◦ Перажыванне пераезду і адаптацыя да міграцыі
◦ Жаночае здароўе (паталогія цяжарнасці, пасляродавая дэпрэсія, жаночыя хваробы).

Кантакт:
anna7dob@gmail.com
04/18/2025, 08:29
t.me/belaruscentrlviv/5714
15
2
129
100 гадоў таму не было праблемы вучыцца матэматыцы па-беларуску.
04/17/2025, 22:01
t.me/belaruscentrlviv/5713
6
2.5 k
04/17/2025, 17:51
t.me/belaruscentrlviv/5710
6
2.4 k
04/17/2025, 17:51
t.me/belaruscentrlviv/5709
11
6
2.3 k
Вось так у Тэрнопальскім абласным краязнаўчым музеі праходзіць выстава "З Україною в серці".
Тэма беларускіх герояў выклікала шчырую цікавасць тэрнапалян. У рамках дамоўленасці з навучальнымі ўстановамі выставу "З Україною в серці" наведваюць школьнікі і студэнты.
Украінская моладзь - гэта будучыня Украіны, вельмі важна, каб яны ведалі пра тых, хто аддаў свае жыцці за іх свабоду і падзялялі беларусаў ад лукашыстаў.

Нагадаем чарговае, 23-е ўрачыстае адкрыццё выставы "З Україною в серці" адбылося 21 сакавіка ў Тэрнопалі, ў Тэрнопальскім абласным краязнаўчым музеі.
Адкрыццё выставы прысвечаную беларускім героям выклікала шчырую цікавасць, выстаўковая зала не здолела змясціць усіх ахвочых, але людзі са слязьмі на вачах праходзілі праз залу выставы, каб пазнаёміцца з жыццяпісамі беларускіх герояў.

Героі жывыя пакуль пра іх жыве памяць!
Слава Героям!

Жыве Беларусь!
Слава Украіне!
04/17/2025, 17:51
t.me/belaruscentrlviv/5708
6
2.5 k
04/17/2025, 17:51
t.me/belaruscentrlviv/5712
6
2.5 k
04/17/2025, 17:51
t.me/belaruscentrlviv/5711
6
1
155
Пра адкрыццё у Львове ў Доме Вольнай Беларусі выставы “Гісторыя беларускага супраціву”, прысвечанай амаль 30-гадоваму супраціву беларусаў дыктатуры ў сваёй краіне і спробам далучыць Беларусь да Расіі, а таксама таму, як беларусы ўнутры краіны спынялі прасоўванне расійскіх войскаў ва Украіну пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання і не толькі, напісала польскае выданне.

Працуем далей.
04/17/2025, 17:02
t.me/belaruscentrlviv/5706
04/17/2025, 17:02
t.me/belaruscentrlviv/5707
11
129
#Беларусь
Гэты працэс ужо не стрымаць.
Жыве Беларусь!
04/17/2025, 08:19
t.me/belaruscentrlviv/5705
11
1
184
Просім прабачэння за спазненне, справа ў тым, што ў пачатку красавіка ў дваіх дзяцей сучасных беларускіх нацыянальных герояў, якія аддалі ва Украіне свае жыцці за нашу і вашу свабоду, былі дні нараджэння.

Сёння мы віншуем Дарынку дачку беларускага героя Зміцера Рубашеэўскага пазыўны Ганс і Даню сына беларускага героя Аляксандра Стасевіча пазыўнай Локі.

Ад усяго сэрца віншуем вас з Днём нараджэння!
З гэтай нагоды мы хочам пажадаць вам моцнага здароўя і бязмежнага шчасця.

Ты - дзіця героя, і гэта вялікі гонар і гонар, які ты нясеш з сабой.
Твой бацька быў чалавекам вялікай адвагі, які пакінуў пасля сябе светлую памяць і прыклад сапраўднай мужнасці.
Яго подзвіг будзе назаўжды жыць у сэрцах усіх свабодных беларусаў.
Ганарыся гэтым і ведай, што ты дзіця беларускага нацыянальнага героя.

Слава Героям!
04/16/2025, 18:18
t.me/belaruscentrlviv/5703
04/16/2025, 18:18
t.me/belaruscentrlviv/5704
❗️Трамп адмовіўся нават прадаваць ЗРК Patriot Украіне, - BILD.

Нагадаем, Зяленскі заявіў, што Украіна гатова выдаткаваць да $ 50 млрд на СПА і дапамогу ЗША.

У той час як войска КНДР прывезла на фронт магутныя самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі (САУ) М1978 "Коксан". Па дадзеных паўднёвакарэйскай разведкі, сёлета Расіі пастаўлена ўжо каля двухсот такіх установак, піша BILD.
04/16/2025, 16:37
t.me/belaruscentrlviv/5702
5
3
187
Сёння, 16 красавіка, Вярхоўная Рада Украіны падтрымала чарговае падаўжэнне ўсеагульнай мабілізацыі і вайсковага становішча да 6 жніўня 2025 года.

За, прагаласавала 357 нардепаў, супраць быў адзін дэпутат - гэта Аляксей Ганчарэнка.

Адпаведна падоўжаны тэрмін ваеннага становішча і мабілізацыі з 9 траўня па 6 жніўня.

Гэта стала 15 працягам ваеннага становішча і мабілізацыі з пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года.
04/16/2025, 11:11
t.me/belaruscentrlviv/5701
8
5
3.5 k
Тры гады таму беларускія партызаны ўзялі адказнасць за дывэрсіі на чыгунцы ў прыгранічных абласьцях Расеі.
Слава Героям!
04/16/2025, 08:07
t.me/belaruscentrlviv/5700
19
7
161
Вось вам адказ датычна міфа аб братэрскіх народах…
04/15/2025, 20:57
t.me/belaruscentrlviv/5699
Repost
35
Для тых хто хоча нам дапамагчы…

🔗Посилання на банку
https://send.monobank.ua/jar/8BmVzAZcMo

💳Номер картки банки
5375 4112 2160 5087
04/15/2025, 18:12
t.me/belaruscentrlviv/5698
10
3
205
Перададзены яшчэ адзін аўтамабіль беларускім добраахвотнікам ваюючым ва Украіне ў складзе Беларускага Добраахвотніцкага Корпуса.
Выказваем словы падзякі нашаму літоўскаму сябру Valdas Bartkevičius за дапамогу.

Украінцы, літоўцы і беларусы зноў разам у барацьбе супраць нашага агульнага ворага, расійскіх акупантаў.
Разам мы абавязкова пераможам!
Працуем далей!

Слав Україні!
Жыве Беларусь!
Vardan Tos!
04/15/2025, 14:50
t.me/belaruscentrlviv/5696
04/15/2025, 14:50
t.me/belaruscentrlviv/5697
4
22
3.3 k
194 гады таму здарылася «ашмянская разня». Расійскія войскі спалілі Ашмяны і выразалі каля 500 жыхароў.
15 красавіка 1831, падаўляючы чарговае паўстанне, расійскія войскі пад кіраўніцтвам палкоўніка Вяршыліна, спалілі Ашмяны і выразалі каля 500 жыхароў горада, у тым ліку жанчын і дзяцей, якія схаваліся ў мясцовым дамініканскім касцёле.
04/15/2025, 07:49
t.me/belaruscentrlviv/5695
10
4
186
Сёння «Дом Вільной Білорусі» у Львове наведаў старшыня ангельска-беларускага таварыства Васіль Еўдакімаў, з групай валанцёраў з Брытаніі, якія прыгналі для беларускіх добраахвотнікаў ваюючых у Беларускім Добраахвотніцкім Корпусе аўтамабіль і гуманітарны груз.
Паказалі гасцям музей "Вольная Беларусь з Украінай у сэрцы", расказалі пра беларускіх Герояў. Расказалі пра сябе і сваю дзейнасць, паказалі выставу «Гісторыя беларускага супраціву», падзяліліся планамі «Дома Вільной Білорусі».
Абмеркавалі шэраг пытанняў датычна беларусаў і Беларусі. Дамовіліся аб супрацоўніцтве.
Перадалі ў беларускі музей у Лондане каляндар з партрэтамі беларускіх герояў тых, хто аддаў свае жыцці ва Украіне за нашу і вашу свабоду.

Працуем далей!
04/14/2025, 15:17
t.me/belaruscentrlviv/5691
04/14/2025, 15:17
t.me/belaruscentrlviv/5694
04/14/2025, 15:17
t.me/belaruscentrlviv/5693
04/14/2025, 15:17
t.me/belaruscentrlviv/5692
5
1
185
Падчас візіту ў Літву правялі сустрэчу з кіраўніком камітэта па культуры Сейма Літвы Кестуцісам Вілкаўскасам. Абмеркавалі магчымасць правядзення выставы прысвечанай ваенным злачынствам краіны агрэсара - рф і накіраванай на падтрымку Украіны.
Дамовіліся аб супрацоўніцтве і распачалі арганізацыйны працэс. Спадзяемся, што бліжэйшым часам у Вільні адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы.

Працуем далей!
04/14/2025, 09:12
t.me/belaruscentrlviv/5690
5
2
158
11 гадоў як пачалося АТО.

Калі б не сотні ўкраінскіх добраахвотнікаў, план расіі захапіць Украіну спраўдзіўся б яшчэ тады.

Успомнім і ўсіх беларускіх добраахвотнікаў, якія баранілі і адбівалі разам з украінцамі Украіну на ўсходзе з таго часу.
Успомнім усіх тых хто загінуў.

Трэба зрабіць так, каб памяць аб іх жыла вечна.
Вечная слава Героям!
04/14/2025, 08:07
t.me/belaruscentrlviv/5689
3
1
156
Цяпер не толькі Пасол ЗША 🇺🇸 ва Украіне называе сваімі імёнамі віноўнікаў ракетных удараў расейцаў па грамадзянскіх, але і адміністрацыя Трампа. Нарэшце рэчы пачынаюць называцца сваімі імёнамі ў сённяшнім Вашынгтоне.

Падаўжэнне санкцый супраць рф гэта быў правільны крок. Застаецца дачакацца адпаведных рашэнняў, накіраваных на націск на рф. Другасныя санкцыі супраць расійскай нафты паставяць іх эканоміку на калені.
04/13/2025, 21:45
t.me/belaruscentrlviv/5688
10
3
198
Сумы...
расейцы не былі б расейцамі, калі б не ўдарылі ракетамі па цэнтры ўкраінскага горада на вялікае хрысціянскае свята. Менавіта раніцай, якраз у час службы, калі большасць людзей прыйшлі ў храмы.
Затым яны яшчэ раскажуць пра «базы НАТА» і пра тое, як «Украіна не хоча міру».
Слоў не хапае, каб апісаць нянавісць да гэтай мразоты.
Яны заслугоўваюць толькі помсты і вечнай пакуты…
04/13/2025, 13:27
t.me/belaruscentrlviv/5687
З Вербніцай!
04/13/2025, 12:11
t.me/belaruscentrlviv/5686
5
3.1 k
04/12/2025, 16:09
t.me/belaruscentrlviv/5685
6
5
3.0 k
Два гады таму нам удалося перайменаваць вуліцу ў Бучы ў гонар беларускага героя Іллі Літвіна Хрэнава, які аддаў сваё жыццё абараняючы Бучу ад расійскіх акупантаў.

У гэты дзень два гады таму адбылася сесія Бучанскай мясцовай рады на якой у рамках дэкамунізацыі на зварот БФ «Вільна Білорусь», было праведзена галасаванне і прынята рашэнне аб перайменаванні вуліцы ў гонар беларускага героя Іллі Літвіна.

Вечная слава Герою!
04/12/2025, 16:09
t.me/belaruscentrlviv/5683
5
3.1 k
04/12/2025, 16:09
t.me/belaruscentrlviv/5684
8
2
132
Сёння ў трэцюю гадавіну смерці беларускага Героя, «Народнага Героя Украіны» Зьміцера Рубашэўскага пазыўны Ганс, адбылася Служба Божая, у касцёле св. Мікалая, пгт. Шкло. Пасля малітвы наведалі могілкі, дзе пахаваны беларускі герой, каб ушанаваць памяць пра беларускага героя, які аддаў сваё жыцьцё за нашу з вамі свабоду.
Героі жывыя пакуль аб іх жыве памяць!
Вечная слава герою!
04/12/2025, 15:32
t.me/belaruscentrlviv/5682
8
2
178
Тры гады таму ва Украіне загінуў беларускі Герой, «Народнага Герой Украіны» Зьміцер Рубашэўскі пазыўны Ганс.

Зьміцер Рубашэўскі нарадзіўся ў беларускім горадзе Берасце, а, пабраўшыся шлюбам, жыў з сям’ёй у вёсцы Шкло Яварыўскага раёна Львоўскай вобласці.

Яшчэ ў 2016 годзе ён далучыўся да барацьбы з акупантамі — ваяваў у складзе Добраахвотніцкага ўкраінскага корпусу «Правы сектар».

Пасля поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну Зьміцер абараняў незалежнасць Украіны ў складзе 24-й асобнай механізаванай брыгады імя Данілы Галіцкага.

12 красавіка 2022 года падчас выканання баявой задачы ў Луганскай вобласці расійскія акупанты абарвалі жыццё Зьмітра. У яго засталіся маці Людміла, брат, жонка Галіна, дачушка Дарынка.

Слава Герою!
04/12/2025, 07:02
t.me/belaruscentrlviv/5681
04/11/2025, 19:48
t.me/belaruscentrlviv/5680
04/11/2025, 19:48
t.me/belaruscentrlviv/5679
4
3
299
У Вільні наведалі Замак, нашых партнёраў у Літве, беларускую валанцёрскую арганізацыю «Дапомога».
Замак-гэтае месца, дзе беларусы, якія ўцяклі ад палітычнага пераследу з боку рэжыму ў Беларусі, знаходзяць прытулак і дах над галавой. Тут беларусы вяжуць маскіровачныя сеткі для ЗСУ, збіраюць гуманітарную дапамогу для бежанцаў. Адну з такіх сетак і гуманітарную дапамогу ужо прывезлі ва Украіну і ў бліжэйшы час перададзім па прызначэнні.

Працуем далей!
04/11/2025, 19:48
t.me/belaruscentrlviv/5678
10
1.0 k
04/11/2025, 15:50
t.me/belaruscentrlviv/5677
6
10
1.0 k
У музей "Вольная Беларусь з Украінай у сэрцы" былі перададзены яшчэ экспанаты якія дапоўняць расказ пра сучаснага нацыянальнага беларускага героя Аляксандра «Розпад» Новіка, які аддаў сваё жыццё ва Украіне за нашу з вамі свабоду.

Падзякі перадалі Камандаванне
148 асобнай артылерыйскай Жытомірскай брыгады і камандзір Беларускага Добраахвотніцкага Корпуса.

«Розпад» стралок-снайпэр 3-яй Штурмавой загінуў 20 студзеня падчас выкананьня баявога заданьня каля вёскі Новаягораўка на Луганшчыне. Ягонае жыццё абарвалася ў баі, ва ўзросце 22 гадоў. Аляксандр Новік пахаваны на алее Славы Броварскіх могілак.

Героі жывыя пакуль пра іх жыве памяць
Вечная слава Герою!
04/11/2025, 15:50
t.me/belaruscentrlviv/5676
04/11/2025, 15:49
t.me/belaruscentrlviv/5674
04/11/2025, 15:49
t.me/belaruscentrlviv/5675
5
1
147
Гэта рэакцыя на наш пост аб нашай сустрэчы з
з віцэ-спікерам Сейма Літвы Юозасам Алекасам.
Цікава каго менавіта так зачапіла)) ​​
Адно відавочна, мяркуючы па такой рэакцыі, робім усё правільна!
Працуем далей!
04/11/2025, 13:55
t.me/belaruscentrlviv/5673
14
3
232
Сёння, 11 красавіка, споўнілася 89 гадоў Івонке Сурвілле – беларускай грамадска-палітычнай дзяячцы ў эміграцыі і старшыні Рады БНР.

Віншуем Івонку Уладзіміраўну з Днём нараджэння!
Жадаем ёй моцнага здароўя і моцы духу!
Жыве Беларусь!
🤍❤️🤍
04/11/2025, 10:22
t.me/belaruscentrlviv/5672
8
1
164
Минає третя річниця за коханим чоловіком та татком , Ганс( Дмитрий Рубашевский )
В суботу, 12 квітня , о 9.00 год , відбудеться Служба Божа, в храмі св. Миколая, смт. Шкло. Після молитва на цвинтарі.
04/11/2025, 09:43
t.me/belaruscentrlviv/5671
Repost
5
121
11 красавіка 1995 года з трыбуны сесіі ВС старшыня Апазіцыі БНФ Зянон Пазняк зрабіў наступную заяву:

“Спадары дэпутаты! Мінула амаль пяць гадоў дзейнасьці Вярхоўнага Савету, у якім усё вызначала і вызначае былая камуністычная намэнклятурная большасьць. Які ж вынік вашай дзейнасьці за пяць гадоў, спадары дэпутаты? Што вы нарабілі і што натварылі?

Пяць гадоў назад у нас быў аднолькавы жыцьцёвы ўзровень, як і ў краінах Балтыі. Але краіны Балтыі прайшлі па шляху свабоды і эканамічных рэформаў і цяпер ужо пачынаюць карыстацца пладамі сваёй разумнай палітыкі. Беларусь жа, дзякуючы перш за ўсё вашай дзейнасьці, пакацілася ў яму жабрацтва, разбурэньня эканомікі, інфляцыі. Ад рэформаў адмовіліся, краіну абрабавалі, народ абакралі, маёмасьць “прыхватызавалі”. У людзей забралі грашовыя ўклады і аблігацыі, не далі ні зямлі, ні працы, ні нармальнага сацыяльнага забесьпячэньня. На кожную душу павешалі вялізарную дзяржаўную пазыку.

І што прапануеце вы цяпер, разам з вашым прэзыдэнтам, якога вы прыдумалі, спадары намэнклятурныя дэпутаты? Што прапануеце вы цяпер, пад заслону, у канцы вашай бясплённай і разбуральнай дзейнасьці? Абрабаваўшы народ, вы, топчучы Канстытуцыю і закон, прапануеце яму рэфэрэндум аб яго сьвятой беларускай мове, аб яго гістарычным сьцягу і гербе ва ўмовах жабрацтва, бяспраўя, інфармацыйнай блякады і поўнага беззаконьня. Абрабаваўшы народ, вы прапануеце яму грамадзкі раскол і грамадзянскае супрацьстаяньне. Абрабаваўшы народ, вы гатовы прадаць незалежнасьць яго Бацькаўшчыны, кінуць яго пад эксплёатацыю і расправу сваёй і замежнай мафіі. Вось вынік вашай пяцігадовай дзейнасьці.

Мы, дэпутаты Апазыцыі Беларускага Народнага Фронту, пратэстуем супраць зьдзекаў над нашым народам, над нашай Айчынай, над нашай Канстытуцыяй і законамі Рэспублікі Беларусь. Вычарпаўшы ўсе магчымасьці, у знак пратэсту супраць антызаконнасьці і згубнасьці вашых дзеяньняў мы аб’яўляем галадоўку тут, у цэнтры гэтай залі. Пачынаем яе цяпер, з гэтай хвіліны. Мы патрабуем выкананьня Канстытуцыі, законаў Рэспублікі Беларусь, свабоды слова і ліквідацыі цэнзуры... (Шум у залі) ... спыніць рабаваньне народа і Бацькаўшчыны! (Шум у залі).

Шаноўная Інэса Міхайлаўна! Вы – міністар аховы здароў’я. Прашу Вас прыслаць урача і зафіксаваць пачатак галадоўкі (Шум у залі). Прадаўжайце, спадары дэпутаты, сэсію.”
04/11/2025, 09:17
t.me/belaruscentrlviv/5670
6
1
145
11 красавіка 2011 года на платформе станцыі метро "Кастрычніцкая" ўзарвалася бомба - загінулі 15 чалавек, 387 атрымалі раненні.
Двух абвінавачаных прыгаварылі да смяротнага пакарання. Аднак суд і следства не змаглі пераканаць беларусаў, што пакараныя сапраўды вінаватыя.
04/11/2025, 07:52
t.me/belaruscentrlviv/5669
159
288
Адбылася сустрэча з віцэ-спікерам Сейма Літвы Юозасам Алекасам.
Расказаў пра беларусаў ва Украіне, аб нашай дзейнасці, аб адкрыцці Дома Вольнай Беларусі ў Львове. Пра беларускіх добраахвотнікаў і аб загінуўшых беларускіх Герояў.
Абмеркавалі шэраг пытанняў, адно з якіх крызіс у беларускіх дэмакратычных сілах.
Запрасіў да нас у госці у Львоў, наведаць музей, які прысвечаны сучасным нацыянальным беларускім героям, тым хто аддаў ва Украіне свае жыцці за нашу і вашу свабоду.
Працуем далей!
04/10/2025, 12:15
t.me/belaruscentrlviv/5668
9
1
146
Дзякуючы нашаму літоўскаму сябру Valdas Bartkevičius і беларускай валанцёрскай арганізацыі ў Літве «Дапомога» ва Украіну перададзена яшчэ адна машына і гуманітарная дапамога.

Украінцы, літоўцы і беларусы зноў разам у барацьбе супраць нашага агульнага ворага, расійскіх акупантаў.
Разам мы абавязкова пераможам!
Працуем далей!

Слав Україні!
Жыве Беларусь!
Vardan Tos!
04/10/2025, 09:52
t.me/belaruscentrlviv/5667
Дзякуючы нашаму літоўскаму сябру Valdas Bartkevičius і беларускай валанцёрскай арганізацыі ў Літве «Дапомога» ва Украіну перададзена яшчэ адна машына і гуманітарная дапамога.

Украінцы, літоўцы і беларусы зноў разам у барацьбе супраць нашага агульнага ворага, расійскіх акупантаў.
Разам мы абавязкова пераможам!
Працуем далей!

Слав Україні!
Жыве Беларусь!
Vardan Tos!
04/10/2025, 09:52
t.me/belaruscentrlviv/5666
20
6
213
Два пікапа перададзены беларускім добраахвотнікам ваюючым ва Украіне ў складзе Беларускага Добраахвотніцкага Корпуса.
Выказваем словы падзякі нашым партнёрам БО МБФ «Фундація друзів України» і нашаму літоўскаму сябру Valdas Bartkevičius за дапамогу.

Украінцы, літоўцы і беларусы зноў разам у барацьбе супраць нашага агульнага ворага, расійскіх акупантаў.
Разам мы абавязкова пераможам!
Працуем далей!

Слав Україні!
Жыве Беларусь!
Vardan Tos!
04/09/2025, 13:32
t.me/belaruscentrlviv/5665
04/08/2025, 17:58
t.me/belaruscentrlviv/5660
04/08/2025, 17:58
t.me/belaruscentrlviv/5664
Наведалі Сойм Літоўскай Рэспублікі, дзе палітыкі вельмі блізкія да народа)
Працуем далей!
04/08/2025, 17:58
t.me/belaruscentrlviv/5659
04/08/2025, 17:58
t.me/belaruscentrlviv/5663
04/08/2025, 17:58
t.me/belaruscentrlviv/5662
04/08/2025, 17:58
t.me/belaruscentrlviv/5661
Правялі сустрэчу з Першым сакратаром пасольства Украіны ў Літоўскай Рэспубліцы Аляксандрам Байчуком.
Распавялі пра Дом Вольнай Беларусі ў Львове.
Абмеркавалі і падзяліўся нашымі планамі. Дамовіліся аб супрацоўніцтве.
Працуем далей!
04/08/2025, 16:36
t.me/belaruscentrlviv/5658
Наведаў офіс сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада".
Абмеркавалі з выконваючым абавязкі старшыні сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада" Яўгенам Вільскім шэраг пытанняў. Адзін зь якіх крызыс у беларускіх дэмакратычных сілах.
Перадаў каляндар з партрэтамі беларускіх герояў, якія аддалі свае жыцьці ва Ўкраіне за нашу з вамі свабоду.
04/08/2025, 13:16
t.me/belaruscentrlviv/5657
Repost
5
2
138
Британская полиция не проводит расследования в связи с исчезновением белорусской активистки Анжелики Мельниковой

Об этом Би-би-си сообщили в пресс-службе лондонской полиции (Metropolitan Police).

Ранее руководитель Народного антикризисного управления (орган белорусской оппозиции) Павел Латушко сообщил Би-би-си, что Мельникова из Польши уехала в Великобританию, о чем сама ему сообщила. Предположительно, у нее есть польское гражданство.

29 марта в польской полиции сообщили, что Мельникова уже несколько недель находится за пределами страны. Сообщалось также, что вместе с ней пропали две несовершеннолетних дочери, однако позже изданию «Зеркало» удалось связаться с бывшим супругом активистки Андреем Мельниковым, который подтвердил, что дети находятся с ним в Беларуси. Сам он заявил, что о местонахождении активистки ничего не знает.

Анжелика Мельникова — официальный представитель Координационного совета белорусской оппозиции. После президентских выборов в Беларуси Мельникова участвовала в протестах, за что ее дважды судили по административным статьям. В 2020 году она покинула Беларусь.

Подробнее об исчезновении Мельниковой мы рассказывали здесь: https://bbc.in/4jpnKda

🔗 Сайт без VPN | Telegram | WhatsApp | YouTube | Рассылка
04/08/2025, 00:06
t.me/belaruscentrlviv/5656
7 красавіка — дзень памяці Ларысы Геніюш

7 красавіка 1983 году ў Зэльве памерла Ларыса Геніюш, беларуская пісьменьніца, дзяячка беларускага адраджэньня, захавальніца архіваў БНР. Ларыса Геніюш лічыла сябе беларускай, змагалася за беларускасьць і цярпела за гэта. Разам з мужам вымушаная была 8 гадоў правесьці ў ГУЛАГу, а пасьля да апошніх дзён жыла ў сваёй хаце ў Зэльве пад пільным наглядам КДБ.
04/07/2025, 18:35
t.me/belaruscentrlviv/5655
Search results are limited to 100 messages.
Some features are available to premium users only.
You need to buy subscription to use them.
Filter
Message type
Similar message chronology:
Newest first
Similar messages not found
Messages
Find similar avatars
Channels 0
High
Title
Subscribers
No results match your search criteria