Беларускія дэмакратычныя сілы ў Прышціне: супрацоўніцтва з Рэспублікай Косава
Цягам апошніх двух дзён дэлегацыя дэмакратычных сілаў Беларусі знаходзілася ў Прышціне, сталіцы Косава, па запрашэнні Офіса Прэзідэнта краіны. Беларускі бок у працоўным візіце прадставілі дарадцы Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, Дзяніс Кучынскі і Анатоль Лябедзька. Да таго ж, да дэлегацыі далучыўся Павел Лібер – заснавальнік лічбавай платформы
«Новая Беларусь».
Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў сустрэліся:
🔴з кіраўніцай Офіса Прэзідэнта Косава Леартай Холлай;
🔴віцэ-мэрам сталіцы Фларыянам Душы;
🔴прадстаўнікамі Міністэрства ўнутраных справаў і Міністэрства замежных справаў;
🔴прэзідэнтам Гандлёвай палаты Косава;
🔴арганізацыяй Germin, якая працуе з дыяспарай;
🔴амбасадарам Албаніі ў Косава.
Што абмяркоўвалася падчас сустрэчаў?
📎Праграма працаўладкавання для беларускіх журналістаў і блогераў у Косава.
📎Падтрымка ІТ-сектара і вывучэнне магчымасцяў бізнес-супрацоўніцтва ў рэлакацыі.
📎Праграмы навучання па гуманітарнай бяспецы і размініраванні для беларускіх добраахвотнікаў.
📎Кансультацыі па тэме
новага беларускага пашпарта – Косава мела пазітыўны досвед выдачы пашпартоў для грамадзянаў без дакументаў. Пашпарты Косава цяпер прызнаныя большасцю краінаў свету.
📎Стварэнне міжпартыйнай групы
«За дэмакратычную Беларусь» у парламенце Косава і магчымасць падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве з беларускімі дэмакратычнымі структурамі.
📎Абмен досведам па працы з дыяспарамі.
Падрабязнасці сустрэчаў і вынікаў перамоў можна прачытаць –
на сайце.