🍻Забароненае піва з Еўропы ад Цяцерына. Акрамя слодычаў набліжаны да Лукашэнкі бізнэсовец зацікавіўся імпартам піва з Літвы, Чэхіі і Эстоніі
У 2024 і 2025 гадах звязаная з Сяргеем Цяцерыным «Лагістычная кампанія Усход» завезла больш за 310 тысяч бутэлек піва з Літвы, Чэхіі і Эстоніі пад брэндамі: Livu, Karlova Krcma, Karl Friedrich і Budweiser.
Пры гэтым піва з Латвіі, Літвы, Чэхіі, Польшчы і Эстоніі забаронена ўвозіць у Беларусь згодна з так званымі контрсанкцыямі, якія ўвялі ўлады Беларусі. Але, як бачым, для набліжанага да Лукашэнкі бізнэсоўца гэта не з’явілася перашкодай.
📌 Ужо не ўпершыню Цяцерын пастаўляе ў Беларусь забароненую «контрсанкцыямі» прадукцыю
. Раней «Бюро» расказвала пра розныя слодычы і закускі, якія кампанія, звязаная з Цяцерыным, возіць у Беларусь. Сярод іх чыпсы Pringles, жэлацінкі Haribo, шакалад Lindt і Ritter Sport і шмат іншага. Але апетыты бізнэсоўца растуць, і адны слодычы іх ужо не наталяюць.
Для паставак «санкцыёнкі» бізнэсовец выкарыстоўвае «Лагістычную кампанію Усход». Кампанія запісаная на Аляксея Матвеева – супрацоўніка цяцерынскай кампаніі «БелГлобалСтарт». Сам Сяргей Цяцерын з 2021 года знаходзіцца пад санкцыямі ЕС як «кашалёк» Лукашэнкі.
Выручка «Лагістычнай кампаніі Усход» у 2023 годзе склала 158 мільёнаў рублёў. Чысты прыбытак – 8 мільёнаў рублёў.
📌 Забарона на «ўвоз і рэалізацыю асобных відаў тавараў і паслуг з недружалюбных краін» была ўведзеная ў снежні 2021 года і штогод пашыралася і працягвалася. Апошнім разам яе працягнулі 30 снежня 2024 года. Асобна ў дакуменце адзначаныя тавары, якія паходзяць з Латвіі, Літвы, Эстоніі, Польшчы і Чэхіі – «асабліва недружалюбных краін».
Іранічна, што ўжо 14 студзеня «Лагістычная кампанія Усход» атрымала дэкларацыі адпаведнасці на тры партыі піва з Літвы агульным аб’ёмам 115 тысяч бутэлек.
Атрымліваецца, што Сяргей Цяцерын, скарыстаўшы набліжанасць да Лукашэнкі, заняў нішы, якія вызваліліся ад канкурэнтаў з-за «контрсанкцый».
📌 Чытаць на сайце
🌚Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацц
а на наш Patreon ці зра
біць разавы данат.