У вас закончился пробный период!
Для полного доступа к функционалу, пожалуйста, оплатите премиум подписку
CA
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
https://t.me/cabinetbelarus
Возраст канала
Создан
Язык
Белорусский
4.29%
Вовлеченность по реакциям средняя за неделю
6.89%
Вовлеченность по просмотрам средняя за неделю

Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – часовага выканаўчага органа, створанага нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай.

Пытанні і прапановы @belcabinet_bot

Кантакт для СМІ press@belaruscabinet.org

Сообщения Статистика
Репосты и цитирования
Сети публикаций
Сателлиты
Контакты
История
Топ категорий
Здесь будут отображены главные категории публикаций.
Топ упоминаний
Здесь будут отображены наиболее частые упоминания людей, организаций и мест.
Найдено 353 результата
26.04.2025, 17:57
t.me/cabinetbelarus/3559
26.04.2025, 17:57
t.me/cabinetbelarus/3561
26.04.2025, 17:57
t.me/cabinetbelarus/3560
Да 39-й гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у Варшаве і Вільні прайшлі памятныя мерапрыемствы

✨У Варшаве на плошчы каля Нацыянальнага музея тэхналогіі адбыўся мітынг-рэквіем памяці Чарнобыльскай трагедыі. У ім удзельнічалі намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка, в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі, намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Арцём Брухан і кіраўнік апарату Кабінета Валерый Мацкевіч. Мітынг сабраў дзясяткі ўдзельнікаў.

Павел Латушка:
«Каб пазбегнуць трагічных наступстваў, вельмі важна, каб урады фармаваліся і выбіраліся самім народам дэмакратычным шляхам. Толькі тады яны будуць вымушаныя размаўляць з грамадзянамі і гаварыць ім праўду. Савецкая сістэма, як і сённяшні рэжым Лукашэнкі, пабудаваныя на хлусні і беззаконні. Апошнім часам з прапагандысцкіх выступленняў Лукашэнкі і яго прыхільнікаў мы чуем апраўданні: нібыта ён хавае інфармацыю, каб "абараніць" людзей, што "праўда" нібыта была б непатрэбная самім беларусам. Але гэта – падман. Жахлівы падман, які азначае цынічную гульню жыццямі і лёсамі людзей. Гэтая гульня сведчыць пра сапраўдную сутнасць улады, якая ў Беларусі не была абраная народам і заснавана на ўзурпацыі».

Павел Баркоўскі:
«У 1986 годзе мы сутыкнуліся з тым, што нават "мірны атам" можа стаць крыніцай разбурэння, пагрозай здароўю і жыццю людзей. Чарнобыльская катастрофа паказала, што праблема мае сістэмны характар: людзі павінны несці адказнасць за тэхналогіі, якія яны ствараюць і выкарыстоўваюць. Тое, што адбылося ў Чарнобылі і стала трагедыяй для беларускага народа, мела некалькі ключавых прычын. Найперш — хлусня: ніхто не быў гатовы адкрыта сказаць праўду. Але праблема не абмяжоўвалася толькі хлуснёй. Ёсць і іншыя прыкметы набліжэння трагедыі – страх, гатоўнасць да злачынства і цынізм».

✨У Вільні ў парку Сапегаў кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская разам з прадстаўнікамі амбасад і дыпламатычных місій Літвы, Польшчы, Эстоніі, Іспаніі, ЗША, Харватыі, Францыі, Ірландыі, Чэхіі і Нідэрландаў усклала кветкі да помніка «Маці Чарнобыля».

@CabinetBelarus
26.04.2025, 17:57
t.me/cabinetbelarus/3558
Латушка: «Пагроза прыцягнення да міжнароднай крымінальнай адказнасці ўплывае на Лукашэнку»

Павел Латушка, намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ, у інтэрв’ю YouTube-каналу NEXTA Plus распавёў пра міжнародныя намаганні дзеля прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы супраць Украіны:

«Са студзеня гэтага года мы не назіраем прыбыцця на тэрыторыю Беларусі груп украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны, якіх незаконна вывозілі па рашэнні Лукашэнкі для індактрынацыі на тэрыторыі Беларусі. Гэта азначае, што пагроза прыцягнення Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў да міжнароднай крымінальнай адказнасці за здзяйсненне ваеннага злачынства – дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей – уплывае на Лукашэнку. Ён спыніў… Ну, давайце так: прыпыніў гэтую дзейнасць.

У тым ліку дзякуючы таму, што робіць НАУ. Мы двойчы перадалі ў МКС дзве камунікацыі афіцыйна – у адпаведнасці з працэдурамі Міжнароднага крымінальнага суда. Перадача ўсёй доказнай базы. Сустрэча з аналітыкамі. Пацвярджэнне дакументамі, подпісамі ўсяго таго, што ўчыніў Лукашэнка. Але злачынства здзейснена і адказнасць павінна наступіць, мы працягваем на гэта працаваць.

Цяпер мы гаворым пра тое, што, я спадзяюся, адбудзецца: 9 мая будзе абвешчаны спецтрыбунал за агрэсію супраць Украіны. І вось літаральна два тыдні таму я быў у Страсбургу. Там разглядалася рэзалюцыя ПАРЕ аб адказнасці Расіі за агрэсію супраць Украіны. Я ўнёс папраўку як прадстаўнік беларускай дэлегацыі ў ПАРЕ: пункт 10 быў дапоўнены прапановай – у тым ліку аб адказнасці Лукашэнкі і яго памагатых за здзяйсненне злачынства агрэсіі.

Спецтрыбунал стварае Рада Еўропы, краіны, якія падпісваюць статут гэтай арганізацыі і Украіна. І ў гэтым статуце прадугледжваецца адказнасць за агрэсію – у тым ліку за прадастаўленне тэрыторыі.

Цяпер Украіна, стаўшы чальцом Міжнароднага крымінальнага суда, павінна імплементаваць палажэнні Рымскага статута ў сваё нацыянальнае заканадаўства. І яна абавязкова гэта зробіць. А Рымскі статут трактуе прадастаўленне тэрыторыі для агрэсіі як акт агрэсіі.

Ёсць праблема, звязаная з імунітэтамі. Яна яшчэ не вырашаная. Магчыма, мы даведаемся 9-га пра канчатковае рашэнне. Але, хутчэй за ўсё, з-пад адказнасці фармальна выпадаюць – паводле пасад – прэзідэнт, прэм’ер і міністр замежных спраў. Гэта ў кантэксце Расіі. Але ў Беларусі – узурпатар, адпаведна, прэм’ер і міністр замежных спраў. Да таго моманту, пакуль яны знаходзяцца на гэтых пасадах. Як толькі яны перастаюць імі быць – яны падпадаюць пад юрысдыкцыю суда. Але, напрыклад, міністр абароны Лукашэнкі Хрэнін ці былы старшыня Дзяржаўнага пагранкамітэта Лаппо, які адкрываў шлагбаўмы на беларуска-расійскай мяжы, будуць пад юрысдыкцыяй трыбунала».

@CabinetBelarus
26.04.2025, 10:24
t.me/cabinetbelarus/3557
«Нам не патрэбен дазвол КДБ, каб дапамагаць моладзі»

Маргарыта Ворыхава, прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Кабінета, пракаментавала прызнанне ініцыятывы «Гэта Моладзь» так званым «экстрэмісцкім фарміраваннем»:

«Калі рэжым абвяшчае “экстрэмізмам” тое, што ствараецца для падтрымкі, адукацыі і ўдзелу моладзі, – гэта сведчыць толькі пра адно: страх перад маладымі, актыўнымі і свабоднымі.

Гэта Моладзь” – ініцыятыва, якая аб’ядноўвае беларусаў і беларусак па ўсім свеце, дае доступ да інфармацыі і супольнасці. Менавіта гэта – гарызантальнасць, салідарнасць і пашырэнне ўплыву дэмакратычных ідэй – і ёсць тое, што лукашэнкаўскі КДБ спрабуе задушыць.

Калі экстрэмізм – гэта сацыяльная дапамога, дык што тады ў іх называецца злачынствам? Пытанне, вядома, рытарычнае.

Разумеем, што такое рашэнне мае наступствы: кожны падпісант, кожны лайк, кожны зварот можа трактавацца як “саўдзел”. Гэта – адкрытая атака на сувязі паміж маладымі людзьмі і спроба запалохаць усіх, хто гатовы быць разам.

Беражыце сябе і дбайце пра бяспеку!

А мы ў сваю чаргу не спынімся. Нам не патрэбен дазвол КДБ, каб дапамагаць моладзі»

@CabinetBelarus
25.04.2025, 13:31
t.me/cabinetbelarus/3556
Вадзім Кабанчук – пра завочны прысуд пяцярым байцам Палка Каліноўскага

Нагадаем, Мінскі гарадскі суд прызначыў беларускім ваярам, якія абараняюць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны у складзе УСУ, ад 12 да 20 гадоў пазбаўлення волі:

«Калі байцы Палка Каліноўскага вернуцца ў Беларусь, усе злачынныя прысуды будуць перагледжаныя, і ўсе, хто іх прымаў, адкажуць перад законам.

Ёсць добрая прымаўка з рымскіх часоў: “Чым бліжэйшы крах імперыі – тым абсурднейшымі становяцца яе законы”. Гэта якраз пра лукашызм. Прысуды нашым байцам – гэта не правасуддзе, а помста. Тым, хто не зламаўся і хто абараняе свабоду са зброяй у руках.

Прыйдзе час, калі судзіць будуць не герояў, а тых, хто служыў злачыннай сістэме», – адзначыў прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.

@CabinetBelarus
25.04.2025, 12:17
t.me/cabinetbelarus/3555
«Радыяцыя не ведае межаў і пашпартоў»

– В.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета Павел Баркоўскі заклікае беларусаў далучыцца да памятных мерапрыемстваў з нагоды 39-й гадавіны аварыі на ЧАЭС:

«Чарнобыльская трагедыя – адна з самых балючых старонак нашай гісторыі. Тысячы загінулых, мільёны пацярпелых – вынік тэхнагеннай катастрофы і цынічнага стаўлення таталітарнай улады да жыцця чалавека.

СССР замоўчваў праўду пра аварыю. Яго спадкаемцы ва ўладзе Расіі і Беларусі таксама стараліся не ставіць вострых пытанняў, а цяпер і наогул пераймаюць прапагандысцкія і рэпрэсіўныя практыкі тых часоў. У краіне, якая больш за ўсіх у Еўропе пацярпела ад радыяцыі, будуюць новыя АЭС, душаць галасы экспертаў, пераследуюць экаактывістаў. Жыццё і здароўе людзей для іх не прыярытэт – важныя толькі палітычныя выгады.

На міжнародным і дзяржаўным узроўні за гэтыя дзесяцігоддзі было зроблена недастаткова для рэабілітацыі ахвяр і ліквідацыі наступстваў. Атамная энергетыка ў руках аўтарытарных рэжымаў не развіццё, а інструмент шантажу, экспарту небяспекі.

У гэтыя жалобныя дні беларусам асабліва важна далучыцца да акцый памяці і пратэсту, каб яшчэ раз паказаць: мы памятаем, мы не згаджаемся, не прымаем маўчанне МАГАТЭ, мы не задаволеныя адсутнасцю рэакцыі адказных структур. Радыяцыя не ведае межаў і пашпартоў. Прыходзьце, выказвайцеся, дзе б вы ні былі – каб наш голас пачулі ў свеце»

@CabinetBelarus
25.04.2025, 09:29
t.me/cabinetbelarus/3554
Аб'яднаны Пераходны Кабінет заклікае далучыцца да мерапрыемстваў, прысвечаных памяці Чарнобыльскай трагедыі

Да 39-й гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у Вільні і Варшаве пройдуць памятныя мерапрыемствы.

Варшава | 26 красавіка (субота)

13:00
📍 Плошча ля Нацыянальнага Музея Тэхналогіі
— Мітынг-рэквіем памяці Чарнобыльскай трагедыі

Вільня | 26 красавіка (субота)

12:00
📍 Парк Сапегаў
— Ускладанне кветак да помніка «Маці Чарнобыля» з удзелам кіраўніцы Кабінета Святланы Ціханоўскай, прадстаўнікоў амбасад і дыпламатычных місій

Вільня | 27 красавіка (нядзеля)

11:30
📍 Плошча Вінцэса Кудзіркі
— Мітынг

13:00
— Антыядзерны велапрабег (5 км) ад плошчы Вінцэса Кудзіркі

@CabinetBelarus
24.04.2025, 19:23
t.me/cabinetbelarus/3553
«Моладзь гатовая браць адказнасць»

– Маргарыта Ворыхава, прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Кабінета, прыняла ўдзел у стратэгічным семінары «Моладзевы парадак дня для дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі», арганізаваным Моладзевым дэпартаментам Рады Еўропы і Беларускім нацыянальным моладзевым саветам «РАДА»:

«Моладзь – не назіральнік, а сааўтар будучыні Беларусі – такім быў мой мэсэдж на семінары, які адбыўся ў Еўрапейскім моладзевым цэнтры ў Страсбургу – месцы, дзе фарміруюцца палітыкі, што ўплываюць на жыццё мільёнаў маладых людзей у Еўропе. І там ізноў гучала беларуская мова.

Разам з моладзевымі актывістамі і прадстаўнікамі Рады Еўропы мы абмяркоўвалі, што для моладзі значыць быць актыўнай у часы рэпрэсій, як працуе Рада Еўропы і што яна можа – і ўжо робіць – для беларусаў і беларусак.

Мы гаварылі пра выклікі: расійскую ”мяккую сілу”, дыскрымінацыю нацыянальнай ідэнтычнасці, паглыбленне рызык у адукацыі. І галоўнае – як не адрываць дэмакратычны парадак дня ад рэальнасці.

Я ўдзячная ”РАДА” за лідарства, а Радзе Еўропы – за тое, што Беларусь не выключаюць з дыялогу, нават калі рэжым спрабуе зрабіць усё, каб яго не было.

Моладзь гатовая браць адказнасць. Разам з інстытутамі, партнёрамі, структурамі падтрымкі. Наперадзе – кансультацыі, новыя дакументы, і, магчыма, стварэнне новага моладзевага органа. Не на паперы – а ў жыцці»

@CabinetBelarus
24.04.2025, 18:23
t.me/cabinetbelarus/3552
Як турма ўплывае на здароўе беларускіх палітзняволеных? З якімі ўразлівымі групамі працуе Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Кабінета?

– Адказалі прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская і яе намеснік Станіслаў Салавей у эфіры «Еўрарадыё»:

С. Салавей: «На жаль, у лукашэнкаўскай сістэме прысуджаюць не толькі да пазбаўлення волі, але і да пазбаўлення здароўя. Мы бачылі, у якім стане адтуль выходзяць калісьці здаровыя людзі. І можна толькі ўявіць, што адчувае чалавек, які ўжо меў праблемы са здароўем, але патрапіў у гэтую сістэму»

«Мы ведаем, што людзям адмаўляюць у прыёме нават прызначаных ім лекаў, не кажу ўжо пра немагчымасць выканаць даследаванні іх стану здароўя»

«Доўгатэрміновыя наступствы таго, з чым сутыкнуліся людзі ў турмах, мы будзем назіраць праз 10-15 гадоў»

В. Зазулінская: «Ёсць палітвязні, якія маюць пацверджаную групу інваліднасці, і пры гэтым трапляюць за краты. Ёсць і палітвязні, які трапляюць за краты і інваліднасць набываюць ужо там, – з-за тых, умоў, у якіх яны знаходзяцца»

«Мы не можам сказаць дакладна, колькі гэтых людзей, бо да іх няма доступу. Мы вымушаныя заўсёды казаць “не менш за…“»

«Паводле праваабаронцаў, 219 чалавек знаходзяцца ў асабліва цяжкім стане здароўя. З іх амаль 80 чалавек маюць цяжкія захворванні, 8 чалавек з пацверджанай групай інваліднасці, 30 чалавек у сталым узросце… Два чалавекі, у якіх дакладна была група інваліднасці, памерлі ў турмах – гэта Ігар Леднік і Мікалай Клімовіч»

📌 Эфір цалкам глядзіце па спасылцы.

@CabinetBelarus
24.04.2025, 16:21
t.me/cabinetbelarus/3551
Кіраўніца Кабінета неўзабаве распачне візіт у Злучаныя Штаты Амерыкі

У праграме візіту, які будзе доўжыцца з 1 па 7 мая, – шэраг ключавых падзей:

• наведванне Прэзідэнцкага цэнтра Джорджа Буша-малодшага (Далас, Тэхас);

• удзел у Форуме ў Седоне (Арызона), арганізаваным Інстытутам Маккейна;

• сустрэча Munich Leaders Meeting і публічнае мерапрыемства ў Інстытуце Хадсана (Вашынгтон, акруга Калумбія).

@CabinetBelarus
23.04.2025, 12:15
t.me/cabinetbelarus/3550
Са Святам Вялікадня!

Вялікдзень — гэта не толькі ўспамін пра старажытныя традыцыі, але і сімвал веры і надзеі. З пакалення ў пакаленне мы захоўвалі і перадавалі гэты сімвал — як частку нашай беларускай душы, як сувязь паміж мінулым, сучасным і будучыняй.

Сёння многія з нас сустракаюць гэтае свята далёка ад Радзімы. Але нас яднае тое, што па-за межамі, тое, што ў нашых сэрцах: любоў да сваіх блізкіх, вернасць сваёй культуры і традыцыям, а таксама жаданне вольнага жыцця.

Няхай гэты дзень прынясе спакой і надзею. Няхай ён нагадае, што лепшыя часы — наперадзе. І мы абавязкова зноў сядзем за адзін святочны стол з тымі, каго любім — у вольнай і незалежнай Беларусі.

Давайце разам захоўваць традыцыі, падтрымліваць адно аднаго, верыць — і ўсё здзейсніцца.

Хрыстос Уваскрос! З Вялікаднем!
20.04.2025, 10:05
t.me/cabinetbelarus/3549
Святлана Ціханоўская віншуе ўсіх беларусаў і беларусак з Вялікаднем!

«Вялікдзень – свята перамогі дабрыні над злом. Яно нагадвае пра тых, хто працягваў верыць і захоўваць надзею, нягледзячы на цёмныя часы. Нават калі здавалася, што зло бярэ верх, ні страх, ні падман, ні гвалт не змаглі перамагчы чалавечнасць і праўду.

Няхай гэты дзень стане нам напамінам: будучыня за тымі, хто захоўвае чалавечнасць. За тымі, хто не прымае хлусню і працягвае мяняць сусвет праз любоў і падтрымку. Няхай нашыя сэрцы заўсёды будуць поўныя святла і дабрыні. І няхай гэтая дабрыня вядзе нас да вольнай краіны, дзе не будзе месца гвалту, страху і нянавісці. 

Хрыстос Уваскрос – Сапраўды Уваскрос!»

https://youtu.be/zIhIIxNI8j8
20.04.2025, 09:01
t.me/cabinetbelarus/3548
«Хочацца верыць, што ўрок мінулых гадоў быў засвоены»

Намеснік прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Кабінета, урач Станіслаў Салавей пракаментаваў рост захворванняў на адзёр у Беларусі:

«Рост выпадкаў адру – заканамерны вынік распаўсюджвання “антываксерскіх“ ідэй, якія праз інтэрнэт атрымалі шырокі доступ да аўдыторыі. Яны знаходзяць водгук як у прыхільнікаў тэорый змовы, так і сярод тых, хто сумняваецца праз недахоп інфармацыі.

У цывілізаваных краінах гэтаму надаюць вялікую ўвагу: медыкі праз СМІ адкрыта тлумачаць наступствы хваробы і падкрэсліваюць, што вакцынацыя – адзіны надзейны і бяспечны спосаб прафілактыкі.

У Беларусі ж Міністэрства аховы здароўя выконвае зусім іншыя задачы – дагаджае дыктатару і стварае карцінку для прапаганды. Хаваючы статыстыку пра ўспышкі адру, яно падвяргае небяспецы дзяцей і спрыяе росту “антываксерскіх“ настрояў. Калі хваробы нібыта няма – то і вакцына нібыта не патрэбная.

Але праўда ў тым, што адзіная рэальная абарона ад адру – гэта вакцынацыя.

Беларусь ужо заплаціла вялікую цану за адмаўленне праблемы падчас пандэміі каранавіруса, калі краінай кіраваў (і, на жаль, усё яшчэ кіруе) антываксер, а Міністэрства аховы здароўя яму падтаквала. Хочацца верыць, што ўрок мінулых гадоў быў засвоены. Нашае здароўе – у нашых руках. Калі ласка, вакцынуйцеся».

@CabinetBelarus
18.04.2025, 17:01
t.me/cabinetbelarus/3547
Павел Латушка: «Мы садзейнічаем расследаванню 15 спраў аб учыненых рэжымам Лукашэнкі катаваннях беларускіх грамадзян»

Намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ падчас сустрэчы з юрыстамі варшаўскага адвакацкага бюро Kopeć & Zaborowski абмеркаваў выкарыстанне як міжнародных, так і нацыянальных прававых інструментаў для дасягнення прававой адказнасці вінаватых у гэтых злачынствах, здзейсненых у 2020 годзе і пазней. Разгледжаны пытанні спрыяння расследаванню.

Адвакацкае бюро, якое супрацоўнічае з НАУ, суправаджае справы пацярпелых беларусаў на ўмовах pro bono. Следчыя дзеянні праводзяцца Агенцтвам унутранай бяспекі пад наглядам Нацыянальнай пракуратуры Польшчы.

НАУ звяртаецца з просьбай падтрымаць юрыстаў Kopeć & Zaborowski і дапамагчы пакрыць выдаткі на выезды за межы Варшавы для прадстаўлення інтарэсаў пацярпелых. Мэта – 5000 злотых.

@CabinetBelarus
18.04.2025, 15:17
t.me/cabinetbelarus/3546
18.04.2025, 09:56
t.me/cabinetbelarus/3544
18.04.2025, 09:56
t.me/cabinetbelarus/3545
18.04.2025, 09:56
t.me/cabinetbelarus/3542
18.04.2025, 09:56
t.me/cabinetbelarus/3541
18.04.2025, 09:56
t.me/cabinetbelarus/3543
18.04.2025, 09:56
t.me/cabinetbelarus/3540
18.04.2025, 09:56
t.me/cabinetbelarus/3539
Стартуе новая праграма NAWA «Навукоўцы ў патрэбе». Хто можа ёй скарыстацца?

– Адказвае Павел Баркоўскі

📌 Афіцыйнае абвяшчэнне аб наборы

Дадатковая інфармацыя:
📧 nwp@nawa.gov.pl
📞 +48 22 390 35 69

@CabinetBelarus
18.04.2025, 09:56
t.me/cabinetbelarus/3536
18.04.2025, 09:56
t.me/cabinetbelarus/3537
18.04.2025, 09:56
t.me/cabinetbelarus/3538
«Будуем Беларусь без межаў – дзе жывуць неабыякавыя беларусы»

– В.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета Павел Баркоўскі заклікае далучыцца да ініцыятывы падтрымкі беларускіх арганізацый праз механізм пералічэння часткі падатку:

«Калі ў свеце мяняюцца прыярытэты і рэсурсаў на падтрымку грамадзянскай супольнасці становіцца менш, асаблівае значэнне набывае пазіцыя кожнага і кожнай з нас. Мы яшчэ раз заклікаем беларусаў да салідарнасці з беларускімі арганізацыямі, якія разлічваюць на нашу падтрымку.

Ініцыятывы ў сферах медыя, адукацыі, культуры, дапамогі былым палітвязням працуюць на высокім узроўні і вырашаюць важныя задачы. Але іх устойлівасць пад пагрозай. Сотні тысяч беларусаў за мяжой могуць стаць тым плячом, якое дазволіць гэтым праектам працягваць сваю працу дзеля супольнасці.

2020 год паказаў, што мы моцныя сваёй салідарнасцю. І цяпер яе патрабуюць ад нас тыя, хто дае праўдзівую інфармацыю, вучыць дзяцей, клапоціцца пра ўразлівых, арганізоўвае культурныя падзеі на роднай мове.

База арганізацый, якую мы ствараем у Прадстаўніцтве па нацыянальным адраджэнні, дазваляе выбраць, каму пералічыць частку падаходнага падатку (1,2% або 1,5%) на беларускія справы. Гэтыя грошы вы ўжо заплацілі дзяржаве – і цяпер можаце накіраваць іх на падтрымку сваіх.

Разам мы будуем Беларусь без межаў – Беларусь, дзе жывуць неабыякавыя беларусы і дзе кожны ўнёсак мае значэнне. Будзьма разам! Будзьма салідарнымі!»

@CabinetBelarus
17.04.2025, 09:30
t.me/cabinetbelarus/3535
Франак Вячорка — падрабязна пра кансультацыі ў Косава па новым пашпарце Беларусі
16.04.2025, 17:20
t.me/cabinetbelarus/3534
16.04.2025, 17:20
t.me/cabinetbelarus/3533
Укараненне Міграцыйнай стратэгіі Польшчы ў заканадаўства і практыку дзяржорганаў абмеркавалі з удзелам беларускіх дэмсіл

Намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Кабінета Арцём Праскаловіч прыняў удзел у першым пасяджэнні Рабочай групы па супрацоўніцтве з НДА пры Камісіі па міграцыі ў Варшаве. Група, у якую ўваходзіць больш за 20 прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і дзяржструктур, абмяркоўвала план па імплементацыі Міграцыйнай стратэгіі Польшчы на 2025–2030 гг. у заканадаўства і практыку дзяржорганаў.

Разгледжаны 26 пунктаў плана. Для беларусаў ключавымі сталі:

✨распрацоўка сістэмы збору і аналізу міграцыйных даных (польскія органы прызнаюць адсутнасць цэнтралізаванай і якаснай сістэмы);
✨стварэнне новага падыходу да селектыўнай візавай палітыкі да 2027 года, каб знайсці баланс паміж адкрытасцю і прадухіленнем злоўжыванняў.

Намесніца міністра замежных спраў Польшчы Хенрыка Масціцка-Дэндыс заявіла, што праблемы з выдачай гуманітарных віз будуць вырашаныя да І квартала 2026 года. Плануецца спрасціць працэдуру іх атрымання і адначасова прадухіліць выкарыстанне віз не па прызначэнні.

Таксама абмяркоўваліся:
✨распрацоўка рэкамендацый па забеспячэнні доступу іншаземцаў да сістэмы аховы здароўя – з планаваным завяршэннем да канца 2025 года;
✨завяршэнне лічбавізацыі працэсаў разгляду заяў на легалізацыю – таксама да канца 2025 года;
✨стварэнне новых мадэлей набору замежнікаў для навучання і даследаванняў у Польшчы дзеля захавання якасці адукацыі і ўнутранай бяспекі.

Намеснік міністра навукі і вышэйшай адукацыі Анджэй Шэптыцкі адзначыў, што Польшча зацікаўлена ў прытоку перспектыўных студэнтаў і выбітных навукоўцаў, але працяглае чаканне віз стварае сур’ёзныя перашкоды для рэалізацыі гэтага падыходу – сітуацыя павінна палепшыцца, у тым ліку для студэнтаў з Беларусі.

Рабочая група працягне працу на сталай аснове для абароны інтарэсаў беларусаў пры рэалізацыі Міграцыйнай стратэгіі Польшчы.

@CabinetBelarus
16.04.2025, 16:12
t.me/cabinetbelarus/3532
Польшча запускае праграму падтрымкі для вучоных пад міжнароднай абаронай

– Каментуе в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Павел Баркоўскі:

«Мы вельмі ўсцешаныя навіной пра запуск новай праграмы падтрымкі даследчыкаў, што знаходзяцца ў Польшчы пад міжнароднай абаронай. Праграма фінансуецца праз Нацыянальнае Агенцтва акадэмічных абменаў (NAWA).

У 2021–2023 гадах праграма “Салідарны з Беларуссю” стала важным падмуркам для рэпрэсаваных беларускіх навукоўцаў, дала ім магчымасць аднавіць працу і ўключыцца ў міжнародную акадэмічную супольнасць. Мы неаднаразова хадайнічалі перад польскімі міністэрствамі аб неабходнасці вяртання такой ініцыятывы – і сёння шчыра ўдзячныя за яе аднаўленне, хай і ў новым фармаце.

Чаму гэта так важна? Падобныя праграмы не толькі захоўваюць інтэлектуальны патэнцыял беларускай навукі, але і ўмацоўваюць кампетэнцыі тых, хто здольны быць асновай для будучай мадэрнізацыі краіны. Рэпрэсіі, якія асабліва закранулі медыкаў, настаўнікаў, даследчыкаў і іншых прафесіяналаў, прывялі да масавага зыходу людзей, жыццёва неабходных для развіцця грамадства. Іх страта – гэта страта не толькі для сістэмы адукацыі ці аховы здароўя, але і для нацыянальнай будучыні.

На жаль, улады замест таго, каб падтрымліваць уласных спецыялістаў, спрабуюць вырашаць дэфіцыт кадраў за кошт працоўных мігрантаў, якія не заўсёды маюць патрэбную кваліфікацыю. Але толькі тыя, хто глыбока разумее беларускі кантэкст – асабліва ў сацыяльна-гуманітарным рэчышчы – і мае прафесійны досвед, здольныя стаць сапраўднай апорай для аднаўлення і адраджэння краіны.

Таму яшчэ раз выказваем падзяку польскім партнёрам за прадуманую і дальнабачную палітыку. Гэта не толькі жэст салідарнасці, але і інвестыцыя ў вольную і адукаваную будучыню Беларусі»

@CabinetBelarus
16.04.2025, 12:50
t.me/cabinetbelarus/3531
Дэмакратычна настроеныя беларусы маюць вялікі маральны абавязак перад палітвязнямі і добраахвотнікамі

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі падтрымае арганізацыю і правядзенне марафону па зборы сродкаў для беларускіх добраахвотнікаў. Рашэнне аб гэтым прынята падчас пасяджэння Кабінета 15 красавіка.

Як адзначыла прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская, мы маем маральны абавязак дапамагаць беларускім добраахвотнікам, якія ваююць альбо ваявалі на баку Украіны. І гэты абавязак не меншы, чым перад палітзняволенымі.

«Дабрачынны марафон у падтрымку беларускіх ваяроў можа стаць акцыяй салідарнасці, падчас якой можна акумуляваць сродкі і перадаць іх для размеркавання добраахвотніцкім структурам. Праведзены раней марафон “Нам не ўсё адно” добра паказаў, які на самой справе вялікі патэнцыял у беларускай салідарнасці», – заўважыла Вольга Зазулінская.

Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзім Кабанчук у сваю чаргу адзначыў, што аднымі з удзельнікаў дабрачыннага марафону ў дапамогу беларускім ваярам-добраахвотнікам маглі б стаць «Фонд Кастуся Каліноўскага» і рух «Каліноўцы». Пры гэтым не выключаны удзел і іншых зацікаўленых арганізацый.

Ідэю марафону падтрымала і кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская, і заклікала ўсіх беларусаў замежжа далучыцца да гэтай ініцыятывы. В. Зазулінская і В. Кабанчук працягнуць кансультацыі з усімі зацікаўленымі бакамі.

Падчас пасяджэння таксама абмеркаваны:

✨ праца Прадстаўніцтва па транзіце ўлады па прыцягненні Лукашэнкі да адказнасці за агрэсію супраць Украіны справаздачыўся Павел Латушка;
✨ вынікі працы прадстаўнікоў дэмакратычных сіл на сесіі ПАРЕ – справаздачыліся Павел Латушка і Маргарыта Ворыхава;
✨ падрыхтоўка чарговага раўнду дыялогу ў межах Кансультатыўнай групы з ЕС – справаздачыўся Уладзімір Астапенка;
✨ ход кансультацый з прадстаўнікамі краін Еўропы аб магчымых фарматах удзелу беларускіх грамадзян ва ўмацаванні рэгіянальнай бяспекі – справаздачыўся Вадзім Кабанчук;
✨ ход падрыхтоўкі да мерапрыемстваў з нагоды 39-й гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС – справаздачыўся Павел Баркоўскі;
✨ арганізацыя і правядзенне ў маі IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету – справаздачылася Вольга Зазулінская. Яна ж распавяла аб планах правядзення ў чэрвені 2-га Кангрэса па палітвязнях.

@CabinetBelarus
16.04.2025, 11:50
t.me/cabinetbelarus/3530
Адкрыта рэгістрацыя на IV Канферэнцыю беларусаў і беларусак свету

З 23 па 25 траўня 2025 года Варшава зноў стане месцам правядзення IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету, якая збярэ разам прадстаўнікоў нашай дыяспары, каб умацаваць сувязі, падзяліцца досведам і супольна планаваць будучыню.

Галоўная тэма сёлетняй Канферэнцыі — развіццё і ўмацаванне патэнцыялу беларускай дыяспары.

Падчас канферэнцыі адбудуцца:
⭕️Планаванне супрацоўніцтва паміж дыяспарамі;
⭕️Майстар-класы;
⭕️Сустрэчы з дэмакратычнымі сіламі Беларусі;
⭕️Нефармальны нэтворкінг.

❗️ Колькасць удзельнікаў і ўдзельніц Канферэнцыі абмежаваная тэхнічнымі магчымасцямі памяшкання і складае 200 асобаў.

📌 Таму, калі ласка, запоўніце форму рэгістрацыі ўжо цяпер.

Таксама заклікаем вас пакінуць меркаванні наконт пытанняў для разгляду падчас Канферэнцыі па спасылцы.

Да сустрэчы ў Варшаве!
16.04.2025, 10:08
t.me/cabinetbelarus/3529
«Калі вы бачыце сваё месца ў дзяржаўным кіраванні, запоўніце Кадравую матрыцу»

Юрый Губарэвіч, намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, каардынатар кампаніі «Кадравы Рэзерв для Новай Беларусі», – пра Кадравую матрыцу:

«Калі жывеш пры дыктатуры, здаецца, што вакол няма альтэрнатывы, што ўсё навокал – выпаленая зямля, а сапраўдных прафесіяналаў ужо няма. Гэта не так. Проста сістэма не дае магчымасці праявіць ініцыятыву, амбіцыі і быць актыўным. Кадравы рэзерв – гэта магчымасць паказаць, што беларусы і беларускі, як у Беларусі, так і за яе межамі, гатовыя дзейнічаць.

Мы прапануем тое, што дазваляе заявіць пра свае намеры і амбіцыі – Кадравую матрыцу. Яна ўжо некалькі месяцаў працуе для ўдзельнікаў «Кадравага Рэзерву», якія першымі атрымліваюць доступ да ўсіх магчымасцяў. А цяпер матрыца адкрытая для ўсіх жадаючых, каб ўсе маглі даведацца, як гэта працуе.

Калі вы бачыце сваё месца ў дзяржаўным кіраванні, запоўніце Кадравую матрыцу. Гэта проста, бяспечна і дае магчымасць паказаць, у якіх сферах вы хацелі б працаваць.

Матрыца дазволіць убачыць, на якія ролі ўжо прэтэндуюць іншыя ўдзельнікі. Акрамя таго, запаўняючы яе, вы сфармулюеце ўласны вектар развіцця і зробіце крок да таго, каб стаць часткай рэальнай прафесійнай супольнасці для Беларусі».

@CabinetBelarus
15.04.2025, 19:36
t.me/cabinetbelarus/3528
15.04.2025, 16:07
t.me/cabinetbelarus/3526
15.04.2025, 16:07
t.me/cabinetbelarus/3527
Святлана Ціханоўская ўручыла ўзнагароду Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Лявону Вольскаму

Медаль Францыска Скарыны быў прысуджаны выбітнаму музыканту напярэдадні Дня Волі – 21 сакавіка 2025 года – за ўнёсак у развіццё беларускай культуры.

Кіраўніца Кабінета падзякавала Лявону Вольскаму за ўплыў на фарміраванне беларускай ідэнтычнасці і самасвядомасці.

«Я радая, што мы можам уручыць вам гэты медаль тут, у дарагім вашаму сэрцу мультыкультурным Вільнюсе. Хаця, вядома, з большай радасцю я ўручыла б вам яго ў Менску. Але і гэта аднойчы будзе, я ўпэўненая. Дзякуй вам за тое, што ўсё жыццё вы набліжаеце момант, калі Беларусь зноў стане насамрэч беларускай», – сказала Святлана Ціханоўская падчас уручэння ўзнагароды.

Узнагарода распрацаваная і вырабленая Геральдычнай Радай.

@CabinetBelarus
15.04.2025, 16:07
t.me/cabinetbelarus/3524
15.04.2025, 16:07
t.me/cabinetbelarus/3525
«Клопат пра тых, каму цяжка, – гэта не дабрачыннасць, а норма»

– Вольга Зазулінская, прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета, распавяла пра гуманітарныя ініцыятывы, да якіх беларусы могуць далучыцца ўжо цяпер:

«Быць побач – гэта больш, чым проста дапамога. Гэта пра ўвагу, пра гатоўнасць пачуць і падставіць плячо.

Зараз ладзіцца акцыя гуманітарнай дапамогі для ўкраінскіх дзяцей-сірот і пажылых людзей з інваліднасцю. Дапамога накіроўваецца ў дамы-інтэрнаты ва Украіне – туды, дзе асабліва не хапае самых простых рэчаў, і дзе кожны жэст падтрымкі мае велізарнае значэнне. За гэтай ініцыятывай стаіць Беларуска-ўкраінскі валанцёрскі цэнтр «Сустрэча» – каманда, якой мы бязмерна ўдзячныя. Яны робяць важныя рэчы — без камер, без узнагарод, проста таму, што не могуць інакш.

Акцыя праходзіць у Вільні. Па ўсіх пытаннях можна пісаць у чат-бот у тэлеграм-канале Кабінета @belcabinet_bot або ў Instagram-акаўнт Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы.

Адначасова служба «Хуткая гуманітарная дапамога» запускае праграму падтрымкі людзей з інваліднасцю – з нагоды Міжнароднага дня барацьбы за іх правы, які адзначаецца 5 мая.

Клопат пра тых, каму цяжка, – гэта не дабрачыннасць, гэта норма. Так выглядае грамадства, якое выбірае быць чулым, удзячным, сталым.

Калі беларусы далучаюцца да такіх праектаў, становіцца зразумела: у нас ёсць сіла трымацца разам. Гэта не толькі дабрыня – гэта выбар. Пра тое, якім можа быць свет, калі ў ім ёсць месца для кожнага і кожнай.

Хтосьці нясе прадукты, хтосьці распавядае пра збор, хтосьці – проста побач. І ўсё гэта складаецца ў сапраўдны рух падтрымкі – цёплы, шчыры, неабходны. Дзякуй кожнаму. Дзякуючы вам нараджаецца тое асяроддзе, у якім хочацца жыць. І ў якое хочацца верыць».

@CabinetBelarus
15.04.2025, 12:02
t.me/cabinetbelarus/3523
14.04.2025, 20:17
t.me/cabinetbelarus/3521
14.04.2025, 20:17
t.me/cabinetbelarus/3520
14.04.2025, 20:17
t.me/cabinetbelarus/3522
Кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская і прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Кабінета Вадзім Кабанчук сустрэліся з кіраўніком Blue/Yellow Ёнасам Охманам

Абмеркавалі:

✨ супольнае планаванне кампаній збору дапамогі для ўкраінскіх вайскоўцаў;
✨ падтрымку беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаюцца ў складзе ўкраінскіх падраздзяленняў;
✨ далейшую каардынацыю паміж дэмсіламі Беларусі і ініцыятывамі грамадзянскай супольнасці Літвы.

Blue/Yellow – дабрачынная арганізацыя, якая з 2014 года забяспечвае падтрымку ўкраінскім вайскоўцам. За гэты час было сабрана больш за 96 мільёнаў еўра, што былі накіраваныя на закупку дронаў, радыёлакацыйных сістэм, медыцынскага і тактычнага абсталявання, транспарту і гуманітарнай дапамогі.

Вадзім Кабанчук: «Літоўскі фонд Blue/Yellow мае ўжо даўнія традыцыі падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў. Першую дапамогу мы атрымалі ад яго, калі яшчэ ваявалі ў складзе тактычнай групы «Беларусь» у 2016 годзе. Тады нам даставілі дапамогу пад Данецк, у мястэчка Мар’інка, якое зараз знаходзіцца пад расійскай акупацыяй.

Фонд і далей працягвае аказваць дапамогу для Палка Каліноўскага, для іншых падраздзяленняў. Агулам ён уваходзіць у дзясятку самых вялікіх фондаў па падтрымцы Украіны. Вельмі радыя сустрэчы ў Вільні і нашаму супрацоўніцтву. Спадзяёмся, нашыя агульныя намаганні дадуць плён. Няма сумненняў, Украіна выстаіць»

@CabinetBelarus
14.04.2025, 20:17
t.me/cabinetbelarus/3519
«Ахвочых бараніць Еўропу – у выпадку эскалацыі – могуць быць дзясяткі тысяч»

Вадзім Кабанчук, прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, распавёў пра ўдзел у першай панэлі мерапрыемстваў у Празе, прысвечанай бяспецы ў рэгіёне і месцу Беларусі ў еўрапейскай сістэме бяспекі:

«Падчас дыскусіі ўздымаліся тэмы мілітарызацыі і эскалацыі ў рэгіёне, уплыву рэжыму Лукашэнкі на агульную дэстабілізацыю, а таксама пытанне размяшчэння расійскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі і іх агрэсіўных намераў.

Асобна абмяркоўваліся будучыя вайсковыя вучэнні “Захад–2025”. Яны знаходзяцца пад увагай еўрапейцаў і адпаведных структур, усе разумеюць сур’ёзнасць сітуацыі і тое, што не выключаны сцэнарый далейшай эскалацыі.

На жаль, пра паспяховасць ініцыятыў па прымірэнні Расіі і Украіны сёння можна гаварыць толькі ў вельмі аддаленай перспектыве. Таму мы рыхтуемся да развіцця падзей, як любыя вайсковыя структуры, з пункту гледжання горшага сцэнарыя.

Адзін з нашых мэсэджаў – каб еўрапейцы падумалі пра змену нацыянальных заканадаўстваў і заканадаўства ў межах ЕС і далі дазвол на праходжанне вайсковай службы для замежных грамадзян.

Чаму гэта важна, чаму гэта можа быць цікава для нас і для Еўропы?

Па-першае, гэта салідарнасць. Гэта тое, што зрабіла Украіна ў першыя дні поўнамаштабнай вайны ў 2022 годзе – і на дапамогу ёй прыйшлі тысячы. Мы можам прагназаваць, што ахвочых бараніць Еўропу – у выпадку эскалацыі – могуць быць дзясяткі тысяч. І дазвол замежным грамадзянам, у тым ліку беларусам, на службу ў еўрапейскіх краінах дапаможа ўмацаваць нацыянальныя войскі.

Па-другое, у нас ёсць запыт з боку беларускай дыяспары ў Еўропе – яе прадстаўнікі гатовыя далучыцца і бараніць краіны, у якіх яны жывуць, найперш гэта краіны Усходняй Еўропы. Дарэчы, ужо ёсць шмат беларусаў, якія атрымалі грамадзянствы Польшчы або Чэхіі, і некаторыя з іх праходзяць службу ў сілавых структурах гэтых краін.

Яшчэ адзін важны мэсэдж – стварэнне альтэрнатывы не толькі ў грамадзянскім і палітычным сектары, але і ў сілавым. Каб сілавікі рэжыму разумелі, што для іх ёсць варыянт, выбар, які рана ці позна перад імі паўстане.

Апроч таго, абмяркоўвалася тэма супрацьдзеяння агентуры рэжыму на тэрыторыі ЕС. Чэшскія партнёры знаёмыя з гэтай праблемай і разглядаюць яе як рэальную пагрозу – адпаведныя выпадкі фіксаваліся і на тэрыторыі Чэхіі».

У мерапрыемствах, арганізаваных Офісам дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі і Цэнтрам трансатлантычных адносін (PCTR) пры падтрымцы МЗС Чэхіі, прынялі ўдзел сенатар Павел Фішар, урадавы камісар па аднаўленні Украіны Томаш Капечны іншыя прадстаўнікі чэшскіх палітычных і экспертных колаў.

Мерапрыемства адкрылі кіраўніца Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Празе Крысціна Шыянок і намеснік міністра замежных спраў Чэхіі Ян Мар’ян. На адкрыцці прысутнічаў амбасадар Аўстрыі.

Крысціна Шыянок: «Я вельмі ўдзячная чэшскаму палітычнаму кіраўніцтву за непахісную падтрымку беларускага дэмакратычнага руху і дзейнасці нашага Офіса ў Чэхіі. З 2020 года Чэхія прыняла сотні беларускіх палітычных уцекачоў. Беларусы ведаюць, што з-за прынцыповай пазіцыі нашы чэшскія саюзнікі часта становяцца мішэнню для спецслужбаў Пуціна і Лукашэнкі. І яны тым больш цэняць вашу падтрымку. Цэняць тое, што вы не ставіце знак роўнасці паміж рэжымам і народам, паміж расіянамі і беларусамі».

@CabinetBelarus
14.04.2025, 14:23
t.me/cabinetbelarus/3517
14.04.2025, 14:23
t.me/cabinetbelarus/3518
Што задумаў Лукашэнка? Павел Латушка аб развязаным дыктатарам міграцыйным крызісе

Бягучая сітуацыя ў Беларусі, знікненне спікеркі Каардынацыйнай Рады Анжалікі Мельнікавай, а таксама ацэнка дзеянняў рэжыму Лукашэнкі па эскалацыі напружанасці ў Еўропе – у фокусе ўвагі медыя. Намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка даў інтэрв’ю незалежным беларускім медыя, а таксама медыя Украіны, Польшчы, Паўночнай Македоніі, Грузіі і іншых краін.

«Пачынаючы з 2021 года, Лукашэнка накіроўвае, укідвае мігрантаў на межы з Еўрапейскім саюзам – Польшчы, Літвы і Латвіі. У апошні час мы назіраем значны рост атак, перш за ўсё ў кірунку Польшчы, але апошнія дні таксама прыходзіць і дрэнная інфармацыя з латвійскай і з літоўскай межаў. Лукашэнка, выконваючы заданні Пуціна, хоча дэстабілізаваць такім чынам межы Еўрапейскага саюза.

Ён хоча дэстабілізаваць сітуацыю ў грамадствах еўрапейскіх краін для таго, каб еўрапейцы апелявалі да сваіх палітыкаў менш падтрымліваць Украіну ў вайне, якую развязала Расія. Крэмль і рэжым Лукашэнкі хочуць дамагчыся ўвядзення хаця б часовага ці частковага памежнага кантролю, каб Еўрапейскі саюз, які славіцца тым, што можна свабодна перамяшчацца па тэрыторыі ўсяго ЕС, не змог ужо ганарыцца гэтым, і каб з-за гэтага ўзніклі адпаведныя праблемы», – адзначыў Павел Латушка ў інтэрв’ю тэлеканалу FREEДОМ.

@CabinetBelarus
11.04.2025, 16:31
t.me/cabinetbelarus/3516
Вольга Зазулінская – да гадавіны тэракту ў мінскім метро: «Мы нават не ведаем, ці сапраўдныя віноўнікі былі пакараныя»

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета згадала падзеі 11 красавіка 2011 года – выбух у мінскім метро, у выніку якога загінулі 15 чалавек і сотні былі параненыя:

«11 красавіка – дзень, які для многіх беларусаў звязаны з болем і страхам.

Я была на працы, мой сын меў вяртацца з трэніроўкі. Ён не ездзіў у метро, але я чамусьці стала яму тэлефанаваць – напэўна, проста ад трывогі, якая ахапіла ўсіх.

З тых часоў мінула 14 гадоў. Але дагэтуль сем’і ахвяр трагедыі не дачакаліся справядлівасці. І ці ўвогуле справядліва – пацярпець ад злачынства?

Мы нават не ведаем, ці сапраўдныя віноўнікі былі пакараныя. Судовы працэс адбыўся з сур’ёзнымі парушэннямі празрыстасці, а саміх асуджаных расстралялі. Гэта не акт справядлівасці, а спроба паставіць кропку і схаваць канцы ў ваду.

Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе, дзе захоўваецца смяротнае пакаранне. І яно можа быць выкарыстана ўладай у любы момант – калі ёй гэта выгадна.

Настане час, калі праўда будзе раскрытая. І толькі тады мы зможам адчуваць сябе ў бяспецы, у справядлівым грамадстве, дзе чалавечае жыццё мае сапраўдную вартасць. Давайце разам набліжаць гэты час».

@CabinetBelarus
11.04.2025, 12:09
t.me/cabinetbelarus/3515
Вадзім Кабанчук прадставіць пазіцыю Кабінета па пытаннях рэгіянальнай бяспекі падчас мерапрыемстваў у Празе

11 красавіка ў Празе адбудуцца круглыя сталы пад назвай «Будучыня Беларусі – еўрапейская: выбіраем каштоўнасці, а не страх», у якіх прыме ўдзел прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Вадзім Кабанчук.

Мерапрыемства аб’яднае беларускіх і чэшскіх экспертаў, палітыкаў і дыпламатаў для абмеркавання ключавых аспектаў еўрапейскай інтэграцыі Беларусі.

У праграме – тры тэматычныя панэлі:
1️⃣ Абарончая ініцыятыва дэмакратычнай Беларусі: падтрымка Украіны і еўрапейскай бяспекі
2️⃣ Еўрапейскі курс Беларусі: гісторыя, грамадства і грамадская думка
3️⃣ Інтэграцыя Беларусі ў еўрапейскую палітычную прастору: дэмакратычныя сілы Беларусі і еўрапейскія інстытуты

Сярод удзельнікаў – дарадца Святланы Ціханоўскай Аляксандр Мілінкевіч, намеснік міністра замежных спраў Чэхіі Ян Мар’ян, сенатар Павел Фішар, урадавы камісар па аднаўленні Украіны Томаш Капечны, спецпрадстаўнік МЗС Чэхіі па Усходнім партнёрстве Давід Стулік і інш.

Арганізатары мерапрыемства – Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі і Цэнтр трансатлантычных адносін (PCTR).

Вадзім Кабанчук: «Я еду ў Прагу, каб сказаць: беларусы на полі бою ўжо даказваюць свой еўрапейскі выбар. Мы гаворым пра еўрапейскую будучыню – але шмат хто з беларусаў ужо цяпер плаціць за яе цану. Наш унёсак у бяспеку Еўропы рэальны, і наша задача – каб Еўропа бачыла ў беларусах партнёраў, а не пагрозу»

@CabinetBelarus
10.04.2025, 16:42
t.me/cabinetbelarus/3514
«Беларускамоўны тэатр выціскаецца і замяняецца культурным прадуктам для расійскага гледача»

Павел Баркоўскі, в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета, каментуе сітуацыю са скарачэннем беларускамоўнага рэпертуару ў дзяржаўных тэатрах:

«У Беларусі сёння застаецца няшмат тэатраў, якія цалкам ствараюць свой рэпертуар па-беларуску. І тое, што яны вымушаныя скарачаць колькасць імпрэз праз недахоп кадраў, звальненне мастацкіх кіраўнікоў, нізкі ўзровень фінансавання – гэта ўсё сімптомы вядомай хваробы.

Калі замест «Ладдзі роспачы» і спектакля пра Шагала гледачу прапануюць «Калабка» і «Пятрушку» (або зусім нічога), гэта не проста эстэтычны выбар. Беларускамоўны тэатр выціскаецца і замяняецца культурным прадуктам для расійскага гледача, пазбаўляецца годных прыкладаў беларускага мастацтва. Гэта – сведчанне ціску з боку «рускага свету».

Барацьба з нацыянальнай культурай і мовай – цалкам непрымальная для дзяржавы стратэгія, прынцыповае неразуменне нацыянальных інтарэсаў. Культура павінна падтрымлівацца фінансава, асабліва тая, што развівае беларускую мову, традыцыі і ідэнтычнасць. Не павінна быць ані цэнзуры, ані ціску на творчасць – толькі так можа выглядаць культурная палітыка ў 21 стагоддзі.

Беларусь рызыкуе ператварыцца ў расійскую правінцыю без самабытнага голасу.

Менавіта таму важна падтрымліваць беларускі тэатр і нацыянальны рэпертуар у Беларусі – у тым ліку праз лісты і звароты на адрас тых, хто, можа, і не дбае пра інтарэсы народу, але фармальна ўсё яшчэ мусіць рэагаваць на скаргі грамадзян.

І менавіта таму важна падтрымліваць беларускі тэатр за мяжой – нашыя акцёры ў эміграцыі змагаюцца за існаванне і захаванне беларускай традыцыі. Набыты білет, ахвяраванне ці пералічэнне 1,5% падатку на карысць тэатральных ініцыятыў – гэта даступная амаль кожнаму форма салідарнасці. І гэта – справа гонару і супольнай будучыні»

@CabinetBelarus
10.04.2025, 12:44
t.me/cabinetbelarus/3513
«Пужаюць бацькоў і дзяцей тым, што беларусаў там не чакаюць»

Маргарыта Ворыхава, прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, у інтэрв’ю «Радыё Рацыя» распавяла пра ціск на абітурыентаў і стаўленне рэжыму да маладых людзей:

📌 Студэнтаў, абітурыентаў, а таксама і бацькоў школьнікаў запрашаюць на прафілактычныя гутаркі ў Беларусі з мэтай таго, каб не дазволіць беларускім абітурыентам з’ехаць за мяжу.

📌 Моладзь з’язджае з Беларусі – і шмат з’ехала з 2020 года. Таму планы па наборы ва ўніверсітэты на гэты год знізіліся на некалькі адсоткаў.

📌 Яны менавіта пужаюць бацькоў, дзяцей тым, што ў Еўрасаюзе, у іншых краінах, ёсць шмат праблем з візамі, цяжка атрымаць легалізацыю, цяжка паступіць, цяжка знайсці жыллё, немагчыма прызнаць дыпломы – і беларусаў там не чакаюць.

📌 Зараз якасць адукацыі ў Беларусі падае і з-за таго, што шмат навукоўцаў вымушаныя былі з’ехаць пасля 2020 года.

📌 Ёсць такі наратыў, што менавіта дзяржава ў вас укладалася ўсё жыццё, цяпер адпрацоўвайце і вяртайце даўгі дзяржаве. Але такое стаўленне я асабіста не разумею.

📌 Добрая дзяржава разглядае людзей як тых, хто наймае дзяржаву для выканання нейкіх функцый. Мы плацім дзяржаве грошы за тое, каб яна прадастаўляла грамадству паслугі.

@CabinetBelarus
10.04.2025, 10:19
t.me/cabinetbelarus/3512
«Разлічваем на падтрымку нашых ваяроў з боку еўрапейскіх партнёраў»

Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Кабінета Вадзім Кабанчук правёў сустрэчу са спецпрадстаўніком МЗС Польшчы па супрацоўніцтве з дэмакратычнымі сіламі Беларусі Адамам Халацінскім.

Размова тычылася рэгіянальных пагроз бяспецы, сітуацыі ў Беларусі і вакол яе, а таксама неабходнасці гуманітарнай падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў, якія ўдзельнічаюць у абароне Украіны.

«Спадар Халацінскі пацвердзіў гатоўнасць падтрымліваць сталую камунікацыю і рабочы кантакт. Мы ж у сваю чаргу разлічваем на падтрымку нашых ваяроў з боку еўрапейскіх партнёраў», – адзначыў Вадзім Кабанчук.

Сустрэча адбылася ў кантэксце працы Кабінета па развіцці міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы рэгіянальнай бяспекі і падтрымкі беларусаў, якія ўнеслі ўклад у супраціў расійскай агрэсіі.

Як раней адзначалася, Аб’яднаны Пераходны Кабінет падтрымлівае ініцыятывы еўрапейскіх краін, накіраваныя на забеспячэнне міру і стабільнасці на еўрапейскім кантыненце, а таксама выступае за стварэнне міжнародных механізмаў бяспекі ва Украіне, умацаванне ўсходніх межаў ЕС і NATO і прыцягненне да адказнасці за ваенныя злачынствы.

@CabinetBelarus
9.04.2025, 18:11
t.me/cabinetbelarus/3511
9.04.2025, 11:31
t.me/cabinetbelarus/3510
❗️Будзьце ўважлівыя: распаўсюджваецца фэйкавая апытанка ад імя Кабінета

Маргарыта Ворыхава, прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, папярэджвае пра фэйк і нагадвае правілы інфармацыйнай бяспекі:

«Мы праверылі: анкету, якая цяпер распаўсюджваецца ў публічных чатах нібыта ад імя Кабінета, стварылі не мы. Гэта фэйк. Яна вельмі падобная на арыгінальную анкету, але збірае e-mail адрасы, што ўжо выклікае пытанні.

Мы ж наўмысна не збіраем персанальныя даныя, каб не падвяргаць вас небяспецы.

Заклікаю ўсіх быць уважлівымі і не давяраць інфармацыі, якая распаўсюджваецца праз неправераныя кантакты і ананімныя акаўнты. Не запаўняйце падазроныя апытанкі і паведамляйце пра такія выпадкі нам: @belcabinet_bot

Актуальная анкета ад Прадстаўніцтва па моладзевай палітыцы і студэнцтве даступная толькі тут. Яна распаўсюджваецца толькі праз афіцыйныя акаўнты Кабінета і платформу “Гэта моладзь”»

@CabinetBelarus
9.04.2025, 11:31
t.me/cabinetbelarus/3509
«Мы запускаем апытанне, каб даведацца, што сапраўды хвалюе моладзь»

Маргарыта Ворыхава, прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Кабінета, анансавала старт апытання, якое праводзіцца сумесна з платформай «Гэта моладзь!» для вывучэння патрэб і праблем беларускай моладзі:

«Мы запускаем апытанне, каб даведацца, што сапраўды хвалюе моладзь – у Беларусі і за яе межамі.

Тэмы – удзел у грамадскім жыцці, дыскрымінацыя, гендарная роўнасць, адукацыя, праца, будучыня. Усё ананімна, без збору асабістых даных.

1️⃣ Вынікі дапамогуць данесці ваш голас да тых, хто прымае рашэнні – у ЕС, Радзе Еўропы і іншых міжнародных структурах.

2️⃣ Яны стануць асновай для развіцця платформы “Гэта Моладзь” – супольнасці маладых беларусаў і беларусак, што хочуць уплываць і дзейнічаць.

Запоўніце анкету, падзяліцеся з сябрамі – і давайце разам змагацца за Беларусь, дзе голас моладзі гучыць і яго чуюць»

📌 Спасылка на апытанне: https://forms.gle/UmvaiY6LNWvtvKjB7

@CabinetBelarus
7.04.2025, 14:55
t.me/cabinetbelarus/3508
«Здароўе беларусаў хвалюе толькі саміх беларусаў»

Намеснік прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Кабінета, урач Станіслаў Салавей – з нагоды Сусветнага дня аховы здароўя:

«У нармальнай дзяржаве клопат пра здароўе людзей – адна з галоўных задач. Але беларусы бачаць іншую рэальнасць.

Улады ігнаруюць пандэміі, заклікаюць піць атручаную ваду, нязгодных змяшчаюць у нечалавечыя ўмовы і пазбаўляюць медыцынскай дапамогі. Сістэма страчвае дасведчаных спецыялістаў, а маладых – лічыць прыгоннымі.

Уводзяцца штучныя бар’еры на шляху сучасных лекаў. Калі чалавек сутыкаецца з цяжкай хваробай, дзяржава абыякава ўмывае рукі і сям’я вымушана спадзявацца на неабыякавых беларусаў.

Пры гэтым у краіне масава адкрываюцца тытунёвыя кіёскі каля школ і паліклінік, палітыка рэжыму зводзіцца да “чаркі і шкваркі”, будуюцца лядовыя палацы, куды звычайная сям’я не можа адправіць дзіця. Чыноўнікі ад медыцыны хлусяць і хаваюць статыстыку. Тых, хто памёр падчас эпідэміі, абвінавачваюць саміх у сваёй смерці.

Падчас пандэміі COVID-19 Лукашэнка свядома змяншаў небяспеку сітуацыі. Сацыяльныя і медыяканалы не маглі адкрыта казаць пра маштабы праблемы. Усё гэта сведчыць: здароўе беларусаў сёння не з’яўляецца прыярытэтам для рэжыму.

Мы павінны разам дамагацца, каб у новай Беларусі жыццё і здароўе чалавека сталі сапраўднай каштоўнасцю, а не пустой дэкларацыяй».

@CabinetBelarusл
7.04.2025, 12:14
t.me/cabinetbelarus/3507
«Рэжым павінен быць ізаляваны, а ўсе палітвязні – неадкладна вызваленыя»

Вольга Зазулінская, прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета, адрэагавала на прамову дэпутаткі Малгажаты Гасеўскай у Еўрапарламенце:

«Выказваю шчырую ўдзячнасць еўрадэпутатцы Малгажаце Гасеўскай за прынцыповую і цвёрдую пазіцыю ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, які ўжо пяты год запар вядзе бязлітасныя рэпрэсіі супраць беларускага народа.

Важна, што з трыбуны Еўрапарламента гучыць праўда пра становішча беларускіх палітзняволеных. Сярод іх, нагадаю, непаўналетнія, шматдзетныя маці, людзі сталага веку, цяжкахворыя… Рэжым імкнецца схаваць маштабы пераследу, ізаляваць зняволеных ад знешняга свету, пазбавіць іх доступу да меддапамогі, перадач, адвакатаў, кантактаў з роднымі…

Публічныя заявы такога ўзроўню, як выступ спадарыні Гасеўскай, не толькі прыцягваюць увагу да бесчалавечных умоў утрымання палітзняволеных, але і падтрымліваюць іх надзею. Мы ўдзячныя за тое, што былі згаданыя імёны нашых мужных жанчын: Вікторыі Кульшы, Алены Гнаук, Вольгі Маёравай.

Салідарнасць – наша моц. І мы салідарныя ў тым, што рэжым павінен быць ізаляваны, а ўсе палітвязні – неадкладна вызваленыя»

@CabinetBelarus
4.04.2025, 16:40
t.me/cabinetbelarus/3506
Беларускія арганізацыі ў Варшаве атрымаюць больш магчымасцей для супрацоўніцтва і падтрымкі

Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Кабінета паведамляе аб выніках рабочай сустрэчы, якая прайшла ў мэрыі Варшавы з удзелам в.а. прадстаўніка Кабінета Паўла Баркоўскага, прадстаўнікоў Беларускай Рады культуры і фонду «Тутака», дырэктара Бюро культуры Варшавы Артура Юзьвіка, спецпрадстаўніка МЗС Польшчы па справах Беларусі Адама Халацінскага, а таксама супрацоўнікаў Бюро міжнароднага супрацоўніцтва.

Абмеркавалі:

✨магчымасць стварэння шматфункцыянальнай прасторы для беларускіх арганізацый у Варшаве;
✨даступнасць памяшканняў на некамерцыйных умовах;
✨інфармаванне пра стыпендыі і конкурсы з польскага боку;
✨супрацоўніцтва з польскімі культурнымі інстытуцыямі, у тым ліку фармат адукацыйных візітаў;
✨кансультацыі пра патрэбы беларускай супольнасці;
✨візавая падтрымка творцаў з Беларусі – пакуль у індывідуальным парадку праз рэкамендацыі давераных арганізацый, з перспектывай пераходу да сістэмных рашэнняў.

Па выніках сустрэчы польскі бок падрыхтаваў комплексны дакумент з пералікам інструментаў і кантактаў для беларускіх арганізацый, зарэгістраваных у Польшчы. Версія на беларускай мове дадаецца.

Павел Баркоўскі: «Беларуская супольнасць у Варшаве мае патэнцыял для стварэння паўнавартаснай культурнай прасторы. Але патрэбна каардынацыя, ініцыятыва знізу і разуменне, што гарадскія механізмы падтрымкі адкрытыя – варта толькі карыстацца імі».

Прадстаўніцтва таксама звяртае ўвагу на магчымасці:
✨удзелу беларускіх ініцыятыў у профільных камісіях пры Бюро культуры Варшавы;
✨падпіскі на штотыднёвую рассылку Бюро міжнароднага супрацоўніцтва;
✨ кансультацый з Варшаўскай абсерваторыяй культуры і Старамескім домам культуры, якія падтрымліваюць міжкультурнае супрацоўніцтва.

Зацікаўленыя арганізацыі могуць звяртацца ў Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Кабінета для каардынацыі і атрымання дадатковай інфармацыі.

@CabinetBelarus
4.04.2025, 15:37
t.me/cabinetbelarus/3504
Польскі Сейм падтрымаў Беларусь!

Сёння парламент Польшчы прыняў важную рэзалюцыю ў падтрымку Беларусі. Гэта міжнародны інструмент, які дапамагае ўмацаванню сувязяў паміж Польшчай і Беларуссю і падтрымцы дэмакратычных пераменаў.

Святлана Ціханоўская падзякавала дэпутатам, асабліва Камітэту па міжнародных справах, яго старшыні Паўлу Ковалю, а таксама парламентарыям Аляксандры Вішнеўскай і Марціну Басацкаму:

«Вашая салідарнасць надае нам сілу і надзею ў барацьбе за свабоду. Мы не спынімся, пакуль Беларусь не стане вольнай і незалежнай краінай Еўропы!»
4.04.2025, 11:36
t.me/cabinetbelarus/3503
Кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская і яе намеснік Павел Латушка прывіталі рэзалюцыю Еўрапарламента, у якой асуджаецца ўзмацненне рэпрэсій з боку рэжыму Лукашэнкі

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю, якая асуджае рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі і заклікае да тэрміновых дзеянняў для абароны правоў чалавека ў Беларусі. Рэзалюцыю падтрымалі 535 дэпутатаў, 19 выступілі супраць.

Святлана Ціханоўская: «Тое, што адбываецца ў Беларусі, – палітычная і гуманітарная катастрофа. Рэпрэсіі толькі ўзмацняюцца. Гэтая рэзалюцыя, прынятая ў тэрміновым парадку, падкрэслівае неабходнасць неадкладнай міжнароднай увагі і дзеянняў, крокаў па вызваленні палітвязняў і спыненні тэрору. Я ўдзячная ўсім еўрадэпутатам за падтрымку».

Павел Латушка: «Я ўдзячны дэпутатам Еўрапарламента і асабіста дэпутату Міхалу Кабоску за прынцыповую пазіцыю і канкрэтнае дзеянне ў адказ на новыя рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі. Гэта пасланне дыктатару: злачынствы супраць беларусаў за мяжой не застануцца беспакаранымі».

У прыватнасці, у рэзалюцыі адзначаецца неабходнасць вызвалення палітвязняў, асуджаюцца спробы пераследу беларусаў за мяжой, змяшчаецца заклік да ўзмацнення падтрымкі грамадзянскай супольнасці і незалежных медыя, а таксама да далейшых санкцый супраць адказных за рэпрэсіі.

Акрамя таго, Еўрапарламент заклікае Міжнародны крымінальны суд паскорыць працэсы па расследаванні злачынстваў супраць чалавечнасці, учыненых рэжымам Лукашэнкі.

@CabinetBelarus
3.04.2025, 16:37
t.me/cabinetbelarus/3502
«Спыненне доступу да інфармацыі – гэта не спыненне рэпрэсій, а спроба іх схаваць»

Вольга Зазулінская, прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета, пракаментавала сітуацыю з абмежаваннем доступу да інфармацыі пра рэпрэсіі з боку рэжыму Лукашэнкі:

«Рэжым мэтанакіравана абмяжоўвае доступ да інфармацыі аб пераследзе грамадзян. Закрыццё судовых раскладаў, абмежаванне доступу да судовых рашэнняў, нечаканае часовае знікненне магчымасці праверыць забарону на выезд – усё гэта не выпадковасць, а частка палітыкі, скіраванай на непразрыстасць, скарачэнне грамадзянскага кантролю.

Неабходнасць асабіста звяртацца па інфармацыю стварае дадатковыя рызыкі і атмасферу страху. Гэта свядомае стварэнне перашкод для абароны правоў.

Такія дзеянні ўскладняюць працу праваабаронцаў і міжнародных арганізацый, якія манітораць сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Але вядома, што спыненне доступу да інфармацыі – гэта не спыненне рэпрэсій, а спроба іх схаваць.

Праваабаронцам стала вядома пра маштабны рэйд КДБ напрыканцы сакавіка ў розных гарадах Беларусі. Яго падрабязнасці застаюцца невядомымі, аднак частка затрыманых была змешчаная ў СІЗА КДБ. Вядома, што некаторым інкрымінуюцца «тэрарыстычныя» артыкулы.

У гэтых умовах важна працягваць дакументаваць усе рэпрэсіі.

Калі вам вядомыя выпадкі палітычнага пераследу або затрыманняў, перадавайце інфармацыю праваабаронцам. Нават калі яна не можа быць апублікаваная цяпер, яна будзе зафіксаваная і стане часткай доказнай базы. Салідарнасць і захаванне праўды – нашы галоўныя інструменты ў барацьбе з беззаконнем»

@CabinetBelarus
3.04.2025, 15:37
t.me/cabinetbelarus/3501
Новыя раздзелы для падтрымкі моладзевых арганізацый з’явіліся на платформе «Гэта моладзь»

– Раздзелы прэзентуе прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Кабінета Маргарыта Ворыхава:

«Мы працягваем развіваць платформу “Гэта моладзь”. Сёння мы запускаем два новыя раздзелы, спецыяльна для моладзевых арганізацый і ініцыятыў:

Падтрымка арганізацый

Тут ты знойдзеш матэрыялы пра тое, як будаваць арганізацыю, як кіраваць камандай, ствараць стратэгіі, планаваць, рэалізоўваць праекты, развіваць лідарства.

Беларускія ініцыятывы ўзнікаюць, як правіла, з нуля і ў няпростых, нават небяспечных умовах. Мы хочам дапамагчы табе ператварыць ідэю ў структуру, якая працуе.

Пошук фінансавання

Тут знаходзіцца абноўленая і зручная база магчымасцей: гранты, конкурсы, міжнародныя праграмы, стыпендыі. Незалежныя моладзевыя ініцыятывы не маюць доступу да дзяржаўных рэсурсаў, а фінансавая падтрымка – ключ да выжывання, росту і ўплыву. Мы хочам, каб ніводная ідэя не засталася нерэалізаванай з-за адсутнасці сродкаў.

Калі ты прадстаўляеш ініцыятыву або марыш яе стварыць – карыстайся, далучайся, дзяліся.

Мы – гэта моладзь. І нам будаваць новую Беларусь»

@CabinetBelarus
3.04.2025, 13:02
t.me/cabinetbelarus/3500
«Заклікаем Украіну выкарыстаць усе магчымыя механізмы для садзейнічання вызваленню беларускіх палітвязняў»

– Прадстаўнікі Кабінета звярнуліся да ўкраінскага боку з ініцыятывай уключыць беларускіх палітвязняў у абменныя спісы

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Зазулінская і прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Кабінета Вадзім Кабанчук накіравалі лісты прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму, у Міністэрства замежных спраў Украіны і да Упаўнаважанага Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека.

Прадстаўнікі падкрэслілі, што пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны шмат грамадзян Беларусі выступілі з адкрытай падтрымкай украінскага боку – удзельнічалі ў пратэстах, інфармацыйных і валанцёрскіх ініцыятывах, а таксама далучаліся да добраахвотніцкіх падраздзяленняў.

«Рэжым Лукашэнкі, які з’яўляецца саюзнікам Крамля, жорстка пераследуе любыя праявы салідарнасці з Украінай. У выніку шмат беларусаў былі арыштаваныя і асуджаныя на працяглыя тэрміны па сфабрыкаваных абвінавачваннях», – адзначаецца ў лістах.

Прадстаўнікі Кабінета прапанавалі Украіне скарыстаць даступныя дыпламатычныя і міжнародныя механізмы, у тым ліку:

- ініцыяваць кансультацыі з міжнароднымі партнёрамі адносна ўключэння беларускіх палітвязняў у абменныя спісы;

- публічна выказаць падтрымку гэтым асобам і запатрабаваць іх вызвалення;

- прыцягнуць міжнародныя арганізацыі (ААН, АБСЕ, Чырвоны Крыж) да перамоўнага працэсу;
узмацніць ціск на Расію як саюзніка Лукашэнкі;

- разглядаць беларускіх палітвязняў як ахвяраў палітычных рэпрэсій за іх праўкраінскую пазіцыю.

«Заклікаем Украіну разгледзець гэтыя прапановы і выкарыстаць усе магчымыя механізмы для садзейнічання вызваленню беларускіх палітвязняў, якія падтрымліваюць Украіну», – гаворыцца ў звароце.

Такі крок, паводле аўтараў лістоў, не толькі падкрэсліць імідж Украіны як дзяржавы, што абараняе правы чалавека і падтрымлівае дэмакратычныя рухі, але і ўмацуе сувязі з беларускай грамадзянскай супольнасцю, прадэманструе салідарнасць і аслабіць пазіцыі рэжыму Лукашэнкі.

Да ліста прыкладзены спіс беларускіх палітзняволеных, якія падтрымалі Украіну.

@CabinetBelarus
2.04.2025, 20:39
t.me/cabinetbelarus/3499
«Мы ведаем, як быць побач з тымі, каму цяжка»

Ірына МакЛейн, намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Кабінета, – да беларускіх сацработнікаў:

«У падзеях 2020 года гучалі розныя прафесіі: медыкі, настаўнікі, айцішнікі, журналісты. Іх галасы былі чутныя. Яны выязджалі, ядналіся, стваралі арганізацыі. А сацработнікі? Хаваліся, каб не нашкодзіць іншым. Працавалі, як маглі, як прызвычаіліся: ціха. Але мы былі. І мы ёсць.

Хтосьці застаўся ў Беларусі і працягвае сваю справу. Хтосьці выехаў і, магчыма, змяніў род дзейнасці. Хтосьці яшчэ шукае сябе. Але ў нас ёсць нешта агульнае: мы ведаем, як быць побач з тымі, каму цяжка.

І менавіта гэта патрэбна Беларусі цяпер – і будзе патрэбна заўтра.

Калі вы належыце да гэтай прафесіі, давайце знойдзем адно аднаго. Хопіць быць “нябачнымі”. Давайце гаварыць, дзяліцца досведам, ствараць прастору, дзе мы не проста “тыя, хто выжыў”, а супольнасць.

Напішыце мне ў наш чат-бот у тэлеграме – @belcabinet_bot. Калі гэта для вас бяспечна, падзяліцеся гэтым пастом.

Афіцыйна ў Беларусі каля 40 тысяч сацработнікаў, задзейнічаных у дзяржаўнай сістэме сацабароны. Але пры аўтарытарным рэжыме такая блізкасць да дзяржавы мае і адваротны бок: улады нярэдка выкарыстоўваюць сацслужбы як інструмент кантролю і ціску на людзей – замест таго, каб абараняць іх правы і інтарэсы.

Мы ж будзем разам набліжаць Беларусь, у якой клопат – гэта стваральная сіла, а не інструмент кантролю».

@CabinetBelarus
2.04.2025, 15:25
t.me/cabinetbelarus/3498
2.04.2025, 14:20
t.me/cabinetbelarus/3497
2.04.2025, 14:20
t.me/cabinetbelarus/3496
2.04.2025, 14:20
t.me/cabinetbelarus/3495
2.04.2025, 14:20
t.me/cabinetbelarus/3494
2.04.2025, 14:20
t.me/cabinetbelarus/3493
Каму можна пералічыць частку падаходнага падатку – 1,2% у Літве або 1,5% у Польшчы

📌 Спіс арганізацый
📌 Хочаце далучыцца да базы? Запоўніце форму

@CabinetBelarus
2.04.2025, 14:20
t.me/cabinetbelarus/3492
«Людзі з аўтызмам павінны жыць, а не існаваць»

Ірына МакЛейн, намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Кабінета, – аб праблеме сацыяльнай уключанасці людзей з расстройствамі аўтыстычнага спектру:

«2 красавіка – Сусветны дзень інфармавання пра аўтызм. Гэта цэлая група станаў, звязаных з асаблівасцямі развіцця галаўнога мозгу. Яны могуць выяўляцца ўжо ў раннім дзяцінстве, але часта гэта адбываецца і пазней.

Паводле ацэнак СААЗ, прыкладна 1 са 100 дзяцей мае аўтызм. Людзі з аўтызмам могуць мець вельмі розныя патрэбы: некаторыя жывуць самастойна і прадуктыўна, іншыя патрабуюць пажыццёвай падтрымкі. Ва ўсіх выпадках важна, каб грамадства забяспечвала даступнае асяроддзе, адаптаваную адукацыю, магчымасці для працы і сацыяльных сувязей.

У свеце прыкладна 70 мільёнаў людзей з расстройствамі аўтыстычнага спектру. Каля 80% з іх не працуюць. Гэта гаворыць не пра іх «няздольнасць», а хутчэй пра негатоўнасць нашага грамадства да рэчаіснасці, у якой людзі з аўтызмам павінны жыць, а не існаваць.

У Беларусі сітуацыя асабліва вострая. Адсутнічае сістэмная падтрымка: няма праграм ранняга ўмяшання, спецыялізаваных службаў, інклюзіўнай адукацыі. Людзі з аўтызмам амаль цалкам выключаныя з сацыяльнага жыцця і рынку працы. Гэта трэба змяняць.

Пры гэтым у краіне рэгіструецца да 26 выпадкаў аўтызму на 100 000 насельніцтва.

Сацыяльна-псіхалагічныя меры могуць істотна паляпшаць камунікацыю і самаадчуванне людзей з аўтызмам. Але для гэтага патрэбна не толькі дапамога спецыялістаў, але і гатоўнасць грамадства прымаць разнастайнасць.

Я веру, што Беларусь будучыні стане краінай, дзе клопат не будзе звездзены толькі да догляду, апекі і кантролю. Я веру ў клопат як падтрымку, павагу, стварэнне ўмоў для самавызначэння, працы і ўдзелу ў жыцці. Гэта найважнейшая задача дзяржавы».

@CabinetBelarus
2.04.2025, 13:07
t.me/cabinetbelarus/3491
Створана база беларускіх арганізацый, якім можна пералічыць частку свайго падаходнага падатку

У базе ўжо 16 праектаў з Літвы і Польшчы, і яна працягвае папаўняцца. Гэта ініцыятывы, якія займаюцца пазашкольнай адукацыяй, рэсацыялізацыяй палітвязняў, музейнай і асветніцкай дзейнасцю, расследавальніцкай журналістыкай, экаактывізмам і інш.

Базу беларускіх арганізацый, якія цяпер могуць атрымліваць фінансаванне праз механізм пералічэння 1,2% ці 1,5% падаходнага падатку, стварыла Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Кабінета.

Як гэта працуе?

Пералічэнне 1,2% або 1,5% ад падаходнага падатку – гэта рэальны і надзейны спосаб фінансавай падтрымкі беларускіх ініцыятыў сіламі самой беларускай супольнасці. Грошы не з’яўляюцца дадатковым падаткам: яны ўжо выплачаныя дзяржаве, але замест таго каб застацца ў бюджэце, могуць пайсці на развіццё беларускіх праектаў.

«Можа падацца, што гэта дробязь – адзін працэнт. Але калі аб’яднаецца хаця б частка супольнасці, гэта могуць быць істотныя рэсурсы для арганізацыі. Гэта не толькі падтрымка, але і жэст салідарнасці, знак таго, што мы адзін аднаго бачым і падтрымліваем», – адзначаюць у Прадстаўніцтве.

На што збіраюць сродкі?

Грошы пойдуць на развіццё і ўстойлівасць ініцыятыў: ад арэнды і арганізацыйных выдаткаў да правядзення фестываляў, журналісцкіх расследаванняў і летніх лагераў для дзяцей палітвязняў. Частка арганізацый плануе выкарыстоўваць фінансаванне на падтрымку беларусаў у Польшчы і Літве.

Ці бяспечна гэта?

Усе арганізацыі прайшлі праверку. Ахвяраванні можна рабіць ананімна.

📌 Спіс арганізацый і іх рэквізіты можна паглядзець па спасылцы.

📌 Калі хочаце далучыцца да базы, запоўніце форму.

@CabinetBelarus
1.04.2025, 18:38
t.me/cabinetbelarus/3490
Аб’яднаны Пераходны Кабінет падтрымлівае міратворчыя ініцыятывы еўрапейскіх краін і высока ацэньвае ўнёсак беларускіх добраахвотнікаў у абарону Украіны

На чарговым пасяджэнні Кабінета абмяркоўвалася пазіцыя дэмакратычных сіл Беларусі ў дачыненні да еўрапейскіх ініцыятыў, скіраваных на забеспячэнне міру і бяспекі на еўрапейскім кантыненце.

Аб’яднаны Пераходны Кабінет пацвердзіў падтрымку міратворчых намаганняў еўрапейскіх дзяржаў, у тым ліку ініцыятыў, якія прадугледжваюць:

– стварэнне міжнароднага механізму бяспекі ва Украіне;

– умацаванне ўсходняй мяжы Еўрасаюза і NATO;

– забеспячэнне прававой адказнасці за агрэсію і ваенныя злачынствы.

Кабінет лічыць, што менавіта праз калектыўныя і скаардынаваныя дзеянні еўрапейскія краіны могуць не толькі спыніць расійскую агрэсію, але і прадухіліць паўтор падобных пагроз у будучыні.

Асобная ўвага была нададзена ўнёску беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаюцца на баку Украіны супраць расійскай агрэсіі. Аб’яднаны Пераходны Кабінет выказвае высокую ацэнку іх мужнасці і прынцыповасці.

Паводле папярэдніх ацэнак, з 2014 года праз шэрагі Узброеных сіл Украіны і добраахвотніцкіх фарміраванняў прайшло больш за 1000 беларускіх грамадзян, многія з якіх працягваюць служыць у складзе Палка Каліноўскага.

Аб’яднаны Пераходны Кабінет падкрэслівае, што падтрымка гэтых людзей з’яўляецца маральным абавязкам дэмакратычных сіл, а іх дзейнасць набліжае перамогу не толькі Украіны, але і вольнай Беларусі.

@CabinetBelarus
1.04.2025, 17:28
t.me/cabinetbelarus/3489
Інфармую, што з 25 сакавіка адсутнічае сувязь са спікеркай Каардынацыйнай рады Беларусі Анжалікай Мельнікавай. Па наяўнай інфармацыі яна не знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы.

Мы спадзяемся на лепшае, але разумеем, што першыя асобы дэмакратычных сіл Беларусі з'яўляюцца прыярытэтнымі мэтамі спецслужбаў рэжымаў у Беларусі і Расіі.

Мной афіцыйна пададзеная заява ў праваахоўныя органы Польшчы аб знікненні спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай. Па просьбе праваахоўных органаў дадзеная інфармацыя не разгалошвалася.

Мы будзем інфармаваць аб развіцці сітуацыі па ўзгадненні з праваахоўнымі органамі Польшчы.
28.03.2025, 21:27
t.me/cabinetbelarus/3488
Сейм Польшчы прыняў закон аб працаўладкаванні замежнікаў без паправак, якія маглі значна абмежаваць доступ беларусаў да рынку працы

Ускладненне працаўладкавання замежнікаў у Польшчы прадугледжваў законапраект, разгледжаны 13 сакавіка ў Сенаце Польшчы.

Прапаноўваліся папраўкі да закона аб умовах дапушчальнасці даручэння працы замежнікам у Польшчы. Сярод іх – абавязковая заява іншаземца аб несудзімасці ў краіне грамадзянства, а таксама пашырэнне пераліку злачынстваў, учыненне якіх ёсць падставай для адмовы ў выдачы дазволу на працу (альбо заявы на даручэнне працы замежніку). У пералік такіх злачынстваў прапаноўвалася ўнесці і злачынствы тэрарыстычнага характару на тэрыторыі краіны грамадзянства.

У сувязі з гэтым намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка 18 сакавіка накіраваў у адрас маршалка Сейма Шымона Галоўні, а таксама ў МУС і МЗС Польшчы афіцыйны зварот з просьбай пры ўзгадненні канчатковай рэдакцыі закона ўлічыць:

1) складанасці, з якімі сутыкаюцца беларусы пры атрыманні даведак аб несудзімасці;

2) выкарыстанне рэжымам Лукашэнкі абвінавачанняў у тэрарызме і экстрэмізме, фінансаванні тэрарызму для пераследу мірных грамадзян па палітычных матывах.

Такім чынам, змены ў законе маглі б істотна пагоршыць прававую абарону беларусаў за мяжой.

Прапановы Паўла Латушкі былі ўлічаныя. 19 сакавіка папраўкі Сената, якія маглі б пагоршыць становішча беларусаў, былі адхіленыя Спецкамісіяй па разглядзе законапраектаў, датычных рынку працы і замежнікаў. 20 сакавіка Сейм Польшчы зацвердзіў закон без змен, якія маглі б абмежаваць доступ беларусаў да польскага рынку працы, і накіраваў яго на подпіс прэзідэнту.

«Мы ўдзячныя дэпутатам Сейма Польшчы за паслядоўную пазіцыю па стварэнні спрыяльных умоў для легалізацыі беларусаў, якія вымушана аказаліся ў Польшчы з-за рэпрэсіўнай палітыкі рэжыму Лукашэнкі. Мы працягнем адсочваць магчымыя заканадаўчыя змены і супрацоўнічаць з польскімі заканадаўчымі і выканаўчымі органамі ўлады, каб правы і інтарэсы беларусаў у Польшчы ўлічваліся пры змене заканадаўства», – адзначыў Павел Латушка.

@CabinetBelarus
28.03.2025, 20:26
t.me/cabinetbelarus/3487
Рост зваротаў пра ціск на выпускнікоў школ у сувязі з іх намерам паступаць ва ўніверсітэты ЕС фіксуе платформа «Гэта моладзь!»

– Каментуе прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Кабінета Маргарыта Ворыхава:

«Апошнія звароты, якія прыходзяць на нашую платформу, сведчаць аб сістэматычным ціску на выпускнікоў і іх бацькоў з мэтай перашкодзіць навучанню за мяжой. Адміністрацыі школ выклікаюць іх на «прафілактычныя размовы», дзе адгаворваюць ад выбару замежных універсітэтаў, асабліва ў ЕС. Гэта суправаджаецца дэзінфармацыяй аб магчымых праблемах з візамі, мовай, жыллём, прызнаннем дыпломаў.

Дарэчы, у чэрвені 2024 года чэргі на атрыманне апастылю дасягалі 150–200 чалавек штодня. Мы бачым, што рост запытаў на легалізацыю дакументаў суправаджаецца штучным замаруджваннем адпаведных працэдур.

Абітурыентам хочуць перакрыць шлях на Захад. Так улады ў сваім стылі змагаюцца з тым, што колькасць студэнтаў у беларускіх ВНУ працягвае змяншацца. У 2023 годзе ў Беларусі было 170 тысяч студэнтаў – мінімум за ўсю гісторыю незалежнасці. Гэта звязана не толькі з дэмаграфіяй, але і з недаверам да адукацыйнай сістэмы, якая ўсё больш падпадае пад ідэалагічны кантроль і рэпрэсіі.

Звяртайцеся на платформу «Гэта моладзь!» па сваіх праблемах. Мы будзем старацца вас пракансультаваць і падтрымаць у складаных сітуацыях»

@CabinetBelarus
28.03.2025, 19:11
t.me/cabinetbelarus/3486
«Ці змяняць у вольнай Беларусі Мінск на Менск – людзі павінны вызначыць самі»

Павел Баркоўскі, выканаўца абавязкаў прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета, у інтэрв’ю «Белсату» распавёў, чаму перайменаванне вуліц і дэкамунізацыя – гэта не толькі справа эстэтыкі, але і нацыянальнай бяспекі:

📌 Калі ў свой час да ўлады ў нашым рэгіёне прыйшлі камуністы, яны шмат зрабілі для таго, каб памяняць гістарычныя назвы. Абсалютна не пераймаліся тым, што назвы гэтыя маглі існаваць стагоддзямі.

📌 У буйных гарадах Беларусі маем не менш за траціну назваў савецкага перыяду. У імя герояў камуністычнага іканастасу.

📌 Людзі звыкаюцца жыць у савецкім ландшафце. Застаецца гэтая матрыца савецкага сацыялістычнага грамадства, пазбаўленага нацыянальнай ідэнтычнасці.

📌 Гаворка не ідзе пра тое, каб узяць і на месца ўсіх Ленінаў пасадзіць Скарынаў. Пытанне ў тым, каб гэта адбывалася адпаведна з гістарычнай традыцыяй.

📌 Паспяховы досвед быў у Маладзечне, дзе ўдалося перайменаваць фактычна ўвесь цэнтральны вулічны ландшафт і вярнуць вуліцам аўтэнтычныя назвы або прапанаваць новыя. Гэта вельмі натхняльны і добры прыклад.

📌 Фактычна тое, у чым нам трэба дамовіцца цяпер – гэта стварэнне устойлівых структур, якія б узялі такую працу на сябе.

📌 Можам арганізаваць такі цэнтр за мяжою, каб ён займаўся гэтым у бяспечных умовах і не зазнаваў аніякіх перашкодаў з боку мінскіх улад.

📌 Гэта не ўзровень цэнтральнай улады, не ўзровень міністэрстваў. Гэта тое, чым павінны заняцца людзі на месцах. Бо людзям там жыць – не міністрам і не чыноўнікам. Карацей, гэта мае ісці знізу.

📌 Каб людзі вызначалі свядома, трэба, каб у нас былі гэтыя спісы, каб былі прапановы і абгрунтаванні.

@CabinetBelarus
28.03.2025, 10:05
t.me/cabinetbelarus/3485
Ініцыятыву праваабаронцаў па перадачы доказаў злачынстваў рэжыму Лукашэнкі ў Міжнародны крымінальны суд вітае Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Кабінета

«Дзякуем усім праваабаронцам, экспертам і ініцыятывам, якія фіксуюць злачынствы рэжыму Лукашэнкі і перадаюць матэрыялы ў Міжнародны крымінальны суд. Гэта крок да справядлівасці і абароны тых, хто пацярпеў ад рэпрэсій або быў вымушаны з’ехаць.

Для нас асабліва важна, што фіксуюцца факты дэпартацый і трансгранічнага пераследу. Гэта закранае тысячы беларусаў, пазбаўленых доступу да працы, меддапамогі і базавых правоў.

Гэтая праца мае значэнне не толькі для будучых судоў, але і для падтрымкі тых, хто сутыкнуўся з пераследам. Важна, каб іх досвед быў пачуты на міжнародным узроўні».

Нагадаем, 20 сакавіка група з шасці беларускіх і міжнародных арганізацый грамадзянскай супольнасці перадала ў Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда доказы магчымых злачынстваў супраць чалавечнасці, учыненых прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі.

@CabinetBelarus
27.03.2025, 20:30
t.me/cabinetbelarus/3484
Еўрасаюз пашырыў санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі за працяглую падтрымку Расіі ў агрэсіі супраць Украіны і парушэнні правоў чалавека ўнутры краіны

У спіс дададзены 25 чалавек і 7 юрыдычных асоб.

Прапановы аб увядзенні санкцый супраць асоб, адказных за перапрызначэнне Лукашэнкі на узурпаваную пасаду, і суддзяў рэжыму накіроўвала Народнае антыкрызіснае ўпраўленне.

«Усе, хто патрапіў пад новыя санкцыі Еўрасаюза, – гэта людзі і структуры, вінаватыя перад беларускім грамадствам. Іх імёны і кампаніі зараз адзначаны кляймом саўдзелу ў рэпрэсіях, фальсіфікацыях выбараў і падтрымцы агрэсіі Расіі супраць Украіны. Рашэнне ЕС стала чарговым крокам да ізаляцыі рэжыму Лукашэнкі, які працягвае душыць беларускі народ дзеля ўлады», – адзначыў намеснік кіраўніцы, прадстаўнік па транзіце ўлады Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка.

Згодна з рашэннем ЕС №2025/631 ад 27 сакавіка 2025 года, пад санкцыі патрапілі сябры ЦВК і фігуранты фільма НАУ:

- Аляксей Башан, намеснік старшыні ЦВК;
- Алена Балдоўская, сакратар ЦВК;
- Дзяніс Дук, член ЦВК;
- Алена Кунцэвіч, член ЦВК;
- Аляксандр Ткачоў, член ЦВК;
- Кацярына Федасенка, член ЦВК;
- Аляксандр Южык, член ЦВК.

Таксама ў санкцыйным спісе – суддзі рэжыму:

- Анастасія Папко, суддзя Мінскага гарадскога суда;
- Алег Каляда, суддзя Завадскога раённага суда горада Мінска;
- Алена Бужава, суддзя суда Фрунзенскага раёна горада Мінска;
- Андрэй Васілюк, суддзя суда Брэсцкай вобласці;
- Дзіна Кучук, суддзя Вярхоўнага суда Беларусі;
- Галіна Бондал, суддзя Віцебскага абласнога суда;
- Сяргей Будрэвіч, суддзя Кастрычніцкага раённага суда Мінска;
- Жанна Брысіна, суддзя Мінскага гарадскога суда;
- Ала Скуратовіч, суддзя суда Фрунзенскага раёна горада Мінска.

Пад санкцыі ЕС таксама трапілі:

- вядомы прыхільнік ідэй рускага свету ў Беларусі і кіраўнік праўладнай партыі «Белая Русь» Алег Раманаў;

- Упраўленне па справах Лукашэнкі, якое ўяўляе сабой асабістую бізнес-імперыю дыктатара;

- асобныя прадпрыемствы ВПК рэжыму і іх кіраўнікі, якія садзейнічаюць расійскай агрэсіі супраць Украіны.

«Кожны ў гэтым спісе – саўдзельнік злачынстваў супраць беларускага народа. Санкцыі ЕС – гэта не толькі абмежаванні, але і кляймо, якое яны будуць несці перад гісторыяй і грамадствам. Пакуль беларусы змагаюцца за свае правы, гэтыя людзі і структуры выбралі бок прыгнятальніка. Іх імёны – сімвал ганьбы, а санкцыі – толькі першы крок да справядлівасці, якой яны не пазбегнуць. Мы і надалей будзем ініцыяваць пашырэнне санкцый у дачыненні да асоб, вінаватых у рэпрэсіях супраць беларусаў», – падкрэсліў Павел Латушка.

@CabinetBelarus
27.03.2025, 19:20
t.me/cabinetbelarus/3483
«Данесці на бяздзетных суседзяў, калі іншых падстаў няма, вельмі лёгка»

Юлія Міцкевіч, першая намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Кабінета, у інтэрв’ю для «Салідарнасці» раскрытыкавала выказванні Наталлі Качанавай пра дэмаграфію і «чайлдфры»:

📌 Тое, што кажа спадарыня Качанава, з’яўляецца яскравым прыкладам сацыяльна безадказнай дзяржавы.

📌 У яе заявах адразу кідаецца ў вочы абясцэньванне іншых людзей.

📌 Яна кажа, што «жыццёвы поспех і досвед бессэнсоўныя, калі іх няма каму перадаць». Атрымліваецца, што ўсё, што робяць у жыцці людзі, у якіх па розных прычынах няма дзяцей, увесь досвед – «бессэнсоўныя».

📌 Такія выказванні дазваляе сабе не толькі Качанава, але і іншыя чыноўнікі.

📌 У сучасным свеце шмат нестабільнасці, асабліва ў апошняе дзесяцігоддзе, шмат няроўнасці. У моладзі зніжаецца ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

📌 Вялізны адток маладых людзей, якія б маглі стаць бацькамі, адбываецца ўжо пяты год у краіне з-за рэпрэсій. Яны становяцца бацькамі, але ўжо ў іншых краінах.

📌 Замоўчваюць чыноўнікі і тое, колькі маладых людзей сядзяць у турмах, як іх працягваюць туды саджаць, як нават тым, хто застаецца на волі, за нелаяльнасць ствараюць невыносныя ўмовы для жыцця.

📌 Столькі жанчын, у тым ліку і маладых, знаходзяцца ў турмах, дзе падвяргаюцца катаванням, з-за якіх страчваюць сваё дзетароднае здароўе.

📌 Хто захоча нараджаць і выхоўваць дзяцей у атмасферы страху, нестабільнасці і няроўнасці?

@CabinetBelarus
27.03.2025, 16:02
t.me/cabinetbelarus/3482
Адкрыты набор на стажыроўку ў муніцыпалітэце Тыраны (Албанія)

Гэта ўнікальная магчымасць для ўдзельнікаў «Кадравага Рэзерву» атрымаць важны вопыт у кіраванні і развіцці на прыкладзе краіны, якая прайшла праз значныя рэформы.

Чым каштоўны гэты вопыт?

Стажыроўка ў Тыране дазволіць атрымаць веды, якія могуць быць адаптаваны да беларускіх рэалій. Албанія, як краіна з пераходнай эканомікай і актыўным развіццём, прапануе каштоўны вопыт у кіраванні, які можа быць вельмі карысны для Беларусі.

Гэта можа стаць выдатнай асновай для навуковай працы ці даследаванняў, калі ваша дзейнасць звязана з дзяржаўным кіраваннем, эканомікай, гарадскім развіццём ці сацыяльнай палітыкай.

Асноўныя дырэкцыі стажыроўкі:

• Directorate of Financial Management (бюджэтаванне, фінансавыя плацяжы)
• Directorate of Civil Protection and Citizen Services (грамадскі ўдзел, гендарная роўнасць)
• Directorate of Territorial Planning and Development (мясцовае мікрапланаванне, урбанізм)

Патрабаванні да кандыдатаў:

• Узровень англійскай мовы B1-B2
• Гатоўнасць працаваць у сістэме муніцыпальнага кіравання
• Падрыхтоўка аналітычнай запіскі па завяршэнні стажыроўкі аб адаптацыі ведаў для Беларусі

Умовы: Арганізацыйнае суправаджэнне стажыроўкі ажыццяўляе кампанія «Кадравы Рэзерв», але выдаткі на паездку пакрываюцца ўдзельнікамі самастойна.

Колькасць месцаў абмежаваная. Падаць заяўку і атрымаць дадатковую інфармацыю можна праз электронную пошту: office@pr-belarus.org.

@CabinetBelarus
27.03.2025, 10:05
t.me/cabinetbelarus/3481
Амбудсмен Польшчы заклікае да змен у законе пасля зваротаў беларусаў, у тым ліку ўдзельнікаў Кадравага Рэзерву

Офіс амбудсмена ў Польшчы заклікае змяніць праект закона, які абмяжоўвае выкарыстанне атэстатаў аб заканчэнні паліцыяльных школ як доказу ведання польскай мовы пры атрыманні грамадзянства або статусу рэзідэнта ЕС. Гэтая ініцыятыва з’явілася пасля шматлікіх зваротаў, у тым ліку ўдзельнікаў Кадравага Рэзерву, якія навучаліся ў польскіх паліцыяльных школах.

Згодна з праектам закона, атэстаты паліцыяльных школ, атрыманыя да 30 чэрвеня 2025 года, будуць прызнавацца як доказ ведання польскай мовы толькі да 30 чэрвеня 2026 года. Гэта выклікала занепакоенасць у студэнтаў, якія могуць не паспець выкарыстаць свае атэстаты для атрымання грамадзянства або статусу рэзідэнта ЕС.

Петыцыя, падпісаная 90 асобамі, заклікае перагледзець тэрміны для замежных студэнтаў, якія ўжо ўклалі значныя рэсурсы ў навучанне.

Амбудсмен прапанаваў змяніць пераходныя палажэнні, каб замежнікі, якія пачалі навучанне ў паліцыяльных школах да 2025 года, маглі працягваць выкарыстоўваць атэстаты як доказ ведання польскай мовы.

Юрый Губарэвіч, каардынатар кампаніі «Кадравы рэзерв для Новай Беларусі»: «Ініцыятыва амбудсмена і рэакцыя на звароты ў тым ліку ўдзельнікаў "Кадравага Рэзерву" паказваюць на актыўнасць беларускай супольнасці ў Польшчы, якая імкнецца да справядлівых умоў для інтэграцыі і легалізацыі свайго статусу ў краіне»

@CabinetBelarus
26.03.2025, 16:43
t.me/cabinetbelarus/3478
26.03.2025, 15:09
t.me/cabinetbelarus/3476
26.03.2025, 15:09
t.me/cabinetbelarus/3477
26.03.2025, 15:09
t.me/cabinetbelarus/3473
26.03.2025, 15:09
t.me/cabinetbelarus/3474
26.03.2025, 15:09
t.me/cabinetbelarus/3475
26.03.2025, 15:09
t.me/cabinetbelarus/3471
26.03.2025, 15:09
t.me/cabinetbelarus/3472
📸 10 фота: як прайшоў марш да Дня Волі ў Вільні

@CabinetBelarus
26.03.2025, 15:09
t.me/cabinetbelarus/3468
26.03.2025, 15:09
t.me/cabinetbelarus/3470
26.03.2025, 15:09
t.me/cabinetbelarus/3469
«Мы віншуем Рамана Кісляка з маленькай пачатковай перамогай над бюракратыяй Грузіі»

26 сакавіка Тбіліскі гарадскі суд адмяніў рашэнне Дэпартамента міграцыі МУС Грузіі, які раней адмовіў у прадастаўленні міжнароднай абароны беларускаму праваабаронцу Раману Кісляку. Суд не задаволіў патрабаванне Рамана выдаць новы адміністратыўна-прававы акт аб статусе ўцекача, але абавязаў Дэпартамент міграцыі перагледзець прашэнне.

Віталь Малчанаў, намеснік прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета: «Мы віншуем Рамана Кісляка з маленькай пачатковай перамогай над бюракратыяй Грузіі, з тым, што па яго справе адмянілі рашэнне. Мы былі, ёсць і застаёмся на сувязі з Раманам доўгі час. Безумоўна, мы кансультуемся. І, больш за тое, Раман часта кансультуе нас па пытаннях Грузіі»

Раман Кісляк: «Тбіліскі гарадскі суд сёння прадэманстраваў, што ён незалежны ад выканаўчай улады і можа адмяняць адміністрацыйныя рашэнні. Відавочна, што гэта дае надзею, што і іншыя справы беларусаў па адмоўных рашэннях аб міжнароднай абароне ў Грузіі будуць разглядацца незалежна і непрадузята. Далейшыя крокі па справе буду абмяркоўваць са сваёй адвакаткай. Існуе магчымасць абскардзіць гэтае рашэнне ў апеляцыйным парадку»

@CabinetBelarus
26.03.2025, 14:05
t.me/cabinetbelarus/3467
25.03.2025, 21:08
t.me/cabinetbelarus/3466
«Мы працягваем нашу барацьбу»

Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка разам з намесніцай міністра замежных спраў Рэспублікі Польшча Ганнай Радван узяў удзел ва ўрачыстым вечары, арганізаваным Міністэрствам замежных спраў Польшчы і Аб’яднаным Пераходным Кабінетам з нагоды Дня Волі – 107-х угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

На мерапрыемстве прысутнічалі польскія парламентарыі, амбасадары, прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, беларускіх дэмакратычных ініцыятыў і інш. Сярод прысутных быў таксама в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета Павел Баркоўскі.

У прамове Павел Латушка адзначыў: «Немагчыма ўявіць сапраўды незалежную Беларусь без свабоднага народа.

Мы павінны аддаць даніну павагі ўсім беларусам, якія змагаліся за волю. Мы працягваем нашу барацьбу. Мы будуем структуры грамадзянскай супольнасці, ствараем незалежныя новыя медыя, культурніцкія, адукацыйныя ініцыятывы і праекты.

Сёння мы праходзім праз гістарычны момант выпрабаванняў і пагроз для нашай дзяржаўнасці і незалежнасці, якія стварыў прарасійскі рэжым Лукашэнкі і яго гаспадары ў Крамлі.

Калі мы разумеем пагрозу для незалежнасці, падтрымка беларускага дэмакратычнага руху, дэмакратычных памкненняў беларусаў, пабудаваных намі структур і інстытутаў, падтрымка незалежных СМІ павінны стаць асновай стратэгіі для Беларусі.

Бо гарантам незалежнасці можа быць толькі беларускі народ, які нельга пакідаць за новым жалезным мурам. Беларусь – не Паўночная Карэя 2.0. Беларусь – гэта Еўропа. І незалежнасць Беларусі павінна быць нашым агульным, агульнаеўрапейскім прыярытэтам».

Намесніца міністра замежных спраў Польшчы Ганна Радван у сваю чаргу адзначыла гераічнасць барацьбы беларускага народа, выказала падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці і дэмакратычным сілам, а таксама салідарнасць з беларускімі палітзняволенымі, у тым ліку з Анджэем Пачобутам.

@CabinetBelarus
25.03.2025, 21:08
t.me/cabinetbelarus/3464
25.03.2025, 21:08
t.me/cabinetbelarus/3465
25.03.2025, 16:52
t.me/cabinetbelarus/3462
25.03.2025, 16:52
t.me/cabinetbelarus/3463
25.03.2025, 16:52
t.me/cabinetbelarus/3461
Дзень Волі 2025: якія падзеі ўжо адбыліся

1️⃣ Кіраўніца Кабінета адкрыла святочныя мерапрыемствы цырымоніяй узняцця бела-чырвона-белага сцяга каля Сейма Літвы, пачаўшы з хвіліны маўчання ў памяць пра тых, хто аддаў жыццё за вольную Беларусь. «Я адчуваю гонар, калі бачу наш сцяг сёння тут», – заявіла Святлана Ціханоўская.

Да акцыі далучыліся першы віцэ-спікер Сейма Літвы Юозас Олекас, дэпутаты Сейма, прадстаўніца па моладзевай палітыцы Кабінета Маргарыта Ворыхава.

2️⃣ Святлана Ціханоўская выступіла перад дэпутатамі Літвы на пленарным пасяджэнні Сейма, адзначыўшы, што беларусы працягваюць барацьбу за свабоду пад рэпрэсіямі і паўзучай акупацыяй Расіяй. Прамова ахапіла шырокі спектр тэм: бяспеку рэгіёну, гістарычнае партнёрства і будучыню Беларусі ў Еўропе.

3️⃣ У Офісе ў Вільні Святлана Ціханоўская ўручыла ўзнагароды Аб’яднанага Пераходнага Кабінета шэрагу выбітных асоб, у тым ліку непублічна. Медаль «За плённую працу на карысць Беларусі» атрымаў літоўскі палітолаг, эксперт па Беларусі Віціс Юрконіс, а Крыж Адраджэння Беларусі – беларускі журналіст, літаратар, выдавец Сяргей Дубавец. «Гэтыя людзі робяць Беларусь мацнейшай і бліжэйшай да свабоды», – падкрэсліла кіраўніца Кабінета.

Нагадаем, святкаванні Дня Волі пачаліся 23 сакавіка ў Варшаве з маршу, удзельнікі якога неслі 300-метровы нацыянальны сцяг.

@CabinetBelarus
25.03.2025, 16:52
t.me/cabinetbelarus/3459
25.03.2025, 16:52
t.me/cabinetbelarus/3460
Результаты поиска ограничены до 100 публикаций.
Некоторые возможности доступны только премиум пользователям.
Необходимо оплатить подписку, чтобы пользоваться этим функционалом.
Фильтр
Тип публикаций
Хронология похожих публикаций:
Сначала новые
Похожие публикации не найдены
Сообщения
Найти похожие аватары
Каналы 0
Высокий
Название
Подписчики
По вашему запросу ничего не подошло