У вас закончился пробный период!
Для полного доступа к функционалу, пожалуйста, оплатите премиум подписку
ST
Фонд «Краіна для Жыцця»
https://t.me/stranafund
Возраст канала
Создан
Язык
Белорусский
7.9%
Вовлеченность по реакциям средняя за неделю
3.37%
Вовлеченность по просмотрам средняя за неделю

Псіхалагічная дапамога:

@stranafund_psy_Bot

Юрыдычныя дапамога:

@stranafundyd_YD_bot

Сообщения Статистика
Репосты и цитирования
Сети публикаций
Сателлиты
Контакты
История
Топ категорий
Здесь будут отображены главные категории публикаций.
Топ упоминаний
Здесь будут отображены наиболее частые упоминания людей, организаций и мест.
7
60
Яны засталіся сам-насам з бядой. Мы можам быць поруч.

Сёння ў Беларусі ёсць людзі, на якіх часта забываюцца. Сярод іх — палітвязні з інваліднасцю і сем’і, дзе дзеці маюць патрэбу ў асаблівай дапамозе. Яны зведалі рэпрэсіі. І цяпер кожны іх дзень — гэта барацьба: за здароўе, за жыццё, за простае права быць.

Мы ўжо адкрылі збор на платформе фонду «Краіна для Жыцця». Ініцыятыва ідзе праз службу «Хуткай гуманітарнай дапамогі». Яна аб’яднала тыя арганізацыі, што вераць: ніхто не мае заставацца адзін.

Мы збіраем сродкі на лекі, рэабілітацыю, на тое, што дапамагае ім свабодна дыхаць, рухацца, лячыцца. На тое, што для многіх недаступна праз хваробу і пераслед. Гэта — не проста дапамога. Гэта — магчымасць выжыць.

Кожная ваша падтрымка важная. Нават маленькі крок стане для іх вялікай надзеяй.

➔ Калі вы хочаце падтрымаць збор — зрабіць ахвяраванне можна тут: https://bit.ly/3Gw2vs0

Далучайцеся. Яны вельмі чакаюць і вераць у нас з вамі.
28.04.2025, 17:55
t.me/stranafund/11973 Ссылка
12
102
‼️ Уладзімір Кніга знаходзіцца ў інкамунікада ўжо 600 дзён

Палітвязень, валанцёр каманды Святланы Ціханоўскай, фігурант "справы Ціханоўскага" не мае доступу да ліставання, родныя не атрымліваюць  аніякай інфармацыі пра стан ягонага здароўя, медыцынскія бандэролі — пад забаронай, як і доступ да адваката.

Ужо асуджаны Кніга прашоў праз некалькі судоў, што падоўжылі яму тэрмін знаходжання ў зняволенні. Неаднакроць яго змяшчалі ў штрафны ізалятар і ПКТ (памяшканне камернага тыпу). Праз рэжым інкамунікада — поўнай ізаляцый ад свету — палітвязні пакутуюць і фізічна, і маральна, разам з імі пакутуюць іхнія сваякі. Як гэта — гадамі не мець аніводнай звесткі пра роднага чалавека?

Вось спіс тых людзей, хто знаходзіцца ва ўмовах інкамунікада:

🔸Сяргей Ціханоўскі — 780 дзён;
🔸Мікалай Банькоў — 504 дзён;
🔸Андрэй Навіцкі  — 404 дзён;
🔸Мікалай Статкевіч — 809 дзён;
🔸Ігар Лосік — 798 дзён;
🔸Віктар Бабарыка — 811 дзён;
🔸Аляксандр Францкевіч — 186 дзён;
🔸Максім Знак — 809 дзён.

Дапамагчы сем'ям палітзняволеных
27.04.2025, 18:00
t.me/stranafund/11972 Ссылка
6
3
114
♥️ Давайце зладзім выдатнае лета для дзяцей палітзняволеных!

Фонд «Краіна для Жыцця», BYSOL, ініцыятывы ByHelp i Dissidentby плануюць сабраць 20 000 еўра на тое, каб для гэтых дзетак лета выдалася яскравым і запамінальным.

Чаму ваш удзел вельмі патрэбны?

🔸дзеці, якія на пэўны час страцілі бацькоў, якія сёння чакаюць іх з турмаў, моцна пацярпелі. Многія з іх сталі сведкамі вобшукаў, арыштаў. Яны бачылі перажыванні блізкіх і перажывалі самі.  Таму яны маюць патрэбу ў падтрымцы;

🔸такая дапамога — спосаб нагадаць дзецям, а таксама іх сем'ям, што яны не адны, што ёсць неабыякавыя людзі, якія клапоцяцца пра іх;

🔸разам з маральнай падтрымкай, гэтыя сем'і атрымліваюць і матэрыяльную палёгку.

🔺На што пойдуць сродкі, як зрабіць унёсак,  — чытайце вось тут! Не заставайцеся ўбаку!
🔺Каб запоўніць форму і азнаёміцца з умовамі ўдзелу — пераходзьце сюды! Не саромцеся звяртацца па дапамогу!
23.04.2025, 18:54
t.me/stranafund/11971 Ссылка
22.04.2025, 16:47
t.me/stranafund/11970 Ссылка
22.04.2025, 16:47
t.me/stranafund/11969 Ссылка
22.04.2025, 16:47
t.me/stranafund/11967 Ссылка
22.04.2025, 16:47
t.me/stranafund/11968 Ссылка
7
103
📎Мы падрыхтавалі справаздачу за першыя 3 месяцы гэтага года

Без вашага ўдзелу многае мы проста не змаглі б зрабіць. Дзякуй, што вы побач.

Калі вы хочаце падтрымаць нашу дзейнасць, пераходзьце па спасылцы. Мы будзем вельмі ўдзячныя!
22.04.2025, 16:47
t.me/stranafund/11966 Ссылка
8
4
220
Збор сродкаў да Міжнароднага дня абароны правоў людзей з інваліднасцю

Мы запускаем новы збор, што будзе дзейнічаць да канца траўня. Яго арганізуе служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі», куды ўваходзяць Дабрачынны фонд «Краіна для Жыцця», праваабарончая ініцыятыва Dissidentby, Фонд беларускай салідарнасці BYSOL, грамадзянская ініцыятыва ByHelp.

Мы хочам падтрымаць людзей з інваліднасцю, якія апынуліся ў складанай сітуацыі праз палітычныя рэпрэсіі.

Хто мае патрэбу ў падтрымцы? Мы збіраем сродкі для дзвюх груп:

🔺палітзняволеныя з інваліднасцю — сюды ўваходзяць тыя, хто знаходзіцца ў зняволенні, і тыя, хто ўжо на волі, але пакутуе праз інваліднасць;

🔺сем'і палітзняволеных (цяперашніх і былых), дзе ёсць дзеці з інваліднасцю;

Куды пойдуць сродкі?

🔸медыкаменты і медыцынскія сродкі (напрыклад, вазкі, бандажы, прылады для рэабілітацыя і інш.);
🔸аплата медыцынскіх маніпуляцый, умяшанняў і кансультацый медыкаў;
🔸аплата сацыяльных таксі і іншых транспартных паслуг, што неабходныя для атрымання медыцынскай дапамогі.

Мы плануем сабраць 10 000 еўра. Памер выплат для кожнай сям'і будзе залежаць ад іх патрэб. Максімальная сума выплат — 300 еўра.

Чаму трэба падтрымаць ініцыятыву?

Гэтая група людзей вельмі часта знаходзяцца ў такой цяжкай сітуацыі, калі доступ да медыцынскіх паслуг і рэабілітацыі вельмі абмежаваны. Мы можам змяніць гэта! Праз удзел у акцыі мы акажам рэальную дапамогу тым, хто ў ёй мае вострую патрэбу.

Як дапамагчы?

Вось спасылка на збор. Разам з тым мы будзем удзячныя за любую падтрымку — ці то фінансавую, інфармацыйную, альбо арганізацыйную. Ваш удзел мае велізарнае значэнне.

Ніхто, а тым больш прадстаўнікі гэтай уразлівай групы, не маюць заставацца сам-насам са сваімі праблемамі. Давайце зробім гэты свет больш справядлівым праз наш клопат да людзей з інваліднасцю!
14.04.2025, 16:58
t.me/stranafund/11965 Ссылка
9
5
206
Шукаем валанцёраў у нашу каманду!

Хочаш быць часткай чагосьці важнага і карыснага? Далучайся да нас — мы дапамагаем людзям і верым у сілу салідарнасці.

Зараз асабліва патрэбныя:

📌 капірайтэр — калі ты пісьменны і ўмееш вылучаць важнае і расказваць пра яго;

📌 спецыяліст па Google Ads — калі табе знаёмыя рэкламныя кампаніі і табліцы цябе не палохаюць.

Ты маеш іншыя ўменні? Мы вельмі чакаем і цябе! 🙌

Мы ідэальна спрацуемся, калі ты:

🕐 маеш крыху вольнага часу і можаш дапамагаць рэгулярна;
❤️ хочаш быць часткай каманды, дзе "дапамагаць" — гэта не фармальнасць, а лад жыцця;
🤝 гатовы дзяліцца досведам і вучыцца новаму разам з намі.

Пішы нам проста зараз і далучайся да нашага калектыву!
9.04.2025, 18:21
t.me/stranafund/11964 Ссылка
6
102
❗️Падтрымайце нашу працу!

✔️ вы — рэзідэнт Літвы?
✔️працуеце афіцыйна і, адпаведна, плаціце падаткі?

Вы можаце накіраваць 1,2% ад ужо ўплочаных падаткаў у наш фонд.

Важна! Гэта не дадатковыя грошы, а частка тых, што вы мусіце сплаціць Літве.

Калі і як гэта зрабіць?

🔹пры падачы падатковай дэкларацыі за мінулы год (у асабістым кабінеце ці пры наведванні падатковай інспекцыі);
🔹 вось падрабязнаcці і вельмі зразумелая інструкцыя для вас!

Навошта гэта рабіць?

🔺мы зможам зрабіць больш і дапамагчы большай колькасці рэпрэсаваных людзей;
🔺вы, як частка грамадства, ўплываеце на функцыянаванне беларускіх дэмакратычных арганізацый;
🔺калі не скарыстацца такой магчымасцю, гэтыя грошы Літва накіруе туды, куды трэба ёй;
🔺для беларусаў у Літве гэта цалкам бяспечна: гэтыя пераводы робіць падатковая служба.

У гэтым няма нічога складанага, і, калі вы паглядзіце інструкцыю, упэўніцеся ў гэтым. Дзякуй, што вы з намі!
7.04.2025, 16:20
t.me/stranafund/11963 Ссылка
10
4
337
Салідарнасць мацней за перашкоды!

🔸 Сабраная сума: 2 567 еўра
🔸 Колькасць заявак: 28 (на агульную суму 4 200 еўра)
🔸 Памер выплаты на адну заяўку: 150 еўра

Збор не пакрыў усе заяўкі, але нашы партнёры з ініцыятывы Dissidentby кампенсавалі недахоп сродкаў, таму кожная просьба аб дапамозе была задаволеная. Шчыра дзякуем ім за гэта!

Мы вельмі ўдзячныя кожнаму, хто далучыўся да акцыі, выказаў салідарнасць з беларускімі жанчынамі і знайшоў магчымасць падзяліцца цяплом і клопатам. Асобная падзяка нашым партнёрам – без іх падтрымкі гэты збор не стаў бы такім паспяховым.

Разам мы можам больш! ❤️
3.04.2025, 20:44
t.me/stranafund/11962 Ссылка
7
1
135
Антаніна Канавалава — цёплы, светлы і неймаверна моцны чалавек. У 2020 годзе яна была даверанай асобай Святланы Ціханоўскай, а пазней трапіла за краты па палітычна матываванай справе. Праваабаронцы прызналі яе палітзняволенай. Яна прайшла праз выпрабаванні, пра якія цяжка нават гаварыць, але не страціла сваёй годнасці і веры ў людзей.

Зараз Тоня на волі, але яе муж, на жаль, застаецца ў зняволенні. Яна вымушана пачынаць жыццё нанова, у чужой краіне, у новым асяроддзі. Пасля перажытага патрэбен час, сіла і рэсурсы, каб аднавіцца, знайсці стабільнасць і забяспечыць дзецям бесклапотнае жыццё.

Беларусы ўжо сабралі каля 3000 еўра з неабходных 6700. Кожны, нават самы сціплы данат – гэта не проста лічба. Гэта ваша падтрымка і салідарнасць. Гэта шанец для Тоні і яе дзяцей адчуць, што яны не адны, што ў гэтым новым жыцці ёсць тыя, хто не застаўся ўбаку.

👉 Далучайцеся да збору. Калі ласка, раскажыце пра яго тым, хто можа дапамагчы. Усё вялікае пачынаецца з малога!
2.04.2025, 14:56
t.me/stranafund/11961 Ссылка
9
3
127
❗️«Я там, дзе маю быць»

Беларусы бягуць са сваёй краіны з-за палітычнага пераследу, і гэты працэс — няспынны. Ён такім і будзе, пакуль у Беларусі змагаюцца з іншадумствам.

Пачытайце пра тое, як сямейная пара перажыла рэлакацыю, дзе беларусы шукалі сілы, каб уладкавацца на новым месцы, і як агулам праходзіць іх адаптацыя. А каб атрымаць кансультацыю па легалізацыі ў Літве — звяртайцеся да нас!

https://telegra.ph/Vymushanaya-rehlakacyya-Adna-sa-shmatl%D1%96k%D1%96h-belarusk%D1%96h-g%D1%96storyj-03-31
31.03.2025, 18:30
t.me/stranafund/11960 Ссылка
Результаты поиска ограничены до 100 публикаций.
Некоторые возможности доступны только премиум пользователям.
Необходимо оплатить подписку, чтобы пользоваться этим функционалом.
Фильтр
Тип публикаций
Хронология похожих публикаций:
Сначала новые
Похожие публикации не найдены
Сообщения
Найти похожие аватары
Каналы 0
Высокий
Название
Подписчики
По вашему запросу ничего не подошло