☢️ Сёння — 26 красавіка — гадавіна са дня чарнобыльскай катастрофы.
39 гадоў таму выбух на Чарнобыльскай АЭС стаў адной з самых страшных трагедый XX стагоддзя. На Беларусь выпала 70% радыяцыйных ападкаў. Забрудзіліся лясы, рэкі, зямля. Тысячы людзей страцілі свае дамы, здароўе і жыццё. Цэлыя рэгіёны сталі зонай бяды.
І сёння беларусы ўсё яшчэ жывуць з наступствамі той катастрофы. Радыяцыя ўплывае на здароўе новых пакаленняў. А цяпер дадаўся яшчэ адзін выклік: праз размяшчэнне расійскіх войскаў і зброі на тэрыторыі Беларусі павялічылася рызыка новых экалагічных катастроф.
Разумець наступствы замоўчвання праблем, памятаць пра той страшны дзень, — значыць змагацца за жыццё, за чыстую зямлю, за свабодную і бяспечную Беларусь.