Нельга маўчаць пакуль праўда за кратамі!
Народная амбасада Беларусі ў Аўстрыі зладзіла акцыю “Stop Business with Dictator“ каля мэблевай крамы XXXLutz у Вене.
Гэта быў
перфоманс пра боль, страх, несправядлівасць – і надзею...
Беларусы і беларускі Аўстрыі распавялі мінакам, што ў Беларусі больш за 1200 палітвязняў. Сярод іх блогеры, прадпрымальнікі, члены агітацыйных груп, простыя людзі — іх «злачынствам» было выказваць сваё меркаванне і мірна пратэставаць. Гэтых людзей катуюць, ізалююць, адрываюць ад сем'яў. Іх прымушаюць працаваць пры мінусовай тэмпературы, без сродкаў абароны — за 5-7 еўра ў месяц. Гэтая праца ёсць не што іншае, як рабства.
А хто купляе прадукты гэтай прымусовай працы?
“Адной з такіх кампаній з'яўляецца XXXLutz. Такая мэбля можа стаяць у вашай кватэры. Вы сапраўды хочаце сядзець на крэсле, зробленым праз катаванні?“
Вядзенне бізнесу з рэжымам лукашэнкі азначае падтрымку дыктатуры, гвалту, вайны і смерці.
Але гэта яшчэ не ўсё: беларускія лясы высякаюцца пад выраб мэблі — у тым ліку ў запаведніках і нацыянальных парках. Гэта экалагічная катастрофа, якая закране ўсю Еўропу.
Сёння народ Беларусі ўжо не мае права голасу. Той, хто адкрывае рот, трапляе ў турму.
Таму мы аддаём ім свае галасы. Лісты з турмы, галасы за кратамі.
Нельга маўчаць пакуль праўда за кратамі!
#палітвязні
Народныя амбасады |
Ананімны зварот |
Падтрымаць нас