🎉Новы прэцэдэнт: яшчэ адзін беларус атрымаў пашпарт замежніка (documento di viaggio per stranieri)!
Мы таксама ўдзельнічалі ў гэтай справе — гэта былі кансультацыі і дакументальнае суправаджэнне.
Як атрымаць пашпарт замежніка ў Італіі?
Звычайна такі дакумент выдаецца толькі тым, хто мае статус уцекача або міжнародную абарону. Але мы раім звяртацца нават тым, хто не мае статусу: калі вы пацвярдзіце немагчымасць атрымаць нацыянальны пашпарт і патрапіце на чалавека, які разумее сітуацыю, то гэты дакумент магчыма атрымаць.
Што трэба рабіць?
🔺 запісацца на прыём да квестара або кіраўніка іміграцыйнага офіса (capo ufficio Immigrazione);
🔺 расказаць пра сваю сітуацыю і становішча ў краіне, адзначыць немагчымасць атрымаць нацыянальны пашпарт. Асноўны аргумент — указ Лукашэнкі, што забараняе выдачу пашпартоў беларусам за мяжой. Таксама асвятліць вядомыя выпадкі, калі людзі праз вяртанне ў Беларусь дзеля дакументаў траплялі пад рэпрэсіі;
🔺 выкарыстаць гатовыя матэрыялы: пераклад указа Лукашэнкі і дакумент пра рэпрэсаваных пасля вяртання ў Беларусь
‼️
Гэтыя дакументы ўжо падрыхтаваныя да таго, каб вы іх выкарысталі. Пераходзьце па спасылцы. Мы гатовыя падзяліцца імі і падтрымаць вас.