📢 Беларусы — не цяжар для Еўропы, а неймаверны рэсурс!
Сёння на кангрэсе CISL Firenze-Prato мы нагадалі: беларуская прысутнасць у Італіі расце, і гэта варта ўспрымаць як магчымасць для краіны.
Падчас кангрэсу ў Пізе шмат гаварылася пра fuga dei cervelli — “уцечку мазгоў”. Разумныя, перспектыўныя беларусы вымушаныя з’язджаць са сваёй краіны. Італія можа і мусіць бачыць у гэтым патэнцыял для свайго развіцця.
Беларусь — частка Еўропы.
І мы просім:
— дапамагаць беларусам інтэгравацца;
— падтрымліваць працу ініцыятыў;
— не забывацца на барацьбу беларускага народа за дэмакратыю.
Дзякуем Regione Toscana, Publiacqua, CISL, усім арганізацыям і людзям, хто побач.
Разам мы можам больш!