Your trial period has ended!
For full access to functionality, please pay for a premium subscription
Message
🇨🇾 Напярэдадні гадавіны Чарнобыльскай трагедыі старшыня Камітэта замежных і еўрапейскіх справаў Парламента Кіпра Харыс Геаргіядэс і першы намеснік амбасадара Польшчы на Кіпры Аркадыюш Клэмбек па запрашэнні Народнай амбасады Беларусі на Кіпры наведалі тэатральную пастаноўку “Voices from Chernobyl”, створаную паводле кнігі Нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч

Спектакль праходзіў на грэцкай мове, а ўстаўкі на беларускай, агучаныя Уладзімірам Цэслерам, надалі яму асаблівую атмасферу. Госці адзначылі, што гэта было вельмі кранальна і зачапіла на эмоцыях.

«Прысутнасць такіх гасцей — важны знак салідарнасці і падтрымкі беларусаў. Для нас вельмі важна адчуваць, што трагедыя Чарнобыля, як і лёсы беларусаў, не застаюцца без увагі. Шчыра дзякуем за ваш удзел, чалавечнасць і падтрымку», — адзначыла Алеся Пархоменка, прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі на Кіпры.

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
04/16/2025, 17:02
t.me/peofbelarus/831
Similar message chronology:
Newest first
Similar messages not found