Your trial period has ended!
For full access to functionality, please pay for a premium subscription
Message
Фолоўап удзелу дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі ў ПАРЭ падчас сесіі 7-11 красавіка 2025г.

У сесіі прынялі удзел 5 прадстаўнікоў дэлегацыі: Аляксандра Мамаева, Павел Латушка, Павел Церашковіч, Маргарыта Ворыхава і Валеры Мацкевіч.

Падчас сесіі праца дэлегацыі вялася па некалькіх накірунках.
1. Камітэты і рэзалюцыі
• Удзел у працы над рэзалюцыяй “Russian war of aggression against Ukraine: the need for accountability, avoiding impunity” (Юрыдычны камітэт): ініцыявана папраўка пра адказнасць рэжыму Лукашэнкі. Рэзалюцыя прынята 9 красавіка.
• Удзел у абмеркаванні рэзалюцыі “Fighting back against transnational repression”: інфармацыя аб сістэмным экстэрытарыяльным переследу грамадзян Беларусі ў краінах-членах Савета Еўропы, дамоўленасць з дакладчыкам аб прадстаўленні дакументаў і магчымасці ўдзелу ў слуханнях.
• Удзел у слуханнях па рэзалюцыі “Situation of human rights defenders and whistleblowers in Europe”, ініцыяванай Эмануэлісам Зінгарысам.
• Падрыхтоўка прапаноў да рэзалюцыі “The challenges and needs of public and private actors involved in migration management” (Міграцыйны камітэт).
• Дамоўленасць аб дасылцы матэрыялаў пра працу Народных амбасадаў і дыяспары ў рамках рэзалюцыі “The role of diasporas and migrants in building social cohesion and progress”.
• Брыфінг на паседжанні юрыдычнага камітэта пра семінар па адмену смяротнага пакарання ў Беларусі і наступныя дзеянні дэмакратычных сіл.

2. Нацыянальныя дэлегацыі
• Сустрэчы з нацыянальнымі дэлегацыямі Нарвегіі, Люксембурга, Нідэрландаў, Італіі, Ірландыі, Германіі і Украіны.
• Абмеркаванне супрацоўніцтва на палях ПАРЭ, сітуацыі ў Беларусі ў сферы правоў чалавека, медыя і адукацыі, неабходнасці ўзмацнення санкцыйнай палітыкі і прыцягнення рэжыму да адказнасці.
• Прадстаўленне інфармацыі аб ваенных злачынствах Лукашэнкі, агрэссіі супраць Украіны і незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзязей у Беларусь.
• Рассылка брыфа па сітуацыі са знікненнем Анжалікі Мельнікавай.
• Узняццё пытанняў становішча беларусаў у гэтых краінах — праблемы з пашпартамі і дакумантамі, атрыманнем статусам уцекача. Заклік да нацыянальных дэлегацый садзейнічаць вырашэнню гэтых пытанняў у сваіх краінах, кантактаў з дыяспарай і рэалізацыі Люксембургскіх рашэнняў.


3. Спецдакладчыкі ПАРЭ
• Сустрэчы з Генеральнымі дакладчыкамі ПАРЭ: Джордж Папандрэу (пра дэмакратыі), Ээрык-Нійлес Крос (па расійскім дэмсілам), Рышард Петру (па Беларусі), Азадэ Рожган (па палітвязнях), Эмануэліс Зінгарыс (па праваабаронцах), Валянціна Грыппа (медыя).
• Дамоўленасць аб перадачы інфармацыі, прапаноў і матэрыялаў да дакладаў і рэзалюцый.
• Абмеркаванне магчымасці правядзення сумесных сайд-івэнтаў у рамках ПАРЭ.

4. Палітычныя групы
• Далучэнне чальцоў дэлегацыі да трох найбуйнейшых палітычных груп ПАРЭ: EPP/CD, ALDE і SOC у якасці пастаянных гасцей.
• Сустрэчы з кіраўнікамі груп.
• Дамоўленасць аб рэгулярных брыфінгах па Беларусі і магчымасці выступаў па тэматыцы павесткі ПАРЭ.
04/15/2025, 20:14
t.me/peofbelarus/827
Similar message chronology:
Newest first
Similar messages not found