⚡Сёння Юлія Юхно, прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі, выступіла на абласным кангрэсе прафсаюза FNP CISL Toscana.
Яна расказала пра актуальную сітуацыю ў Беларусі, пра дзейнасць асацыяцыі "Талака" і Народнай амбасады Беларусі ў Італіі, а таксама пра рэалізаваныя праекты і новыя ініцыятывы.
У сваім выступе яна заклікала далучацца да падтрымкі беларусаў у іх змаганні за свабоду і правы чалавека.