Your trial period has ended!
For full access to functionality, please pay for a premium subscription
Message
"Крывасуддзе" бярэцца за Стрыжака.

У бліжэйшую пятніцу мае распачацца завочны суд над кіраўніком BYSOL Андрэем Стрыжаком. Яго вінавацяць паводле 18 артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

"Маленькі чалавечак у сынтэтычнай мантыі, ў задушлівай зале Гомельскага "суда", пачне вялізарны працэс на якім паспрабуе ацаніць увесь маштаб таго, што мы нарабілі нашай з вамі салідарнасцю", - піша Андрэй Стрыжак у сваім ФБ. Ён прапанаваў падпісчыкам зрабіць стаўкі, і ўгадаць, якім будзе вырак: "З мяне цікавы артэфакт у падарунак таму, ці той, хто будзе бліжэй да правільнага выніка (прыз атрымае стаўка, што была зробленая першай і была максімальна блізкая да выніку)".

📍👉 Каб узяць удзел у гульні, зрабіце любы данат на каманду, напішыце свой прагноз пад пастом.
📍👉 Падпісвайцеся на наш buymeacoffee! Там ёсць прызы і падарункі!
04/14/2025, 22:29
t.me/bysol/6443
Similar message chronology:
Newest first
Similar messages not found