Your trial period has ended!
For full access to functionality, please pay for a premium subscription
VI
Гомельская Вясна
https://t.me/viasnahomel
Channel age
Created
Language
Belarusian
2.55%
ER (week)
18.8%
ERR (week)

Канал праваабарончага сайта "Гомельская вясна"

Бот Гомельскай Вясны - @Homiel_Bot

Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»:Гомель — @homelspring

Messages Statistics
Reposts and citations
Publication networks
Satellites
Contacts
History
Top categories
Main categories of messages will appear here.
Top mentions
The most frequent mentions of people, organizations and places appear here.
🏡 Вёска Пагост прадстаўляе Беларусь на міжнародным конкурсе ААН Best Tourism Village!

Пагост (Жыткавіцкі раён) трапіў у спіс прэтэндэнтаў невыпадкова: тут штогод праводзяць адметны абрад «Юраўскі карагод», які ў 2019 годзе ўнеслі ў Спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА.

📅 Абрад адбываецца 6 мая, у дзень Юр’я, і ўяўляе сабой спалучэнне старажытных язычніцкіх і хрысціянскіх традыцый. Ён азначае абуджэнне прыроды і пачатак сельскагаспадарчага года.

👵 40 гадоў таму традыцыю аднавіла мясцовая жыхарка Кацярына Панчэня. У 2023 годзе яе не стала, але мясцовыя працягваюць справу яе жыцця.

🌾 У Нацагенцтве па турызме ўпэўнены: удзел Пагоста ў конкурсе прыцягне ўвагу да беларускай культурнай спадчыны і пакажа замежным турыстам прыгажосць сельскіх рэгіёнаў краіны.
05/10/2025, 18:14
t.me/viasnahomel/12336 Permalink
❗️Беларусь – самая небяспечная і самая несвабодная для прэсы краіна ў Еўропе. Міжнародная журналісцкая арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” (RSF) апублікавала даследаванне Сусетнага індэксу свабоды прэсы на 2025 год.

На сёняшні дзень у Беларусі ў вязніцах трымаюць 40 журналістаў і супрацоўнікаў СМІ. Двое зняволеных журналістаў – з Гомеля.

Чытаць больш дэталёва.
05/10/2025, 12:09
t.me/viasnahomel/12335 Permalink
⚡️ БАЖ і Марыя Калеснікава атрымалі Прэмію Гюнтэра Вальрафа 🏆 — прэстыжную нямецкую ўзнагароду за свабоду прэсы і правы чалавека!

🎤 Прама зараз у Кёльне намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі трымае ў руках партрэт зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай — і атрымлівае ўзнагароду ад імя ўсіх беларускіх медыйшчыкаў.

🗣 «Патрабаванне вызваліць журналістаў павінна гучаць на ўсіх міжнародных пляцоўках. Яны — закладнікі сваёй прафесіі. У цэнтры Еўропы як мінімум 1200 палітзняволеных, сярод якіх 40 журналістаў», — кажа Гарэцкі.
05/09/2025, 19:38
t.me/viasnahomel/12334 Permalink
📈 У Беларусі ўсё часцей пераследуюць за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

У краіне рэзка ўзрасла колькасць крымінальных спраў па артыкуле 361-4 КК («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»).

🔍 У некаторых выпадках не існуе прамых доказаў сувязі чалавека з групамі, якія ўлады лічаць экстрэмісцкімі, але гэта не спыняе палітычны пераслед. Дастаткова падазрэння або кантакту — і гэта ўжо прычына для крымінальнай справы.

Улады працягваюць:
— пашыраць спісы экстрэмісцкіх і тэрарыстычных арганізацый;
— забараняць дзейнасць ініцыятываў;
— крыміналізаваць удзел, стварэнне і нават звычайнае ўзаемадзеянне з імі.

📊 Па дадзеных праваабаронцаў, не менш за 254 чалавекі ужо асуджаныя менавіта за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

⚠️ Абвінавачанні ў «экстрэмізме» сталі ўніверсальным інструментам у барацьбе з іншадумствам у Беларусі.
05/09/2025, 18:49
t.me/viasnahomel/12333 Permalink
Repost
88
🎥«Цень радасці»: Фільм «Вясны» пра рэсацыялізацыю былога палітвязня

Праваабарончы цэнтр «Вясна» прэзентуе кароткаметражны фільм «Цень радасці» пра 36-гадовага былога палітвязня Артура, які пасля трох гадоў зняволення пачаў жыццё з нуля ў Польшчы. Праз яго вочы глядач бачыць цяжкасці адаптацыі: моўны бар’ер, пошук працы, сацыяльную ізаляцыю, настальгію па радзіме і спробы захаваць надзею.

«У мяне да гэтага часу — быццам бы як 11 месяцаў таму я выйшаў — а ў мяне да гэтага часу пачуццё параноі захоўваецца, хай яно і фаніць дзесьці там на заднім плане, але яно ёсць, яно не праходзіць».

Фільм мае ангельскія, польскія і рускія субтытры.

https://youtu.be/7NFiKmvLblc
05/09/2025, 18:31
t.me/viasnahomel/12332 Permalink
♦️ Высветлілася, дзе улады трымаюць палітзняволенага прадпрымальніка з Гомеля.

Яго рэпрэсавалі яшчэ ў 2023 годзе. Цяпер стала вядомым месца, дзе ўлады яго ўтрымліваюць.

Чытаць падрабязнасці ⬅️
05/09/2025, 15:47
t.me/viasnahomel/12331 Permalink
🟥 Паведаміць праваабронцам прозвішчы вызваленых па памілаванні палітвязняў з Гомельшчыны можна па кантактах рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»:
Гомель — @homelspring; Светлагорск — @svietlahorskspring.

♦️Калі вам вядома пра людзей з іншых рэгіёнаў, якія выйшлі на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам:
Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring.
🤍❤️🤍
05/09/2025, 11:43
t.me/viasnahomel/12330 Permalink
Repost
79
🗣Паведамляйце праваабронцам прозвішчы вызваленых па памілаванні палітвязняў

7 траўня стала вядома пра вызваленне 42 палітвязняў па памілаванні — паведамлялася, што сярод іх 18 жанчын і 24 мужчыны.

Папярэдняя хваля памілаванняў палітвязняў адбылася 24 студзеня 2025 года. Тады вызвалілі восем чалавек, з якіх тры жанчыны. Усяго на сённяшні момант з ліпеня 2024 года па памілаванні вызвалілі 300 палітвязняў.

🔹Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
05/09/2025, 11:20
t.me/viasnahomel/12329 Permalink
9 траўня ў Беларусі адзначаюць Дзень Перамогі, хаця ў іншых еўрапейскіх краінах днём памяці пра сканчэнне Другой Сусветнай вайны ў Еўропе лічыцца 8 траўня, калі ў Берліне быў падпісаны акт капітуляцыі нацысцкай Нямеччыны перад саюзнікамі антыгітлераўскай кааліцыі. Улады Беларусі правалы ў эканоміцы і аўтарытарны лад імкнуцца схаваць ідэалогіяй культу перамогі СССР у так званай Вялікай Айчыннай вайне, як назвалі ў СССР частку Другой Сусетнай вайны, калі пачатковыя саюзнікі СССР і Трэці Рэйх пасварыліся і Рэйх напаў на Саветы. У апошнія гады “пабедабесіе” ўладаў Беларусі дасягнула гратэскных формаў. Пры гэтым сама Беларусь стала суагрэсарам у найбуйнейшай вайне ў Еўропе пасля Другой Сусветнай – паўнамаштабнай вайне, якую Расія з дапамогай Беларусі распачала супраць Украіны.
9 траўня варта выкарыстаць не для бравурных парадаў і гучных лозунгаў, а для таго, каб нагадаць пра жахі тае вайны і пабачыць вельмі яскравыя паралелі з вайной цяперашняй, дзе расійцы дэманструюць свае сапраўды нацысцкія погляды і дзеянні.
05/09/2025, 06:52
t.me/viasnahomel/12328 Permalink
🌷🌷🌷Дзесяць палітзняволеных жанчын у траўні сустрэнуць свае дні нараджэння ў гомельскай жаночай калоніі № 4.

Павіншуйце іх паштоўкай, лістом або тэлеграмай.

Даты і імёны ТУТ 👈
05/08/2025, 20:39
t.me/viasnahomel/12327 Permalink
💥 Улады прызналі Instagram пра палітзняволеную праваабаронцу Насту Лойку «экстрэмісцкім»

Instagram-акаўнт @let_nasta_go, створаны для падтрымкі палітзняволенай праваабаронцы Насты Лойкі, уключаны ў «спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Проста за тое, што людзі не забыліся пра яе і патрабуюць свабоды.

У тым жа спісе апынуліся:
▪️ Facebook kalinouskipolk
▪️ Telegram-канал «Мінскі Абласны Савет БССР»
▪️ Instagram galya_remishkina, dushi_jabatek
▪️ YouTube-канал Basta!
▪️ TikTok-акаўнты «Антитаракан» і Aliaksandr Apeikin
▪️ Праект MIDGARD ASYLUM

Хто такая Наста Лойка?
Праваабаронца, якую затрымалі ў 2022-м. У 2023-м — далі 7 гадоў калоніі. Суд быў закрыты. Афіцыйна — за «распальванне варожасці». Насамрэч — за даклад пра пераслед анархістаў і левых актывістаў. У ім крытыкавалі міліцыю. І гэтага хапіла, каб забраць ёйную свабоду.
05/08/2025, 18:20
t.me/viasnahomel/12326 Permalink
♦️Рэчыцкі міліцэйскі канал у Telegram падначвае экс-праваабаронцу за тое, што лекаваўся ў дзяржаўнай лякарні.

“в стране построен такой рэжым, что помощь от государства оказывается даже тем, кто ее вовсе не заслуживает!”, - пішуць рэчыцкія карнікі.

Падрабязнасці ТУТ 👈
05/08/2025, 16:48
t.me/viasnahomel/12325 Permalink
Repost
1
88
⁉️Што можна зрабіць да Дня палітвязняў 21 траўня?

• Напішы ліст палітвязню;
• Распавядзі пра палітвязня ў сацсетках, каб зрабіць іх больш бачнымі;
• Ахвяруй правераным фондам і ініцыятывам;
• Распавядзі, як цябе падтрымлівалі ў зняволенні;
• Удзельнічай у акцыях памяці і салідарнасці;
• Прычапі да адзення «жоўтую бірку экстрэміста» ў знак салідарнасці з палітвязнямі ці надзень на акцыю што-небудзь жоўтага колеру;
• Прыдумай свой акт салідарнасці і далучайся да Дня палітвязняў!

❗️Памятайце пра правілы бяспекі. Далучайцеся да салідарных дзеянняў, толькі калі гэта бяспечна для вас.

🔹Cалідарнасць супраць рэпрэсій! 21 траўня — Дзень палітвязняў
05/08/2025, 16:40
t.me/viasnahomel/12324 Permalink
♦️Улады парушылі права светлагорца на свабоду выказвання меркаванняў і права на тое, каб ягоная справа была разгледжаная публічным і бесстароннім судом, гарантаваныя артыкуламі 19 і 10 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. І яшчэ дадакова абмежавалі ягоныя правы, абвясціўшы "экстрэмістам"

✔️Жыхара Светлагорска, зняволенага за выказанае меркаванне пра Лукашэнку, улады абвясцілі “экстрэмістам”.

Чытаць больш дэталёва.
05/08/2025, 14:05
t.me/viasnahomel/12323 Permalink
🟥 У карных установах горада Гомеля станам на 1 траўня ўлады трымалі 133 чалавекі, вызнаных праваабарончай супольнасцю Беларусі палітычнымі зняволенымі.

Паіменныя спісы палітвязняў у кожнай вязніцы абласнога цэнтра:

➡️ Калонія № 4

➡️ ПУАТ № 17

➡️ СІЗА № 3
05/08/2025, 11:04
t.me/viasnahomel/12322 Permalink
Repost
1
87
🌿Cалідарнасць супраць рэпрэсій! 21 траўня — Дзень палітвязняў

Праваабарончы цэнтр «Вясна» вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі на знак памяці з загінулым у калоніі Вітольдам Ашуркам. Гэта ўжо чацвёртая гадавіна смерці палітвязня. З таго часу за кратамі памерлі яшчэ шасцёра чалавек. Усе яны — ахвяры рэжыму, для якога салідарнасць стала злом.

У Беларусі каля 1200 чалавек несправядліва ўтрымліваюцца ў няволі па палітычных матывах. Іх імёны цяпер не так часта не гучаць у навінах, сацсетках, на міжнародных трыбунах, як раней, але яны — ёсць. Таму сёлета тэма Дня палітвязняў Беларусі — салідарнасць, каб паказаць, што людзі за кратамі не забытыя.

Падтрымліваць палітвязняў сёння — значыць захоўваць чалавечнасць у нечалавечых умовах. Кожны ліст, кожная згадка, кожны жэст падтрымкі — гэта крок да свабоды. Гэта доказ таго, што салідарнасць жыве.

Праўда — не экстрэмізм, а салідарнасць — не злачынства!

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117913
05/07/2025, 18:38
t.me/viasnahomel/12321 Permalink
Пацверджаная інфармацыя пра вызваленне палітвязня з Гомеля. Імаверна, яго вызвалілі праз “памілаванне”

Яго затрымалі пры спробе выехаць у Літву і асудзілі паводле палітычных матываў

✅ Чытаць болей
05/07/2025, 16:32
t.me/viasnahomel/12320 Permalink
Repost
3
86
⚡️Памілавалі яшчэ 42 палітвязняў

Паведамляецца, што сярод іх 18 жанчын і 24 мужчын. 13 з іх маюць хранічныя захворванні, адзін мае інваліднасць.

У 24 асуджаных ёсць непаўналетнія дзеці, двое — шматдзетныя. Дзесяць асоб старэйшых за 50 гадоў, адзін дасягнуў пенсійнага ўзросту.

🔹Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
05/07/2025, 16:27
t.me/viasnahomel/12319 Permalink
Repost
1
71
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»

🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.

📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring

❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org

⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
05/07/2025, 12:35
t.me/viasnahomel/12318 Permalink
Repost
120
💡 Анлайн-дыскусія «Каштоўнасці правоў чалавека: ці сапраўды пад пагрозай?»

🕒 9 траўня 15:30 CET (16:30 Мінск)
📍 Анлайн (Zoom) | ⏳ Працягласць: 1,5 гадзіны

У апошнія гады каштоўнасці правоў чалавека — годнасць, роўнасць, свабода — усё часцей трапляюць пад ціск. Мы прапануем разам паразважаць, што адбываецца з публічным успрыняццем гэтых ідэяў і ці застаецца для іх месца ў сучасным свеце.

💬 У размове з Кацярынай Дзяйкала, Таццянай Зіняковай, Кацярынай Кузняцовай, Наталляй Мацкевіч і іншымі разумнымі людзьмі абмяркуеце:
— што мяняецца ў каштоўнаснай парадыгме;
— ці ёсць яшчэ інстытуцыйная апора;
— як выглядае будучыня — распад ці пераасэнсаванне?

📌 Удзел бясплатны, але з верыфікацыяй дзеля бяспекі. Спасылка для ўдзелу дасылаецца верыфікаваным удельні_цам непасрэдна перад мерапрыемствам.

✍️ Калі хочаш далучыцца — зарэгіструйся загадзя тут!
05/07/2025, 10:53
t.me/viasnahomel/12317 Permalink
У Гомелі прадавачак прымусілі насіць пілоткі, а ў крамах стварылі “пабедныя” куткі з гарэлкай, тушонкай і вуглём.

На наш бот зваротнай сувязі адзін з чытачоў нашага канала паведаміў, што ў гомельскіх крамах прадавачкі сталі працаваць у пілотках вайсковай формы савецкіх войскаў. Калі наш чытач паспрабаваў падначыць адну з такіх блазнаватых прадавачак пытаннем, ці адчувае яна сябе ў акопе на перадавой, тая адказала, што гэта абавязалаўка ад адміністрацыі горада. Прычым, у пілотках загадана працаваць нават прадаўцам у прыватных крамах.
А ў іншай краме наш чытач заўважыў тэматычны куток, які мусіць асацыявацца з савейцкай перамогай у Другой Сусветнай вайне, якую, дарэчы, СССР распачаў у саюзніцтве з Трэцім Рэйхам у верасні 1939-га. На “пабедным” стале гандляры выставілі 5 пляшак гарэлкі, гранёную шклянку, з паўсотні бляшанак тушонкі, паўбохана чорнага хлеба і тры мяшкі дрэўнага вуглю.

❗️Паведамляйце ў наш бот пра палітычныя затрыманні, суды, парушэнні вашых правоў, а таксама розную цікавую інфармацыю.
05/06/2025, 19:09
t.me/viasnahomel/12316 Permalink
♦️Праваабаронцы даведаліся, дзе ўлады ўтрымліваюць палітвязня з Гомельскага раёна.

Летась у траўні ў Гомельскім абласным судзе рэпрэсавалі цэлую сям'ю з вёскі Грабаўка Гомельскага раёна - маці і бацьку Ларысу і Васіля Прохаравых, а таксама іхняга сына Паўла Прохарава ды яшчэ дваіх людзей. Сваякоў Прохаравых карныя органы развезлі ў вязніцы па розных куточках Беларусі.

Дзе карнікі трымаюць Паўла Прохарава ⬅️
05/06/2025, 18:39
t.me/viasnahomel/12315 Permalink
https://www.youtube.com/watch?v=nQl0sUVj8Xw
05/06/2025, 13:47
t.me/viasnahomel/12314 Permalink
Repost
3
131
📣 Нагадваем: сёння дэдлайн!

Хочаш нарэшце разабрацца, што такое правы чалавека і як дзейнічаць у іх абарону?
Тады табе на Уводны курс "Тэрыторыя правоў" ад Беларускай Праваабарончай школы ў Вільні!

Калі? 29 траўня – 1 чэрвеня 2025
Дзе? Вільня, Літва
Пра што? Асновы правоў чалавека, роўнасць, недыскрымінацыя, дзеянне ў абарону — усё простай мовай і праз практыку.

✅ Удзел бясплатны, арганізатары пакрываюць праезд, пражыванне і харчаванне.
⚠️ Візавая падтрымка не прадугледжана.

⏰ Падаць заяўку можна толькі да канца сённяшняга дня — 5 траўня!

👉 Спасылка, каб далучыцца да Уводнага курса тут!
05/05/2025, 14:12
t.me/viasnahomel/12313 Permalink
Маладзёну з-пад Гомеля, які прайшоў катаванні ў Беларусі за актыўнасць брата, патрэбная дапамога на адаптацыю за мяжой.

Фонд салідарнасці BYSol адкрыў персанальны збор на дапамогу.

19-гадовага Дзмітрыя Стагурскага ў лютым затрымалі і зняволілі ў ізалятар часовага ўтрымання Гомельскага УУС, абвінаваціўшы ў так званым “распаўсюдзе экстрэмізму” за падпіску на нейкі забаронены ўладамі канал. Там хлопец зазнаў катаванні.

Пра тое, што з ім тады адбывалася Дзмітрый распавядаў “Гомельскай Вясне”. ✅Чытаць болей
05/04/2025, 19:52
t.me/viasnahomel/12312 Permalink
«Агент СБУ» з Рэчыцы? Што вядома пра беларуса, якога Расія абвінавачвае ў падрыхтоўцы тэракту

📌 Біяграфія, фота, дэталі справы — сабралі ўсё, што змаглі знайсці

Расійскія ўлады заявілі пра затрыманне ў Ханты-Мансійску грамадзяніна Беларусі — 48-гадовага . Яго, разам з двума іншымі (украінцам і малдаванінам), абвінавачваюць у падрыхтоўцы тэракту супраць расійскага вайскоўца. Па словах СК РФ, выбуховае прыстасаванне нібыта спрацавала падчас зборкі, у выніку чаго пацярпелі пяць чалавек, у тым ліку і самі абвінавачаныя.

📌 Што вядома пра Андрэя Сакалоўскага-Станкевіча:

▪️ Нарадзіўся ў Рэчыцы

▪️ Вучыўся ў рэчыцкіх школах №6 і №7

▪️ У 1998-м паступіў у ГДУ імя Скарыны на геолага-геаграфічны факультэт

▪️ У 2018-м адкрыў ІП па гандлі прадуктамі і цыгарэтамі, які быў ліквідаваны ў 2023-м

▪️ Апошнім часам, мяркуючы па сацсетках, жыў у Ніжневартаўску (РФ)

Расейскія праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што Андрэй, як і двое чалавек, затрыманых разам з ім, былі «агентамі ўкраінскіх спецслужбаў».
05/03/2025, 17:37
t.me/viasnahomel/12311 Permalink
Repost
122
🎓 Стыпендыя на дыстанцыйную магістратуру па правах чалавека!

Institute of Commonwealth Studies сумесна з Commonwealth Scholarships Commission абвяшчае прыём на MA in Human Rights — анлайн-праграму для тых, хто хоча працаваць у сферы правоў чалавека.

⚡️ Гэта практыка-арыентаваная магістратура, якая дае не толькі тэорыю і прававую базу, але і навыкі для працы ў рэальных умовах.

🇬🇧 Фінансуецца Міністэрствам замежных спраў Вялікабрытаніі (FCDO), стыпендыя прызначана для грамадзян краін з нізкім і сярэднім узроўнем даходу з Садружнасці Нацый.

🟠 Што важна?
– Спачатку трэба атрымаць прапанову на ўдзел у праграме MA (рэкамендаваны дэдлайн: 9 траўня 2025)
– Пасля гэтага падаць заяўку на стыпендыю праз спецыяльны партал да 20 траўня 2025

👉 Падрабязнасці і патрабаванні можна знайсці тут!
05/03/2025, 16:12
t.me/viasnahomel/12310 Permalink
📌 Жыхар Рагачова вызнаны палітычным зняволеным

Праз вялікую колькасць новых зняволеных паводле дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса 1 траўня праваабарончая супольнасць Беларусі змушаная была прыняць чарговую заяву, у якой вызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ восем чалавек, якіх улады трымаюць за кратамі з палітычных матываў. Сярод іх ёсць адзін жыхар Гомельскай вобласці.

✅ Хто ён і за што быў пакараны — чытайце ў нашым артыкуле
05/02/2025, 15:38
t.me/viasnahomel/12309 Permalink
❗️ Генпракуратура адхіліла скаргу праваабаронцы Леаніда Судаленкі на завочны прысуд

Вось, як праваабаронца пракаментаваў тое, што адбылося:

«Генеральная пракуратура адхіліла маю наглядную скаргу пра завочнае ў 2024 годзе пазбаўленне волі на 5 гадоў ва ўмовах строгага рэжыму. Падставай для пераследу сталі інтэрв’ю, у якіх я распавядаў пра парушэнні ў пенітэнцыярнай сістэме Беларусі.

У адказе намесніка генеральнага пракурора Аляксея Стука сцвярджаецца, што мае інтэрв’ю былі размешчаныя на сайтах, прызнаных у Беларусі «экстрэмісцкімі фарміраваннямі», у тым ліку Вясна. Правы чалавека ў Беларусі / Viasna. Human rights in Belarus, Белсат TV, Радыё Свабода, charter97.org і Наша Ніва. Пры гэтым нават мае выказванні, зробленыя за мяжой пра ўмовы ўтрымання ў беларускіх турмах, таксама былі прызнаныя «садзеяннем экстрэмісцкай дзейнасці».

Генпракуратура адхіліла довады пра парушэнне маіх канстытуцыйных правоў, уключаючы прынцып спаборнасці, права на абарону і справядлівае судовае разбіральніцтва, заяўляючы, што пры завочным судзе «закон быў выкананы».

Я называю адмову Генпракуратуры дэманстрацыяй прававога нігілізму: «Генпракуратура не аспрэчвае змест маіх словаў – яны проста кажуць: гаварыць нельга. Нават за межамі краіны. Гэта абсурд. Але я выкарыстаў усе ўнутраныя сродкі прававой абароны і цяпер іду далей – у Канстытуцыйны суд і міжнародныя інстанцыі. Мая барацьба працягваецца». ✅Падрабязней тут
05/02/2025, 10:23
t.me/viasnahomel/12308 Permalink
🙄 Як ідэолагі зрабілі дзень барацьбы за свае працоўныя правы проста "днём працы"

Пасля таго, як абрынулася савецкая ідэалагічная мадэль і 1 траўня перасталі ладзіць дэманстрацыі на цэнтральных плошчах беларускіх гарадоў, колішні святочны дзень ператварыўся ў дапаўняльны выходны, калі можна паехаць у вёску ці на лецішча, каб выканаць нейкую веснавую працу, альбо проста адпачыць на прыродзе. Але ж сапраўдны сэнс гэтага дня – у барацьбе за свае працоўныя правы, якая, на жаль, актуальная і ў цяперашняй Беларусі.

✅ Які сапраўдны сэнс свята — чытайце ў нашым матэрыяле
05/02/2025, 10:17
t.me/viasnahomel/12307 Permalink
♦️Суд у Светлагорску ўвайшоў у пал і рэпрэсаваў яшчэ тры крыніцы інфармацыі.

За тры дні да таго гэтая карная інстанцыя ўжо абвяшчала “экстрэмісцкімі” два інфармацыйныя рэсурсы, якія не маюць аніякага дачынення да Светлагорска.

А 24 красавіка суд Светлагорскага раёна прыняў чарговы захад непрапарцыянальнага абмежавання свабоды выказвання меркаванняў. Ён вырашыў вызнаць “экстрэмісцкімі матэрыяламі” тры крыніцы інфармацыі на розных інтэрнэт-пляцоўках – у Instagram, TikTok і YouTube. ✅ Падрабязней тут
05/01/2025, 15:39
t.me/viasnahomel/12306 Permalink
🔴 Праваабаронцы даведаліся пра яшчэ аднаго палітвязня з Гомеля, вызваленага летась праз памілаванне. Яўгена Емяльянава улады з палітычных матываў утрымлівалі мужчыну ў калоніі ў Шклове. ✅ Падрабязней тут
05/01/2025, 15:31
t.me/viasnahomel/12305 Permalink
Repost
2
67
💔Amnesty International: «У 2024 годзе ўлады працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі»

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прэзэнтавала чарговы даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў свеце ў 2024 годзе. Асобная ўвага ў ім надзяляецца парушэнням правоў чалавека ў Беларусі.

Праваабаронцы адзначылі: знаходзячыся ў асноўным у міжнароднай ізаляцыі, у 2024 годзе Беларусь працягвала эканамічнае, палітычнае, дыпламатычнае і ваеннае ўзаемадзеянне з Расіяй. Працягвалася рыторыка пра знешнія пагрозы з боку суседніх дзяржаваў-чальцоў ЕС і Украіны, а ўзброеныя сілы Беларусі праводзілі дзейнасць, публічнай мэтай якіх з'яўлялася падрыхтоўка да ваеннай канфрантацыі.

У кастрычніку Спецыяльны дакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі заявіў, што ўзаемадзеянне краіны з сістэмай ААН па правах чалавека «дасягнула найніжэйшай гістарычнай кропкі».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117862
05/01/2025, 15:20
t.me/viasnahomel/12304 Permalink
Repost
2
97
🔔 Што апошнія лісты асуджаных да смерці могуць расказаць пра жыццё

Калі чалавек глядзіць у вочы смерці, яго апошнія словы часта становяцца найшчырасцейшым сведчаннем пра сэнс жыцця. На аснове аналізу апошніх лістоў людзей, асуджаных да смяротнага пакарання, даследчыкі і даследчыцы заўважылі: перад абліччам смерці людзі радзей скардзяцца на боль ці страх. Яны пішаць пра любоў, падзяку, выбачэнне і надзею.

Даследаванні таксама сведчаць: калі мы прымаем абмежаванасць часу і ўспрымаем жыццё як каштоўны дар, то пачынаем больш шанаваць тое, што сапраўды важна.

Лісты асуджаных паказваюць, што галоўнае для чалавека — гэта сувязі з іншымі: сяброўства, сям’я, каханне. І нават у апошнія моманты людзі імкнуцца падтрымліваць іншых і захоўваць чалавечнасць.

Я люблю вас і заўсёды буду любіць. Няхай мая смерць не разбурыць вашага сэрца, а напоўніць яго верай у жыццё.

Прашу прабачэння перад усімі, каму прынёс боль. Я паміраю з надзеяй на прабачэнне і з жаданнем, каб вы жылі шчасліва.

Не бойцеся суму. Слёзы — гэта сведчанне любові. Я з вамі нават пасля таго, як мяне не стане.

Самым каштоўным у жыцці былі для мяне моманты з тымі, каго я люблю. Гэта тое, што я забяру з сабой.

Няхай мой апошні подых будзе малітвай за мір і надзею для ўсіх, хто яшчэ жыве.

Гэтыя гісторыі нагадваюць нам: нават ва ўмовах крайняй несправядлівасці і жорсткасці чалавечая годнасць, любоў і надзея застаюцца жывыя.

🔗 Чытаць артыкул цалкам.
05/01/2025, 14:12
t.me/viasnahomel/12303 Permalink
Repost
1
99
⏰ Сёння — апошні дзень падачы заявак!
Хочаш навучыцца разбірацца з канфліктамі без гвалту і стрэсу?

💥 Праграма (Ня)згода ў дзеянні ад БНМС «РАДА» — гэта:
🔹 практыка і кейсы,
🔹 афлайн і анлайн сустрэчы,
🔹 ментарская падтрымка,
🔹 бясплатны ўдзел.

📅 Падай заяўку да канца дня — і зрабі крок да разумення сябе і іншых!
05/01/2025, 08:46
t.me/viasnahomel/12302 Permalink
Repost
2
1
77
📝Праваабаронцы просяць адмовіцца ад дыскрымінацыі ў будучым законе аб амністыі

Восем праваабарончых арганізацый звярнуліся да Палаты прадстаўнікоў перад разглядам праекта закона «Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне». Копію звароту накіравалі ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Адміністрацыю прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У звароце ўздымаецца пытанне аб тым, каб адмовіцца ад дыскрымінацыйнага падыходу і распаўсюдзіць дзеянне амністыі на ўсіх асоб, асуджаных паводле так званых «злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці».

Праваабаронцы перакананыя, што падобнае рашэнне стане праявай палітычнай дальнабачнасці, гуманізму і павагі да фундаментальных правоў чалавека, неабходным для пераадолення глыбокага нацыянальнага крызісу і прасоўвання Беларусі ў бок міру, справядлівасці і паступовага аднаўлення прававой дзяржавы.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117863
04/30/2025, 16:41
t.me/viasnahomel/12301 Permalink
❗️ Палітзняволеная Вікторыя Кульша распачала бестэрміновую галадоўку

Пра гэта паведаміла Паліна Шарэнда-Панасюк, якая сядзела з Вікторыяй у Рэчыцкай калоніі:

«Вікторыя Кульша з моманту знаходжання ў СІЗА-3 Гомеля распачала бестэрміновую галадоўку! Гэта будзе яе шостая галадоўка ў зняволенні, гэтым разам – да канца: альбо мы даможамся яе вызвалення, альбо яна загіне!».

Рэжым працягвае здзекавацца з Вікторыі: пятая ❗️ крымінальная справа, чацвёрты ❗️ суд па артыкуле 411 – за нібыта «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».

Паліна згадвае, у якім стане пакідала Вікторыю ў калоніі №24:

«Яна выглядала як жывы нябожчык: бляклага колеру скура, моцна схуднелая, ледзьве ішла, у яе быў вялізны ацёк твару. Я ведала, што на той момант праз папярэднія галадоўкі і жахлівыя катаванні бясконцымі ШІЗА ў яе распачаліся вельмі цяжкія праблемы з сэрцам, ныркамі, гінекалогіі – ажно да крывацёкаў».

Вікторыя была затрыманая за адміністраванне чату «Кіроўцы 97%» яшчэ ў 2020 годзе. З таго часу – бесперапынны пераслед, шматлікія суды, спагнанні, і новая справа напярэдадні чаканага вызвалення 6 красавіка 2025.
04/30/2025, 11:51
t.me/viasnahomel/12300 Permalink
❗️ Леанід Судаленка зноў стаў мішэнню для пераследу: супраць яго распачалі новыя справы

Гэтым разам за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Служкі Лукашэнкі сцвярджаюць, што гэта — паўторнае правапарушэнне.

Інфармацыя з’явілася на яго старонцы ў Facebook.

«9 красавіка заведзена справа за стварэнне і публікацыю 28.05.2024 відэа «Вясна прыйдзе» на YouTube-канале «Viasna96».

Яшчэ дзве справы ўзбудзілі 20 і 24 лютага — за ўдзел у перадачы «Палітбомонд» на YouTube-канале «6TV Bielarus», які рашэннем старшыні КДБ ад 29.11.2023 г. прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем».

Маё хадайніцтва аб допыце праз відэасувязь было адхілена. Беларускае заканадаўства, маўляў, не прадугледжвае магчымасці такога фармату допыту для падазраваных. Мне прапанавана з’явіцца ў Следчы камітэт да 5 мая».
04/30/2025, 11:26
t.me/viasnahomel/12299 Permalink
Суд у Светлагорску рэпрэсаваў навінавыя суполкі ў Instagram і TikTok

У аноўленым так званым “Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў”, які вядзе Міністэрства інфармацыі, з’явіліся інфармацыйныя рэсурсы, на карыстанне інфармацыяй з якіх забарона накладзеная праз рашэнне суда Светлагорскага раёна.

✅ Чытаць болей
04/29/2025, 13:41
t.me/viasnahomel/12298 Permalink
Repost
1
106
🎯 Падача заявак на 14-ю Усходнееўрапейскую акадэмію сацыяльнай дэмакратыі: «Усе вочы — на Савет Еўропы!»

Што вас чакае?
1️⃣ Сустрэчы з прадстаўнікамі Савета Еўропы і эксперт_камі
2️⃣ Абмеркаванне выклікаў у сферы правоў чалавека, дэмакратыі і ролі грамадзянскай супольнасці
3️⃣ Нэтворкінг з маладымі лідарамі і лідаркамі з усяго рэгіёна

Чаму варта ўдзельнічаць?
🟡 Паглядзіце, як працуе «Страсбургскі бурбалка» знутры
🟡 Атрымаеце практычныя веды пра еўрапейскія інстытуты
🟡 Станеце часткай сеткі актыўных маладых спецыялістаў

💬 Працоўная мова акадэміі — англійская. Удзел бясплатны: усе выдаткі пакрывае Фонд Фрыдрыха Эберта.

Хто можа падавацца?
✔️ Грамадзян_кі Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны ці Германіі
✔️ Узрост: 23–35 гадоў
✔️ З досведам у сферах еўрапейскай інтэграцыі, грамадзянскай супольнасці, пабудовы дэмакратыі або сацыяльнай справядлівасці
✔️ Якія вольна валодаюць англійскай мовай

Даты: 22–27 чэрвеня 2025
Дзе: Страсбург, Францыя
Дэдлайн падачы заявак ўжо сёння!: 29 красавіка 2025 (23:59 CET)

📍 Даведацца больш і падаць заяўку тут!
04/29/2025, 12:38
t.me/viasnahomel/12297 Permalink
❗️ Паліна Шарэнда-Панасюк трапіла пад новы крымінальны пераслед

У дачыненні да былой палітзняволенай завялі яшчэ дзве крымінальныя справы – за «ухіленне ад прэвентыўнага нагляду» і «заклікі да санкцыяў». У гэты ж час яе старонка ў Facebook была заблакаваная.

Пра гэта паведаміў яе муж Андрэй Шарэнда. Паводле яго, ужо адбыліся допыты сваякоў Паліны.

Таксама ён мяркуе, што Facebook двойчы заблакаваў акаўнты Паліны праз скаргі ад прадстаўнікоў улады.
04/29/2025, 12:11
t.me/viasnahomel/12296 Permalink
Repost
2
77
⁉️Маўчанне адваката: ці заўсёды гэта здрада?

Часта сваякі абвінавачанага сутыкаюцца з тым, што адвакат адмаўляецца распавядаць падрабязнасці справы. Гэта не заўсёды з'яўляецца прыкметай лаяльнасці да ўладаў. Праблема — у заканадаўстве.

«Гэтае пытанне не ўрэгулявана на дастатковым узроўні Крымінальна-працэсуальным кодэксам і заканадаўствам аб адвакатуры, калі размова не ідзе аб непаўналетнім абвінавачаным. Як адзначалася, у выпадку адабрання падпіскі аб неразгалошванні адвакат наогул нічога не можа паведаміць нікому без дазволу следчага і ці суддзі пад пагрозай крымінальнага пераследу. У іншых выпадках адвакаты вымушаныя максімальна скарачаць зносіны з блізкімі падабароннага, каб не быць абвінавачанымі ў парушэнні, якое можа пацягнуць іх выключэнне з адвакатуры».

🔹«З адвакатам лепш»: Павел Сапелка тлумачыць, чаму нават у час рэпрэсій права на абарону мае значэнне
04/28/2025, 19:09
t.me/viasnahomel/12295 Permalink
♦️Чытайма на "Гомельскай Вясне". Галоўнае за мінулы тыдзень:

▪️ Пацверджаная інфармацыя пра вызваленне палітвязня з Чачэрска

▪️ Былому журналісту светлагорскага «Ранку» сабралі на слыхавы апарат

▪️ Палітзняволены Яўген Маранец на волі

▪️ У 2020 годзе разганяў мірных пратэстоўцаў у Гомелі, а ў 2025 стаў «Человеком года Витебщины»

▪️ Праваабаронцы зафіксавалі хвалю затрыманняў адміністратараў дарожных чатаў

▪️ Праваабаронцы даведеліся пра раптоўнае вызваленне палітвязня, якога мусілі засудзіць да працяглага зняволення
04/27/2025, 13:54
t.me/viasnahomel/12294 Permalink
♦️МУС абвясціла “экстрэмістам” жыхара Жлобіна, зняволенага з палітычных матываў

Залежны па працы ад Лукашэнкі чалавек засудзіў жлобінца да зняволення за абразу таго самага Лукашэнкі, а цяпер яго яшчэ і абвясцілі "экстрэмістам".

Чытаць падрабязней.
04/27/2025, 13:47
t.me/viasnahomel/12293 Permalink
🎂 Сёння «Вясна» святкуе свой Дзень народзінаў!

«Вясна» паўстала, каб быць побач у самыя цяжкія хвіліны. Каб абараняць, падтрымліваць і сведчыць пра праўду.

У гэты дзень мы гаворым дзякуй усім, хто верыць у годнасць, свабоду і справядлівасць. Дзякуй тым, хто побач, нават калі цяжка. Дзякуй тым, хто не здаецца.

🌿 «Вясна» – гэта надзея, што прабіваецца праз сцяну маўчання.

«Вясна» – гэта рука дапамогі, якая працягваецца нават у цемры.

«Вясна» – гэта вера, што праўда заўсёды мацней за страх.

«Вясна» – гэта мы ўсе разам. І мы працягнем змагацца.

💬 Салідарнасць – наша сіла. Праўда – наша зброя.
04/26/2025, 19:29
t.me/viasnahomel/12292 Permalink
🕯 26 красавіка – Дзень памяці Чарнобыльскай трагедыі

Роўна 39 гадоў таму, у ноч на 26 красавіка 1986 года, здарылася найбуйнейшая тэхнагенная катастрофа ў гісторыі чалавецтва – выбух на Чарнобыльскай АЭС.

Асабліва цяжкія наступствы закранулі Гомельшчыну – менавіта тут радыяцыйнае забруджванне было адным з самых моцных. Тысячы людзей страцілі дамы, здароўе і жыццё.

🔻 З Гомельскай вобласці ў небяспечнай зоне працавалі тысячы медыкаў, вайскоўцаў, інжынераў і валанцёраў.

Памятаем кожнага. Гонар і вечная памяць героям Чарнобыля! 🕊
04/26/2025, 18:46
t.me/viasnahomel/12291 Permalink
Repost
2
79
🔗Першыя палітзняволеныя і рэгістрацыя арганізацыі — як стваралася «Вясна»

У 1997 годзе ў краіне з’явіліся сапраўдныя палітзняволеныя — пасля адной з акцый пяцёра чалавек былі асуджаныя да абмежавання свабоды ў выглядзе «хіміі». Для гэтых людзей Алесь Бяляцкі збіраў грошы проста на адным з мітынгаў: хадзіў з вялікім поліэтыленавым пакетам (таму што грошы тады былі таннымі), і людзі наскідалі яму цэлы мех гэтых «зайчыкаў». Гэтыя грошы перадалі кожнаму «хіміку».

У лютым 1998 года была зарэгістравана мінская гарадская арганізацыя «Вясна 96». Рэгістрацыя цягнулася паўтара месяца. У 1998 годзе стала зразумела, што трэба пашырацца. Арганізацыя знайшла кантакты актывістаў з рэгіёнаў, якім цікавы правы чалавека. У 1999 годзе была зарэгістраваная рэспубліканская арганізацыя.

Ужо тады на яе пачаўся ціск: вобшукі, канфіскацыя тэхнікі, затрыманні і пратаколы.

🔹Праваабарончая дзейнасьць у Беларусі. Ад вытокаў да апошніх дзён

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
04/26/2025, 17:33
t.me/viasnahomel/12290 Permalink
♦️26 красавіка – дзень утварэння беларускага Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

У 1996 годзе менавіта ў дзень дзясятай гадавіны Чарнобыльскай аварыі, калі адбываліся масавыя акцыі, праваабарончы цэнтр пачаў сваю дзейнасць. І ў цяперашні час абарона правоў чалавека ў Беларусі актуальная як ніколі раней.

Чытаць болей тут
04/26/2025, 15:17
t.me/viasnahomel/12288 Permalink
🔴 Праваабаронцы даведеліся пра раптоўнае вызваленне палітвязня, якога мусілі засудзіць да працяглага зняволення.

Жыхара Гомеля Ігара Чарнавусава затрымалі 31 сакавіка 2023 года разам з Канстанцінам Гвоздзевым, Уладзімірам Каменнавым і Дзмітрыем Папковым. Іх абвінавацілі ў стварэнні “спячай ячэйкі экстрэмістаў” для супраціву кіроўнаму ў Беларусі рэжыму. Чарнавусава, Каменнава і Папкова зняволілі ў крымінальнай справе паводле трох артыкулаў Крымнальнага кодэкса: часткі 1 артыкула 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), ч. 1 і 2 арт. 361-4 (спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці), арт. 368 (абраза Лукашэнкі). ✅Падрабязней тут
04/26/2025, 15:09
t.me/viasnahomel/12287 Permalink
Repost
5
1
108
Як праваабаронцы "Вясны" змагаюцца за свайго лідара

Каб Алеся Бяляцкага вызвалілі з турмы, яго паплечнікі прыкладаюць шмат намаганняў. Напрыклад, праводзяцца сустрэчы на міжнародным узроўні, каб паўплываць на замежных палітыкаў (і каб тыя ў сваю чаргу паўплывалі на беларускі рэжым).

Пра частку такіх дзеянняў распавёў праваабаронца "Вясны" Леанід Судаленка, сам былы палітвязень. А таксама паразважаў над магчымасцямі палітычнай амністыі ў бліжэйшыя часы:
https://brestspring.org/tpost/z22uerdlz1

📸 На фота: Алесь Бяляцкі (злева) з Леанідам Судаленка (справа) ў 2018 годзе
04/25/2025, 18:12
t.me/viasnahomel/12286 Permalink
Бараніць свае правы ў наш час надзвычай цяжка. Але гэтаму можна навучыцца

Беларуская Праваабарончая Школа праводзіць набор студэнтаў на 3-дзённыя курсы. Яны пасуюць вам, калі вы хочаце разабрацца, што такое правы чалавека, зразумець базавыя паняцці, прынцыпы, гісторыю і механізмы іх абароны.

Курсы адбудуцца ў Вільні з 29 траўня па 1 чэрвеня. Але падаць заяўку трэба да 5 траўня (уключна). Тым, хто пройдзе адбор, арганізатары кампенсуюць транспарт, пражыванне і харчаванне цягам праграмы. Візавая падтрымка не прадугледжаная.

👉 Падаць заяўку можна тут
04/25/2025, 13:00
t.me/viasnahomel/12285 Permalink
Repost
1
56
📣 Хочаш нарэшце разабрацца ў правах чалавека?
Беларуская Праваабарончая школа запускае Уводны курс па правах чалавека «Тэрыторыя правоў» у Вільні — 3 дні жывых сустрэч, размоў і практыкі.

Калі?
29 траўня — 1 чэрвеня 2025 (29 траўня — заезд)

Дзе?
Вільня, Літва

Пра што?
Будзем казаць простай мовай пра складаныя рэчы:
🟠 базавыя паняцці і прынцыпы правоў чалавека
🟠 роўнасць і недыскрымінацыю
🟠 як дзейнічаць у абарону правоў і грамадскага інтарэсу
🟠 практыка і досвед ад праваабаронцаў

Удзел бясплатны, дарога, пражыванне і харчаванне — за кошт арганізатара, аднак
⚠️ Візавая падтрымка не прадугледжана

✨ Каму будзе карысна:
Беларусам і беларуск_кам, незалежна ад узросту і месца жыхарства, хто хоча атрымаць уводныя веды і далей паглыбляцца ў тэму правоў чалавека.

‼️ Дэдлайн: 5 траўня, вынікі — да 8 траўня
Перавага тым, хто падасць заяўку раней 😉

✏️ Падрабязнасці і спасылка на рэгістрацыю тут!

Не чакай і падавайся — гэта можа стаць тваім першым крокам у важную справу ☺️
04/25/2025, 12:48
t.me/viasnahomel/12284 Permalink
📌 Праваабаронцы зафіксавалі хвалю затрыманняў адміністратараў дарожных чатаў

Адным з такіх затрыманых стаў Аляксандр Гардзенка, які кіраваў вайбер-чатам пра дарожную абстаноўку ў Гомелі і Рэчыцы. Затрыманне адбылося ў канцы сакавіка.

Крыніца выдання «Флагшток» распавяла, што Аляксандр працаваў на «Беларуснафце», а цяпер яго вінавацяць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці»:

«ГУБАЗіК з дому забіраў жорстка. Шыюць 361 артыкул за фота расейскай тэхнікі, знятыя ў 2022 годзе».

Шэраг затрыманняў можа быць звязаны з тым, што ў лютым сілавікі атрымалі доступ да базы звестак маніторынгавага праекту «Беларускі Гаюн».
04/25/2025, 12:36
t.me/viasnahomel/12283 Permalink
☝️ У 2020 годзе разганяў мірных пратэстоўцаў у Гомелі, а ў 2025 стаў «Человеком года Витебщины»

Гаворка пра былога намесніка кіраўніка АМАП па ідэалагічнай працы і кадраваму забеспячэнню Дзмітрыя Антоненку. У 2022 годзе яго павысілі да камандзіра віцебскага АМАПу.

Тры гады «цяжкай працы» і вось – «чалавек года».

Нагадаем, у нашым горадзе Антоненка кіраваў разгонамі і затрыманнямі мірных пратэстоўцаў. Паводле словаў сведкаў «у дзень тайнай інагурацыі Лукашэнкі ў 2020 годзе, Антоненка разам са сваім атрадам груба выганяў людзей з вуліц. Тады ж аднаму з пратэстоўцаў нанеслі сур'ёзную траўму галавы».
04/24/2025, 17:13
t.me/viasnahomel/12282 Permalink
😭 Палітычную зняволеную Вікторыю Кульшу, якая павінна была выйсці ў гэтым месяцы на свабоду з калоніі № 24 ў г. п. Зарэчча Рэчыцкага раёна, будуць судзіць у пяты раз. Для гэтага напрыканцы мінулага месяца яе перавялі ў СІЗА № 3 ў Гомелі.

Вікторыя Кульша, юрыст паводле кваліфікацыі, працавала інжынерам па ахове працы. Зараз напісаць ёй можна на адрас: СІЗА № 3, вул. Кніжная, 1А, г. Гомель, 246003. ✅Падрабязней тут
04/24/2025, 13:55
t.me/viasnahomel/12281 Permalink
Repost
4
83
Сілавікі паказалі відэа з затрыманымі за каментары на адрас «жыхароў цудоўнай краіны Пакістан» — ім пагражаюць крымінальнай справай

Міністэрства ўнутраных спраў апублікавала афіцыйную заяву наконт чутак аб нібыта злачынствах пакістанцаў у Беларусі. А яшчэ апублікавала відэа з затрыманымі хлопцам і дзяўчынай, піша «Наша Ніва».

У МУС адзначылі, што ўжо выявілі «актыўных правакатараў, якія наўмысна спрабавалі напружваць становішча ў краіне і маніпуляваць грамадскай думкай». Сілавікі пагражаюць крымінальнымі артыкуламі за «разварушванне міжнацыянальнай варожасці і дэстабілізацыю сітуацыі ў краіне».

Напярэдадні блізкі да сілавікоў канал упершыню за доўгі час апублікаваў відэа з затрыманымі за каментары і ролікі ў тытоку маладымі людзьмі. На камеру 18-гадовага хлопца і 20-гадовую дзяўчыну прымусілі прасіць прабачэння за распаўсюджванне фэйкаў і «гнеўныя каментары на адрас жыхароў цудоўнай краіны Пакістана».

У якім статусе знаходзяцца маладыя людзі, невядома.
04/23/2025, 19:40
t.me/viasnahomel/12280 Permalink
📌 Пацверджаная інфармацыя пра вызваленне палітвязня з Гомеля

Улады чатыры гады пратрымалі яго ў вязніцах за рэалізацыю права на мірныя сходы і свабоду асацыяцыяў.

✅ Гісторыю Яўгена Маранца чытайце на нашым сайце.
04/23/2025, 19:03
t.me/viasnahomel/12279 Permalink
☝️ Дваіх жыхароў Гомеля праваабаронцы вызналі палітычнымі зняволенымі

22 красавіка праваабарончая супольнасць Беларусі вымушаная была прыняць чарговую заяву аб прызнанні палітзняволенымі 10 чалавек, якіх улады з палітычных матываў трымаюць за кратамі. Сярод іх два жыхары Гомеля.

✅ Хто гэтыя людзі, і за што яны нясуць пакаранне — чытайце ў нашым матэрыяле.
04/23/2025, 18:21
t.me/viasnahomel/12278 Permalink
22 красавіка праваабарончая супольнасць Беларусі вымушаная была прыняць чарговую заяву аб прызнанні палітзняволенымі 10 чалавек, якіх улады з палітычных матываў трымаюць за кратамі. Сярод іх два жыхары Гомеля.

Палітзняволенымі вызнаныя Аляксандр Рыбалка ды Дзмітрый Хаманкоў. Абодва яны жывуць у Гомелі. ✅Чытаць болей тут
04/23/2025, 18:21
t.me/viasnahomel/12277 Permalink
Repost
91
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»

🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.

📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring

❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org

⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
04/23/2025, 10:43
t.me/viasnahomel/12276 Permalink
Сярод тых, каго праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі на мінулым тыдні – яшчэ адна жанчына, зняволеная ў жаночай калоніі № 4 ў Гомелі.

Наталля Сяргееўна Белакурская была абвінавачана па частцы 1 артыкула 368 (абраза прэзідэнта) і артыкулу 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. У Беларусі зараз гэта масава ўжываныя абвінавачанні супраць грамадзян, якія выказалі сваё негатыўнае стаўленне да правячага рэжыму. ✅Чытаць тут
04/22/2025, 17:09
t.me/viasnahomel/12275 Permalink
🤷‍♀️ У цэнтры Гомеля замежнікі зладзілі бойку. Але так званыя сілавікі пагражаюць усё адно інтэрнаўтам

У інтэрнэце з'явілася відэа, знятае на гомельскай плошчы Леніна каля ўваходу ў парк: на ім некалькі чалавек бʼюцца паміж сабою, а яшчэ адзін ляжыць на асфальце без прытомнасці. Напрыканцы відэа ў кадры зʼяўляюцца супрацоўнікі міліцыі, якія спрабуюць разняць удзельнікаў бойкі, а таксама падыходзяць да чалавека на асфальце.

Карыстальнікі інтэрнэту ў каментарах бурна абмяркоўваюць здарэнне і яго ўдзельнікаў: тыя ўсходняй знешнасці і размаўляюць не па-беларуску ці расейску.

Адзін з прапагандысцкіх каналаў пракаментаваў бойку і распавёў, што ў ёй бралі ўдзел студэнты-мараканцы, а прычынаю «разборак» стала дзяўчына. Пры гэтым прапагандысты замест таго, каб супакоіць беларусаў і распавесці, што стала з удзельнікамі бойкі, сталі ім пагражаць за каментары ў інтэрнэце. Такая вось свабода слова.
04/22/2025, 14:52
t.me/viasnahomel/12274 Permalink
Вось, што мужчына распавёў пра свае праблемы са здароўем:

– Мне зрабілі аперацыю, аднавілі барабанную перапонку, праблемы нібыта зніклі. Але ўзровень слыху застаўся нізкі. Знаёмы доктар, з якім давялося шчыра паразмаўляць, мяркуе, што шнары на слыхавых нервах засталіся з дзяцінства, з юнацтва, праз няправільнае лячэнне. То бок, няправільна з пункту гледжання сучаснай медыцыны. Я часта хварэў на атыт, а якія дактары ў сельскай мясцовасці ў Казахстане былі? Як маглі, чым маглі, так і лячылі, – кажа Андрэй Ліпскі. – Пасля чарговага прыёму ларынголаг мяне накіравала ў спецыялізаваную фірму, там мне падабралі слыхавы апарат. Паспрабаваў – гучнасць моцная, спецыялістка працягвае гаварыць і адначасова дастае слыхавы апарат, – і тут мяне нібыта коўдрай накрылі. Чытанне па губах, да якога я ў Беларусі больш-менш налаўчыўся, не спрацоўвае ў Польшчы: каб чытаць па губах, трэба разумець артыкуляцыю, трэба мець досыць высокі ўзровень валодання польскай мовай, – патлумачыў Андрэй Ліпскі.
04/21/2025, 19:53
t.me/viasnahomel/12273 Permalink
❤️ Былому журналісту светлагорскага «Ранку» сабралі на слыхавы апарат

Андрэй Ліпскі перанёс аперацыю на барабаннай перапонцы, але цалкам аднавіць слых гэта не дапамагло.

Зборам сродкаў на слыхавы апарат займаўся фонд BYSOL.

Нагадаем, зазнаўшы палітычна матываваны пераслед, Андрэй Ліпскі вырашыў з'ехаць з радзімы. Ён атрымаў статус уцекача ў Польшчы.
04/21/2025, 19:53
t.me/viasnahomel/12272 Permalink
Repost
4
87
✊Падорым дзецям палітвязняў летнія вакацыі!

Калі адзін з бацькоў апынаецца за кратамі, а другі вымушаны ратавацца за мяжой, пакутуюць у першую чаргу дзеці. Сёння сотні сем'яў палітвязняў жывуць у эміграцыі, сутыкаючыся з фінансавымі і побытавымі праблемамі. Іх дзеці пазбаўленыя свайго дому, сувязяў і часцяком самага неабходнага.

BYSOL адкрывае традыцыйны збор у падтрымку такіх дзяцей. Гэта не абстрактная дабрачыннасць, а канкрэтная дапамога дзецям, якія проста цяпер маюць патрэбу ў нашай салідарнасці.

На кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачана па 100 еўра. Заяўкі на атрыманне дапамогі будуць прымацца да 18 траўня ўключна.

Падтрымаць збор па спасылцы
04/21/2025, 17:45
t.me/viasnahomel/12271 Permalink
Пацверджаная інфармацыя пра вызваленне палітвязня з Чачэрска

Стала вядома, што 19 сакавіка на волю выйшаў палітзняволены з Чачэрска Аляксандр Капылец. Яго рэпрэсавалі 19 сакавіка 2024 года.

🤔 За што судзілі мужчыну — чытайце ў нашым матэрыяле.
04/21/2025, 14:30
t.me/viasnahomel/12270 Permalink
04/20/2025, 17:15
t.me/viasnahomel/12269 Permalink
🥳 Судовыя выканаўцы падарылі даўжнікам пасачкі на Вялікдзень на Гомельшчыне. Але не ўсім

А толькі тым, хто паспеў закрыць даўгі перад святамі.

Так у Рагачове, мяркуючы па фотаздымках, пасачкі атрымалі два чалавекі: у адным выпадку быў аплочаны доўг па аліментах, а ў другім – па ЖКГ.

А ў Аддзеле прымусовага выканання ў гомельскім Чыгуначным раёне велікоднай выпечкаю пачаставалі пенсіянерку, якая аплочвае доўг за дачку.

👍 Крута ці 💩крынж?
04/20/2025, 17:15
t.me/viasnahomel/12268 Permalink
♦️Чытайма на "Гомельскай Вясне". Галоўнае за мінулы тыдзень:

▪️Праваабаронцы “Вясны” звярнуліся да МЗС Вялікай Брытаніі з просьбай спрыяць вызваленню Алеся Бяляцкага.

▪️У Рагачове звольнены за “распаўсюд экстрэмізму” дырэктар школы вярнуўся ў сваю школу, але ўжо не дырэктарам.

▪️Цяпер на спатканні да зняволеных у калоніі будуць пускаць цывільных сужэнцаў. Але наконт палітычных - гэта недакладна.

▪️Сем гадоў змагання на шляху да перамогі. Беларусы дамагліся справядлівасці на ўзроўні ААН.

▪️Праваабаронцы даведаліся дзе ўлады трымаюць палітвязня Аляксадра Рыбалку.

▪️Вялікае інтэрв'ю экс-актывіста каманды Святланы Ціханоўскай з Мазыра і палітвязня Руслана Парфёнава пра затрыманне перад выбарамі 2020-га, суд, стаўленне ў вязніцах і вызваленне.

▪️Стаў вядомы палітычна матываваны прысуд жыхару Рагачоўскага раёна.
04/20/2025, 16:49
t.me/viasnahomel/12267 Permalink
🪺 Шаноўныя нашыя чытачы, віншуем вас з Вялікаднем!

Дзякуй, што застаецеся з намі нават у самых няпростых умовах!
04/20/2025, 10:43
t.me/viasnahomel/12266 Permalink
04/20/2025, 10:41
t.me/viasnahomel/12265 Permalink
♦️Стаў вядомы палітычна матываваны прысуд жыхару Рагачоўскага раёна.

Пра тое, што прысуд звязаны з пазбаўленнем волі, праваабаронцы ведалі раней. Але невядомым заставаўся тэрмін, на які Пакроўская зняволіла Дзмітрыя Іванчыкава, бо імітацыю судовага разбіральніцтва яна рабіла схавана, загадзя абвясціўшы свае пасяджэнні менавіта ў гэтай справе закрытымі.

Тэрмін зняволення за думкі пра Лукашэнку - ТУТ👈
04/19/2025, 10:31
t.me/viasnahomel/12264 Permalink
🔸Была хірургам – стала “тэрарысткай”

Сярод людзей, якіх праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі ў сакавіку – хірург з Мінска, якая аб’яўлена “экстрэмісткай” і “тэрарысткай” і зняволена ў калонію ў Гомелі.

Чытаць болей.
04/19/2025, 09:52
t.me/viasnahomel/12263 Permalink
15 красавіка 2025 года ў Кракаве пры трагічных і пакуль не да канца высветленых абставінах загінуў беларускі грамадзянскі актывіст з горада Рэчыца — Сяргей Дубінін. Яму было 50 гадоў.
Сяргей быў вядомым у сваім рэгіёне грамадскім дзеячам: удзельнічаў у дэмакратычным руху, быў незалежным назіральнікам падчас выбараў, збіраў подпісы за альтэрнатыўнага кандыдата. Пасля падзей 2020 года ён быў вымушаны пакінуць Беларусь і пераехаць у Польшчу.

На дадзены момант блізкія Сяргея апынуліся ў складанай сітуацыі. Неабходна арганізаваць перавоз цела з Польшчы ў Беларусь, аплаціць усе звязаныя з гэтым выдаткі, а таксама дапамагчы яго сям’і.

✔️На просьбу праваабаронцы Леаніда Судаленкі фондам BYSol распачаты дабрачынны збор сродкаў.

Дапамагчы сваякам можна за спасылкаю.
04/18/2025, 15:58
t.me/viasnahomel/12262 Permalink
♦️Пра тое, як у 2020 годзе распраўляліся з актывістамі каманды Святланы Ціханоўскай, як адбываўся суд, што робіцца ў калоніях і хто збіваў Віктара Бабарыку.

Экс-актывіст каманды Ціханоўскай з Мазыра і палітвязень Руслан Парфёнаў: “Я не змірыўся і пацярпеў, але маё сумленне чыстае”

Чытаць аповед цалкам
04/18/2025, 15:18
t.me/viasnahomel/12261 Permalink
☝️ Праваабаронцам стала вядома, дзе адбывае пакаранне гомельскі палітвязень Аляксандр Рыбалка

Нагадаем, 16 студзеня 2024 года Аляксандра асудзілі па ч. 1 арт. 361-4 КК РБ (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Суддзя Гомельскага абласнога суду Салоўскі Сяргей вынес прыгавор – 2 гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

22 сакавіка ў Вярхоўным Судзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, якую разглядаў суддзя Хлышчанкоў Аляксей. Вынік абскарджання – высвятляецца.

5 красавіка МУС РБ дадаў Аляксандра ў спіс «асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці».

Днямі стала вядома, што Аляксандр Рыбалка адбывае пакаранне ў ПК № 1 г. Наваполацка.

Падтрымаць мужчыну можна лістамі і паштоўкамі па адрасе: Рыбалка Аляксандру Іванавічу, ПК № 1, вул. Тэхнічная, 8, г. Наваполацк, Віцебская вобл. 211445.
04/17/2025, 17:21
t.me/viasnahomel/12260 Permalink
Repost
1
137
⚡️ Міжнародны воркшоп супраць смяротнага пакарання ў Страсбургу

З 2 па 7 чэрвеня 2025 года ў Страсбургу (Францыя) адбудзецца міжнародны воркшоп «Death is not justice – youth advocacy and campaigning for the abolition of the death penalty», арганізаваны Радай Еўропы сумесна з арганізацыямі ECPM і GCADP. Мэта мерапрыемства — падрыхтоўка і падтрымка маладых амбасадараў і амбасадак, якія будуць змагацца за ўсеагульную адмену смяротнага пакарання.

▪️ Хто можа падаць заяўку:
- маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў;
- грамадзяне або жыхары краін-членаў Рады Еўропы;
- студэнты/кі або актывісты/кі, зацікаўленыя ў правах чалавека;
- тыя, хто валодае англійскай або французскай мовай.

▪️Што прапануецца:
- паглыбленае вывучэнне гісторыі і сучаснага стану пытання смяротнага пакарання;
- навыкі вядзення інфармацыйных кампаній і адвакатыі;
- супрацоўніцтва з іншымі маладымі лідарамі і лідаркамі з Еўропы;
- удзел у стварэнні сеткі маладых амбасадараў і амбасадарак супраць смяротнага пакарання.

Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне, прыём заявак адкрыты да 22 красавіка 2025 года.

🔗 Падрабязнасці і форма рэгістрацыі па спасылцы.
04/17/2025, 16:42
t.me/viasnahomel/12259 Permalink
❗️❗️❗️Беларусы дамагліся справядлівасці на ўзроўні ААН

♦️Рашэнне, прынятае ў Жэневе, абавязвае Рэспубліку Беларусь кампенсаваць 17 грамадзянам Беларусі штрафы і судовыя выдаткі, панесеныя ў сувязі з незаконным абмежаваннем іх правоў і прывесці нацыянальнае заканадаўства ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне правоў чалавека.

Больш дэталёва ТУТ ⬅️
04/17/2025, 09:18
t.me/viasnahomel/12258 Permalink
🔸Яшчэ адзін наш зямляк вызнаны палітычным зняволеным.

Улады рэпрэсавалі яго за рэалізацыю права на свабоду выказвання меркаванняў, гарантаванага артыкулам 19 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Чытаць падрабязней.
04/17/2025, 09:14
t.me/viasnahomel/12257 Permalink
♦️Палітвязняў, якіх улады трымаюць на Гомельшчыне, цягам месяца стала болей.

У якіх карных установах колькі людзей зняволена з палітычных матываў...

✅...у матэрыяле Гомельскай Вясны.
04/17/2025, 08:48
t.me/viasnahomel/12256 Permalink
Repost
2
1
85
⚖️Каб абскардзіць адміністрацыйны прысуд, запрасіце ў суда матывіровачную частку, і звяртайцеся па дапамогу да юрыстаў «Вясны»

Вы можаце зрабіць гэта незалежна ад таго, быў у вас штраф ці арышт.

❓Навошта гэта патрэбна?

- Дае шанец на адмену пастановы;
- Дазволіць адцягнуць час, пакуль пастанова не ўвойдзе ў сілу;
- Дае магчымасць дакументальна пацвердзіць факт палітычнага пераследу.

📍Калі ласка, запрашвайце матывіровачную частку сваёй пастановы ў судзе — гэта вельмі важна!

🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў:
Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org
04/16/2025, 13:55
t.me/viasnahomel/12255 Permalink
♦️Палітычным зняволеным вызнаны жыхар Буда-Кашалёва.

Генадзь Іванчыкаў зазнаў крымінальны пераслед за рэалізацыю права на свабоду выказвання меркаванняў, гарантаванага кожнаму артыкулам 19 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Падрабязней.
04/16/2025, 08:51
t.me/viasnahomel/12254 Permalink
❗️ Цяпер на спатканні да зняволеных у калоніі будуць пускаць цывільных мужоў і жонак

Гэта датычыцца і кароткатэрміновых, і доўгатэрміновых спатканняў. Каб атрымаць такое права – трэба звярнуцца да ўчастковага з заявай аб выдачы пацверджання аб сумесным пражыванні людзей, не распісаных у ЗАГСе.

Пасля гэтага міліцыянт павінен наведаць месца жыхарства і пацвердзіць факт сужыцця. Напрыклад, у пары ёсць агульныя дзеці. Пасля гэтага даведку, падпісаную ўчастковым, высылаюць на адрас начальніка калоніі, а зняволен_ая піша хадайніцтва, каб «цывільн_ую жонку/мужа» унеслі ў асабістую справу вязня.

Раней права на спатканне мелі толькі сваякі зняволеных, унесеныя ў асабістую справу зняволенага. Для гэтага яны абавязаны былі адправіць у калонію копіі дакументаў, якія пацвярджаюць сваяцтва.

Ці будзе гэтае правіла працаваць у выпадку палітычных зняволеных – невядома.
04/15/2025, 20:33
t.me/viasnahomel/12253 Permalink
У Буда-Кашалёўскім раёне загінуў 300-гадовы дуб

Пра гібель помніка прыроды рэспубліканскага значэння стала вядома з пастановы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя аб ліквідацыі статусу ў сувязі са стратай каштоўнага прыроднага аб’екта.

Дуб чарэшчаты меў назву «Буда-Кашалёўскі-2», рос каля вёскі Патапаўка Буда-Кашалёўскага раёна і быў 31,7 метраў у вышыню, з акружнасцю ствала – 4,6 метра.

Чаму загінуў дуб – невядома.
04/15/2025, 20:25
t.me/viasnahomel/12252 Permalink
Як паказваюць падзеі, пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 г., вынікамі якіх сталі масавыя рэпрэсіі і парушэнні правоў чалавека ў краіне, кіроўны ў Беларусі рэжым, помсцячы краінам ЕС за ўведзеныя санкцыі, не робіць захадаў для належнага супрацьдзеяння незаконнай міграцыяй і кантрабандзе праз Беларусь у ЕС.

🔸Рэдкія жывёлы незаконна ўвозіліся праз Беларусь для продажу ў ЕС – расследаванне іспанскіх уладаў

✅Чытаць болей.
04/15/2025, 19:56
t.me/viasnahomel/12251 Permalink
Repost
3
94
❗️«Гэта не прыкмета адлігі», — праваабаронцы «Вясны» пра тое, як рэжым знішчае доказы сваіх злачынстваў

«Вясна» распавядае, чаму ўлады чарговы раз схавалі даныя пра рэпрэсіі і чаму гэта не сведчыць пра паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Праваабаронцы Павел Сапелка і Наталля Сацункевіч аналізуюць актуальнае становішча і заклікаюць неабыякавых беларусаў дапамагаць у распаўсюджванні праўдзівай інфармацыі.

«Скарачэнне вядомай колькасці крымінальных і адміністрацыйных асуджэнняў — гэта не прыкмета адлігі, гэта ў першую чаргу вынік адсутнасці інфармацыі. Мэта такога актыўнага замарожвання інфармацыйнага поля відавочная: гэта імітацыя вяртання да становішча нацыянальнай згоды ў знешнепалітычных мэтах, спроба ўвесці ў зман знешнюю аўдыторыю».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117709

🌿Паведамляйце праваабаронцам пра факты палітычнага пераследу — @ViasnaSOS | @SOSViasna | @Viasnainfo
04/15/2025, 16:23
t.me/viasnahomel/12250 Permalink
🔸Як стала вядома праваабаронцам, не так даўно Аляксандр Лейкін вярнуўся на працу ў сярэднюю школу № 4. Праўда, дырэктарства яму, як палітычна ненадзейнаму, ужо не даверылі.

✔️У Рагачове звольнены за “распаўсюд экстрэмізму” дырэктар школы вярнуўся ў сваю школу, але ўжо не дырэктарам.

Чытаць падрабязней
04/15/2025, 10:23
t.me/viasnahomel/12249 Permalink
А як жа айчынныя МАЗы? Гомельаблаўтатранс фактычна перайшоў на кітайскі аўтапрам

Ябацяк у Менск дастаўлялі 9 кітайскіх і адзін беларускі аўтобус, якія належаць гомельскаму аўтобуснаму парку. Відэа з пацверджаннем заўважыў у сацыяльных сетках паблік «Флагшток».

Апынулася, што з 2019 года Гомельаблаўтатранс не закупляў новыя міжгароднія аўтобусы беларускай вытворчасці.
04/14/2025, 20:08
t.me/viasnahomel/12248 Permalink
🦮🐈 У Гомелі пабудуць прытулак для жывёлаў

Ён будзе разлічаны на 330 жывёлаў. Акрамя таго, там будзе дыягнастычны кабінет, санітарны блок, аперацыйная і перавязачная, крэматорый і калумбарый. Жывёлаў будуць утрымліваць у клетках з выхадам у закрыты вальер для выгулу.

Размяшчацца прытулак будзе па адрасе Барыкіна, 309. А пабудаваць яго абяцаюць у 2025 – 2026 гадах.

Уладальнікі хатніх гадаванцаў змогуць атрымаць там у тым ліку і платныя паслугі.

У гэтай навіне, безумоўна, усё добра... Але як лічыце, колькі дзён спатрэбіцца, каб у прытулку скончылася месца? Што будуць рабіць з жывёламі, якім месца не хопіць? Вядома ж, гэтыя пытанні рытарычныя. Таму, што для таго, каб бадзяжных жывёлаў не станавілася болей – варта было б пачаць са стэрылізацыі бадзяжных жывёлаў.
04/14/2025, 19:52
t.me/viasnahomel/12247 Permalink
♦️Праваабаронцы “Вясны” звярнуліся да МЗС Вялікай Брытаніі з просьбай спрыяць вызваленню Алеся Бяляцкага.

Асноўная мэта візіту – нагадаць брытанскаму знешнепалітычнаму ведамству пра тое, што ў Беларусі ўлады ўтрымліваюць у жудасных умовах зняволення лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, заснавальніка і кіраўніка ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага.

Зараз Алеся Бяляцкага ўлады Беларусі трымаюць у калоніі № 9 у горадзе Горкі Магілёўскай вобласці. Умовы ўтрымання вязняў, якіх зняволілі з палітычных матываў, у месцах несвабоды ў Беларусі асабліва жорсткія. Беларускія праваабаронцы папрасілі брытанскіх дыпламатаў не забывацца пра зняволенага лаўрэата Нобелеўскай прэміі. Сёння гэта адзіны ў свеце лаўрэат Нобеля, які знаходзіцца ў вязніцы праз сваю праваабарончую дзейнасць.
❗️Праваабарнцы перадалі ў брытанскую амбасаду зварот да міністра замежных справаў Вялікай Брытаніі Дэвіда Лэмі, ды папрасілі дыпламата паспрыяць таму, каб імя Алеся Бяляцкага гучала падчас перамоваў, дзе фігуруе беларуская тэматыка.

Больш дэталёва ТУТ
04/14/2025, 14:43
t.me/viasnahomel/12246 Permalink

Гісторыя з Мельнікавай – гэта яшчэ адно пацвярджэнне страшнай рэчаіснасці: дзяржаўныя інстытуты ў Беларусі перасталі выконваць свае юрыдычныя і маральныя абавязкі перад грамадзянамі. Прынамсі перад тымі, якія не падтрымліваюць дыктатуру”.

♦️Леанід Судаленка: рэакцыя Лукашэнкі на знікненне Мельнікавай – гэта пагарда і чалавекам, і Канстытуцыяй

Каментар праваабаронцы пра заявы дыктатара
04/14/2025, 10:49
t.me/viasnahomel/12245 Permalink
Repost
3
72
Дапамога былой палітзняволенай Ганне Пышнік, асуджанай за відэа расійскіх верталётаў

Ганна была затрымана 22 сакавіка 2022 года ў Мазыры. Паводле версіі абвінавачвання, яна «зняла відэа з перамяшчэннем верталётаў для ангажаванага дэструктыўнага рэсурсу». Пазней яе асудзілі да 3 гадоў калоніі.

Жанчына цалкам адбыла тэрмін і ў лістападзе 2024 году выйшла на волю.

Пасля вызвалення Ганна была вымушана пакінуць Беларусь пад пагрозай далейшага пераследу. Цяпер ёй з дачкой патрэбна дапамога, каб пачаць жыццё ў новай краіне.

Падтрымаць Ганну на pomagam
04/14/2025, 09:23
t.me/viasnahomel/12244 Permalink
Search results are limited to 100 messages.
Some features are available to premium users only.
You need to buy subscription to use them.
Filter
Message type
Messages
Find similar avatars
Channels 0
High
Title
Subscribers
No results match your search criteria