Добрай раніцы, сябры!
1️⃣0️⃣ мая. Субота.
Святочны настрой не пакіне нас і сёння, ці не так? 😉
Правядзіце гэты выхадны дзень карысна і цікава! Заставайцеся з намі! Мы вас ❤️!
НАШ ПРАГНОЗ:
тэмпература – да +9°C, воблачна, вецер паўночна-заходні – да 6 м/с, дождж.
НАШ ВЕРШ
(Пятро ГЛЕБКА):
🌸🌸🌸
Не думаў ніколі, што позірк вачэй —
Прадонне без дна і без краю.
Пра гэта казаў я нядаўна яшчэ,
А сёння ёй песні складаю.
Прайшла, толькі строі далёка шасцяць,
Усмешку на вуснах стаіла.
Ад гэтай усмешкі няма мне жыцця —
У ёй чараўнічая сіла.
Сустрэнеш — і хочацца ў радасці ніц
Упасці й красе пакланіцца.
Паглядзіць — здаецца, што бляскі зарніц
Успыхнулі ў цёмнай крыніцы.
А косы распусціць — здаецца, туман
Над рэчкаю ветры гайдаюць...
Учора казаў я, што любай няма,
А сёння ёй песні складаю...
Добрага вам дня, сябры! ❤️