BrunchTalk вяртаецца!
Сустрэча «3 ў 1»: зададзеная госцем-экспертам тэма, жывыя зносіны і смачная ежа ☕️
❕Тэма бранча: «Трохвугольнік Карпмана (Ахвяра, Выратавальнік, Пераследавальнік). Псіхалагічныя гульні ў адносінах»
📅 26 красавіка з 11:00 да 13:30
📍 CreateCulture Space, Karmelitų g. 5
🗣Мова: RU
✅ Кошт:
13 еўра (для мембераў на BuyMeACoffee — 11 еўра)🎟 Усяго 14 месцаў.
Квіткі тут🥂 Уключана: welcome-бакал ігрыстага, гарбата, кава і лёгкія закускі (бо гэта ж бранч!). 🍰
Псіхалагічныя гульні — гэта пастаянна паўтараючыяся шаблоны ўзаемадзеяння. Яны бываюць пазітыўныя і негатыўныя. Нас, вядома, хвалююць менавіта негатыўныя — тыя, што выклікаюць непрыемныя эмоцыі, прыводзяць да сваркаў і развітанняў.
(«Зноў на тыя ж граблі» — гэта якраз сюды.)
Найбольш істотнае — гэтыя гульні замінаюць сапраўднай блізкасці і любові з партнёрам, сябрамі, дзецьмі.
Трохвугольнік Карпмана — гэта аснова ўсіх гэтых гульняў.
На сустрэчы мы абмяркуем:
— падрабязную структуру драматычнага трохвугольніка: Ахвяра, Выратавальнік, Пераследавальнік
— чаму і навошта мы «гуляем» у псіхалагічныя гульні
— сувязь гульняў з жыццёвым сцэнарам
— прыклады гульняў у партнёрскіх і сямейных адносінах
— як выйсці з трохвугольніка і не трапляць у яго зноў
— якая яна — жыццё па-за межамі трохвугольніка
Зробім крок насустрач усвядомленасці і блізкасці — з сабой і з іншымі 💛
Інфармацыя пра госцю:
Таццяна Яфімкова — практыкуючы ўрач-псіхатэрапеўт у метадах Трансакцыйны аналіз (4 гады навучання — выкладчыца і супервізарка Е.С. Собалева), КПТ, арт-тэрапія. 14 гадоў таму эмігравала ў Літву. Вопыт працы — 7,5 года. ✨ Дарэчы, Таццяна была эксперткай самага першага Brunch Talk у лютым 2020 года.