Матч Вышэйшай лігі ў рэтра-формах 🔥
Такой стала сустрэча паміж футбольнымі клубамі «Гомель» і БАТЭ. Ініцыятарам акцыі стаў Fonbet, які з'яўляецца спонсарам абедзвюх каманд.
🔵 Камплект БАТЭ прысвечаны першаму чэмпіёнству барысаўчан у 1999 годзе. Для
прэзентацыі формы запрасілі легенд клуба: Уладзіміра Нявінскага, Віталя Рагожкіна і Дзмітрыя Ліхтаровіча.
⚽️ Камплект «Гомеля» адсылае да тых часоў, калі клуб называўся «Гомсельмаш», а
прэзентацыю формы, дарэчы, правялі на аднайменным заводзе.
Цікава, што прыкладна ў гэты ж час мадрыдскі «Рэал»
паказаў сваю рэтра-форму сезона-1999/00. Той момант, калі беларускі футбол не адстае ад сусветнага, а ідзе ў нагу з ім 👍
Па-за гульнёй