У вас закончился пробный период!
Для полного доступа к функционалу, пожалуйста, оплатите премиум подписку
MA
Malanka Taproom news⚡️
https://t.me/malanka_taproom_minsk
Возраст канала
Создан
Язык
Белорусский
-
Вовлеченность по реакциям средняя за неделю
-
Вовлеченность по просмотрам средняя за неделю

Пра тое, што адбываецца ў лепшым тапруме Беларусі* *па меркаванні працоўнікаў Маланкі 🙃 🏫Ленінградская, 3 ☎️+375291632354 Меню https://untappd.com/v/malanka-taproom/10417873 🕓 Нядзеля-чацвер: 16:00 - 00:00 🕑 Пятніца-субота: 16:00 - 02:00

Сообщения Статистика
Репосты и цитирования
Сети публикаций
Сателлиты
Контакты
История
Топ категорий
Здесь будут отображены главные категории публикаций.
Топ упоминаний
Здесь будут отображены наиболее частые упоминания людей, организаций и мест.
Найдено 38 результатов
MA
Malanka Taproom news⚡️
324 подписчика
143
У самым пачатку мінулага сезону збора хмелю калектыву бровара і тапрума вельмі пашчасціла патрапіць на адзіную ў Беларусі хмеляводчую гаспадарку. Менавіта там мы пазнаёміліся з некалькімі гатункамі, якія нас асабліва ўразілі. Адным з такіх быў арматны чэшскі Sladek, вырашчаны на роднай беларускай глебе. Яго незвычайныя водары сакавітых дзьмухаўцоў, лугавога мёду і салодкі смак непаўторнага бэзу выдатна падыходзяць лёгкаму, асвяжальнаму лагеру са свойскай лінейкі Ручай. А лакальны солад, надзейны штам лагерных дрождаў і доўгая вытрымка робяць Ručaj такім напоем, з якім проста немагчыма спыніцца на адным келіху.
24.04.2025, 20:37
t.me/malanka_taproom_minsk/617
MA
Malanka Taproom news⚡️
324 подписчика
186
Новая Chaliera, халера яе! Бровар зноў вырашыў міксануць неверагодна свежыя і сакавітыя гатункі хмелю 2024 года - амерыканскія Vista і El Dorado, але гэтым разам зрабіў гэта не ў аксамітным і пяшчотным мутным элі, а ў хрусткім IPA Заходняга ўзбярэжжа, бо надвор'е спрыяе. А водары грэйпфрутавых цукатаў, размарынавай газаванкі і ментолавай жуйкі разам з выразнай гаркатою робяць гэты напой нашым фаварытам любога тэплісту.
23.04.2025, 19:44
t.me/malanka_taproom_minsk/616
MA
Malanka Taproom news⚡️
324 подписчика
293
Ура! Да нас вяртаецца таямнічая Цемра! Працяглая змрочная калабарацыя з броварам Jungle Brewery гэтым разам вабрала ў сябе ўсё хараство хмелю Centennial. Разам з яскравымі, моцнымі водарамі свежай вясновай ігліцы гэты легендарны хмель прыўнес у падвойны чорны IPA тонкія, ледзь заўважныя араматы алею ружовых пялёсткаў. Не сумнявайцеся, гэта – ўсё такая ж фанастычная Ciemra, але з гісторыяй і, мабыць, кропелькай душы вашых любімых бровараў.
16.04.2025, 18:31
t.me/malanka_taproom_minsk/615
MA
Malanka Taproom news⚡️
324 подписчика
273
Колькі мы чакалі, калі першыя прамяні разагрэюць маркотную зямлю. Вось ён красавік, але мы так і не дачакаліся! Таму надышоў час хаця б для аднаго сонечнага напою ў гэтым цёмным свеце - для Імжы, класічнага нямецкага берлінер вайсэ с некласічнымі дадаткамі. Гэтым разам лёгкі, кіслы пшанічны эль змешанай ферментацыі ўпрыгожылі свежымі, сакавітымі малінамі і насычанымі ажынамі. І, канешне, па добрай традыцыі Маланкі не абышлося без твісту, таму ўсё гэтае хараство было аб’яднана адной спецыяй – кардамонам. Сапраўдны асвяжальны бэнгер Imža ужо чакае вас на кране і дорыць свае праменчыкі надзеі!
10.04.2025, 20:14
t.me/malanka_taproom_minsk/614
MA
Malanka Taproom news⚡️
324 подписчика
172
Vyspa – гэта заўсёды ідэальны баланс лёгкасці і насычанасці. Шчыльны хэйз, збалансаваны смак і неверагодны арамат гэтым разам створаныя з дапамогай падвойнай порцыі легендарнага амерыканскага хмелю Citra і новазеладскага Nelson Sauvin. Водары мандарынавага фрэшу, трапічнага сарбету, лаймавай содавай з каляндрай і пяшчотнага вясновага паветра, што ўрываецца ў раскрытыя вокны на верандах лецішчаў, робяць гэты New England Pale Ale выдатным дапаўненнем доўгачаканага вечару на нашай шчаслівай выспачцы.
9.04.2025, 22:08
t.me/malanka_taproom_minsk/613
MA
Malanka Taproom news⚡️
324 подписчика
287
Гэты першакрасавіцкі жарт некаму дорага абыдзецца! Але ўсе ж шэдэўр дастанецца самаму годнаму. Аўкцыён скончыцца сёння ў 15:59.

Таксама напамінаем, што ў розыгрышы двух куфляў удзельнічаюць тыя, хто не саромеецца фатаграфавацца ў туалеце. Звяртаем вашу ўвагу, што калі ваш профіль зачынены, то ніхто вашы сторыс не ўбачыць😔
5.04.2025, 13:51
t.me/malanka_taproom_minsk/612
MA
Malanka Taproom news⚡️
324 подписчика
187
Новая Завея, як заўсёды, дэманструе шыкоўныя спалучэнні розных гатункаў хмеля. Гэтым разам у гэтым падвоеным NEIPA аб’ядналі свежыя ўраджаі амерыканскіх El Dorado і Vista. Нам падаецца, што такога яскравага водару маракуі, як у гэтай Завеі, мы не адчувалі ні ў адным іншым піве Маланкі. Спадзяемся, і вас прыемна здзівіць араматная, пяшчотная і сагравальная Zavieja!
4.04.2025, 18:36
t.me/malanka_taproom_minsk/611
MA
Malanka Taproom news⚡️
324 подписчика
212
Шок-кантент! Гэта не нашае, мы змагаемся!

Дзверы адчынены, таму зайсці можна, але складана. Хто хоча ў Маланку, той зойдзе😊
Будзьце акуратныя!
4.04.2025, 16:17
t.me/malanka_taproom_minsk/610
MA
Malanka Taproom news⚡️
324 подписчика
229
Grisette – гэта сапраўдны прывід піўных стыляў з мінулага. Малодшы брат традыцыйнага бельгійскага сезону амаль знік з піўной мапы, але ж усё яшчэ не дае спакою зацікаўленым вар’ятам-аматарам. І вось да яго зноў звярнулася Маланка.
Гэтым разам Zolak збрадзілі цікавым штамам бельгійскіх дрожджаў, звязаных з легендарным броварам Brasserie Dupont, і ахмялілі яго пры варцы і на сухім выключна адным гатункам хмелю – вырашчаным у Беларусі чэшскім Sladek. Лёгкі, сухі, бязмежна асвяжальны, напоўнены водарамі белага перцу, веснавых дзьмухаўцоў і ружовых пялёсткаў, грызет будзе лепшым кампаньёнам падчас сустрэчы доўгачаканай вясны.
2.04.2025, 19:02
t.me/malanka_taproom_minsk/609
MA
Malanka Taproom news⚡️
324 подписчика
322
Шлём усім першакрасавіцкае прывітаньца!

У гонар гэтай важнай падзеі мы прапануем паўдзельнічаць у аўкцыёне - змагацца будзем за неверагодны шэдэўр, створаны вузка вядомай у вузкіх колах мастачкай Лізаветай. Змаганне пачынаецца цяпер і скончыцца ў суботу роўна ў 15:59. Правілы простыя: прапануйце цану не меньш за папярэднюю ў каментарах пад гэтым пастом, а пераможа самы багаты!
Выручаныя сродкі пойдуць на развіццё нашага творчага кружка.

Бонус ад нашых бармэнаў: выкладвайце ў Інстаграм сторыс з вашымі фатаграфіямі з нашым шэдэўрам. За дзве самыя смешныя (па нашай думцы) фатакарткі Ліза і Саша пачастуюць аўтараў смачным напоем.
1.04.2025, 15:56
t.me/malanka_taproom_minsk/608
MA
Malanka Taproom news⚡️
324 подписчика
362
Ёсць две навіны: добрая і вельмі добрая.

Па-першае, традыцыйная пятнічная навінка. І гэта шмат кім любімая Imhla! Зусім свежы гатунак амерыканскага хмелю El Dorado сезону 2024 ад саміх вытворцаў-селекцыянераў – CLS Farms ззяе у пяшчотным, араматным Hazy IPA. Водары зялёных дынных кактэйляў, мангавай скуркі і фісташкавага крэму выдатна сплятаюцца разам з вяршковым смакам Імглы і ствараюць яскравы, збалансаваны напой, які так пасуе сціплыму вясноваму надвор’ю.

Па-другое на гэтым тыдні нашым сябрам - бару SPIN - споўнілася 4 годзіка! Выдатная каманда з Бровару Маланка, Carousel Brewery, бараў SPIN і Malanka Taproom аб’яднала свае сілы ў новым гатунку Fearsome Foursome, таму ня дзіва, што атрымалася нешта па-сапраўднаму магутнае. Чацвярны New England IPA, які ахмялілі моцнай чацвёркай свежых і араматных хмеляў Galaxy, Simcoe, Elani і Cascade. Гэта сапраўдны выбух на сховішчы трапічных фруктаў, пажар на канаплянай плантацыі, патоп на заводзе ананасавай газаванкі. Рабіла грозная чацвёрка, хмель сыпалі шчодра, водар выдатны, піва нармальнае!

SPIN бар, з народзінамі!
28.03.2025, 16:50
t.me/malanka_taproom_minsk/607
MA
Malanka Taproom news⚡️
324 подписчика
168
Нарэшце, новая Mlosć з цудоўным хмелем – унікальным новазеландскім Nelson Sauvin! Кожны ўраджай гэтага гатунку заўсёды розны, але безпамылкова пазнавальны. Знаёмыя і настальгічныя водары свежаскошанай травы ўлетку, араматы ранішніх туманаў у яблыневым садзе, смак салодкага белага вінаграду паўночных краінаў прыгожа пасуюць лёгкаму пэйл элю. Спадзяемся, Млосць прыемна здзівіць вас.
26.03.2025, 18:02
t.me/malanka_taproom_minsk/606
MA
Malanka Taproom news⚡️
324 подписчика
274
Нарэшце ў лінейцы лёгкіх мутных пэйл эляў Pavietra півавары звярнуліся да каранёў крафтавай рэвалюцыі і выкарысталі легендарны хмель Cascade. Як заўсёды, выдатная якасць ад хмелеводаў Crosby Hops, і Cascade іх вытворчасці ззяе ў Паветры араматамі цытрусавых алеяў і маладой, сакавітай хваёвай ігліцы. Вадкая веснавая настальгія ў вашым келіху!
21.03.2025, 17:12
t.me/malanka_taproom_minsk/605
MA
Malanka Taproom news⚡️
324 подписчика
170
У новым гатунку класічнага падвойнага West Coast IPA з лінейкі Mitrenha сустрэліся прадстаўнікі новай школы амерыканскага хмелеводства Vista і Elani. Цікава тое, што хмель Vista быў выведзены з дапамогай грамадскага фінансавання і даступны для свабоднага распаўсюджвання (без выплат роялці), тады як хмель Elani быў увогуле вынайдзены выпадкова ў лясах штата Айдаха. Гэтыя яскравыя гатункі прыўнеслі ў Мітрэнгу водары спелай цукровай дыні, сарбета з папаі і персікавай газаванкі. Олдскульны IPA з вельмі сучасным твістам!
19.03.2025, 20:09
t.me/malanka_taproom_minsk/604
MA
Malanka Taproom news⚡️
324 подписчика
260
Набліжаецца свята ўсіх аматараў зялёнага колеру і ірландскага піва.
Дадаваць зялёнку ў іпы мы не будзем, а вось ірландскі O'Hara's на краны паставім.

На святы мы любім рабіць падарункі, таму кожны, хто сёння і заўтра закажа куфаль Ахары, зможа ўдзельнічаць у розыгрышы куфаля, цішоткі і трошкі піва.

Розыгрыш пройдзе ў субботу і нядзелю з 18:00 да 21:00. Чакаем вас на святкаванне Патрыка і наўпрост за добрым настроем🍀

Нагадваем, што спажыванне піва шкодзіць вашаму здароўю.
15.03.2025, 17:39
t.me/malanka_taproom_minsk/603
MA
Malanka Taproom news⚡️
324 подписчика
176
Зноў Saĺsa, зноў суп! У чарговай ітэрацыі таматнага гозэ бровар натхняўся знакамітым гішпанскім блюдам гаспача. Сакавітыя, якравыя таматы, асвяжальныя агуркі, кропелька аліўкавага марынаду, чорнага часныку разам з чорным і чырвоным перцам, ну і, канешне, соуса з хабанэра (бо гэта ж Маланка!) ствараюць непаўторны напой. Таматы, гурок і піва - амаль летняя вячэра, таму спяшайцеся сустрэць лета раней, чым яно прыйдзе, разам з Сальсай.
13.03.2025, 19:06
t.me/malanka_taproom_minsk/602
MA
Malanka Taproom news⚡️
324 подписчика
207
Новы гатунак Халеры - незвычайны, бо ён не монахмелевы IPA, а звараны з камбінацыяй гатункаў класічнага араматнага Simcoe і новага, дзікага і незвычайнага Elani. У базавы West Coast IPA гэтыя хмелі прыўнеслі водары сакавітых хваёвых у вільготным бару, даўкіх чырвоных грэйпфрутаў і араматнага ананасавага лісця.
Залятайце на куфальчык Chaliera і не толькі!
12.03.2025, 17:02
t.me/malanka_taproom_minsk/601
MA
Malanka Taproom news⚡️
324 подписчика
302
Дзяўчаты і ўсё датычныя! Са святам вас! Няхай у вас усё будзе добра!

Усім прадстаўнікам жаночага полу і тым, хто сябе да іх адносіць, сёння наліваем куфальчык лёгкага ігрывага ў падарунак⚘️
8.03.2025, 17:42
t.me/malanka_taproom_minsk/600
MA
Malanka Taproom news⚡️
324 подписчика
181
А вось і першая вясновая Бліскавіца! У новым гатунку нішто не будзе адцягваць вас ад араматаў адзінага ў сваім родзе, легендарнага і унікальнага хмелю Citra. Выключны, пяшчотны, аксамітны, падвойна ахмялёны New England IPA гэтым разам вабраў у сябе яскравыя смакі электрычных цытрусаў, свежавыціснутага амальфійскага ліманаду і даўкія водары канопляў. Bliskavicа - гэта сапраўдны казачны цуд у вашым куфалі!
6.03.2025, 21:11
t.me/malanka_taproom_minsk/599
MA
Malanka Taproom news⚡️
324 подписчика
201
Праз 5 гадоў яна вярнулася! Фантастычная Смуга з найлепшым, найсвяжэйшым аўстралійскім хмелем Galaxy! Водары сакавітага спелага манга, заварнога крэму і летняга ветру на схілах араматнай хмялёвай плантацыі! Тое піва, якое была бестсэлерам яшчэ тады, калі не было тапрума🤯
5.03.2025, 21:05
t.me/malanka_taproom_minsk/598
MA
Malanka Taproom news⚡️
324 подписчика
303
Нагадваем, што сёння
з 17:00 да 20:00 у Маланцы RAMPAGE!!! QUIZ
1.03.2025, 16:21
t.me/malanka_taproom_minsk/597
MA
Malanka Taproom news⚡️
324 подписчика
155
А што гэта ў нас на носе? Вясна! Таму давайце апошнія маразы гэтай зімы сустрэнем новай Сцюжай! Гібрыдны IPA на лагерных дрожджах гэтым разам ахмелены фантастычным амерыканскім Citra з яго выбухам водараў лісця кафір лайму і японскіх цытрусавых. Сухі, лёгкі, горкі, максімальна свежы і выключна араматны, новы Cold IPA Sciuža вельмі пасуе часу перамены сезонаў.
28.02.2025, 17:33
t.me/malanka_taproom_minsk/596
MA
Malanka Taproom news⚡️
324 подписчика
162
Вясна ўжо амаль на парозе, таму надышоў час для сонечнага Абшару! Салодкі, сагравальны, падвойны пшанічны IPA гэтым разам быў ахмелены сакавітым амерыканскім Amarillo, які прыўнёс у Abšar смакі маладога зялёнага апельсіну і непаўторныя водары персікавых кветак. Гэты напой быццам падыме вас па-над зямлёю і, спадзяемся, упрыгожыць ваш вечар серады!
26.02.2025, 17:53
t.me/malanka_taproom_minsk/595
MA
Malanka Taproom news⚡️
324 подписчика
197
01 сакавіка гэтага года абвяшчаецца чарговы "RAMPAGE!!! Quiz". Рэгістрацыя пачнецца заўтра, у панядзелак, роўна ў 19:01 у тэлеграм-канале квізу. Не прапусціце!
23.02.2025, 20:39
t.me/malanka_taproom_minsk/594
MA
Malanka Taproom news⚡️
324 подписчика
216
Таемны, кававы імперскі стаўт з лінейкі Kava, нарэшце, вяртаецца пасля доўгага перапынку! Як і раней, у гэтым падарожжы бровар супрацоўнічаў з Kitchen Coffee Roasters, якія падрыхтавалі для Маланкі новы, унікальны гатунак кавы Ethiopia Guji.
У насычаны, олдскульны, смажаны імперскі стаўт гэты афрыканскі мікралот з эфіопскіх узгор’яў прыўнёс прыемныя смакі араматнага эспрэса марціні, горкага шакаладу і персікавага лікёру. Сапраўды, гэта выдатны напой для, бадай, апошніх зімніх марозаў.
21.02.2025, 18:03
t.me/malanka_taproom_minsk/593
MA
Malanka Taproom news⚡️
324 подписчика
Репост
246
⚡️Дамы и господа, вносите в ваши календари дату 1го марта, т.к. именно в этот день мы проведем наш второй Rampage Quiz, где вы сможете блеснуть своими познаниями в играх, компьютерных и не только, а так же смежных областях. Регистрацию откроем в следующий понедельник, до этого времени собирайте составы и повторяйте мат.часть )👌
17.02.2025, 16:30
t.me/malanka_taproom_minsk/592
MA
Malanka Taproom news⚡️
324 подписчика
200
Lichamanka - гэта самая класічная класіка. А Ліхаманка на хмеле Talus - гэта адзіны з самых смачных гатункаў гэтай серыі. Таму зноў сустракайце на кране гэты класічны падвойны IPA. Горкі, чысты і моцны вэст-коўст з араматам ранішніх тостаў і свежавыціснутага грэйпфрутавага соку. Жадаем усім ўтульнага вечара пятніцы!
14.02.2025, 18:58
t.me/malanka_taproom_minsk/591
MA
Malanka Taproom news⚡️
324 подписчика
197
На кране Новая Imhla – даволі незвычайны гатунак. У ёй быў скарысталны знаёмы нам усім па назве хмель, які, аднак, не такі просты, як падаецца. Звычайны амерыканскі Cascade – класічны гатунак і сапраўдны рухавік крафтавай рэвалюцыі. А вось Cascade родам з Новай Зеландыі – іншы звер, і адрозніваецца ад сваяка настолькі, што па сутнасці з’яўляецца асобным гатункам з унікальнымі смакамі чырвонага вінаграду, яблыневых кветак і ружовых грэйпфрутаў. Уся гэтая прыгажосць вельмі пасуе пяшчотнай, араматнай Імгле!
12.02.2025, 16:14
t.me/malanka_taproom_minsk/590
MA
Malanka Taproom news⚡️
324 подписчика
261
Зноў на кране лёгкі, асвяжальным New England Pale Ale з лінейкі Pavietra. І гэтым разам яго зрабілі на дзіва сакавітым, дадаўшы на сухое ахмяленне фантастычна араматны хмель HBC1019. Ён прыўнёс у Паветру смакі цёмнага цукру мускавада, духмянага абсэнту, лаймавага кардыялу і лёгкія адценні смуродзінавага лісця. Гэта дакладна той выпадак, калі спыніцца на адным келіху проста немагчыма. Тым больш у пятніцу🤓
7.02.2025, 21:13
t.me/malanka_taproom_minsk/589
MA
Malanka Taproom news⚡️
324 подписчика
200
Дачакаліся! Легендарная Бліскавіца з легендарным спалучэннем амерыканскіх гатункаў хмелю Citra і Mosaic. Сакавіты, непраглядна мутны New England IPA з падвойнай дозай хмелю на сухое ахмяленне вабраў у сябе яскравыя смакі агававага нектару, зялёнага ананасу і цэдры белага памэла. Сцеражыцеся падступных бліскавіцаў!
5.02.2025, 20:28
t.me/malanka_taproom_minsk/588
MA
Malanka Taproom news⚡️
324 подписчика
199
Вялізарны дзякуй усім, хто прыйшоў святкаваць наш Дзень Народзінаў. Была весела! Спадзяемся, гэта не апошняе нашае свята.

Фотакарткі ад нашай фатографкі Сашы вось тут. Забірайце і адзначайце нас і Сашу у соц.сетках❤️

Сёння працуем!
4.02.2025, 17:23
t.me/malanka_taproom_minsk/587
MA
Malanka Taproom news⚡️
324 подписчика
195
Сёння не працуем!!!
3.02.2025, 15:55
t.me/malanka_taproom_minsk/586
MA
Malanka Taproom news⚡️
324 подписчика
210
Для ўсіх, хто выжыў пасля ўчора, сёння зніжка на гозэ ў банках і вялікіх куфалях! Прыходзьце лекавацца, калі вы маеце сілы.

Дзякуй усім, хто быў з намі ўчора! І ўсім, хто хацеў бы быць❤️
2.02.2025, 16:05
t.me/malanka_taproom_minsk/585
MA
Malanka Taproom news⚡️
324 подписчика
202
Даражэнькія, любіменькія, родненькія! Мы віншуем вас с нашым агульным святам! Працуем для вас з вялізарнай любоўю і павагай ужо чатыры гады. Чакаем вас сёння для сумеснага святкавання⚡️

Тап-ліст на фота. Розыгрышы пачынаем з самага пачатку. Новы лакальны бэйдж у Untappd ужо актыўны🤘

Сёння працуем пакуль будуць сілы. Заўтра чакаем усіх на лекавую афтэрпаці. У пандзелак бар працаваць не будзе! У нас будзе сан.дзень, а потым мы будзем адпачываць.
1.02.2025, 15:40
t.me/malanka_taproom_minsk/584
MA
Malanka Taproom news⚡️
324 подписчика
227
Breaking news from Malanka Taproom!
Заўтра - новы мерч. Такі, як на фота.
Заўтра - лакальны бэйдж у Untappd.

Вось такія справы!
31.01.2025, 18:49
t.me/malanka_taproom_minsk/583
MA
Malanka Taproom news⚡️
324 подписчика
166
Святкуем Дзень Народзінаў заўтра, а адмысловы гатунак піва на кране ўжо сёння. Цяпер у меню ёсць сапраўдная Краказябра - класічны West Coast IPA, роўна такі, які мы і, спадзяемся, вы гатовыя піць заўсёды. Смачна, горка, хмель Citra, без рыбаў, нічога не зразумела. Нейкая Krakaziabra! Трэба паспрабаваць, каб зразумець.
31.01.2025, 17:28
t.me/malanka_taproom_minsk/582
MA
Malanka Taproom news⚡️
324 подписчика
193
Сустракайце – новая Завея з цікавым і сакавітым міксам духмянага амерыканскага хмелю Strata і аўстралійскага Eclipse! Араматы рэліша са свежых суніцаў, сцюдзёнай крынічнай вады са смакам ружовай гуавы і настальгічнай жуйкі tutti fritti робяць наш падвойны хэйзі IPA сапраўдным фруктовым выбухам у вашым келіху. Cheers!
29.01.2025, 17:50
t.me/malanka_taproom_minsk/581
MA
Malanka Taproom news⚡️
324 подписчика
230
Што будзе ў суботу:
🍻 піва - смачнае, унікальнае, новае, старае, зваранае з сябрамі і гэтак далей;
🎁 розыгрышы - за кожнае выпітае піва мы традыцыйна будзем даваць нумаркі і кожны час разыгрываць мерч;
🤓 квіз - прыкладна а 18ай гадзіне правядзем маленечкі квіз пра Маланку і не толькі;
🧳 пошук кода ад куфара са скарбам - першы, хто знойдзе лічбы і падбярэ код, забярэ каштоўны скарб;
🍾 аукцыён - батл за ўнікальныя бутэлькі з півам ад лепшага (на наш погляд) бровара краіны прыкладна а 21ай;
⚡️ новы мерч - хто не выйграе, можна будзе купіць.
І што-небудзь яшчэ.

Прыходзьце ў субботу.
Сёння таксама прыходзьце, і заўтра, і ў пятніцу. Але свята ў суботу.
Сталы не браніруем!!!
29.01.2025, 16:31
t.me/malanka_taproom_minsk/580
Результаты поиска ограничены до 100 публикаций.
Некоторые возможности доступны только премиум пользователям.
Необходимо оплатить подписку, чтобы пользоваться этим функционалом.
Фильтр
Тип публикаций
Хронология похожих публикаций:
Сначала новые
Похожие публикации не найдены
Сообщения
Найти похожие аватары
Каналы 0
Высокий
Название
Подписчики
По вашему запросу ничего не подошло