☀️ Добрай раніцы! Сёння, 19 красавіка, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:
▪️Майстар-клас "Велікодная пісанка" ў Гомелі (філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна 4а, 10.00)
▪️Лекцыя "Касцюм як душа" ў
Мінску (НЦСМ, пр-т Незалежнасці 47, 14.00)
▪️Крэўскі замак адкрывае турыстычны сезон (Крэва, Смаргонскі раён, Гродненская вобл., з 10.00 да 14.00)
▪️Шпацыр "Знаёмы незнаёмы Гродна" (навуковая бібліятэка імя Карскага, вул. Карбышава 17, 13.00)
▪️Лекцыя з цыклу "Плакат+" у
Віцебску (Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча, вул. Марка Шагала 5А, 15.00)
▪️Велікодныя выходныя ў
Дукоры (вул. Школьная, 12, аг. Дукора, Пухавіцкі раён, Мінская вобл.)
▪️У Суле святкуюць Вялікдзень (парк гісторыі Сула, Стаўбцоўскі раён, 14.00)
▪️ У Beer Station Praga грае вясновы дыска-канцык Георгій Дабро, ён жа Сяргей Пукст (Ząbkowska 5, Варшава, 19.00)
▪️Камедыйны вечар ад Міхася Ільіна і Антона Дзюбайлы ў
Познані (MY, Fredry 5/3a, 19.30)
▪️У
Кракаве грае канцэрт рэпер MANDZIК (Sojka Bar, ul. Kalwaryjska 15, 20.00)
▪️У Цэнтры Razam грае канцэрт гурт "PyLai" (Vilnjaus g 16, Вільнюс, 19.00)
▪️Велікоднае набажэнства ў Вільнюсе (беларуская царква ў Вільнюсе, Bokšto g. 4, 10.00)
▪️Велікодны варштат па саламяных павуках і павучыная выстава ў Вільнюсе ("Кропка", Savičiaus g. 6, 15.00)
▪️Варштат па роспісе велікодных яек у
Варшаве (prastora_bel, Hoża 41, lok 2, 18.00)
▪️Беларускамоўная экскурсія па Варшаўскай вуліцы ў Беластоку (ля рэстарана "Grodno", Sienkiewicza 28, 11.30)
▪️Беларускамоўная экскурсія "У напрамку Віслы: Павісле і ягоныя таямніцы" ў
Варшаве (помнік Мікалая Каперніка, Krakowskie Przedmieście 4, 14.00)
▪️Велікодная імша па-беларуску ў Кракаве (Parafia greckokatolicka p.w. Podwyższenia Krzyża Świętego, Wiślna 11, 19.00)
▪️Ва
Уроцлаве граюць супольны канцэрт беларускія гурты "No Drink No Pass" і "Detroit Hills" (клуб Alive, ul. Kolejowa 12, 19.00)