"Можаце, калі ласка, растлумачыць нэафіту, якія на дадзены момант існуюць фэнтэзі-сусветы ў рамках беларускага фэнтэзі?
мімакрыжак"
🌙 - Дзякуй за пытанне! Калі казаць пра сусветы, абсалютна адасобленыя ад рэальнага, магу успомніць Эферыю з сямі камянёў і Ларбор з Кнігі здольных. Абодва – ізаляваныя краіны, прычым для адной ізаляцыя натуральная і ніяк жыхароў не турбуе, а для другой ізаляцыя – гэта праклён, праз які краіна пакутуе.
У сямі камянях даволі тыповы фэнтэзійны сэтынг заснаваны на вобразе сярэдневечнай Еўропы. Магаў там няма, але ёсць унікальныя з'явы прыроды, нехарактэрныя для нашага свету, стварэнні падобныя на пясчаных чарвей з дзюны і пошукі жывой вады, якую калісьці жыхары краіны страцілі праз захапіўшага ўладу Караля.
Пра Ларбор я магу яўкаць і яўкаць, таму, калі трэба, магу зрабіць пра яго асобны пост
Яшчэ ёсць сусвет кнігі "Арнаменты", але гэта не адасоблены ад рэальнасці свет, а частка нашага, паўсядзённага і звычайнага. Дзеянне кнігі адбываецца ў Мінску, у розных яго частках. Элемент фэнтэзі ў кнігу дадаюць беларускія нячысцікі, якія жывуць побач з людзьмі і ад якіх людзей трэба некаму абараняць.
З "Вольнерамі" я яшчэ не знаёмая, але па таму што я пра іх ведаю, міфічны свет там існуе паралельна са светам людзей, і істоты з таго свету могуць прыхадзіць у наш, але не ў тым абліччы, у якім яны існуюць на радзіме
Дарэчы, калі можаце прыгадаць больш, то пішыце ў каменты (бо я яшчэ не сапраўдны адэпт белфентанілу)
#belfent_пытанне #belfent_нататкі #Кніга_здольных #вольнеры #арнаменты #сем_камянёў