O seu período de teste terminou!
Para acesso total à funcionalidade, pague uma subscrição premium
OR
Беларускі праваслаўны прыход у Вільнi
https://t.me/ortovilnya
Idade do canal
Criado
Linguagem
Bielorrusso
-
ER (semana)
39.27%
ERRAR (semana)

Mensagens Estatísticas
Repostagens e citações
Redes de publicação
Satélites
Contatos
História
Principais categorias
As principais categorias de mensagens aparecerão aqui.
Principais menções
Não foram detectadas menções significativas.
Encontrado 66 resultados
Сёння чарговая гадавіна смерці архіепіскапа Гродзенскага Арцемія. Адзіны беларускі епіскап, які прама і безкампрамісна асудзіў гвалт супраць беларусаў у 2020-м годзе і напад Расіі на Украіну. Чалавек, які магутна паўплываў на мяне і мой хрысціянскі светапогляд.
Евангельскія словы, якія вызначалі яго жыццё: НЕ БОЙСЯ, ТОЛЬКІ ВЕР!
Ён верыў і не баяўся.
Вечная памяць, дарагі Уладыка!
22.04.2025, 08:26
t.me/ortovilnya/761
Хрыстос уваскрос!
Ну, што, парафіяне, хопіць спаць! Дабраславёнага ВАМ  вялікоднага ранку!
Падымаемся, умываемся і  збіраемся на сустрэчу з Хрыстом васкрэслым!
Літургія а 10.30 Bokšto g.4
21.04.2025, 08:36
t.me/ortovilnya/760
Літургія Вялікай Суботы тут

https://www.youtube.com/live/92bD1UuLvLg?si=o7tFv37TRngBRciK
19.04.2025, 10:24
t.me/ortovilnya/757
Дарагія беларусы Вільні,
Хрыстос Уваскрос!

Запрашаем вас на праваслаўнае Велікоднае багаслужэнне, якое сёлета адбудзецца ў ноч з 19 на 20 красавіка. Будзем сустракаць Хрыста і абдымацца! А яшчэ кожнаму з вас (хто прыйдзе і дастаіць да канца службы) мы падрыхтавалі маленькі Велікодны падаруначак ад нашага прыхода – прыгожае фарбаванае яйка :)

Чакаем!

Дзе: Vokiečių g. 20 (лютэранская царква)
Калі: ноч з 19 на 20 красавіка, пачатак 23:30

Для тых, хто не зможа прыйсці, мы зробім трансляцыю на нашым ютуб-канале.

А! І яшчэ! Наконт асвячэння велікодных страў!
У суботу цэлы дзень наша царква на Bokšto g. 4 (каля Карчмы) адчынена, і мы вас таксама чакаем. Прыносьце вашу ежу!

З любоўю і радасцю,
Вашы святары – Аляксандр і Георгій.

PS: на фота яйкі, якія мы падрыхтавалі для раздачы на службе :)
18.04.2025, 13:14
t.me/ortovilnya/756
Станем удзельнікамі Тайнай Хрыстовай Вячэры

У Вялікі Чацвер падчас Літургіі мы асабіста перажываем евангельскія падзеі Тайнай Вячэры, калі ўпершыню ў гісторыі нашы зямные хлеб і віно сталі целма і крывёю Хрыста.

Падчас Літургіі і пасля мы чытаем 12 евангелляў Хрыстовых Пакут. Менавіта ў ноч с чацвярга на пятніцу адбываўся арышт, допыты і збіццё Госпада Іісуса. Гэта была самая цёмная ноч у гісторыі нашага свету.

Праз чытанне Евангелляў мы пераносімся ў тыя падзеі, суправаджаем Госпада на яго Крыжовым шляху. І гэта надзвычай важна быць з Ім у гэты вечар і гэтую ноч.

Пачатак набажэнстваў Вялікага Чацвярга а 18.00. Адрас той жа — Вільнюс, Bokšto g. 4.

Падтрымаць беларускі праваслаўны прыход можна праз адну з гэтых платформаў: LT667300010191071990, SWIFT код HABALT22, APREIŠKIMO ŠVČ. DIEVO GIMDYTOJAI KRIKŠČIONIŲ ORTODOKSŲ PARAPIJA

�Patreon (для бяспечных данатаў з Беларусі),
️BYSOL (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы),
🤍PayPal (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы).
17.04.2025, 04:48
t.me/ortovilnya/755
Шаноўныя сябры, заўтра у дзень Вялікай Серады а 18-й гадзіне у нашай парафіі будзе здзяйсняцца Таінства Саборавання.

У старажытнай царкве ў гэты дзень хрысціяне прымалі памазанне святым алеем на знак свайго пакаяння і з просьбаю да Госпада ацаліць іх духоўныя і цялесныя хваробы і немачы.

Заклікаем прыняць удзел у гэтым свяшэннадзеянні. Няхай сіла Духа Святога ацаляе нашыя душы і целы!
15.04.2025, 16:05
t.me/ortovilnya/753
Сёння а 18:00 запрашаем на сустрэчу Размоўнага клубу літоўскай мовы з а. Віталіюсам Моцкусам!
15.04.2025, 07:38
t.me/ortovilnya/751
А вось расклад на Тыдзень Пакут Хрыстовых і Вялікдзень

16.04. Вялікая Серада
18:00 – Сабораванне

17.04. Вялікі Чацвер
18:00 – Літургія ўспаміну Тайнай Вячэры. Чытанне 12-ці Евангелляў пакут Хрыстовых

18.04. Вялікая Пятніца
18:00 – Чын вынаса Плашчаніцы Хрыста. Набажэнства пахавання Плашчаніцы

19.04. Вялікая Субота
10:00 – Літургія Вялікай Суботы
11:30 – 21:00 – Дабраславенне вялікодных страваў

20.04. ВЯЛІКДЗЕНЬ – ПАСХА ХРЫСТОВА
00:00 – Вялікодная літургія (VOKEIČIŲ G.20 – Лютэранская кірха)
10:30 – Вялікодная абедніца (Bokšto g.4) (беларуская мова)
08:00 – Вялікодная літургія (Lukiškių skg. 6) (украінская мова)

Чакаем вас на службах!

Будзем таксама удзячнымі за падтрымку нашай грамады:
Наўпрост на рахунак Swedbank: LT667300010191071990, SWIFT код HABALT22, APREIŠKIMO ŠVČ. DIEVO GIMDYTOJAI KRIKŠČIONIŲ ORTODOKSŲ PARAPIJA

🤍Patreon https://www.patreon.com/user?u=92908320
❤️BYSOL https://bysol.org/ru/initiatives/orthodoxcommunity/
🤍PayPal https://www.paypal.com/paypalme/ortovilnya
14.04.2025, 11:57
t.me/ortovilnya/750
Не я б'ю, вярба б' е!
Чакаем на набажэнствах Вербнай Нядзелі!
Літургія украінскай мовай 8.45. Літургія беларускай мовай 10.30
12.04.2025, 14:28
t.me/ortovilnya/749
Сёння 18.00 Вячэрня і Споведзь.
12.04.2025, 13:43
t.me/ortovilnya/748
Заўтра - Субота Лазара! Літургія ўспаміну уваскрашення Лазара чатырохдзённага адбудзецца а 10-й гадзіне!
Распачынаем перыяд перажывання перадвялікодных евангельскіх падзей! Мы становімся іх сведкамі і ўдзельнікамі.
Таксама будзем маліцца за ўпакой душы мамы аднаго з нашых парафіян.
11.04.2025, 15:18
t.me/ortovilnya/747
Прывітанне!

Сёння біблійныя чытанні а 18:00. Запрашаем у анлайн і наш парафіяльны дом!

Заўтра з 16.30 - перадвялікоднае прыбіранне ў царкве.
10.04.2025, 11:09
t.me/ortovilnya/746
Усім вітанні! Сёння апошняя ў гэтым посце у нашай парафіі Літургія Ранейасвячоных Дароў - 18.00.

Хто не быў на гэтай службе, альбо хто даўно не быў - калі ласка, прыходзьце!

Як на мой духоўны густ - гэта адно з найпрыгажэйшых і глыбокіх па свайму зместу і сімволіцы набажэнстваў.

Хто хоча паспавядацца, мы з айцом Аляксандрам будзем з 16.30 у нашым парафіяльным доме.

ХРЫСТОС ПАСЯРОД НАС!
9.04.2025, 10:36
t.me/ortovilnya/745
Сёння а 18:00 запрашаем на сустрэчу Размоўнага клубу літоўскай мовы з а. Віталіюсам Моцкусам!
8.04.2025, 08:20
t.me/ortovilnya/743
Усхваленне Дзевы Марыі акафістным спевам - прыгожая вялікапосная традыцыя.

Мы выказваем Дзеве Марыі падзяку за яе падтрымку нашых намаганняў пад час Вялікага посту і выказвпем сваю любоў і пашану да Яе, ушаноўваем Яе як нашую абаронцу.

Першапачаткова, свята Усхвалення Багародзіцв было ўстаноўлена ў памяць аб цудоўным выратаванні Канстанцінопаля ад аблогі персамі ў 626 годзе. Падчас аблогі, калі горад знаходзіўся пад  крытычнай пагрозай, патрыярх Сергій заклікаў народ да малітвы да Дзевы Марыі. У выніку, персы нечакана адступілі, што было ўспрынята як цуд, здзейснены з дапамогай Багародзіцы.

З таго часу, традыцыя спеву Акафіста пачынае паступова ўваходзіць у літургічную вялікапосную практыку царквы і з цягам ўключаецца ў богаслужбовыя кнігі, становіцца неад'емнай часткай літургічнай практыкі.

Сёння прапаную супольнае чытанне Акафіста. Кожны, хто прыдзе на службу прачытае сваю частку гімну усхвалення Дзевы Марыі.

Багаслужэнне пачнецца сёння 4.04 а 18-й гадзіне. BOKŠTO g. 4
4.04.2025, 08:34
t.me/ortovilnya/741
Сёння Марыіна стаянне. А 18:00 мы чытаем Вялікі пакаянны канон прп. Андрэя Крыцкага. Будзе трансляцыя у нашым Ютуб-канале.
2.04.2025, 12:00
t.me/ortovilnya/738
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ НА КРАСАВІК 2025 ГОДА
У БЕЛАРУСКАЙ ПАРАФІІ ДАБРАВЕШЧАННЯ ДЗЕВЫ МАРЫІ

2.04 Серада
18:00 – Марыіна стаянне. Чытанне Вялікага пакаяннага канона прп. Андрэя Крыцкага

4.04 Пятніца
18:00 – Служба Пахвалы Багародзіцы. Субота Акафіста. Чытанне акафіста Найсвяцейшай Дзевы Марыі

5.04 Субота
18:00 – Вячэрня. Споведзі

6.04 Нядзеля
Памяць прападобнай Марыі Ягіпецкай. Свяціцеля Мяфодзія Мараўскага, прасвяціцеля славян
9:00 – Літургія (украінская мова)
10:30 – Літургія (беларуская мова)
Паніхіда да гадавіны смерці (7.04) Ларысы Антонаўны Геніюш

9.04 Серада
18:00 – Літургія Ранейасвячоных Дароў

12.04 Лазарава субота
10:00 – Літургія ўспаміну ўваскрашэння праведнага Лазара
18:00 – Вячэрня з ліціёй. Асвячэнне хлеба, віна і алею. Споведзі

13.04 Вербная нядзеля
Уваход Гасподні у Іерусалім
8:45 – Літургія (украінская мова). Асвячэнне вербаў
10:30 – Літургія (беларуская мова). Асвячэнне вербаў

16.04 Вялікая Серада
18:00 – Сабораванне

17.04 Вялікі Чацвер
18:00 – Літургія ўспаміну Тайнай Вячэры. Чытанне 12-ці Евангелляў пакут Хрыстовых

18.04 Вялікая Пятніца
18:00 – Чын вынаса Плашчаніцы Хрыста. Набажэнства пахавання Плашчаніцы

19.04 Вялікая Субота
10:00 – Літургія Вялікай Суботы
11:30 – 21:00 – Дабраславенне вялікодных страваў

20.04 ВЯЛІКДЗЕНЬ – ПАСХА ХРЫСТОВА
00:00 – Вялікодная літургія (VOKEIČIŲ G.20 – Лютэранская кірха)
10:30 – Вялікодная абедніца (Bokšto g.4) (беларуская мова)
8:00 – Вялікодная літургія (Lukiškių skg. 6) (украінская мова)

21.04 Светлы панядзелак
Трох віленскіх пакутнікаў Антонія Яна і Еўстафія (перанос з 14.04)
10:30 – Вялікодная Літургія. Сябрына

23.04 Светлая серада
Памяць Вялікамучаніка Георгія Пераможцы.
18:00 – Вялікодная Літургія. Сябрына

26.04 Светлая субота
10:00 – Вялікодная літургія. Раздзяленне АРТАСА.
18:00 – Вячэрня. Споведзі

27.04 Фаміна нядзеля. Антыпасха
Свяціцеля Кірылы Тураўскага (перанос з 28.04)
8:45 – Літургія (украінская мова)
10:30 – Літургія (беларуская мова)

29.04 – Аўторак. Радаўніца
18:00 – Заўпакойная пасхальная Літургія. Акрапленне беларускіх магілак на Еўфрасіннеўскіх могілках

----------------
Дарагія нашы парафіяне!

З гэтага месяца (з дабраславення айца Іусціна) у наш расклад дадаліся таксама і ўкраінскія службы. Каб змясціць дзве літургіі ў адзін дзень (і пры гэтым, каб нікому не даводзілася ўставаць у выходны дзень а 7-й раніцы), мы прынялі рашэнне перанесці беларускую службу на паўгадзіны пазней. Але гэтае пытанне адкрытае для абмеркавання. Калі ўсім будзе вельмі нязручна, мы падумаем, як яшчэ можна будзе арганізаваць расклад.

Абдымаем усіх і чакаем у царкве! 🙂
1.04.2025, 12:44
t.me/ortovilnya/736
Заўтра у сераду 2.04 - набажэнства Марыінага стаяння з чытаннем канона прападобнага Андрэя Крыцкага. Гэтая служба здзяйсняецца на памяць незвычайнага аскетычнага подзьвігу прападобнай Марыі Ягіпецкай. Багаслужэнне пачнецца а 18-й гадзіне. BOKŠTO g. 4
1.04.2025, 08:00
t.me/ortovilnya/735
Сёння а 18-й гадзіне сустракаемся у Размоўным клубе Літоўскай мовы разам з а. Віталіюсам Моцкусам! Bokšto g. 4
1.04.2025, 07:55
t.me/ortovilnya/734
Што такое Канстанцінопальскі патрыярхат? Ну вось, напрыклад:

Заўтра ў нас будзе 2 літургіі. Ранняя і позняя. На першай будзе служыць айцец Георгі Рой (беларус) і айцец Андрэй Дудчанка (украінец). Мова — украінская.

На другой службе буду служыць я (Аляксандр Кухта, беларус) і айцец Міхаіл Эвельсон з Францыі. Дзве мовы: беларуская і французская. А спяваць прыйдуць хлопцы з Лівана.

Калі вы ў Вільні, таксама прыходзьце. Мы рады ўсім :)

Першая служба пачынаецца ў 9:00.
Другая – ў 10:20.
29.03.2025, 17:52
t.me/ortovilnya/733
30.03 - чацвёртая Нядзеля Вялікага Посту. Успамін прападобнага Яна Лесвічніка.

У нашай царкве адбудуцца Святыя Літургіі і будуць ГОСЦІ.

9.00 - Літургія на украінскай мове.
10.20 - Літургія на беларускай, французскай, грэцкай, румынскай і арабскай мовах.

Украінскую літургію ўзначаліць айцец Андрэй Дудчанка з Кіева. На позняй Літургіі будзе служыць а. Міхаіл Эвельсон, а. Канстанцін з Румыніі і будуць госці з Антыяхійскай, Грэцкай і Румынскай цэркваў.

Чытаем Евангелле пра ацаленне апантанага хлопчыка і ушаноўваем памяць прападобнага Яна Лесвічніка.

❗️Не забывайцеся пра пераход на летні час.
29.03.2025, 08:41
t.me/ortovilnya/732
НАВІНЫ ЖЫЦЦЯ ПРАВАСЛАЎНАГА СВЕТУ ЗА МІНУЛЫ ТЫДЗЕНЬ 22.03 - 28.03.2025 https://www.facebook.com/groups/3431985900407940/permalink/3906075632998962/
28.03.2025, 16:53
t.me/ortovilnya/731
Сёння Біблійныя чытанні будуць толькі он-лайн.
27.03.2025, 17:20
t.me/ortovilnya/726
Святочнае набажэнства тут!

https://www.youtube.com/live/xVtzxB4zSVg?si=0GkPbkdUO_-dBD93
25.03.2025, 20:40
t.me/ortovilnya/725
25 сакавіка - Дзень Дабравешчання і Дзень Волі. Наша Дабравешчанская грамада святкуе сваё гадавое свята і запрашае да супольнай Малітвы да Дзевы Марыі за волю, свабоду і незалежнасць Беларусі.
Святочная Літургія адбудзецца 25.03. а 19.30 Bokšto g.4
Багародзіца Дзева, ратуй Беларусь і дапамагай усім нам!
24.03.2025, 08:22
t.me/ortovilnya/724
Традыцыя богаслужэння Праваслаўнай царквы на працягу аднаго года некалькі разоў вяртаецца да тэмы Крыжа. Цяперашняя нядзеля Вялікага посту таксама носіць назву нядзелі Крыжапаклоннай.

Крыж — не проста прылада пакарання Ісуса. Крыж — сімвал, напоўнены глыбіннымі, асноватворнымі сэнсамі хрысціянскай веры.

На Крыжы Усемагутны Бог адмаўляецца ад сваёй усемагутнасці і добраахвотна становіцца бяссільным і ўразлівым чалавекам.
Здавалася б, - Ён прайграў. Ён прыніжаны, збіты, асуджаны на ганебную смерць. Ён памёр у пакутах. Але менавіта ў гэтай паразе хрысціяне бачаць глыбінны сэнс сваёй веры. Мы лічым гэтую паразу той перамогай, якая дастаецца не сілай зброі, прымусам улады, не грашыма, не здзіўленнем ад цудаў. Яна дасягаецца НАЎМЫСНЫМ БЯССІЛЛЕМ
.
Ён — Усемагутны Бог! Адно Яго слова і свет перастае існаваць. Адно Яго слова і мірыяды анёлаў абвяшчаюць Яго славу і ўладу ва ўсіх канцах зямлі. Адно Яго жаданне і свет аслеплены славай Яго Боскасці. Але Ісус перамагае не гэтым. Ён перамагае Крыжам — як сімвалам адмовы ад магутнасці Творцы Космасу.

Яго Крыж — крайні аргумент у дыялогу любові. У смерці на Крыжы Ён становіцца супрацьлегласцю Сабе Самому як Усемагутнаму Богу. Ён з вышыні непасціжнай славы спускаецца да пякельных глыбінь страшных пакут і смерці.

Чалавек-хрысціянін, прымаючы Крыж Ісуса як сімвал сваёй веры, пакліканы памятаць, што КРЫЖ НЕ МОЖА БЫЦЬ ЗНАКАМ ЗЯМНОЙ МАГУТНАСЦІ, СІЛЫ ЦІ ПРЫМУСУ.

Такое разуменне Крыжа і хрысціянскай веры было б не чым іншым, як антыхрысціянствам — рэлігіяй антыхрыста.

ПРЫМАЮЧЫ КРЫЖ , НЕМАГЧЫМА ПРАПАВЕДАВАЦЬ НІЯКУЮ ЗЯМНУЮ ВЕЛІЧ, няхай гэта будзе веліч тваёй краіны, царквы ці культуры.
Прыняўшы Крыж, мы не можам падтрымліваць сілу ўлады, зброі ці грошай.

Крыж — гэта добраахвотна прынятае бяссілле, у якім і нараджаецца сіла самых глыбокіх і дзейсных змен у жыцці чалавека і свету. Амін!
23.03.2025, 16:08
t.me/ortovilnya/723
НАВІНЫ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ Ў СВЕЦЕ ЗА МІНУЛЫ ТЫДЗЕНЬ 15.03-22.03.2025 https://www.facebook.com/groups/3431985900407940/permalink/3906075632998962/
22.03.2025, 11:29
t.me/ortovilnya/722
Нядзеля пакланення Крыжу!

Першы энтузіям посту у нас, бадай, прайшоў. Але ўзіраючыся на Крыж Іісуса мы можам духоўна ўмацавацца і ўзбадзёрыцца, каб выканаць тыя духоныя задачы, якія мы сабе паставілі на час Вялікага Посту.

Нядзельная Літургія ў нашай царкве пачнецца а 10-й гадзіне. Сёння у суботу Вячэрня а 17-й гадзіне і для жадаючых Споведзь.

Ахіні нас, Госпадзе, сілаю пачэснага і жыватворчага Крыжа Твайго!
22.03.2025, 10:43
t.me/ortovilnya/721
Сёння запрашаем усіх з'яднацца з Хрыстом праз прычасце Яго святога Слова. Сёння працягваем чытаць Евангелле паводле Лукі. Хто ўдзельнічаў у папярэдніх чытаннях ведае, наколькі цікавымі і натхняльнымі былі нашыя абмеркаванні. Запрашаем! Bokšto g.ė 18.00
20.03.2025, 12:58
t.me/ortovilnya/720
Сёння а 18:00 адбудзецца Літургія Ранейасвячоных дароў. Запрашаем у царкву і на відэатрансляцыю!
19.03.2025, 11:35
t.me/ortovilnya/719
Сёння а 18:00 - Размоўны клуб літоўскай мовы са святаром Віталіюсам Моцкусам. Прыкладны узровень ведаў А2 - В1. Запрашаем! Bokšto g. 4
18.03.2025, 08:18
t.me/ortovilnya/717
Сёння а 18:00 - Размоўны клуб літоўскай мовы са святаром Віталіюсам Моцкусам. Прыкладны узровень ведаў А2 - В1. Запрашаем! Bokšto g. 4
18.03.2025, 08:18
t.me/ortovilnya/716
Сёння Вячэрня 17.00. Заўтра Літургія 10.00. BOKŠTO g. 4
15.03.2025, 16:20
t.me/ortovilnya/715
НАВІНЫ ЖЫЦЦЯ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ Ў СВЕЦЕ https://www.facebook.com/groups/3431985900407940/permalink/3899236510349541/
15.03.2025, 08:33
t.me/ortovilnya/714
Сёння а 18-й гадзіне Біблійныя чытанні і абмеркаванне ўрыўку з Евангелля паводле Лукі! Запрашаем! Bokšto g. 4
13.03.2025, 10:29
t.me/ortovilnya/713
Вітаю, шаноўныя парафіянкі і парафіяне!
Сёння а 18-й гадзіне служым нашу першую Літургію Ранейасвячоных дароў у гэтым Вялікім посце.
Заклікаю прыняць удзел у гэтым Набажэнстве і прыняць Святыя Цела і Кроў Хрыстовыя. Як на мой густ, то гэта адна з найкранальнейшых і найпрыгажэйшых службаў у царкоўнай традыцыі.

Калі хто захоча спавядацца, то я буду на месцы з 16.00. Ці можна пасля Літургіі. Устрыманне ад ежы перад прычасцем можна трымаць з 12.30.

Хрыстос пасярод нас! І дабраславенне Гасподняе на вас і на Вашыя добрыя справы!
12.03.2025, 09:06
t.me/ortovilnya/712
Даражэнькія, сёння а 18й размоўны клуб літоўскай мовы з а. Віталіюсам Моцкусам. Запрашаем! Bokšto g. 4
11.03.2025, 10:32
t.me/ortovilnya/711
Другая нядзеля Вялікага посту - Нядзеля праваслаўя. Літургія, як заўсёды пачнецца а 10-й гадзіне па адрасу Bokšto g. 4.

Некалькі словаў пра свята.
Перамога праваслаўя - падзея, якая адбылася не ў вузкім канфесійным сэнсе, а ў сэнсе сцвярджэння і захавання апостальскага веравучэння, яго сэнсу, зместу і логікі у нераздзеленай усяленскай Царкве. Свята захавання святой спадчыны адзінай Хрыстовай царквы.

На заўтрашні ж дзень парыпадае і свята 40 Мучанікаў Севасційскіх - рымскіх воінаў, якіх каты замарозілі ў возеры за іх вызнанне хрысціянскай веры.
8.03.2025, 08:35
t.me/ortovilnya/710
З Вялікім Пастом, дарагія! Дай, Божа, правесці гэты час
ў шчырай размове з Нябесным Айцом,
у добрых адносінах з людзьмі,
у добрых справах,
у паглыбленні ў Божае Слова,
з карысцю для душы і цела!

Сёння а 18:00 - павячэр'е і чытанне канону прападобнага Андрэя Крыцкага! Шчыра ўсіх запрашаем!
3.03.2025, 11:08
t.me/ortovilnya/704
Сёння ЧАЦВЕР і гэта азначае, што мы сустракаемся на Біблійныя чытанні. А 18-й гадзіне працягнем чытанне і абмяркаванне Евангелля паводле Лукі. Шчыра запрашаем!
27.02.2025, 11:32
t.me/ortovilnya/702
Заўтра Літургія як звычайна а 10-й гадзіне раніцы. Мясапусная нядзеля, якая яшчэ называецца Нядзелей чытання пра Страшны Суд. Прыходзьце паслухаць, чым жа Страшны суд такі страшны!
22.02.2025, 20:26
t.me/ortovilnya/700
НАВІНЫ ПРАВАСЛАЎНАГА СВЕТУ ЗА МІНУЛЫ ТЫДЗЕНЬ https://www.facebook.com/groups/3431985900407940/permalink/3878964192376773/
21.02.2025, 20:31
t.me/ortovilnya/699
22.02 - УСЕАГУЛЬНАЯ ПАМІНАЛЬНАЯ СУБОТА.

Памінальныя дні - той час, калі мы ізноў і ізноў сустракаемся у нашых думках, сэрцах успамінах з нашымі спачылымі роднымі і блізкімі, прадзедамі, з тымі, хто варты нашай памяці і любові.

Заўтра 22.02 усеагульная Памінальная бацькоўская субота - малітва за спачылых напярэдадні Вялікага посту.

У нашай парафіі будзе служыцца заўпакойная Літургія - 10.00, і паніхіда 11.20.

Многія з нас не могуць наведаць магілы сваіх продкаў. Хтосьці не меў магчымасці развітацца са спачылымі бацькамі. Але ў Літургіі мы можам мець магчымасць сустрэчэ, бо “у Бога няма мёртвых! У яго ўсе жывыя!”
21.02.2025, 08:56
t.me/ortovilnya/697
У бліжэйшы чацвер 13.02 - Дзень спачыну князя Канстанціна Канстанцінавіча Астрожскага.
Запрашаем а 18.00 на паніхіду у яго памяць і спачын! Пасля паніхіды пагаворым пра ролю Князя Канстанціна Канстанцінавіча Астрожскага ў гісторыі Віленскага праваслаўя.
11.02.2025, 12:23
t.me/ortovilnya/695
Сёння збіраемся на сустрэчу Размоўнага клубу Літоўскай мовы з а. Віталіем Моцкусам. Сустрэча а 18-й у нашым прыходскім доме па адрасу Bokšto g.4
11.02.2025, 12:02
t.me/ortovilnya/694
Сення служба ў 5 вечара. Заўтра – 10 раніцы. Да сустрэчы!
8.02.2025, 12:10
t.me/ortovilnya/692
Дарагія нашы парафіяне!

Нажаль, сення трансляцыі не будзе :( Але абяцаем, што мы вырашым усе праблемы і праз тыдзень служба будзе анлайн таксама!

Абдымаем :)
2.02.2025, 04:16
t.me/ortovilnya/691
Стрэчанне - дзівосная сустрэча чалавека і Бога!
Праведны старац Сямён і маленькі Хрыстос.
Старое і Новае!
Знямоглае і Магутнае!

Дарагія, заўтра мы таямніча будзем перажываць гэтую падзею, станем яе сведкамі і саўдзельнікамі ў Таінстве святой Еўхарыстыі.

Шчыра запрашаем усіх на Літургію Стрэчання, каб і нам сустрэць Хрыста, абнавіць сваё састарэлае і слабое, напоўніцца Божаю сілаю! Літургія пачнецца а 10-й гадзіне раніцы ў нашай царкве на Bokšto g.4.

Хто жадае, можаце пакідаць у каментарах імёны сваіх родных і блізкіх для памінання на Еўхарыстыі! Будзем вельмі радыя памаліцца за тых, хто Вам блізкі і родны! Будзем таксама удзячнымі за падтрымку нашай грамады:
LT667300010191071990
APREIŠKIMO ŠVČ. DIEVO GIMDYTOJAI KRIKŠČIONIŲ ORTODOKSŲ PARAPIJA
„Swedbank”, SWIFT код HABALT22
🤍Patreon https://www.patreon.com/user?u=92908320
❤️BYSOL https://bysol.org/ru/initiatives/orthodoxcommunity/
🤍PayPal https://www.paypal.com/paypalme/ortovilnya.
1.02.2025, 16:33
t.me/ortovilnya/690
Псіхалогія, парады дасведчаных людзей, уласныя пошукі - тое, што часта дапамагае нам зарыентавацца ў жыцці. Але ёсць той арыентыр і сэнс, які пераўзыходзіць ўсё зямное і чалавечае - Слова Хрыста!
Евангелле дае ўбачыць Божую перспектыву нашага жыцця і дзейнасці. Не выкарыстоўваючы гэтай магчымасці, мы вельмі абмяжоўваем сябе ў развіцці.

ШТОТЫДНЯ Ў ЧАЦВЕР А 18-й гадзіне мы збіраемся, каб разам паглыбіцца ў таямнічыя сэнсы Божага Слова, скіраванага кожнаму з нас!
Запрашаем на сустрэчу! Сёння працягваем чытаць Чацвёрты раздзел Евангелля паводле Лукі.
30.01.2025, 11:55
t.me/ortovilnya/688
На сёння прыпадае памяць свяціцеля Лаўрэнція Тураўскага і на сёння пераносім святкаванне Трох Свяціцеляў - Васіля Вялікага, Грыгорыя Багаслова і Яна Златавуста.

Літургія ў гонар гэтых святых пачнецца сёння ў нашай царкве а 18-й гадзіне (Bokšto g.4).

Запрашаем да супольнай малітвы!
29.01.2025, 10:53
t.me/ortovilnya/687
🌿 Запрашаем у наш храм на службу! 🌿

Дарагія браты і сёстры!
У шуме штодзённага жыцця мы часта забываемся на тое, што сапраўды важна - нашу сувязь з Богам. Запрашаем вас правесці час у супакое, малітве і духоўным яднанні.

📌 Калі? Сёння ўвечары
📌 Час пачатку: 17:00

📌 Яшчэ калі? Заўтра раніцай
📌 Час пачатку: 10:00

Давайце разам узнясем свае малітвы да Госпада, запалім лампады нашай веры і адкрыем сэрцы для Яго ласкі.
Храм — гэта месца, дзе кожнае сэрца знаходзіць супакой, надзею і святло.

“Дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там і Я сярод іх” (Мц 18:20).
Чакаем вас з любоўю і адкрытым сэрцам!

З малітвай,
Вашы святары
25.01.2025, 12:55
t.me/ortovilnya/685
Os resultados da pesquisa são limitados a 100 mensagens.
Esses recursos estão disponíveis apenas para usuários premium.
Você precisa recarregar o saldo da sua conta para usá-los.
Filtro
Tipo de mensagem
Cronologia de mensagens semelhante:
Data, mais novo primeiro
Mensagens semelhantes não encontradas
Mensagens
Encontre avatares semelhantes
Canais 0
Alta
Título
Assinantes
Nenhum resultado corresponde aos seus critérios de pesquisa